A A

А. І. Жураўскі. СТАРАДАЎНІЯ НАЗВЫ ГАРАДОЎ БЕЛАРУСІ

Чцв, 23 ліпня 2009

Беларуская мова

Разнастайныя змены, якія праходзяць у апошні час у рэспубліках былога Саюза, а цяпер незалежных дзяржавах, закранаюць і тапанімімку — геаграфічныя назвы: цяпер яны замяняюцца на старадаўнія. Ахвярамі тапанімічнага астракізму становяцца перш за ўсё так званыя эпонімы — асобы, прозвішчамі якіх у свой час былі названы мясцовасці, гарады, населеныя пункты. Цяпер у друку ўжо не сустракаюцца назвы гарадоў Горкі, Калінін, Куйбышаў, Ленінград, Свярдлоўск і іншыя, бо яны перайменаваны ў Ніжні Ноўгарад, Цвер, Самара, Санкт-Пецярбург, Екацярынбург, гэта значыць ім вернуты спрадвечныя назвы.

Такі працэс вяртання гарадам і вёскам іх старадаўніх назваў распаўсюджваецца і па Рэспубліцы Беларусь. За гады савецкай улады ў нас былі заменены назвы пяці раённых цэнтраў: Дрыса стала Верхнядзвінскам, Ігумен — Чэрвенем, Койданава — Дзяржынскам, Прапойск — Слаўгарадам, Шацілкі — Светлагорскам. 3 пералічаных перайменаванняў [застаўся] толькі Дзяржынск звязаны з імем Ф. Э. Дзяржынскага.

Значна больш змен адбылося ў назвах вёсак. Напрыклад, у кнізе вядомага беларускага тапаніміста В. А. Жучкевіча «Краткий топонимический словарь Белоруссии» (Мн., 1974) змешчан спіс населеных пунктаў, назвы якіх былі заменены ў 1918—1973 гг. Ён уключае каля 450 новых назваў, якія з’явіліся за адзначаны перыяд, што складала ў той час прыкладна 1,8 працэнта ад агульнага ліку пасяленняў на Беларусі. У асноўным гэта немілагучныя назвы, якія носяць зняважлівыя характарыстыкі, і, як заўважыў беларускі тапаніміст А. Рогалеў, на 80—90 працэнтаў гэтыя перайменаванні былі абгрунтаванымі. Аднак былі выпадкі замены назваў прыгожых і заканамерных для беларускай тапанімічнай сістэмы. Зусім нязначную частку, усяго толькі каля 0,1 працэнта, складаюць змененыя назвы, у аснову якіх увайшлі эпонімы тыпу Будзённы, Дзяржынск, Калінін, Ленін, Чапаеў, Чкалаў і іншыя.

Тым не менш у цяперашні час сярод рэфарматараў беларускай тапанімікі праяўляюцца імкненні правесці як мага больш адваротных змен — адмовіцца ад ужываемых цяпер назваў і вярнуцца да старых. Пры гэтым не прымаецца пад увагу, што ў мінулым змены ў абліччы геаграфічных назваў адбываліся па розных прычынах. Апрача змен, якія былі праведзены людзьмі свядома па тых ці іншых матывах, значная частка тапонімаў Бсларусі за перыяд гісторыі беларускай мовы змяніла свае фанетыка-марфалагічныя абрысы незалежна ад волі людзсй, з прычыны натуральных законаў развіцця мовы, захаваўшы пры гэтым у сваім складзе зыходную этымалагічную тапанімічную аснову. Зусім натуральна, што адносіны да тапонімаў гэтых двух разрадаў не павінны быць аднолькавымі.

Афіцыйным прызнаннем неабходнасці вяртання ранейшых назваў населеных пунктаў Беларусі трэба лічыць вялікі, амаль на дзве паласы артыкул А. Ціхановіч «Нашто адракліся?», апублікаваны ў газеце «Звязда» ад 28 сакавіка 1991 г. Публікацыя суправаджаецца мастацка выкананай картай, дзе нанесены і перакрэслены старыя назвы вёсак, якія былі зменены новымі ў савецкі час. Усяго на прыведзенай карце каля 180 такіх перакрэсленых найменняў. Аднак для чытачоў застаецца незразумелым, ці настойвае А. Ціхановіч на вяртанні былых назваў толькі для гэтых 180 вёсак, і якія адносіны аўтара артыкуда да астатніх 270 новых найменняў, пералічаных В. А. Жучкевічам. Між іншым у яго спісе адзначаюцца такія ранейшыя назвы, замененыя новымі, як Овечкн, Остолоново, Беднишки, Безделичи, Бесхлебичи, Болваны, Бордели, Глупики, Гниляки, Гнойница, Голодница, Дуричи, Дурневичи, Дурыничи, Коростичи, Кукиши, Лапти, Лизуны, Мартышки, Мохоеды, Мямли, Неумываки, Пентюхи, Плешивцы, Подонки, Похабовщина, Самодуровщина, Свинолупы, Смердяча, Собачки, Старцы, Таракановка, Тараканы, Тупица, Холуи і іншыя. Яны дапаўняюцца складанымі тапонімамі Волчья Яма, Долгнй Помет, Пустой Угол, Пьяный Лес, Черная Грязь.

Як бы не тлумачыць паходжанне такіх найменняў, але з пункту погляду сучаснага моўнага ўспрымання яны выклікаюць толькі адмоўныя рэакцыі, і можна не сумнявацца, што жыхары гэтых населеных пунктаў наўрад ці пажадаюць вярнуць сваім мясцовасцям іх старыя назвы.

На апублікаванай карце А. Ціхановіч без каментарыяў прыведзены назвы гарадоў Бярэсце, Гародня, Менск і Наваградак. Адсутнасць тлумачэнняў да гэтых форм дае падставу лічыць, што аўтар разглядае іх як адзіна правільныя, насуперак ужывальным у цяперашні час формам Брэст, Гродна, Мінск, Навагрудак. У гэтых чатырох пералічаных формах наглядна відаць, як узровень тапанімічных ведаў аўтара артыкула, так і агульны стан беларускай гістарычнай тапаніміі. Яны з усёй відавочнасцю адлюстроўваюць тое тапанімаблуканне, якое характэрна для сучасных беларускіх мастацкіх, публіцыстычных і навуковых выданняў. На жаль, няма магчымасці разгледзець увесь такі матэрыял, таму прыходзіцца абмежавацца толькі адным прыкладам.

У гэтым годзе ў лютаўскіх нумарах газеты «Звязда» апублікавала вялікі артыкул «вядомых беларускіх гісторыкаў» пад назвай «Забытая слава». Кароткі агляд ваеннай гісторыі Беларусі». У ёй аўтары пераконвалі чытачоў, што галоўным ворагам беларусаў на працягу шмат стагоддзяў была Руская дзяржава. У нумары ад 18 студзеня 1992 года яны змясцілі карту Вялікага княства Літоўскага XIII—XV ст.ст. У гісторыі беларускай картаграфіі ніколі яшчэ не была прадстаўлена такая тапаніміка, як на гэтай карце. Тут нанесены гарады і землі Берасьце, Вугрыя, Горадня, Дзьвінск, Каўна, Маренбург, Ворша, Памэранія, Петракоў, Ржэво, Шаўлі, рэкі Вяльля, Дняпро, Сэйм. Чытачу трэба доўга ламаць галаву, каб здагадацца, якія прынцыпы былі пакладзены ў арфаграфічнае афармленне гэтых тапонімаў. У легендзе карты змешчаны «Азначэнні на абшары Беларусі», дзе абазначаны «мяжа пры Міндаўгу» (аднак у тэксце публікацыі гаворыцца пра Міндоўгаў), «мяжа пры Гэдыміне» (у тэксце — Гедымін), «Мяжа пры Вітаўте (вучань пачатковай школы па-беларуску напісаў бы «пры Вітаўце»). Але асаблівай стракатасцю выдзяляюцца тапонімы ў самім тэксце публікацыі. Тут ужо ўжываецца Бярэсце (на карце — Берасьце), у расказе аб падзеях першай паловы XIII стагоддзя праходзяць Наваградак, наваградцы, наваградская зямля, але з другой паловы гэтага стагоддзя і далей з’яўляецца ўжо Навагрудак. Да таго ж XIII стагоддзя аднесены Гродна і Гародня, Полацк і Полацак, аўтарам артыкула ўжо ў XIII стагоддзі вядомы Кенігсберг (на карце — Каралевец), хаця ў іншых, нават больш позніх беларускіх крыніцах фіксуецца толькі Кролевец. Тапонім Менск праходзіць па ўсямў тэксту, нават пад 1989 і 1991 гадамі, але ў другой палове XIX стагоддзя ў публікацыі ўспамінаецца Мінская губерня і ў той жа час то Гародзенская, то Гарадзенская губерня. Да апошняга часу ў выдавецкай дзейнасці практыкавалася так: калі ў друкаваны орган паступалі непісьменныя матэрыялы, дык рэдакцыя выпраўляла іх у адпаведнасці з нормамі літаратурнай мовы. Але ў дадзеным выпадку «Звяз-да» чамусьці не стала працягваць гэту традыцыю.

