(Менск, 2009) II. Двукроп’е, працяжнік і кропка з коскай у зьлітым сказе. ПРАВІЛА 8. Часам перад аднакімі членамі ў зьлітым сказе стаіць слова, якое абагульняе гэтыя члены; тады перад пералічэньнем іх ставіцца: А) Двукроп’е, калі слова, што абагульняе, стаіць з іншымі якімі-небудзь словамі; напр.: З гліны чалавек робіць такія рэчы: цэглу, гаршкі, гарнушкі, міскі і […]
(Менск, 1929) ЧАСЬЦЬ ДРУГАЯ ЗНАКІ ПРЫПЫНКУ § 23. Пункт, клічнік і пытальнік. ПРАВІЛА 1. 1) Калі сказ выражае пытаньне, то пасьля яго ставіцца знак пытаньня—пытальнік (А хто там ідзе? Адкуль тут музыка нясецца? Чыя то песьня ў душу льлецца?). 2) Калі ў сказе выражаецца загад, покліч, просьба, перасьцярога або выказваецца гора, радасьць, страх, зьдзіўленьне ці […]
(Менск, 1929) § 17. Правапіс прыслоўяў. ПРАВІЛА 48. А) Большасьць прыслоўяў—гэта акасьцянелыя формы зьменных часьцін мовы. Яны служаць у сказе акалічнасьцямі і звычайна пішуцца зьлітна з рознымі дапаможнымі словамі. Адносна правапісу прыслоўяў трэба кіравацца наступнымі правіламі: 1) Прыслоўі з прыназоўнікамі заўсёды пішуцца зьлітна, бо прыслоўе, як нязьменнае слова, ня можа мець пры сабе асобнага прыназоўніка, […]
(Менск,1929) 5. Аканьне ў канчатках прыметнікаў. (Бач. прав. 11). ПРАВІЛА 36. Склонавыя канчаткі прыметнікаў усіх радоў падлягаюць аканьню, напр.: 1) Родны і давальны склон мужчынскага і ніякага роду адзіночнага ліку маюць канчаткі: ага—яга, аму—яму: добрага чалавека, новага акна; раньняга часу, сіняга неба; добраму чалавеку, новаму акну; раньняму часу, сіняму небу. (Бач. прав. 33). 2) Родны, […]
(Менск, 1929) § 12. Правапіс іменьнікаў. 1. а) Назоўны склон адзіночнага ліку. ПРАВІЛА 24. Калі іменьнікі стаяць у назоўным склоне адзіночнага ліку, то 1) на канцы жаночага роду пішацца пры цьвёрдай аснове а, а пры мяккай аснове—я: вёска, рэчка, як сястра, вада; доля, вішня, як зямля, гульня; 2) на канцы ніякага роду (і ў вінавальным […]
ЧАСЬЦЬ ПЕРШАЯ ПРАВАПІС ЛІТАР І ГУКАЎ § 1. Вялікія літары. ПРАВІЛА 1. Пісаць пачынаюць з вялікай літары. З вялікай літары пішуць і пасьля пункту. Апроч таго, з вялікай літары пішуцца іменьні людзей, іх прозьвішчы, назовы вёсак, сёл, гарадоў, мястэчак, рэчак, гор, краін, мясцовасьцяй, сьвят і інш. (Адам, Ксяневіч, Шчорсы, Нёман, Пажарніцы, Украіна, Купальле, Першае Мая). […]
(Менск, 1929) Прадмова. I. Прынцыпы беларускага правапісу У васнову беларускага правапісу паложаны такія прынцыпы: 1) Фонэтычны, калі слова запісваецца больш-менш так, як яно чуваць, напр.: вада, малако, галава, рака, сяляне, лясы, зямля, вядро і г. д., замест: вода, молоко, голова, рэка, селяне, лесы, земля, ведро і г. д. 2) Этымолёгічны, калі слова запісваецца згодна ня […]
(Русская и белорусская литература на рубеже XX — XXI веков. — Ч. 1. — Минск, 2010) Гаворка пра новую структуру беларускай літаратуры, вядома, датэрміновая, але ўжо цяпер пры непасрэдным удзеле СМІ і інтэрнэта ў ёй адбываюцца працэсы, якія нельга ігнараваць. Беларускія пісьменнікі пачалі ствараць тэксты ў жанрах, якія нізка ацэньваюцца традыцыйным літаратуразнаўствам альбо наогул не […]
НАРАДЖЭННЕ ДРАМАТУРГА Сутнасць драматургіі, на маю думку, не ў дзеянні, не ў сцэнічнасці, не ў тэатральнасці. Драматургія – самы вербальны з усіх родаў літаратуры. Рухі, мізансцэны – таксама яе «Словы». Паэт можа нарадзіцца ў пятнаццаць гадоў, празаік у трыццаць, драматург дзесьці ў сорак. Бо драматургія – гэта і паэтычны талент, і веданне прозы жыцця, і […]
(Русская и белорусская литература на рубеже XX — XXI веков. — Ч. 1. — Минск, 2010) Незалежна ад таго, што менавiта чытач шукае ў мастацкiм тэксце (сiмвалiчны адбiтак рэчаiснасцi, мiфалагему, культурна-гiстарычную праблематыку), трэба прызнаць, што ён шукае нешта акрамя самога тэксту. Калi аўтар стварае свой тэкст як паэтычны, ён аўтаматычна трансфармуе яго са сферы звычайнага […]
Субота, 17 снежня 2011
Няма каментараў