(Менск, 1929) § 12. Правапіс іменьнікаў. 1. а) Назоўны склон адзіночнага ліку. ПРАВІЛА 24. Калі іменьнікі стаяць у назоўным склоне адзіночнага ліку, то 1) на канцы жаночага роду пішацца пры цьвёрдай аснове а, а пры мяккай аснове—я: вёска, рэчка, як сястра, вада; доля, вішня, як зямля, гульня; 2) на канцы ніякага роду (і ў вінавальным […]
ЧАСЬЦЬ ПЕРШАЯ ПРАВАПІС ЛІТАР І ГУКАЎ § 1. Вялікія літары. ПРАВІЛА 1. Пісаць пачынаюць з вялікай літары. З вялікай літары пішуць і пасьля пункту. Апроч таго, з вялікай літары пішуцца іменьні людзей, іх прозьвішчы, назовы вёсак, сёл, гарадоў, мястэчак, рэчак, гор, краін, мясцовасьцяй, сьвят і інш. (Адам, Ксяневіч, Шчорсы, Нёман, Пажарніцы, Украіна, Купальле, Першае Мая). […]
(Менск, 1929) Прадмова. I. Прынцыпы беларускага правапісу У васнову беларускага правапісу паложаны такія прынцыпы: 1) Фонэтычны, калі слова запісваецца больш-менш так, як яно чуваць, напр.: вада, малако, галава, рака, сяляне, лясы, зямля, вядро і г. д., замест: вода, молоко, голова, рэка, селяне, лесы, земля, ведро і г. д. 2) Этымолёгічны, калі слова запісваецца згодна ня […]
Вывучэнне лексіка-тэматычных групаў – не новы накірунак у мовазнаўстве, у тым ліку і ў беларускім. Мы маем даследаванні, прысвечаныя назвам насякомых [1], спартыўнай тэрміналогіі [2], назвам выканаўцаў музыкі ў старабеларускай мове [3] і інш. А вось даследаванняў, прысвечанных найменням Бога ў беларускай мове амаль няма. Небагата, зрэшты, такіх даследаванняў і па іншых мовах. Між тым, […]
(Менск, Навука і тэхніка, 1994.) РУСІФІКАЦЫЯ БЕЛАРУСКАЕ МОВЫ Ў БССР І СУПРАЦІЎ РУСІФІКАЦЫЙНАМУ ПРАЦЭСУ Паводля савецкай камуністычнай тэорыі, працэс зьліцьця ўсіх народаў Савецкага Саюзу ў г.зв. савецкую, або сацыялістычную, а як цяпер, асабліва пасьля XXII зьезду КПСС гаворыцца, у камуністычную нацыю адбываецца на базе ўзаемнага скрыжоўваньня нацыянальных элемэнтаў усіх народаў, засяляючых Савецкі Саюз, і фармаваньня […]
(Гарады Беларусі ў кантэксце палітыкі, эканомікі, культуры: зборнік навук. артыкулаў. — Гродна, 2007) Урбананіміка ? частка тапанімікі, якая вывучае ўнутрыгарадскія назвы, аформілася толькі ў 70 ? 80-я гг. XX ст. Але да 1990-х гг. гарадская тапаніміка заставалася па-за ўвагай беларускіх гісторыкаў. Гэта тлумачыцца дзвюмя прычынамі. Па-першае, абсалютная большасць назваў вуліц ва ўсіх беларускіх гарадах была перайменавана […]
Грані роднага слова. Зборнік мовазнаўчых навуковых артыкулаў (да 80-годдзя прафесара П. У. Сцяцко). – Гродна, 2010. — С. 102 — 105) Характэрнай функцыянальнай асаблівасцю запазычаных слоў з’яўляецца іх асваенне з дапамогай словавытворчасці ў лексічнай сістэме беларускай мовы. Як адзначаюць даследчыкі, словаўтварэнне ад запазычаных слоў трэба лічыць адным з асноўных спосабаў іх адаптацыі. З пункту гледжання гістарычнай лексікалогіі […]
(Сборник работ 66-й научной конфкренции студентов и аспирантов Белорусского государственного университета 18 – 21 мая 2009 г. – Ч. 3. - С. 263 – 266) Чалавек, асобны індывідуум як своеасаблівы мікрасвет не існуе ў свеце сам-насам, а з’яўляецца часткай Космасу – макрасвету – і павінен гарманічна суіснаваць з усімі яго праявамі. Так і народная фразеалогія, […]
(Сборник работ 66-й научной конфкренции студентов и аспирантов Белорусского государственного университета 18 – 21 мая 2009 г. – Ч. 3. - С. 198 - 201) Патрэба абазначаць колеры ўзнікла ў нашых продкаў вельмі даўно. Пра гэта сведчыць наяўнасць вялікай групы каляровых абазначэнняў, якая шырока выкарыстоўвалася ў старабеларускай мове. Існуе пэўны набор слоў, якія з самага […]
Роднае слова — 2003. — № 12. — С. 52--56 Беларуская мова — каштоўны сацыяльна-культурны скарб нацыi, нацыянальная мова беларускага народа. Мова — прыкмета, па якой мяркуюць пра ўзровень культуры чалавека, яго iнтэлект, жаданнi i захапленнi. Маўленне — учынак, якi можа стаць падставай для пахвалы цi асуджэння; гэта не толькi спосаб абмену думкамi, але i форма ўздзеяння на свядомасць людзей, што […]
Субота, снежня 17, 2011
Няма каментараў