A A

Archive | Мовы Еўропы

А. Ю. Мусорын. ЛЕКСІЧНЫЯ АСАБЛІВАСЦІ БЕЛАРУСКАГА СПІСА ПАРЭМІЙ БАРЫСУ І ГЛЕБУ

Панядзелак, жніўня 12, 2013

Няма каментараў

Для нармальнага развіцця філалагічнай навукі патрэбны пастаянны прыток новага фактычнага матэрыяла. Адной з крыніц такога матэрыяла з’яўляецца рукапісная спадчына, ў нашым выпадку, рукапісная спадчына сярэдннявечнай Беларусі. Асноўнай мэтай гэтага артыкула аўтар лічыць якраз увядзенне ў навуковы абарот новых фактычных дадзеных па лексіцы царкоўнаславянскай мовы Беларусі. Прадметам нашага разгляду з’яўляецца парэмійная служба першым усходнеславянскім святым Барысу […]

Кулікоў І. М. ЛСГ “РАДАСЦЬ” У СТАРАЖЫТНААНГЛІЙСКАЙ МОВЕ

Субота, жніўня 20, 2011

Няма каментараў

(Сборник работ 66-й научной конфкренции  студентов и аспирантов Белорусского государственного университета 18 – 21 мая 2009 г. – Ч. 3. — С. 229 — 232) Слоўнік англійскай мовы кардынальна змяняўся на працягу стагоддзяў: каля 80% старажытнаанглійскай лексікі не дайшло да нашых дзён. Сярод першай тысячы найбольш ужываных слоў 83% маюць германскае паходжанне ў той час, як для […]

Г. А. Цыхун. ПРА ЗАХОДНЕПАЛЕСКУЮ ЛІТАРАТУРНУЮ МІКРАМОВУ (ПРАЕКТ М. ШЕЛЯГОВІЧА)

Нядзеля, верасня 26, 2010

Няма каментараў

Дазволю сабе пачаць з даволі вялікай цытаты са стаўшай ужо класічнай працы Пятра Бузука «Спроба лінгвістычнае геаграфіі Беларусі», якая калісьці натхніла Лешка Асоўскага на даследаванне заходнепалескіх гаворак: "Калі з якіх-небудзь прычын тэй ці іншай славянскай гутарцы (можа, нават, гутарцы якога-небудзь гораду) пашанцавала зрабіцца мовай літаратуры, а таксама мовай дзяржаўна-экономічных зносін, да яе тады пачынаюць цягацець […]

Г. Бідэр. МОЎНАЯ СІТУАЦЫЯ НА ЗАХОДНІМ ПАЛЕССІ

Чацвер, сакавіка 19, 2009

Няма каментараў

Заходняе Палессе, што знаходзіцца на сумежжы трох краін (Беларусі, Украіны, Польшчы), як вядома, тэрытарыяльна адпавядае паўднёвай частцы Брэсцкай вобласці. Асаблівасці моўнай, этнічнай, рэлігійнай сітуацыі гэтага рэгіёна заўсёды выклікалі пільную навуковую зацікаўленасць, якая надзвычай узмацнілася ў апошнія тры дзесяцігодцзі і спрычыніла з’яўленне шматлікіх даследаванняў-дыскусій: этнаграфічных, гістарычных, лінгвістычных, гісторыка-літаратурных, культуралагічных. У сваім тэарэтычным артыкуле Моўная сітуацыя і […]

У. Свяжынскі. БАЛТЫ Й БАЛЦКІЯ ГАВОРКІ Ў СТАРАЖЫТНАЙ БЕЛАРУСІ

Чацвер, сакавіка 19, 2009

Няма каментараў

У той час як мовы іншых індаэўрапейскіх народаў далёка адышлі ў сваім развіцці ад сваёй прамаці — праіндаэўрапейскае мовы, мовы балтаў захавалі ў сваёй граматыцы, лексыцы амаль усе адметнасці індаэўрапейскае мовы. На думку навукоўцаў, гэтаму спрыяў прыродны чыннік: балты, асеўшы на доўгі час сярод пушчаў і балатоў, як бы захаваліся тут ад культурна-гістарычнага руху і ад культурных уплываў (1). На тэрыторыі Беларусі ў Сярэднім і Верхнім Падняпроўі (сучасныя Гомельская і Магілёўская вобласці, […]

А. А. Паўлюкавец. МОВА ЭСПЕРАНТА

Чацвер, сакавіка 12, 2009

Няма каментараў

АД АЎТАРА Штодзень, раніцай ці вечарам, беручы ў рукі газету, праглядваю перш-наперш рэкламу. І ў ёй, трэба адзначыць, даволі часта сустракаю такія абяцанні: “Незалежна ад вашых здольнасцей вы загаворыце па-англійску праз 2,5 месяца!” І калі б не быў рэалістам у жыцці, я б горка шкадаваў: “І чаму я, небарака, змарнаваў ажно пяць гадоў на вывучэнне […]

В. Пануцэвiч. ПОЛЬСКАЯ МОВА Ў XIV – XVIII СТСТ. I КАТАЛIЦКI КАСЬЦЁЛ У ВЯЛIКIМ КНЯСТВЕ ЛIТОЎСКIМ

Нядзеля, лютага 22, 2009

Няма каментараў

У гэтым дакумантальным аглядзе мы закранаем адну з балючых справаў нашай гісторыі: праблему палянізацыі шляхты ў Вялікім княстве Літоўскім і ролю ў гэтай палянізацыі каталіцкага Касьцёла. З аднаго боку расейская, а з другога боку — польская літаратуры распаўсюдзілі погляд, быццам жаніцьба Ягайлы з Ядзьвігай у 1386 г. ды вунійнае злучэньне Польшчы з Літвою адчыніла шырока дзьверы […]

А. Мусорын ЛЕКСІЧНЫЯ БЕЛАРУСІЗМЫ Ў РУСКІХ ГАВОРКАХ НОВАСІБІРСКАЙ ВОБЛАСЦІ

Серада, лютага 18, 2009

Няма каментараў

Наш артыкул напісаны па матэрыялах выдадзенага ў 1979 г. “Слоўніка рускіх гаворак Новасібірскай вобласці”. Спіс беларусізмаў, атрыманы ў выніку паслоўнага прагляду названага слоўніка, уключае пяцьдзесят чатыры лексемы, дзевяць з якіх, зрэшты, з’яўляюцца толькі беларускімі варыянтамі (фанетычнымі, або словаўтваральна-марфалагічнымі) словаў, агульных для беларускай і рускай моваў: грыбница (бел. грыбніца), дочк? (бел. дачка), казать (бел. казаць), куды […]

  Проверка PR и ТИЦ
Нашы сябры:
Казкі беларускія!