Вось чаму, думаецца, будзе мэтазгодным коратка разгледзець форму кожнага з названых вышэй чатырох тапонімаў — Брэст, Гродна, Навагрудак, Мінск — у гістарычным аспекце, з прыцягненнем фактаў беларускіх пісьмовых крыніц. Бо не падлягае сумненню, што ў мастацкіх і навуковых публікацыях на гістарычную тэматыку цалкам апраўдана ўжыванне старадаўніх, а не сучасных тапомнімаў. У літаратуры па тапаніміцы падкрэсліваецца, што калі пісьменнік ці гісторык робіць памылку ў назве аб’екта, чытач мае права паставіць пад сумненне і астатні выклад.

Трэба аднак заўважыць, што дзеля таго, каб прасачыць фанетыка-марфалагічную эвалюцыю кожнага з гэтых тапонімаў, трэба вывучыць вялікі гісторыка-лінгвістычны матэрыял, выявіць, у якіх жанрах старабеларускай пісьменнасці, у якіх мясцовасцях і якімі аўтарамі пачала ўжывацца тая ці іншая форма, як яна суадносілася з фанетычнай сістэмай тагачаснай жывой беларускай мовы. У гэтых адносінах першаступеннае значэнне мае старабеларуская канцылярска-юрыдьгчная пісьменнасць, якая ў параўнанні з іншымі жанрамі ўсёй сістэмай сваіх моўных сродкаў аказваецца найбольш блізкай да жывой народнадыялектнай мовы свайго часу.

Невычэрпны моўны матэрыял змяшчае архіў канцылярыі Вялікага княства Літоўскага, вядомы пад назвай «Літоўская метрыка». Некаторыя дакументы Метрыкі былі ўжо апублікаваны ў мінулым, але большасць яе кніг (іх захавалася звыш 600) застаецца некранутай і ў рукапісным выглядзе ў цяперашні час захоўваецца ў Цэнтральным дзяржаўным архіве старажытных актаў у Маскве і ў Галоўным архіве старадаўніх актаў у Варшаве. У 1980 годзе паміж Інстытутам гісторыі Акадэміі навук СССР і Інстытутам гісторыі Польскай акадэміі навук было заключана нагадненне аб публікацыі матэрыялаў Метрыкі. У гэту работу былі падключаны Інстытут гісторыі АН БССР і Інстытут гісторыі АН Літоўскай ССР. На жаль, цяперашняя палітычная сітуацыя не садзейнічае паспяховай рэалізацыі гэтага важнага навуковага пачынання, і бліжэйшае пакаленне даследчыкаў не атрымае магчымасці ў поўным аб’ёме выкарыстаць матэрыялы Метрыкі. Вось чаму ў цяперашні час па даступных, галоўным чынам апублікаваных крыніцах, можна толькі прыблізна паказаць у гістарычным аспекце эвалюцыю назваў пералічаных беларускіх гарадоў, дапускаючы магчымасць карэктыроўкі вывадаў у будучым па меры прыцягнення новых крыніц.

Сучасны беларускі горад Брэст у старабеларускіх пісьмовых крыніцах ужываўся ў форме Берестье з нязначмымі адхіленнямі ў арфаграфіі. На жаль, у старадаўніх рукапісных тэкстах націск звычайна не абазначаўся, таму па гэтых матэрыялах няма магчымагці дакладна ўстанавіць, як вымаўляўся той ці іншы тапонім у старажытнасці. Затое ў друкаваным палемічным творы канца XVI стагоддзя «Апакрысісе» ва ўсіх словах паслядоўаа абазначаны націск, як і ў большасці друкаваных кніг таго часу. Тут ёсць наля трох дзесяткаў фіксацый форм у Бéрестю і до Бéрестя. Ужыванне старадаўняй формы з такім націскам пацвярджаецца і сучасным дыялектным матэрыялам. Нядаўна пачала выходзіць газета «Збудінне», мова якой грунтуецца на мясцовых брэсцка-пінскіх гаворках. У газеце часта выкарыстоўваецца мясцовая форма Бэрысьть, якую можка разглядаць як непасрэдны працяг старадаўняга наймення Берестье. Старажытны націск зберагаецца і ў народнай песні, запісанай дыялектолагамі ў 1950-х гадах у Драгічынскім раёне:

Слáвнойе мисто Бéрысто,

Новойе мисто Бéрысто.

В Бéрысци гýлыци тисныйи,

В Бéрысци жынышкы пышныйи...

Апраўданасць формы з такім націскам пацвярджаецца і меркаваннямі этымолагаў, якія лічаць, то ў аснове гэтага тапоніма ляжыць наява расліны бераст. Таму старадаўнюю форму Берестье ў сучасным беларускім напісанні трэба перадаваць у выглядзе Берасце, а не Бярэсце, як гэта часта сустракасцца ў многіх цяперашніх бсларускіх публікацыях.

За перыяд гісторыі беларускай мовы складаную эвалюцыю перажыў тапонім Гродна. У старажытнарускіх і ранніх беларускіх летапісах адзначана форма Городень, але яна рана выйшла з ужытку. Ва ўсіх жанрах беларускай пісьменнасці пазнейшага часу асноўным быў варыянт Городно. Аднак зыходная форма назоўнага склону ў пісьмовых крыніцах практычна не сустракаецца. Затое форма вінавальнага склону Городно, як у выразе тыпу «зарубил город Городно» (Летапіс Рачынскага) выразна ўказвае на зыходную форму назоўнага оклону Городно. Такую ж форму дазваляюць бачыць і частыя ў помніках формы ўскосных склонаў до Городна, з Городна, к Городну, под Городном, напрыклад: «он вже до Городна приѣхал з Дорогичина» (Супрасльскі летапіс); «он поедеть с Троков к Городну» (Віленскі летапіс). Але ў старадаўніх крыніцах звярталася ўвага галоўным чынам на ўказанне месца, дзе адбывалася тая альбо іншая падзея. Таму ў помпіках часцей за ўсё ўжываецца форма меснага склону ў Городне ці в Городне. Менавіта такія спалучэнні і ўводзяць у зман многіх сучасных чытачоў, схільных бачыць у падобных фіксаваннях зыходную форму Городня і перадаваць яе ў сучасным бсларускім напісанні як Гародня. Між тым у форме меснага склону ў Городне (в Городне) высгупае нармальны заканамерны канчатак -е формы Городно як тыповага назоўніка нія-кага роду былых асноў на -о (такім жа чынам змяняюцца і сучасныя беларускія назоўнікі ніякага роду тыпу акно — на акне, гумно — у гумне, сена — на сене). Такое заканамернае скланенне гэтага тапоніма можна праілюстраваць наступным прыкладам з Віленскнга летапісу канца XV стагоддзя: «гонець той найдеть великого князя Витовта у Городне, н князь великый Внтовт за один день в Городна прыженеть к отцу своему».

У помніках пазнейшага часу замест спрадвечнай беларускай формы І'ородно пачаў ужывацца польскі варыянт Гродно, зафіксаваны ва ўскоснмх склонах у спалучэннях до Гродна, под Гродном, в Гродне. Калі б у старажытнасці ўжывалася форма Городня, дык яе польскім эквівалентам стаў бы варыянт Гродня, чаго старабеларуская пісьменнасць не ведае зусім.

Аднак не зусім зразумелым застаецца пытанне аб месцы націску ў старажытнай формс Городно. Ва ўпамянутым вышэй акцэнтаваным «Апакрысісе» канца XVI стагоддзя зафіксаваны толькі два ўжыванні гзтага тапоніма, але з неаднолькавым націскам: з Гóродна і з Горóдна. Але ў друкаваным «Трибунале» 1586 г. выкарыотана спалучэнне повесть горедньскый, што выразна ўказвае на націск на першым складзе ў зыходнай форме Городно. Трэба прыняць пад увагу і сучасную форму горад, якая ў акцэнталагічных адносінах стаіць у адным радзе са старадаўнім тапонімам Городно.

