A A

Каўка А. “УСХОД” І “ЗАХАД” У МАСТАЦКІМ СВЕТАБАЧАННІ ЯНКІ КУПАЛЫ

Аўторак, 18 студзеня 2011

Няма каментараў

У кожнага народа, як і ўасобнага чалавека, — свой непаўторны лёс. Адметнасць беларускага лёсу, Беларускага Шляху – у замаруджанасці, незавершанасці нацыянальнатворчага працэсу і, як вынік, у нікласці самасцвярджальных, волевыяўленчых якасцяў беларускай супольнасці. Драматычная, з трагікамічным адценнемдылема паміж тэрыторыяй і нацыяй, насельніцтвам і народам, ускраінай і краінай, тутэйшасцю і нацыянальнасцю гэтак жа востра, як і на пачатку […]

Тарасюк Л. БЕЛАРУСКАЯ ПАЭЗІЯ ПАЧАТКУ ХХ СТАГОДДЗЯ Ў КАНТЭКСЦЕ ЕЎРАПЕЙСКІХ МАСТАЦКІХ ПЛЫНЯЎ: ДА ПАСТАНОЎКІ ПРАБЛЕМЫ

Аўторак, 18 студзеня 2011

Няма каментараў

У якасці галоўнага тэзіса тут можа прыдацца вядомая думка М. Багдановіча з яго артыкула “Забыты шлях” (1915): “...За восем – дзевяць год свайго праўдзівага існавання наша паэзія прайшла ўсе шляхі, а пачасці і сцежкі, каторыя паэзія еўрапейская пратаптывала болей ста год […] Сентыменталізм, рамантызм, рэалізм і натуралізм, урэсьце, мадэрнізм – усё гэтае, іншы раз нават […]

Г. А. Цыхун. КРЭАЛИЗАВАНЫ ПРАДУКТ (ТРАСЯНКА, ЯК АБ'ЕКТ ЛІНГВІСТЫЧНАГА ДАСЛЕДАВАННЯ)

Нядзеля, 26 верасня 2010

Няма каментараў

Феномен трасянкі не можа не выклікаць цікавасці ў лінгвіста. Сама назва «трасянка» — гэта тэрміналагічная метафара, створаная ў выніку пераносу зыходнага слова з бытавой сферы ў сферу лінгвістычнай тэрміналогіі. Першапачатковай асновай тэрміну стала, відаць, спалучэнне «моўная трасянка», падобнае да іншых аказіянальных словазлучэнняў, што выкарыстоўваюцца для азначэння гэтага феномену ў публіцыстыцы: «моўная жвачка» («Пакажам беларусам іхнюю моўную […]

Г. А. Цыхун. ПРА ЗАХОДНЕПАЛЕСКУЮ ЛІТАРАТУРНУЮ МІКРАМОВУ (ПРАЕКТ М. ШЕЛЯГОВІЧА)

Нядзеля, 26 верасня 2010

Няма каментараў

Дазволю сабе пачаць з даволі вялікай цытаты са стаўшай ужо класічнай працы Пятра Бузука «Спроба лінгвістычнае геаграфіі Беларусі», якая калісьці натхніла Лешка Асоўскага на даследаванне заходнепалескіх гаворак: "Калі з якіх-небудзь прычын тэй ці іншай славянскай гутарцы (можа, нават, гутарцы якога-небудзь гораду) пашанцавала зрабіцца мовай літаратуры, а таксама мовай дзяржаўна-экономічных зносін, да яе тады пачынаюць цягацець […]

Я. Станкевіч. ПАЧАТНАЕ “О — Е” Ў СЛАВЯНСКІХ МОВАХ

Нядзеля, 19 верасня 2010

Няма каментараў

Ёсьць некалькі слоў, якія ў крыўскай (беларускай), украінскай і маскоўскай мовах пачынаюцца гукам о (каторае ў крыўскай мове, дзеля аканьня, не пад націскам перайходзіць у а), а ў іншых славянскіх мовах – гукам е, прыкладам: крыўск. – адзін, возера, алень, восень; украін. – один, озеро, олень, осінь; маскоўск. – один, озеро, олень, осень.  Але ў […]

