A A

А. Ю. МУСОРЫН. МОВЫ СВЕТА. ДАВЕДНІК (К)

Кабардзіна-чаркеская – адна з паўночнакаўказскіх моваў. Уваходзіць у абхаза-адыгскую групу. Распаўсюджана ў Карачаева-Чаркесіі і Кабардзіна-Балкарыі. Агульная колькасьць носьбітаў – каля 370 тысяч чалавек. Пераважаюць сінтэтычныя сродкі перадачы граматычнага значэння. У лексіцы шмат запазычанняў з асецінскай і рускай моваў. Пісьмовасць у 1923 – 1939 г. на лацінскай, а з 1949 г. на кірылічнай графічнай аснове.
Кабільская – адна з афраазіяцкіх моваў, уваходзіць у бербера-лівійскую групу. Распаўсюджаная ў горных раёнах паўночнага Алжыра. Колькасць носьбітаў – каля 2,6 мільёнаў чалавек. У граматыцы спалучаюцца сінтэтызм і аналітызм. Парадак словаў у сказе фіксаваны: “выказнік (дзеяслоў) – дзейнік — дапаўненне”. У лексіцы шмат запазычанняў з арабскай мовы. Пісьмовасць на лацінскай графічнай аснове з 80-х гадоў ХХ стагоддзя.
Кавалан – адна з моваў карэннага насельніцтва Тайваня. Уваходзіць у аўстранезійскую сям’ю, тайваньскую групу. У мінулым была распаўсюджаная на поўначы выспы. Цяпер існуе толькі 24 апошнія носьбіты, мова хутка выходзіць з ужытку. Пісьмовасці і пісьмова-літаратурнай формы няма.
Казахская – адна з цюркскіх моваў. Уваходзіць у заходнюю падгрупу. Распаўсюджаная ў Казахстане і памежных з ім раёнах Расіі і Кітая. Колькасць носьбітаў звыш за 8 мільёнаў чалавек. У Казахстане мае статус дзяржаўнай. Пераважаюць сінтэтычныя сродкі перадачы граматычнага значэння, аглюцінацыя. Націск заўсёды фіксуецца на апошнім складзе. Назоўнік утварае формы адзіночнага і множнага ліку, змяняецца па сямі склонах (назоўны, родны, давальны, вінавальны, месны, зыходны, творны). Артыкляў няма. Ёсць формы прыналежнасці. Дзеяслоў змяняецца па асобах у адзіночным і множным ліку, мае складаную сістэму ладоў і часоў. Парадак словаў у сказе фіксаваны: “дзейнік – выказнік — дапаўненне”. У лексіцы шмат запазычанняў з рускай мовы, асобныя запазычанні з арабскай і персіцкай. Літаратурная норма ўзьнікае ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя. Пісьмовасць да 1930 г. на базе арабскай графікі, потым на аснове лацінскай, а з 1940 – на кірылічнай графічнай аснове.
Какан (дыагіта) – ізаляваная індзейская мова. Была распаўсюджана на поўначы Аргенціны і Чылі. Выйшла з ужытку ў канцы XVII – пачатку XVIII ст. Мова вывучана вельмі слаба. Пісьмовасці і пісьмовых помнікаў няма.
Кала-лагаў-я – адна з моваў карэннага насельніцтва Аўстраліі, уваходзіць у сям’ю пама-ньюнга. Распаўсюджаная ў Квінслэндзе і на Выспах Торэсава Праліва. Агульная колькасць носьбітаў па розных дадзеных – ад 3 да 4 тысяч чалавек. Галосныя гукі: [a], [e], [i], [o], [u]; дыфтонгі: [ai], [ei], [oi], [au]. Супрацьпастаўленьня доўгіх і кароткіх няма. Зычныя гукі: [b], [d], [?], [g], [d?], [k], [l], [m], [n], [?], [p], [r], [s], [t], [?], [w], [j], [z]. Пераважаюць сінтэтычныя формы перадачы граматычнага значэння, аглюціныцыя. Пісьмовасць на лацінскай графічнай аснове.
Калаша – адна з індаеўрапейскіх моваў, уваходзіць у дардскую групу, цэнтральнадардскую падгрупу. Распаўсюджаная ў Пакістане, ў мясцовасці Кадаша-деш у Ніжнім Чытрале. Колькасць носбітаў каля 4,5 тысяч чалавек. У граматыцы спалучаюцца аналітычныя сродкі, флексія і аглюцінацыя. Назоўнік утварае формы адзіночнага і множнага ліку, змяняеца па трох склонах (прамы, родны і ўкосны), мае граматычную катэгорыю адушаўлёнасці / неадушаўлёнасці. Катэгорыі роду няма. Дзеяслоў змяняецца па асобах у адзіночным і множным ліку, мае складаную сістэму ладоў і часой. Звычайны парадак словаў у сказе: “дзейнік – дапаўненне — выказнік”. У лексіцы шмат запазычанняў з персіцкай і арабскай моваў, а таксамы з мовы кховар.
Калмыцкая – адна з мангольскіх моваў. Распаўсюджаная на тэрыторыі Калмыкіі (Хальмг-Тангч), часткова ў памежных з ёй рэгіёнах Расіі: Растоўскай і Астраханскай абласцях, Стаўрапольскім Краі. Колькасць носьбітаў звыш за 134 тысяч чалавек. Большая частка з іх двухмоўныя, валодаюць таксама рускай мовай. Два дыялекты: дэрбенцкі і таргуцкі. У фанетыцы супрацьпастаўляюцца доўгія і кароткія галосныя. Дыфтонгаў няма. Націск свабодны. Пераважаюць сінтэтычныя сродкі перадачы граматычнага значэння, аглюцінацыя. Назоўнік утварае формы адзіночнага і множнага ліку, змяняецца па дзесяці склонах: назоўны, родны, давальна-месны, вінавальны, творны, зыходны, злучальны, сумесны, накіравальны, гранічны. Прыметнікі не змяняюцца ані па ліку, ані па склонах. Дзеяслоў змяняецца па асобах у адзіночным і множным ліку, мае складаную сістэму ладоў і часоў. Парадак словаў у сказе фіксаваны: “дзейнік – дапаўненне – выказнік”. У лексіцы запазычанні з санскрыта, тыбецкай, арабскай, персіцкай, кітайскай, рускай і цюркскіх моваў. З 1648 па 1924 выкарыстоўвалася пісьмовасць на мангольскай графічнай аснове, з 1924 па 1931 ужываўся алфавіт на базе кірылічнай графікі, з 1931 на лацінскай, а з 1938 – зноў на кірылічнай графічнай аснове.
Камасінская – адна з уральскіх моваў. Увахозіць у самадыйскую групу. Была распаўсюджаная ў раёне паўночных схілаў Саянскага нагор’я. Апошнія носьбіты гэтай мовы пражывалі на тэрыторыі Агінскага сельсавета Партызанскага раёна Краснаярскага краю Расіі ў вёсцы Абалакава. Мова канчаткава выйшла з ужытку ў пачатку 80-х гадоў ХХ стагоддзя. Націск звычайна падае на першы склад. Пераважаюць сінтэтычныя сродкі перадачы граматычнага значэння, аглюцінацыя з элементамі флексіі. Назоўнік мае формы адзіночнага, парнага і множнага лікаў, змяняецца па сямі склонах: назоўны, родны, вінавальны, накіравальны, месны, адкладальны, творны. Граматычнага роду няма. Артыкляў няма. Дзеяслоў змяняецца па асобах у адзіночным, парным і множным ліку, утварае ў абвесным ладзе формы цяперашняга часу, будучага і прэтэрыту. У кан’юнктыве, аптатыве і імператыве формаў часу няма. Тыповы парадак словаў у сказе: “дзейнік – дапаўненне — выказнік”. Галоўны спосаб словаўтварэньня – суфіксацыя. У лексіцы каля 37% запазычаных словаў, большай часткай зь цюркскіх моваў і з рускай. Пісьмовасці і пісьмовых помнікаў няма. Узоры мовы былі запісаныя ад апошняй яе носьбіткі Клаўдыі Захараўны Плотнікавай эстонскім мовазнаўцам А. Кюннапам (A. K?nnap).
Кангалезская – тое жа, што конга.
Каннада – адна з дравідыйскіх моваў. Распаўсюджаная на паўднёвым захадзе Індыі, пераважна ў штаце Карнатака, дзе з’яўляецца афіцыяльнай мовай. Колькасць носьбітаў звыш за 30 мільёнаў чалавек. Пераважаюць сінтэтычныя сродкі перадачы граматычнага значэння, аглюцінацыя. Назоўнік мае сем склонаў. У лексіцы шмат запазычанняў з санскрыта, маратхі і гіндзі. Парадак словаў у сказе фіксаваны: “дзейнік – дапаўненне — выказнік”, азначэнне заўсёды знаходзіцца ў прэпазіцыі. Выкарыстоўваецца сілабічны алфавіт, ўласцівы толькі для каннада. Накірунак пісьма злева направа. Першыя пісьмовыя помнікі належаць да V стагоддзя.
Кануры – адна з моваў ніла-сахарскай макрасем’і, уваходзіць у сахарскую сям’ю. Распаўсюджаная на паўднёвы захад ад возера Чад у некаторых раёнах Нігерыі, Нігера, Чада, Камеруна. Агульная колькасць носьбітаў – каля 4,7 мільёнаў чалавек. Ёсць пяць музычных тонаў. Пераважаюць сінтэтычныя сродкі перадачы граматычнага значэння. Назоўнік змяняецца па шасці склонах. Вельмі складаная сыстэма формаў дзеяслова. Пісьмовасьць першапачаткава на арабскай графічнай аснове, цяпер – на лацінскай. Першы пісьмовы помнік належыць да XVII стагодзя.
