A A

Свяжынскі У. АБ СТАТУСЕ БЕЛАРУСКАЙ І ЎКРАІНСКАЙ МОЎ У ЧАСЫ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА

Чцв, 28 лістапада 2013

Навiны

(METRICIANA: Dasledava?ni i materyja?y Metryki Vialikaha Kniastva Lito?skaha. Vol. ІI (ATHENAEUM: Commentarii Historiae et Culturae. VIII, 2003). P. 132—163.)

Пастаноўка мною пытання аб назве афіцыйнай мовы ў Вялікім Княстве Літоўскім выклікала бурную рэакцыю перш за ўсё з украінскага боку . Гэта падказала мне тэму наступнага артыкула: адказваючы ўкраінскаму рэцэнзенту, разам з тым паспрабаваць вызначыць статус украінскай мовы ў Вялікім Княстве Літоўскім. Звычайна сур’ёзны даследчык будуе сваё даследаванне на ўжо зробленым у абраным ім напрамку. Асабліва, калі гэта рэцэнзія, дзе высновы павінны быць безумоўна аб’ектыўнымі, каб незаслужана не абразіць аўтара. Дык калі якраз мой украінскі рэцэнзент сп. Майсіенка дазваляе сабе замоўчванне сваіх папярэднікаў – даследчыкаў афіцыйнай мовы ВКЛ, дык гэта сведчанне яго безумоўнай аўтарытэтнасці, у якой ён адмаўляе іншым? Гэта банальная неахайнасць або свядомае ўхіленне ад дыскусіі? У ліку незаслужана абыдзеных увагай рэцэнзента – нарвежскі славіст Хрысціян Станг, працы якога па прыналежнасці афіцыйнай мовы ВКЛ не губляюць сваёй каштоўнасці. Як піша ў сваёй рэцэнзіі Е. Курашкевіч , мэтай даследавання Х. Станга было якраз устанаўленне якасці афіцыйнай пісьмовай мовы Вялікага Княства Літоўскага і тэндэнцый яе развіцця. Звяртае на сябе ўвагу крыніцавая база яго прац. У адпаведенасці з канцэпцыяй і мэтамі даследавання аўтар выбраў і апрацаваў толькі граматы вялікіх князёў літоўскіх з 1360—1627 гг., як тэксты найбольш афіцыйныя, якія даюць найлепшае ўяўленне аб тагачаснай пісьмовай мове Вялікага Княства Літоўскага. Разам з тым ён абмінуў прыватныя граматы, Статуты ВКЛ і г. д., зыходзячы з слушнай устаноўкі, што ўзорам для іх мовы служыла афіцыйная мова канцылярыі вялікіх князёў. Усяго ім было даследавана 268 грамат з канцылярыі Альгерда, Вітаўта, Жыгімонта Кейстутавіча, Казіміра Ягелончыка, Аляксандра, Жыгімонта Старога, Боны, Жыгімонта Аўгуста, Баторыя, Жыгімонта Вазы і ў адрозненне ад рэцэнзента вывучана і выкарыстана папярэдняя літаратура прадмета. Мову грамат ён параўноўвае з мовай Аль Кітаба сярэдзіны XVI ст., які захаваўся ў спісе пачатку XVIІ ст. і мае каштоўнасць у тым сэнсе, што яго мова цалкам незалежная ад традыцыі царкоўнай арфаграфіі і дае яснае аблічча беларускай мовы з ваколіц Вільні і Ашмян. На думку Курашкевіча, праца гэтага даследчыка вельмі каштоўная і выкананая на шырокай аснове, дае падрабязны вобраз афіцыйнай заходнерускай (г. зн. беларускай – У. С.) мовы на працягу двух стагоддзяў: XV і XVI. Аўтар выразна адрозніў два перыяды ў развіцці канцылярскай мовы Вялікага Княства Літоўскага: 1) ад паловы XІV ст. дзесьці да 1480 г. (апошнія граматы Казіміра Ягелончыка) і 2) ад 1480 г. да сярэдзіны XVIІ ст., калі беларуская мова як урадавая паволі адступіла перад польскай мовай. У першы перыяд мова і арфаграфія грамат цалкам не ўнармаваная і не стабілізаваная. Граматы з канцылярыі: Альгерда, Вітаўта, Жыгімонта Кейстутавіча, Казіміра Ягелончыка, вывучаныя Стангам, як і граматы з канцылярыі Казіміра Вялікага, Уладзіслава Ягайлы, Свідрыгайлы, вывучаныя Е. Курашкевічам, вельмі выразна адрозніваюцца паміж сабой пісьмом, арфаграфіяй і мовай, некаторыя нават у межах адной канцылярыі. У той жа час на працягу панавання Казіміра Ягелончыка канцыялрская мова павольна стабілізавалася і ў другі перыяд пасля 1480 г. “мова, пісьмо, увесь выгляд помнікаў рэпрэзентуюць працяг традыцыі апошніх год Казіміра і захоўваюцца (у такім стане) праз праўленне Аляксандра і Жігімонта непарушна” . На думку Хр. Станга, вельмі значным удзел паўднёва- (але не паўночна – У. С.) украінскіх пісцоў у каралеўскіх і княжацкіх канцылярыях быў у першы перыяд, г. зн. да сярэдзіны XV ст. (курсіў мой – У. С.). Пры гэтым ужо тады, паводле Е. Курашкевіча, А. І. Сабалеўскага і Хр. С. Станга, дакументы ў моўных адносінах не былі адзінымі: сярод іх вылучаліся галіцкія і малдаўскія або агульнапаўднёвамаларускія, і граматы валынскія і беларускія або паўночнамаларускія і беларускія (Курашкевіч іх не аб’ядноўвае паміж сабой – У. С.) . Хр. Станг і Е. Курашкевіч прыводзяць суадносныя рысы, якімі адрозніваюцца паміж сабой гэтыя дзве групы грамат (аб якой агульнай мове можа ісці гаворка?). Такім чынам, гэта толькі эпізод у гісторыі афіцыйнай мовы ВКЛ, які сп. Майсіенка імкнецца пашырыць у прасторы і часе: на ўвесь перыяд функцыянавання гэтай мовы і на ўсю тэрыторыю ВКЛ.
Другім папярэднікам В. Майсіенкі, якога ён незаслужана абмінае, з’яўляецца вядомы мовазнавец У. В. Анічэнка, які прысвяціў беларуска-ўкраінскім пісьмова-моўным сувязям манаграфію .
Да ўкраінскай літаратуры ўкраінскія літаратуразнаўцы адносяць творы Герасіма і Мялеція Сматрыцкіх, Стэфана і Лаўрэнція Зізаніяў, Хрыстафора Філалета, “Сказанне аб Мамаевым пабоішчы”, “Гісторыю аб Атыле, каралі угорскім”, Андрэя Рымшы, Загароўскі зборнік, Грыгорыя Цамблака, Заходнерускі або Беларускі летапіс, “Траянскую гісторыю”, Георгія Каніскага, інтэрмедыі XVIII ст. , беларускія помнікі на аснове ўкраінскіх крыніц: Чэццю 1489 г., Зборнік XV ст. (“Пакуты Хрыста”, “Аб трох каралях-валхвах”, “Жыціе Аляксея, чалавека Божага”). Хаця, напрыклад, адносна інтэрмедый XVIII ст. даказана, што іх мова звязана з беларускімі народнымі гаворкамі . У ліку рыс, з пункту гледжання адносін да якіх адрозніваюцца паміж сабой беларускія і ўкраінскія тэксты, на яго думку, значацца: змяшэнне h—и, и—ы, о—у. Канчатак –мо адзначаецца і ў помніках з тэрыторый Беларусі, дзе ён адсутнічае ў мясцовых гаворках: терпимо, спимо, нагородhмо, мовмо, заграймо, нападаемо (“Кінавіён”. Еўе, 1618); идемо, пожадаемо, прагнемо, мовимо, оучинимо (“Гісторыя аб Варлааме і Іаасафе”. Куцейна, 1637). Двухбаковым украінска-польскім уплывам можна растлумачыць пашырэнне ў беларускіх тэкстах XVII ст. безасабовых канструкцый з формамі дзеепрыметніка на –но / -то, форм назоўнікаў давальнага склону адзіночнага ліку мужчынскага роду з канчаткам –ови / -еви, формы загаднага ладу на –ете, формы роднага склону адзіночнага ліку жаночага роду прыметнікаў з канчаткам –ои. Пранікненню ўкраінізмаў у старабеларускія помнікі ў пэўнай меры садзейнічалі аўтары (пісцы), якія паходзілі з Украіны, але пісалі свае творы ў канцы XVI — пачатку XVII стст. на беларускіх і літоўскіх землях – Л. Зізаній, М. Сматрыцкі. У іх творах адзначаны формы назоўнікаў назоўнага і вінавальнага склонаў множнага ліку з канчаткам – h: вhршh складати (Зіз., Грам.), формы прыметнікаў роднага склону адзіночнага ліку жаночага роду з канчаткам –ои: жаднои речи (Зіз., Грам.); покорнои мuдрости (Зиз., Лекс.); змяшэнне и—h: исти хочu; и—h: свhдитель, довтhпъ; и—ы: риба, ріданіе; о—у: росuл’, сuперникъ; формы назоўнікаў давальнага склону адзіночнага ліку мужчынскага роду на –ови / -еви: лебедеви; лексічныя ўкраінізмы: сокира, котрій, що (Сказанне аб Мамаевым пабоішчы); ь замест ъ, s замест з, ы—и, канчаткі –мо, -ете.
Гэтыя і іншыя рысы адзначаюцца і ў беларускіх помніках з паўднёва-заходняй тэрыторыі Беларусі – «Катэхізісе» С. Буднага, «Прамове Мялешкі», няпоўным Маскоўскім спісе «Александрыі», Маскоўскім спісе «Дыярыуша» А. Філіповіча, Санкт-Пецярбургскім і Кіеўскім спісах «Хронікі» М. Бельскага, Кіеўскім спісе «Хронікі» М. Стрыйкоўскага, зборніках жыцій святых XVII ст. №№ 81, 159, 752, 937. У старабеларускіх помніках з іншых тэрыторый Беларусі – “Уніі” (Вільня, 1595), “Апісанні і абороне сабору рускага берасцейскага” (Вільня, 1596), Гармоніі (1608), Псалтырах XVI i XVII стст., “Гісторыі аб Варлааме і Іаасафе” (Куцейна, 1637), рукапісных зборніках XVII ст. Бібліятэкі АН Літвы RKF №№ 82, 107 і 255. Гэтыя ўкраінскія рысы – не спрадвечныя, а прынесеныя, значыць яны – іншамоўныя.
З 1595 г. Магілёўскі край пасля прыняцця полацкім архіепіскапам уніі аддзяліўся ад Полацка (з 1104 да 1595 гг. Магілёўшчына адносілася да Полацкай епархіі і перайшла пад уладу праваслаўных украінскіх архірэяў) . Пасля гэтага на Магілёўшчыне ўзмацніўся прыток украінскага духавенства і адукаваных асоб з поўдня. Відаць, гэтым можна растлумачыць наяўнасць украінізмаў у беларускай пісьменнасці таго часу. Таму і ў “Баркалабаўскім летапісе” спарадычна сустракаюцца ўкраінізмы: зымовалъ, не чинилы і інш. Яны трапляюцца ў частцы зборніка, перапісанай нашым перапісчыкам: быблея (арк. 71) і інш. Яшчэ больш украінізмаў у першай частцы зборніка: филыпова, поразилы (арк. 62б), не полюбылсіа, просилы (арк. 58), силу велыкую, стоіалы, бытва (арк. 58б) і інш. Магчыма, што зборнік быў перапісаны людзьмі, якія атрымалі адукацыю на поўдні Русі, магчыма ўкраінцамі па паходжанню. Імі таксама маглі быць манахі аднаго з бліжэйшых манастыроў на Магілёўшчыне: Куцейнскага мужчынскага і Багаяўленскага, або жаночага Успенскага (пад Оршай), або Баркалабаўскага, заснаваных баркалабаўскімі гаспадарамі Саламярэцкімі і Статкевічамі .
