A A

Архіў цэтлікаў | "Беларуская мова"

Т. Л. Браім. ФАРМІРАВАННЕ ЛІНГВІСТЫЧНАЙ КАМПЕТЭНЦЫІ НА ІНТЭГРАВАНЫХ УРОКАХ БЕЛАРУСКАЙ І НЯМЕЦКАЙ МОЎ

Панядзелак, 15 жніўня 2011

Няма каментараў

Праблема «інтэграванай» адукацыі сярод айчынных і зарубежных педагогаў з»яўляецца як ніколі актуальнай у апошні час. Сёння ўжо часцей настаўнікі прыходяць да разумення таго, што дзяліць адукацыю на прадметы, урокі, тэмы не зусім рацыянальна. Усведамленне адзінага сістэмнага падыходу, які прымяняецца да прыроды і грамадства, а значыць унутранага адзінства сусвету, наводзіць на думку аб інтэграцыі і ў [...]

А. І. Жураўскі. СТАРАДАЎНІЯ НАЗВЫ ГАРАДОЎ БЕЛАРУСІ

Чацвер, 23 ліпня 2009

2 каментары

Разнастайныя змены, якія праходзяць у апошні час у рэспубліках былога Саюза, а цяпер незалежных дзяржавах, закранаюць і тапанімімку — геаграфічныя назвы: цяпер яны замяняюцца на старадаўнія. Ахвярамі тапанімічнага астракізму становяцца перш за ўсё так званыя эпонімы — асобы, прозвішчамі якіх у свой час былі названы мясцовасці, гарады, населеныя пункты. Цяпер у друку ўжо не сустракаюцца назвы гарадоў [...]

Г. А. Гваздовіч. БЕЛАРУСКАЯ ЛІНГВІСТЫЧНАЯ ТЭРМІНАЛОГІЯ Ў ПЕРШАЙ ЧВЭРЦІ ХХ СТАГОДДЗЯ

Чацвер, 23 красавіка 2009

Няма каментараў

Навуковае даследаванне беларускай мовы пачалося ў першай чвэрці ХIX стагоддзя. Працы пра новую беларускую мову Ф. Калайдовіча, І.І.Даля, І.І.Сразнеўскага, А.І.Сабалеўскага і іншых вучоных паказалі, што цікавасць да вывучэння новай беларускай мовы і старабеларускай п1сьмовай мовы нарастала з кожным дзесяцігоддзем. Да гэтага перыяду адносіцца вялікая колькасць запісаў вуснай народнай творчасці розных мясцовасцей Беларусі. Гэтыя нататкі суправаджаліся [...]

З. Саўка. МЭХАНІКА ЗЬНЯВЕЧАНЬНЯ

Чацвер, 12 сакавіка 2009

Няма каментараў

Моўная рэформа 1933 г. ужо даволі падрабязна аналізавалася ў мовазнаўчым і палітычным аспэктах. Аднак у бальшыні прысьвечаных гэтай тэме працаў рэформа разглядалася як носьбіт нейкага самастойнага значэньня. Ведама ж, Пастанова, Дадаткі і Правілы-1934 [1] , якімі ўводзілася рэформа, сталіся «са­крушальнымі пралетарскімі ўдарамі па нацдэмаўшчыне» (г. зн. па беларушчыне) і сапраўды занялі — у выніку — [...]

Н. Бунько. НАЗВЫ БАБРА, ВАВЁРКІ, ЗАЙЦА Ў БЕЛАРУСКІХ ГАВОРКАХ

Аўторак, 10 сакавіка 2009

Няма каментараў

Грызуны (Rodendia) – атрад млекакормных жывёл, якія насяляюць палі лясы сады, поймы рэк, зараснікі па берагах вадаёмаў, сустракаюцца каля жылля і ў гаспадарчых пабудовах; сярод гэтых жывых істот вылучаюцца карысныя прамысловыя жывёлы (бабёр, вавёрка) і шкоднікі (мышы, палёўкі, пацукі). Разгледзім назвы бабра, вавёркі і зайца. Лексема бабёр ‘жывёліна атрада грызуноў, якая жыве ў лесе каля [...]

Г. Бідэр. РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРНАЙ МОВЫ Ў КАНТЭКСЦЕ СЛАВЯНСКАГА АДРАДЖЭННЯ

Нядзеля, 22 лютага 2009

Няма каментараў

1. Дыскусія пра моўную рэформу на Беларусі З 1986 г. да нашых дзён на Беларусі праводзіцца публічная дыскусія пра стан і будучае беларускай літаратурнай мовы. У час гэтай дыскусіі, у якой прымаюць удзел не толькі пісьменнікі, філолагі і публіцысты, але і больш шырокія колы інтэлігенцыі, абмяркоўваюцца пытанні, якія датычацца нормы літаратурнай мовы на ўсіх узроўнях. [...]

А. Ю. Мусорын ХРЫСЦІЯНСКАЯ ТЭАНІМІЧНАЯ ЛЕКСІКА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ ПРАВАСЛАЎНАГА І КАТАЛІЦКАГА ЎЖЫВАННЯ

Серада, 18 лютага 2009

1 каментар

Характэрнай рысай рэлігійнай гісторыі беларускага народа ёсць тое, што беларусы ніколі не былі цалкам праваслаўным народам, як, напрыклад, расейцы, або цалкам каталіцкім, як, напрыклад, палякі.  Беларусь заўсёды была поліканфесіянальнай краінай, на абшары якой шмат стагоддзяў узаемадзейнічалі праваслаўная і каталіцкая культурныя традыцыі, што адлюстравалася, у тым ліку, і ў беларускай тэанімічнай лексіцы, абумовіла яе варыянтнасць паводле [...]