A A

Архіў цэтлікаў | "гiсторыя беларускай мовы"

І. Крамко. З ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСКАГА ІМЕНАВАННЯ АСОБЫ

Пятніца, 1 траўня 2009

3 каментары

Пры кантактах з іншымі людзмі нас называюць, у акументах нас фіксуюць, сведчаць, ужываючы абавязковы набор срокаў. У розных народаў гістарычна склаліся свае спосабы іменавання людзей. Маем і мы сваю гісторыю называння. Сёння назіраецца пэўная нестабільнасць у гэтай сферы. З аднаго боку, захавалася наша ўласная гістарычная аснова і, з другога боку, працяглая паласа расійскіх уплываў наклала […]

Э. Блінава. ЛІНГВІСТЫЧНЫ АНАЛІЗ ПАЭМЫ “ЭНЕІДА НАВЫВАРАТ”

Нядзеля, 12 красавіка 2009

Няма каментараў

Парадыйная паэма “Энеіда навыварат” – адзін з ранніх твораў беларускай літаратуры – была створана ў пачатку ХІХ ст. (каля 20-х гг.) і да публікацыі доўгі час распаўсюджвалася вусным шляхам. Вялікі ўрывак з паэмы ўпершню надрукаваны ў 1845 г. у пецярбургскім часопісе “Маяк” пад назвай “Отрывок из Энеиды наизнанку на белорусском крестьянском наречии”, больш поўны яе […]

І. Ласкоў. АДКУЛЬ ПАЙШЛА БЕЛАРУСКАЯ МОВА

Чацвер, 19 сакавіка 2009

Няма каментараў

Адкуль пайшла беларуская мова? Легенда, створаная філолагамі, на гэта адказвае так. Жыла-была калісьці агульная мова ўсіх славян: яшчэ тады, калі ўсе месціліся побач. Потым яны разышліся. І на новых жыхарствах узніклі тры новыя мовы, паўднёваславянская, заходнеславянская і ўсходнеславянская. Апошняя, усходнеславянская, была агульнай мовай Старажытнай Русі — першай дзяржавы ўсходніх славян. Таму філолагі завуць яе яшчэ «старажытнарускай» […]

Г. Брэгер. ВЫПАДАК УЖЫВАННЯ НЕНАРМАТЫЎНАЙ ЛЕКСІКІ Ў МЕТРЫЦЫ ВКЛ (ДАКУМЕНТ УРАДУ ВІЛЕНСКАГА ВАЯВОДЫ ЗА 1560 Г.)

Субота, 28 лютага 2009

Няма каментараў

У складзе Метрыкі ВКЛ (РГАДА, ф. 389; у НГАБ калекцыя мікрафільмаў КМФ-18) захоўваюцца 23 кнігі ўрада Віленскага ваяводы (Віленскага ўраду) за 1542, 1546—1565гг. Яны падзяляюцца на кнігі ўласна Віленскага ваяводы, які разбіраў найбольш складаныя справы і з’яўляўся ва ўрадзе ў пэўныя тэрміны (суд 2-й, апеляцыйнай інстанцыі). Асноўная частка кніг вялася суддзямі, “высажонымі” ваяводай на Віленскі […]

  Проверка PR и ТИЦ
Нашы сябры:
Казкі беларускія!