Такім чынам, старабеларускую форму Городно ў сучасным беларускім напісанні апраўдана падаваць у выглядзе Горадна, а не Гарадня, як гэта нрактыкуецца ў цяперашні час.

У сучасных беларускіх аўтараў праяўляеца настойлівае імкненне замянаць як польскія тапонімы Брэст і Гродна іх старажытнымі формамі як спрадвечна беларускімі і ў той жа час усімі магчымымі шляхамі культывуецца дыялектная форма Наваградак. Між тым Наваградак па паходжанню такая ж польская форма, як і Брзст, і Гродна. Гэта пераканаўча пацвярджаецца гістарычным лінгвістычным матэрыялам. Сучасны беларускі горад Навагрудак у старажытнасці меў назву Новгородокъ. Пры гэтым у ранніх помніках па старажытна рускай мадэлі ва ўскосных склонах змяняліся абедзве часткі гэтага складанага назоўніка: Новгородокъ — Новагородка — Новугородку — в Новегородце, напрыклад: «тот Рынкголт, пришодший з оного побоища до Новагородка, и был у Новегородцы н уродил трех сынов» (Летапіс Археалагічнага таварыства). Пасля страты нрыметнікамі іменнага скланення першая частка гэтага складанага назоўніка замацавалася ў нязменнай форме ва ўскосных склонах: Новгородокъ — Новгородка — Новгородку — Новгородкомъ — у Новгородку. Такія напісанні прадстаўлены тысячамі прыкладаў у беларускіх помніках XVI —XVII стагоддзяў.

Аднак пазней заканамерная для беларускай мовы форма Новгородокъ пад нольскім уплывам замянілася варыянтам Новогродокъ. Кампанент гродок гэтага тапоніма паказвае, што такая польская форма ў беларускай пісьменнасці распаўсюдзілася параўналыіа рана, яшчэ да змены ў вымаўленні элемонта гродок у грудок, што стала звычайным у польскай мове толькі каля сярэдзіны XVII стагоддзя. 3 ліку выкарыстаных крыніц упамянуты вышэй «Апакрысіс» капца XVI стагоддзя з’яўлнецца першым помнікам, дзе адзначана новая форма Новокродокъ і вытворны прыметнік новокгродский. Для назіранняў над заменай ранейшай формы новым варыянтам асаблівую цікавасць маюць гістарычныя запіскі навагрудскага падсудка Фёдара Еўлашоўскага, складзеныя ім у 1604 годзе. У іх адлюстравана макаранічная беларуска-польская (ці польска-боларуская) мова, дзе без якой-небудзь рацыянальнай сістэмы хаатычна змешаны граматычныя і лексічныя сродкі абедзвюх моў. У помніку нараўне з традыцыйным напісаннем Новогродокъ неаднаразова сустракаецца і варыннт Новокгродокъ. Гэты польскі варыянт ад традыцыйнай формы Новгородокъ адрозніваецца прысутнасцю злучальнага галоснага гука «о», які ўзнік пад уздзеяннем тагачасных польскіх тапонімаў тыпу выбухнога гука «г», які ў старабеларускай мове абазначаўся дыграфам «кг», і няпоўнагалосным спалучэннем — ро — у адпаведнасці з усходнеславянскім спалучэннем — оро —.

Ва ўпамянёным вышэй «Апакрысісе» захавана акцэнтаваная форма Новокгрóдокъ, з якой з улікам акання лёгка можна вывесці колішнюю вымаўленчую форму Навагродак. Пазнейшае перамяшчэнне націску на папярэдні склад і дало дыялектную форму Наваградак, якая яшчэ цяпер захоўваецца ў мове вясковага насельніцтва ў наваколлі Навагрудка. Такім чынам сучасная дыялектная форма Наваградак мае такое ж польскае паходжанне, як і Брэст, і Гродна. Таму, калі мяняць сучасныя формы Брэст і Гродна старажытнымі вармянтамі Берасце і Горадна, дык для паслядоўнасці сучасную дыялектную форму Наваградак трэба замяніць формай Ноўгародак, якая будзе поўнасцю адпавядаць старой форме Новгородокъ. Між тым у некаторых сучасных аўтараў для старадаўняга перыяду ўжываецца форма Новагародак і прыметнік Новагародскі. Такія формы многаразова ўжываў, напрыклад, а. Сланеўскі ў артыкуле «Горад сівой легенды» («Звязда» ад 12 сакавіка 1992 г.). Гісторык М. Спірыдонаў на карце, змешчанай у газеце «Звязда» ад 20 сакавіка 1992 года, падаў і варыянт Навагарадак. Аднак такія варыянты трэба прызнаць штучнымі ўтварэннямі, якія не маюць лінгвістычнага апраўдання. У цэлым жа парадокс тут заключаецца перш за ўсё ў тым, што з ліку трох аднолькавых па паходжанню форм Брэст, Гродна, Наваградак першыя дзве ў дяперашні час выкараняюцца з беларускай мовы, а трэцяя — усяляк падтрымліваецца.

Але сапраўдны тапанімічны сверб у апошнія два-тры гады разгарэўся вакол назвы сталіцы Рэспублікі Беларусь — Мінск. Многім чамусьці хочацца ўжываць найменне горада ў выглядзе Менск. Вось чаму прадстаўляецца мэтазгодным спыніцца на гэтым пытанні больш падрабязна.

Як вядома, першы ўспамін аб Мінску ёсць у старажытным летапісу, вядомым пад назвай «Повесть временных лет». Пры апісанні падзей 1067 года ў летапісе паведамляецца: «Ярославичи же трие, — Изяславъ, Святославъ, Всеволодъ, — совокупивше вои, идоша на Всеслава, зимѣ сущи велицѣ. И продоша ко Мѣньску, и мѣняне затворишася в градѣ. Си же братья взяша Мѣенескъ, и исѣкоша мужѣ, а жены и дѣти вдаша на щиты, и поидоша к Немизѣ» (Трое ж Яраславічаў — Ізяслаў, Святаслаў і Усевалад, сабраўшы воінаў, пайшлі на Усяслава ў вялікую сцюжу, I падыйшлі да Мінска, і мінчане зачыніліся ў горадзе. Браты ж узялі Мінск і перабілі ўсіх мужчын, а жанчын і дзяцей захапілі з сабой як ваенную здабычу і пайшлі да Нямігі).

Форма Мѣнескъ, фіксуецца і ў іншых старажытнарускіх і ў ранніх беларускіх летапісах XV — пачатку XVI стагоддзя. Напрыклад, у Нікіфараўскім летапісе сярэдзіны XV стагоддзя апавядаецца аб падзеях 1430 года: «князь же великыи Шьвтригаило... прииде к Меньску, н возме град Менеск н пожже». Найбольш позняе ўжыванне формы Менеск ёсць у Акадэмічным летапісе сярдзіны XVI стагоддзя. У летапісах другой паловы XVI стагоддзя звычайнай ужо з’яўляецца форма Менскъ. Трэба адзначыць аднак, што ў летапісах гэты горад успамінаецца радка ў параўнанні з другімі беларускімі гарадамі, што тлумачыцца, пэўна, другараднай роляй Мінска ў палітычнмм і эканамічным жыцці таго часу. Па частаце ўспамінання ў летапісах старажытпых гарадоў на першым месцы стаіць Вільна, затым ідзе Полацк, Віцебск, Навагрудак, Брэст, Гродна, Орша, Крэва і Мсціслаўль. Мінск у гэтых адносінах знаходзіцца ў адным радзе з такімі гарадамі як Дарагічын, Друцк, Барысаў, Пінск, Заслаўль і Мазыр.

У канцылярска-юрыдычнай пісьменнасці XV—XVI стагоддзяў ужывецца форма Менскъ, што адлюстроўвае вымаўленне паўночных беларускіх гаворак, бо ў той час большая частка канцылярскіх дакументаў выходзіла з гэтай тэрыторыі.

Аднак з начатку XVII стагоддзя ва ўсіх жанрах старабеларускай пісьмнасці стала распаўсюджвацца новая форма Мінскъ, зусім невядомая пісьмсннасці папярэдніх стагоддзяў. Спачатку ў адных і тых жа помніках новая форма Минскъ ужываецца паралельна са старой Менскъ. Такі малюнак назіраецца, нанрыклад, у Баркулабаўскім летапісе, складзеным на ўсходзе Беларусі каля 1608 года, дзе ў адным месцы чытаецца: «жито, яри, трава, такъже ярины огородныя все погорело у Литве, а звлаща около Менска, около Вильни». У другім месцы гэтага помніка напісана: «козаки запорозкие Матюша с полком, Голый с полкомъ у Могилеве ажъ до Минска прнставъство по волостяхъ брали». Неаднолькавае Інапісанне ў летапісе аднаго і таго ж тапоніма дае падставу лічыць, што тут вымаўляўся якісьці асаблівы гук, для абазначэння якога ў тагачаснай графіцы не было адпаведнай літары. У гістарычных запісках Ф. Еўлашоўскага 1604 г. пры пераважных формах Менскъ, менский азначаецца і прыметнікам минский. Урэшце у «Дыярыушы» А. Філіповіча ў запісе 1638 года чытаем: «заѣхали з Могилева возов року 1638 іюня 16 на Минскъ до Вильня».

