A A

К. П. Любецкая. ДЫНАМІКА ЛЕКСІЧНЫХ ЗМЕНАЎ У БЕЛАРУСКАЙ СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧАЙ ТЭРМІНАГРАФІІ

Няд, 18 лістапада 2012

Беларуская мова

(ЛИЧНОСТЬ-СЛОВО-СОЦИУМ — 2009)

Сельскагаспадарчая тэрміналогія неаднойчы з’яўлялася прадметам апісання практычнай тэрмінаграфіі: падрыхтавана 17 даведнікаў, прысвечаных розным галінам сельскагаспадарчай справы [1–17], таму «шмат у чым не маюць падстаў нараканні на нераспрацаванасць тэрміналогіі на беларускай мове, якія нярэдка гучаць з вуснаў тых, хто адмаўляе ў праве на жыцце беларускамоўнай навуцы і беларускамоўнаму навучанню, у тым ліку і ў ВНУ» [18, с. 3]. Варта адзначыць, што ў тэрмінаграфічных выданнях ХХ ст. часам прапануюцца розныя найменні аднаго паняцця. Звязана гэта, верагодна, з тым, што самі крыніцы ствараліся, ў розныя перыяды фарміравання беларускай мовы: пачатак і канец ХХ ст. Можна выказаць меркаванне, што праца па ўнармаванню беларускай лексікі на пачатку стагоддзя ў некаторай ступені знайшла свае адлюстраванне ў лексікаграфічных даведніках, якія на момант укладання лексіконаў, бясспрэчна, былі своеасаблівым сродкам арганізацыі нацыянальнай мовы. Сур’езнай перашкодай у развіцці беларускай слоўнікавай дзейнасці ў гэты час з’яўлялася неўпарадкаванасць беларускай мовы і недастатковасць уласнай лексікаграфічнай традыцыі. Пры фарміраванні тэрміналагічнага апарату пэўнай галіны ведаў аўтары лексіконаў выступалі часам першапраходцамі, вопыт якіх незаўседы быў удалым. Разам з тым у тагачасных слоўнікавых крыніцах назапашаны значныя практычныя напрацоўкі, цікавыя і каштоўныя для выкарыстання ў сучаснай лексікаграфічнай практыцы. Характэрным для слоўнікавых даведнікаў 90–х гадоў ХХ ст. у адрозненне ад папярэдняга перыяду з’яўляецца ўдасканаленне якасці апрацоўкі слоўнікавых крыніц: укладанне лексіконаў грунтуецца на значных тэарэтычных і практычных лексікаграфічных дасягненнях. Складальнікі лексіконаў, як правіла, арыентуюцца на існуючы вопыт слоўнікавай спадчыны (пераважна рускамоўнай): даведнікі рыхтуюцца на ўзор ужо наяўных слоўнікаў з уключэннем рускай мовы або руская мова выконвае ролю папярэдняга слоўніка ці ўводзіцца ў склад даведніка як мова–пасрэднік для супастаўлення разнамоўных эквівалентаў. Вызначальным у гэтай сувязі з’яўляецца той факт, што ў значнай колькасці выпадкаў распрацаваныя лексіконы шматмоўныя. Стварэннем слоўнікавых крыніц займаюцца пераважна спецыялісты–прадметнікі сумесна з лінгвістамі.