XVI—XVII стст. быў перыяд росквіту ў Кіеве, Львове, Астрогу брацкіх і наогул духоўных школ. У Вільні і наогул на Беларусі ў гэты час развівалася паланізацыя. Для падтрымання “рускай” мовы і “рускай” асветы натуральным быў прыток туды ўкраінскіх вучоных і пісьменных людзей з поўдня. Нямала і беларускіх ураджэнцаў атрымала асвету ў Кіеве і іншых гарадах поўдня, а таксама і ў сябе дома, але з боку ўкраінскіх настаўнікаў, ад іх яны засвойвалі ўкраінскае вымаўленне і арфаграфію .
Паводле Анічэнкі, суадносныя беларускім украінскія элементы, выяўленыя ў беларускіх тэкстах, размяркоўваюцца па наступных тыпах:
а) на месцы этымалагічнага h ў беларускіх тэкстах часцей за ўсё адзначаецца е, ва ўкраінскіх h, адпаведна: во гресе — въ грhсh; вкупе — вкоупh; моцнейший — моцьнhйший; в наuце — в наоуцh; приехалъ — приhхалъ (Скарына — Жугаёў); слuзе — слоуsh, uтерпеті — трпhти, первеи — пръвhе (Евангелле В. Цяпінскага — Перасопніцкае Ев.); возненавиделъ — възненавидhлъ, вечного — вhчнаго, розгневалас# — разгнhвалас# (Псалтыр XVI — Псалтыр 1609); места — мhста (“Дыярыуш” А. Філіповіча, арыгінал — “Дыярыуш” А. Філіповіча, укр. спіс); слепоты — слhпоти (Хроніка М. Стрыйкоўскага, беларускі пераклад — Хроніка М. Стрыйкоўскага, укр. спіс). Важна дадаць, што больш частае ўжыванне h ва ўкраінскім пісьме ў параўнанні з беларускім мела не толькі графіка-арфаграфічны, але і фанетычны сэнс: на ўкраінскіх землях h служыла для абазначэння ў пераважнай большасці галоснага гука і;
б) калі ў старабеларускім пісьме ў параўнанні з тагачасным украінскім напісанні слоў з и перад галоснымі пераважалі над і, то ў апошнім у такіх выпадках, наадварот, амаль паслядоўна ўжывалася і: камени# — каменіе, познанию — познанію, предсловие — прhдословіе, высокие — высокіа, хрестианъ — хрестіанъ, цветие — цвhтіе, имение — имhніе, мышление — мышленіе, непри#тели — непрі#телh (Скарына — Жугаёў); хрести#нство — хрестіанство, люди — людіе, пришествиа — пришестві# (Псалтыр XVI – Псалтыр XVII); прин#ти — прін#ти, синодh — сінодh (Дзідаскалія — Сакраменты);
в) для абазначэння й кароткага пасля галосных у сярэдзіне і асабліва ў канцы слова некаторыя беларускія пісцы часта карысталіся паерыкам (‘), замест якога ўкраінскія нярэдка пісалі и (й), Гэта асабліва ярка відаць пры параўнанні беларускага і ўкраінскага спісаў «Дыярыуша» А. Філіповіча: та'ны — тайны, бересте(‘)ски’ — берестеискыи, ?зна’мuю — ?знаймuю, потребнh’шіе — потребнhйшие, на’дuhтсіа — найдuетс>, московски’ — московскый, мало’ — малой, велики’ — великий, которы’ — котории, ?дда’ — ?тдаи, володимерски’ — володимерский, повинносте’ — повинностии, братски’ — братскыи, волности’ — волностей, трети’ — третыи, ве'зрити — веизрити, то’ — тои, мhстски’ — мhстцкий, черниговски’ – чернhговский, мо' — мой, вашо' — вашей;
г) гук о ў беларускіх і ўкраінскіх тэкстах абазначаўся літарамі о і ? (амега), асабліва калі над апошняй была вынасная літара т або д. Калі ў грэчаскім пісьме літара ? абазначала о доўгае, а о (омікрон) – кароткае, то ў беларускім і ўкраінскім такой дыферэнцыяцыі ва ўжыванні гэтых літар не назіралася. Аднак там, дзе ў беларускіх тэкстах звычайна пісалася о, ва ўкраінскіх, пераважна ў пачатку слова, адпавядала амега: ожерелье — ?жерhліе, останоч’ное — ?станочнои, обышедъ — ?б’шедъ, очью — ?чію, обеты — ?бhты, иова — і?ва, облаковъ — ?блаковъ, она — ?на, огненые — ?гненыи, ослhпила — ?слhпила, обещаеть — ?бhщаеть, основалъ — ?сновалъ, обыимеши — ?быимешъ, оба — ?бh, овощъ — ?вощъ, образъ — ?бразъ, огни — ?гни, оборонhны — ?боронени, оскорби — ?скоръби, мнози — мн?зи, ока — ?ка, оковы — ?ковы, подъ — п?дъ, осмотрhла — ?смотрила, овець — ?вець, обыходили — ?быходили, обратилъ — ?братилъ, одинокихъ — ?динокыхъ, облеглъ – ?блhгл, осмъ — ?смъ, облаки — ?блацы, обе — ?бh, олеи — ?лhи, то — т?, оплакuе — ?плакаеть, оув облокоу — въ ?блацh (Псалтыр XVI — Псалтыр 1609); овый — ?вый, ох’ — ?х’, мовмо — м?вмо, товарыством’ — товарыств?мъ (Кінавіён — Лякарства); народи — нар?ди, нhчого — нhчог? (Бярында, Лексікон, куцейнскае — Бярында, Лексікон, кіеўскае); любо — люб?, кого — ког?, его — ег?, того — тог?, своего — своег?, пшеннаго — пшенънаг?, "ко — «к?, нашего — нашег?, тhло — тhл?, дармо — дарм?, чого — чог?, абыхмо — абыхм?, хто — хт?, албо — алб?, слова — сл?ва, кождый — к?ждый, приносимъ — прин?симъ, форма — ф?рма (Дзідаскалія — Сакраменты); него — нег?, кутеенского — кuтеанског?, единого — единаг?, толко – толк?, лежачого — лежачог?, моего — моег? (Філіповіч, Дыярыуш бел. – Філіповіч, Дыярыуш укр.);
д) для перадачы галоснага гука у пасля цвёрдых зычных у адных выпадках замест літары у ў беларускіх тэкстах у тэкстах украінскіх пісалася оу, u, радзей @ (юс вялікі): широту — широтоу, страху — страхоу, глубину — глоубин@, слову — слов@, вкупе — вкоупh, справедливому — справедливомоу, ему — емоу, чтучи — чтоучи, жену — жен@, искушаетс# — искuшаетс#, гукъ — гоукъ, посмеху — посмhхоу, будущие — боуд@щіи, порускии — пороускыи, праху — прахоу, тысещу — тісещ@, голубицh — гол@бице, руце — р@цh, жену — жен@, будьте — б@дhте (Евангелле В. Цяпінскага — Перасопніцкае Ев.); листу — лыстu, послушенства — послuшенства, пинску — пинскu, знаку — знакu, твоему — твоемu, зпочатку — спочаткu, ему — емu, минулисмо — минuли есмо, всемогучи’ — всемогuщии, витепску — витепскu, ?зна’муем’ — ?зна’мuем’, предhлу — придhлu (Філіповіч, Дыярыуш бел. — Філіповіч, Дыярыуш укр.); поступовалъ — постuповалъ, гучи — гuчить, припудивъ — припuдилъ, ріатунокъ — ратuнокъ, послуша — послuхалъ, штуки — штuки, россuдокъ — розсuдокъ, мужи — мuжове, внуцы — внuкове, скури — скuры, чому — чомu, бhгу — бhгu, погрому — погромu, замку — замкu, мосту — мостu, скутку — скuткu, закону — законu, часу — часu, диву — дивu, сромоту — соромотu (Стрыйкоўскі, Хроніка бел. — Стрыйкоўскі, Хроніка ўкр.). У другіх выпадках, калі для перадачы гука у ў беларускіх тэкстах захоўваецца літара u, для адштурхоўвання ад іх ва ўкраінскіх выкарыстоўваюцца літары оу, @: uчинилъ — оучинилъ, uши — оуши, книгu — книг@, слuжбе — слоужбh, сuетами — соуетами, сuть — с@ть, пuти — п@ти, мuдре — м@дрh, uкрепить — оукрhпить, uмыхъ — оумыхъ, зuполне — зоуполне, сuдu — с@доу, мuдрецы — м@дрьцове, бuдhть — б@деть (Цяпінскі, Евангелле — Перасопніцкае Ев.); глuпые — глоупіи, верu — вhроу, смuткu — смоуткоу, безuмный — безоумный, бuдь — боуді, горu — гороу (Кінавіён — Лякарства); бuдuщий — б@дuщій (Бярында, Лексікон куц. — Бярында, Лексікон кіеўск.). Магчымы выпадкі адпаведнасці гука у ў форме оу ў беларускіх тэкстах літарам u, @ ва ўкраінскіх: соудіть — с@діті, соуть — с@ть (Псалтыр XVI бел. — Псалтыр 1609 укр.). Літара @ магла адпавядаць ва ўкраінскіх тэкстах літары ю ў беларускіх: роз’тегающии — роз’т#га@щіи, uшъю — оуші@, солью — солі@, воюю — вою@, свитанью — свитані@, наставающего — настава@щего (Скарына — Жугаёў);
е) пры абазначэнні гука а пасля мяккіх зычных для беларускага пісьма найбольш характэрнай была літара „, для ўкраінскай – #: напа#“ — напа##, при»з’нь — прі#знь, тво" — тво#, бо"знь — бо#знь (Скарына — Жугаёў); та" — та#, кн"зь — кн#зь, вид"чи — вид#чи, мил" — мил#, мысл"чи — мисл#чи, вз"лъ — uз#лъ (Філіповіч, Дыярыуш бел. — Філіповіч, Дыярыуш укр.);
ё) для абазначэння галоснага е без папярэдняй ётацыі ў беларускіх тэкстах, напісаных паўуставам і скорапісам, ужывалася літара э, асабліва ў словах іншамоўнага паходжання. У беларускім пісьме яна магла ўзнікнуць самастойна або пад уплывам паўднёваславянскіх тэкстаў : вжэ, стерэчы, селцэ, перэд’, пэрво, в тэстаменте, смотрэл’, рэк’ (1492—1505, Судовыя рашэнні караля Аляксандра); эксеквіе, эксъцельсисъ (Зборнік 391, XV ст.); гэтьмана, потрэба, чэсть, тэстамент’, грэчэскому, гэрбы (Статут ВКЛ 1566 г.), сэкретарu, сэбасты"н’ (Метрыка караля Стэфана Баторыя, 1583—1585); секрэтары, екъсъпэкътатывахъ (Статут ВКЛ 1588 г.); панцэри, ласцэ, руцэ, рецэ, сэрца, сэрбъскихъ (Аповесць аб Трыстане); гэтманомъ, эвангелии, гэрбъ, хочэмъ (Аповесць аб Баве); пустэльника, жолънерэ, цэсаръ (Аповесць аб Атыле). Ва ўкраінскіх тэкстах літара э не атрымала пашырэння, яна не адзначана, напрыклад, ва ўкраінскім спісе Статута ВКЛ XVI ст., нягледзячы на тое, што ў аднайменных беларускіх тэкстах гэтая літара ўжываецца даволі часта;