Усе пералічаныя помнікі належаць да так званай свецкай літаратуры, дзе новая форма Минскъ адзначаецца раней чым у іншых жанрах. Але такую ж такую эвалюцыю крыху пазней прайшла форма Менскъ – Минскъ і ў канцылярска-юрыдычнай пісьменнасці таго часу. Гэта добра прасочваецца па рукапісных кнігах Літоўскай метрыкі. Напрыклад, у дакументах кнігі канцлера Льва Сапегі 1594--1596 гг. (рукапіс ЦДАСА, ф. 389, кн. 280) паслядоўна выкарыстоўваюцца формы Меньск і меньский. Але ўжо ў кнізе канцылярыі судовых спраў Літоўскай метрыкі падканцлера Астафія Валовіча 1615--1616 гг. (рукапіс ЦДАСА, ф. 389, кн. 295) побач з прыметнікам менский звычайным з’яўляецца і варыянт минский. Нарэшце, у кнізе канцлера Альбрэхта Радзівіла 1646--1648 гг. (рукапіс ЦДАСА, ф. 389, кн. 332) ужываецца толькі форма Минскъ. Такая форма становіцца адзінай у летапісах таго часу. Напрыклад, у «Летописи Литовской и Жмойтской» напісана «Магмет Герей стоял кошем под Минском и вси волости около Минска побурил, Минско всё выпалил» («Полное собрание русских летописей», т. 32, М., 1875, с. 101).

3 ліку новых даступных крыніц, можна зазначыць апублікананы ўМінску ў 1988 годзе збор гістарычных дакументаў «Социально-политическая борьба народнмх масс Белоруссии», дзе сустракаюцца ўказанні, што дакумент напісаны «у Минску» (с. 261, 265, 272, 273).

Каля сярэдзіны XVII стагоддзя беларуская мова ў канцылярска-юрыдычнай пісьменнасці была выцеснена польскай монай (афіцыйна гэта было аформлена толькі ў 1696 годзе). Пасля гэтага часу ў дакументах на польскай мове пастаянна ўжываецца форма Minsk, якую трэба разглядаць як працяг раней замацаванай у беларускай пісьменнасці формы Минскъ. ІІІматлікія войны XVII стагоддзя і непазбежныя пры гэтым дыпламатычныя зносіны садзейнічалі азнаямленню рускіх людзей з беларускай тапанімікай, у тым ліку і з назвай горада Минск, якая і замацавалася ў рускай мове пад уздзеяннем беларускай мовы (аднак час і шляхі пранікнення ў рускую мову беларускай формы Минск патрабуюць дадатковага вывучэння). У XIX стагоддзі ў літаратуры, якая выходзіла ў Беларусі на рускай мове, ужывалася толькі форма Минск. Уласма боларуская літаратура ў той час была прадстаўлена паэтычнммі жанрамі, дзе мясцовая тапаніміка не знаходзіла адлюстравання. Усё ж форма Мінск аказалася зафіксаванай у творах буйнейшых беларускіх пісьменнікаў ХІХ стагоддзя В. Дуніна-Марцінкевіча і Ф. Багушэвіча.

Форма Минск, якая стала традыцыйнай у беларускай мове на працягу папярэдніх трох стагоддзяў, паслядоўна ўжывалася ў беларускіх выданнях пачатку XX стагоддзя, перш за ўсё ў газеце «Наша Ніва», якая выходзіла ў 1906--1915 гг. Аднак у боларускім друку канца другога дзесяцігоддзя XX стагоддзя стала ўзнаўляцца старажытная форма Менск. Яна з’явілася, безумоўна, у выніку знаёмства тагачасных літаратараў і гісторыкаў з старадаўняй пісьменнасцю, якая да таго часу стала даступнай, дзякуючы шматлікім публікацыям старабеларускіх помнікаў. Хаця па прычыне замены, стаўшай традыцыйнай, формы Минск на Менск у друку таго часу спецыяльных тлумачэнняў не з’явілася, але можна меркаваць, што першая з іх у ідэалагічным клімаце таго часу стала ўспрымацца як руская і таму падлягала замене. Такія адносіны да моўных сродкаў, агульных для беларускай і рускай моў былі сугучны тагачасным тэндэнцыям развіцця беларускай літаратурнай мовы. Аб гэтых тэндэнцыях вядомы рускі мовазнаўца М. М. Дурнаво некалькі пазней пісаў: «Нынешний белорусский литературный язык возник только в XIX в.; в основе его лежит один нз центральнобелорусских говоров. Следствие стремления части белорусских писателей последнего времени порвать со всеми традициями и сделать свой литературный язык отличным и от русского, и от украинского; в белорусский литературный язык, особенно в язык научной прозы, вошло много чужих элементов, не свойственных ни русскому литературному языку, ни живым белорусским говорам».

Менавіта такім «чужим элементом» у творах беларускіх аўтараў таго чалу і з’явілася форма Менск. Вядомы дзеяч тагачаснага ўраду Беларускай Народнай Рэлпублікі Я. Варонка ў брашуры «Беларускі рух ад 1917 да 1920 году», выдадзенай у Коўне ў 1920 годзе, абапіраючыся на Устаўную грамату Вялікай Рады ад 21 лютага 1918 года, адзначыў: «Ад гэтага момэнту Менск стаў звацца Менскам — Беларускім». 3 гэтай граматы, такім чынам, і трэба лічыць афіцыйнае прызнанне назвы сталіцы Беларусі ў форме Менск.

Новая форма Менск ужывалася да 1939 года ва ўсіх беларускіх выданнях. Аднак у народнай беларускай мове, якая наогул прытрымліваецца прывычнага формаўжывання і неахвотна рэагуе на ўсякія новаўвядзенні, працягвала захоўвацца традыцыйная форма Мінск. Вось чаму для ліквідацыі такога разыходжання Вярхоўны Савет БССР сваім рашэяням ад 29 ліпеня 1939 года зусім абгрунтавана ўзаконіў форму Мінск, як адзіна правільную для ўжывання. Такое рашэнне ў той час ні ў кога не выклікала пярэчанняў, бо яно было заснавана на вымаўленні гэтага тапоніма па ўсёй беларускай моўнай тэрыторыі. 3 прычыны гэтага вядомы беларускі мовазнаўца Ф. М. Янкоўскі пазней пісаў: «Перадача на пісьме геаграфічных назваў – вельмі адказная справа. Правільнае напісанне іх не можа грунтавацца на жывыя вымаўленні іх. Правільна, напрыклад, зрабілі, што адмовіліся ад напісання «Менск».

Такім чынам, форма Менск 20—30-х гадоў нашага стагоддзя ўяўляе сабой толькі нязначны эфемерны эпізод у чатырохсотгадовай гісторыі ўжывання ў беларускай мове формьі Мінск.

Аднак форма Менск зноў з’явілася на Беларусі ў час фашысцкай акупацыі, калі ў абозе гітлераўскіх полчышч сюды вярнуліся былыя дзеячы Беларускай Народнай Рэспублікі — Р. Астроўскі, В. Гадлеўскі, К. Езавітаў, В. Іваноўскі, Я. Станкевіч, Ф. Кушэль і іншыя. Ва ўсіх беларускіх выданнях перыяду акупацыі яны ўжывалі толькі форму Менск, тэндэнцыёзна пазбягалі варыянта Мінск і разглядвалі яго як вынік быццам бы русіфікацыі, якая праводзілася ў Беларусі. Цікава звярнуць увагу на факт, што ў часы акупацыі Беларусі акупацыйныя ўлады найбольш важныя з іх пункту погляду матырэялы публікавалі на чатырох мовах — нямецкай, беларускай, польскай і рускай. Аднак толькі ў публікацыях на беларускай мове ўжывалася форма Менск, а на ўсіх іншых мовах адпаведна традыцыі пісалася Minsk, Mińsk і Минск. Між іншым жыхары Мінска, непасрэдна не звязаныя з калабарацыянісцкімі ўстановамі, таксама ўжывалі традыцыйную форму Мінск. Такім чынам, любімая калабарацыяністамі форма Менск нават тады выглядала белай варонай на фоне формаўжывання суседніх моў.

