A A

Archive | Мовазнаўства

А. Ю. МУСОРЫН. МОВЫ СВЕТА. ДАВЕДНІК (Х)

Субота, жніўня 2, 2014

Няма каментараў

Хаб’ёт (хобі) – адна з афразійскіх моваў, уваходзіць у семіцкую групу. Распаўсюджана на амана-йеменскім памежжы. Колькасць носьбітаў – каля 100 чалавек. Мова беспісьмовая. Хазарэйская – адна з індаеўрапейскіх моваў, уваходзіць у іранскую групу. Распаўсюджаная пераважна ў Хазараджаце (горны раён паміж Кабулам і Гератам у Аўганістане). Колькасць носбітаў – каля 1,8 мільёнаў чалавек. Мова флектыўна-аналітычная. Назоўнік […]

А. Ю. МУСОРЫН. МОВЫ СВЕТА. ДАВЕДНІК (Ф)

Субота, жніўня 2, 2014

Няма каментараў

Фаліскская – адна з індаеўрапейскіх моваў, уваходзіць у італійскую групу. Была распаўсюджаная ў Італіі ў раёне горада Фалерыі. Немшатлікія помнікі, якія захаваліся да нашага часу, належаць да VII – VI стагоддзяў да н. Э. Пераважаюць сінтэтычныя сродкі перадачы граматычнага значэння, флексія. Парадак словаў у сказе свабодны. У лексіцы некаторая колькасць запазычанняў з лацінскай і этрускай […]

А. Ю. МУСОРЫН. МОВЫ СВЕТА. ДАВЕДНІК (Т)

Серада, ліпня 16, 2014

Няма каментараў

Табасаранская – адна з паўночна-каўказскіх моваў, уваходзіць у нахска-дагестанскую групу, дагестанскую падгрупу. Распаўсюджаная на тэрыторыі Табасаранскага, Хіўскага і, часткова, Дэрбентскага раёнаў Дагестана. Агульная колькасць носьбітаў – каля 98 тысяч чалавек. Пераважаюць сінтэтычныя сродкі перадачы граматычнага значэння. У лексіцы шмат запазычанняў з персідскай, арабскай, цюркскіх і рускай моваў. Спаконвечна табасаранская лексыка складае ненашмат больш за палову […]

А. Ю. МУСОРЫН. МОВЫ СВЕТА. ДАВЕДНІК (С)

Серада, ліпня 16, 2014

Няма каментараў

Саамская – адна з уральскіх моваў, уваходзіць у фіна-вугорскую групу, фінскую падгрупу, прыбалтыйска-фінскую падпадгрупу. Распаўсюджаная ў паўночных раёнах Фінляндыі, Швецыі, Нарвегіі, а таксама ў Расіі на Кольскай паўвыспе. Агульная колькасць носьбітаў – каля 48 тысяч чалавек. Значная частка з іх двухмоўныя, валодаюць мовамі тых краін, у якіх пражываюць. Пераважаюць аналітычныя сродкі перадачы граматычнага значэння, аглюцінацыя […]

А. Ю. МУСОРЫН. МОВЫ СВЕТА (Р)

Аўторак, ліпня 15, 2014

Няма каментараў

Раванг – адна з кітайска-тыбецкіх моваў, уваходзіць у тыбета-бірманскую групу. Распаўсюджаная ў горных раёнах Бірмы (Мьянмы) і Індыі. Агульная колькасць носьбітаў – звыш за 120 тысяч чалавек. Пераважаюць аналітычныя сродкі перадачы граматычнага значэння. Парадак словаў у сказе фіксаваны: “дзейнік – дапаўненне – выказнік”. Пісьмовасць на лацінскай графічнай аснове. Раджастані – адна з індаеўрапейскіх моваў, уваходзіць […]

А. Ю. МУСОРЫН. МОВЫ СВЕТА. ДАВЕДНІК (П)

Аўторак, ліпня 15, 2014

Няма каментараў

Пайшачы – адна з індаеўрапейскіх моваў, уваходзіць у індыйскую групу. Належыць да ліку пракрытаў – літаратурных моваў старажытнай і сярэднявечнай Індыі. Сфармавалася і функцыяніравала на пачатку нашай эры ў вобласці Махараштр. Назіраецца нейкі неіндаеўрапейскі субстрат. Захаваўся ў нешматлікіх і невялікіх па аб’ёму пісьмовых помніках. Пераважаюць сінтэтычныя сродкі перадачы граматычнага значэння. Асноўны спосаб словаўтварэння – афіксацыя. […]

А. Ю. МУСОРЫН. МОВЫ СВЕТА. ДАВЕДНІК (О)

Аўторак, ліпня 15, 2014

Няма каментараў

Ома – штучная мова, створаная ў 1926 г. расейцам В. І. Венгеравым. Шырокага распаўсюджаньня не атрымала. Онгэ – адна з андаманскіх моваў. Два дыялекты: ўласна онгэ (выспа Малы Андаман) і джэрава (выспа Норт-Сентынел і ўнутраныя раёны выспаў Ратлэнд і Паўднёвы Андаман). Адрозненьні паміж дыялектамі толькі лексічныя. Агульная колькасць носьбітаў – каля 500 чалавек. Пераважаюць сінтэтычныя […]

А. Ю. МУСОРЫН. МОВЫ СВЕТА. ДАВЕДНІК (Н)

Аўторак, ліпня 15, 2014

Няма каментараў

Наваха – адна з моваў на-дэнэ, уваходзіць у атапаскую групу. Распаўсюджаная ў ЗША, у рэзэрвацыі на тэрыторыі штатаў Арызона, Нью-Мексіка, Юта. Колькасць носьбітаў па розных дадзеных – ад 100 да 150 тысяч чалавек. Многія з іх валодаюць таксама ангельскай. У фанетыцы супрацьпастаўляюцца доўгія і кароткія, насавыя і ненасавыя галосныя. Мова тонавая; вылучаюцца чатыры тоны. Пераважаюць […]

А. Ю. МУСОРЫН. МОВЫ СВЕТА. ДАВЕДНІК (М)

Аўторак, ліпня 15, 2014

Няма каментараў

Маабіцкая (маавіцкая) – адна з афраазіяцкіх моваў, уваходзіць у семіцкую групу. Вельмі блізкая да іўрыта. Была распаўсюджаная ў заіарданскіх раёнах Палестыны ў XIV – VI стагоддзях да н. э. Захавалася ў пісьмовых помніках. Найбольш буйны тэкст – адшуканы ў 1868 г. каля Мёртвага Мора – напіс цара Мешы, які складаецца з 34 радкоў. Пераважаюць сінтэтычныя […]

А. Ю. МУСОРЫН. МОВЫ СВЕТА. ДАВЕДНІК (Л)

Аўторак, ліпня 15, 2014

Няма каментараў

Ладзінская – адна з індаеўрапейскіх моваў, уваходзіць у раманскую групу, заходнераманскую падгрупу. Распаўсюджаная ў паўночнай Італіі. Колькасць носьбітаў – каля 32 тысяч чалавек. Усе яны валодаюць таксама італьянскай. У даліне Фасса (правінцыя Трэнта) мае афіцыяльны статус. Пераважаюць аналітычныя сродкі перадачы граматычнага значэння. Назоўнік змяняецца толькі па ліку (адзіночны і множны). Ёсць катэгорыя роду: мужчынскі і […]

  Проверка PR и ТИЦ
Нашы сябры:
Казкі беларускія!


Страница 2 из 12123456789101112