A A

Архіў цэтлікаў | "мовы света"

А. Ю. МУСОРЫН. МОВЫ СВЕТА. ДАВЕДНІК (Я)

Субота, 30 жніўня 2014

Няма каментараў

Яванская – адна з аўстранэзійскіх моваў, уваходзіць у інданезійскую групу. Распаўсюджаная ў цэнтральных і ўсходніх раёнах выспы Ява (Інданезія). Агульная колькасць носьбітаў – звыш за 76 мільёнаў чалавек. Пераважаюць аналітычныя сродкі перадачы граматычнага значэння. Марфалагічная структура слова вельмі простая, значная частка лексічных адзінак складаецца з аднаго толькі кораня. У лексіцы шмат запазычанняў з індыйскіх моваў, […]

А. Ю. МУСОРЫН. МОВЫ СВЕТА. ДАВЕДНІК (Ю)

Субота, 30 жніўня 2014

Няма каментараў

Югская – адна з енісейскіх моваў. Была распаўсюджаная ў паўночным цячэнні Енісея. Цяпер, хутчэй за ўсё, выйшла з ужытку (на пачатку 1990-х гадоў на ёй гаварылі некалькі чалавек). Пераважаюць сінтэтычныя сродкі перадачы граматычнага значэння, аглютынацыя і інкарпарацыя. Мова беспісьмовая. Юкагірская – адна з юкагірскіх моваў. Распаўсюджаная ў басэйне рэкаў Калыма і Алазея. Колькасць носьбітаў – […]

А. Ю. МУСОРЫН. МОВЫ СВЕТА. ДАВЕДНІК (Э)

Субота, 30 жніўня 2014

Няма каментараў

Эблаіцкая – мова старажытнай цывілізацыі Эбла, якая існавала на тэрыторыі паўночнага захада Сірыі ў ІІІ тысячагоддзі да н. э. Належыць да афразійскай сям’і, семіцкай групы. Пераважаюць сінтэтычныя сродкі перадачы граматычнага значэння. У лексіцы некаторая колькасць запазычанняў з шумерскай. Захавалася ў шматлікіх пісьмовых помніках – клінапісных гліняных таблічках. Эве (эвегбе) – адна з моваў ква. Распаўсюджаная […]

А. Ю. МУСОРЫН. МОВЫ СВЕТА. ДАВЕДНІК (Ш)

Субота, 30 жніўня 2014

Няма каментараў

Шаенская (шэенская, чэен) – аддна з індзейскіх моваў Паўночнай Амерыкі. Уваходзіць у алганкіна-рытванскую сям’ю, алганкінскую групу. Распаўсюджаная ў ЗША, у Паўночнай Шаенскай рэзервацыі на тэрыторыі штатаў Мантана і Аклахома. Колькасць носьбітаў – каля 1700 чалавек. Мова тонавая. Пераважаюць сінтэтычныя сродкі перадачы граматычнага значэння, аглюцінацыя. Пісьмовасць на лацінскай графічнай аснове. Шампэнг – адна з аўстраазіяцкіх моваў, […]

А. Ю. МУСОРЫН. МОВЫ СВЕТА. ДАВЕДНІК (Ч)

Субота, 30 жніўня 2014

Няма каментараў

Чамалінская – адна з паўночнакаўказскіх моваў, уваходзіць у нахска-дагестанскую групу, дагестанскую падгрупу. Распаўсюджаная ў шэрагу вёсак Цумадынскага раёна Дагестана. Мова блізкая да аварскай. Колькасць носьбітаў – каля 4 тысяч чалавек. Два дыялекты: гакварынскі і гігатлінскі. Пераважаюць сінтэтычныя сродкі перадачы граматычнага значэння. Назоўнікі размяркоўваюцца па пяці класах, утвараюць форму адзіночнага і множнага ліку, змяняюцца па склонах. […]