Пасля вайны гітлераўскія прыслужнікі беларускага паходжання, апынуўшыся ў розных заходніх краінах, у сваіх шматлікіх выданнях працягваюць па-ранейшаму ўжываць форму Менск, зусім неўласцівую сучаснай беларускай мове. У той жа час у іх публікацыях ужываюцца дыялектныя формы Наваградак і Полацак без уліку таго, што ў ста-ражытнасці гэтыя тапонімы мелі зусім іншае афармленне.

Вывучэннем трансфармацыі гістарычных варыянтаў Мѣнескъ – Менскъ — Мінскъ у беларулкім мовазнаўстве раней спецыяльна ніхто не займаўся. Але гэта пытанне зрэдку мімаходам закраналася даследчыкамі. Вядомы беларускі філолаг Я. Ф. Карскі яшчэ ў 1908 годзе ў першым выпуску другога тома «Белорусов» першым звярнуў увагу на форму Минск у Баркулабаўскім летапісе. Але тады далледчык адзначыў: «Не совсем ясна для меня причина чередования е (из ѣ) н и в старинных произведениях да н в теперешней живой речи в слове Минск». Тут важна звярнуць увагу, што даследчык падкрэслівае ўжыванне формы Мінск у цяперашняй ж ы в о й мове. Пазней у публікацыі 1930 года Карскі змяненне формы Мѣнскъ у Минскъ тлумачыў украінскім уздзеяннем. Гэту з’яву ён ставіў у адзін рад са змяненнем ранейшай формы Несъвѣжъ у Нясвіж. Меркаванне Карлкага пазней прыняў і нямецкі славіст М. Фасмер — аўтар «Этимологического словаря русского языка», дзе тлумачыцца і паходжанне многіх беларускіх слоў. У час Карскага такое тлумачэнне было прыймальным і адпавядала тагачасным уяўленням па гістарычнай фанетыцы ўсходнеславянскіх моў, калі лічылася аксіёмай, што ва ўкраінскай мове «ѣ» змянялася ў «и», а ў беларускай -у «е». У гэтай сувязі нельга не ўспомніць нарвежскага славіста Хр. Станга, які ў 1935 годзе апублікаваў у Осла на нямецкай мове выдатную манаграфію аб канцылярскай мове Вялікага княства Літоўскага. Вывучыўшы важнейшыя княжацкія і каралеўскія граматы гэтага княства, даследчык убачыў, што ў адных граматах літара «е» ужываецца на месцы ранейшага «ѣ», у іншых захоўваецца этымалагічнае адрозненне «ѣ» і «е». Гэтыя апошнія граматы зыходзяць ад пісцоў з тых мясцовасцей, дзе «ѣ» вымаўляўся інакш чым «е». Такое назіранне Станга дае падставу меркаваць, што ў старажытнасці і тапонім Мінск, дзе было этымалагічнае «ѣ», вымаўляўся неаднолькава ў старабеларускай мове.

Але ў апошнія дзесяцігоддзі вывучэнне гісторыі славянскіх моў значна прасунулася наперад. У галіне фанетыкі асабліва многа ўвагі было ўдзелена спецыфічнаму старажытнаславянскаму гуку «ѣ», які і ў цяперашні час усё яшчэ застаецца ў многіх адносінах незразумелым і загадкавым. Гэтаму пытанню прысвечаны шматлікія артыкулы, вялікія раздзелы ў навуковых даследаваннях, а ў 1964 г. у замежнай славістыцы з’явілася нават спецыяльная манаграфія па гісторыі гэтага гука. 3 навейшых публікацый відаць, што рэфлексы агульнаславянскага «ѣ» у сучасных славянскіх мовах і дыялектах на здзіўленне разнастайныя. Толькі ў дыялектах славенскай мовы, на якой размаўляюць каля двух мільёнаў чалавек, налічваецца да шаснаццаці галоўных рэфлексаў праславянскага «ѣ», якія рэзка адрозніваюцца адзін ад другога. У гаворках украінскай мовы пры перавазе «и» на месцы «ѣ» адзначаецца яшчэ адзінаццаць іншых рэфлексаў. У сучасных ноўгарадскіх гаворках назіраецца не менш сямі варыянтаў вымаўлення ранейшага «ѣ». Неаднолькавы лёс старадаўняга гука «ѣ» і ў гаворках беларускай мовы. У пасляваенны час у Беларусі была праведзена вялікая работа па вывучэнню беларускай дыялектнай мовы.

Паколькі ў тагачаснай графіцы не было спецыяльных літар для абазначэння ўсіх магчымых вымаўленчых варыянтаў, дык гэты тапонім мог пісацца толькі ў выглядзе Менск ці Мінск у залежнасці ад таго, з якой мясцовасці паходзіў пісец. Перавазе таго ці іншага варыянту ў пісьмовай форме садзейнічалі сацыяльна-культурныя і палітычныя фактары. Змяненне ранейшай формы Несъвѣжъ у Нясвіж адбылося, без сумнення, на мясцовай глебе. Можна лічыць, што ў раёне Нясвіжа таксама ўжывалася ў вымаўленні форма Мінск, якая затым і распаўсюдзілася ў пісьменнасці за межамі Нясвіжскай зямлі. Гэтаму садзейнічала тое, што з другой паловы XVI стагоддзя Нясвіж як рэзідэнцыя Радзівілаў фактычна стаў другой сталіцай Вялікага княства Літоўскага. Прадстаўнікі гэтага роду пачалі адыгрываць вядучую ролю ў палітычным і культурным жыцці тагачаснай Беларусі. Радзівілы нясвіжскай лініі займалі пасады вялікіх гетманаў, канцлераў і маршалкаў Вялікага княства Літоўскага, прыкметнай была іх роля ў тагачасным рэлігійным жыцці і ваеннай дзейнасці. Вось чаму няма нічога здзіўляючага, што на карце Вялікага княства Літоўскага, выдадзенай М. X. Радзівілам у 1613 годзе, быў нанесены тапонім Minsk у адпаведнасці з мясцовым вымаўленнем. У памянёнай вышэй кнізе Літоўскай метрыкі канцлера Альбрэхта Радзівіла 1646 — 1648 гг. ужываецца толькі форма Минскъ, і гэта наводзіць на меркаванне, што пісцом у канцлера быў выхадзец з Нясвіжчыны.

У апошні час паходжанне варыянтаў Менск і Мінск пачало атрымліваць асвятленне ў навуковай літаратуры, хаця і неадназначнае. У 1973 годзе польская даследчыца А. Абрэмбска-Яблонска надрукавала спецыяльны артыкул па гісторыі тапоніма Мінск. Яна зусім абгрунтавана адхіліла сцвярджэнне Я. Ф. Карскага аб украінскім уздзеянні на форму Мінск. На жаль, А. Абрэмбска-Яблонска не выкарыстала даныя Дыялекталагічнага атласа беларусай мовы, з’яўленне варыянта Мінск яна звазвае з назвай польскага горада Мінск-Мазавецкі, хаця ўнутраны механізм гэтага працэсу ёй не быў раскрыты. Меркаванне А. Абрэмбскай-Яблонскай поўнасцю пераказаў у 1974 годзе Р. Максімовіч у невялічкім артыкуле «Як беларускі Менск стаўся Мінскам», змешчаным у «Запісах» — органе нью-йоркскага Беларускага інстытута навукі і мастацтваў. Але ў некаторых адносінах Максімовіч пайшоў зяачна далей. Па яго перакананню форма Мінск з’явілася тады, «калі партыя праводзіла безаглядны разгром беларускае культурна-нацыянальнае працы ў рэспубліцы ды ўзяла курс на русыфікацыю беларускае мовы». Між тым узровень ведаў гэтага аўтара выдае, напрыклад, яго сцвярджэннс, што форма Наваградак — спрадвечная беларуская (аб існаванні ў старабеларускай мово тапоніма Новгородокъ Максімовіч нават не падазравае).

