Л. Пісарэк. БЕЛАРУСКІ МОЎНЫ ЭТЫКЕТ НА ФОНЕ РУСКАГА І ПОЛЬСКАГА
У сучасным мовазнаўстве пад моўным этыкетам звычайна разумеюць правілы моўных паводзін, абавязковыя для членаў дадзенага грамадства ў акрэсленых прагматычных сітуацыях [1]. Да гэтых нацыянальна спецыфічных правіл адносіцца, між іншым, выбар адпаведных камунікатыўных формул, прызначаных для ўстанаўлення, падтрымання і разрыву моўнвгв кантакту паміж суразмоўнікамі. Да адзінак моўнага этыкету належаць формы звароту, прывітання, падзякі, пажадання, парады, просьбы […]
Нядзеля, 28 чэрвеня 2009
Няма каментараў