Праблема «інтэграванай» адукацыі сярод айчынных і зарубежных педагогаў з»яўляецца як ніколі актуальнай у апошні час. Сёння ўжо часцей настаўнікі прыходяць да разумення таго, што дзяліць адукацыю на прадметы, урокі, тэмы не зусім рацыянальна. Усведамленне адзінага сістэмнага падыходу, які прымяняецца да прыроды і грамадства, а значыць унутранага адзінства сусвету, наводзіць на думку аб інтэграцыі і ў […]
Паняцце канцэпт характарызуецца неадназначнай структурай. Заднаго боку, у яго склад уваходзіць тое, што з»яўляецца зместам паняцця, з другога – тое, што робіць канцэпт з»явай культуры: этымалогія, асацыятыўныя рады, ацэнкі і канатацыі. Незалежна ад свайго тыпу, канцэпт мае базавы ўзровень, канцэптуальныя ўзроўнi i поле iнтэрпрэтацыi. Для аналiзу ядра канцэпта неабходна вызначыць дамiнантныя лексемырэпрэзентанты, пры дапамозе якiх […]
Роднае слова — 2003. — № 12. — С. 52--56 Беларуская мова — каштоўны сацыяльна-культурны скарб нацыi, нацыянальная мова беларускага народа. Мова — прыкмета, па якой мяркуюць пра ўзровень культуры чалавека, яго iнтэлект, жаданнi i захапленнi. Маўленне — учынак, якi можа стаць падставай для пахвалы цi асуджэння; гэта не толькi спосаб абмену думкамi, але i форма ўздзеяння на свядомасць людзей, што […]
Як вядома, амаль ва ўсіх еўрапейскіх мовах зварот да Бога і ветлівы зварот да чалавека – ідэнтычныя і адрозніваюцца часам толькі напісаннем (з вялікай ці з малой літары). Напрыклад, грэц. ??????-?????? (да Бога) – (да чалавека), лац. Dominus – dominus, італ. Signore – signore, ням. Herr – Herr, рус. Господь – господин. І ў гэтым […]
З прыняццем хрысціянства на тэрыторыю Старажытнай Русі трапілі культурныя дасягненні заходніх краін. З Візантыі патокам пацяклі кнігі, якія далучалі Русь да сусветнай цывілізацыі. Гэта былі кнігі на грэчаскай, лацінскай і славянскай мовах, апошнюю мы зараз ведаем як царкоўнаславянскую. Царкоўнаславянская мова — старажытнаславянская літаратурная мова, пашыраная ў ХІ-ХVIII стст. Паводле паходжання — гэта стараславянская мова, у якую праніклі […]
На нашу думку, дагэтуль, працуючы па асобным напрамкам, мовазнаўцы, кнігазнаўцы, філёзафы пазабываліся аб агульнае канцэпцыі вывучэньня гісторыі перакладаў Бібліі на старабеларускую мову. Па-першае, патрэба акрэсьленыя храналёгія, якая б улічвала не толькі друкаваныя творы, але і рукапісы, не толькі пераклады асобных кніг, але і фрагмэнты. Яна можа выглядаць наступнае: 1. Даскарынаўскі час – канец ХV – […]
У “Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” адносна напісання літары я гаворыцца “Карэннае я пішацца нязменна...” [1] Гэта правіла лёгка рэалізуецца на пісьме толькі ў тых выпадках, калі шляхам падбору аднакарэнных слоў, або змяненнем слова склад з я можа аказацца пад націскам: дзесяць – дзесяты, цяжкавата – цяжка, вязаць – вяжаш і г. д. Калі ж […]
Феномен трасянкі не можа не выклікаць цікавасці ў лінгвіста. Сама назва «трасянка» — гэта тэрміналагічная метафара, створаная ў выніку пераносу зыходнага слова з бытавой сферы ў сферу лінгвістычнай тэрміналогіі. Першапачатковай асновай тэрміну стала, відаць, спалучэнне «моўная трасянка», падобнае да іншых аказіянальных словазлучэнняў, што выкарыстоўваюцца для азначэння гэтага феномену ў публіцыстыцы: «моўная жвачка» («Пакажам беларусам іхнюю моўную […]
Дазволю сабе пачаць з даволі вялікай цытаты са стаўшай ужо класічнай працы Пятра Бузука «Спроба лінгвістычнае геаграфіі Беларусі», якая калісьці натхніла Лешка Асоўскага на даследаванне заходнепалескіх гаворак: "Калі з якіх-небудзь прычын тэй ці іншай славянскай гутарцы (можа, нават, гутарцы якога-небудзь гораду) пашанцавала зрабіцца мовай літаратуры, а таксама мовай дзяржаўна-экономічных зносін, да яе тады пачынаюць цягацець […]
Ёсьць некалькі слоў, якія ў крыўскай (беларускай), украінскай і маскоўскай мовах пачынаюцца гукам о (каторае ў крыўскай мове, дзеля аканьня, не пад націскам перайходзіць у а), а ў іншых славянскіх мовах – гукам е, прыкладам: крыўск. – адзін, возера, алень, восень; украін. – один, озеро, олень, осінь; маскоўск. – один, озеро, олень, осень. Але ў […]
Панядзелак, жніўня 15, 2011
Няма каментараў