Ізраільскі беларусіст П. Векслер пераўтварэнне варыянта Менск у Мінск закранае ў сваім даследаванні «Гістарычная фаналогія беларускай мовы», якое было апублікавана на англійскай мове ў Гейдэльбергу ў 1977 годзе. Векслер таксама не прыдаў ніякага значэння паказанням Дыялекталагічнага атласа беларускай мовы і з’яўленне формы Мінск звязвае з украінскім ці польскім уздзеяннем. У самы апошні час прапагандай варыянта Менск заняліся гісторык Г. Штыхаў і мовазнаўца I. Крамко («Звязда» ад 27 сакавіка 1992 г. і «Навіны Беларускай акадэміі», нумары №№ 26, 27 1992 г.). Тандэм гісторыка і лінгвіста ў прынцыпе можа быць прадуктыўным і перспектыўным, калі ён свабодны ад тэндэнцыйнасці і не суправаджаецца метадалагічнымі заганамі. У мовазнаўстве звычайна пры вывучэнні суадносін старой архаічнай формы і выцесніўшай яе новай увага перш за ўсё канцэнтруецца на вывучэнні гэтай новай формы, на высвятленні прычын яе з’яўлення і шляхоў распаўсюджвання. У публікацыях жа Г. Штыхава і І. Крамко галоўная ўвага звернута на сляды старой формы Менск і гэтым самым даказваецца яе апраўданасць для сучаснага ўжывання. Факты цяперашняй дыялектнай мовы для гэтых аўтараў не маюць ніякага значэння.

У тапаніміцы наогул назіраюцца своеасаблівыя з’явы, якія не закранаюць звычайную намінатыўную лексіку. Буйнейшы сучасны спецыяліст па ўсходнсславянскіх геаграфічных назвах А. В. Суперанская зрабіла назіранне, што пры вызначэнні вымаўлення геаграфічных назваў звычайна арыентуюцца на вымаўленне мясцовых ураджэнцаў. Аднак у шэрагу выпадкаў змененае вымаўленне назвы бывае настолькі шырока распаўсюджана і ўжываецца настолькі многімі жыхарамі краіны (апрача жыхароў дадзенага аб’екта), што міжволі прыходзіцца прыслухоўвацца менавіта да гэтага змененага вымаўлення, якое становіцца пераважным. Гэтая асаблівасць тапанімікі наглядна праяўляецца і ў беларускіх геаграфічных назвах. Як ужо зазначалася, мясцовыя жыхары ўжываюць форму Наваградак, але ў іншых мясцовасцях Беларусі распаўсюджана форма Навагрудак, і яна з’яўлясцца цяпер агульнапрынятай і афіцыяльнай. Дыялекталагічныя запісы паказваюць, што мясцовыя жыхары ўжываюць варыянты Клецак, Полацак, Слуцак, але ў іншых мясцовасцях больш распаўсюджаны варыянты Клецк, Полацк, Слуцк, і цяпер яны таксама з’яў-ляюцца агульнапрызнамымі ў Беларусі. Дыялекталагічныя матэрмялы таксама фіксуюць мясцовыя назвы Барысава, Крупка, Ушача, тады як большасці жыхароў Беларусі вядомьі тапонімы Барысаў, Крупкі, Ушачы. У памянёным вышэй артыкуле А. Ціхановіч прыведзена пісьмо студэнтаў Беларускага тэхналагічнага інстытута якія настойваюць на ўвядзенні ў афіцыйнае ўжыванне мясцовых форм Маладэчана ці Маладэчня замест больш распаўсюджанай Маладзечна. Між тым у старадаўніх помніках ужываецца толькі форма Молодечно. Прапанаваныя студэнтамі формы Маладэчана ці Маладэчна нясуць на сабе адбітак польскага вымаўлення, бо беларускай мове, як і рускай, уласцівы так званы складовы сінгарманізм, адпаведна якому парныя па мяккасці-цвёрдасці зымныя гукі перад галоснымі

«е» і «и» вымаўляюцца мякка. Праўда, гэты прынцып у беларускай літаратурнай мове парушаецца шматлікімі запазычаннямі тыпу дырэктар, радыё, тэлефон, але народная мова карэктыруе іх вымаўленне пад агульнае правіла. Тапонім жа Маладзечна не з’яўляецца запазычаным, у аснове яго, як паказаў В. А. Жучкевіч, ляжыць славянскі апелятыў молодец. Гэты прыклад паказвае, што для адных тапонімаў зусім не прымаецца пад увагу іх старадаўняя форма і падтрымліваецца сучасная дыялектная. У выпадку ж з Мінскам справа атрымліваецца якраз наадварот: патрабуецца вяртанне да старажытнай формы і зусім не ўлічваецца распаўсюджаная па ўсёй беларускай тэрыторыі форма Мінск. Аб паўсюдным распаўсюджанні гэтай формы сведчаць шматлікія дыялекталагічныя запісы, зробленыя ў пасляваенны час у розных месцах Беларусі (гл. «Хрэстаматыя па беларускай дыялекталогіі», Мн., 1962, стар. 76, 124, 127, 155, 162, 17І, 175, 191, 201, 203, 209, 210, 211, 217, 218, 220, 226, 240, 281; (Е. С. Мяцельская, Я. М. Камароўскі. Беларуская дыялекталагія. Хрэстаматыя. Мн., 1979, стар. 43, 44, 47, 63, 70, 93, 135, 147, 162, 174, 192, 282).

Трэба заўважыць, што тапонім Мінск не адзінокі ў беларускай геаграфічнай наменклатуры, які зазнаў змены за перыяд гісторыі Беларусі. У гэтых адносінах мае цікавасць гістарычны дакумент, складзены, як устанавіў беларускі даследчык 3. Я. Даленга-Хадакоўскі, у першай палове XV стагоддзя пад назвай «А се имена градомтъ всѣемъ Русскымъ далнимъ и блжнимъ». Гэты спіс гарадоў захаваўся ў тэксце Уваскрэсенскага летопису і з’яўляецца важнай крыніцай для вывучэння ўсходнеславянскай гістарычнай тапанімікі. 3 ліку гарадоў на тэрыторыі Беларусі тут упамінаюцца Берестій, Видбескъ, Гомій, Гродно, Друтескъ, Ижеславль, Клеческъ, Менескъ, Обльче, Пинескъ, Полтескъ, Пропошескъ, Рша, Случескъ, (сучасныя Брэст, Віцебск, Гомель, Гродна, Друцк, Заслаўе, Клецк, Мінск, Абольцы, Пінск, Полацк, Прапойск, Орша, Слуцк). Такія формы адзначаюцца і ў больш позніх беларускіх помніках. Напрыклад, форму Полтескъ, ужываў яшчэ аўтар Баркулабаўскага летапісу пачатку XVII стагоддзя. Між тым няма ніякіх звестак, што цяперашнія мясцовыя ўлады пералічаных гарадоў і вёсак маюць намер вярнуцца да старадаўніх форм. Кожная з назваў гэтых гарадоў за перыяд гісторыі Беларусі перажыла значныя змены як у выніку дзеяння ўнутраных законаў развіцця мовы, так і пад уплывам знешніх моўных імпульсаў. Па такому ж шляху ішло і змяненне варыянта Менскъ у Минскъ, што адбылося ў першай палове XVII стагоддзя. Было б зусім марнай тратай часу і працы шукаць у канцылярыях тагачасных польскіх каралёў Сігізмунда III Вазы ці Уладзіслава IV Вазы спецыяльныя дакументальныя распараджэнні аб замене формы Менскъ на Минскъ. Такая замена адбылася па прычыне дзеяння спецыфічных моўных і тагачасных сацыяльна-культурных фактараў, а не па распараджэнню якіх-небудзь урадавых устаноў ці па капрызу ўплывовых асоб, як гэта было ў апошнія дзесяцігоддзі нашага стагоддзя.

Да якіх толькі маніпуляцый не звяртаюцца прыхільнікі замены формы Мінск на Менск. Адзін пісьменнік заявіў нават, быццам бы яго хтосьці пераконваў, што назва Мінск паходзіць ад слова міна і таму яна непрыймальная. Некалькі гадоў назад у друку зъявілася сцвярджэнне, якое стала цяпер абыходкавым, што ранейшую форнф Менск замянілі на Мінск польскія справаводы па ўзору назвы польскага горада Мінск Мазавецкі. Гэты прымітыў паўтарыў нядаўна і штотыднёвік «7 дней» (1991, № 37). Аднак такое сцвярджэнне не зъявілася б, калі б журналісты ведалі, што кампанент Мінск у складанай назве сучаснага польскага горада калісьці таксама ўжываўся ў выглядзе Miensk (у вымаўленні — Меньск), і замена яго на сучасную форму адбылася якраз пад уплывам старабеларускай формы

Минск, аб чым нядаўна паведаміў А. Рогалеў («Звязда» ад 25 ліпеня 1991 г.).

