A A

А. Ю. МУСОРЫН. МОВЫ СВЕТА. ДАВЕДНІК (О)

Ома – штучная мова, створаная ў 1926 г. расейцам В. І. Венгеравым. Шырокага распаўсюджаньня не атрымала.
Онгэ – адна з андаманскіх моваў. Два дыялекты: ўласна онгэ (выспа Малы Андаман) і джэрава (выспа Норт-Сентынел і ўнутраныя раёны выспаў Ратлэнд і Паўднёвы Андаман). Адрозненьні паміж дыялектамі толькі лексічныя. Агульная колькасць носьбітаў – каля 500 чалавек. Пераважаюць сінтэтычныя сродкі перадачы граматычнага значэння, двухбакавая аглюцінацыя. Мова безпісьмовая.
Орыя – адна з індаеўрапейскіх моваў, уваходзіць у індыйскую групу. Афіцыяльная мова штата Арыса ў Індыі. Мова вельмі блізкая да бенгальскай. Колькасць носьбітаў – каля 20 мільёнаў. У фанетыцы – супрацьпастаўленне доўгіх і кароткіх галосных. Першыя пісьмовыя помнікі належаць да ХІ – ХІІІ стагоддзя. Сучасная літаратурная норма фарміруецца ў ХІХ стагоддзі. Выкарыстоўваецца нацыянальная складавая пісьмовасць.
Оскская – адна з індаеўрапейскіх моваў, уваходзіць у італійскую групу. Была распаўсюджаная ў паўднёвых раёнах Італіі да І стагоддзя н.э. Потым носьбіты оскскай мовы былі асіміляваныя лацінскамоўным насельніцтвам Рымскай Імперыі. Пераважаюць сінтэтычныя сродкі перадачы граматычнага значэння, флексія. Парадак словаў у сказе адносна свабодны. Большая частка помнікаў напісаная алфавітным пісьмом, якое, хутчэй з усяго, паходзіць ад этрускага.

Цэтлікі:

Ответить

  Проверка PR и ТИЦ
Нашы сябры:
Казкі беларускія!