Большасць нерэгулярных фанетычных з’яваў у мове прадстаўлена якаснымі зменамі, таму ў межах адной дыялектнай сістэмы суіснуюць фанематычныя варыянты аднаго слова: цюхляк – чухляк ‘сяннік’, сыраежка – сыравежка і г. д. Але ў выніку розных фанематычных працэсаў у дыялектнай мове ўзнікае шмат слоў з колькасна-дыстрыбуцыйнай варыянтнасцю, калі пара такіх варыянтаў адрозніваецца колькасцю або размеркаваннем фане у […]
У складзе Метрыкі ВКЛ (РГАДА, ф. 389; у НГАБ калекцыя мікрафільмаў КМФ-18) захоўваюцца 23 кнігі ўрада Віленскага ваяводы (Віленскага ўраду) за 1542, 1546—1565гг. Яны падзяляюцца на кнігі ўласна Віленскага ваяводы, які разбіраў найбольш складаныя справы і з’яўляўся ва ўрадзе ў пэўныя тэрміны (суд 2-й, апеляцыйнай інстанцыі). Асноўная частка кніг вялася суддзямі, “высажонымі” ваяводай на Віленскі […]
New Page 1 З алфавітным пісьмом жыхары Палесся, магчыма, пазнаёміліся ў пачатку нашай эры. «Пазнаёміліся» – гэта, відаць, нейкія адзінкі сярод «палешукоў» даведаліся, што алфавітнае пісьмо існуе. Чаму аб гэтым мы можам меркаваць? Славутаму старажытнагрэчаскаму гісторыку і географу С т р а б о н у[1], які нарадзіўся каля 63/64 г. да н.э., а памёр […]
У гэтым дакумантальным аглядзе мы закранаем адну з балючых справаў нашай гісторыі: праблему палянізацыі шляхты ў Вялікім княстве Літоўскім і ролю ў гэтай палянізацыі каталіцкага Касьцёла. З аднаго боку расейская, а з другога боку — польская літаратуры распаўсюдзілі погляд, быццам жаніцьба Ягайлы з Ядзьвігай у 1386 г. ды вунійнае злучэньне Польшчы з Літвою адчыніла шырока дзьверы […]
1. Дыскусія пра моўную рэформу на Беларусі З 1986 г. да нашых дзён на Беларусі праводзіцца публічная дыскусія пра стан і будучае беларускай літаратурнай мовы. У час гэтай дыскусіі, у якой прымаюць удзел не толькі пісьменнікі, філолагі і публіцысты, але і больш шырокія колы інтэлігенцыі, абмяркоўваюцца пытанні, якія датычацца нормы літаратурнай мовы на ўсіх узроўнях. […]
1. Уступ Змены палiтычных, сацыяльных i эканамiчных адносiн у беларускiм грамадстве ў другой палове 80-х – пачатку 90-х гадоў суправаджалiся актыўнымi працэсамi ў беларускай мове, якiя, галоўным чынам, датычыліся пашырэння сферы яе выкарыстання, а таксама характару яе кадыфiкацыi. Стаўленне да лiтаратурнай нормы падзялiла беларускую iнтэлiгенцыю на два лагеры: «кансерватараў» i «рэфарматараў» (Bieder 1995, 410). Апошнiя […]
Тэанімічная лексіка (ад грэч.: ???? – Бог, ????? — імя) займае значнае месца ў лексічнай сістэме кожнай літаратурнай мовы хрысціянскага свету, актыўна ўжываецца як ва ўласна рэлігійных тэкстах (Біблія, Малітоўнік, казанні і інш.), так і ў творах мастацкай літаратуры. Тэанімічнай лексікай карыстаўся ў паэтычнай творчасці і Алесь Гарун. Часцей за усё паэт ужывае лексему з […]
Характэрнай рысай рэлігійнай гісторыі беларускага народа ёсць тое, што беларусы ніколі не былі цалкам праваслаўным народам, як, напрыклад, расейцы, або цалкам каталіцкім, як, напрыклад, палякі. Беларусь заўсёды была поліканфесіянальнай краінай, на абшары якой шмат стагоддзяў узаемадзейнічалі праваслаўная і каталіцкая культурныя традыцыі, што адлюстравалася, у тым ліку, і ў беларускай тэанімічнай лексіцы, абумовіла яе варыянтнасць паводле […]
У апошнія гады не толькі сярод спецыялістаў, але і ў колах краязнаўчай грамадскасці пашырылася цікавасць да мікратапонімаў – назваў невялікіх прыродна-геаграфічных аб’ектаў: малых рэчак і ручаёў, балот, лясоў, палеткаў. Да мікратапонімаў адносяцца таксама і найменні асобных участкаў мясцовасці, палян у лесе, узгоркаў, вялізных камянёў. Мікратапонімы з’яўляюцца сваеасаблівай мовай зямлі, яны – частка культуры народа. І […]
Кожны адрэзак гісторыі літаравтурнай мовы нясе на сябе пэўны адбітак свядомага, мэтанакіраванага ўмяшання грамадства ў працэсы яе ўнутранага развіцця. Грамадства, якое ніколі не застаецца абыякавым да сваёй літаратурнай мовы, імкнецца накіроўваць моўны працэс у пажаданым напрамку, вызначае тыя крыніцы, на якія неабходна ў першую чаргу арыентавацца пры адборы і пашырэнні моўна-выяўленчых сродкаў.
Аўторак, сакавіка 3, 2009
Няма каментараў