A A

Н. М. Луновіч. ДА ПЫТАННЯ ПРА КАНЦЭПТ «СКВАПНАСЦЬ» (НА МАТЭРЫЯЛЕ ПРЫКАЗАК І ПРЫМАВАК СХОДНЕСЛАВЯНСКІХ І АНГЛІЙСКАЙ МОЎ)

Паняцце канцэпт характарызуецца неадназначнай структурай. Заднаго боку, у яго склад уваходзіць тое, што з»яўляецца зместам паняцця, з другога – тое, што робіць канцэпт з»явай культуры: этымалогія, асацыятыўныя рады, ацэнкі і канатацыі. Незалежна ад свайго тыпу, канцэпт мае базавы ўзровень, канцэптуальныя ўзроўнi i поле iнтэрпрэтацыi.

Для аналiзу ядра канцэпта неабходна вызначыць дамiнантныя лексемырэпрэзентанты, пры дапамозе якiх часцей за ўсё актуалiзуецца канцэпт. У дадзеным выпадку гэта такiя лексемы i вытворныя ад iх, як: сквапны (бел. Сквапны апошнi розум губляе; руск. Жадный сам себе покою не даёт; укр. Жадiбний складає, а щедрий споживає); скупасць (бел. Скупы
чарвякоў на скуру збiрае
;
Скупому рубель даражэйшы за душу; Як жонцы цяжка нарадзiць, так скупому даўгi плацiць; укр. У скупого все по обіді); прагнасць (бел. Прагнаму заўседы мала; Прагавiтасць i здрада – родныя сёстры); грэбцi
(бел. У яго (яе) рукi як крукi – толькi сабе i грабе; руск. Глаза (очи) завидущи, руки загребущи; В одну лапу всего не сгребешь; укр. Гребе, як кінь копитом; То лиш курка від себе гребе); браць (бел. Хоча толькi браць i нiчога не даваць); хацець (бел. Хоча выдраць з вулля мёду i каб не укусiла пчала; руск. Чем больше ешь, тем больше хочется; Горе наше – гречневая каша: есть не хочется,
а покинуть жаль
); даваць (бел. З другiх апошняе дзяруць, а самi нiткi не дадуць; I сам не гам, i другому не дам; руск. Чур одному: не давать никому; Дай с ноготок, запросит с локоток, укр. Дайтемені
тащеймоїмдітям!
); greedy (англ. Greedy folk have long arms) i iнш.

На перыферыi зместу канцэпта знаходзяцца разнастайныя азначэннi, адлюстраваныя ў парэмiях, афарызмах, выслоўях. Пры iх даследаваннi вылучаецца iнтэрпрэтацыйнае поле канцэпта, у якiм можна прасачыць сэнсавыя паказчыкi, прыхаваныя ад непасрэднага назiрання. У вынiку аналiзу парэмiялагiчнага матэрыялу мы атрымалi магчымасць аднавiць асэнсаванне канцэпта, якое склалася на працягу часу i змянялася ў залежнасцi ад месца, непасрэдных акалiчнасцей i ўмоў праяўлення канцэптуальнай сутнасцi. Такiм чынам, даследаванне парэмiй дазваляе прасачыць развiццё канцэпта ў дыяхронным зрэзе.

У традыцыйнай народнай свядомасцi сквапнасць знаходзiцца ў адным семантычным сегменце з беднасцю i жабрацтвам на аснове семы ?безупынная патрэба ў матэрыяльным забеспячэннi»: (бел. Скупы хлеба не паесць;
руск. Кто много желает, тот и малого не ведает; Много желать – добра не видать; укр. Бачить чуже під лісом, а не бачить свого під носом; англ. Не is not poor that has little, but he that desires much (Бедны не той, у каго мала ёсць, а той, хто многа жадае); A greedy person and a pauper are practically one and the same (Сквапны ды бедны – амаль аднолькавыя) i iнш. Прычым, у дачыненнi да канцэпта беднасцьтакая патрэба з»яўляецца абгрунтаванай, а для канцэпта сквапнасцьунутраныя матыватары будуць выступаць незалежна ад наяўных сродкаў.