А. Ю. МУСОРЫН. МОВЫ СВЕТА. ДАВЕДНІК (Ц)

Субота, 30 жніўня 2014

Няма каментараў

Царкоўнаславянская – адна з індаеўрапейскіх моваў, уваходзіць у славянскую групу, паўднёваславянскую падгрупу. Найстаражытнейшая літаратурная мова славян. Сфармавалася ў ІХ стагоддзі ў выніку перакладчыцкай і асветніцкай дзейнасьці Канстанціна Філосафа (Кірыла) і яго брата Мефодзія першапачаткава на базе балгара-македонскіх дыялектаў. Потым увабраў у сябе некаторую колькасць мараўскіх і ўсходнеславянскіх элемэнтаў. Шмат запазычанняў і калек з грэка-бізантыйскай. Вельмі […]

А. Ю. МУСОРЫН. МОВЫ СВЕТА. ДАВЕДНІК (Х)

Субота, 2 жніўня 2014

Няма каментараў

Хаб’ёт (хобі) – адна з афразійскіх моваў, уваходзіць у семіцкую групу. Распаўсюджана на амана-йеменскім памежжы. Колькасць носьбітаў – каля 100 чалавек. Мова беспісьмовая. Хазарэйская – адна з індаеўрапейскіх моваў, уваходзіць у іранскую групу. Распаўсюджаная пераважна ў Хазараджаце (горны раён паміж Кабулам і Гератам у Аўганістане). Колькасць носбітаў – каля 1,8 мільёнаў чалавек. Мова флектыўна-аналітычная. Назоўнік […]

А. Ю. МУСОРЫН. МОВЫ СВЕТА. ДАВЕДНІК (Ф)

Субота, 2 жніўня 2014

Няма каментараў

Фаліскская – адна з індаеўрапейскіх моваў, уваходзіць у італійскую групу. Была распаўсюджаная ў Італіі ў раёне горада Фалерыі. Немшатлікія помнікі, якія захаваліся да нашага часу, належаць да VII – VI стагоддзяў да н. Э. Пераважаюць сінтэтычныя сродкі перадачы граматычнага значэння, флексія. Парадак словаў у сказе свабодны. У лексіцы некаторая колькасць запазычанняў з лацінскай і этрускай […]

А. Ю. МУСОРЫН. МОВЫ СВЕТА. ДАВЕДНІК (Т)

Серада, 16 ліпня 2014

Няма каментараў

Табасаранская – адна з паўночна-каўказскіх моваў, уваходзіць у нахска-дагестанскую групу, дагестанскую падгрупу. Распаўсюджаная на тэрыторыі Табасаранскага, Хіўскага і, часткова, Дэрбентскага раёнаў Дагестана. Агульная колькасць носьбітаў – каля 98 тысяч чалавек. Пераважаюць сінтэтычныя сродкі перадачы граматычнага значэння. У лексіцы шмат запазычанняў з персідскай, арабскай, цюркскіх і рускай моваў. Спаконвечна табасаранская лексыка складае ненашмат больш за палову […]

А. Ю. МУСОРЫН. МОВЫ СВЕТА. ДАВЕДНІК (С)

Серада, 16 ліпня 2014

Няма каментараў

Саамская – адна з уральскіх моваў, уваходзіць у фіна-вугорскую групу, фінскую падгрупу, прыбалтыйска-фінскую падпадгрупу. Распаўсюджаная ў паўночных раёнах Фінляндыі, Швецыі, Нарвегіі, а таксама ў Расіі на Кольскай паўвыспе. Агульная колькасць носьбітаў – каля 48 тысяч чалавек. Значная частка з іх двухмоўныя, валодаюць мовамі тых краін, у якіх пражываюць. Пераважаюць аналітычныя сродкі перадачы граматычнага значэння, аглюцінацыя […]

  Проверка PR и ТИЦ
Нашы сябры:
Казкі беларускія!


Страница 1 из 3123