Капінгамарангі – адна з аўстранезійскіх моваў. Уваходзіць у палінезійскую групу, ядзерна-палінезійскую падгрупу. Распаўсюджаная на атоле Капінгамарангі, які належыць Федэратыўным Штатам Мікранезіі. Колькасць носьбітаў – 1 тысяча чалавек. Пераважаюць аналітычныя сродкі перадачы граматычнага значэння. Мова безпісьмовая.
Караімская – адна з цюркскіх моваў, уваходзіць у заходнюю групу. Распаўсюджаная невялікімі анклявамі ў Крыму, ў Заходняй Украіне, Літве і Польшчы. Колькасць носьбітаў каля 500 чалавек, пераважна асобы старэйшага ўзросту. Мова выходзіць з ужытку. Два дыялекты: тракайскі і галіцкі. Агульнанацыянальнай літаратурнай мовы няма. Націск эспіраторны, звычайна падае на апошні склад. Пераважаюць сінтэтычныя сродкі перадачы граматычнага значэння. Назоўнік утварае формы адзіночнага і множнага ліку, змяняецца па сямі склонах: назоўны, родны, вінавальны, творны, давальна-накіравальны, месны, зыходны. Граматычнай катэгорыі роду няма. Артыкляў няма. Прыметнік цалкам нязменная часьціна мовы. Дзеяслоў змяняецца па асобах у адзіночным і множным ліку, мае складаную сістэму ладоў, часоў, трыванняў і станаў. Галоўны спосаб словаўтварэння – афіксацыя. У адрозненне ад іншых цюркскіх моваў, парадак словаў у сказе свабодны. У лексіцы шмат запазычанняў з рускай, польскай, беларускай, украінскай, літоўскай, грэцкай, іўрыту і італьянскай моваў. Розныя групы караімаў у розны час карысталіся габрэйскім, лацінскім і рускім алфавітамі. Захаваліся рукапісныя пераклады Бібліі на караімскую мову, старэйшыя з якіх належаць да XIV стагоддзя.
Каракалпакская – адна з цюркскіх моваў, уваходзіць у заходнюю групу. Мова вельмі блізкая да казахскай. Распаўсюджаная ў Каракалпакскай аўтаноміі (поўнач Узбекістана). Колькасць носьбітаў – каля 300 тысяч чалавек. Два дыялекты: паўночна-ўсходні і паўднёва-заходні. Пераважаюць сінтэтычныя сродкі перадачы граматычнага значэння, аглюцінацыя. Націск заўсёды падае на апошні склад. Парадак словаў у сказе фіксаваны: “дзейнік – дапаўненне — выказнік”. Пісьмовасць з 1924 па 1928 г. на базе арабскага алфавіта, з 1928 по 1940 на лацінскай графічнай аснове, а з 1940 – на кірыліцы.
Каракская (нымыланская) — адна з чукоцка-камчацкіх моваў. Распаўсюджаная на Камчатцы. Колькасць носьбітаў – каля 4,5 тысяч чалавек. Амаль усе яны валодаюць таксама рускай. Вылучаюцца дыялекты: чаўчувэнскі, апукінскі, каменскі, парэнскі, ітканскі. Літаратурная мова засноўваецца на чаўчувэнскім дыялекце. Граматычны лад – інкарпарацыйны (полісінтэтычны), пераважаюць сінтэтычныя сродкі перадачы граматычнага значэння. Назоўнік утварае формы адзіночнага, парнага і множнага ліку, зьмяняецца па трынаццаці склонах, мае катэгорыю асобы: эньпичий-гым ‘бацька-я’, эньпичий-ги ‘бацька-ты’. Граматычнага роду няма. Прыметнік змяняецца па ліку і па асобе, але не па склону. Лексіка пераважна ўласная, ёсць невялікая колькасьць запазычаньняў з іншых моваў – чукоцкай, эвенскай, рускай; апошнія, трапляючы ў каракскую мову, часта змяняюць сваё фанетычнае аблічча: тавак ‘тытунь’ (расейск.: табак), чольчоль ‘соль’, тычачан ‘тысяча’, четла ‘сядло’. Характэрнай рысай каракскай мовы з’яўляецца немагчымасць у ёй аднаскладавых словаў. З гэтай прычыны нават аднаскладавыя запазычаньні з расейскай падвойваюцца: чайчай ‘гарбата’ (расейск.: чай). Пісьмовасьць з 1931 на лацінскай графічнай аснове, а з 1937 – на кірылічнай. Мова выкладаецца ў пачатковай і сярэдняй школе, а таксама ў Паланскім педагагічным вучылішчы.
Каратынская – адна з паўночнакаўказскіх моваў, уваходзіць у нахска-дагестанскую групу, дагестанскую подгрупу. Распаўсюджаная ў некалькіх вёсках Ахвахскага раёна Дагестана. Колькасьць носьбітаў – каля 5 тысяч чалавек. Пераважаюць сінтэтычныя сродкі перадачы граматычнага значэньня. На фармаванне асобных сінтаксічных канструкцый зрабіла ўплыў арабская мова. Пісьмовасці і пісьмовых помнікаў няма.
Карачаева-балкарская — адна з цюркскіх моваў, уваходзіць у заходнюю групу. Распаўсюджаная ў Кабардзіна-Балкарыі і Карачаева-Чаркесіі. Колькасць носьбітаў каля 200 тысяч чалавек. Пераважаюць сінтэтычныя сродкі перадачы граматычнага значэння, аглюцінацыя. У лексіцы шмат запазычанняў з рускай, грузінскай, асецінскай і кабардзіна-чаркескай моваў. Пісьмовасць у 1924 – 1926 гг. на аснове арабскай графікі, у 1926 -1937 – на аснове лацінскай, а з 1937 года на кірыліцы.
Карашарская – тое жа, што тахарская А.
Карук (карок) – ізаляваная індзейская мова Паўночнай Амерыкі. Паступова выходзіць з ужытку: у 2000 г. ёй карысталіся толькі 55 чалавек, якія пражываюць у ЗША, на поўначы штата Каліфорнія. У фанетыцы супрацьпастаўленне доўгіх і кароткіх галосных. Пераважаюць сінтэтычныя сродкі перадачы граматычнага значэння, інкарпарацыя. Мова беспісьмовая.
Карыйская – адна з індаэўрапейскіх моваў, уваходзіць у хета-лувійскую групу. Была распаўсюджаная на паўднёвым захадзе Малай Азіі ў VII – III стагоддзях да н. э. Захавалася каля 200 помнікаў (кароткіх напісаў), выкананых асобым карыйскім алфавітам (40 літар). Пераважаюць сінтэтычныя сродкі перадачы граматычнага значэньня, флексія.
Карэйская – генэтычна ізаляваная мова. Распаўсюджаная пераважна на Карэйскай паўвыспе. Дзяржаўная мова Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі (Паўночная Карэя) і Рэспублікі Карэя (Паўднёвая Карэя). Колькасць носьбітаў – каля 60 мільёнаў чалавек. Пераважаюць сінтэтычныя сродкі перадачы граматычнага значэння, аглюцінацыя з элементамі флексіі. Назоўнік утварае формы адзіночнага і множнага ліку, змяняецца па васьмі склонах: назоўны, родны, вінавальны, давальны, месны, творны, сумесны, клічны. Ёсць катэгорыя адушаўлёнасці / неадушаўлёнасці, якая афармляецца марфалагічна. Катэгорыі акрэсленасці / неакрэсленасці і артыкляў няма. Ёсць нумэратывы (лічбавыя словы). Дзеяслоў мае складаную сістэму ладоў і часоў. Парадак словаў у сказе фіксаваны: “дзейнік – дапаўненне — выказнік”. У лексіцы запазычанні з кітайскай, чжурчжэньскай, манчжурскай, рускай і ангельскай моваў, санскрыта. Ужываецца арыгінальнае літарана-складавае пісьмо, створанае ў 1444 г. па ініцыятыве караля Сяджона Вялікага.
Карэльская – адна з уральскіх моваў, уваходзіць у фіна-вугорскую групу, фінскую падгрупу, прыбалтыйска-фінскую падпадгрупу. Распаўсюджаная ў Карэліі, часткова ў Калінінградскай, Ленінградскай Цвярской і Наўгародскай вабласцях, а таксама ў Фінляндыі. Колькасць носьбітаў звыш за 100 тысяч. Большасць з іх двухмоўныя, валодаюць таксама расейскай мовай, некаторыя — фінскай. Тры дыялекты: ўласна карэльскі, лівікоўскі і людыкоўскі. Два апошнія разгледжваюцца шэрагам навукоўцаў як асобныя блізкародасныя мовы. У фанетыцы супрацьпастаўленьне доўгіх і кароткіх галосных, шмат дыфтонгаў. У некаторых гаворках спаткаюцца таксама трыфтонгі, як, напрыклад: maguau ‘ён спіць’. Націск заўсёды на першым складзе. Пераважаюць снтэтычныя сродкі перадачы граматычнага значэння, аглюцінацыя. Назоўнік змяняецца па пятнаццаці склонах, утварае формы адзіночнага і множнага ліку. Граматычнага роду няма. Прыметнік дапасуецца да назоўніка па ліку і склону (kova mua ‘цвёрдая зямля’, kova??a mua??a ‘у цвёрдай зямлі’). Дзеяслоў у абвесным ладзе утварае формы цяперашняга часу, імперфекта, перфекта, плюсквамперфекта (папярэдняга мінулага часу), змяняецца па асобах у адзіночным і множным ліку. Формаў будучага часу ў карэльскай мове няма. Апрача абвеснага ладу, карэльскій дзеяслоў мае таксама формы кандыцыянала, патэнцыяла, імператыва (загадны лад), у якіх катэгорыі часу няма. У карэльскай (як і ў іншых прыбалтыйска-фінскіх мовах) існуюць асобныя адмоўныя формы дзеяслова (параўн.: annan ‘даю’, en anna ‘не даю’; annat ‘даеш’, et anna ‘не даеш’; and? ‘дае’, ei anna ‘не дае’). Парадак словаў у сказе адносна свабодны, але часцей з усяго сказ пачынаецца з дзейніка, за ім следуе выказнік, а за выказьнікам — дапаўненне. У лексіцы шмат запазычанняў з рускай і германскіх моваў. Да 1940 г. выкарыстоўвалася пісьмовасць на кірылічнай графічнай аснове. З 1940 г. яна была забароненая да ўжытку ў афіцыяльных сфэрах, перапыненая кнігавыдавецкая дзейнасць па-карэльску, і мова фактычна перашла ў лік няпісьменных. З пачатку 1990-х гадоў ужываеца новы алфавіт на лацінскай графічнай аснове.
