A A

Кулікоў І. М. ЛСГ “РАДАСЦЬ” У СТАРАЖЫТНААНГЛІЙСКАЙ МОВЕ

Суб, 20 жніўня 2011

Мовы Еўропы

(Сборник работ 66-й научной конфкренции  студентов и аспирантов Белорусского государственного университета 18 – 21 мая 2009 г. – Ч. 3. — С. 229 — 232)

Слоўнік англійскай мовы кардынальна змяняўся на працягу стагоддзяў: каля 80% старажытнаанглійскай лексікі не дайшло да нашых дзён. Сярод першай тысячы найбольш ужываных слоў 83% маюць германскае паходжанне ў той час, як для 4 тысячаў гэты паказнік імкліва падае да 27% [5, 328]. У Сводэшавым спісе на 219 слоў для англійскай мовы аніводнага слова з ЛСГ ?радасць’ няма [4]. Такім чынам, можна меркаваць, што змест, структура і вонкавыя сувязі ЛСГ ?радасць’ у старажытнаанглійскай мове павінны мець шэраг кардынальных асаблівасцяў у параўнанні з сучаснай англійскай мовай.

Для аналізу былі абраныя назоўнікі, якія хаця б у адным са сваіх лексічна-семантычных варыянтаў утрымваюць архісему ?пачуццё, мацнейшае за элементарнае духоўнае задавальненне’. Такім чынам адсейваюцца словы з простым значэннем ?задаволенасць’, а таксама словы, звязаныя з сэксуальным задавльненнем, якое паводле прыроды сваёй ёсць чыста фізічнае пачуццё . Акрамя таго, сярод усіх дэрыватаў і аднакаранёвых слоў разглядаюцца толькі тыя, што прыўносяць новае ў значэнне зыходнай лексемы. За асобныя адзінкі яны, аднак, не ўлічваюцца, а аб’ядноўваюцца разам з зыходным словам, і, такім чынам, кожная адзінка прадстаўленая асобным коранем. Для выбаркі і аналізу лексем былі выкарыстаныя [J. Bosworth, T.N. Toller. Anglo-Saxon Dictionary 2007], [On-line Thesaurus Of Old English] і [J. Pokorny Indogermanisches etymologisches W?rterbuch].

Вось жа, ЛСГ ?радасць’ у старажытнаанглійскай мове налічвае 20 лексем.

Усе гэтыя лексемы агульнагерманскага або ўласна старажытнаанглійскага паходжання. Для 12 назоўнікаў, а гэта значыць – больш, чым для паловы, паходжанне значэння ?радасць’ можна растлумачыць, не звяртаючыся да этымалагічнага аналізу. Для 9 лексем з 12 ЛСВ ?радасць’ не з’яўляецца асноўным (то бок ён другасны, вытворны), і адносіны семантычнае дэрывацыі прасочваюцца ў межах саміх назоўнікаў (п. 1-9). Напрыклад, для назоўніка e?dвідавочны метанімічны перанос ?каўзатар стану ^ стан’, то бок ?багацце, маёмасць ->
радасць’. У назоўніку up?hafennessадлюстроўваецца пашыраная метафара ?падымаць 4 радавацца’

Для астатніх трох лексем (п.10-12) значэнне ?радасць’ асноўнае, а матывацыя выяўляецца пры звароце да прыметнікаў, ад якіх яны былі ўтвораныя. Напрыклад, назоўнік gl?dутвораны па канверсіі ад прыметніка gl?d са значэннямі ?яркі, зіхоткі; радасны, вясёлы, які ззяе ад шчасця’. Такім чынам, ускрываецца метафара ?яркі, зіхоткі ^ радасны’. 8 назоўнікаў з першым значэннем ?радасць’ у межах старажытнаанглійскай мовы з’яўяляюцца невытворнымі, і матывацыя намінацый адшукваецца толькі ў дыяхраніі – або ў агульнагерманскай, або ў індаеўрапейскай мовах (п. 13–20). Вытворныя значэнні тых лексем, для якіх ?радасць’ ёсць першасным значэннем аказаліся вельмі цікавымі: у пераважнай бальшыні выпадкаў гэта ?музыка, песня, сугучча’ (напр., dre?m,
gleow
).