ж) для абазначэння зычнага гука з у тэкстах беларускага пісьма служыла галоўным чынам літара з (земля), літара s (зело) у беларускіх тэкстах ранняга перыяду мела лікавае значэнне (6), пазней яна пачала ўжывацца і ў літарным значэнні, аднак часцей у тэкстах рэлігійных жанраў, затое яна была найбольш пашырана ва ўкраінскіх тэкстах XVI—XVII стст., параўн.: звереи — sвhрей, нозе — ноsе, книзе — книsе, звездъ — sвhзд’ (Скарына — Жугаёў); о бозе –? боsh (Псалтыр XVI ст., бел. — Псалтыр 1609 г., укр.); кн#зь — кн#sь (Бярында, Лексікон куц. – Бярында, Лексікон кіеўск.);
з) пры абазначэнні выбухнога g ў беларускім (кіеўскім) спісе “Хронікі” М. Стрыйкоўскага ўжываецца дыграф кг, адпаведна якому ва ўкраінскім (санкт-пецярбургскім) спісе – літара Ґ: венкгер — венґер, кгреции — ґрецhи, кгрековъ — ґрековъ;
і) пры ўжыванні літар ъ, ь у канцы слова беларускія пісцы пасля цвёрдых зычных у пераважнай большасці выпадкаў захоўвалі літару ъ, пасля мяккіх – ь, для ўкраінскіх пісцоў найбольш характэрным было ўжыванне літары ь у канцы слова незалежна ад якасці папярэдняга зычнага, што тлумачыцца другім паўднёваславянскім уплывам : философъ — философь, былъ — быль, насъ — нась, вывелъ — вывель, знайденъ — знаидень, каранъ — карань, часъ — чась, гукъ — кукь, палъ — паль, просилъ — просиль, своемъ — своемь, сонъ — сонь, живъ — живь, низъ — низь (Скарына — Жугаёў); виненъ — винень, зубъ — зоубь, пыталъ — спыталь, показалъ — оуказаль, симонъ — симонь, моремъ — моремь, соломонъ — соломонь (Цяпінскі, Евангелле — Перасопніцкае Ев.); оустъ — оусть, пророкъ — пророкь, боговъ — боговь, полнилъ — плъниль, голосъ — глась, оученикъ — оученикь, тымъ — тымь, вспомогъ — вспомогль (Псалтыр XVI ст., бел. — Псалтыр 1609 г., укр.);
к) пры параўнанні беларускіх тэкстаў з іх пазнейшымі ўкраінскімі копіямі або выданнямі бачна, што многія словы, што пісаліся ў беларускіх тэкстах з надрадковым знакам ‘ (паерыкам), ва ўкраінскіх ужываліся без гэтага знака або перадаваліся пры дапамозе літар ъ, ь: воз’вестити — възвhстити, мер’твые — мрътвыи, жер’твы — жрътвы, пер’вый — пръвый, совер’шеный — съверъшеный, сотворил’ — сътворилъ, дер’жаще — дръжаще, пер’си — пръси, зер’на — зръна (Скарына — Жугаёў); мает' — маеть, малых' — малыхъ, змыслом’ — смысломь, т’кнеть — ткнеть, вкорот’це — вкоротце, ин’шихъ — иншихь (Дзідаскалія — Сакраменты); смолен'скъ — смоленско, з’ головы — з голови (Філіповіч, Дыярыуш бел. — Філіповіч, Дыярыуш укр.). Такім чынам, калі існаваў цэлы шэраг прынцыповых адрозненняў паміж беларускім і ўкраінскім пісьмом, і ўкраінскія рысы лёгка выяўляюцца ў беларускіх тэкстах, у якіх яны маюць месца, прычым у сукупнасці яны не ўтвараюць сістэмы норм, якая адрознівае літаратурную мову, ці сведчыць гэта аб тоеснасці старабеларускай і стараўкраінскай моў? Пытанне рытарычнае.
Аднак паасобныя беларускія тэксты старажытнага перыяду адрозніваліся ад тагачасных украінскіх не толькі ўжываннем у адных і тых жа функцыях розных графічных сродкаў, але і наяўнасцю варыянтных абрысаў адных і тых жа літар. Прыкметныя адрозненні беларускага паўустаўнога пісьма ад украінскага назіраюцца ў напісанні літар д, у, ц, х, вынаснога з. Беларускія пісцы ў адрозненне ад украінскіх нярэдка перакрэслівалі ў ніжніх або верхніх абрысах гэтыя літары (напрыклад, у Чэцці, Летапісе Аўраамкі, Віленскім летапісе, Псалтыры XVI ст., Статуце ВКЛ XVI ст. Львоўскай бібліятэкі УАН, Жыціях святых XVI ст. (Зб. 81 Віленскай бібліятэкі ЛАН), Маскоўскага гістарычнага музея (№ 752) і Баркалабаўскім летапісе XVII ст.). На думку Л. Чарапніна, найбольшыя адрозненні беларускага скорапісу ад украінскага назіраюцца ў абрысах літар в, е, ж, з, м, р, у, ф, h .
Прыведзеныя вынікі супастаўлення беларускіх і ўкраінскіх тэкстаў з працы У. В. Анічэнкі яскрава сведчаць, што несупадзенні некаторых графічных сродкаў і арфаграфічных прыёмаў у беларускім і ўкраінскім пісьме наўрад ці можна растлумачыць індывідуальнымі асаблівасцямі кніжнікаў. Такіх індывідуальных асаблівасцей кніжнікаў дастаткова і ўнутры кожнай з супастаўляемых пісьмовых традыцый, аднак гэта не прыводзіла да парушэння тоеснасці мовы ў межах асобнай традыцыі – беларускай або ўкраінскай. Аб нятоеснасці беларускай і ўкраінскай моў у старажытнасці якраз і сведчаць прыведзеныя вышэй вынікі супастаўлення, таму што ў межах аднаго пісьма яны носяць у пэўнай ступені сістэмны характар і ўласцівы толькі адной з дзвюх сістэм пісьма. Супастаўленні паказваюць, што ў абодвух выпадках – пры перапісванні ці перавыданні беларускіх тэкстаў на Украіне ці ўкраінскіх на Беларусі гэта рабілася не машынальна, літара ў літару, слова ў слова. Адзначаныя праўкі рабіліся ў адпаведнасці з правіламі пісьма, якія мелі мясцовае паходжанне, г. зн., якія не мелі прататыпаў з сумежнай тэрыторыі. Гэта значыць, што тэксты з суседняй тэрыторыі пры перапісванні ці перавыданні прыводзіліся ў адпаведнасць з законамі мовы краіны-рэцыпіента, прасцей кажучы, перакладаліся на гэтую мову. Беларускія тэксты правіліся на Украіне, а ўкраінскія на Беларусі таму, што мясцовы чытач гаварыў не так, як пісалі ў суседнім краі. Такім чынам, беларускія тэксты перапісваліся ўкраінскім пісьмом таму, што пры чытанні тэкстаў, напісаных беларускімі пісцамі, ва ўкраінскага чытача маглі ўзнікаць праблемы з іх разуменнем. А паколькі адрозненні ахопліваюць літаральна ўсе ярусы, то і можна гаварыць не пра капіяванне, а пра пераклад з адной (беларускай) мовы на другую (украінскую).
Трэба мець на ўвазе, што згаданыя разыходжанні паміж беларускім і ўкраінскім пісьмом дапаўняліся адрозненнямі адлюстроўваемага графіка-арфаграфічна гукавога ладу моў. Тое, што старабеларуская і стараўкраінская сістэмы пісьма характарызаваліся ў пэўнай ступені агульнымі графічнымі рысамі, зусім не азначала, што адны і тыя ж літары кірыліцы чыталіся аднолькава на Беларусі, Украіне і Расіі. Гэта можна з вялікай доляй верагоднасці сцвярджаць, зыходзячы з сучаснага стану рэчаў. Так, натуральна, што цяперашняе беларускае і рускае е з аднаго боку і ўкраінскае – з другога – гэта не заўсёды адзін і той жа гук. У першым выпадку яно абазначае часцей за ўсё, акрамя запазычаных слоў, гук е з папярэдняй ётацыяй або мяккасцю зычнага, у другім – без гэтай ётацыі і мяккасці. Таксама сучаснае рускае і ўкраінскае и абазначае розныя варыянты адной фанемы – у рускай – гук пярэдняга раду [и], ва ўкраінскай – задняга [ы]. Літара о ў першым складзе перад націскам у рускай мове абазначае гук, блізкі або тоесны а, ва ўкраінскай вымаўленне о практычна не залежыць ад становішча ў слове адносна націску. Літара в ў беларускай і рускай мовах абазначае гук в, ва ўкраінскай пасля галоснага – гук, блізкі да беларускага ў . Літара г у рускай мове абазначяае гук выбухны [g], у беларускай і ўкраінскай, акрамя некалькіх слоў – фрыкатыўны [h]. Згаданыя фанетычныя адрозненні паміж рускай, беларускай і ўкраінскай сістэмамі пісьма ў значнай меры дапаўняюцца акцэнталагічнымі: напрыклад, слова ганьба ў беларускай мове мае націск на першым складзе, ва ўкраінскай – на другім. Так было, трэба думаць, і ў характарызуемы перыяд, бо фанетычныя адрозненні ўзнікаюць не адразу. Аднак, калі б паміж беларускай і ўкраінскай мовамі і не было графічных разыходжанняў, то гэта, як сведчаць прыведзеныя вышэй меркаванні адносна фанетычных адрозненняў паміж імі, зусім не азначала б, што перад намі адна мова. У свеце ёсць розныя мовы з абсалютна аднолькавымі сістэмамі пісьма, пытанне аб тоеснасці якіх, аднак, ніхто не ўзнімае (лацінская і італьянская, дацкая і нарвежская і інш.).
Калі беларусам прасцей ужываць адносна дзяржаўнай мовы ВКЛ назву “беларуская”, то гэтая назва, трэба думаць, не задавальняе ўкраінцаў. Цэнтр Княства – Вільня – з тэрыторыяй ваяводства прымыкала да беларускай этнічнай тэрыторыі, і таму можна сцвярджаць, што важнейшыя дакументы агульнадзяржаўнага значэння – судзебнікі, статуты, трыбунал – пісаліся таму беларусамі і на беларускай мове. У пэўным сэнсе па гэтай прычыне беларусы маглі лічыць Вільню сваёй сталіцай. Вільня была месцам цеснага судакранання літоўскага і беларускага этнасаў. Тут друкавалі кнігі беларусы Скарына, Мамонічы і літовец Мікалоюс Даўкша. Літоўскія этнічныя землі складалі толькі 1/15 частку тэрыторыі Княства . У яго склад уваходзіла, як вядома, толькі частка тэрыторыі этнічнай Украіны . Яшчэ меншая яе частка заставалася ў складзе ВКЛ пасля Люблінскай дзяржаўнай уніі і Пераяслаўскай рады. У такіх умовах сучаснікі-ўкраінцы наўрад ці маглі атаясамліваць мову сваіх унутрыэтнічных зносінаў з афіцыйнай мовай ВКЛ.
