(Культура беларускага замежжа. — Мінск, 2000) Вытокі сучаснай беларускай літаратурнай мовы бяруць свой пачатак з глыбокай старажытнасці, якая назапасіла моўнае багацце ў пісьмовай і вуснай формах. Мова гэтая развіваецца рознымі спосабамі, сярод якіх найбольш важны і актыўны — народна-нацыянальная моўная аснова, што з даўняга часу абслугоўвае штодзённую сферу зносін паміж людзьмі. Людзі ў працэсе сваёй працоўнай […]
ARCHE — ПАЧАТАК. — 2002. — №1. Рэспубліка Беларусь часткова ўспадкавала моўную палітыку апошняга году існавання БССР, якая тады ў значнай ступені вызначалася прынятым у студзені 1990 году “Законам БССР аб мовах у Беларускай ССР”. У 2-м артыкуле закону беларуская мова абвяшчалася адзінай дзяржаўнай у Беларусі, расійская мова кваліфікавалася ў законе як “мова міжнацыянальных зносін народаў Саюзу ССР”. […]
(Беларусь паміж усходам і захадам. – Ч. 2. – Мн., 1997) У беларускім грамадстве адчувальна ўзорос статус музея як науковай і культурна-асветніцкай установы, як скарбніцы духоўнай і матэрыальнай культуры народа. У агульнай сетцы гістарычных, мастацкіх, этнаграфічных, прыродазнаўчых, тэхнічных музеяў Беларусі значнае месца займаюць літаратурныя музеі. Паглядзеўшы на іх, як кажуць, у сукупнасці, можна […]
(Менск, 1929) § 35. Кругасказ. ПРАВІЛА 14. 1) Кругасказ (пэрыод) звычайна складаецца з дзьвюх часьцін—з павышэньня і паніжэньня. Павышэньне ад паніжэньня найчасьцей аддзяляецца або двукроп’ем, або коскай з працяжнікам; напрыклад: № 1) Ці коска зазвоніць ў лугох раніцою, Ці песьню дзяўча запяе, Ці конік ў дарозе праскочыць трусцою, Ці вецер ў палёх зазлуе, Ці гром […]
(Менск, 2009) II. Двукроп’е, працяжнік і кропка з коскай у зьлітым сказе. ПРАВІЛА 8. Часам перад аднакімі членамі ў зьлітым сказе стаіць слова, якое абагульняе гэтыя члены; тады перад пералічэньнем іх ставіцца: А) Двукроп’е, калі слова, што абагульняе, стаіць з іншымі якімі-небудзь словамі; напр.: З гліны чалавек робіць такія рэчы: цэглу, гаршкі, гарнушкі, міскі і […]
(Менск, 1929) ЧАСЬЦЬ ДРУГАЯ ЗНАКІ ПРЫПЫНКУ § 23. Пункт, клічнік і пытальнік. ПРАВІЛА 1. 1) Калі сказ выражае пытаньне, то пасьля яго ставіцца знак пытаньня—пытальнік (А хто там ідзе? Адкуль тут музыка нясецца? Чыя то песьня ў душу льлецца?). 2) Калі ў сказе выражаецца загад, покліч, просьба, перасьцярога або выказваецца гора, радасьць, страх, зьдзіўленьне ці […]
(Менск, 1929) § 17. Правапіс прыслоўяў. ПРАВІЛА 48. А) Большасьць прыслоўяў—гэта акасьцянелыя формы зьменных часьцін мовы. Яны служаць у сказе акалічнасьцямі і звычайна пішуцца зьлітна з рознымі дапаможнымі словамі. Адносна правапісу прыслоўяў трэба кіравацца наступнымі правіламі: 1) Прыслоўі з прыназоўнікамі заўсёды пішуцца зьлітна, бо прыслоўе, як нязьменнае слова, ня можа мець пры сабе асобнага прыназоўніка, […]
(Менск,1929) 5. Аканьне ў канчатках прыметнікаў. (Бач. прав. 11). ПРАВІЛА 36. Склонавыя канчаткі прыметнікаў усіх радоў падлягаюць аканьню, напр.: 1) Родны і давальны склон мужчынскага і ніякага роду адзіночнага ліку маюць канчаткі: ага—яга, аму—яму: добрага чалавека, новага акна; раньняга часу, сіняга неба; добраму чалавеку, новаму акну; раньняму часу, сіняму небу. (Бач. прав. 33). 2) Родны, […]
(Менск, 1929) § 12. Правапіс іменьнікаў. 1. а) Назоўны склон адзіночнага ліку. ПРАВІЛА 24. Калі іменьнікі стаяць у назоўным склоне адзіночнага ліку, то 1) на канцы жаночага роду пішацца пры цьвёрдай аснове а, а пры мяккай аснове—я: вёска, рэчка, як сястра, вада; доля, вішня, як зямля, гульня; 2) на канцы ніякага роду (і ў вінавальным […]
ЧАСЬЦЬ ПЕРШАЯ ПРАВАПІС ЛІТАР І ГУКАЎ § 1. Вялікія літары. ПРАВІЛА 1. Пісаць пачынаюць з вялікай літары. З вялікай літары пішуць і пасьля пункту. Апроч таго, з вялікай літары пішуцца іменьні людзей, іх прозьвішчы, назовы вёсак, сёл, гарадоў, мястэчак, рэчак, гор, краін, мясцовасьцяй, сьвят і інш. (Адам, Ксяневіч, Шчорсы, Нёман, Пажарніцы, Украіна, Купальле, Першае Мая). […]
Нядзеля, чэрвеня 17, 2012
Няма каментараў