Касіцкая – мёртвая ізаляваная мова, якая была распаўсюджаная ў ІІ – ІІІ тысячагоддзях да н. э. ў горных раёнах Заходняга Ірана, дзе пражывалі плямёны касітаў. Захаваўся касіцка-акадскі слоўнічак, дзякуючы якому цяпер вядомыя значэнні прыблізна ста словаў.
Кастыльская – тое жа, што іспанская.
Каталанская – адна з індаеўрапейскіх моваў, уваходзіць у раманскую групу, заходнерамаскую падгрупу. Распаўсюджаная ў Іспаніі на тэрыторыі аўтаномнай правінцыі Каталонія і ў Княстве Андора, дзе яна з’яўляецца адной з трох дзяржаўных моваў (нароўні з іспанскай і французскай). Колькасць носьбітаў – 7,8 мільёна чалавек. Значная частка з іх валодае таксама іспанскай. Дзве групы дыялектаў: усходняя і заходняя. Пераважаюць аналітычныя сродкі перадачы граматычнага значэння. Пісьмовасць на лацінскай графічнай аснове. Першыя пісьмовыя помнікі ўзнікаюць у ХІ – ХІІ стагоддзях.
Катаркалаі – адна з індаеўрапейскіх моваў, уваходзіць у дардскую групу, цэнтральную падгрупу. Распаўсюджаная ва ўсходнім Афганістане ў правінцыі Кунар у даліне левага прытока ракі Печ (Піч). Колькасць носьбітаў невядомая, але, хутчэй з усяго, не перавышае адной тысячы чалавек. У фанетыцы супрацьпастаўленне доўгіх і кароткіх галосных, якое мае фаналагічнае значэнне: nam ‘новы’, n?m ‘імя’. Націск звычайна падае на апошні склад асновы. Пераважаюць сінтэтычныя сродкі перадачы граматычнага значэння, спалучэнне флексіі і аглюцінацыі. Назоўнік мае катэгорыю рода (мужчынскі і жаночы), утварае формы адзіночнага і множнага ліку, змяняецца па трох склонах: прамы, укосны І, укосны ІІ. Прыметнікі па склонах не змяняюца. Дзеяслоў змяняецца па асобах толькі ў цяперашне-будучым часе умоўнага ладу. Галоўны спосаб словаўтварэньня – афіксацыя. Парадак словаў у сказе, часцей з усяго, — “дзейнік — дапаўненне — выказнік”, радзей – “дзейнік – выказнік — дапаўненне”. У лексіцы – запазычанні з мовы пушту. Пісьмовасці і пісьмовых помнікаў няма.
Каты – адна з індаеўрапейскіх моваў, уваходзіць у дардскую групу, заходнюю (нурыстанскую) падгрупу. Распаўсюджаная ў Афганістане, ў правінцыі Нурыстан. Колькасць носьбітаў – 30 – 40 тысяч чалавек. Некалькі тысяч чалавек з іншых этнічных групаў Нурыстана валодаюць каты як другой мовай. З іншага боку, значная частка носьбітаў каты двухмоўная, валодае таксама мовай дары, адной з дзвюх дзяржаўных моваў Афганістана. Літаратурнай формы няма. У граматыцы назіраецца спалучэнне сінтэтычных і аналітычных сродкаў, флексія. Назоўнік мае катэгорыю граматычнага роду (мужчынскі і жаночы), утварае формы адзіночнага і множнага ліку, змяняецца па двух склонах: прамы і ўкосны. Шэраг склонавых значэнняў перадаецца пры дапамозе прыназоўнікаў і паслялогаў. Дзеяслоў мае складаную сістэму часоў і ладоў. Аснову слоўнікавага фонда складае спаконвечная нурыстанская лексіка, запазычанняў вельмі няшмат, пераважна з пушту, дары і арабскай. Пісьмовасць на арабскай графічнай аснове.
Кафарэвуса – адна з дзвюх разнавіднасцей грэцкай літаратурнай мовы.
Каффа — адна з афраазіяцкіх моваў, уваходзіць у амоцкую групу. Распаўсюджаная ў правінцыі Кэфа на паўднёвым захадзе Эфіопіі. Колькасць носьбітаў – каля 380 тысяч чалавек. Пераважаюць сінтэтычныя сродкі перадачы граматычнага значэння. Мова безпісьмовая.
Кахістані – агульная назва моваў і дыялектаў, уваходзячых ва ўсходнюю падгрупу дардскай групы індаеўрапейскіх моваў.
Кашмірская – адна з індаеўрапейскіх моваў, уваходзіць у дардзкую групу, усходнедардзкую падгрупу. Афіцыяльная мова штатаў Джамму і Кашмір у Індыі. Колькасць носьбітаў каля 3,4 мільёна чалавек. У граматыцы назіраецца спалучэнне сінтэтычных і аналітычных сродкаў, флексія. Назоўнік мае катэгорыі граматычнага роду (мужчынскі і жаночы) і адушаўлёнасці/неадушаўлёнасці, утварае формы адзіночнага і множнага ліку, змяняецца па двух склонах: прамы і ўкосны. Шэраг склонавых значэнняў перадаецца пры дапамозе прыназоўнікаў і паслялогаў. Дзеяслоў змяняецца па ліках і па асобах, мае складаную сістэму ладоў і часоў. Парадак словаў у сказе ў стандартнай літаратурнай мове: “дзейнік – выказнік — дапаўненне”, у асобных дыялектах — “дзейнік – дапаўненне — выказнік”. Лексіка большай часткай спаконвечная, але ёсць шмат запазычанняў з арабскай, персіцкай і санскрыта. У розныя гістарычныя перыяды розныя групы кашмірцаў карысталіся рознымі складавымі алфавітамі індыйскага паходжання. Цяпер пераважна ужываецца арабскі алфавіт у мадыфікацыі урду.
Кашубская – адна з індаеўрапейскіх моваў, уваходзіць у славянскую групу заходнеславянскую падгрупу. Распаўсюджаная ў Польшчы ў раёне горада Гданьска. Колькасць носьбітаў – каля 180 тысяч чалавек. Значная частка з іх двухмоўныя, гавораць таксама па-польску. Пераважаюць сінтэтычныя сродкі перадачы граматычнага значэння, флексія. Ад найбольш блізкай да яе польскай мовы адрозніваецца, перш з усяго, лексікай і фанетыкай. Адзіная з існуючых цяпер заходнеславянскіх моваў мае свабодны націск. Парадак словаў у сказе свабодны. Пісьмовасць на лацінскай графічнай аснове. Літаратурная норма яшчэ канчаткава не сфармавалася.
Кванг – адна з афраазіяцкіх моваў, уваходзіць у чадскую групу. Распаўсюджаная ў рэспубліцы Чад. Як і ўва ўсіх чадскіх мовах ёсць сістэма музычных тонаў, якія адрозніваюць лексічныя значэнні словаў. Пісьмовасці няма.
Кекчы – адна з майя-кічэ моваў, уваходзіць у групу кічэ. Распаўсюджаная ў некаторых раёнах Гватэмалы, Сальвадора і Беліза. Агульная колькасць носьбітаў – каля 320 тысяч чалавек. Пераважаюць сінтэтычныя сродкі перадачы граматычнага значэння: аглюцінацыя, рэдуплікацыя, перамяшчэнне націска,суплетывізм. Сустракаецца і аналітызм. Так, напрыклад, склонавыя значэнні назоўніка перадаюцца пры дапамозе толькі аналітычных сродкаў. Пісьмовасць на лацінскай графічнай аснове.
Кельціберская – адна з індаеўрапейскіх моваў, уваходзіць у кельцкую групу, у межах якой утварае асобную падгрупу. У старажытнасці была распаўсюджаная ў цэнтральнай частцы Пірынейскай паўвыспы. Большасць пісьмовых помнікаў належыць да ІІІ – І стагоддзяў да н. э. Пераважна гэта кароткія напісы з некалькіх словаў. Галосныя гукі: [i], [e], [a], [u], [o]. Супрацьпастаўлення доўгіх і кароткіх галосных няма. Ёсць дыфтонгі: [au], [eu], [ou], [ai], [ei], [oi]. Зычныя гукі: [p], [b], [m], [w], [t], [d], [s], [z], [n], [l], [r], [j], [k], [g], [h], [kw]. Націск слаба-эспіраторны, звычайна падае на перадапошні склад. Мова флектыўная з элементамі аглюцінацыі. Назоўнік змяняецца па шасьці склонах: назоўны, родны, давальны, вінавальны, творны, месны. У тэкстах, якія дайшлі да нас, прадстаўленыя формы адзіночнага і множнага ліку; формы парнага ліку лічацца шэрагам навукоўцаў магчымымі, але ў тэкстах не зафіксаваныя. Прыметнік утварае ступені параўнання. Дзеяслоў мае катэгорыі часу, стану, ладу, ліку. Што жа тычыцца катэгорыі асобы, то з-за жанравых асаблівасьцяў захаваўшыхся тэкстаў, вядомыя толькі формы трэцяй асобы. Найбольш распаўсюджаныя спосабы словаўтварэння – афіксацыя і словаскладанне. Парадак словаў у сказе фіксаваны: “дзейнік – дапаўненне — выказнік”. Кельціберская мова карысталася пісьмовасцю, у якой былі як складавыя знакі, так і знакі для абазначэння асобных гукаў.