Для ЛСГ ?радасць’ у старажытнаанглійскай таксама ўласцівая дыферэнцыяцыя паводле крыніцы (прычыны або месца) радасці, у той час як у сучаснай англійскай пераважае дыферэнцыяцыя стылістычная, а таксама паводле ступені праяўлення. У гэтай сувязі паказальныя дэрываты ад назоўнікаў dre?mі wyn. У старажытнаанглійскай мове былі асобныя лексемы для называння радасці зямной (weorold-dre?m), нябёснай (heofon-dre?m), радасці штодзённага жыцця (??el-dre?m), радасці балявання (symbel-wynn,
medu-dre?m, sele-dre?m
), радасці ад музыкі (gle?-dre?m), пачуцця прыналежнасці да пэўных мясцін (??el-wyn) і некаторыя іншыя.

У выніку аналізу матывацый ўсіх значэнняў ?радасць’, а таксама ўсіх адносін паміж ЛСВ усіх лексем выявіліся сувязі ЛСГ ?радасць’ з наступнымі канцэптуальнымі сферамі: ?святло, ззянне’ (gl?d, gle?m,
gleow
), ?музыка’ (dre?m, gleow), ?багацце, дастатак, сіла’ (bl?d, dugu?, e?d), ?удача’ (ges?lignes, e?d,
hyht
), ?сакральнае’ (bl?d, dre?m), ?дабрыня, ласка’ (fe?, bliss, liss, mirig?), ?забава, баляванне’ (gamen, wyn, sele-dre?m,

medu-dre?m). Прычым варта адзначыць, што сувязі гэтыя, як правіла, узаемазваротныя. У цэлым сувязь ЛСГ ?радасць’ менавіта з гэтымі канцэптуальнымі сферамі адлюстроўвае спецыфіку гістарычна-культурнай сітуацыі ў старажытнаанглійскі перыяд.

Асаблівай увагі заслугоўвае назоўнік dre?m. Справа ў тым, што ягонае значэнне абсалютна не супадае з ідэнтычным назоўнікам у сучаснай англійскай (dream?сон, мара’), затое значэнне апошняга адпавядае семантыцы назоўніка таго самага агульнагерманскага кораня ў іншых германскіх мовах (ст. -нарв. draumr?сон, мара’, ням.
Traum?мара’). Унікальнасць семантыкі ст. -анг. dre?mпрымушае многіх навукоўцаў адмаўляць усялякую сувязь паміж старажытнаанглійскай лексемай і адпаведнымі паводле гучання словамі іншых германскіх моў. Аднак штосьці агульнае паміж ?радасцю’ і ?сном, мараю’, відаць, усё-такі ёсць.

Руская даследніца Т.В.Тапарова ў сваёй працы «Семантическая структура древнегерманской модели мира» прыводзіць такое тлумачэнне: «Малалікасць лексем, што ўзводзяцца да і. -е. *dhreugh- , іхняя абмежаванасць толькі двума арэаламі – індаіранскім і германскім робіць верагодным меркаванне пра трактаванне і. -е. *dhreugh- як варыянта і. -е. *dher- , *dherd- ?трымаць, падтрымваць, служыць апораю’ <…> Злучнасць сэнсавых кампанентаў і. -е. *dher- , *dherd- найпаўней рэалізуецца ў пазначэнні свята – ст. -анг.
dre?mз уласцівымі яму ўяўленнямі пра адзінства чальцоў архаічнага калектыву, памкнёнасці ўгору, увышыню, экстатычным пад’ёме сілаў, натхненні, раскрыцці ўсіх духовых патэнцый, трываласці, стабільнасці, што забяспечваюцца ўзнаўленнем касмалагічнага прэцэдэнту – першастварэння» [6, 109-111].

Такое тлумачэнне сувязі паміж ?радасцю’ і ?сном, мараю’ таксама пралівае святло і на вытворнае значэнне ст. -анг. dre?m
?музыка, мелодыя, песня’. Не трэба забываць, музыка і рытмічныя спевы маюць моцнае сугестыўнае ўздзеянне і часта выкарыстоўваліся ў рознага кшталту рытуалах і сакральных дзеяннях. Магчыма, гэты факт ёсць пункт адліку ўзаемін паміж паняткамі ?радасць’ і ?музыка’.

У сучаснай англійскай мове захавалася толькі 8 старажытнаанглійскіх лексем з ЛСГ ?радасць’: bliss, dre?m, f?gnunggamen, gescelignes, gl?d (nes), gleow, mirigн , ?anc.
Частка лексем засталася ў межах ЛСГ ‘радасць’, а частка пакшула яе, у тым ліку і dre?m, якое раней уваходзіла ў ядро групы.

Спіс аналізаваных лексем

1.  b= I. парыў ветру, дыханне, дух, жыццё, розум; II. асалода, працвітанне, багацце, удача, шчаснасць, дарунак, узнагарода, карысць, слава, гонар.