З гэтага вынiкае немагчымасць задаволiць прагу: бел. Горла як прорва, праглыне, што ў рот пападзе; Мае смак бы да коней ваўкалак; руск. В провальную яму не напасешься хламу; Не вылакает собака реки, так всю ночь стоит над рекой да лает; Бездонной кадки водою не наполнишь; Всех сластей не переешь, всего добра не переносишь; укр. Дірявого мішка не наповниш; англ. Nogainsatisfiesagreedymind(Нiякая карысць не задавальняе сквапную свядомасць);
There»salwaysmorefishinthesea
(Рыбы заўсёды болей у моры); Не thatwillstealaneggwillstealanox(Той, хто выкрадзе яйка, выкрадзе i быка).

Апрача таго, як паказвае парэмiялагiчны матэрыял абраных намi моў, матэрыяльныя каштоўнасцi, якiмi валодае чалавек, не задавальняюць патрэб, а толькi садзейнiчаюць самасцвярджэнню, бо нiякая маёмасць не здатная задаволiць непамерную сквапнасць: бел. Нахапiўся з каўшом на брагу; Трыбух кажа «годзе», а вочы – «яшчэ»!»; укр. Заліз кіт на сало та й кричить: «Мало!»; Як мед, то ще й ложкою; Повадиться вовк до кошари, то все стадо перебере; англ. Greedkeepsmenforeverpoor, eventheabundanceofthisworldwillnotmakethemrich(Сквапнасць ператварае людзей на бедных назаўсёды, нават раскоша гэтага свету не зробiць iх багатымi); Greedlessenswhatisgathered(Сквапнасць змяншае сабранае).

Пры аналiзе функцыянавання канцэпта сквапнасць у парэмiях выяўляецца iмплiцытнае значэнне ?несвядомае нанясенне шкоды самому сабе»: бел. Ногi дзярэ, а боты на кiйку нясе; Шэсць аўчын купiўшы на кажух, памарозiўшы вушы: пашкадаваў сёмай на каўнер; руск. Железо ржа съедает, а завистливый от зависти погибает; Съел волк кобылу, да дровнями подавился; Хоть лопни брюшко, да не оставайся добро!; укр. Заздрий від чужого щастя сохне; Заздренному боком вилізе;
Гірко з’їсти, і шкода
покинути;
англ. Moneyoftenunmakesthemenwhomakeit(Грошы часта губяць тых, хто iх нажывае); Greedyeatersdigtheirgraveswiththeirteeth(Сквапныя едакi капаюць сабе магiлу ўласнымi зубамi); Thereisnogreatercalamitythanbeingconsumedbygreed(Няма большай бяды, як быць ахопленым сквапнасцю).

Неад»емнай часткай даследавання з»яўляецца адлюстраванне тэалагiчнага аспекту дадзенага канцэпта ў парэмiях. Варта адзначыць, што сквапнасць, у адрозненне, напрыклад, ад ганарлiвасцi цi гневу, падаецца ў прыказках i прымаўках як першагрэх, што праяўляецца ў той час, як толькi асоба становiцца сацыяльна актыўнай: руск. Зависть прежде нас родилась; Whenallothersinsareold, greedstillstaysyoung(Калi ўсе iншыя грахi старыя, сквапнасць застаецца маладой); AgreedymanGodhates(Бог ненавiдзiць сквапнага); Greediseternal(Сквапнасць вечная). Але неабходна адзначыць, што ў калекыўнай народнай свядомасцi багацце ўспрымалася як боская мiласць, таму, напрыклад, рускiя парэмii фiксуюць i iранiчныя звароты дыдактычна кшталту: Господи, Господи! Свою часть проспали: к людям приваливат, от нас отваливат; Господи, Господи! Убей того до смерти, кто лучше нашего живет (или: у кого денег много да жена хороша); Дай Бог много, а захочется и побольше.

Дзейнасць, скiраваная на неправамернае ўзбагачэнне, асуджалася: руск. Честным трудом богат не будешь; От трудов праведных не нажить палат каменных; англ. Honour and profit lie not in one sack (Шчырасць ды карысць у адным мяху не ляжаць). Аднак, сустракаюцца i парэмii, семантыка якiх так цi iнакш апраўдвае сквапнасць i празмерную беражлiвасць: руск. Многому научишь, сам без хлеба будешь; Для всего села каравай не нарежешь; Мил гость, да велик пост.