Вядомы спецыяліст у галіне моўных субстратаў А. Б. Ткачэнка звязвае з’яўленне апошніх са знікненнем моў, выцясняемых іншымі мовамі, якія з’явіліся разам з іх носьбітамі на раней не займаемай імі тэрыторыі. Гэтая моўная экспансія вельмі часта, прыводзячы да пашырэння той або іншай мовы, затым заканчвалася распадам яе на шэраг дыялектаў, а ў выніку і да з’яўлення развіўшыхся на іх аснове роднасных моў, прычым тэрыторыя пашырэння кожнай з іх аказвалася, як правіла, звязанай з тэрыторыяй былога пашырэння выцесненых субстратных моў, можна думаць, што распаду першапачаткова адзінай мовы ў выпадку яе экспансіі ў значнай ступені садзейнічала з’яўленне розных субстратаў, якое выклікала разыходжанне ў развіцці той жа самай мовы на розных тэрыторыях, а гэта ў канечным выпадку прыводзіла да пераўтварэння адзінай мовы ў шэраг роднасных моў .
Як вядома, на тэрыторыі Беларусі ў Сярэднім і Верхнім Падняпроўі (сучасныя Гомельская і Магілёўская вобласці, усход Берасцейскай, поўдзень Мінскай) у эпоху ранняга жалезнага веку (VII—III стст. да н. э.) была пашырана т. зв. Мілаградская культура (ад назвы гарадзішча Мілаград у Рэчыцкім раёне). Большасць вучоных лічыць гэтую культуру балцкай. На поўнач ад арэала балцкай культуры, у сярэдняй частцы краіны ў VII—VI стст. да н. э. – IV—V стст. н. э.) размяшчаліся плямёны культуры Штрыхаванай керамікі (усходнелітоўскія ці ўсходнебалцкія), якія зніклі, не пакінуўшы пасля сябе нават назвы. На поўначы Беларусі, у Віцебскай вобласці і суседніх раёнах, у VIII ст. да н. э. – IV ст. н. э. жылі плямёны Днепра-дзвінскай культуры, якія належалі, як і плямёны Штрыхаванай керамікі, да балтамоўнага насельніцтва. З канца І тысячагоддзя да н. э. у Верхнім і Сярэднім Падняпроўі, там, дзе раней знаходзіўся асноўны арэал Мілаградскай культуры (Гомельская, Магілёўская, часткі Берасцейскай і Мінскай абласцей) склалася Зарубінецкая культура. Адны вучоныя лічаць плямёны Зарубінецкай культуры продкамі славян Падняпроўя, другія – плямёнамі, мова якіх займала прамежкавае становішча паміж славянскай мовай і блізкімі да яе заходнебалцкімі гаворкамі . Вось чаму пераважная большасць рэк на тэрыторыі Беларусі захавала карані, якія ёсць у літоўскай і латышскай мовах, і характэрныя канчаткі . Дадзеныя гідранімікі паслужылі адным з аргументаў для высновы, што на тэрыторыі Беларусі з глыбокай старажытнасці прыкладна да сярэдзіны першага тысячагоддзя новай эры і яшчэ пазней жылі балтамоўныя плямёны. Дзякуючы балцкаму моўнаму субстрату літоўская і беларуская мовы маюць пэўныя агульныя рысы ў фанетыцы, марфалогіі і сінтаксісе: гэта пазіцыйная мяккасць зычных, ётацыя пры збегу галосных, клічны склон, параўнальная ступень прыметнікаў і прыслоўяў з прыназоўнікам за, асобная форма загаднага ладу для выражэння сумеснага дзеяння, дробавыя лічэбнікі, структурна-семантычная блізкасць некаторых займеннікаў, агульная валентнасць паасобных дзеясловаў, канструкцыі тыпу хвораму палепшала, пераважнае ўжыванне роднага склону з адмоўем, канструкцыі з дзеясловам мець, даслоўнае супадзенне спалучэнняў тыпу ставіць хату і іншыя асаблівасці . Паколькі, як відаць са сказанага, у фармаванні ўкраінскай мовы балцкі моўны субстрат удзелу не прымаў (паводле П. М. Траццякова, паўднёвай мяжой рассялення балцкіх плямёнаў была рака Прыпяць) . Якраз басейн Прыпяці ўяўляе сабой мяжу паміж украінскімі і беларускімі гаворкамі.
Яшчэ ў 70-я гады XIX ст. вывучэннем рассялення і этнаграфіі ўкраінцаў займаліся расійскія этнографы К. П. Міхальчук і П. П. Чубінскі. У публікацыі вынікаў сваіх даследаванняў яны сцвярджаюць, што “ў Мінскай губерні да ліку маларусаў належаць пінчукі, якія насяляюць Пінскі павет, і значнейшая частка жыхароў Мазырскага павета (куды ўваходзіла і тэрыторыя цяперашняга Лельчыцкага раёна — У. С.)”, у якім паводле іх падлікаў, пражывала 130 000 украінцаў . На прыкладзенай да публікацыі лінгвагеаграфічнай карце, складзенай прыватным землямерам К. Л. Маржэцкім, на тэрыторыі, мяжой якой з поўначы з’яўляецца рака Прыпяць, на поўдні – ламаная лінія, якая пачынаецца на поўдзень ад вусця Случы і ідзе з захаду на ўсход, г. зн. тэрыторыі, якая ў асноўным адпавядае сучаснаму Лельчыцкаму раёну, пашырана палеская мазырская гаворка, якая не з’яўляецца ўласна ўкраінскай, бо ўкраінская, паводле дадзеных карты, пашырана на захад ад гэтага арэала, г. зн. у Пінскім павеце, насельніцтва якога, на думку аўтараў даследавання, належыць да ўкраінцаў (гл. вышэй). Супастаўленне карты К. Л. Маржэцкага з сучаснымі картамі беларускіх гаворак дазваляе заключыць, што, паводле сучаснай класіфікацыі, назве “палеска-мазырскія” адпавядае назва “усходнепалескія”, а ўкраінскай гаворцы ў адпаведнасці з акрэсленым на карце арэалам, паводле сучаснай класіфікацыі адпавядаюць брэсцка-пінскія гаворкі, якія сапраўды проціпастаўляюцца ўсяму астатняму масіву беларускіх гаворак менавіта найбольшай блізкасцю да ўкраінскіх.
Адным з першых пытаннем геаграфіі беларускіх гаворак на ўсходнеславянскай тэрыторыі займаўся пачынальнік беларускай філалогіі, аўтар унікальнай працы па культуры нашага народа “Беларусы”, наш суайчыннік Яўфімі Фёдаравіч Карскі. Яму належыць першая дыялекталагічная карта беларускай мовы – “Этнографическая карта белорусского племени”, якая фіксуе геаграфію беларускіх народных гаворак па становішчу на пачатак ХХст. Натуральна, як першая ў сваім родзе, гэтая карта не магла адлюстраваць рэальны стан рэчаў з дастатковай паўнатой. Яна была складзена на падставе таго комплексу лінгвагеаграфічных дадзеных, якія былі ў распараджэнні яе складальніка. Тым больш што, паводле слоў самога Я. Ф. Карскага, для вызначэння беларускай моўнай мяжы лепш было б даць не адну лінгвістычную карту, а некалькі, напрыклад, па колькасці рыс беларускага маўлення. Аднак, відавочна, матэрыялу, дастатковага для складання такіх карт, у самога даследчыка не хапала. Аб гэтым можна меркаваць, зыходзячы з супастаўлення дадзеных карты Я. Ф. Карскага з комплексам сучасных дадзеных па вывучаемаму арэалу. Згодна з картай Я. Ф. Карскага, тэрыторыя Лельчыцкага і іншых паўднёвых раёнаў Беларусі, асабліва на захад ад Лельчыцкага, знаходзяцца наогул па-за межамі тэрыторыі пашырэння беларускіх гаворак. Трэба думаць, што такое меркаванне аўтара тлумачылася не недахопам у яго распараджэнні дадзеных па гэтаму рэгіёну, а тымі рысамі, якімі гаворкі гэтага рэгіёна наогул адрозніваюцца ад гаворак астатняй часткі тэрыторыі Беларусі.
Лінгвагеагафічнае вывучэнне беларускай мовы было працягнута беларускім мовазнаўцам-славістам П. А. Бузуком. Абапіраючыся на працы Я. Ф. Карскага, ён прадпрыняў уласныя дыялекталагічныя даследаванні. На аснове сабранага матэрыялу ім была падрыхтавана праца “Спроба лінгвістычнае геаграфіі Беларусі”, адна з частак якой спецыяльна прысвечана апісанню гаворак беларуска-украінска-расійскага сумежжа . Гэтай тэме прысвечаны і яго спецыяльны артыкул “Да характарыстыкі дыялектаў паўднёва-беларускіх і пераходных да ўкраінскіх” . Даследчык значна дапоўніў і скарэктаваў назіранні Я. Ф. Карскага. Ён піша, што ў даследаваным ім рэгіёне “крыжуюцца адзнакі беларускія (агульныя ці дыялектныя, паўднёвыя) з адзнакамі ўкраінскімі (агульнымі ці паўночнымі). Гутаркі гэтыя… маюць пераходны характар”. Этнічная мяжа была акрэслена Ю. Тарнацкім . Пры гэтым аказалася, што канфігурацыя дадзенай мяжы супала з той раздзяляльнай лініяй, якую ўстанавіў Я. Ф. Карскі на базе дадзеных украінскай і беларускай фанетыкі і граматыкі.
У пасляваенны час праблемай украінска-беларускай моўнай мяжы займаліся як украінскія, так і беларускія мовазнаўцы. Гэтая мяжа была грунтоўна вывучана вядомым украінскім дыялектолагам Т. В. Назаравай, якая вытлумачыла паходжанне многіх фанетычных і граматычных ізаглос гэтага памежжа . Яна прыйшла да высновы, што “размеркаванне ізаглос і групоўка гаворак у Ніжнім Папрыпяцці дазваляюць ставіць пытанне аб размежаванні ўкраінскіх і беларускіх гаворак у гэтым раёне і, такім чынам, аб украінска-беларускай моўнай мяжы на гэтай тэрыторыі. Гаворкі дзвюх роднасных моў тут размяжоўвае паласа пераходных гаворак, выразна акрэсленая дзвума групамі ізаглос. Гэтая паласа ідзе з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, прыкладна па цячэнню Прыпяці, часткова заходзіць у межы Украіны (поўнач Чарнобыльскага раёна) і ахоплівае гаворкі ўкраінскай і беларускай тэрыторый, якія прылягаюць да паўночнай часткі дзяржаўнай мяжы ў міжрэччы Прыпяці і Дняпра. Паласа пераходных гаворак, па сутнасці, з’яўляецца ўмоўнай нелінейнай мяжой, якая размяжоўвае украінскую і беларускую мовы ў ніжнім цячэнні Прыпяці. Н. Т. Вайтовіч была вызначана мяжа паміж акаючымі і окаючымі гаворкамі . Шмат увагі вывучэнню гаворак беларуска-украінскага Палесся ўдзяліў М. В. Ніканчук. З 1970 па 1977 гг. ім вялася работа над рэгіянальным “Лексічным атласам правабярэжнага Палесся”, на аснове якога ён абараніў доктарскую дысертацыю. У сваім артыкуле “Правабярэжнапалескія гаворкі з лінгвагеаграфічнага і гістарычнага пунктаў погляду” ім прапанавана арэалагічная і дыяхранічная інтэрпрэтацыя выяўленых матэрыяламі згаданага атласа межаў, якія аддзяляюць правабярэжнапалескія гаворкі ад суседніх украінскіх і беларускіх масіваў. Ён піша, што “шырокі арэал займае беларуска-украінская моўная мяжа. Яна ўтвараецца ізаглосамі такіх з’яў, як недысімілятыўнае аканне і яканне, лабіялізацыя е ў пазіцыі пасля спрадвечна мяккага зычнага, суфікс –ва- , мяккасць зубных перад е, і, змякчэнне некаторых карэнных дэнтальных у спалучэнні з губным в перад е, і, а таксама о з е, мяккасць губных перад е, адсутнасць асіміляцыі сананта й пярэднеязычнымі, пратэтычны й займеннікаў, перанесены з форм ускосных склонаў указальнага займенніка и, архаічныя формы давальнага і меснага склонаў множнага ліку назоўнікаў ІІ скланення, нясцягненыя формы назоўнага склону адзіночнага ліку прыметнікаў жаночага і ніякага роду”.