Гісторык М. Спірыдонаў, спаслаўшыся на форму Менскъ у старабеларускіх помніках, таксама лічыць, што толькі такую форму трэба ужываць і ў цяперашні час («Навіны Беларускай акадэміі» 1992, № 2). Але рупліваму гісторыку трэба было б ступіць далей — у глыбіню стагоддзяў, і тады ў яго былі б падставы рэкамендаваць форму Менескъ, зафіксаваную, як ужо адзначалася, пад 1067-ым годам у «Повести временных лет». Такая форма больш старадаўняя, чым Менск, і такім чынам больш прэстыжная і аўтарытэтная. Яна, у дадатак да ўсяго, узгадняецца з народнай легендай аб заснаванні Мінска веліканам-чарадзеем Менескам (легенда запісана ў сярэдзіне мінулага стагоддзя этнографам П. Шпілеўскім). 3 прыведзенай вышэй цытаты з «Повести времонных лет» бачна, што ў старажытнасці жыхары Мінска называліся мѣняне. М. Спірыдонаву таксама можна было б для паслядоўнасці настойваць і на вяртанні гэтай старадаўняй назвы і замест сучаснага слова мінчанін ужываць мянянін (для жаночага роду — мянянка). Гэта таксама адпавядала б выказанай раней версіі, што тапонім Мінск паходзіць ад дзеяслова мяняць, і сам горад узнік калісьці на месцы ажыўлёнага гандлёвага абмену, які цяпер аднавіўся на Камароўскім рынку ў Мінску.

Старшыня камісіі па адукацыі, культуры і захаванню гістарычнай спадчыны Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь Н. Гілевіч у адрозненне ад журналістаў, якія замену формы Менск на Мінск прыпісваюць польскім справаводам, пайшоў значна далей. Як заявіў ён на сесіі Вярхоўнага Савета ў верасні мінулага года, былую форму Менск замянілі на Мінск польскія феадалы, тагачасныя душыцелі беларускай незалежнасці («Літаратура і мастацтва», 1991, № 40). У сувязі з гэтым узнікае пытанне: чаму гэта польскім феадалам уздумалася раптам мяняць Менскъ на Минскъ, і як ім удавалася шляхам такой замены душыць беларускую незалежнасць?

Аднак камісіі па адукацыі, культуры і захаванню гістарычнай спадчыны Вярхоўнага Савета трэба было б больш уважліва пазнаёміцца з заканадаўствам Вялікага княства Літоўскага, куды ў старажытнасці ўваходзіла Беларусь. У важнейшым юрыдычным кодэксе гэтай дзяржавы — у Статуце Вялікага княства Літоўскага 1588 г. — дасканала сфармуляван ппраднк выбрання новых асоб на вакантныя пасады: «Уставуем, иж воеводове и старостове судовые маюць асобна кожды з них на вряде своем выбрати и на суд засадити наместника албо нодстаростего судью замкового и писара людей добрих, цнотливых, годных в праве и пнсма руского умеетных шляхтичов, в том же повете оселых и родичов того паньства Великого князства Литовского» (ралдел 4, артыкул 37).

Калі ўважліва прыгледзецца да гэтага артыкула Статута, дык у ім можна ўбачыць асновы сучасных законаў аб грамадзянстве, якія прымаюцца ў цяперашніх незалежных дзяржавах былога Саюза: прэтэндэнту на дзяржаўную пасаду трэба валодаць высокімі маральнымі якасцямі, добра ведаць законы і мясцовую мову і — самае галоўнае — пражываць у гэтым павеце і быць ураджэнцам Вялікага княства Літоўскага. Пры такіх патрабаваннях да складу членаў судоў, дзе стваралася асноўная колькасць старадаўніх канцылярска-юрыдычных дакументаў, эмігрантам з Польшчы ў дзяржаўных установах Вялікага княства Літоўскага рабіць не было чаго. Вось чаму не толькі польскія справаводы, але і польскія феадалы зрабіць уплыў на беларускую тапаніміку ў той час ніяк не маглі (такое ўздзеянне пачало праяўляцца стагоддзем пазвей). Важна звярнуць таксама ўвагу і на факт, што новая форма Минск раней за ўсё пачала з’яўляцца, як гэта паказана вышэй, у свецкай пісьменнасці беларускага паходжання — у летапісах і мемуарнай літаратуры, да стварэння якой польскія справаводы і феадалы не молі ніякіх адносін.

На жаль, такія суб’ектывісцкія меркаванні выклікаюць непажаданы рэзананс. У газеце «Звязда» ад 28 лютага 1991 г. з’явілася паведамленне аб тым, што па прапанове народнага дэпутата А. Вярцінскага ў Вярхоўным Савеце БССР будзе разглядацца пытанне аб замене цяперашняй назвы сталіцы Беларусі Мінск на Менск. Крыху пазней, 5 верасня 1991 года Мінскі гарсавет прыняў рашэнне аб вяртанні гораду яго гістарычнай назвы. Якія меркаванні навялі на такую думку кіраўнікоў горада — застаецца таямніцай за сям’ю замкамі. 12 верасня таго ж года вучоны савет Інстытута гісторыі АН БССР прыняў пастанову аб гербе, флагу і назве сталіцы Боларусі Менск. Гэта ініцыятыва адразу ж была падхоплена камісіяй па адукацыі, культуры і захоўванню культурнай спадчыны Вярхоўнага Савета Беларусі.

На той жа вераснёўскай сесіі Вярхоўнага Савета Н. Гілевіч заўважыў: «Ужо даўно многія людзі, асабліва моладзь, і ў пісьмовай, і ў вуснай практыцы карыстаюцца наз вай Менск». Гэта — яўнае перабольшанне, імкненне выдаць жадаемае за сапраўднае. Форма Менск усплыла ўсяго толькі некалькі гадоў таму назад. Ёю і ў пісьмовай і вуснай практыцы карыстаюцца ў пераважнай большасці нашчадкі былых калабарацыяністаў, знаходзячы ў гэтым даступны для іх маральны рэванш за палітычнае паражэнне сваіх продкаў у перыяд Вялікай Айчыннай вайны.

Карыстаюцца гэтай формай у сваіх рэляцыях мінскія рэзідэнты бсларускай рэдакцыі радыёстанцыі «Свабода», мабыць з-за боязі страціць вялікія валютныя ганарары. Наогул жа ў цяперашні час тапонім Менск, як і тэрмін спадар, служыць такім ключавым словам, па якому лёгка можна вызначыць, з якога асяроддзя паходзіць прыхільнік такога ўжывання.

Але яшчэ да гэтага у друку з’явіліся публікацыі, у якіх беларускімі мовазнаўцамі абгрунтоўвалася гістарычная апраўданасць сучаснай формы Мінск («Звязда» ад 15 мая 1991 г. і ад 25 ліпеня 1991 г.). Ва ўсім цывілізаваным свеце пытанні тапанімікі заўсёды былі і застаюцца прэрэгатывай спецыялістаў у галіне мовазмаўства. У літаратуры па тапаніміцы можна прачытаць: «Тапонімы – катэгорыя лінгвістычная і таму падпарадкоўваецца законам мовы» (Э. М. Мурзаев. География в названиях. М., 1982, с. 5); «Толькі лінгвісты могуць і павінны аналізаваць усе тыпы геаграфічных назваў і іх сувязі адзін я адным, з іншымі ўласнымі імёнамі і з усёй сістэмай мовы, у якой яны ствараюцца і ўжываюцца»; «Тапаніміка — гэта галіна лінгвістыкі, якая вывучае гісторыю стварэння, пераўтварэння і функцыянавання геаграфічных назваў» (А. В. Суперанская. Что такое топонимиеа?, М., 1985, с. 6-7).

Але такія меркаванні не нрымаюцца над увагу рэфарматарамі беларускай тапанімікі. 3 непрыкрытай здзеклівасцю па гэтаму пытанню выказаўся намеснік старшыні памянёнай вышэй камісіі Вярхоўнага Савета А. Трусаў. Па яго перакананню, філолагам верыць нельга, бо «у нас узрасла цэлая плеяда навукоўцаў высокага рангу, якія развівалі і даследавалі ідэі спачатку камунізму, потым сацыялізму, потым сацыялістычнага выбару, сацыялізму з чалавечым тварам... Палітычнае прыстасавальніцтва не магло не закрануць і філалогію». («Звязда» ад 17 верасня 1991 г.).

