A A

Ключановіч І. РАЙНІС І КУПАЛА: АДЗІНСТВА ТЭМ І МАТЫВАЎ

(  Беларусь паміж усходам і захадам. – Ч. 2. – Мн., 1997. –С. 234 — 238)

 

Ян Райніс і Янка Купала- паэты сапраўды народныя. Стаяць яны сёння ў сусветнай мастацкай літаратуры нібы магутныя вежы-волаты, стаяць побач, як роўныя.

   Што ж збліжае, родніць іх- паэта латышскага і паэта беларускага? Жыццёвыя шляхі, лёсы ці сыноўняя любоў да родных карёў? Шчырасць і паэтычны лірызм ці смутак журба? Неўтаймаванасць у барацьбе за лепшую народную долю ці рамантычнач ўзнёсласць, без

якой, бадай, наогул не можа здзейсніцца паэзія?

   Забягаюцы некалькі наперад, можна сказаць: пры ўсёй рознасці абодва яны, Райніс і Купала, увайшлі ў свае літаратуры як вешчуны лепшай, светлай долі працоўнага люду. Агульнасць і сгутчнасць іх творчасці- у радках іх шматлікіх твораў, напісаны у цяжкіх гады жыцця беларускага і латышскага народаў.

   Менавіта грамадска-гістарычныя абставіны, якія складаліся ў перыяд уздыму рэвалюцыйных сіл у Расіі і якія прывялі да першай рускай рэвалюцыі 1905—1907 гг., сталі тымі найбольш моцнымі і надзейнымі рухаючымі сіламі, якія прыдалі лірыцы Райніса

і Купалы, паэтаў рознага жыццёвага і літаратурнага вопыту, не толькі паскоранасць у ідэйна-эстэтычным развіцці, але і ідзінства тэм, матываў і жанравы' формаў.

   Сталасць думкі і рэвалюцыйна-публіцыстычны пафас ранніх твораў Райніса тлумчацца яго абвостранным бачаннем жыцця ў шматоўных родных мясцінах, дзе спрадвеку сыходзіліся этнічныя межы латышоў, літоўцаў і беларусаў. Сацыяльная няроўнасць латышоў, якую штодня бачыў млады Райніс, весткі аб «таямнічых падпалах» баронскіх маёнткаў і бунтарскіх выступленнях зняважаных і зняволеных селян- усё гаэта наклала свой адбітак на ідэйнае станаўленне паэта. І калі гімназічныя гады далі яму толькі першы штуршок для разумення сэнсу жыцця, для вызначэння свайго месца ў ім, то гады вучобы ў Пецярбургскім універсітэце паставілі дапытлівага Яна Плешкана (Райніса) у рад бескампрамісных барацьбітоў.

   Крыштальна чыстая натура Райніса, якая з младых гадоў увабрала ў сябя ўсё шматгалоссе роднага краю, зведала ўсю горыч ад царскай ссылкі на Пскоўшчыну і Вятчыну, успрыняла народныя рух як гістарычна і сацыяльна абумоўленае імкненне народа да свабоды і шчасця.

   У першым зборніку вершаў «Далёкія водгукі сіняга вечара», напісаным Райнісам напярэдадні рэвалюцыі 1905г. у далёкім гарадку Слабодскім на Вятчыне, паэт перадаў не толькі асабістую расчараванасць жыццём («Глыбокай зімою», «Песня дхяўчыны»,

«На парозе вечнасці»), але і сацыяльна-рэвалюцыйныя імкненні свайго лірычнага героя («Блудны сын»):

 

Хододный вечер, ветер, ливень злой...

Босой, в отрепьях, он идёт с клюкою.

Вы скажете, — то блудный сын домой

К отцу вернулся, сломанный судьбой?

 

Но разве вы не видите, что взгляд

Его сияет гордо, что, как пламя,

Его лохмотья пурпуром горят?

                            (Пераклад В.Бугаеўскага)

 

   Сапраўднай сімфоніяй, «вясенняй песняй» рэвалюцыйнага латышскага пралетарыята ў саы разгар падзей 1905 з'віўся зборнік Райніса «Пасевы буры». Як «блізкія водгукі» новага, як магутны звон- заклік да рашучага дзеяння гучыць у ім верш «Стань цвёрдай, думка»:

 

 

Стань твёрдой, мысль!

Стань зычным, слово!

Стань наковальней, мысль!