На аснове гэтага аўтар заключае, што ўкраінска-беларуская дыялектная мяжа ўяўляе сабой тып пераходных гаворак, якія і ў арэалагічных, і ў структурных адносінах могуць быць прыраўняныя да самастойнага дыялекта. Паўднёвы край пераходнага арэала праходзіць па лініі паўднёвей Чарнігава – поўнач Чарнобыльскага і Палескага раёнаў на Кіеўшчыне – поўнач Оўруцкага і Олеўскага раёнаў на Жытоміршчыне – поўнач Ракітнаўскага і Дубровіцкага раёнаў на Ровеншчыне – левабярэжжа ніжняй Гарыні – р. Ясельда, Паўночны край пераходнай украінска-беларускай паласы пралягае на паўночнай Чарнігаўшчыне па Рэпкінскаму раёну, на правабярэжжы Дняпра па ніжняй Прыпяці некалькі паўночней дзяржаўнай мяжы – Ельскі раён – Лельчыцкі раён — Тураўшчына – басейн р. Цны на левабярэжжы Прыпяці.
Самай выразнай прыкметай пераходнасці, паводле М. В. Ніканчука, застаецца беларуска-украінская фанетычная гіперызацыя (гіпернармалізацыя): гіперычнае оканне як вынік рэалізацыі беларускага прынцыпу неадрознівання а і о ў ненаціскной пазіцыі ўкраінскімі сродкамі (п?л’та – пол’т?, б?т’ко – бот’к’?, м?т’і – мот’ерк’?); гіперычнае аканне, якое развілося ў выніку ўздзеяння фаналагічнага прынцыпу акання на гіперычнае оканне (гоалав?); гіперычнае еканне, якое развілося ў акаючых гаворках, дзе неадрозніванне галосных няверхняга пад’ёму распаўсюдзілася і на пазіцыю ненаціскнога е, ажыццявіўшы перамяшчэнне е ў еа, што пасля шыпячых і р садзейнічала пераходу этымалагічнага ненаціскнога а ў е або еа (грен’?ца, шег?т’) і нават з лабіялізацыяй гіперычнага е (родн?, жор?, треов?); гіперкарэкцыя слова хл’?в: хл’?в (пад уплывам форм тыпу кл’?н); гіперкарэкцыя мяккасці л (стол’? ‘столы’, вол’? ‘волы’) і іншыя фанетычныя з’явы. Пераходнасць праяўляецца таксама і на іншых узроўнях мовы – марфалагічным, сінтаксічным, лексіка-семантычным.
На аснове супастаўлення з усімі правабярэжнапалескімі гаворкамі ядзерных лексічных, семантычных і словаўтваральных арэалаў унутры правабярэжнапалескага кантынуума, якія аформіліся перакрыжаваннем ізаглос кожнага ўзроўню асобна і ўсіх ярусаў разам, што ідуць з перыферыі дадзенага арэала (мікраарэала), у сістэме правабярэжнапалескага дыялекта і ў пераходных украінска-беларускіх гаворках вылучаюцца 18 груп гаворак. Паводле карты аўтара артыкула, асноўную частку тэрыторыі Лельчыцкага раёна займае масіў тураўскіх гаворак, найбольш, дарэчы, ім самім даследаваных. На поўдні на тэрыторыю раёна часткова распаўсюджаны сярэднесцвіжскія, сярэднеубарцкія і верхнеславечанскія гаворкі вылучаемага аўтарам правабярэжнапалескага дыялекта. Аўтар прыводзіць цэлы шэраг рэгіяналізмаў тураўскіх гаворак. На лексіка-семантычным узроўні гэта, напрыклад, м?лока ‘багна, дрыгва’; бук ‘трубчастае кветкавае сцябло цыбулі’; згуг ‘рэха’; глуш‘?ца ‘боўтала’ (рыбалоўная прылада)’; п?врей ‘вырай’; ковп?к ‘павук’ (рыбалоўная снасць); брус ‘бэлька’; черн’?к, павр?з ‘крывавы след ад удару бізуном або іншым тонкім прадметам’; п?тра ‘пацёртая салома’; к?б’ел ‘драўляная клёпачная пасудзіна для мёду’; на словаўтваральным узроўні: закавт?бйе ‘калдобіна’, р?г, рог?к, рог?ч ‘спарыння’, с’евшч?к, с’?вшчик ‘сейбіт’, калат?шка ‘драўляная бразготка на шыю жывёле’, ковб ‘свіны страўнік’, оч?лйе ‘чалеснік’, од’?га ‘адзенне’, ст?пец ‘стаптаны лапаць’, орат?р ‘араты’, захол?д ‘халадзец’ і інш.
Практычная адсутнасць, паводле сцвярджэння М. В. Ніканчука, на тэрыторыі пашырэння правабярэжнапалескага дыялекта дыялектных зон, якая з’яўляецца асноўнай прыкметай яго адзінства, азначае, што ён фармаваўся на аснове дыялекта аднаго этнаса – племяннога саюза, які падзяляўся на плямёны і роды. Сучасная паўднёвая мяжа правабярэжнапалескага дыялекта, якая падзяляе яго з паўднёвавалынскімі гаворкамі, хоць ужо і не супадае, але набліжаецца да мяжы паміж Чарняхоўскай і Познезарубінецкай археалагічнымі культурамі, што праходзіла па лініі Роўна—Жытомір, – сведчанне таго, што дадзеная дыялектная мяжа ўзнікла ў выніку арэальнага проціпастаўлення драўлянскага племяннога дыялекта, які аформіўся ў вобласці прыпяцкага варыянта Познезарубінецкай культуры, і дыялекта валынскіх плямён, якія жылі ў межах валынскага варыянта Чарняхоўскай археалагічнай культуры.
Украінска-беларуская моўная мяжа працягваве быць аб’ектам навуковага даследавання. У 1983 годзе выйшаў першы том “Атласу української мови”. Для нас вельмі цікава, што пры падрыхтоўцы гэтай працы яе аўтары не абмяжоўваліся ўкраінскай тэрыторыяй у яе дзяржаўных межах, а даследавалі ўкраінскія гаворкі незалежна ад іх. Цікавы той факт, што, аказваецца, на думку складальнікаў атласа, часткай масіву гаворак паўночнага дыялекта ўкраінскай мовы з’яўляецца і вёска Чамярное, размешчаная на поўдні Лельчыцкага раёна. Як бачым, тэрыторыя пераходных украінска-беларускіх гаворак занадта малая, каб на ёй магла сфармавацца афіцыйная мова цэлай вялікай дзяржавы, якой было ВКЛ.
Па гэтай прычыне дзяржаўная мова ВКЛ не магла быць адзінай у беларускаў і ўкраінцаў. Акрамя таго, у фармаванні ўкраінскай мовы, як вядома, прымалі ўдзел некалькі іншых субстратаў. У пэўны перыяд суседзямі славян былі германцы (готы). Яны пражывалі на поўнач ад Чорнага мора і ў працэсе сваіх перамяшчэнняў мелі кантакты са славянамі. Суседзямі славян былі таксама іранцы, якія размяшчаліся ў гістарычныя часы (пасля пісьмовай фіксацыі звестак пра славян або незадоўга да гэтага) на паўднёвы ўсход ад славян. Іранскія плямёны скіфаў качавалі ў Паўночным Прычарнамор’і . Гэтаксама руская мова сваім утварэннем у пэўнай ступені абавязана ўгра-фінскаму (меранскаму) субстрату, польская – кельцкаму . Гэтыя розныя ўмовы і вынікі фармавання беларускай і ўкраінскай моў і дазваляюць сцвярджаць, што пад знешне падобнымі графіка-арфаграфічнымі абалонкамі і пад адной з агульных назваў “руская” ў Вялікім Княстве Літоўскім існавалі, у тым ліку і ў якасці афіцыйных, дзве ўсходнеславянскія мовы – беларуская і ўкраінская, знешнім праяўленнем чаго і было існаванне паралельных тэкстаў, напісаных у кожным выпадку адзін – паводле беларускай, другі – паводле ўкраінскай пісьмовых традыцый.
Адрынуўшы тэрытарыяльны прынцып у пачатку працы, рэцэнзент потым неўпрыкмет зноў бярэ яго на ўзбраенне. Вось так: штосьці ёсць на беларускай тэрыторыі блізкае да ўкраінскай мовы – адхопліваем кавалак ад Беларусі. Пры гэтым, каб прызнаць яе такавой, дастаткова аднаго-двух якіх-небудзь эфемерных напісанняў. Так, адзначаныя ў дакуменце з Міншчыны напісанні прыехал, до прыстані, учынил, прыбывшы, за полгодины адлюстроўваюць уласцівую жывому беларускаму маўленню цвёрдасць шыпячых і р (с. 100), адзначанае ў дакуменце з Віленшчыны напісанне посылалы (тамсама) можа быць польскай form? m?skoosobow? дзеяслова, а не прыкладам адлюстравання ўласцівай украінскай мове мены ы—і. І ні табе згрызотаў сумлення з нагоды таго, што гэта банальны махровы імперыялізм, ад якога – расійскага і чырвонага – мы яшчэ зусім нядаўна ледзь не зніклі як асобныя народы. Што, зноў на тыя ж граблі? Дык што, нам тады тэрыторыі ўкраінскіх гаворак, якім не ўласціва і на месцы о, е ў новазакрытых складах, далучаць да Беларусі? Вядома ж, што асноўныя рысы ўкраінскай мовы склаліся яшчэ ў ХІІ—ХІІІ стст, напрыклад, вымаўленне даўніх ы і и як аднаго гука, ятацыі и (ї) , вымаўленне h як і . Найхарактэрнейшыя, вызначальныя для народнай мовы рысы ўласцівы тэкстам найразнастайнейшых стыляў і жанраў ХVIII ст., у аснове сваёй не толькі народна-літаратурным і кніжнаўкраінскім, але і славянарускім, напісаным кірыліцай і лацінкай, у тым ліку і з тэрыторыі паўночна-украінскіх гаворак , іх найчасцей фіксуюць нават падручнікі і дапаможнікі апошняй трэці XVIII ст. Такім чынам, наўмыснае неадлюстраванне іх у тэкстах XVI—XVIII стст. непраўдападобна, у такім разе хутчэй за ўсё мы маем справу не з украінскімі, а з беларускімі тэкстамі.
“Збереження кінцевого е в іменниках середнього роду на –jье” аб’ядноўвала і аб’ядноўвае не толькі беларускую і ўкраінскую мовы, але і іх таксама з маскоўскай і польскай. Дык што, усё гэта ўкраінская мова і тэрыторыя? Еден – паланізм (параўн. польск. jeden), а не супольная ўкраінска-беларуская рыса. Суадносіны ўжывальнасці поўнага і кароткага суфіксаў інфінітыва, як і іншыя дублетныя рысы, трэба разглядаць у гістарычнай перспектыве, поўны суфікс не заўсёды пераважаў у старабеларускіх тэкстах. Потым, да ацэнкі паказанняў пісьмовых крыніц трэба падыходзіць асцярожна, яны не заўсёды прама адлюстроўваюць факты жывога маўлення. Напрыклад, у выданнях Ф. Скарыны часта ўжываецца канчатак –мо дзеясловаў 1-й асобы цяперашняга часу множнага ліку, а Кніга Віцебскага замкавага суда (1533—1540) амаль зусім не адлюстроўвае асаблівасцей жывых мясцовых гаворак .