3 выступлення Н. Гілевіча на сесіі Вярхоўнага Савета бачна, што народныя дэпутаты не падтрымалі прапанову замяніць Мінск на Менск. Але камісія па адукацыі, культуры і захоўванню гістарычнай спадчыны не лічыць сваю місію закончанай. У лістападзе 1991 г. на сваім чарговым пасяджэнні яна яшчэ раз разгледзела гэта пытанне і прыняла рашэнне звярнуцца ў Савет Міністраў і Акадэмію навук Рэспублікі Беларусь з просьбай даць у камісію навуковае абгрунтаванне назвы Менск. Вельмі дзіўнае пажаданне! Не вывучыць пытанне аб правамернасці той ці іншай формы і выказаць у сувязі з гэтым свае меркаванні, а абгрунтаваць менавита форму Менск і ніякую іншую! Чым закончыцца гэта пытанне, пакуль невядома.

Тапанімічны сверб працягваецца.

Трэба таксама адзначыць, што розныя змены, якія праходзяць у цяперашні час, не заўсёды выклікаюць захапленне ў радавых жыхароў Беларусі. У газеце «Звязда» ад 17 верасня 1991 г. была апублікавана нататка «Пагоня за модай?». У сувязі з прыняццем бел-чырвона-белага сцягу аўтар нагадвае, што ў часы фашысцкай акупацыі ў школах вучняў прымушалі насіць бел-чырвона-белыя павязкі. Адносна герба «Пагоня» ён зазначае: «Жыццё не ідзе, не цячэ назад, як і вада ў рацэ, і няма чаго варочацца да мінулага». Па пытанню замены назвы Мінск на Менск аўтар выказаў больш слушныя думкі, чым члены вышэйпамянёнай камісіі Вярхоўнага Савета. Заслугоўвае ўвагі і прадбачанне: «Нашы вышэйшыя ўлады, мусіць, хутка і нашу планету прымусяць у процілеглым напрамку круціцца».

Такія ж адносіны да тапанімічных новаўвядзенняў назіраюцца не толькі ў Беларусі. Калі ў Ленінградзе праводзіўся рэрэндум па пытанню перайменавання горада, дык атрымалася, што 45 % жыхароў выказаліся за захаванне назвы Ленінград. У «Известиях» ад 30 лістапада 1991 г. Отто Лацыс у артыкуле «Мова непадуладна дзяржаве» вельмі абураўся шматлікімі перайменаваннямі станцый маскоўскага метрапалітэна і пісаў: «Спробы мадэрнізаваць гістарычныя карэнні геаграфічных назваў самі па сабе прымушаюць усумніцца ў прафесійнай кваліфікацыі камісіі Массавета па найменнях». Свае меркаванні аўтар рэзюміруе пытаннем: «...калі некаторая частка апарату Массавета проста не знаходзіць сабе грамадска карыснага занятку, дык ці нельга гэту частку скараціць?». Такое ж самае пытанне можна паставіць і ў адносінах да беларускіх профільных гарадскіх і рэспубліканскіх структур.

(Навіны Беларускай акадэміі [газета; г. Мінск]. № 31 (660), 14 жніўня 1992 г. С. 3—5.)

Цэтлікі: ,

2 Комментарии на это сообщение

  1. Kazimier Lachnovi? Says:

    А Жураўскі, аказваецца, быў ідэйным камуністам. Што асабліва добра раскрыта ў апошніх радках артыкула.

    Асабіста мяне расчуліў наступны пасаж: «Вярхоўны Савет БССР сваім рашэяням ад 29 ліпеня 1939 года зусім абгрунтавана ўзаконіў форму Мінск, як адзіна правільную для ўжывання. Такое рашэнне ў той час ні ў кога не выклікала пярэчанняў, бо яно было заснавана на вымаўленні гэтага тапоніма па ўсёй беларускай моўнай тэрыторыі.»

    Напэўна, шмат каму ў БССР у 1939 року было выказваць свае пярэчычаньні — асабліва калі ўлічыць той факт, што большасьць аўтарытэтных беларускіх мовазнаўцаў былі альбо растраляныя альбо сядзелі за кратамі.

    І яшчэ вельмі спадабалася цытата Ф. Янкоўскага, якая па ўсяму відаць мусіла пацьвердзіць сьцьвярджэньне пра «вымаўленне тапоніма МІнск па ўсёй беларускай моўнай тэрыторыі» — перачытаем яе ўважлівей: «Перадача на пісьме геаграфічных назваў — вельмі адказная справа. ПРАВІЛЬНАЕ НАПІСАННЕ ІХ НЕ МОЖА ГРУНТАВАЦЦА НА ЖЫВЫМ ВЫМАЎЛЕННІ ІХ».

    Вядома, у арыткуле ёсьць шмат і даволі карысных фактаў, аднак лёгіка аўтара далёка не заўжды выглядае бездакорнай.

  2. ZMIT Says:

    Берасце. У мясцовых палескіх (украінскіх па фанетыцы) дыялектах, да якіх апелюе аўтар, няма якання, і як яно будзе правільна па-беларуску, невядома. Не выклікае сумнення толькі наяўнасць галоснай пасля «б».

    Горадна. Націск узнаўляецца на падставе ўсяго аднаго (!) прыкладу і адной ускоснай формы, прычым цалкам ігнаруецца супрацьлеглы варыянт з той жа крыніцы. Між тым, прыведзеныя прыклады ўказваюць хутчэй на варыятыўнасць. Узнікненне канчатку «я» няправільным узнаўленнем адраджэнцамі формы назоўнага склону пакідае сумненні. Добра бы прасачыць гісторыю ўжывання гэтай формы ў 19-20 ст. Не выклікае сумненняў толькі наяўнасць галоснага гуку пасля першай зычнай у слове.

    Наўгародак. На жаль, ніяк не аргументуецца ўзнаўленне націску. Слова складанае, і ў зыходным варыянце аж 4 «о». Чаму не Ноўгарадак ці яшчэ як? Ігнаруецца і пашыраная ў старабеларускай мове «поўная» форма — «Новогородок», — якая існавала не толькі ва ўскосных склонах.

    Мінск. Аргументы на карысць формы з «і» як уласна беларускай — на мяжы фантастыкі. Асабліва версія пра нясвіжскага пісца ў канцылярыі Альбрыхта Радзівіла, які за два гады (!), бо аналізуецца кніга Метрыкі за 1646-48 гг., здолеў пераламаць пісьмовую (і фанетычную як вынік!) традыцыю ў ВКЛ. Пісец высмактаны з пальца. Няма гаворкі пра нейкую канкрэтную асобу, адны домыслы. Па-другое, чаму ў цытаваных раней кнігах Валовіча на дваццаць гадоў раней гэта форма ўжо сустракаецца як варыянт — што, таксама на падхопе быў пісец з Нясвіжа? І чаму ў кнігах Льва Сапегі, яшчэ ранейшых, яе няма. Тут відавочна ідзе распаўсюджанне нейкай новай фанетычнай з'явы. І не звязваць яе з уплывам польскай мовы, дзе якраз адбылася замена націскнога «е» на «і» («Каменскі» стаў «Камінскім», а «Ясенскі» — «Ясінскім») — проста прыхамаць і ўпартасць аўтара. Тым больш, што ў выпадку з папярэднімі назвамі польскі ўплыў не адмаўляецца.

    Далей шмат чаго становіцца зразумелым. Хаця сам аўтар заклікае не палітызаваць праблему, пачынаецца: апеляцыі да ўжывання назвы «Менск» калабарантамі, хто зараз ужывае — іх непасрэдныя нашчадкі, потым і сцяг з гербам ідзе ў ход (вось дзе мовазнаўчае пытанне!) Я ўжо не кажу, што пералічаныя калабаранты, «былыя дзеячы БНР», маюць да БНР вельмі аддаленае дачыненне, як той жа Кушаль.

    Адстойванне «лініі партыі» ў гісторыі ўплывае ў тым ліку на філалагічныя погляды.

    І няпраўда, што ніхто не пратэставаў супраць змены назвы — Кузьма Чорны выказваўся супраць. А што назва «Менск» у пазнейшыя часы у паўсядзённасці беларусамі не ўжывалася — таксама няпраўда — у канцы 19 ст. знаходзім у «Слоўніку геаграфічным Каралеўства Польскага»: «w narzeczu ludowym — Miensk».

    Тут пытанне вось у чым: ці мы ўжываем расійскія калькі з польскай, ці спрабуем аднавіць сваю традыцыю? Калі абіраем другое, то сутыкаемся з праблемамі ў рэканструкцыі назваў галоўных гарадоў, абазначанымі вышэй, якія ніхто пакуль не вырашыў. Вось у чым пытанне. Калі хтосьці хоча перайменаваць, то спачатку патрэбна правесці яшчэ больш маштабныя даследаванні.

Ответить

  Проверка PR и ТИЦ
Нашы сябры:
Казкі беларускія!