A A

Archive | Беларуская мова

Э. Блінава. ЛІНГВІСТЫЧНЫ АНАЛІЗ ПАЭМЫ “ЭНЕІДА НАВЫВАРАТ”

Нядзеля, красавіка 12, 2009

Няма каментараў

Парадыйная паэма “Энеіда навыварат” – адзін з ранніх твораў беларускай літаратуры – была створана ў пачатку ХІХ ст. (каля 20-х гг.) і да публікацыі доўгі час распаўсюджвалася вусным шляхам. Вялікі ўрывак з паэмы ўпершню надрукаваны ў 1845 г. у пецярбургскім часопісе “Маяк” пад назвай “Отрывок из Энеиды наизнанку на белорусском крестьянском наречии”, больш поўны яе […]

А. Я. Супрун. ЛЕКСIЧНАЯ СТРУКТУРА ВЕРША ЯКУБА КОЛАСА “РУЧЭЙ”

Чацвер, сакавіка 19, 2009

Няма каментараў

Верш Якуба Коласа «Ручэй» быў упершыню надрукаваны ў першым зборы твораў паэта (1928) [Колас 1928], а напісаны амаль за два дзесяцігоддзі да гэтай публікацыі, у 1909 г., калі Якуб Колас быў у турме. Успамін пра родную прыроду, відаць, саграваў у астрозе душу маладога паэта. Аб гэтым сведчаць, напрыклад, верш «Сон у турме» і пейзажныя замалёўкі, […]

В. Корбут. З КРЫЎСКІХ (БЕЛАРУСКІХ) БАЛТЫЗМАЎ

Чацвер, сакавіка 19, 2009

1 каментар

Уступ Калі ідзе гаворка пра балтызмы ў нашай мове, іх звычайна разглядаюць як пазычанні. З такім падыходам цяжка згадзіцца. Бо балтызм — гэта не ўзятае звонку слова, а часцінка, што «ўтрымалася» ў мове пасля «вымывання» з-пад яе балцкай асновы. Гэта ўсё адно як беларускія словы ў пераважна расійскім маўленні сучасных беларусаў: рэдкія, але яркія, непаўторныя, спаконвечныя, якія вызначаюць тутэйшы каларыт, напамінаюць, якая мова тут была спачатку. Балцкі […]

І. Ласкоў. АДКУЛЬ ПАЙШЛА БЕЛАРУСКАЯ МОВА

Чацвер, сакавіка 19, 2009

Няма каментараў

Адкуль пайшла беларуская мова? Легенда, створаная філолагамі, на гэта адказвае так. Жыла-была калісьці агульная мова ўсіх славян: яшчэ тады, калі ўсе месціліся побач. Потым яны разышліся. І на новых жыхарствах узніклі тры новыя мовы, паўднёваславянская, заходнеславянская і ўсходнеславянская. Апошняя, усходнеславянская, была агульнай мовай Старажытнай Русі — першай дзяржавы ўсходніх славян. Таму філолагі завуць яе яшчэ «старажытнарускай» […]

З. Саўка. МЭХАНІКА ЗЬНЯВЕЧАНЬНЯ

Чацвер, сакавіка 12, 2009

Няма каментараў

Моўная рэформа 1933 г. ужо даволі падрабязна аналізавалася ў мовазнаўчым і палітычным аспэктах. Аднак у бальшыні прысьвечаных гэтай тэме працаў рэформа разглядалася як носьбіт нейкага самастойнага значэньня. Ведама ж, Пастанова, Дадаткі і Правілы-1934 [1] , якімі ўводзілася рэформа, сталіся «са­крушальнымі пралетарскімі ўдарамі па нацдэмаўшчыне» (г. зн. па беларушчыне) і сапраўды занялі — у выніку — […]