Кентум – тое жа, што джалаа.
Кера – адна з афраазіяцкіх моваў, уваходзіць у чадскую групу. Распаўсюджаная ў Рэспубліцы Чад. Мова тонавая. Пісьмовасці няма.
Керэкская – адна з чукоцка-камчацкіх моваў. Была распаўсюджаная ў Берынгавым раёне Чукоцкай аўтаномнай акругі. У 1991 г. на керэкскай мове гаварылі тры чалавека. Мова практычна вышла з ужытку ў выніку асіміляцыі яе носьбітаў чукчамі. Існавалі два дыялекты: мэйныпільгынскі і хатырскі. Граматычны лад інкарпарацыйны, пераважаюць сінтэтычныя сродкі перадачы граматычнага значэння. Лексіка – пераважна агульначукоцка-каракская, ўласна керэкскіх словаў не больш за 25 %. Ёсць нешматлікія запазычанні з рускай мовы, якія трапілі ў керэкскую праз пасрэдніцтва чукоцкай. Пісьмовасці і пісьмовых помнікаў няма.
Кецкая – адна з енісейскіх моваў. Распаўсюджаная па берагах Енісея ад Курэйкі да Падкаменай Тунгускі. Колькасць моўнікаў – каля 680 чалавек. Амаль усе яны добра валодаюць рускай. Мова пакрыху выходзіць з ужытку. Пераважаюць сінтэтычныя сродкі перадачы граматычнага значэння, двухбакавая аглюцінацыя. Назіраюцца асобныя выпадкі ўнутранай флексіі. Назоўнік утварае формы адзіночнага і множнага ліку, змяняецца па адзінаццаці склонах (назоўны, родны, давальны, зыходны, прызначальны, месна-асабовы, месны, арудна-супольны, падоўжны, пазбаўляльны, выклічны). Ёсць катэгорыя граматычнага роду (мужчынскі, жаночы, рэчавы). Дзеяслоў змяняецца па асобах у адзіночным і множным ліку, мае складаную сістэму ладоў, часоў і трыванняў. Звычайны парадак словаў у сказе: “дзейнік – дапаўненне — выказнік”. Першыя два члены сказа могуць мяняцца. У лексіцы – запазычанні з рускай, селькупскай і кітайска-тыбецкіх моваў (апошнія з’яўляюцца найбольш старажытнымі). Пісьмовасць на кірылічнай графічнай аснове, выкарыстоўваецца вельмі абмежавана.
Кечуа – адна з моваў карэннага насельніцтва Паўднёвай Амэрыкі. Уваходзіць у сям’ю кечумара (нароўні з мовай аймара). Распаўсюджаная ў Перу, Эквадоры, Балівіі. У Пэру мае статус дзяржаўнай (нароўні з іспанскай). Тры групы дыялектаў: паўднёвая, цэнтральная і паўночная. Агульная колькасць моўнікаў – каля 10 мільёнаў чалавек. Значная частка носьбітаў кечуа валодае таксама іспанскай. Вялікія адрозненні паміж дыялектамі перашкоджваюць узаемапаразуменню паміж іх носьбітамі. Пераважаюць сінтэтычныя сродкі перадачы граматычнага значэння, аглюцінацыя. Назоўнік утварае формы адзіночнага і множнага ліку (суфікс -kuna-), змяняецца па склонах: назоўны – wasi ‘дом’, wasikuna ‘дамы’; родны – wasip ‘дома’, wasikunap ‘дамоў’; вінавальна-накіравальны – wasita ‘дамоў, дом’, wasikunatata ‘к дамам, дамы’; зыходны – wasimanta ‘з дома’, wasikunamanta ‘з дамоў’; мэтавы – wasipaq ‘для дома’, wasikunapaq ‘для дамоў’; гранічны – wasikama ‘да дома’, wasikunakama ‘да дамоў’; месны – wasipi ‘дома, у доме’, wasikunapi ‘у дамах’; сумесны – wasiwan ‘з домам’, wasikunawan ‘з дамамі’; унутрынакіравальны – wasiman ‘у дом’, wasikunaman ‘у дамы’; замяшчальны – wasirayku ‘замест дома’, wasikunarayku ‘замест дамоў’. Ёсць формы прыналежнасці: wasi ‘дом’, wasiy ‘мой дом’, wasiyki ‘твой дом’, wasin ‘яго / яе дом’. Катэгорыі рода няма. Артыкляў няма. Дзеяслоў змяняецца па асобах у адзіночным і множным ліку, утварае формы цяперашняга, мінулага і будучага часу, у першай асобе множнага ліку адрозніваюцца інклюзыўныя і эксклюзыўныя формы: munani ‘хачу’, munanki ‘хочаш’, munan ‘хоча’, munaniku ‘хочам’ (бяз вас), munanchis ‘хочам’ (разам з вамі), munankichis ‘хочаце’, munanku ‘хочуць’; munarqani ‘я хацеў / я хацела’, munarqanki ‘ты хацеў / ты хацела’, munarqa ‘ён хацеў / яна хацела’, munarqaniku ‘мы хацелі’ (без вас), munarqanchik ‘мы хацелі’ (разам з вамі), munarqankichik ‘вы хацелі’, munarqaku ‘яны хацелі’; munasaq ‘захачу’, munanki ‘захочаш’ (супадае з формай цяперашняга часу), munanqa ‘захоча’, munasaqku ‘захочам’ (без вас), munasunchik ‘захочам’ (разам з вамі), munankichis ‘захочаце’, munanqaku ‘захочуць’. Фармант інфінітыва – y: munay ‘хацець’. Спражэнне некаторых дзеяслова мае поліперсанальны (канкрэтней — двухасабовы) характар. Усе формы ўсіх дзеясловаў утвараюцца рэгулярна. Парадак словаў у сказе фіксаваны: “дзейнік – дапаўненне — выказнік”. Націск на перадапошнім складзе. Галоўныя спосабы словаўтварэння – афіксацыя і словаскладанне. У лексіцы шмат запазычанняў з іспанскай. Пісьмовасць на лацінскай графічнай аснове. У мінулым выкарыстоўвалася іерагліфічнае пісьмо мясцовага паходжання, валоданне якім яшчэ і цяпер захоўваецца ў горных вёсках і цяпер.
Кіданьская – адна з мангольскіх моваў. Дзяржаўная мова Кіданьскай імперыі (імперыя Ляо), якая існавала на тэрыторыі сучаснага паўночнага ўсхода Кітая з 916 па 1127 год. Пераважаюць сітэтычныя сродкі перадачы граматычнага значэньня, аглюцінацыя. Ідэаграфічнае пісьмо, створанае на ўзор кітайскага, дэшыфрованае ў невялікай ступені.
Кікапу – адна з алганкіна-рытванскіх моваў, уваходзіць у алганкінскую групу, цэнтральную падгрупу. Распаўсюджаная ў ЗША, у рэзервацыях на тэтыторыі штатаў Канзах, Аклахома і Тэхас. Агульная колькасць носьбітаў – каля 1000 чалавек. Значная частка з іх двухмоўныя, валодаюць таксама ангельскай. Пераважаюць сітэтычныя сродкі перадачы граматычнага значэння, аглюцінацыя. Пісьмовасць на лацінскай графічнай аснове.
Кіконга – тое жа, што конга.
Кікуйю (гікуйю) – адна з моваў банту. Распаўсюджаная ў цэніральнай частцы Кеніі. Колькасць носьбітаў – каля 4,4 мільёнаў чалавек. Мова тонавая. Мае шмат дыялектаў, сярод якіх найбольш значнымі з’яўляюцца н’еры, індыа, эмбу, меру. Пісьмовасць на лацінскай графічнай аснове з канца ХІХ стагоддзя.
Кіліцкая – адна з індаеўрапейскіх моваў, уваходзіць у іранскую групу. Да сярэдзіны ХХ ст. была распаўсюджана ў вёсцы Кіліт на тэрыторыі Ардубанскага раёна Нахічаванскай вобласці Азербайджана. Мова вельмі блізкая да талышскай. Пісьмовасці і пісьмовых помнікаў няма.
Кінарайская – адна з аўстранезійскіх моваў, уваходзіць у інданезійскую групу. Распаўсюджаная пераважна на філіпінскай выспе Панай. Мова вельмі блізная да мовы хілігайнон, і некаторыя даследчыкі разгледжваюць яе як дыялект апошняй. Пісьмовасць на лацінскай графічнай аснове.
