A A

Я. Лёсік. НЕКАТОРЫЯ ЎВАГІ ДА БЕЛАРУСКАЕ ЛІТАРАТУРНАЕ МОВЫ (IV)

Субота, 23 студзеня 2010

Няма каментараў

IV. Злучнікі У нашай мове ёсьць шмат злучнікаў (саюзаў), падобных да расійскіх ці польскіх, але ёсьць і свае, беларускія. У некаторых разох ужываньне паасобных злучнікаў супадае з ужываньнем іх у іншых славянскіх мовах, а ў некаторых — не супадае. Наша мова багата на свае ўласныя звароты з злучнікамі, на што літаратурная мова павінна зьвярнуць належную ўвагу. […]

Я. Лёсік. НЕКАТОРЫЯ ЎВАГІ ДА БЕЛАРУСКАЕ ЛІТАРАТУРНАЕ МОВЫ (І — ІІІ)

Чацвер, 21 студзеня 2010

Няма каментараў

І. Дзеяпрыметнікі Ідучы за расейскай літаратурнай мовай, наша літаратурная мова ўпадабала сабе ды вельмі часта ўжывае дзеяпрыметнікі (парасейску — причастия) з формамі на -чы, -шы, -мы, як напрыклад: «Жыўшыя й жывучыя на зямлі істоты» або «Стогі парыжэўшыя стаяць» (Як.Колас), «Птушкі марудны прыстаўшай палёт», «Паміж пяскоў сінеючага Ніла» (М.Багдановіч), «спасьцерагаемы», «будучы час», «зацьвярдзеўшыя гукі» (Б.Тарашкевіч, граматыка) і […]

Я. Лёсік. НЕКАТОРЫЯ ЎВАГІ ДА БЕЛАРУСКАЕ ЛІТАРАТУРНАЕ МОВЫ (Прадмова)

Серада, 20 студзеня 2010

Няма каментараў

Нарадзілася беларуская дзяржаўнасьць, нарадзілася беларуская школа. Зьявілася пільная патрэба даць назовы й выражэньне тым новым культурна-нацыянальным формам жыцьця, якіх ня было або якія былі, але даўно забыліся. Трэба вытвараць новыя словы, новыя фразэолёгічныя ды сынтаксычныя звароты. Да гэтае работы наша інтэлігэнцыя выступіла з псыхолёгіяй расейскае мовы, з расейскім думаньнем, з расейскім, а часам і з […]

І. Гапоненка. З ГІСТОРЫІ СТАНАЎЛЕННЯ ПУНКТУАЦЫЙНЫХ ТЭРМІНАЎ

Пятніца, 7 жніўня 2009

1 каментар

Сучасны раздзел  “Пунктуацыя”, у якім разглядаюцца знакі прыпынку і правілы іх ужывання ў тэксце, у даўніх навучальных кнігах і граматыках меў іншыя назвы: “О точкахъ” у Граматыцы” (1596) Лаўрэнція Зізанія; “прасодія строчная” або “строчная препінанія” ў букварах Сімяона Полацкага (1679) і Фёдара Палікарпава (1701); “О знакахъ” у “Россійской грамматике” (1755) Міхаіла Ламаносава. Сукупнасць пунктуацыйных знакаў […]

І. Гапоненка. КАМБІНАВАНЫЯ ЗНАКІ ПРЫПЫНКУ

Чацвер, 30 ліпня 2009

Няма каментараў

Камбінаваны (састаўны) пунктуацыйны знак узнікае тады, калі на пісьме для дакладнай арганізацыі складанай думкі або перадачы інтанацыйных асаблівасцяў у непасрэднай блізкасці ўжываюцца як мінімум два самастойныя знакі. У старажытнапісьмовых славянскіх тэкстах такіх знакавых спалучэнняў не назіралася, але існавалі знакі складанай канфігурацыі, знешне падобныя да састаўных. Напрыклад, прыпынкі больш доўгія, чым тыя, на якія ў тэксце […]

З. Паўлавец. ГРЭКА-ЛАЦІНСКІЯ ТРАДЫЦЫІ Ў ЛІНГВІСТЫЧНАЙ ЛІТАРАТУРЫ БЕЛАРУСІ КАНЦА XVI – ПАЧАТКУ XVII ст.