Зрэшты я, як вядома, у сваёй публікацыі праблему статусу ўкраінскай мовы ў Вялікім Княстве Літоўскім зусім не закранаў, бо гэта тэма асобнага артыкула. Што ж у такім разе так абурыла шаноўнага рэцэнзента? Прынамсі, я зусім не імкнуўся замахнуцца на статус мовы нашых паўднёвых суседзяў у нашай супольнай сярэднявечнай дзяржаве. І такім чынам пазбавіць яго продкаў сваёй літаратурнай мовы ў мінулым, што імкнецца без дай прычыны прыпісаць мне сп. Майсіенка. Затое якраз гэта ў адносінах да маіх продкаў сп. Майсіенка дазваляе сабе. Сумна, але, аказваецца, лік пералічаных у маім артыкуле нашых суседзяў, шавіністычна настроеных супраць беларусаў і іх мовы, цяпер дзякуючы выступу сп. Майсіенкі папаўняецца за кошт традацыйна дружалюбных раней да нас украінцаў. Калі прыняць канцэпцыю Майсіенкі аб існаванні супольнай беларуска-ўкраінскай пісьмова-літаратурнай (“палескай”) мовы ў Вялікім Княстве Літоўскім, то атрымліваецца, што, з аднаго боку, і Крэхіўскі апостал, і Перасопніцкае евангелле напісаны на мове, на якой гаварылі ў ваколіцах Вільні. Вам не здаецца, сп. Майсіенка, што гэта ўжо ўкраінскі імперыялізм? А калі гэта не так, то атрымліваецца дыкусія дзеля дыскусіі, што наўрад ці так.
Існаванне ў Вялікім Княстве Літоўскім асобнай старабеларускай мовы даказана прама і ўскосна. Польская мова паэтаў Вялікага Княства Літоўскага значна адрознівалася ад польскай мовы паэтаў Кароны, бо знаходзілася ў непасрэдным кантакце з беларускай мовай, адлюстравала многія яе рысы і асаблівасці. Нават на мову ўраджэнца Польшчы Мацея Стрыйкоўскага беларуская мова зрабіла значны ўплыў, чаму спрыяла не толькі доўгае знаходжанне Стрыйкоўскага ў Беларусі, але і актыўнае выкарыстанне ім у сваёй творчасці мноства беларуска-літоўскіх крыніц (у першую чаргу – напісаных на старабеларускай мове мясцовых летапісаў). Польская даследчыца М. Карплюк, адзначаючы факт частых запазычванняў Стрыйкоўскага з “заходнерускай” мовы, выказвае слушнае меркаванне, што гэтай “заходнерускай” мовай была менавіта беларуская, а не ўкраінская мова .
Па-рознаму адбывалася станаўленне новых украінскай і беларускай літаратурных моў. Аб’ядноўвае іх толькі час: новыя як беларуская, так і ўкраінская літаратурныя мовы ўзніклі на народнай аснове і ў XVIII ст. Аднак заняпад старой украінскай літаратурнай мовы і станаўленне новай адбываліся паралельна. Літаратурнай асновай для новай украінскай мовы сталі тыя стылі і жанры, генетычныя крыніцы якіх трэба шукаць у традыцыйных нізкім і сярэднім стылях: фальклорным, песенна-паэтычным, камедыйна-драматычным, навукова-практычным, часткова легендарна-апавядальным, летапісна-мемуарным, аратарска-прапаведніцкім, дзелавым і інш. Агульнай іх рысай з’яўляецца свецкасць. Народна-літаратурны і кніжна-ўкраінскі тыпы старой украінскай літаратурна-пісьмовай мовы, якія працягвалі паралельна функцыянаваць, сталі структурна-тыпалагічнай базай для пераходу да новай эпохі. У стылях і жанрах, што развіваліся на народнай аснове, наяўная тэндэнцыя да лінгвастылістычнага нармавання, г. зн. да выкарыстання народна-гутарковай мовы як літаратурна-апрацаванага сродку зносін, а не толькі з мэтаю яго натуралістычнага капіявання . На думку П. І. Жыцецкага, яркім сведчаннем пераемнасці паміж старой і новай гістарычнымі формамі ўкраінскай мовы з’яўляецца творчасць Т. П. Катлярэўскага .
У творах традыцыйна нізкага і сярэдняга стылю склаліся толькі перадумовы пераходу ад старой да новай беларускай літаратурнай мовы (Прамова Мялешкі, Ліст да Абуховіча, дзелавая пісьменнасць, асабліва пры перадачы простай мовы сведак і пацярпелых), што паслужыла падставай для адмаўлення адсутнасці пераемнасці паміж старой і новай гістарычнымі формамі беларускай літаратурнай мовы. Літаратурная аснова новай беларускай мовы абмяжоўвалася камедыйна-драматычным стылем, у якім народна-гутарковая мова выкарыстоўвалася выключна з мэтай яе натуралістычнага капіявання. Такая звужанасць стылістычнай асновы фармавання новай беларускай мовы, відаць, і з’явілася фактарам перарыву старой і новай моўна-літаратурных традыцый, паслядоўнай іх заменай у часе, прычым з даволі значным інтэрвалам (апошняя кніга на старабеларускай мове “Собрание припадков краткое…” выйшла ў 1722 г., першыя творы на новай беларускай літаратурнай мове “Камедыя” і “Доктар прымушоны” з’явіліся ў рукапісным зборніку 1787 г.). Таму ў дачыненні да беларускай мовы наўрад ці прымянімы, ў адрозненне ад украінскай, тэрмін пераход . Такая істотная розніца заднім чыслом сведчыць аб тым, што мы маем справу з дзвюма самастойнымі мовамі – стараўкраінскай і старабеларускай.
Даказваючы літаральна з пенай ля рота блізкасць, ледзь ці не ідэнтычнасць старабеларускай і стараўкраінскай моў, іх сінкрэтызацыю ў нейкай міфічнай палескай мове, якія мэты праследуе пры гэтым сп. Майсіенка? Даказаць крэўную роднасць украінскага і беларускага народаў-братоў? Аднак гэта, па-першае, самавідавочна, па-другое, бальшавіцкая імперыя, для ўмацавання якой нас – не толькі з славянамі, але і з балтамі, угра-фінамі, цюркамі – гвалтоўна рабілі братамі, спачыла ў Бозе. І паміж былымі братамі пачалася зусім не братэрская спрэчка за спадчыну гэтай нябожчыцы маці-імперыі. У гэтай спрэчцы ад іншых не хочуць адставаць і ўкраінцы ў асобе яе лепшых сыноў, як Майсіенка. Такім чынам, мэта тут можа быць толькі адна: прыменшыўшы беларускія рысы афіцыйнай мовы Вялікага Княства Літоўскага, і, наадварот, перабольшыўшы ролю наяўных у ёй спарадычных украінізмаў, насуперак гістарычнай праўдзе перабольшыць ролю ўкраінцаў і ўкраінскай мовы ў супольнай дзяржаве ВКЛ.
Мы, беларусы, маем права называць гэтую мову беларускай (старабеларускай), як украінцы мову тэкстаў, якія ўзніклі на ўкраінскай этнічнай тэрыторыі – украінскай (стараўкраінскай), як літоўцы называюць Літвой усю тэрыторыю Вялікага Княства Літоўскага. Так, нельга аспрэчваць, што мова тэкстаў, напісаных “у Мінську, Бересті і т. д., чи в Крем'янці, Луцьку, Овручі тощо” мае шмат агульнага (было б дзіўна, калі б у межах усходнеславянскага рэгіёну гэтай агульнасці не было, як у межах, напрыклад, германскага паміж нямецкай, шведскай, дацкай, нарвежскай, фрызскай і ісландскай мовамі), аднак гэта не выключае і іх адрознення, а “достатньо відомі факти” пратэстаў шляхты з Берасцейшчыны і Кіеўшчыны супраць парушэння пункту ўнійнага прывілею 1569 г. аб гарантыі захавання “рускай мовы” ў судаводстве і адміністрацыі – зусім не сведчанне агульнасці гэтай мовы (в огороде бузина, а в Киеве дядька), тым больш што і сам сп. Майсіенка, пярэчачы сам сабе, расшыфроўвае паняцце «руская шляхта» як украінская і беларуская. Калі гэта так, то чым украінская шляхта адрознівалася ад беларускай? Думаецца, мовай – таксама і найперш. Іншымі словамі, паняцце «руская мова» мела па розныя бакі мяжы паміж дзвюма этнічнымі – беларускай і ўкраінскай – тэрыторыямі розны змест. І ў сваім артыкуле на прыкладзе фармавання сучаснай албанскай літаратурнай мовы, якая змянілася ў выніку змены дыялектнай асновы, мной было паказана істотнасць этнічнай, дыялектнай асновы. Не можа быць, каб мова на розных дыялектных асновах была абсалютна аднолькавай. Ды і носьбіты гэтай агульнай, як лічыць сп. Майсіенка, мовы па розныя бакі міжэтнічнай мяжы мелі розныя этнонімы. Жыхары тэрыторыі на поўнач ад гэтай мяжы мелі этнонім «ліцвіны», а ці мелі такі этнонім жыхары на поўдзень ад гэтай мяжы? Тое, што жыхары на поўнач ад мяжы не адразу сталі называцца беларусамі, не доказ адсутнасці адпаведнай этна-моўнай агульнасці: этнонім «украінцы» таксама ж узнік не адразу. Так, напрыклад, жыхар Навагрудчыны XVII ст. мемуарыст Ф.Еўлашоўскі пісаў пра свайго земляка ў сейме: “маршалковал межи послами наш литвин Лукаш Болько Свирский” . Сп. Майсіенка з жарам даказвае, прычым так эмацыйна, што аж забывае істотныя факты, што літаратурная мова Кіеўшчыны, Валыні, Брацлаўшчыны была агульнай. А якая мова была на поўдзень ад Брацлаўля? Мы ўжо казалі пра тое, што працэсы фармавання новых украінскай і беларускай літаратурных моў былі розныя. Паміж дзвюма гістарычнымі формамі беларускай мовы – новай і старой – у сілу гістарычных абставін не было пераемнасці . Пасля выхаду ў свет у 1722 г. у Супраслі апошняй кнігі на старабеларускай мове “Собрание припадков краткое и духовным особам потребное” у выніку ўвядзення Усеагульнай канфедэрацыі саслоўяў 29 жніўня 1696 г. у афіцыйны ўжытак замест старабеларускай мовы ўвайшла польская. Новая беларуская мова зарадзілася пасля перапынку ў амаль 20 год у інтэрмедыях, якія ставіліся ў езуіцкіх школах . У гэтых творах рэплікі на жывой беларускай мове ўкладваліся ў вусны персанажаў з народа з мэтай высмейвання гэтай мовы. Аднак гэта імкненне драматургаў мела эфект, процілеглы жаданаму: гэтыя запісы жывой беларускай мовы паслужылі ўзорамі для літаратурнай творчасці першых беларускіх пісьменнікаў новага часу (Францішка Савіча і інш.), падобна таму як выданне сваіх вершаў русінскім філолагам і пісьменнікам П. Касцельнікам дало штуршок да стварэння русінскай літаратурнай мовы . У адрозненне ад гэтага, напрыклад, фармаванне новай чэшскай літаратурнай мовы адбывалася без перарыву літаратурна-пісьмовай традыцыі . Гэта значыць калі б мова ВКЛ, Кіеўшчыны, Валыні, Брацлаўшчыны была адна і тая ж, то ў такім разе ніякай перадгісторыі ні ў новай украінскай, ні ў новай беларускай моў не было б. Бо, паводле В. Майсіенкі, гэтыя мовы ўзніклі ў выніку распаду адкрытага ім загадкавага палескага (чытай украінскага) этнасу. Так вынікае, калі грунтавацца выключна на пісьмовым баку мовы і зусім не ўлічваць літаратурную мову як адзінства дзвюх яе форм – пісьмовай і вуснай, кожнай з якіх, як вядома, уласціва аўтаномнасць . Акрамя таго, трэба яшчэ ўлічваць прыроду, статус