Для асэнсавання гістарычнага руху тэндэнцый па ўпарадкаванню беларускай сельскагаспадарчай лексікі ў ХХ ст. зробім панарамны агляд лексічных змен у шырокім кантэксце беларускай практычнай лексікаграфіі ХХ ст. Паколькі да пачатку ХХ ст. задача фарміравання і кадыфікацыі беларускай тэрміналогіі не ставілася, калі не лічыць слоўнікі–даведнікі для чытання старабеларускіх юрыдычных актаў, якія, аднак, мелі спецыяльную і абмежаваную функцыю, зыходным можна лічыць «Сямімоўны слоўнік» (1918), у якім здзейснены першыя спробы стварэння, апрацоўкі і кадыфікацыі тэрмінаў сучаснай беларускай мовы. Для аб’ектыўнага аналізу залучаны найперш тэрміналагічныя і нарматыўныя руска–беларускія слоўнікі, «паколькі яны ў перакладной частцы даюць найбольш поўнае ў рамках беларускай лексікаграфіі ўяўленне пра лексічную норму і яе змены на працягу ўсей гісторыі новай беларускай літаратурнай мовы» [19, с. 101]. Лексічны матэрыял гэтых перакладных даведнікаў незаўседы вызначаны якой–небудзь сістэмай у падачы тэрмінаў розных галін ведаў. Разам з тым практыка іх стварэння садзейнічала развіццю беларускай літаратурнай мовы, а ў даведніках адлюстраваны спробы намінацыі і дэфініцыі слоў і спалучэнняў намінатыўна–тэрміналагічнага характару. Тэрміналагічная сітуацыя пэўнага часу, безумоўна, знайшла адлюстраванне і ў агульных слоўніках.

Сельскагаспадарчыя найменні «Сямімоўнага слоўніка» ахопліваюць розныя падсістэмы тэрмінагаліны, куды ўваходзяць наменклатурныя назвы сельскагаспадарчых культур і прылад працы, глебазнаўчыя паняцці, а таксама лексемы, што маюць дачыненне да малочнай прамысловасці.

Варта адзначыць, што адлюстраваная ў сферы фіксацыі, а таксама добра вядомая і шырока ўжывальная ў штодзенным жыцці сельскагаспадарчая лексіка, упарадкаваная пераважна за кошт уласных моўных рэсурсаў, змянілася ў нязначнай ступені.

Да часу складання «Сямімоўнага слоўніка» беларуская мова ўжо мела шырокія звесткі ў галіне сельскай гаспадаркі, назапашванне якіх адбывалася перш за ўсе з практычных мэт. У адпаведнасці з асноўным прынцыпам арыентацыі на ўласныя магчымасці беларускай мовы аўтары слоўніка і прапанавалі ўвесці ў сферу спецыяльнай камунікацыі найбольш распаўсюджаныя на беларускай тэрыторыі найменні, надаўшы ім пры гэтым тэрміналагічнае значэнне. Частка гэтых найменняў была ўтворана сугучна законам беларускага словаўтварэння, адпавядала функцыі тэрміна, а таму знайшла адлюстраванне і замацаванне ў далейшых слоўнікавых крыніцах 20–х гадоў і без змен захавалася да нашых дзен. Сталі здабыткам сучаснай сельскагаспадарчай мовы такія лексічныя адзінкі, як ням. EiweiЯ – бел. biaіok, ням. Grьnfutter – бел. zialony korm, ням. Dampfpflug – бел. parawy pіuh, ням. Fruchtfolge – бел. pіadazmien, ням. Zuber – бел. cebar.

Варта адзначыць выпадкі, калі беларускі адпаведнік паняццю «Сямімоўнага слоўніка» стала трымаецца ў далейшай слоўнікавай практыцы. Але на працягу стагоддзя есць і іншыя эквіваленты, якія сутыкаюцца і суіснуюць на раўнапраўных пазіцыях, параўн.: значнае распаўсюджанне атрымала ням. Sumpf – бел. baіota, але ў абарачэнні есць і дрыгва, крокаць, багна; навуковай мове вядома ням. eggen – бел. baranawaж, але ў хаджэнні есць і скарадзіць, скародзіць; разам з ням. Nadelwald – бел. bor пашыралася і іглясты лес, бор, хваевы лес, хвойны лес; замацавалася ням. Saat (grьnes Feld) – бел. pasiewy, але выкарыстоўваецца і рунь, сяўба, сеянне; побач з ням. Beimischung – бел. prymieљka пісьмовае бытаванне атрымала і дамешка, домешка, падмешка, прымесь; вытрымала выпрабаванне часам ням. Saat (Aussaat) – бел. siemba, але фіксуецца і засеў, пасеў, рунь.

