A A

Голуб Т. ЛІТАРАТУРНАЯ ЭКСПАЗІЦЫЯ ЯК ЧЫННІК УЗАЕМАСВЯЗЕЙ І ЎЗАЕМАЎЗБАГАЧЭННЯ КУЛЬТУР

 

(Беларусь паміж усходам і захадам. – Ч. 2. – Мн., 1997)  

   У беларускім грамадстве адчувальна ўзорос статус музея як науковай і культурна-асветніцкай установы, як скарбніцы духоўнай і матэрыальнай культуры народа. У агульнай сетцы гістарычных, мастацкіх, этнаграфічных, прыродазнаўчых, тэхнічных музеяў Беларусі значнае месца займаюць літаратурныя музеі. Паглядзеўшы на іх, як кажуць, у сукупнасці, можна ўбачыць адну агульную экспазіцыю літаратурнай Беларусі, якая вызначаецца значнымі дакументамі, рукапісамі, кнігамі, прадметамі творчай працы, побыту, творамі мастацтва і г.д.

   Старэйшымі сярод літаратурных музеяў Беларусі з'яўляюцца музеі Якуба Коласа і Янкі Купалы ў Мінску. Значна маладзейшы, але шырока вядомы музей Адама Міцкевіча ў Навагрудку. За апошнія дзесяць-пятнаццаць гадоў створаны такія музеі, як музей-сядзіба Ф.Багушэвіча ў Кушлянах, хата-музей М.Гарэцкага ў Малой Багацькаўцы, Літатарурныя музеі М.Багдановіча і П.Броўкі ў Мінску, К.Чорнага ў Цімкавічах. Экспазіцыя кожнага з іх мае сваю завершанасць, распавядае пра жыццё і творчасць таго ці іншага пісьменніка і, безумоўна ж, адлюстроўвае гістарычна-літаратурныя і нацыянальна-культурныя падзеі свайго часу, сувязь пісьменніка з навакольным асяроддзем.

   На фармаванне творчага таленту беларускіх пісьменнікаў, іх светапогляду, грамадзянскай пазіцыі аказвалі ўплыў самыя розныя сацыяльна-палітычныя і культурна-бытавыя фактары. Большасць з іх вырастала на класічных узорах сусветнай літаратуры. Вось як, напрыклад, расказывае пра сябе Якуб Колас: «Байкі Крылова падараваў мне дзядзька Антось. Як ён дагадзіў мне! Пабудзіў на досвіткі і даў у рукі: „На, цешся!“. А купіў ён кнігу ў нядзелю на кірмашы. Быў гэта, помніцца, дадатак да „Нівы“, на кепскай паперы, з цьмяным шрыфтам.  Але даражэйшага падарунку ў той час я сабе не ўяўляў (...) Праз некаторы час у маёй пастухоўскай торбе з'явіўся Пушкін. Як я чытаў яго! Наўзахапкі і шкадуючы, пакідаючы на заўтра. Умацую кнігу дзе-небудзь у развіліне дрэва, у расошцы, і стаю ці танцую перад ёю, як перад абразоі або перад люстэркам. Чытаю-чытаю, аж пакуль не вывучу старонку на памяць. Тады перагарну і бяруся за другую».

   Падобныя прызнанні можна знайсці ў кожнага пісьменніка. Хацелася б згадаць яшчэ адну цытату з успамінаў брата М.Гарэцкага Гаўрылы, які акрамя захаплення празаіка беларускім фальклорам, творамі беларускіх пісьменнікаў адзначае наступнае: «Максім любіў рускую літаратуру: Пушкіна, Лермантава, Гогаля, Талстога, Дастаеўскага, Буніна. Вельмі падабаліся яму творы Шаўчэнкі, Кацюбінскага, Міцкевіча, Ажэшкі- ён чытаў іх у творы арыгіналах». Цікавасць М.Гарэцкага да іншамоўнай літаратуры пацвярджае таксама спіс кніг яго хатняй бібліятэкі, у якім значацца творы У.Гётэ, Г.Гейнэ, А. Франса, Г.Флабэра, А.Дадэ, М.Твэна, Ш. дэ Кастэра і інш.

   Узаемасувязь і ўзаемаўзбагачэнне культур свету наглядна адлюстроўваюць у літаратурных музеях экспхіцыі дзе паказаны пераклады твораў таго ці іншага аўтара, перакладчыцкая дзейнасць мастакоў слова. Шырокаму асвятленню згаданай праблемы можа быць прысвечана асобная канферэнцыыя. У дадзеным жа выпадку неабходна адзначыць, што пытанне перакладу ў беларускай літаратуры мае сваю багатую гісторыю, вытокі якой- у глыбокім мінулым. Яскравым доказам сказанага з'яўляюцца пераклады кнігі Бібліі, зробленыя Ф.Скарынам, пераклады С.Буднага, В.Цяпінскага. Цікавую старонку ў гісторыі беларускай літаратуры складаюць рэлігійная і свецкая перакладныя аповесці. Бліжэй да нашага часу шырокае распаўсюджанне атрымаў паэтычны пераклад. Сярод шматлікіх перакладчікаў значацца імёны В.Дуніна-Марцінкевіча, А.Варыгі-Дарэўскага, А.Абуховіча, А.Гурыновіча, Я.Лучіны, М.Косіч, М.Багдановіча, Я.Купалы, Я.Коласа, М.Гарэцкага, У.Дубоўкі, Н.Гілевіча, Р.Барадуліна, Я.Семяжона. Шырока прадстаўлена беларуская літаратура ў перакладах замежных аўтараў.

