Х ХАДЗІЦЬ ГАЛАВОЮ. Гл. НА ГАЛАВЕ (на галовах, галавою) ХАДЗІЦЬ. ХАДЗІЦЬ НА ВАДУ. Ганяць плыты. Хадзілі на ваду. Гл. р., Кл. Сходзіш на ваду — капейка ў кішэні. Тамсама. На ваду хадзіў. Гл. р., Зубар. Любіў на ваду хадзіць. Гл. р., Хал. ХАДЗІЦЬ НА ГАЛАВЕ (на галовах). Гл. НА ГАЛАВЕ (на галовах, галавою) ХАДЗІЦЬ. ХАДЗІЦЬ […]
У У АБЦУГІ БРАЦЬ (узяць) каго. Гл. БРАЦЬ У АБЦУГІ (у шчыпцы) каго. У АДНЫХ ГАДАХ (гадках). Гл. АДНЫ ГАДЫ (гадкі). У АДЗІН ГОЛАС. 1. Згодна, зладжана (казаць, прасіць, прапаноўваць, патрабаваць, выказваць згоду). Ведама, у карчме заўжды людзей шмат. Сеў ён сабе ў куточку дый прыслухоўваецца, што людзі гавораць. Толькі ось чуе ён, што ўсе […]
Т ТАГО І ТАГО. Ужываецца для скарачэння паведамлення, каб не паўтараць, пра што ўжо паведамілі. — Чаго ты ідзеш у свет? — Таго і таго, — кажа ён. Сл. п., Чудз. (А. Сержп., КАБСП) — А чаго ты маўчаў? — Таго і таго, — кажу. Гл. р., Кл. — А цяпер? — Таго і таго, […]
С САБАКАМІ ІРВАЦЬ. Моцна балець. Не відзіла [не бачыла] крапівы, абстрыкалася, цяпер ногі сабакамі ірвуць. Уш. р., Арэх. (Лінг. зб.). Нахадзіўся за дзень па лесе, аж ногі сабакамі ірвуць. Тамсама. САБРАЦЬ НА СТОЛ. Гл. ЗБІРАЦЬ НА СТОЛ. САДЗІЦЬ НА ПАСАД. Гл. НА ПАСАД САДЗІЦЬ. САДЗІЦЬ ПАСАД (у пасад). Гл. ПАСАД (у пасад) САДЗІЦЬ (слаць). САЛА […]
Р РАБІНАВАЯ (арабінавая) НОЧ. Цёмная, з ветрам, маланкаю, грымотамі і навальным дажджом ноч. Гл. цікавыя меркаванні пра паходжанне гэтага выразу ў кнізе члена-карэспандэнта АН СССР Ф. П. Філіна “Лексика русского литературного языка древнекиевской эпохи” (Уч. зап. Ленинград, пед. ин-та им. А. И. Герцена, т. 80, 1949, стар. 258—259), у артыкуле А. М. Фінкеля (“Вопросы языкознания”, […]
П ПАБІЦЦА Ў ЗАКЛАД. Гл. ІСЦІ (біцца) У ЗАКЛАД. ПАБРАЦЦА ЗАГРУДКІ. Гл. БРАЦЦА ЗАГРУДКІ. ПА ВЕК вякоў (ве*каў). Да скону, назаўсёды. Даўбі [дзятлу] па век ве*каў, што сабе хочаш і калі хочаш. Рэч. п. (Ч. Пятк., КДПР). Такі мур будзе па век вякоў. Калінк. р., Юр. ПАВЕСІЦЬ ГАЛАВУ. Гл. ГАЛАВУ ЗВЕСІЦЬ (павесіць). ПАВЕТРЫЦЬ НОСАМ. Гл. […]
Н НА АБАРАНКІ ЗАРАБІЦЬ. І. Насовіч: кажуць насмешліва пра пакаранага розгамі ці пугаю. (І. Нас., СБП). Дакладней: атрымаць пакаранне, быць пакаранаму. Глядзі!.. Заробіш на абаранкі! Гл. Не лезь, а то на абаранкі заробіш. Гл. р., Кл. НА АДЗІН БОК З'ЕХАЦЬ. Гл. З'ЕХАЦЬ НА АДЗІН БОК. НА АДЗІН ГЛЫК (глэм). Гл. НА АДЗІН ЗУБ (глэм, глык). […]
М МАЕ БЫЦЬ. Павінен быць. Пабачыў хлопец, што дзевачка ад плачу стала такая брыдкая, што аж зірнуць гідка, дый думае: “І гэта яшчэ ма*е быць мне жонка?!” Ды недачаканне тваё! Сл. п., Вял. Рож. (А. Сержп., КАБСП). А што з гэтага ма*е быць? Навагр. МАЗГАМІ КРУЦІЦЬ (пакруціць). Гл. КРУЦІЦЬ ГАЛАВОЮ (мазгамі). МАК ТАЎЧЫ. 1. Мітусіцца […]
Л ЛАВІЦЬ РЫБУ Ў МУТУ. Гл. У МУТУ РЫБУ ЛАВІЦЬ. ЛАД ЗРАБІЦЬ (рабіць). Гл. РАБІЦЬ ЛАД. ЛАЖЫЦЦА ПЛАСТАМ. Гл. ПЛАСТАМ ЛАЖЫЦЦА. ЛАЗНЮ ДАСТАЦЬ. Гл. ДАСТАЦЬ ЛАЗНЮ. ЛАСКУ ЗРАБІЦЬ каму. Гл. РАБІЦЬ ЛАСКУ. ЛАСКУ ПРЫМАЦЬ. ЛАСКУ ПРЫНЯЦЬ. Як ветлівыя запросіны на пачастунак, пагасцяваць. Ну як жа ж? Трэба ж у хату зайсці, хоць ласку прыняць зайдзіце. […]
К КАВАЛАК (кусок) ХЛЕБА. Пражытак, харч. Хлопцы пападросталі, усякі сабе на кавалак хлеба заробіць. Гл. р., Зубар. Хай кожын сабе зарабляе хлеба кавалак. Гл. р., Вольн. Усякаму свой кавалак хлеба. Валож. р., Пярш. Як у чалавека ёсць кавалак хлеба, дык гэта ж мала! “Масквіча” яму ці якое ліха трэба! Дзярж. Ён і небагаты быў, але […]
Субота, 15 кастрычніка 2011
Няма каментараў