пісьма як формы фіксацыі адпаведнай вуснай формы, у выпадку з кірылічным пісьмом – неканвенцыйнасць першых, зафіксаваных ім, тэкстаў, г. зн. тоеснасць апошніх фіксуемым імі хрысціянскім догматам , якою абумоўлівалася кансерватыўнасць кірылічнага пісьма ў адносінах да знакавых для жывога беларускага вымаўлення асаблівасцей – акання / якання, дзекання / цекання. Менавіта гэтым, а не малой ступенню характэрнасці гэтых рыс для афіцыйнай мовы Вялікага Княства Літоўскага тлумачыцца іх слабое адлюстраванне ў мове адпаведных дакументаў. Sapienti sat, аднак чамусьці гэты тэзіс майго артыкула рэцэнзент абыходзіць маўчаннем. Відаць таму, што згода са мной у гэтым пытанні не на карысць яго гіпотэзе, паколькі гаворка менавіта пра знакавыя для беларускай мовы рысы і, адпаведна, знакавую для ўкраінскай мовы іх адсутнасць у ёй. Зыходзячы са сказанага, наяўнай у згаданых тэкстах ступені фанетызацыі правапісу дастаткова для канстатацыі факта наяўнасці адпаведных рыс у абмяркоўваемай мове. Аднак важная не толькі адлюстраваная ў старажытных пісьмовых тэкстах асаблівасць жывой мовы кожная сама па сабе, вельмі красамоўным з’яўляецца і іх склад. Зразумела, рысы жывога вымаўлення, адзначаныя У. Анічэнкам у старажытных граматах з тэрыторыі Беларусі (акрамя цекання), хоць і не адрозніваюць беларускую мову ад украінскай, але адной гэтай акалічнасці мала, каб не лічыць іх беларускімі. А тым больш у спалучэнні з дзеканнем-цеканнем яны, безумоўна характарызуюць беларускую мову ў цэлым, як і без дзекання-цекання – украінскую. І менавіта дзеканне-цеканне, як сведчаць даследаванні, адносіцца да ліку тых рыс, адлюстраванне якіх не дасягнула ў пісьмовых тэкстах з беларускай тэрыторыі ўзроўню нормы ў адрозненне, напрыклад, ад зацвярдзення шыпячых, што, натуральна, не дае падставу сцвярджаць, што першая рыса была адпаведнай жывой мове характэрна ў меншай ступені, чым другая. Традыцыйнасць старажытнага беларускага кірылічнага пісьма ў адносінах да рыс жывога беларускага вымаўлення, якія ў найбольшай ступені супярэчылі этымалагічна-марфалагічнаму прынцыпу старажытнай арфаграфіі, якраз і тлумачыцца ступенню гэтага пярэчання, бо іх адлюстраванне вымагала (як у выпадку з дзеканнем) змянення самога складу ад пачатку сакралізаванага кірылічнага пісьма (увядзення лігатуры дз), як і разнавіднасцей пісьма, якія прымяняліся ў іншых рэлігіях Пісання . Фідэістычная прыстраснасць да пісьма пабуджала балгарскага кніжніка XV ст. Канстанціна Касцянецкага, паслядоўніка патрыярха Яўфімія Тырнаўскага і аўтара самага аб’ёмнага з вядомых рукапісных славянскіх твораў аб мове – “Кнігі аб пісьмёнах” бачыць у арфаграфіі праблемы веравызнаўчай важнасці і таму, у прыватнасці, адносіцца да памылкі ў пісьме як да ерасі . Напрыклад, пра страту літары F (фіты), залішняй у царкоўнаславянскай мове, Канстанцін піша, што з яе стратай погубише главнаа утвержденіа писаніом . Вось чаму сярэднявечча называецца часамі трапяткога пакланення перад святыняй пергамента і літар . Тое, што такія адносіны да пісьма пашыраліся і на іншыя, акрамя рэлігійных, жанры пісьменнасці, пацвярджаецца агульнасцю ў аснове гэтага пісьма. І хоць з цягам часу класічная кірыліца зазнавала змены, у тым ліку і на беларускіх землях, агульнасць пісьма свецкіх разнавіднасцей пісьменнасці з рэлігійнай падтрымлівала гэтыя адносіны. Аб тым, што кансерватыўнасць кірылічнага пісьма з’яўляецца вынікам менавіта фідэістычных адносін да яго, з’яўляецца большая ступень захаванасці кірылічнай азбукі і традыцыйных правапісных прыёмаў якраз у рэлігійных жанрах пісьменнасці ў параўнанні са свецкімі. Варта, відаць, яшчэ раз нагадаць пра розніцу ў ступені перадачы асаблівасцей жывога беларускага вымаўлення ў беларускіх тэкстах, напісаных іншымі, акрамя кірылічнай, сістэмамі пісьма (лацінскай і арабскай) у параўнанні з кірылічнымі, гэта ж даказваецца і большай ступенню фанетызацыі правапісу ў кірылічных тэкстах на новай беларускай мове, калі ўжо да кірылічнага пісьма страцілі сілу фідэістычныя адносіны, у параўнанні са старабеларускімі . Вось чаму цяжка паверыць, што, мяркуючы па нормах апошняй кнігі на старабеларускай мове “Собрание припадков краткое и духовным особам потребное“, якая выйшла ў 1722 г., у жывой беларускай мове не было дзекання / цекання , а ў 2-й палавіне таго ж стагоддзя, мяркуючы па нормах школьных інтэрмедый, яно раптам з’явілася.
Дрэнна хавае незадавальненне маёй пазіцыяй непрыняцця іншых абазначэнняў афіцыйнай мовы ВКЛ, акрамя прынятай беларускімі лінгвістамі яе назвы «старабеларуская», і літоўскі рэцэнзент маёй працы Л. Каралюс . Аднак, як я ўжо гаварыў, называць яе «рускай», «канцылярска-славянскай», «заходнерускай», — значыць не прызнаваць сувязі гэтай мовы з яе носьбітамі, карэнным славянскім насельніцтвам цяперашніх беларускіх зямель.
Так, тэрмін «заходнеруская» з'явіўся пасля ўключэння беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі ў выніку падзелаў Рэчы Паспалітай. Перайменаванне нашай мовы такім чынам было зроблена ў адпаведнасці з ідэалогіяй і практыкай “западноруссизма” мэтай чаго была хутчэйшая інкарпарацыя беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі, а для дасягнення паспяховасці, незваротнасці гэтай акцыі – хутчэйшая асіміляцыя беларусаў . Гэты тэрмін непрымальны для беларусаў як спадчына каланіяльных часоў.
Тэрмін «канцылярска-славянская» выключае наяўнасць у афіцыйнай мовы ВКЛ этнаса-носьбіта. Тэрмін «руская», хоць і з’яўляецца гістарычнай назвай нашай мовы, але зараз, як і яшчэ адна назва яе, «літоўская», належаць іншаму этнасу і ў рэтраспектыве з'яўляецца двухзначным (як, напрыклад, назвы моў балгарская і македонская – першая была раней цюркскай, другая – грэчаскай, але зараз абедзве – славянскія) і ўжыванне яе зараз уносіць непатрэбную блытаніну і можа быць выкарыстана расійскімі і прарасійскімі сіламі як доказ адсутнасці ў беларусаў сваёй асобнай мовы ў мінулым, а значыць і ў цяперашні час, паколькі тэрмін «беларуская» ўзнік параўнальна нядаўна, а значыць неадпаведнасці сапраўднасці існавання самой беларускай нацыі. Хаця, напрыклад, раней не было і латышоў, а былі земгалы, селы, латгалы, куршы. Не называць жа сучасную мову латышоў земгальска-сельска-латгальска-куршскай! Падобных прыкладаў шмат. Назва «старабеларуская» пераадольвае недахопы, недакладнасці іншых гістарычных назваў адпаведнай мовы. І паколькі гэтых назваў было ўсё ж некалькі, і кожная з іх у прынцыпе мае права на існаванне, то што, будзем называць афіцыйную мову ВКЛ руска-заходнеруска-літоўскай? Тады чаму б і мову этнічных літоўцаў не называць жэмайцка-аўкштайцкай, паколькі і тэрмін «літоўская» двухзначны, бо абазначае «датычны да этнічнай Літвы і датычны да Літвы летапіснай», якая ўключала і частку славянскай, беларускай тэрыторыі? Пазіцыя Л. Каралюса грунтуецца таксама, як і пазіцыя В. Майсіенкі, на непрызнанні наяўнасці ў старабеларускай мовы яе ўласнай дыялектнай базы і вуснай формы, а значыць трактаванні яе як мёртвай, запазычанай мовы накшталт царкоўнаславянскай ці латыні. Праўда, пры гэтым ён спасылаецца на думку Э. Гудавічуса, які імкнуўся вырашыць праблему суадносін вуснай і пісьмовай форм афіцыйнай мовы ВКЛ, тым самым суадносін гэтай мовы і яе носьбітаў – этнаса. Аднак калі нават гэтыя мовы за час функцыянавання на беларускіх землях набылі нейкія мясцовыя рысы, то старабеларуская мова не магла быць мёртвай і запазычанай, паколькі яна мела дыялектную аснову (рысы беларускіх народных гаворак адлюстраваліся ў старабеларускіх пісьмовых тэкстах прыкметна) . Значыць сувязь гэтых дзвюх камунікатыўных сістэм – афіцыйнай мовы ВКЛ і народных гаворак этнічнай тэрыторыі беларусаў бясспрэчная. Паколькі ў мёртвых або запазычаных моў дыялектная аснова або адсутнічае, або знаходзіцца ў іншым месцы (у царкоўнаславянскай – гаворкі балгарскай мовы) 62, лацінскай – гаворкі насельніцтва Апенінскага паўвострава63. Аднак крытычная пазіцыя Э. Гудавічуса не выключае наяўнасці іншых, прыведзеных мною, і не адмаўляе іх. Да таго ж Гудавічус прытрымліваецца састарэлай думкі, што вырашальную ролю ва ўзнікненні ў беларусаў сваёй, асобнай літаратурнай мовы з'яўляецца ВКЛ. Гэта правільна, аднак, толькі часткова. Дадзенае меркаванне заслугу ў фармаванні беларускага этнасу і мовы надае вялікім літоўскім князям, якія адасобілі гэтую частку ўсходніх славян у асобнай дзяржаве, разбурыўшы тым самым усходнеславянскую моўна-тэрытарыяльную агульнасць. Аднак, калі б было так, то мовай беларусаў магла б стаць і літоўская. Да таго ж і ва ўмовах адзінай дзяржавы захаваліся не адна, а дзве ўсходнеславянскія мовы – беларуская і, як мной даказана вышэй, украінская. Гэта сведчыць аб тым, што базы для ўзнікнення беларускай і ўкраінскай моў — дыялектныя асновы – існавалі да ўзнікнення ВКЛ. Да таго ж калі прызнаць вырашальным палітычны фактар фармавання беларускага этнасу і мовы, то ў беларусаў і да ВКЛ была свая дзяржава, якая магла садзейнічаць кансалідацыі нацыі – Полацкае княства. Праяўленнем механістычнасці поглядаў Гудавічуса на паходжанне беларускай мовы і яе сутнасць, механістычнасці, якая ёсць вынікам успрыняцця гэтай мовы не як жывой мовы пэўнага этнасу, з'яўляецца адмаўленне прамой сувязі паміж старой і новай гістарычнымі формамі беларускай мовы. Між тым менавіта жывая мова беларусаў і з'яўляецца «звязуючым звяном» гэтых дзвюх форм беларускай мовы. Менавіта гэтыя дзве формы звязвае адлюстраванне агульных асноватворных рыс жывога беларускага маўлення з той толькі розніцай, што кніжнасць, архаічнасць старабеларускай мовы не дазволіла адлюстравацца ў ёй гэтым асаблівасцям у поўнай меры, як у новай, што з'явілася спадчынай дыгласіі – проціпастаўлення кніжнай і някніжнай форм літаратурна-пісьмовай мовы.