У аналізуемай галіне ведаў есць і выпадкі, калі выбраныя для перадачы некаторых паняццяў лексемы «Сямімоўнага слоўніка» атрымоўваюць перавагу ў канцы стагоддзя, а ў лексікаграфічных крыніцах 20–х гадоў яны замяняюцца новымі словамі або падаюцца як сінонім, параўн.: да ням. Egge – бел. barana прапаноўвалі ў 20–я гады скарада, смык; да ням. Milch – бел. maіako прапаноўвалі сырадой; да ням. Mineral – бел. mineraі прапаноўвалі крышэц.

Частка рэкамендаваных да выкарыстання сельскагаспадарчых найменняў слоўніка не замацавалася ў сучаснай тэрміналогіі пераважна ў выніку працэсаў стылістычнай дыферэнцыяцыі. Змены гэтага пласта лексікі тлумачацца, верагодна, інтэнсіўным развіццем і ўдасканальваннем культуры сельскагаспадарчай вытворчасці.

У гэтым пласце лексікі неалагізмаў адзначаецца няшмат. Да відавочных належаць такія, што не знайшлі адлюстравання ў беларускіх слоўніках розных тыпаў і, фактычна, з’яўляюцца вынікам моватворчай дзейнасці складальнікаў «Сямімоўнага слоўніка», напр., замест ням. Anbau (v. Kartoff.) – бел. abrablaсnie фіксуецца гадаваньне раслін, культура расьлін, ураблянне, апрацоўка; замест ням. Bodenbearbeitung – бел. abrablaсnie ziamli фіксуецца урабляньне, выраб зямлі, апрацоўка, выраб глебы, апрацоўка зямлі; замест ням. Molkerei – бел. maіaиarnia фіксуецца масьлярня, малочная ферма, маслазавод; замест ням. Gдrung – бел. zakiњ фіксуецца бушаваньне, брузаваньне, шумаваньне, закіс, а пачынаючы з сярэдзіны стагоддзя, стала трымаецца браджэнне.

Засталася на ўзроўні адзінкавай спробы перадачы адпаведнага паняцця і не сустракаецца ў далейшай слоўнікавай практыцы намінацыя ням. Kartoffelfдule – бел. hniжcio bulby.

У выніку канкурэнцыі знікла і ням. Dьnger – бел. hnoj. У слоўнікавых крыніцах першай паловы ХХ ст. лексікографы яшчэ звяртаюцца да ўжывання лексемы гной у сінанімічным радзе з угнаеньне, пагнаеньне, з сярэдзіны стагоддзя ў гэтым сэнсе сутыкаюцца угнаенне і ўдабрэнне.

У другой палове 20–х гадоў выявілася нежыццевасць некаторых намінацый, створаных на дыялектнай аснове, семантыка якіх сення апісана ў «Слоўніку беларускіх гаворак паўночна–заходняй Беларусі і яе пагранічча». Выйшлі са спецыяльнага ўжывання такія намінацыі, як ням. Quetschkartoffel – бел. bulbianaja kaљa tamиanica; ням. ButterfaЯ – бел. fasko (сучаснае маслабойка і бочка для масла); ням. Buttermilch – бел. maњlanka (сучаснае масленка); ням. Steckling – бел. razsada (сучаснае чаранок); ням. Anpflanzung – бел. sadћeсnie (сучаснае развядзенне).

Не прыняла моўная практыка і спробу складальнікаў слоўніка ўвесці ў беларускую частку лексікона рускія лексемы, бо ў беларускай мове здаўна існуюць свае адпаведнікі, параўн.: лексема сыроватка пасунула ням. Molke – бел. sywaratka; аказалася недаўгавечнай і адпаведнасць ням. Saat (Korn) – бел. siemia, што саступіла месца такім лексічным адзінкам, як зерне, збожжа, зерня, зярно, зярніна, зярніца, каліва, зярняты.

