У сатыры Лесінга „Малады шкаляр“ („Der junge Gelehre“), якая ўпершыню была прадстаўленая ў Ляйпцыгу ў 1748 г., а ўпершыню апублікаваная ў 1754 г. (перадрук у ягоных Werke 1:285, Мюнхен, 1970), Даміс, поўны пыхі малады студэнт, хваліўся перад сваім служкам, Антонам, што яму толькі-толькі стукнула дваццаць год, а ён ужо валодае некалькімі мовамі. Антон паведаміў, што […]
Верш Якуба Коласа «Ручэй» быў упершыню надрукаваны ў першым зборы твораў паэта (1928) [Колас 1928], а напісаны амаль за два дзесяцігоддзі да гэтай публікацыі, у 1909 г., калі Якуб Колас быў у турме. Успамін пра родную прыроду, відаць, саграваў у астрозе душу маладога паэта. Аб гэтым сведчаць, напрыклад, верш «Сон у турме» і пейзажныя замалёўкі, […]
Заходняе Палессе, што знаходзіцца на сумежжы трох краін (Беларусі, Украіны, Польшчы), як вядома, тэрытарыяльна адпавядае паўднёвай частцы Брэсцкай вобласці. Асаблівасці моўнай, этнічнай, рэлігійнай сітуацыі гэтага рэгіёна заўсёды выклікалі пільную навуковую зацікаўленасць, якая надзвычай узмацнілася ў апошнія тры дзесяцігодцзі і спрычыніла з’яўленне шматлікіх даследаванняў-дыскусій: этнаграфічных, гістарычных, лінгвістычных, гісторыка-літаратурных, культуралагічных. У сваім тэарэтычным артыкуле Моўная сітуацыя і […]
Уступ Калі ідзе гаворка пра балтызмы ў нашай мове, іх звычайна разглядаюць як пазычанні. З такім падыходам цяжка згадзіцца. Бо балтызм — гэта не ўзятае звонку слова, а часцінка, што «ўтрымалася» ў мове пасля «вымывання» з-пад яе балцкай асновы. Гэта ўсё адно як беларускія словы ў пераважна расійскім маўленні сучасных беларусаў: рэдкія, але яркія, непаўторныя, спаконвечныя, якія вызначаюць тутэйшы каларыт, напамінаюць, якая мова тут была спачатку. Балцкі […]
У той час як мовы іншых індаэўрапейскіх народаў далёка адышлі ў сваім развіцці ад сваёй прамаці — праіндаэўрапейскае мовы, мовы балтаў захавалі ў сваёй граматыцы, лексыцы амаль усе адметнасці індаэўрапейскае мовы. На думку навукоўцаў, гэтаму спрыяў прыродны чыннік: балты, асеўшы на доўгі час сярод пушчаў і балатоў, як бы захаваліся тут ад культурна-гістарычнага руху і ад культурных уплываў (1). На тэрыторыі Беларусі ў Сярэднім і Верхнім Падняпроўі (сучасныя Гомельская і Магілёўская вобласці, […]
Адкуль пайшла беларуская мова? Легенда, створаная філолагамі, на гэта адказвае так. Жыла-была калісьці агульная мова ўсіх славян: яшчэ тады, калі ўсе месціліся побач. Потым яны разышліся. І на новых жыхарствах узніклі тры новыя мовы, паўднёваславянская, заходнеславянская і ўсходнеславянская. Апошняя, усходнеславянская, была агульнай мовай Старажытнай Русі — першай дзяржавы ўсходніх славян. Таму філолагі завуць яе яшчэ «старажытнарускай» […]
Моўная рэформа 1933 г. ужо даволі падрабязна аналізавалася ў мовазнаўчым і палітычным аспэктах. Аднак у бальшыні прысьвечаных гэтай тэме працаў рэформа разглядалася як носьбіт нейкага самастойнага значэньня. Ведама ж, Пастанова, Дадаткі і Правілы-1934 [1] , якімі ўводзілася рэформа, сталіся «сакрушальнымі пралетарскімі ўдарамі па нацдэмаўшчыне» (г. зн. па беларушчыне) і сапраўды занялі — у выніку — […]
Аўтару гэтых радкоў ужо ня раз даводзілася выступаць на тэму новых зьменаў у беларускім афіцыйным правапісе. Летась «АRCHE» дало нам магчымасьць на 125 сваіх бачынах апублікаваць разгорнутую рэцэнзію на кадыфікацыйны дакумэнт, які тады мы назвалі Міністэрскім праектам, а з моманту яго прыняцьця Палатаю прадстаўнікоў і зацьверджаньня галавою дзяржавы ў чэрвені 2008 г. — Правапісным законам-2008 […]
АД АЎТАРА Штодзень, раніцай ці вечарам, беручы ў рукі газету, праглядваю перш-наперш рэкламу. І ў ёй, трэба адзначыць, даволі часта сустракаю такія абяцанні: “Незалежна ад вашых здольнасцей вы загаворыце па-англійску праз 2,5 месяца!” І калі б не быў рэалістам у жыцці, я б горка шкадаваў: “І чаму я, небарака, змарнаваў ажно пяць гадоў на вывучэнне […]
Грызуны (Rodendia) – атрад млекакормных жывёл, якія насяляюць палі лясы сады, поймы рэк, зараснікі па берагах вадаёмаў, сустракаюцца каля жылля і ў гаспадарчых пабудовах; сярод гэтых жывых істот вылучаюцца карысныя прамысловыя жывёлы (бабёр, вавёрка) і шкоднікі (мышы, палёўкі, пацукі). Разгледзім назвы бабра, вавёркі і зайца. Лексема бабёр ‘жывёліна атрада грызуноў, якая жыве ў лесе каля […]
Чацвер, сакавіка 19, 2009
Няма каментараў