Стань колоколом, слово! (С.43)

                       (Пераклад В. Бурсава)

 

 

   Ні спад рэвалюцыйнай хвалі і перыяд сталыпінскай рэакцыі, што наступіў услед за ім, ні цяжкія ўмовы вымушанай эміграцыі не змаглі пазбавіць Райніса нязломнай веры ў перамогу народа. Як і ў зборніку «Новая сіла», напісаным ужо ў перыяд эміграцыі, у

«Ціхай кнізе» зноў дамінуе той жа райнісаўскі аптымізм, наязгасная вера ў чалавека працы. Дагэтуль уласцівыя творам Райніса лозунгавасць, некаторая адназначнасць публіцыстычна-прапагандысцкага закліку насычаюцца ў яго вершах рэвалюцыйнай філасофіяй барацьбы, рэалістычнасцю паэтычных вобразуў, унутраным дынамізмам лірычнага пісьма.

   Як «Песня гневу, помсты і надзеі», а не адчаю і смерці, як спраўды жывы арганізм паўстаюць у пралетарскай лірыцы латышскага палітычнага выгнанніка эпоха і пачуцці людзей. І таму нядзіўна, што сваё найпершае прызначэнне Райніс бачыў у служэнні працоўнаму класу. У вершы «Клас асноўны, табе!», якім адкрываўся зборнік «Канец і пачатак» (1913), ідэя вернасці пралетарыяту гучыць як хвалюючы гімн барацьбе:

 

Класс основной, тебе

Служіть бойцом- где честь найдётся выше?

Твой

К всечеловечеству і солнцу путь прямой. (С93)

                     (Пераклад в.Елізаравай)

 

   У лірыцы Райніса, надзвычай багатай і шматграннай, адлюстраваліся, па трапнаму вызначэнню латышскага дасоедчыка К.Краўліня, «класавая барацьба, вострыя сацыяльныя кантрасты і найтанчэйшыя адценні чалавечых пачуццяў». Побач з бескампрамісным палітычным лозунгам і драматызмам жзеяння ў ёй сумяшчаюцца, жывуць і вобразы юарацьбітоў, і скупыя, Але запамінальныя малюнкі латгальскай прыроды. Менавіта з іх і нараджаюцца ў райнісаўскай лірыці тэма і матывы сацыяльныя і палітычныя, інтэрнацыянальная і рэалістычная-гістраычная- тыя самыя тэмы і матывы, якія прыдавалі ўчора і прыдаюць сёння паэзіі народнага песняра Латвіі агульна-чалавечае гучанне. 

   Пры ўсёй рознасці жыццёвых лёсаў, вобразна-стыдлявых і жанравых адзнак шматлікія творы Райніса сугучныя паэтычным радкам Янкі Купалы- ад яго самых першы' вершаў («Мужык», «Касцу» да вершаў і паэм, напісаных у паслярэвалюцыйныя гады.

   Купала, як і Райніс, ужо ў ранні перыяд абвострана ўглядаўся ў навакольнае жыццё. Яго грамадзянскае мысленне сталела з кожным новым вершам. Ён марыў не толькі аб тым, «каб пазнаў, аб чым песня» паэта, але і даволі цвёрда патрабаваў (як і Райніс у «Песні жабракоў») пэўнага, адкрытага дзеяння («Што ты спіш?..»):

 

Дык прасніся хутчэй,

Беларускі мужык!

Глянь! Усталі ўсе

Як свет божы вялік!

 

   Менавіта ў разгар забастовачнага руху ў Беларусі лірыка Купалы набывае асаблівую абвостранасць. Падобна райнісаўскай, Яна нясе ўзрастачую акрыленасць, палітычную напружнасць. Аўтарскі заклік да «адродкаў Белай Русі» ў вершы «Там»- не што іншае, як

прамы заклік да паўсьання, каб дапаманчы расійскаму пралетарыяту ў яго барацьбе з царызмам:

 

До спаць! Паўстаньце грамадою

І йдзіце ім там памагаць,

Паўстаньце крэпасцю такою,

Каб вораг вас не мог зламаць.

 

Паўстаньце, плкудб цар звыродны

Крыві ўсяёй не выссаў з вас!

Паўстаньце! Край ваш стогне родны,

Заве збаўляць, як зваў не раз. (С.86)

 

   Найбольш выразна разуменне паэтам месца простага беларуса ў гісторыі прагучала ў яго выершы «А хто там ідзе?». Як і у многіх вершах Райніса, тут- тая же вера ў сілу і моц чалавека-працаўніка, у народную «агромнісіую грамаду».