Беларускія адпаведнікі, атрыманыя ў выніку літаральнага перакладу, таксама не адрозніваліся жыццяўстойлівасцю і не засвойваліся мовай праз сваю грувасткасць. Замест ням. Saatgetreide – бел. ziarnio siemnaje прыжылося насенне; замест ням. Anbauflдche, diesjдhrige – бел. pali wyrablenyje sioleta прыжылося плошча пасяўная.

Сінанімічнасць у сельскагаспадарчай лексіцы «Сямімоўнага слоўніка» ствараецца шляхам спалучэння намінацый самой беларускай мовы. Варта адзначыць пры гэтым, што ў працэсе фарміравання функцыянальных стыляў беларускай мовы сінанімічныя ланцужкі распадаюцца, а нарматыўны статус замацоўваецца або за адным з прапанаваных варыянтаў, або спецыяльнае значэнне надаецца наогул іншай лексеме.

На пачатку стагоддзя яшчэ не было зразумела, які з варыянтаў замацуецца ў радзе ням. Fett – бел. tіustaњж, tuk, бо ў перакладных даведніках сутыкаюцца лексемы тук, клушч, тлустасьць, тлушч, сала, сыць. Хістанні ўласцівыя і слоўнікавым крыніцам сярэдзіны стагоддзя, калі падаецца тлушч, тлустасць, тук, клустасьць, а ў другой палове ХХ ст. прыярытэт атрымоўвае лексема тлушч.

Ніводзін з рэкамендаваных сінонімаў не прыжыўся ў радзе ням. Saatzeit – бел. siemba, иas siemby. Агульнапрынятымі адпаведнікамі паняццю сталі словы высеў, высяванне. У некаторых сінанімічных радах рэкамендаваныя аўтарамі слоўніка лексемы ўвогуле губляюць спецыяльнае значэнне і выходзяць з тэрміналагічнага ўжытку. Так, у радзе ням. Pelle – бел. љaіupa, skura лексема шалупа ўключаецца ў склад «Слоўніка беларускіх гаворак паўночна–заходняй Беларусі і яе пагранічча», а адпаведнае паняцце перадаецца лексемай шалупінне, хоць на працягу ўсяго стагоддзя залучаліся таксама лушпіньне, лузга, луска, лупіны, лушпайка, шалупайка, лупавіна, шалуха; у радзе ням. Verwesung – бел. hniжcio, razіaћeсnie, trupiechlaњж лексему гніцце, паводле дадзеных ТСБМ, неабходна адносіць да ліку размоўных. Іншыя члены гэтага сінанімічнага рада не засвоены мовай у якасці тэрміналагічных намінацый адпаведных паняццяў, а асноўнымі моўнымі выразнікамі паняцця прынята лічыць лексемы трухленьне, тленьне, буцьвеньне, тленне, гніенне. У пары ням. Pflug – бел. pіuh, sacha эквіваленты нямецкай лексемы ў сучасных лексікаграфічных даведніках ствараюць асобныя слоўнікавыя артыкулы.

Такім чынам, на працягу ХХ ст. сельскагаспадарчая мова пэўным чынам удасканалілася і змянілася. Захаваліся да нашых дзен пераважна агульнаўжывальныя і дыялектныя сродкі выражэння сельскагаспадарчых паняццяў, якія ўжо былі ў актыўным карыстанні ў беларускай мове да распрацоўкі самога слоўніка, частка з якіх знаходзіцца ў канкурэтных адносінах з іншымі прапановамі ў сучасных лексікаграфічных даведніках. Некаторыя рэкамендацыі былі страчаны пераважна за кошт змены стылістычнай афарбоўкі, у працэсе замены няўдалых неалагізмаў, запазычанняў і апісальных перакладаў іншымі лексемамі. Большасць сінанімічных ланцужкоў распалася, што выклікала выцясненне аднаго з сінонімаў, або змяненне стылістычнай афарбоўкі аднаго з кампанентаў і страту ім спецыяльнага значэння, або замену абодвух членаў.

Літаратура

1. Беларуска–рускі тэрміналагічны тлумачальны слоўнік па батаніцы і кветкаводстве / скл. Т. М. Бурганская, Л. С. Пашкевіч, А. І. Скорабагатая. – Мінск, 1996.

