A A

А. Ю. Мусорын. ЛЕКСІЧНЫЯ АСАБЛІВАСЦІ БЕЛАРУСКАГА СПІСА ПАРЭМІЙ БАРЫСУ І ГЛЕБУ

Пнд, 12 жніўня 2013

Мовы Еўропы

Для нармальнага развіцця філалагічнай навукі патрэбны пастаянны прыток новага фактычнага матэрыяла. Адной з крыніц такога матэрыяла з’яўляецца рукапісная спадчына, ў нашым выпадку, рукапісная спадчына сярэдннявечнай Беларусі. Асноўнай мэтай гэтага артыкула аўтар лічыць якраз увядзенне ў навуковы абарот новых фактычных дадзеных па лексіцы царкоўнаславянскай мовы Беларусі.
Прадметам нашага разгляду з’яўляецца парэмійная служба першым усходнеславянскім святым Барысу і Глебу, створанная паміж 1036 – 1054 гг., якая дашла да нас у чатырох рэдакцыях: Асобная, Кароткая, Вялізная і Дадаткавая . Сярод дзесяці спісаў Кароткай рэдакцыі (а менавіта яны з’яўляюцца прадметам нашага вывучэння) мы маем адзін беларускага паходжання. Ён перапісаны ў складзе Багародзічніка 1545 г, які быў створаны “по(д)ле места віленско(г)” дзяком Міхаілам “родо(м) с кремянца” Цяпер гэты рукапіс захоўваецца ў Новасібірску, у Аддзеле рэдкай і рукапіснай кнігі Дзяржаўнай публічнай навукова-тэхнічнай бібліятэкі сібірскага аддзялення расійскай акадэміі навук, у Ціхаміраўскім зборы пад нумарам 11.
Дзеля таго, каб ахарактарызаваць лексічныя асаблівасці менавіта гэтага спіса парэмійнай службы Барысу і Глебу, мы зрабілі яго паслоўную зверку з усімі іншымі спісамі Кароткай рэдакцыі гэтага помніка. У выніку гэтай зверкі мы атрымалі сем розначытанняў, у якіх беларускі рукапіс змяшчае слова, якога няма ў іншых рукапісаў. Рукапісы, цытаты з якіх прыводзяцца ніжэй, памячаюцца лічбамі ад 1 да 10, у залежнасці ад часа паходжання: найстаражытнейшы спіс, які належыць да канца ХІІІ – пачатку ХІV стагоддзя, памячаецца лічбай 1, а самы позні, створаны ў канцы XV стагоддзя – лічбай 10. Беларускі спіс цытуецца ў нас пад нумарам 9. А цяпер перайдзём непасрэдна да розначытанняў.
У першым розначытанні ў рукапісе беларускага паходжання мы спаткаемся са словазлучэннем там, дзе ў іншых рукапісах стаіць адна лексема: «буду един властель в руси » I-138б ~ властель 2-256аб ~ властель 3-144а ~ властель 4-141в ~ властель 5-111б ~ властель 6-170об ~ самодръжець 7-с.42 ~ властелинъ 8-149а ~ власть имея 9-218 ~ в’ластель 10-219. Можна дапусціць, што замена, зробленая беларускім перапісчыкам, мае сваёй мэтай узмацніць адмоўную характарыстыку Святаполка, забойцы Барыса і Глеба. Калі фраза буду единъ властель в руси 1 – 138б сведчыць толькі пра ўладалюбства персанажа, то и греховную гордыню говорящего, то «буду един власть имея » 9-218 гэта ўжо блюзнерства, паколькі власть имея — гэта евангельскі эпітэт Хрыста. Зрэшты, магчыма, што справа тут не ў сэнсавай замене, а толькі ў схільнасці перапісчыка да парафрастычных канструкцый. Аб гэтым сведчыць наступнае розначытанне: бе бо и сам рагозенъ с новгородци I-138г ~ рагозьнъ 2-256аб ~ рагозенъ 3-144в ~ рагозенъ 4-142а ~ рагозенъ 5-112а ~ рагозенъ 6-171 ~ враж(д)у имеа 7-с.43 ~ рагозенъ 8-149в ~ брань имея 9 219аб ~ рагоженъ 10-220аб. Тут словазлучэнне брань имея не прыўносіць ніякога новага сэнсавага адцення.
Трэцяе розначытанне, якое аналізуецца ў нашым артыкуле, змяшчае ў сваім складзе аказіяналізм: властеля оустраяеть су(д)ю правяща су(д) I-139г ~ правосудяща судъ 9-220аб. Прыслоўе правосудящь не спаткаецца ні ў адным з вядомых нам слоўнікаў. Хутчэй з усяго, гэта калька з грэчаскага ?????????? — “той, хто вяршыць суд, суддзя” . Такога тыпа складаныя двухкаранёвыя словы былі характэрныя для царкоўнаславянскай мовы перш з уясяго ў эпоху другога паўднёваславянскага ўплыву.
Чацвёртае розначытанне мае, хутчэй з усяго, выпадковы характар і ніяк не характарызуе ані лексіку эпохі, ані стылістычныя схільнасці перапісчыка: «бе бо и самъ о тъ чинъ рагозьнъ с новогородьци» 2-256аб ~ о(т) чинъ 3-144в ~ о то ченъ 4-141г ~ в то время 5-112а ~ во тъ чинъ 6-171 ~ въ то время 7 с.43 ~ в’то время 8-149б ~ тогда 9-218 ~ въ то чинъ 10-219аб.
Паяўленне наступнага розначытання тлумачыцца, хутчэй з усяго тым, што ў мове перапісчыка адсутнічала лексема “нарещи” у значэнні “пазваць” і ён быў вымушаны пайсці на змяненне тэкста, якое, зрэшты, не мела сэнсавага характара: та(к) и сеи ярославъ новыи аврамъ поиде на стополка, нарекъ ба КI-139а ~ призва ба К7-с.43 ~ рекъ бгоу К9-219 аб.
Так жа тлумачыцца і шостае розначытанне: “не прп(д)бно есть ковъ ковати бр(т)а на бр(т)а” I-138б ~ преподобно 2-256 ~ прп(д)бно 3-144а ~ прп(д)бно 4-141в ~ прп(д)бно 5-111б ~ подобно 6-170аб ~ подобно 7-с.42 ~ прп(д)бно 8-148г ~ праве(д)но 9-218 ~ прп(до)бно 10-219. Хутчэй з усяго, паўднёваславянскія па паходжанню лексемы “преподобьно” і “подобьно” не ўжываліся ў такім значэнні ў беларускім варыянце царкоўнаславянскай мовы XIV стагоддзя.
І толькі апоршняе – сёмае розначытанне з’яўляеца ў выніку ўплыва з боку старабеларускай мовы на старажытнаславянскую: “телом о(т)ошла о(т)сюду” I-140а ~ о(т)сюль 9-220аб.
Дадзеныя беларускага спіса парэмійнай службы Барысу і Глебу сведчаць, што ў XIV стагоддзі ў Беларусі ўзровень валодання агульнай для ўсіх праваслаўных славян літургічнай мовай быў даволі высокім. Нешматлікія розначытанні тлумачацца, за выключэннем апошняга, зусім не міжмоўнай інтэрферэнцыяй, а іншымі прычынамі. Між тым, беларускі варыянт царкоўнаславянскай мовы таксама можа мець свае асабліваці словаўжывання, аб чым сведчаць пятае і шостае розначытання.

Цэтлікі: , ,

Ответить

  Проверка PR и ТИЦ
Нашы сябры:
Казкі беларускія!