 

А хто там ідзе, а хто там ідзе

У агромністай такой грамадзе?

— Беларусы...

 

А чаго ж, чаго захацелась ім,

Пагарджным век, ім, сляпым, глухім?

— Людзьмі звацца. (С.257)

 

   Калі Райніс «ваяўнічую накіраванасць крытычнага рэалізму» спасцігаў больш у гімназічных і універсітэцкіх аўдыторыях, то Купала, звычайны чорнарабочы вінакурні, вандроўнік па памешчыцкіх сядзібах, набіраўся моцы паэтычнага голасу на складаных

жыццёвых дарогах. Менавіта непарыўная сувяўь з жыццём простага люду, смутак і боль за яго лёс у спалучэнні з любоўю да роднага краю, яго прыроды, казак і паданняў далі магчымасць Купале ўжо пры напісанні першага верша, у дваццацітрохгадовым

узорсце, узняцца да разумення сацыяльнай няроўнасці беларуса-мужыка. Пазнейшае далучэнне да твораў класікаў рускай, украінскай, польскай літаратур паскорыла яго паэтычнае сталенне. Як сапраўдны пясняр і заступнік народа Купала ўвайшоў у

літаратуру ў пераломны гістарычны перыяд. Менавіта гэты час- гады першай рускай рэвалюцыі і разгулу царскай рэакцыі- узнімае Купалу-паэта, прыдаючы яго творчасці рэалістычны напрамак.      

   Само жыццё, самаадукацыя, кнігі сталі для Купалы той невычэрпнай крыніцай, якая потым увесь час жывіла і фармавала яго светапогляд як песняра «горам забітага краю». Матыў «спачування, аплпквання лёсу бяздольных», уласцівы ранняц купалаўскайлірыцы, саступае пазней месца матыву «рэвалюцыйнага дзеяння з яго новымі маральна-этычнымі крытэрыямі дабра і зла, новымі эстэтычнымі ацэнкамі».

   Вершы зборніка «Жалейка» (1908), а яшчэ больш- «Гусляра» (1910) і «Шляхам жыцця» (1913) насычаны болем за лёс пакрыўджанга чалавека, вобразамі-сімваламі вясны, зямлі, сонца, рамантычнай узнятасцю, прасякнуты рамантыкай барацьбы за свободу, моцным

пратэстам супраць царскай улады. У вершах «Песня і сіла», «К зорам», «Наша песня», «Шчаслівасць», «Адгукніся, душа!» пратэст выказаны асабліва разка:

 

Дуньце ж, віхры прывольныя!

Цёмнай не здайцеся сіле,

Вырвіце думкі нявольныя,

Дайце мне сонца і крылле! (С.241)

 

   Сугучнасць свабодалюбівых матываў Райніса і Купалы праяўляецца ў мностве твораў беларускага паэта. У вершы «І вецер, і сокал, і я...», па сваёй інтанацыі і эмацыянальнасці падобным да «Зламаных соснаў» Райніса, гэтая сугучнасць- не толькі ў ідэйна-тэматычнай накіраванасці, але і ў філасофска-эстэтычнай думцы аб вартасці і змесце такога паняцця, як «свабода». Купалаўскія «і вецер, і сокал, і я»- сыны «адной долі-жыцця»: у іх- адны думы, адны песні:

 

Разняў вецер крыллі свае,

Ляціць, і шуміць, і пяе;

Пяе а свабодзе сваёй,

Пяе а бязволлі людзей.

 

Як вецер, і я б так ляцеў,

Як вецер, аб тым самым пеў...

Як сокал, і я б мкнуў да гор:

Там сонца, раздолле, прастор. (С.236-237)

 

   Тая ж сугучнасць свабодалюбівых матываў у творчасці латышскага і беларускага паэтаў бачыцца нам і ў іх эпічна-рамантычных творах. Пэўна, імкненне да шматграннасці ў паказе рэальнага жыцця, жаданне як мага шырэй і глыбей паказаць чалавека з народа,

чалавека-барцьбіта, напоўнілі паэзію Райніса і КУпалы тымі адценнямі, якія выявілі адзінства іх ідэйна-эстэтычных поглядаў.