2. Беларуская навуковая тэрмiнолегiя. Вып. 6. Ботанiка агульная i спэцыяльная / Iн–т Беларускае культуры. – Менск, 1924.

3. Беларуская навуковая тэрмінолегія. Вып. 16. Слоўнiк глебазнаўчае тэрмiнолегii (Проект) / Ін–т Беларускае Культуры. – Менск, 1927.

4. Беларуская навуковая тэрмінолегія. Вып. 19. Слоўнiк сельска–гаспадарчае тэрмiнолегii (Проект) / Ін–т Беларускае Культуры. – Менск, 1928.

5. Беларуская навуковая тэрміналегія. Вып. 24. Слоўнiк тэрмiналегii агульнае расьлiнагадоўлi (Праект) / Беларус. Акад. навук. Тэрмiналегiчная камiсiя iн–ту мовазн. – Менск, 1930.

6. Вызначальнiк кветкавых раслiн. Двухдольныя: Метадычны дапаможнiк па дысцыплiне «Батанiка» для студэнтаў спецыяльнасцей Т.16.01.00 / скл. Л. С. Пашкевiч. – Мінск, 1995.

7. Кароткі руска–беларускі слоўнік па глебазнаўстве і аграхіміі / укл. А. С. Лаўшук, С. С. Барсукоў. – Магілеў, 1996.

8. Кароткі руска–беларускі слоўнік па земляробстве і раслінаводстве / укл. С. С. Барсукоў, А. С. Лаўшук. – Магілеў, 1998.

9. Краткий русско–белорусский словарь земледельческой лексики: для студентов агроном. спец. / сост. О. П. Зенькович [и др.]. – Горки, 1994.

10. Краткий русско–белорусский словарь землеустроителя / сост. В. Ф. Дудко, Г. В. Дудко, О. П. Зенькович. – Минск, 1997.

11. Лешчылоўскi, П. В. Аграрная эканомiка: кароткi слоўнiк / П. В. Лешчылоўскi, Б. В. Ульянка, У. К. Буга. – Мінск: Ураджай, 1990.

12. Лешчылоўскі, П. В. Кароткі слоўнік па аграпрамысловай эканоміцы / П. В. Лешчылоўскі, А. У. Мучынскi, Б. В. Ульянка. – Мінск, 1995. – 159 с.

13. Руска–беларускi агранамiчны слоўнiк / скл. А. Ф. Гуз [і інш.]. – Мінск, 1994.

14. Руска–беларускi слоўнiк сельскагаспадарчай тэрмiналогii = Русско–белорусский словарь сельскохозяйственной терминологии / Г. У. Арашонкава [і інш. ]. – Мінск, 1994.

15. Руска–беларускi тлумачальны тэрмiналагiчны слоўнiк для студэнтаў аграрна–тэхнiчнага профiлю / скл. В. П. Буяшоў [і інш.]. – Мінск, 1996.

16. Руска–беларускi тлумачальны тэрмiналагiчны слоўнiк для студэнтаў аграрна–тэхнiчнага профiлю / скл. В. П. Буяшоў [і інш.]. – Мінск, 1996.

17. Словарь–минимум немецко–русско–белорусский по молочной промышленности / сост. С. М. Дубовская. – Могилев, 1998.

18. Цыхун, Г. Беларуская тэрміналогія ў тэрміналагічных слоўніках (1918–1998) / Г. Цыхун // Беларуская тэрміналогія. Вып. 1.: Тэрміналагічныя слоўнікі (асобныя выданні). – Мінск, 2000.

19. Савіцкая, І. І. Лексікаграфічная спадчына М. Гарэцкага: моўна–гістарычны кантэкст, фарміраванне лексікону, нармалізатарская практыка: Дыс… канд. філал. навук: 10.02.02 / І. І. Савіцкая. – Мінск, 2002.

Цэтлікі:

Ответить

  Проверка PR и ТИЦ
Нашы сябры:
Казкі беларускія!