У дакументах мясцовага паходжання ўсё выразней праяўляліся асаблівасці жывой беларускай мовы, пачынаючы з самых ранніх (Дагаворная грамата смаленскага князя Мсціслава Давыдавіча з Рыгай і Гоцкім берагам, укладная грамата княгіні Юльяніі царкве ў Азярышчах і г д) . Майсіенка абвяргае гэты факт толькі таму, што ён яго не задавальняе.
Л. Каралюс пацвярджае правільнасць маёй думкі аб катэгорыі даследчыкаў-гісторыкаў як генератараў непрымальных для беларусаў дэфініцый афіцыйнай мовы ВКЛ, калі для азначэння гэтай мовы як формы яе існавання ўжывае тэрмін «інтэрдыялект» . Аднак справа ў тым, што інтэрдыялект або кайнэ – гэта перадгісторыя літаратурнай мовы, прынцыповае адрозненне інтэрдыялекта ад літаратурнай мовы – у выключна вуснай форме першага . Кайнэ ўзнікае ў рэгіёнах са змешаным насельніцтвам. Узнікшы на базе аднаго дыялекта, кайнэ паступова ўбірае ў сябе і некаторыя спецыфічныя асаблівасці іншых дыялектаў, ператвараючыся такім чынам у нешта сярэдняе паміж імі. Старабеларуская мова як мова ўжо не магла быць сваёй перадгісторыяй, бо яна ўжо мела сваю пісьмовую форму і сваю даўнюю пісьмовую традыцыю, разгалінаваную сістэму стыляў і, няхай сабе і стыхійную, кадыфікацыю. Беларуская мова старажытнага перыяду была наддыялектным утварэннем у межах этнічнай тэрыторыі беларусаў. Зыходная агульнасць пісьма дазваляла ёй, не становячыся нечым сярэднім паміж беларускай і ўкраінскай мовамі, абслугоўваць абодва роднасныя народы, дазваляючы яе суадносіць з дзвюма формамі жывога маўлення – то беларускага, то ўкраінскага .
Майсіенка В: «У тыя далёкія часы на землях нашчадкаў украінцаў, беларусаў, расіян рэальна функцыянавалі фактычна тры мовы: царкоўнаславянская, старажытнакіеўская (старажытнаруская – У. С.) і жывая народная. Першыя дзве пісьмовыя, апошняя – вусная» (с. 92). Якая магла быць агульная палеская мова ў Княстве, калі крыніцы сведчаць аб беларуска-украінскім узаемаперакладзе? У такім разе ў пагранічча трэба ўключыць фактычна ўсю Беларусь, што і імкнецца зрабіць Майсіенка, шукаючы ўкраінскія рысы аж ля Вільні. Пры гэтым ён усяляк імкнецца нівеліраваць спецыфічныя рысы жывога беларускага маўлення, прыменшыць іх ролю і значэнне для характарыстыкі беларускай мовы як асобнай усходнеславянскай. Так, выпадкі адлюстравання дзекання-цекання ў старабеларускіх тэкстах ён тлумачыць польскім уплывам. Атрымліваецца, што і ў жывой мове гэтая рыса – таксама вынік польскага ўплыву? Калі так дык самы час уключаць беларускія гаворкі ў арэал польскіх. Аканне, паводле яго – недастаткова прынцыповае адрозненне беларускай мовы ад украінскай (?). Тут – ігнараванне жывога маўлення беларускага насельніцтва ВКЛ. Гэта можна дараваць неславянам-літоўцам, якія не здольныя ўспрымаць жывое беларускае маўленне на ўзроўні ўсходніх славян. Аднак гэтаксама паводзіць сябе прадстаўнік усходніх славян! Выснова: рэцэнзент выкарыстоўвае кансерватызм старажытнай кірыліцы ў сваіх інтарэсах – для абгрунтавання сваёй гіпотэзы аб украінскай (украінска-беларускай (палескай)) мове як адзінай афіцыйнай мове ВКЛ, бо гэта адпавядае яго патрыятычным поглядам. Рэцэнзія В. Майсіенкі – яшчэ адзін факт для майго артыкула, пацвярджаючы актуальнасць распрацоўваемай мною праблемы. У маім артыкуле – і пра ўмоўнасць кірылічнай арфаграфіі, яго адносіны да жывога вымаўлення, але рэцэнзент гэтага, відаць, не заўважыў, раз абыходзіць маўчаннем. Тэндэнцыйна апрацаваўшы пералік фанетычных рыс беларускай мовы, які прыводзіць у сваёй працы Я. Ф. Карскі (што само па сабе несумленна), ён робіць яго прыдатным для абгрунтавання сваёй гіпотэзы. Паколькі такія дзеянні выглядаюць несур'ёзна, яны надаюць яго рэцэнзіі характар розыгрышу.
Каб афіцыйная мова Вялікага Княства Літоўскага, у тым ліку і на беларускіх землях была ўкраінскай, трэба каб сталіцай ВКЛ была не Вільня, а, скажам, як мінімум Тураў. Складваецца ўражанне, што перш чым напісаць свой артыкул, я, неаўтарытэтны, па вызначэнні Майсіенкі, даследчык павінен быў параіцца з безумоўна аўтарытэтным вучоным Майсіенкам. Ці ёрнічанне, як і фальшывы пафас – прыкмета навуковага стылю новага часу? Бясконца тасуючы адны і тыя ж элементы, рэцэнзент прынцыповыя з іх, як карцёжны шулер, хавае ў рукаў. Ці гэткае нядобрасумленнае абыходжанне з фактамі – прыкмета Вашай, сп. Майсіенка, аўтарытэтнасці як вучонага? Чамусьці неістотнымі, паводле Майсіенкі, з’яўляюцца якраз тыя рысы беларускай мовы, якія адрозніваюць яе ад украінскай, а менавіта дзеканне-цеканне і аканне-яканне. Рэцэнзент лічыць мой спосаб доказу недасканалым. А тое, што ён прыводзіць для аргументацыі сваёй гіпотэзы толькі рысы, агульныя для беларускай і ўкраінскай моў — па змоўчанні з’яўляецца натуральным. Але рысы агульныя, як мной паказана вышэй, ёсць у беларускай мовы і з літоўскай мовай. Дык што, на гэтай падставе трэба абвяшчаць гэтыя дзве мовы адной, беларускай?
Мову агульнадзяржаўных дакументаў вызначаў склад канцылярыі вялікага князя паводле паходжання з пэўных тэрыторый. Для таго каб мова агульнадзяржаўных дакументаў была ўкраінскай, трэба каб прынамсі большасць пісараў вялікакняжацкай канцылярыі паходзіла з украінскіх этнічных зямель. Але, як сведчаць паказальнікі Ю. Вольфа і Г. Люлевіча – А. Рахубы, гэтага не было .
Тэрытарыяльны дыялект, як вядома, форма існавання мовы, якая проціпастаўляецца літаратурнай яе форме. Разам з тым канкрэтным дыялектам адпавядае канкрэтная літаратурная мова. Зразумела, калі гэта мова не запазычаная. А старабеларускую літаратурна-пісьмовую мову наўрад ці можна лічыць на беларускіх землях такавой. Хаця нават часта асаблівасці мясцовых гаворак прабіваюць сабе дарогу і ў запазычанай мове, у выніку чаго апошняя ў рэшце рэшт распадаецца на шэраг мясцовых варыянтаў (стараславянская мова). Менавіта так узнікла і polszczyzna kresowa. У беларускай разнавіднасці польскай мовы не маглі адбіцца ўкраінскія рысы.
Сп. Майсіенка ў запале часам пярэчыць сам сабе, прыводзячы ў якасці аргументаў на карысць сваёй гіпотэзе факты, якія на самой справе яго гіпотэзе супярэчаць. Так, у якасці прыкметы агульнасці афіцыйнай мовы ВКЛ як, зразумела, украінскай ён ілюструе адсутнасць пераходу о, е ў и ў новазакрытых складах, тады як гэтая рыса сведчыць на карысць таго, што мова гэтага тэксту – беларуская.
Рэцэнзент спасылаецца на думку П. П. Плюшча, В. В. Німчука, В. М. Русаніўскага аб афіцыйнай мове ВКЛ як супольнай украінска-беларускай (с. 94). Але гэта, па-першае, думка зацікаўленых асоб, а па-другое – нават яны, украінцы, пашкадавалі беларусаў і не замахнуліся на нашу мову.
Майсіенка рашуча супраць тэрытарыяльнага крытэрыя ў размежаванні стараўкраінскіх і старабеларускіх помнікаў пісьменнасці. Цікава, а да якіх – аўтарытэтных ці не – трэба аднесці ўкладальнікаў “Словника староукраїнської мови», якія выкарысталі ў якасці крыніц галоўным чынам тэксты з украінскай тэрыторыі, і ўкладальнікаў “Гістарычнага слоўніка беларускай мовы”, што прыцягнулі тэксты выключна з беларускай тэрыторыі. Ці гэта для сп. Майсіенкі не факт?
Підсумовуючи, напрошваецца думка, што сп. Майсіенка, мяркуючы па ўсім, ўсё яшчэ ва ўладзе мітынговых страсцей, калі аргументамі служаць не факты, а эмоцыі. Аднак мітынгі засталіся у тых ужо далёкіх 90-х гадах цяпер ужо мінулага стагоддзя. Час ужо астыць і з развагай вырашаць праблемы сваіх народаў і іх узаемаадносінаў з суседзямі. Бо як бы ні хацелася сп. Майсіенку і яго аднадумцам з іншых былых брацкіх рэспублік, сваёй мовы мы не аддамо і чужых нам не трэба. Як пісаў наш дарагі Янка Купала ў вершы “Ворагам беларушчыны”, па-ранейшаму, як паказвае жыццё, надзённым у пачатку мінулага стагоддзя, так і ў пачатку цяперашняга:

Чаго вам хочацца, панове,
Які вас выклікаў прымус
Забіць трывогу аб той мове,
Якой азваўся беларус.

Чаму вам дзіка яго мова?
Паверце, вашай ён не ўкраў,
Сваё ён толькі ўспомніў слова,
З якім радзіўся, падрастаў.
…………………………….
Напасцю, лаянкай напраснай
Грудзей не варта мазаліць!
Не пагасіць вам праўды яснай:
Жыў беларус і будзе жыць!

Падобна таму як літоўцы хочуць мець свае палітычныя дывідэнды са шматзначнасці (ў рэтраспектыве) этноніма “літоўскі”, пра што я пісаў у сваім артыкуле, так расіяне, а цяпер і ўкраінцы – са шматзначнасці этноніма “рускі”. Калі ж пераважыць навука? Гэта яшчэ раз сведчыць аб актуальнасці ўзнятага мною пытання.

Цэтлікі:

Ответить

  Проверка PR и ТИЦ
Нашы сябры:
Казкі беларускія!