Панядзелак, 27 ліпня 2009

Няма каментараў

У XVI – першай палове XVII ст. культурнае развіццё і грамадская свядомасць у Беларусі дасягнулі ўзроўню, пры якім стала мажлівай асіміляцыя здабыткаў еўрапейскага Адраджэння і стварэнне на айчыннай глебе арыгінальных духоўных каштоўнасцей. Далучэнне да заваёваў еўрапейскага гуманізму ўзнімае мастацтва, асвету, навуку ўсходнеславянскіх народаў Рэчы Паспалітай на новы ўзровень [1]. Акурат у гэты час назіраецца найбольшая […]

А. І. Жураўскі. СТАРАДАЎНІЯ НАЗВЫ ГАРАДОЎ БЕЛАРУСІ

Чацвер, 23 ліпня 2009

2 каментары

Разнастайныя змены, якія праходзяць у апошні час у рэспубліках былога Саюза, а цяпер незалежных дзяржавах, закранаюць і тапанімімку — геаграфічныя назвы: цяпер яны замяняюцца на старадаўнія. Ахвярамі тапанімічнага астракізму становяцца перш за ўсё так званыя эпонімы — асобы, прозвішчамі якіх у свой час былі названы мясцовасці, гарады, населеныя пункты. Цяпер у друку ўжо не сустракаюцца назвы гарадоў […]

Ф.Д.Клімчук. ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА ЛІТОЎСКАЕ І СУЧАСНАСЦЬ (МОЎНАЯ СІТУАЦЫЯ)

Чацвер, 23 ліпня 2009

Няма каментараў

У артыкуле гутарка будзе ісці пераважна пра Берасцейска-Пінскае Палессе ў розныя часы, у тым ліку ў эпоху Вялікага княства Літоўскага (далей скарочана: ВКЛ), а таксама пра некаторыя агульныя палажэнні, суадносныя з моўнай сітуацыяй. Статыстычныя дадзеныя па Берасцейска-Пінскаму Палессю прыводзім па тых адміністрацыйных адзінках, у склад якіх гэты рэгіён уваходзіў. За аснову ўзяты матэрыялы перапісаў насельніцтва. […]

В. Маслава. АДБІТКІ МІФАЎ РОЗНЫХ НАРОДАЎ У МОВЕ БЕЛАРУСАЎ

Чацвер, 16 ліпня 2009

Няма каментараў

Беларуская культура неаддзельная ад беларускай мовы, сістэмы яе значэнняў, спосабаў і сродкаў адлюстравання рэчаіснасці, пранізаных нацыянальнай сімволікай. Паўсядзённая мова арганічна ўплятаецца ў ў культурны кантэкст, вырастае з яго і ім тлумачыцца. Мэта майго даклада адказаць на пытанне, як адлюстраваны асаблівасці культурна-нацыянальнага менталітэту беларусаў, а дакладней – міфалагічны кампанент культуры і нацыянальнай свядомасці ў беларускай мове. […]

Л. Пісарэк. БЕЛАРУСКІ МОЎНЫ ЭТЫКЕТ НА ФОНЕ РУСКАГА І ПОЛЬСКАГА

Нядзеля, 28 чэрвеня 2009

Няма каментараў

У сучасным мовазнаўстве пад моўным этыкетам звычайна разумеюць правілы моўных паводзін, абавязковыя для членаў дадзенага грамадства ў акрэсленых прагматычных сітуацыях [1]. Да гэтых нацыянальна спецыфічных правіл адносіцца, між іншым, выбар адпаведных камунікатыўных формул, прызначаных для ўстанаўлення, падтрымання і разрыву моўнвгв кантакту паміж суразмоўнікамі. Да адзінак моўнага этыкету належаць формы звароту, прывітання, падзякі, пажадання, парады, просьбы […]

  Проверка PR и ТИЦ
Нашы сябры:
Казкі беларускія!


Страница 15 из 18123456789101112131415161718