Кіргізская – адна з цюркскіх моваў, уваходзіць у заходнюю групу. Вельмі блізкая да алтайскай. Распаўсюджаная пераважна ў Кыргызстане, дзе мае статус дзяржаўнай. Колькасць носьбітаў каля 2,5 мільёнаў чалавек. Дзве групы дыялектаў: паўднёвая і паўночная. У фанетыцы супрацьпастаўляюцца доўгія і кароткія галосныя фанемы. Націск звычайна падае на апошні склад. Пераважаюць сінтэтычныя сродкі перадачы граматычнага значэння, аглюцінацыя. Назоўнік утварае формы адзіночнага і множнага ліку, змяняецца па шасці склонах (назоўны, родны, давальны, вінавальны, месны, зыходны). Граматычнай катэгорыі роду няма. Артыкляў і катэгорыі акрэсленасці / неакрэсленасці няма. Ёсць катэгорыя прыналежнасці. Парадак словаў у сказе фіксаваны: “дзейнік – дапаўненне — выказнік”, азначэнне заўсёды знаходзіцца ў прэпазіцыі. Асноўныя спосабы словаўтварэння – афіксацыя і словаскладанне. Дзеяслоў змяняецца па асобах у адзіночным і множным ліку, утварае ў абвесным ладзе формы цяперашне-будучага часу, цяперашняга дадзенага моманту, будучага магчымага, мінулага акрэсленага, мінулага агульнага, мінулага нечаканага, мінулага звычайнага. Ёсць катэгорыя стану. У лексіцы вялікая колькасьць запазычанняў з рускай мовы. Запазычанні савецкага перыяду цалкам захоўваюць рускае гучанне і напісанне: колхоз, газета, журнал і інш. Пісьмовасць з 1924 па 1936 г. на арабскай графічнай аснове, з 1926 па 1940 на базе лацінскай, а потым – на базе кірылічнай графікі.
Кітайская – адна з кітайска-тыбецкіх моваў, уваходзіць у кітайскую групу. Дзяржаўная мова Кітайскай Народнай Рэспублікі і Тайваня, адна з чатырох дзяржаўных моваў Сінгапура (нароўні з ангельскай, малайскай і тамільскай). Адна з шасці працоўных моваў ААН. Колькасць носьбітаў звыш за адзін мільярд чалавек. Мае шэсьць дыялектных групаў, адрозненьні паміж якімі ў значнай ступені перашкоджваюць узаемапаразуменню паміж іх носьбітамі. Граматычны лад ізаляцыйны, з нязначнымі элементамі аглюцінацыі. Катэгорыя ліку марфалагічна выражаецца толькі ў адушаўлёных назоўнікаў (фармант множнага ліку – “мынь”: жэнь – “чалавек”, жэньмынь – “людзі”). Суплетыўных формаў няма. Лічэбнік заўсёды ўжываецца з формай адзіночнага ліку. Пры гэтым перад назоўнікам пасьля лічэбніка ставіцца спецыяльнае лічбавае слова, так званы клясыфікатар: шу ‘кніга’, сань бэнь шу ‘тры кнігі’ (літ.: тры штукі кнігі). Для розных групаў назоўнікаў ужываюцца розныя класыфікатары: так, для кнігаў, блакнотаў, сшыткаў і інш. ужываецца клясыфікатар бэнь, для плоскіх прадметаў кшталту аркуша паперы – чжан; найбольш універсальным і часта ўжывальным з’яўляецца клясыфікатар гэ. Склонавыя значэнні перадаюцца пры дапамозе паслялогаў і парадка словаў. Граматычнай катэгорыі роду няма. Артыкляў і катэгорыі акрэсленасці / неакрэсленасці няма. Прыметнік мае дзве формы: простую і прэдыкатыўную. Простая форма заўсёды роўная аснове слова і ўжываецца ў якасці азначэньня: Джэ шы хао шу ‘Гэта ёсьць добрая кніга’. Прэдыкатыўная форма ўтвараецца пры дапамозе постпазытыўнага фарманта ды і ўжываецца ў якасьці часткі выказьніка: Джэ шу шы хаоды ‘Гэтая кніга ёсьць добрая’. Дзеяслоў не змяняецца па асобах і па ліку, утварае наступныя формы часу: 1) форма роўная аснове дзеяслова, цяперашні час (та лай ‘ён прызодзіць’); 2) форма з суфіксам -ле, мінулы час закончанага трываньня (та лайле ‘ён прыйшоў’); 3) форма з суфіксам -гуо, мінулы час незакончанага трываньня (та лайгуо ‘ён прыхадзіў’); 4) форма з суфіксам -чжэ указвае, што дзеяньне адбываецца ў цяперашнім часе, і што дзеяньне, працякаючы непарыўна, перайшло ў працяглы стан. Формаў будучага часу ў кітайскай мове няма. Пасіўную форму кітайскі дзеяслоў утварае пры дапамозе прэпазіцыйнага фарманта бэй. Формы інфінітыва і загаднага ладу марфалягічна супадаюць з формай цяперашняга часу і ўяўляць сабой чыстую аснову. Адрозненьне паміж імі ў месцы ў складзе сказа: імпэратыў знаходзіцца ў пачатку сказа, форма цяперашняга часу – пасьля дзейніка, які пачынае сказ, інфінітыў – пасьля выказьніка: Кань шу! ‘Чытай кнігу’, Та кань шу ‘Ён чытае кнігу’, Та ай кань шу ‘Ён любіць чытаць кнігі’. Мова тонавая, ёсць чатыры музычныя тоны, якія адрозніваюць словы з розным лексічным значэннем. Марфема амаль заўсёды супадае са складам. Склад можа канчацца толькі на галосны гук, або на санорныя [й], [н], [нь]. Галоўныя спосабы словаўтварэння – словаскладаньне і канверсія. Складаныя словы будуюцца па тых жа прынцыпах, што і словазлучэнні, і вонкава часта неадрозныя ад іх. Такім чынам, можна лічыць, што складаныя словы кітайскай мовы – гэта проста ўстойлівыя складаныя словазлучэнні, якія часта паўтараюцца ў тэкстах. Парадак словаў у сказе фіксаваны: “дзейнік – выказнік — дапаўненне”, азначэнне заўсёды знаходзіцца ў прэпазіцыі. Запазычанняў у лексыцы вельмі няшмат; пры гэтым, тыя запазычанні, што ёсць у выніку іх транскрыбавання сродкамі кітайскай пісьмовасці значна змянілі свой фанетычны воблік у параўнанні з фанетычным воблікам у мове-крыніцы. Выкарыстоўваецца арыгінальнае логаграфічнае пісьмо, першыя помнікі якога належаць да да сярэдзіны ІІ тысячагоддзя да н. э. У дапаможных мэтах выкарыстоўваецца пісьмовасьць на лацінскай графічнай аснове, так званы піньін, створаны ў ХХ стагоддзі.
Кірыбаці – тое жа, што тунгаруанская.
Кічэ – адна з майя-кічэ моваў, уваходзіць у майякскую групу. Распаўсюджаная ў Гватэмале, у цэнтры Гватэмальскага нагор’я. Колькасць носьбітаў – каля 900 тысяч чалавек, што кладае амаль 7 % усяго насельніцтва краіны. Амаль усе яны двухмоўныя, валодаюць таксама іспанскай. Афіцыяльнага статуса мова не мае, аднак выкладаецца ў школе; на ёй вядзецца радыёвяшчанне. Даволі дробнае дыялектнае дзяленне, але большая частка кічэмоўнага насельніцтва карыстаецца цэнтральным дыялектам, на якім засноўваецца і літаратурная мова. У фанетыцы супрацьпастаўленне доўгіх і кароткіх галосных. Пераважаюць сінтэтычныя сродкі перадачы граматычнагя значэння: суфіксальная аглюцінацыя, рэдуплікацыя, перанос націска, суплетывізм. Ёсць элементы аналітызма. Так, напрыклад, выключна аналітычнымі сродкамі перадаюцца склонавыя значэнні назоўніка. Асноўныя спосабы словаўтварэння – афіксацыя, словаскладанне, канверсія. Парадак словаў у сказе фіксаваны: “дзейнік – выказнік — дапаўненне”. Пісьмовасць на лацінскай графічнай аснове. У дакаланіяльны перыяд ужывалася іерагліфічнае пісьмо.
Койбальская – адна з уральскіх моваў, уваходзіць у самадыйскую групу. Была распаўсюджаная ў Саянах у басэйне рэк Абакан, Туба, Кебеж, Оя, Амыл, Кандат, Шадат. Выйшла з ужытку ў першай палове ХІХ стагоддзя ў выніку аыміляцыі яе носьбітаў цюркамоўным насельніцтвам Сібіры. Мова вельмі блізкая да камасінскай; некаторыя навукоўцы разгледжваюць яе як абасоблены дыялект апошняй. Пісьмовасьці і пісьмовых помнікаў няма. Вядома звыш за 600 словаў, запісаных Г. Спаскім.
Кокні – форма ангельскага прастамоўя, распаўсюджаная ў Лондане, пераважна ў раёне Іст Энд (East End). Характэрнай рысай кокні з’яўляецца знікненьне h на пачатку слова (‘im замест him), пераход дыфтонга [ei] у [ai] (назоўнік name, напрыклад, вымаўляецца як [naim]), лексіка, якая значна адрозніваецца ад лексыкі стандартнай літаратурнай мовы. Гістарычна кокні бярэ пачатак ад дыялектаў паўднёва-ўсходняй Англіі.