З. Саўка. МАЗАІЧНАЯ АРТАГРАФІЯ

Чацвер, сакавіка 12, 2009

Няма каментараў

Аўтару гэтых радкоў ужо ня раз даводзілася выступаць на тэму новых зьменаў у беларускім афіцыйным правапісе. Летась «АRCHE» дало нам магчымасьць на 125 сваіх бачынах апублікаваць разгорнутую рэцэнзію на кадыфікацыйны дакумэнт, які тады мы назвалі Міністэрскім праектам, а з моманту яго прыняцьця Палатаю прадстаўнікоў і зацьверджаньня галавою дзяржавы ў чэрвені 2008 г. — Правапісным законам-2008 […]

Н. Бунько. НАЗВЫ БАБРА, ВАВЁРКІ, ЗАЙЦА Ў БЕЛАРУСКІХ ГАВОРКАХ

Аўторак, сакавіка 10, 2009

Няма каментараў

Грызуны (Rodendia) – атрад млекакормных жывёл, якія насяляюць палі лясы сады, поймы рэк, зараснікі па берагах вадаёмаў, сустракаюцца каля жылля і ў гаспадарчых пабудовах; сярод гэтых жывых істот вылучаюцца карысныя прамысловыя жывёлы (бабёр, вавёрка) і шкоднікі (мышы, палёўкі, пацукі). Разгледзім назвы бабра, вавёркі і зайца. Лексема бабёр ‘жывёліна атрада грызуноў, якая жыве ў лесе каля […]

А. Забаштанская. МЕТАТЭЗА Ў БЕЛАРУСКАЙ ДЫЯЛЕКТНАЙ МОВЕ

Аўторак, сакавіка 3, 2009

Няма каментараў

Большасць нерэгулярных фанетычных з’яваў у мове прадстаўлена якаснымі зменамі, таму ў межах адной дыялектнай сістэмы суіснуюць фанематычныя варыянты аднаго слова: цюхляк – чухляк ‘сяннік’, сыраежка – сыравежка і г. д. Але ў выніку розных фанематычных працэсаў у дыялектнай мове ўзнікае шмат слоў з колькасна-дыстрыбуцыйнай варыянтнасцю, калі пара такіх варыянтаў адрозніваецца колькасцю або размеркаваннем фане у […]

Г. Брэгер. ВЫПАДАК УЖЫВАННЯ НЕНАРМАТЫЎНАЙ ЛЕКСІКІ Ў МЕТРЫЦЫ ВКЛ (ДАКУМЕНТ УРАДУ ВІЛЕНСКАГА ВАЯВОДЫ ЗА 1560 Г.)

Субота, лютага 28, 2009

Няма каментараў

У складзе Метрыкі ВКЛ (РГАДА, ф. 389; у НГАБ калекцыя мікрафільмаў КМФ-18) захоўваюцца 23 кнігі ўрада Віленскага ваяводы (Віленскага ўраду) за 1542, 1546—1565гг. Яны падзяляюцца на кнігі ўласна Віленскага ваяводы, які разбіраў найбольш складаныя справы і з’яўляўся ва ўрадзе ў пэўныя тэрміны (суд 2-й, апеляцыйнай інстанцыі). Асноўная частка кніг вялася суддзямі, “высажонымі” ваяводай на Віленскі […]

Ф.Д.Клімчук. СТАРАДАЎНЯЯ ПIСЬМЕННАСЦЬ I ПАЛЕСКIЯ ГАВОРКI

Чацвер, лютага 26, 2009

Няма каментараў

New Page 1 З алфавітным пісьмом жыхары Палесся, магчыма, пазнаёміліся ў пачатку нашай эры. «Пазнаёміліся» – гэта, відаць, нейкія адзінкі сярод «палешукоў» даведаліся, што алфавітнае пісьмо існуе. Чаму аб гэтым мы можам меркаваць? Славутаму старажытнагрэчаскаму гісторыку і географу С т р а б о н у[1], які нарадзіўся каля 63/64 г. да н.э., а памёр […]

  Проверка PR и ТИЦ
Нашы сябры:
Казкі беларускія!


Страница 6 из 71234567