1. Уступ Змены палiтычных, сацыяльных i эканамiчных адносiн у беларускiм грамадстве ў другой палове 80-х – пачатку 90-х гадоў суправаджалiся актыўнымi працэсамi ў беларускай мове, якiя, галоўным чынам, датычыліся пашырэння сферы яе выкарыстання, а таксама характару яе кадыфiкацыi. Стаўленне да лiтаратурнай нормы падзялiла беларускую iнтэлiгенцыю на два лагеры: «кансерватараў» i «рэфарматараў» (Bieder 1995, 410). Апошнiя […]
Тэанімічная лексіка (ад грэч.: ???? – Бог, ????? — імя) займае значнае месца ў лексічнай сістэме кожнай літаратурнай мовы хрысціянскага свету, актыўна ўжываецца як ва ўласна рэлігійных тэкстах (Біблія, Малітоўнік, казанні і інш.), так і ў творах мастацкай літаратуры. Тэанімічнай лексікай карыстаўся ў паэтычнай творчасці і Алесь Гарун. Часцей за усё паэт ужывае лексему з […]
Характэрнай рысай рэлігійнай гісторыі беларускага народа ёсць тое, што беларусы ніколі не былі цалкам праваслаўным народам, як, напрыклад, расейцы, або цалкам каталіцкім, як, напрыклад, палякі. Беларусь заўсёды была поліканфесіянальнай краінай, на абшары якой шмат стагоддзяў узаемадзейнічалі праваслаўная і каталіцкая культурныя традыцыі, што адлюстравалася, у тым ліку, і ў беларускай тэанімічнай лексіцы, абумовіла яе варыянтнасць паводле […]
У апошнія гады не толькі сярод спецыялістаў, але і ў колах краязнаўчай грамадскасці пашырылася цікавасць да мікратапонімаў – назваў невялікіх прыродна-геаграфічных аб’ектаў: малых рэчак і ручаёў, балот, лясоў, палеткаў. Да мікратапонімаў адносяцца таксама і найменні асобных участкаў мясцовасці, палян у лесе, узгоркаў, вялізных камянёў. Мікратапонімы з’яўляюцца сваеасаблівай мовай зямлі, яны – частка культуры народа. І […]
Кожны адрэзак гісторыі літаравтурнай мовы нясе на сябе пэўны адбітак свядомага, мэтанакіраванага ўмяшання грамадства ў працэсы яе ўнутранага развіцця. Грамадства, якое ніколі не застаецца абыякавым да сваёй літаратурнай мовы, імкнецца накіроўваць моўны працэс у пажаданым напрамку, вызначае тыя крыніцы, на якія неабходна ў першую чаргу арыентавацца пры адборы і пашырэнні моўна-выяўленчых сродкаў.
Наш артыкул напісаны па матэрыялах выдадзенага ў 1979 г. “Слоўніка рускіх гаворак Новасібірскай вобласці”. Спіс беларусізмаў, атрыманы ў выніку паслоўнага прагляду названага слоўніка, уключае пяцьдзесят чатыры лексемы, дзевяць з якіх, зрэшты, з’яўляюцца толькі беларускімі варыянтамі (фанетычнымі, або словаўтваральна-марфалагічнымі) словаў, агульных для беларускай і рускай моваў: грыбница (бел. грыбніца), дочк? (бел. дачка), казать (бел. казаць), куды […]
Паняцце “беларуская мова” ўключае як пісьмова-літаратурную мову, так і народныя гаворкі. Фармаванне новай беларускай літаратурнай мовы адбывалася з канца XVIII да пачатку ХХ ст. Склалася яна на аснове народных гаворак.
Субота, 21 лютага 2009
Няма каментараў