Як вядома, амаль ва ўсіх еўрапейскіх мовах зварот да Бога і ветлівы зварот да чалавека – ідэнтычныя і адрозніваюцца часам толькі напісаннем (з вялікай ці з малой літары). Напрыклад, грэц. ??????-?????? (да Бога) – (да чалавека), лац. Dominus – dominus, італ. Signore – signore, ням. Herr – Herr, рус. Господь – господин. І ў гэтым […]
З прыняццем хрысціянства на тэрыторыю Старажытнай Русі трапілі культурныя дасягненні заходніх краін. З Візантыі патокам пацяклі кнігі, якія далучалі Русь да сусветнай цывілізацыі. Гэта былі кнігі на грэчаскай, лацінскай і славянскай мовах, апошнюю мы зараз ведаем як царкоўнаславянскую. Царкоўнаславянская мова — старажытнаславянская літаратурная мова, пашыраная ў ХІ-ХVIII стст. Паводле паходжання — гэта стараславянская мова, у якую праніклі […]
На нашу думку, дагэтуль, працуючы па асобным напрамкам, мовазнаўцы, кнігазнаўцы, філёзафы пазабываліся аб агульнае канцэпцыі вывучэньня гісторыі перакладаў Бібліі на старабеларускую мову. Па-першае, патрэба акрэсьленыя храналёгія, якая б улічвала не толькі друкаваныя творы, але і рукапісы, не толькі пераклады асобных кніг, але і фрагмэнты. Яна можа выглядаць наступнае: 1. Даскарынаўскі час – канец ХV – […]
У “Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” адносна напісання літары я гаворыцца “Карэннае я пішацца нязменна...” [1] Гэта правіла лёгка рэалізуецца на пісьме толькі ў тых выпадках, калі шляхам падбору аднакарэнных слоў, або змяненнем слова склад з я можа аказацца пад націскам: дзесяць – дзесяты, цяжкавата – цяжка, вязаць – вяжаш і г. д. Калі ж […]
Феномен трасянкі не можа не выклікаць цікавасці ў лінгвіста. Сама назва «трасянка» — гэта тэрміналагічная метафара, створаная ў выніку пераносу зыходнага слова з бытавой сферы ў сферу лінгвістычнай тэрміналогіі. Першапачатковай асновай тэрміну стала, відаць, спалучэнне «моўная трасянка», падобнае да іншых аказіянальных словазлучэнняў, што выкарыстоўваюцца для азначэння гэтага феномену ў публіцыстыцы: «моўная жвачка» («Пакажам беларусам іхнюю моўную […]
Беларускія прозьвішчы на –ла (этымолёгічны канчатак найчасьцей -ло) бываюць рознага паходжаньня. Адныя зь іх паходзяць ад імёнаў хрышчоных, прыкл., Самойла, Міхайла. 2. Другія паўсталі з назоўных імёнаў на –ло (не пад націскам -ла). Гэта такія позьвішчы, як Шыла, Масла, Рыла і пад. Напзоўныя імёны на –ло (не пад націскам -ла), значыцца такія, як сіло, крыло, […]
Агульна ведама, што ўрадавай мовай Вялікага Княства Літоўскага аж да ХVІІ стагодзьдзя была мова беларуская. Шырака яна тады тарнавалася ў дзяржаўным ды судова-юрыдычным справаводзтве ня толькі на тэрыторыі этнічна беларускай, але й на ўсіх землях Вялікага Княства. Ёю былі пісаныя граматы, актавыя запісы, дакумэнты й на прасторы не беларускай Жамойці. Беларускай мовай былі пісаныя ведамыя […]
Аднэй з важных цікавых асаблівасьцяў крывіцкае (беларускае) мовы зьяўляюцца назоўныя іменьні з суфіксам –іня, прыкладам: вялічыня, шырыня, глыбіня, даўжыня і г. д. Іменьні з гэтым суфіксам пашыраны па ўсёй чыста Крывіі (Беларусі). Прыкладаў на гэты суфікс знаходзім шмат паміж іншым у «Материалах белорусских» №№ 4 Мог. г., 5 Слуцк [1], 6 Дзісьн., 8 і […]
VI. Дапаўненьні з прыназоўнікамі Вышэй ужо зазначалася, што ў дапаўненьнях з прыназоўнікамі (складаыя дапаўненьні) разглядаецца ня форма таго склону, пры якім стаіць прыназоўнік, а значэньне самога прыназоўніка. Тут выясьняюцца адценьні ў сэнсе, што надаюцца таму ці іншаму склону тым ці іншым прыназоўнікам. Разумеецца, тут, як і вышэй, можна затрымацца на значэньні некаторых толькі прыназоўнікаў, што […]
V. Дапаўненьні Кожны ўкосны склон назоўніка называецца дапаўненьнем (парасійску: “Всякий косвенный падеж существительного называется дополнением”). Дапаўненьне ў мове выражае розныя адносіны паміж прадметамі. Гэтыя адносіны могуць быць самыя разнастайныя, як прадметныя (татар’яльныя), так і не прадметныя (разумовыя). Дапаўненьні бываюць простыя й складаныя. Дапаўненьне называецца простым, калі пры ім няма прыназоўніка (предлога), а дапаўненьне з […]
Нядзеля, лютага 20, 2011
Няма каментараў