Комі (комі-зыранская) – адна з уральскіх моваў, уваходзіць у фіна-вугорскую групу, фінскую падгрупу, пермскую падпадгрупу. Распаўсюджаная ў Рэспубліцы Комі (Расія), дзе мае афіцыяльны статус, часткова на Кольскай паўвыспе, у Ямала-Ненецкай і Ханты-Мансійскай аўтаномных акругах. Колькасць носьбітаў звыш за 320 тысяч чалавек, большая частка зь іх валодае таксама рускай. Дыялекты: прысыктыўкарскі, ніжневычагодскі, сярэднясысольскі, лузска-лецкі, верхнясысольскі, пячорскі, іжэмскі, вымскі, удорскі. Літаратурная мова засноўваецца на прысыктыўкарскім (сталічным) дыялекце. Галосныя гукі: [і], [э], [ы], [?], [а], [у], [о]. Супрацьпастаўлення доўгіх і кароткіх галосных няма. Дыфтонгаў няма. Зычныя гукі: [п], [б], [в], [м], [т], [д], [с], [з], [н], [л], [ч], [дж], [ш], [ж], [р], [т’], [д’], [ч’], [дз], [с’], [з’], [л’], [й], [к], [ґ] (выбухны). Фанемы [ф] і [ц] сустракаюцца толькі ў запазычаньнях з рускай. У літаратурнай мове адбываецца чаргаванне [в] і [л]: [в] пераходзіць у [л] у сярэдзіне слова перад галосным: кыв ‘язык’, кылыс ‘ягоны язык’. Націск, часцей з усяго, падае на першы склад. Пераважаюць сінтэтычныя сродкі перадачы граматычнага значэння, аглюцінацыя. Назоўнік утварае формы адзіночнага і множнага ліку, змяняецца па шаснаццаці склонах. Ёсць паслялогі. Граматычнай катэгорыі роду няма. Артыкляў і катэгорыі акрэсленасці / неакрэсленасці таксама няма. Ёсць марфалагічная катэгорыя прыналежнасці: книгаясыд ‘твае кнігі’. Прыметнік у якасці азначэння не змяняецца ані па ліку, ані па склонах; у якасці выказніка можа ўтвараць форму множнага ліку, якая маркіруецца фармантам -?сь: Ош ыджыд ‘Мядзьведзь — вялікі’, Ошъяс ыджыд?сь ‘Мядзьведзі — вялікія’. Утвараюцца ступені параўнання: ён ‘моцны’, ёнджык ‘мацнейшы’, медся ён ‘наймацнейшы’. Дзеяслоў змяняецца па асобах у адзіночным і множным ліку: муна ‘іду’, мунан ‘ідзеш’, мун? ‘ідзе’, мунам ‘ідзем’, мунанныд ‘ідзеце’, мун?ны ‘ідуць’. Існуе асобае адмоўнае спражэньне: ог мун ‘не іду’, он мун ‘не ідзеш’, оз мун ‘не ідзе’, ог? мун?й ‘не ідзем’, он? мун?й ‘не ідзеце’, оз мунны ‘не ідуць’. Апрача цяперашняга часу дзеяслоў у мове комі утварае ў абвесным ладзе формы будучага часу, мінулага відавочнага і мінулага невідавочнага. Нароўні з абвесным ладам ёсць таксама загадны, у якім формаў часу няма. Інфінітыў мае фармант –ны, або –ыны: мунаны ‘ісьці’, босьтны ‘купіць’ б?рдны ‘плакаць’, ветлыны ‘схадзіць’ і інш. Ёсць дзеепрыслоўі. Парадак словаў у сказе сабодны. Асноўныя спосабы словаўтварэння – афіксацыя, словаскладанне і канверсія. У лексіцы шмат запазычанняў з рускай мовы, такіх як знамя ‘сцяг’, дяк ‘дзяк’, д?ва ‘удава’, книга ‘кніга’ і інш. У XVI стагоддзі праваслаўным місіянерам Стэфанам Пермскім для мовы комі быў створаны арыгінальны алфавіт, які ўжо ў XVII стагоддзі быў канчаткава выціскнуты кірыліцай. Цяпер – пісьмовасць на кірылічнай графічнай аснове.
Комі-пярмяцкая — адна з уральскіх моваў, уваходзіць у фіна-вугорскую групу, фінскую падгрупу, пермскую падпадгрупу. Распаўсюджаная ў Комі-Пермяцкай аўтаномнай акрузе. Колькасьць моўнікаў – каля 150 тысяч чалавек. Амаль усе яны, апрача роднай мовы, валодаюць рускай. Чатыры групы дыялектаў: паўднёвая, паўночная, верхнекамская, комі-язвінская. Літаратурная мова сфармавалася на базе аднаго з паўднёвых дыялектаў – кудымкарска-іньвенскага. Галосныя гукі: [і], [э], [ы], [?], [а], [у], [о]. Супрацьпастаўлення доўгіх і кароткіх галосных няма. Дыфтонгаў няма. Зычныя гукі: [п], [б], [в], [м], [т], [д], [с], [з], [н], [л], [ч], [дж], [ш], [ж], [р], [т’], [д’], [ч’], [дз], [с’], [з’], [л’], [й], [к], [г] (выбухны, як у рускай мове). Націск свабодны, можа адрозніваць асобныя словы: ?лан ‘жывеш’, ол?н ‘жыццё’. Пераважаюць сінтэтычныя сродкі перадачы граматычнага значэння, аглюцінацыя з элементамі флексіі. Назоўнік утварае формы адзіночнага і множнага ліку, змяняецца па сямнаццаці склонах. Ёсць паслялогі. Граматычнай катэгорыі роду няма. Артыкляў няма. Ёсць катэгорыя прыналежнасці: сой? ‘мая сястра’, сойыт ‘твая сястра’ і інш. Дзеяслоў змяняецца па асобах у адзіночным і множным ліку: кора ‘прашу’, коран ‘просіш’, кор? ‘просіць’, корам ‘просім’, корат ‘просіце’, кор?ны ‘просяць’. Існуе асобае адмоўнае спражэнне: ог кор ‘не прашу’, он кор ‘не просіш’, оз кор ‘не просіць’, ог? кор? ‘не просім’, од? кор? ‘не просіце’, оз? кор? ‘не просяць’. Апрача цяперашняга часу дзеяслоў у комі-пярмяцкай мове ўтварае ў абвесным ладзе формы будучага часу, мінулага відавочнага і мінулага невідавочнага. Нароўні з абвесным ладам ёсць таксама загадны, у якім формаў часу няма. Інфінітыў утвараецца пры дпамозе марфэмы -ны або -ыны: лыддьыны ‘лічыць’. Ёсць дзеепрыслоўі. Парадак словаў у сказе свабодны. У лексіцы шмат запазычанняў з рускай мовы. Пісьмовасць на кірылічнай графічнай аснове.
Конга (кангалезская, кіконга) – адна з моваў банту. Распаўсюджаная ў Заіры, Народнай Рэспубліцы Конга і Анголе. Агульная колькасць носьбітаў – каля 7 мільёнаў чалавек. Дзве групы дыялектаў: паўднёвая і паўночная. Мова тонавая. У граматыцы спалучаюцца аналітычныя і сінтэтычныя сродкі перадачы граматычнага значэння, прэфіксальная аглюцінацыя. Парадак словаў у сказе: “дзейнік – выказнік — дапаўненне”. Пісьмовасць на лацінскай графічнай аснове. Агульнаабавязковай літаратурнай нормы няма.
Конкані – адна з індаеўрапейскіх моваў, уваходзіць у індыйскую групу. Распаўсюджаная ў заходняй Індыі, у раёне Гоа. Мова вельмі блізкая да маратхі. Колькасць носьбітаў каля 2 мільёнаў чалавек. Два тыпы пісьмовасьці: на базе дэванагары і на лацінскай графічнай аснове.
Копцкая – адна з афраазіяцкіх моваў, уваходзіць у егіпецкую групу. Уяўляе сабой вынік развіцця старажытнаегіпецкай мовы ў хрысціянскую эпоху. Прыблізна з пачатку II тысячагоддзя выйшла з жывога актыўнага ўжытку з выніку асіміляцыі копцкага насельніцтва арабамі-заваёўнікамі і цяпер выкарыстоўваецца пераважно як культавая мова коптаў (егіпецкіх хрысьціян-манафізітаў). Спробы адрадзіць копцкую мову ў ХХ стагоддзі якога-небудзь значнага поспеху не мелі. Пераважаюць аналітычныя сродкі перадачы граматычнага значэння. Ёсць артыкль (6 тыпаў), які сярод іншага указвае на род і лік назоўніка. У лексіцы вялікая колькасць запазычанняў з грэцкай мовы, ёсць запазычанні з арабскай. Выкарыстоўваецца створаны ў ІІ стагоддзі н. э. на базе грэцкага арыгінальны копцкі алфавіт, які ўключае ў сябе 32 літары.
Корнская – адна з індаеўрапейскіх моваў, уваходзіць у кельцкую групу, брыцкую падгрупу. Была распаўсюджаная на тэрыторыі паўвыспы Карнуол (паўднёвы захад Вялікай Брытаніі). К пачатку XIX стагоддзя канчаткава выйшаў з ужытку ў выніку асыміляцыі корнскага насельніцтва ангельцамі. У цяперашні час робяцца спробы штучна адрадзіць гэтую мову (згуртаванні, якія ставяць перад сабой гэтую мэту, аб’ядноўваюць каля дзесяці тысяч чалавек). Інфармацыі аб дыялектах няма. Галосныя гукі: [a], [e], [i], [o], [?], [u], [?]. Усе яны, апрача [?], супрацьпастаўляюцца па даўжыне. Дыфтонгі: [au], [ou], [ai], [ei], [oi], [iu]. Зычныя гукі: [b], [v], [p], [f], [d], [th] (як у ангельскім that), [z], [d?], [t], [?], [s], [?], [g], [k], [x] (як беларускае х), [j], [h], [m], [w], [n], [l], [r], [?]. Фанэма [?] сустракаецца толькі ў запазычаннях з ангельскай. Націск слабаэспіраторны, падае звычайна на перадапошні склад. Пераважаюць аналітычныя сродкі перадачы граматычнага значэння. Назоўнік мае катэгорыі роду (мужчынскі і жаночы) і ліку (адзіночны і множны). Склонавыя значэнні перадаюцца пры дапамозе прыназоўнікаў і парадка словаў у сказе. Ёсць артыклі. Дзеяслоў змняецца па асобах у адзіночным і множным ліку, утварае ў абвесным ладзе формы цяпрашняга часу, імперфекта, прэтэрыта і плюсквамперфекта; суб’юнктыве – формы цяперашняга часу і імперфекта. У загадным ладзе формаў часу няма. Фармант інфініыва –а: cara ‘кахаць’, clappya ‘размаўляць’. Асноўны спосаб словаўтварэння – афіксацыя. У лексіцы шмат запазычанняў з лацінскай і ангельскай моваў. Парадак словаў у сказе ў сучаснай корнскай мове “дзейнік – выказнік — дапаўненне” сфармаваўся пад уплывам з боку ангельскай. Раней парадак словаў быў іншы: “выказнік – дзейнік — дапаўненне”. Пісьмовасць на лацінскай графічнай аснове. Першыя помнікі (глосы) належаць ІХ стагоддзю.