2. 
dugu? = I. сталасць і ўсе, хто дасягнуў сталасці;, II. натоўп, войска, людзі, слугі, знаць, нябёснае войска; III. веліч, слава, магутнасць, цноты, дасканаласць, украса; IV. карысць, дабро, шчасце, працвітанне, багацце, шчаснасць, бласлаўленне, збавенне; V. прыбытак, дарунак;, VI. штосьці прыстойнае, прыдатнае, вартае.

3. 
e?d=
І. маёмасць, багацце, працвітанне; ІІ. радасць, шчасце. + e?d-w?la= шчасце дабрабыту, шчаснасць, багацце.

4. 
gamen=
І. гульня, забава; ІІ. радасць, весялосць. + heal-gamen=
?весялосць палатаў, песня’.

5. 
hyht=
І. надзея, радаснае чаканне; ІІ. радасць. + hyht-wynn=
радасць надзеі; + weorold-hyht = зямная радасць.

6. liss= І. рахманасць, літасць, дабрыня, ласка; ІІ. асалода, радасць. re?t= І. (радасны) гук; ІІ. радасць.

7. 
?anc = I думка; II прыемная думка, ласка; III. прыемнасць, асалода, задавальненне.

9. 
up?hafenness= I. падыманне, падвышэнне; II. a) экзальтацыя, б) бурная радасць, трыумфаванне, в) пыха, гонар. ges?lignes= шчасце. +
he?h-s?l= вялікая шчасце; + ofer-s? l? =
асалода ці шчасце, што перавышае дазволеныя межы; + s? l? =
шчасце, радасць, удача, працвітанне.

10.  gl?d = радасць.

11.  mirig? = І. асалода, радасць; ІІ. прыемнасць (гучання).

12.  bliss = I. шчаснасць, радасць, весялосць, асалода; II. сяброўства, дабрыня, добразычлівасць, ласка. + weorold-bliss = зямная радасць.

13.  dre?m=
I. радасць, асалода, весялосць (з нагоды свята), захапленне, экстаз; II. тое, што спрычыняе весялосць, – музычны струмант, музыка, вясёлая музыка, гармонія, мелодыя, песня. + ??el-dre?m=
штодзённая радасць (якую прыносяць дом, сям’я, родныя мясціны); + heofon-dre?m, god-dre?m, sin-dre?m, swegel-dre?m=

нябёсная радасць; + medu-dre?m= радасць балявання; + sele-dre?m = весялосць (правадыравых) палатаў, радаснае жыццё ў (правадыравых) палатах, асалода ад свята; + weorold-dre?m= зямная радасць; gum-dre?m, mann-dre?m= радасць чалавечая, радасць зямнога жыцця.

14.f?gnung= моцная радасць (святочная), весялосць.

15.  (ge) fe? = радасць, шчасце. + gefeohtsumnes= радасць, весялосць.

16.  gle?m= І. радасны шум; ІІ. весялосць, радасць.

17. 
gleow=
І. весялосць, радасць; ІІ. музыка, музычнае суправаджэнне песні, жартаванне, забава. + gle?-dre?m = радасць ад праслухвання музыкі.

18.  r?tness = I. радасць, весялосць; II. суцяшэнне, ахова, камфорт.

19.  wyn = I. асалода, уцеха; II. забава, якая выклікае задавальненне, асалоду; IIІ. найлепшы з групы, гонар чагосьці. + ??el-wyn = радасць, звязаная з роднымі мясцінамі, радзімай; + hyht-wynn = радасць надзеі; + le?d-wynn = радасць ад знаходжання сярод свайго народа; + l?f-wynn= радасць жыцця; + lyft-wynn = прыемнасць ад паветра; +
symbel-wynn= асалода балявання.

2.  Pokorny J. Indogermanisches etymologisches W?rterbuch [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://www.indo-european.nl;

3.  Online Thesaurus Of Old English [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://libra.englang.arts.gla.ac.uk/oethesaurus;

4.  Wikipedia: Free Online Encyclopedia [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http: ru.wiktionary.org/wiki/ Викисловарь: Списки Сводеша для германских языков;

Даследаванні: _ _

5.  Расторгуева Т. А. История английского языка. М., Астрель-Аст, 2005. С. 328;

6.  Топорова Т. В. Семантическая структура древнегерманской модели мира. М., 1994. С. 109-111.

Цэтлікі:

Ответить

  Проверка PR и ТИЦ
Нашы сябры:
Казкі беларускія!