Я. Станкевіч. ПРОЗЬВІШЧЫ НА –ЛА (-ЛО) І ІХ ПРАВАПІС

Нядзеля, 22 жніўня 2010

Няма каментараў

Беларускія прозьвішчы на –ла (этымолёгічны канчатак найчасьцей -ло) бываюць рознага паходжаньня. Адныя зь іх паходзяць ад імёнаў хрышчоных, прыкл., Самойла, Міхайла. 2. Другія паўсталі з назоўных імёнаў на –ло (не пад націскам -ла). Гэта такія позьвішчы, як Шыла, Масла, Рыла і пад. Напзоўныя імёны на –ло (не пад націскам -ла), значыцца такія, як сіло, крыло, […]

В. Тумаш. ДЫПЛЯМАТЫЧНАЯ КАНТРАВЭРСЫЯ 1646 ГОДУ ЗА БЕЛАРУСКУЮ МОВУ

Субота, 7 жніўня 2010

Няма каментараў

Агульна ведама, што ўрадавай мовай Вялікага Княства Літоўскага аж да ХVІІ стагодзьдзя была мова беларуская. Шырака яна тады тарнавалася ў дзяржаўным ды судова-юрыдычным справаводзтве ня толькі на тэрыторыі этнічна беларускай, але й на ўсіх землях Вялікага Княства. Ёю былі пісаныя граматы, актавыя запісы, дакумэнты й на прасторы не беларускай Жамойці. Беларускай мовай былі пісаныя ведамыя […]

Я. Станкевіч. ІМЕНЬНІ З СУФІКСАМ –ІНЯ

Нядзеля, 18 красавіка 2010

Няма каментараў

            Аднэй з важных цікавых асаблівасьцяў крывіцкае (беларускае) мовы  зьяўляюцца назоўныя іменьні з суфіксам –іня, прыкладам: вялічыня, шырыня, глыбіня, даўжыня і г. д. Іменьні з гэтым суфіксам пашыраны па ўсёй чыста Крывіі (Беларусі). Прыкладаў на гэты суфікс знаходзім шмат паміж іншым у «Материалах белорусских» №№ 4 Мог.  г., 5 Слуцк [1], 6 Дзісьн., 8 і […]

Я. Лёсік. НЕКАТОРЫЯ ЎВАГІ ДА БЕЛАРУСКАЕ ЛІТАРАТУРНАЕ МОВЫ (VI — VIII)

Серада, 27 студзеня 2010

Няма каментараў

VI. Дапаўненьні з прыназоўнікамі Вышэй ужо зазначалася, што ў дапаўненьнях з прыназоўнікамі (складаыя дапаўненьні) разглядаецца ня форма таго склону, пры якім стаіць прыназоўнік, а значэньне самога прыназоўніка. Тут выясьняюцца адценьні ў сэнсе, што надаюцца таму ці іншаму склону тым ці іншым прыназоўнікам. Разумеецца, тут, як і вышэй, можна затрымацца на значэньні некаторых толькі прыназоўнікаў, што […]

Я. Лёсік. НЕКАТОРЫЯ ЎВАГІ ДА БЕЛАРУСКАЕ ЛІТАРАТУРНАЕ МОВЫ (V)

Панядзелак, 25 студзеня 2010

Няма каментараў

V. Дапаўненьні   Кожны ўкосны склон назоўніка называецца дапаўненьнем (парасійску: “Всякий косвенный падеж существительного называется дополнением”). Дапаўненьне ў мове выражае розныя адносіны паміж прадметамі. Гэтыя адносіны могуць быць самыя разнастайныя, як прадметныя (татар’яльныя), так і не прадметныя (разумовыя). Дапаўненьні бываюць простыя й складаныя. Дапаўненьне называецца простым, калі пры ім няма прыназоўніка (предлога), а дапаўненьне з […]

  Проверка PR и ТИЦ
Нашы сябры:
Казкі беларускія!


Страница 14 из 18123456789101112131415161718