Вялiкая колькасць парэмiй, якiя карэлююць з лексiкасемантычным полем сквапнасць, маюць структуру, пабудаваную на антанiмiчных апазiцыях: бел. Чужая жонка мёдам мазаная, а свая смалою; Чужое ўзяць – сваё загубiць; Ты па чужое – чорт па тваё; руск. За маленьким погнался – большое потерял; За малым погонишься – большое потеряешь; За чужим погонишься – свое потеряешь; укр. Бачить чуже під лісом, а не бачить свого під носом; На чужий коровай очей не поривай, а свій дбай. Або змяшчаюць у сабе бiнарнасць дзеяння: бел. Скупому два разы балiць; Скупы два разы гiне; Скупому два разы лiха; руск. Завистливый поп два века живет; укр. Скупий, якби міг, то б два рази одно їв англ. You can»t have your cake and eat it too (Адзiн пiрог двойчы не з»ясi).

Даследаванне парэмiй паказвае, што сквапнасць заснаваная на iррэальных патрэбах i, адпаведна, з рэчаiснасцю не суадносiцца: бел. Прамытае вады не дасць; У яго дарма i лёду зiмой не возьмеш; У яго яшчэ горш, як з каменя вады дастаць; руск. Съел волк кобылу, да дровнями подавился; укр. То такий, що й каменя не дасть голову провалити; англ. Nothingonearthisgreedierthantheeye(Нiшто на зямлi не можа быць больш сквапным за вока);
Aman»sgreedislikeasnakethatwantstoswallowanelephant(Людская сквапнасць як змяя, што хоча праглынуць слана).

Можна заўважыць, што найбольш яскравыя i характэрныя

iндывiдуальныя канататыўныя значэннi на працягу доўгага часу пераўтвараюцца ў вобразныя выслоўi, якiя адлюстроўваюць погляд канкрэтнага этнасу на праблему. Так фармiруецца другасная семантыка канцэпта.

Такiм чынам, у вынiку праведзенага аналiзу прасочваецца шматслойная структура канцэпта сквапнасць, паколькi ў залежнасцi ад прагматычнай сiтуацыi можа актуалiзавацца адзiн са шматлiкiх кагнiтыўных сегментаў. Кантрастыўны аналiз парэмiялагiчнага фонду розных этнасаў дае магчымасць зразумець, што кагнiтыўная мадэль дадзенага канцэпта нязначна адрознiваецца толькi перыферыйнымi значэннямi. Ядро ж канцэпта, яго эмацыянальнапачуццёвае ўспрыманне ў калектыўнай свядомасцi розных этнасаў прынцыповых разыходжанняў не мае.

Лiтаратура

1.  Анталогія беларускай народнай прыказкі, прымаўкі і выслоўя / Уклад. і аўт. прадм. А. С. Фядосік. Мінск, 2002.

2.  Білоруські пріслів’я та приказки: Зб. / Упорядкував та пераклав, вступ.слово О. Жолдак. Киів. 1970.

3.  Даль В. И. Пословицы и поговорки русского народа. М., 2007.

4. Пераначуеш – больш пачуеш: Прыказкі і прымаўкі для дарослых і школьнікаў,

для разум. і шкоднікаў / Уклад. Ф. М. Янкоўскі. Мінск, 2002.

5.  Санько З. Ф. Малы рускабеларускi слоўнiк прыказак, прымавак i фразем. Мінск, 1991.

6.  Стернин И. А. Методика исследования структуры концепта // Методологические проблемы когнитивной лингвистики: науч. изд. Воронеж, 2001.

7.  Українські прислів’я та приказки / Упорядкування та передмова В. Бойка; Пер. И. Грубера. Київ, 1978.

8.  Dictionary of Proverbs / Wordsworth Editions, 2006.

9.  Oxford Dictionary of Proverbs. Oxford, 2004.

Цэтлікі: ,

Ответить

  Проверка PR и ТИЦ
Нашы сябры:
Казкі беларускія!