      Літаратурная экспазіцыя музея не толькі адлюстроўвае працэс узаемасувязей і ўзаемаўзбачэння культур сваім зместам, але і сама часта з'яўляецца непасрэдным аб'ектам гэтых кантактаў. Што тут маецца на ўвазе? Перш за ўсё перасоўныя выставы-экспазіцыі, якія могуць стварацца кожным музеем індывідуальна і сумесна, прычым сумесна з іншапрофільнымі музеямі. Іх экспанаванне магычма як унутры краіны, так і за яе межамі. Зыходзячы з вопыту Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, патрэбна адзначыць такія найбольш пдпаведныя тэме сённяшняй гаворкі часовыя экспазіцыі, як «Нясвіжская скарбніца» і «зброяй палымянага слова». Першая з іх была створана сумесна з Нацыянальным музеем гісторыі і культуры Беларусі да міжнароднага сімпозіума «Нясвіж як агульнаеўрапейская гісторыка-культурная каштоўнасць». Другая- з Беларускім дзяржаўным музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны да 50-годдзя Перамогі над фашысцкай Германіяй. У абодвух выпадках з дапамогай рэдкіх экспанатаў наведвальнікі змаглі адкрыць для сябе шмат новага, таго, што раней не ўводзілася ў шырокі ўжытак, убачыць літаратуру Беларусі ў агульнаеўрапейскім кантэксце, адчуць багацце духоўнай культуры народа на розных этапах яго ністарычнага развіцця.

   Пэўную ролю ў пашырэнні культурных узаемасувязей адыграла перасоўная выстава, прысвечаная 100-годдзю М.Гарэцкага, якая экспанавалася ў сядзібе ЮНЕСКО (Францыя). Яна дала магчымасць зарубежным наведвальнікам пазнаёміцца з жыццём і творчасцю класіка беларускай літаратуры, аўтарам дакументальных запісак «На Імперыялістычнай вайне», якія крытыкай ставяцца побач з раманам А.Барбюса «Агонь».

   Неабходна адзначыць, што літаратурныя экспазіцыі ў Беларусі з кожным годам пашыраюцца. Супрацоўнікамі Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры вядзецца работа па стварэнні новых філіялаў. У перспектыве запланавана адкрыццё музея В.Дуніна-Марцінкевіча, Л.Геніюш, К.Каліноўскага і паўстанцаў 1863—1864 гг., музея пісьменнікаў-святароў (у доме К.Сваяка) і інш. Нават такі няпоўны пералік імён дае магчымасць адчуць новыя падыходы ў навукова-метадалагічнай дзейнасці Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, яго імкнене пазбавіць літаратурныя экспазіцыі ад ранейшай заідэалагізаванасці, ад устарэлых догмаў і стэрэатыпаў. Перад супрацоўнікамі музея цяпер стаіць задача першаступеннай важнасці да нашых дзён. Без адлюстравання ўзаемсувязей і ўзаемаўплываў літаратурных працэсаў у дадзеным выпадку не абысціся. Не абысція і без стэндаў ці залы, якія раскажуць пра развіццё беларускай літаратуры за межамі Бацькаўшчыны.

   На вялікі жаль, даводзіцца канстатаваць, што пры зборы матэрыялаў-экспанатаў для старажытнай часткі асноўнай экспазіцыі музея ўзнікаюць цяжкасці з іх набыццём. Гэта абумоўлена адсутнасцю неабходных літаратурных помінкаў і дакументаў, грамат і статутаў, старажытных рукапісных кніг і друкаў, аўтографаў пісьменнікаў, асабістых рэчаў і г.д. у фондах музея. Вельмі мала іх у архівах, музеях, бібліятэках горад, краіны. У сувязі з самымі рознымі сацыяльна-палітычнымі падзеямі на працягу многіх стагоддзяў значная частка нацыянальнай культурнай спадчыны беларускага народа трапіла за межы Беларусі. Надзеі на набыццё ці вяртанне старажытных арыгіналаў-экспанатаў амаль няма. Адзіную магчымасць данесці да наведвальніка дух эпохі, яе адметнасць і шматфарбнасць дадуць рэканструкцыі і муляжы, фота і ксеракопіі.

   Створаная ментавіта такім шляхам старажытная частка экспазіцыі з'явіцца значным укладам у вырашжнне праблемы вяртання спадчыны, а для наведвальніка стане нагляжным матэрыялам для асэнсавання духоўных багаццяў беларускага народа.

   Карыстаючысця выпадкам, заклікаю шаноўных удзельнікаў кангрэса, замежных беларусістау спрычыніцца да добрай справы, пасадзейнічаць, па магычмасці, папаўненню фондаў музея. Ментавіта такая форма супрацоўніцтва наспрыяе не толькі яго станаўленню, але і з'явіцца яскравым прыкладам плённасці культурных узаемасувязей, паслужыцць агульным інтарэсам беларусазнаўства.

Цэтлікі:

Ответить

  Проверка PR и ТИЦ
Нашы сябры:
Казкі беларускія!