   П'еса Я.Райніса «Іграу я, танцаваў»- паэтычнае паданне аб змрочных часах гаспадарання на латышскай зямлі нямецкіх баронаў. Гіне з-за чужынца-крывапіўца сялянская дзяўчына Лелдэ- сімвал свабоды латышоў. Гіне і народны музыка Тот, які ўваскрэсіў дзяўчыну. І, здаецца, няма падстаў для трыумфу народных сіл. Тым не менш песня, «аднойчы прапетая» і неўміручая, песня Тота прыдае твору сапраўны аптымізм, веру ў святло і свабоду.

 

   У рамантычнай паэме Купалы «Курган»- тое ж адкрытае супрацьпастаўленне дадатных і адмоўных персанажаў, з больш выразным, праўда, у адрозненне ад п'есы Райніса, мастацкім выяўленнем аўтарскай задумы. Купалаўскі гусляр-музыка не толькі выйграе

паядынак з князем, але і выносіць свёй песняй-маналогам прысуд дэспатызму.

   Фальклорныя вобразы галоўных герояў- Барбы з райнісаўскай п'есы «Вей, ветрык!» і Бандароўны з аднайменнай паэмы Купалы- не толькі ўслаўленне лепшых духоўных якасцей гераінь «з народа», іх прыгажосці, чысціні і высакароднасці, але і ў поўным сэнсе

слова паэтызацыя тых непераможных сіл, якія спрадвеку існуюць у народзе. І ціхая, пакролівая ў сваім паўсядзённых сіл, якія спрадвеку існуюць в народзе. І ціхая, пакорлівая ў сваім паўсядзённым жыцці «сірацінка, шчасця дачка» Барбара, і простая, «з народных нізоў» Бандароўна- натуры не толькі высакародныя, але і здольныя да самаахвярнасці. Іх пратэст супраць несправядлівасці і няволі выглядае не як адказ на прыватныя праявы жорсткага жыцця, а як рашучая спроба паўстаць супраць здзекаў над чалавекам, адкрыта выказаць непакорлівасць чалавека свайму лёсу.

   Па-рознаму, праўда, выглядае пратэст у кожнай з гераінь. Калі гібель Бандароўны ад рук магната ўзнімае казакаў на барацьбу, паўстанне, то Барба ў Райніса свой пратэст выказавае толькі самагубствам.

 Пры ўсім тым агульнасць зместу абодвух твораў- і п'есы Райніса «Вей, ветрык», і паэмы Купалы «Бандароўна»- бачна добра. Яна- у райнісаўскім аптымізме, веры ў непераможнасць народных сіл і ў купалаўскім рэалізме ў паказе жыцця, барацьбы народа за сваё вызваленне.

   Толькі ў 1926г. на беларускай зямлі, калі латышскі паэт прыехаў на канферэнцыю беларускіх навукоўцаў па правапісу, адбылася першая сустрэча Райніса і Купалы, якая засталася ў іх памяці на доўгія творчыя гады. Язэп Пушча ў сваіх згадках пра Райніса пісаў: "Успамінаецца ўрачысты вечар адкрыцця канфэрэнцыі. Я не мог адарваць вачэй ад вялікіх чарадзеяў народнага слова, якія ў сваіх творах выявілі думы, спалзяванні народаў. У памяцы маёй усплываюць радкі з верша Я.Купалы «За ўсё», — я пра сябе паўтараю іх і думаю ў гэты ўрачасты момант: як яны стасуюцца і да Купалы, і да Райніса. Вось гэтыя радкі:

 

«Я адпаціў народу,

Чым моц мая магла.

Зваў з путаў на свабоду,

Зваў з цемры да святла.»

 

І, пэўна, не выпадкова, што ў Літаратурным музеі Я.Купалы ў Мінску сярод матэрыялу, якія адлюстроўваюць творчыя сувязі беларускага народнага паэта, собнае месца вдаедзена яго дружбе з Райнісам.

   Жыццёвы лёс народаў- латышскага і беларускага- арганічна ўвайшоў у творчасць народных паэтаў Яна Райніса і Янкі Купалы. Песняры рэвалюцыйна-гістарычных палзей на пачатку ХХ стагоддзя, яны, пры ўсёй сваёй мастацкай непадобнасці, індывідуальнасці,

прыўнеслі ў скарбонку братніх літаратур адзінства тэм і матываў, адзінства ідэйна-гуманічтычнага пафасу.

Цэтлікі: , ,

Ответить

  Проверка PR и ТИЦ
Нашы сябры:
Казкі беларускія!