У той час як мовы іншых індаэўрапейскіх народаў далёка адышлі ў сваім развіцці ад сваёй прамаці — праіндаэўрапейскае мовы, мовы балтаў захавалі ў сваёй граматыцы, лексыцы амаль усе адметнасці індаэўрапейскае мовы. На думку навукоўцаў, гэтаму спрыяў прыродны чыннік: балты, асеўшы на доўгі час сярод пушчаў і балатоў, як бы захаваліся тут ад культурна-гістарычнага руху і ад культурных уплываў (1). На тэрыторыі Беларусі ў Сярэднім і Верхнім Падняпроўі (сучасныя Гомельская і Магілёўская вобласці, […]
Адкуль пайшла беларуская мова? Легенда, створаная філолагамі, на гэта адказвае так. Жыла-была калісьці агульная мова ўсіх славян: яшчэ тады, калі ўсе месціліся побач. Потым яны разышліся. І на новых жыхарствах узніклі тры новыя мовы, паўднёваславянская, заходнеславянская і ўсходнеславянская. Апошняя, усходнеславянская, была агульнай мовай Старажытнай Русі — першай дзяржавы ўсходніх славян. Таму філолагі завуць яе яшчэ «старажытнарускай» […]
Паняцце “беларуская мова” ўключае як пісьмова-літаратурную мову, так і народныя гаворкі. Фармаванне новай беларускай літаратурнай мовы адбывалася з канца XVIII да пачатку ХХ ст. Склалася яна на аснове народных гаворак.
Чацвер, 19 сакавіка 2009
Няма каментараў