Кітай – шматнацыянальная, буйнейшая па колькасці насельніцтва і трэцяя па плошчы дзяржава ў свеце са сталіцай у г. Пекіне. Акрамя кітайцаў, якія складаюць 95 % усяго насельніцтва, тут жыве яшчэ больш за 50 народаў, што належаць а розных моўных груп і сем’яў. МОВЫ КІТАЯ Кітайска-тыбецкая моўная сям’я Алтайская моўная сям’я Аўстра-азіяцкая моўная сям’я Кітайская мова […]
Пры кантактах з іншымі людзмі нас называюць, у акументах нас фіксуюць, сведчаць, ужываючы абавязковы набор срокаў. У розных народаў гістарычна склаліся свае спосабы іменавання людзей. Маем і мы сваю гісторыю называння. Сёння назіраецца пэўная нестабільнасць у гэтай сферы. З аднаго боку, захавалася наша ўласная гістарычная аснова і, з другога боку, працяглая паласа расійскіх уплываў наклала […]
Навуковае даследаванне беларускай мовы пачалося ў першай чвэрці ХIX стагоддзя. Працы пра новую беларускую мову Ф. Калайдовіча, І.І.Даля, І.І.Сразнеўскага, А.І.Сабалеўскага і іншых вучоных паказалі, што цікавасць да вывучэння новай беларускай мовы і старабеларускай п1сьмовай мовы нарастала з кожным дзесяцігоддзем. Да гэтага перыяду адносіцца вялікая колькасць запісаў вуснай народнай творчасці розных мясцовасцей Беларусі. Гэтыя нататкі суправаджаліся […]
У наш цяжкі і няпросты час, калі вялікая пагроза навісла над самім існаваннем беларускай мовы, трэба прыкласці як мага больш высілкаў, каб захаваць родную мову ў яе чысціні і непаўторнасці. А значыць, тут недапушчальныя неахайнасць і фармальны падыход да яе. У нашым выпадку мы маем на ўвазе перадачу іншаземнай анамастыкі на беларускай мове, або транслітарацыю […]
Парадыйная паэма “Энеіда навыварат” – адзін з ранніх твораў беларускай літаратуры – была створана ў пачатку ХІХ ст. (каля 20-х гг.) і да публікацыі доўгі час распаўсюджвалася вусным шляхам. Вялікі ўрывак з паэмы ўпершню надрукаваны ў 1845 г. у пецярбургскім часопісе “Маяк” пад назвай “Отрывок из Энеиды наизнанку на белорусском крестьянском наречии”, больш поўны яе […]
У сатыры Лесінга „Малады шкаляр“ („Der junge Gelehre“), якая ўпершыню была прадстаўленая ў Ляйпцыгу ў 1748 г., а ўпершыню апублікаваная ў 1754 г. (перадрук у ягоных Werke 1:285, Мюнхен, 1970), Даміс, поўны пыхі малады студэнт, хваліўся перад сваім служкам, Антонам, што яму толькі-толькі стукнула дваццаць год, а ён ужо валодае некалькімі мовамі. Антон паведаміў, што […]
Верш Якуба Коласа «Ручэй» быў упершыню надрукаваны ў першым зборы твораў паэта (1928) [Колас 1928], а напісаны амаль за два дзесяцігоддзі да гэтай публікацыі, у 1909 г., калі Якуб Колас быў у турме. Успамін пра родную прыроду, відаць, саграваў у астрозе душу маладога паэта. Аб гэтым сведчаць, напрыклад, верш «Сон у турме» і пейзажныя замалёўкі, […]
Заходняе Палессе, што знаходзіцца на сумежжы трох краін (Беларусі, Украіны, Польшчы), як вядома, тэрытарыяльна адпавядае паўднёвай частцы Брэсцкай вобласці. Асаблівасці моўнай, этнічнай, рэлігійнай сітуацыі гэтага рэгіёна заўсёды выклікалі пільную навуковую зацікаўленасць, якая надзвычай узмацнілася ў апошнія тры дзесяцігодцзі і спрычыніла з’яўленне шматлікіх даследаванняў-дыскусій: этнаграфічных, гістарычных, лінгвістычных, гісторыка-літаратурных, культуралагічных. У сваім тэарэтычным артыкуле Моўная сітуацыя і […]
Уступ Калі ідзе гаворка пра балтызмы ў нашай мове, іх звычайна разглядаюць як пазычанні. З такім падыходам цяжка згадзіцца. Бо балтызм — гэта не ўзятае звонку слова, а часцінка, што «ўтрымалася» ў мове пасля «вымывання» з-пад яе балцкай асновы. Гэта ўсё адно як беларускія словы ў пераважна расійскім маўленні сучасных беларусаў: рэдкія, але яркія, непаўторныя, спаконвечныя, якія вызначаюць тутэйшы каларыт, напамінаюць, якая мова тут была спачатку. Балцкі […]
У той час як мовы іншых індаэўрапейскіх народаў далёка адышлі ў сваім развіцці ад сваёй прамаці — праіндаэўрапейскае мовы, мовы балтаў захавалі ў сваёй граматыцы, лексыцы амаль усе адметнасці індаэўрапейскае мовы. На думку навукоўцаў, гэтаму спрыяў прыродны чыннік: балты, асеўшы на доўгі час сярод пушчаў і балатоў, як бы захаваліся тут ад культурна-гістарычнага руху і ад культурных уплываў (1). На тэрыторыі Беларусі ў Сярэднім і Верхнім Падняпроўі (сучасныя Гомельская і Магілёўская вобласці, […]
Аўторак, 12 траўня 2009
Няма каментараў