A A

Я. Лёсік. НЕКАТОРЫЯ ЎВАГІ ДА БЕЛАРУСКАЕ ЛІТАРАТУРНАЕ МОВЫ (VI — VIII)

Ср, Студз 27, 2010

Няма каментараў

VI. Дапаўненьні з прыназоўнікамі Вышэй ужо зазначалася, што ў дапаўненьнях з прыназоўнікамі (складаыя дапаўненьні) разглядаецца ня форма таго склону, пры якім стаіць прыназоўнік, а значэньне самога прыназоўніка. Тут выясьняюцца адценьні ў сэнсе, што надаюцца таму ці іншаму склону тым ці іншым прыназоўнікам. Разумеецца, тут, як і вышэй, можна затрымацца на значэньні некаторых толькі прыназоўнікаў, што маюць [...]

Я. Лёсік. НЕКАТОРЫЯ ЎВАГІ ДА БЕЛАРУСКАЕ ЛІТАРАТУРНАЕ МОВЫ (V)

Пн, Студз 25, 2010

Няма каментараў

V. Дапаўненьні   Кожны ўкосны склон назоўніка называецца дапаўненьнем (парасійску: «Всякий косвенный падеж существительного называется дополнением»). Дапаўненьне ў мове выражае розныя адносіны паміж прадметамі. Гэтыя адносіны могуць быць самыя разнастайныя, як прадметныя (татар’яльныя), так і не прадметныя (разумовыя). Дапаўненьні бываюць простыя й складаныя. Дапаўненьне называецца простым, калі пры ім няма прыназоўніка (предлога), а дапаўненьне з прыназоўнікам называецца складаным, [...]

Я. Лёсік. НЕКАТОРЫЯ ЎВАГІ ДА БЕЛАРУСКАЕ ЛІТАРАТУРНАЕ МОВЫ (IV)

Сб, Студз 23, 2010

Няма каментараў

IV. Злучнікі У нашай мове ёсьць шмат злучнікаў (саюзаў), падобных да расійскіх ці польскіх, але ёсьць і свае, беларускія. У некаторых разох ужываньне паасобных злучнікаў супадае з ужываньнем іх у іншых славянскіх мовах, а ў некаторых — не супадае. Наша мова багата на свае ўласныя звароты з злучнікамі, на што літаратурная мова павінна зьвярнуць належную ўвагу. Тут [...]

Я. Лёсік. НЕКАТОРЫЯ ЎВАГІ ДА БЕЛАРУСКАЕ ЛІТАРАТУРНАЕ МОВЫ (І — ІІІ)

Чт, Студз 21, 2010

Няма каментараў

І. Дзеяпрыметнікі Ідучы за расейскай літаратурнай мовай, наша літаратурная мова ўпадабала сабе ды вельмі часта ўжывае дзеяпрыметнікі (парасейску — причастия) з формамі на -чы, -шы, -мы, як напрыклад: "Жыўшыя й жывучыя на зямлі істоты" або «Стогі парыжэўшыя стаяць» (Як.Колас), «Птушкі марудны прыстаўшай палёт», «Паміж пяскоў сінеючага Ніла» (М.Багдановіч), "спасьцерагаемы", «будучы час», «зацьвярдзеўшыя гукі» (Б.Тарашкевіч, граматыка) і т.д. [...]

Я. Лёсік. НЕКАТОРЫЯ ЎВАГІ ДА БЕЛАРУСКАЕ ЛІТАРАТУРНАЕ МОВЫ (Прадмова)

Ср, Студз 20, 2010

Няма каментараў

Нарадзілася беларуская дзяржаўнасьць, нарадзілася беларуская школа. Зьявілася пільная патрэба даць назовы й выражэньне тым новым культурна-нацыянальным формам жыцьця, якіх ня было або якія былі, але даўно забыліся. Трэба вытвараць новыя словы, новыя фразэолёгічныя ды сынтаксычныя звароты. Да гэтае работы наша інтэлігэнцыя выступіла з псыхолёгіяй расейскае мовы, з расейскім думаньнем, з расейскім, а часам і [...]