Коса – адна з моваў банту, уваходзіць у групу нгуні. Распаўсюджаная ва ўсходніх раёнах Капскай правінцыі Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі. Колькасць носьбітаў – каля 6 мільёнаў чалавек. Характэрная рыса фанетыкі – наяўнасць цмокаючых гукаў, што тлумачыцца ўплывам з боку кайсанскіх моваў. Пераважаюць сінтэтычныя сродкі перадачы граматычнага значэння, прэфіксальная аглюцінацыя. Пісьмовасць на лацінскай графічнай аснове з пачатку ХХ стагоддзя.
Коцкая – адна з енісейскіх моваў. Выйшла з ужытку ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя ў выніку асіміляцыі носьбітаў коцкай мовы рускамоўнымі перасяленцамі. Інфармацыі аб гэтай мове няшмат. Пераважаюць сінтэтычныя сродкі перадачы граматычнага значэння, аглюцінацыя. Назоўнік змяняецца па дзевяці склонах: абсалютны, родны, давальны, месны, зыходны, творны, сумесны, пазбаўляльны, параўнальны. У лексіцы шмат запазычанняў з моваў цюркскіх народаў Сібіры. Пісьмовасці і пісьмовых помнікаў няма.
Кры – адна з індзейскіх моваў Канады. Уваходзіць у алганкіна-рытванскую сям’ю, ангалкінскую групу. Колькасць носьбітаў звыш за 100 тысяч чалавек. Пераважаюць сінтэтычныя сродкі перадачы граматычнага значэння, інкарпарацыя (полісінтэтызм).Пісьмовасць арыгінальная, складавая, створаная місіянерамі ў ХІХ стагоддзі.
Крызская – адна з паўночна-каўказскіх моваў, уваходзіць у нахска-дагестанскую групу, дагестанскую падгрупу. Распаўсюджаная пераважна ў вёсках Кубінскага раёна Азербайджана. Колькасць моўнікаў – каля 8 тысяч чалавек. Пераважаюць сінтэтычныя сродкі перадачы граматычнага значэння, аглюціныцыя. Пісьмовасці і пісьмовых помнікаў няма.
Крыкская (маскогі) – адна з моваў індзейцаў Паўночнай Амерыкі. Уваходзіць у мускогскую сям’ю, у межах якой складае асобную крыкскую групу. Колькасць носьбітаў звыш за 4 тысячы чалавек; пражываюць у ЗША у рэзервацыях на тэрыторыі штатаў Аклахома, Фларыда, Алабама і Джорджыя. У фанетыцы супрацьпастаўленне доўгіх і кароткіх галосных. Ёсць насавыя галосныя. Пераважаюць сінтэтычныя сродкі перадачы граматычнага значэння, аглюцінацыя з элементамі полісінтэтызма. Парадак словаў у сказе фіксаваны: “дзейнік – дапаўненне — выказнік”. Пісьмовасць на лацінскай графічнай аснове.
Крымскататарская – адна з цюркскіх моваў, уваходзіць у заходнюю групу. Распаўсюджаная ў Крыме, у дзяржавах Сярэдняй Азіі, у асобных раёнах Турцыі, Румыніі, Расіі. З 1449 па 1763 – дзяржаўная мова Крымскага Ханства. Колькасць носьбітаў – каля 700 тысяч чалавек. Многія з іх валодаюць таксама рускай мовай, радзей украінскай. Галосныя гукі: [а], [э], [и], [ы], [ё] (гук тыпа нямецкага ?), [о], [ю] (гук тыпа нямецкага ?), [у]. Зычныя гукі: [б], [п], [м], [д], [т], [в], [ф], [с], [ш], [ш], [з], [з], [ж], [ч], [дж], [н], [л], [р], [й], [к], [къ], [г], [гъ], [нъ], [х]. Націск эспіраторны, падае заўсёды на апошні склад слова. Пераважаюць сінтэтычныя сродкі перадачы граматычнага значэння, аглюцінацыя. Назоўнік утварае формы адзіночнага і множнага ліку, змяняецца па шасці склонах: назоўны, родны, давальны, вінавальны, месны, зыходны. Граматычнага роду няма. Артыкляў і катэгорыі акрэсленасці / неакрэсленасці таксама няма. Ёсць марфалагічная катэгорыя прыалежнасці. Дзеяслоў змяняецца па асобах у адзіночным і множным ліку, мае таксама граматычныя катэгорыі лада, часу, трывання, стану, аспекта. У лексіцы – запазычанні з арабскай і рускай моваў. Парадак словаў у сказе фіксаваны: “дзейнік – дапаўненне — выказнік”. Пісьмовасць да 1929 г. на арабскай графічнай аснове, з 1929 – на лацінскай, а з 1938 – на кірылічнай базе.
Крымчакская – адна з цюркскіх моваў, уваходзіць у заходнюю групу; вельмі блізкая да крымска-татарскай. Колькасць носьбітаў меньш за 100 чалавек, якія пражываюць у Крыме, у раёне Сімферопаля. Мова выходзіць з ужытку. Дыялектнага дзялення няма. Пераважаюць сінтэтычныя сродкі перадачы граматычнага значэння, аглюцінацыя. У лексіцы вялікая колькасць гебраізмаў. Пісьмовасць з XV стагоддзя на базе арамейскай графікі, у 1930-я гады была пераведзеная на лацінскую графічную аснову. У 1990-я створаны новы алфавіт на базе кірыліцы. Выкарыстоўваецца вельмі абмежавана. Мова выкладаецца ў адзінай крымчакскай нядзельнай школе ў Сімферопале.
Крыо – адна з крэольскіх моваў. Сфармавалася на базе ангельскай. Колькасць носьбітаў – каля 200 тысяч чалавек. Расапаўсюджаная ў Сьера-Леонэ, Гамбіі і Экватарыяльнай Гвінеі. Пераважаюць аналітычныя сродкі перадачы граматычнага значэння, корнеізаляцыя. Пісьмовасць на лацінскай графічнай аснове.
Куануа – адна з аўстранезійскіх моваў, уваходзіць у меланезійскую групу. Распаўсюджана ў Папуа-Новай Гвінеі на паўвыспе Газелі. Колькасць носьбітаў – каля 80 тысяч чалавек. Шераг дыялектаў. Парадак словаў у сказе фіксаваны: “дзейнік – выказнік – дапаўненне”. У лексіцы шмат запазычанняў з неамеланезійскай. Пісьмовасць на лацінскай графічнай аснове.
Куку-яланджы – адна з моваў карэннага насельніцтва Аўстраліі, уваходзіць у сям’ю пама-ньюнга, групу яландык. Распаўсюджаная ў Квінслэндзе ў раёне ракі Блумфілд. Колькасць носбітаў – каля 700 чалавек. Пераважаюць сінтэтычныя сродкі перадачы граматычнага значэння, аглюцінацыя. Парадак словаў у сказе фіксаваны: “дзейнік – дапаўненне — выказнік”. Пісьмовасць на лацінскай графічнай аснове.
Кумак – адна з моваў карэннага насельніцтва Новай Каледоніі, уваходзіць у аўстранезійскую сям’ю, меланезійскую групу. Два дыялекты: уласна кумак і ненема. Колькасць носьбітаў – звыш за 900 чалавек. Пісьмовасць на лацінскай графічнай аснове.
Кумбрыйская – адна з індаеўрапейскіх моваў, уваходзіць у кельцкую групу, брыцкую падгрупу. Была распаўсюджаная да пачатку ХІ стагоддзя на тэрыторыі цяперашняй паўночна-заходняй Англіі, выйшла з ужытку ў выніку асыміляцыі яе носьбітаў англасаксонскім насельніцтвам. Помнікаў кумбрыйскай мовы амаль не захавалася, калі не лічыць тапонімаў, уласных імёнаў і трох кумбрыйскіх словаў у лацінскім тэксьце законаў ХІ стагоддзя.
Кумыкская – адна з цюркскіх моваў, уваходзіць у заходнюю групу. Распаўсюджаная ў шэрагу раёнаў паўночнага Дагестана. Колькасць носьбітаў – каля 224 тысяч чалавек. Тры дыялекты: буйнакскі, хасаўюртаўскі, кайтакскі. Літаратурная мова засноўваецці на буйнакскім і хасаўюртаўскім дыялектах. Галосныя гукі: [а], [о], [у], [ы], [э], [оь] (гук тыпа нямецкага ?), [уь] (гук тыпа нямецкага ?), [и]. Зычныя гуки: [м], [б], [п], [в], [ф], [д], [т], [з], [с], [дж], [ч], [ц], [н], [л], [р], [ж], [ш], [г], [к], [й], [нг], [къ], [гъ], [х], [гь]. Пераважаюць сінтэтычныя сродкі перадачы граматычнага зачэння, аглюцінацыя. Назоўнік утварае формы адзіночнага і множнага ліку, змяняецца па шасці склонах: назоўны, родны, давальны, вінавальны, месны, зыходны. Граматычнага роду няма. Артыкляў і катэгорыі акрэсленасці / неакрэсленасці таксама няма. Ёсць катэгорыя прыналежнасці. Дзеяслоў змяняецца па асобах у адзночным і множным ліку, мае складаную сістэму ладоў і часоў. Парадак словаў у сказе фіксаваны: “дзейнік – дапаўненне — выказнік”. У лексіцы шмат запазычанняў з рускай мовы. Пісьмовасць створаная ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя на базе арабскай графікі асьветнікам Абусуфьянам Акаевым; у 1928 г. пераведзеная на лацінскую, а ў 1938 – на кірылічную графічную аснову.
