((Личность — Слово — Социум — 2008) ) Як адзначае А. К. Малюк, ацэначнасць і эмацыянальнасць у структуры канатацыі займаюць немалаважнае месца [1]. Ацэначнасць з’яўляецца семантычнай уласцівасцю лексічнай адзінкі ці лексіка–семантычнага варыянту, састаўной часткай канатацыі і цесна звязана з эмацыянальнасцю, што ёсць вынік адлюстравання сувязі паміж ацэнкай і эмоцыяй суб’екта на ўзроўні іх праяўлення ў […]
(Личность — Слово — Социум — 2008) У развiццi беларускай лiтаратуры i лiтаратурнай мовы велiзарная заслуга Я. Коласа несумненная. Яго творы — яркi прыклад вернага служэння народу, узор увасаблення глыбокага зместу i высокай iдэйнасцi ў дасканалую мастацкую форму, дзе няма нi аднаго лiшняга слова, нi аднаго шаблоннага звароту. У паэтычнай мове Я. Коласа — здзiўляючая […]
(Личность — Слово — Социум — 2008) Час, шляхі і прычыны распаўсюджвання польскай мовы сярод беларусаў, уплыў яе на беларускія гаворкі і ў выніку чаго на літаратурную мову былі аб’ектам даследаванняў Я. Ф. Карскага, Ф. П. Філіна, М. Г. Булахава, А. М. Булыкі і інш. Прычыну цікавасці да гэтага пытання дакладна вызначыла Г. У. Арашонкава: «Непасрэднае тэрытарыяльнае суседства […]
(Культура беларускага замежжа. — Мінск, 2000) Вытокі сучаснай беларускай літаратурнай мовы бяруць свой пачатак з глыбокай старажытнасці, якая назапасіла моўнае багацце ў пісьмовай і вуснай формах. Мова гэтая развіваецца рознымі спосабамі, сярод якіх найбольш важны і актыўны — народна-нацыянальная моўная аснова, што з даўняга часу абслугоўвае штодзённую сферу зносін паміж людзьмі. Людзі ў працэсе сваёй працоўнай […]
ARCHE — ПАЧАТАК. — 2002. — №1. Рэспубліка Беларусь часткова ўспадкавала моўную палітыку апошняга году існавання БССР, якая тады ў значнай ступені вызначалася прынятым у студзені 1990 году “Законам БССР аб мовах у Беларускай ССР”. У 2-м артыкуле закону беларуская мова абвяшчалася адзінай дзяржаўнай у Беларусі, расійская мова кваліфікавалася ў законе як “мова міжнацыянальных зносін народаў Саюзу ССР”. […]
(Менск, 1929) § 35. Кругасказ. ПРАВІЛА 14. 1) Кругасказ (пэрыод) звычайна складаецца з дзьвюх часьцін—з павышэньня і паніжэньня. Павышэньне ад паніжэньня найчасьцей аддзяляецца або двукроп’ем, або коскай з працяжнікам; напрыклад: № 1) Ці коска зазвоніць ў лугох раніцою, Ці песьню дзяўча запяе, Ці конік ў дарозе праскочыць трусцою, Ці вецер ў палёх зазлуе, Ці гром […]
(Менск, 2009) II. Двукроп’е, працяжнік і кропка з коскай у зьлітым сказе. ПРАВІЛА 8. Часам перад аднакімі членамі ў зьлітым сказе стаіць слова, якое абагульняе гэтыя члены; тады перад пералічэньнем іх ставіцца: А) Двукроп’е, калі слова, што абагульняе, стаіць з іншымі якімі-небудзь словамі; напр.: З гліны чалавек робіць такія рэчы: цэглу, гаршкі, гарнушкі, міскі і […]
(Менск, 1929) ЧАСЬЦЬ ДРУГАЯ ЗНАКІ ПРЫПЫНКУ § 23. Пункт, клічнік і пытальнік. ПРАВІЛА 1. 1) Калі сказ выражае пытаньне, то пасьля яго ставіцца знак пытаньня—пытальнік (А хто там ідзе? Адкуль тут музыка нясецца? Чыя то песьня ў душу льлецца?). 2) Калі ў сказе выражаецца загад, покліч, просьба, перасьцярога або выказваецца гора, радасьць, страх, зьдзіўленьне ці […]
(Менск, 1929) § 17. Правапіс прыслоўяў. ПРАВІЛА 48. А) Большасьць прыслоўяў—гэта акасьцянелыя формы зьменных часьцін мовы. Яны служаць у сказе акалічнасьцямі і звычайна пішуцца зьлітна з рознымі дапаможнымі словамі. Адносна правапісу прыслоўяў трэба кіравацца наступнымі правіламі: 1) Прыслоўі з прыназоўнікамі заўсёды пішуцца зьлітна, бо прыслоўе, як нязьменнае слова, ня можа мець пры сабе асобнага прыназоўніка, […]
(Менск,1929) 5. Аканьне ў канчатках прыметнікаў. (Бач. прав. 11). ПРАВІЛА 36. Склонавыя канчаткі прыметнікаў усіх радоў падлягаюць аканьню, напр.: 1) Родны і давальны склон мужчынскага і ніякага роду адзіночнага ліку маюць канчаткі: ага—яга, аму—яму: добрага чалавека, новага акна; раньняга часу, сіняга неба; добраму чалавеку, новаму акну; раньняму часу, сіняму небу. (Бач. прав. 33). 2) Родны, […]
Нядзеля, ліпня 8, 2012
Няма каментараў