Куна – адна з чычбанскіх моваў, уваходзіць у групу куна. Распаўсюджаная ў Панаме, у раёнах, памежных з Калумбіяй. Колькасць носьбітаў па розных дадзеных – ад 50 да 70 тысяч чалавек. Выкарыстоўваецца традыцыйная піктаграфічная пісьмовасць.
Кунтум – тое жа, што джалаа.
Курдары – адна з індаеўрапейскіх моваў, уваходзіць у дардскую групу. Распаўсюджаная ў афганскай правінцыі Нурыстан, у дзвюх вёсках у даліне правага прытока ракі Печ (Піч). Колькасць носьбітаў – колькі сотняў чалавек. Мова вельмі блізкая да пашаі. Пісьмовасці і ўласных пісьмовых помнікаў няма.
Курдская — адна з індаеўрапейскіх моваў, уваходзіць у іранскую групу. Распаўсюджаная ў паўночных раёнах Ірака, у паўднёва-ўсходняй Турыі, у заходнім Іране. Агульная колькасць носьбітаў – каля 20 мільёнаў чалавек. Націск эспіраторны, часцей з усяго падае на апошні склад. Мова флектыўная. Назоўнік мае катэгорыю рода (мужчынскі і жаночы), утварае формы адзіночнага і множнага ліку, змяняецца па трох склонах: назоўны, укосны, клічны. Астатнія склонавыя значэнні перадаюцца пры дапамозе прыназоўнікаў і парадка словаў у сказе. Ёсць артыклі. Дзеяслоў змяняецца па асобах у адзіночным ліку і мае агульную для ўсіх трох асобаў форму ўва множным ліку, утварае ў абвесным ладзе формы цяперашняга часу, будучага, простага мінулага, падоўжанага мінулага, перфекта, плюсквамперфекта. Парадак словаў у сказе фіксаваны. У лексіцы шмат запазычанняў з турэцкай, персіцкай і арабскай моваў. Ёсць асобныя запазычанні з армянскай. Пісьмовасць на арабскай графічнай аснове, першыя помнікі з ХІ стагоддзя.
Куршская – адна з індаеўрапейскіх моваў, уваходзіць у балтыйскую групу. Была распаўсюджаная на ўзбярэжжы Балтыйскага мора. Першыя заўвагі аб куршах і куршскай мове належаць да 853 г. ў Vita st. Anscarii Рымбэрта. Прыблізна ў XV стагоддзі выходзіць з ужытку. Пісьмовасці і пісьмовых помнікаў няма.
Кусаіе – адна з аўстранэзійскіх моваў, уваходзіць у мікранэзійскую групу. Распаўсюджаная ў Фэдэратыўных Штатах Мікранезіі, у штаце Кусаіе. Колькасць носьбітаў каля 8 тысяч чалавек. Пісьмовасьць на лацінскай графічнай аснове.
Кхам – адна з кітайска-тыбецкіх моваў, уваходзіць у тыбета-бірманскую групу. Распаўсюджаная ў Непале, у зоне Дхаўлагіры. Колькасць носьбітаў – каля 45 тысяч чалавек. Пераважаюць аналітычныя сродкі перадачы граматычнага значэння, элементы аглюцінацыі. Мова беспісьмовая.
Кхамты – адна з тайскіх моваў. Распаўсюджаная ў паўночна-заходняй Бірме (Мьянме). Некаторая колькасць кхамты пражывае ў індыйскім штаце Асам. Агульная колькасць носьбітаў – каля 70 тысяч чалавек. Многія носьбіты кхамты двухмоўныя, валодаюць таксама бірманскай. Мова тонавая. Пераважаюць аналітычныя сродкі перадачы граматычнага значэння, ёсць элементы аглюцінацыі. Пісьмовасць складавая, створаная на базе бірманскага алфавіта.
Кхасі – адна з моваў аўстраазіяцкай сям’і, утварае ў яе межах асобную групу. Распаўсюджаная ў Індыі ў горных раёнах штата Мегхалая, а таксама ў Бангладеш. Колькасць носьбітаў каля 735 тысяч чалавек. У граматыцы спалучаюцца аналітычныя і сынтэтычныя сродкі перадачы граматычнага значэння, двухбакавая аглюцінацыя. Назоўнікі маюць граматычную катэгорыю рода. Пісьмовасць на лацінскай графічнай аснове, створаная місіянерамі ў канцы ХІХ стагоддзя.
Кхмерская – адна з моваў аўстраазіяцкай сям’і, уваходзіць у мон-кхмерскую групу. Дзяржаўная мова Камбоджы. Распаўсюджаная таксама ў памежных раёнах В’етнама і Таіланда. Агульная колькасць носьбітаў – каля 7,7 мільёнаў чалавек. Пераважаюць аналітычныя сродкі перадачы граматычнага значэння. Галоўны спосаб словаўтварэння – словаскладанне. У лексіцы шмат запазычанняў з санскрыта і палі. Нацыянальная складавая сістэма пісьма паходзіць ад пісьмовых сістэмаў паўднёвай Індыі. Першыя помнікі належаць да VII стагоддзя.
Кховар – адна з індаеўрапейскіх моваў, уваходзіць дардскую групу, цэнтральнадардскую падгрупу. Мова вельмі блізкая да глангалі і нінлагамі. Распаўсюжаная ў мясцовасьці Верхні Чытрал на поўначы Пакістана, асобныя групы моўнікаў пражываюць у Афганістане і Індыі. Агульная колькасць носьбітаў – каля 250 тысяч чалавек. У граматыцы сумяшчаецца аглюцінацыя, флексія і аналітызм. Назоўнік утварае формы адзіночнага і множнага ліку, змяняецца па двух склонах: прамы і ўкосны. Граматычнага роду няма. Ёсць артыкль. Дзеяслоў змяняецца па асобах у адзіночным і множным ліку, утварае ў абвесным ладзе формы цяперашне-будучага часу, мінулага, перфекта, плюсквамперфекта, імперфекта. Апрача абвеснага ёсць умоўны і загадны лад. Парадак словаў у сказе фіксаваны: “дзейнік – дапаўненне — выказнік”. Лексіка пераважна ўласная, спаконвечная. Ёсць запазычанні з іранскіх моваў, пераважна з ваханскай і пушту, у паэзіі шмат персізмаў. Пісьмовасць на арабскай графічнай аснове ў мадыфікацыі урду.
Кхонг – адна з паўднёвакайсанскіх моваў, уваходзіць у групу та. Распаўсюджаная ў некаторых раёнах Батсваны і Намібіі. Агульная колькасць носьбітаў – каля 4800 чалавек. Мова ўяўляе сабой шэраг дыялектаў, якія аб’ядноўваюцца ў дзве групы: заходнюю і ўсходнюю. Вельмі складаны кансанантызм, кліксы. Парадак словаў у сказе фіксаваны: “дзейнік – выказнік — дапаўненне”.
Кяхцінская – піджын, які сфармаваўся на базе рускай мовы ў раёне горада Кяхта, які быў у XVIII – XIX стагоддзях галоўным цэнтрам руска-кітайскага памежнага гандля. Ужываўся пры гандлёвых кантактах памж рускімі і кітайскімі купцамі. Два асноўныя этналекты: рускі і кітайскі. Па адных дадзеных у ХХ стагоддзі выйшаў з ужытку, па-іншых – выкарыстоўваецца і цяпер у некаторых раёнах Сібіры. Натыўных носьбітаў ніколі не было. Пераважаюць аналітычныя сродкі перадачы граматычнага значэньня, ёсць асобныя элементы аглюцінацыі. Назоўнік не змяняецца па склонах, не мае катэгорыі роду і ліку. Прыметнік утварае аналіычныя формы ступеняў параўнаньня: хорошенекі ‘добры’, шыпікі хорошенекі ‘найлепшы’. Дзеяслоў не змяняецца па асобах, утварае формы цяперашняга, будучага і мінулага часу: За-моя піху-еса ‘Я п’ю’, За-моя піху-было ‘Я піў’, За-моя піху-буду ‘Я буду піць’. Дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў няма. Лексіка пераважна рускага паходжання; словы пераафармляюцца адпаведна з законам адкрытага склада: халаза ‘халат’, рюмашекі ‘кілішак’ (расейск. рюмка), обамані ‘хлусіць’ (расейск. обмануть), можено ‘можна’. Ёсць нешматлікія запазычанні з кітайскай (хао ‘добра’, фуза ‘крама’) і мангольскай (бічі ‘пісаць’) моваў. Некаторыя складаныя словы ўтвораныя пры дапамозе калькаваньня: рука-сапогі ‘пальчатка’, языка-меда ‘лісьлівасць’. У сінтаксісе пераважаюць бяззлучнікавыя сувязі. Пісьмовай формы няма. Існавалі нешматлікія і невялікія па аб’ёму фальклорныя тэксты, запісаныя даследчыкамі кяхцінскага піджына.

Цэтлікі:

Ответить

  Проверка PR и ТИЦ
Нашы сябры:
Казкі беларускія!