A A

Мусорын А. Ю. ПІНСКАЯ ШЛЯХТА – 2

Аўт, 18 студзеня 2011

Беларуская літаратура

Час ідзе па крузе, і пэрсанажы, якія, як нам здавалася яшчэ нядаўна, належаць літаратурнай мінуўшчыне, вяртаюцца, нават не мяняючы аблічча. І вяртаюцца яны не паасобку, а з усім сваім атачэньнем, зь сябрамі і ворагамі, з суседзямі, дзецьмі й старымі бацькамі... Са старонак раману Наварыча “Літоўскі воўк” да нас вяртаецца пінская шляхта. Ня верыце? Дарэмна. Дзея адбываецца ў тых самых мясцінах – “паміж балотаў, у глушы Пінскага павету”, а на тоеснасьць дзейных асобаў недвухсэнсоўна ўказваюць прозьвішчы другасных пэрсанажаў: Ліпскія (хаця й не Цюхай) і Пратасавіцкія. Дый агудьгая схема паводзінаў пінскай шляхты ў рамане тая ж, што і ў Дуніна-Марцінкевіча; толькі абставіны дзеі крыху іншыя: клясык ХІХ стагоддзя паказвае нам дробных шляхцюкоў усправах сямейных да суседзкіх, а наш сучасьнік у справах грамадзкіх, палітычных. І ў абодвух выпадках мы бачым людзей, якія ня вельмі добра разумеюць, што менавіта яны робяць, і якія могуць быць вынікі іхных учынкаў.

У Дуніна-Марцінкевіча нашчадкі высакародных продкаў сварацца амаль беспрычынна, правакуюць нікому не патрэбную судовую справу, а потым даволі нехлямяжа выкручваюцца з гэтага няёмкага становішча. А што мы бачым у Наварыча? Мясцовая шляхта зьбіраецца змагацца за незалежнасьць краіны, ня маючы аніякага ўяўленьня ані пра тое, як весьці вайну, ані пра тое, як арганізаваць уладу... не, нават не на абшары ўсёй краіны, а хаця б у межах уласнага павету. Яны нагадваюць дзяцей, якія гуляюць у дарослых, зусім не разумеючы, што гэта толькі гульня. Зь якім патрыятычным уздымам пад самаробнымі сьцягамі яны выпраўляюцца ў паход, і як хутка, пры першым сутыкненьні з дарослай рэчаіснасьцю, якая зьявілася ў выглядзе расейскіх казакоў, бягуць хавацца па лясных ды балотных сядзібах. А потым – вернападданьніцкі адрас на імя цара і хабар у кішэнімясцовага чынавенства. Ані пэрсанажы “Пінскай шляхты”, ані “Літоўскага воўка” ня ведаюць лепшага за хабар сродку, каб пазбавіцца ад непрыемнасьцяў з боку прадстаўнікоў улады.

Пры гэтым, найлепшыя з інсургентаў, як, напрыклад, Артур Буевіч, дужа нагадваюць неабачлівых расейскіх рэвалюцыянераў-дзекабрыстаў, а дакладней тое, што пісаў пра гэтых няўдачлівых змагароў супраць супраць самаўладдзя заснавальнік бальшавізму: “Жудасна далёкія яны ад народу”. Таму жа Атруру Буевічу, калі ён пад выглядам маскоўца-настаўніка едзе ў родныя мясьціны, нават ня трэба граць ролю чужынца перад Цімахом, якога ён узяў за рамізьніка: Артур сапраўды чужынец сярод палескай прыроды, сярод палескіх забабонаў, сярод людзей, якіх ён мае весьці да незалежнасьці. Мару пра асьвечаную эўрапейскую дзяржаву загубілі ня дзіды расейскіх казакоў, яе загубіла няздольнасьць пінскай шляхты думаць і дзейнічаць па-эўрапейску. Кароткае змаганьне за незалежнасьць засталося цалкам шляхецкай гульнёй, якая ніяк не закранула ані беларускіх сялянаў, ані купецтва, ані нават сьвятарскага стану... Ці не папярэджаньне гэта цяперашнім змагарам супраць “акупацыйнай улады”?

“Літоўскі воўк” у значнай ступені – гэта шмат у чым анты-Караткевіч. Калі ў гістарычнай прозе Караткевіча мы маем гераізацыю змагароў за незалежнасьць, а іх параза ўяўляецца ўзьнёслай трагедыяй, то ў рамане Наварыча гэта – ў горшым выпадку фарс, а ў лепшым – “звычайная гісторыя”, толькі не расейскага двараніна, а беларускага шляхціца. Гэта невыпадкова: Караткевіч рамантык, Наварыч – рэаліст, і як рэаліст ня бачыць у балотных шарачках нічога гераічнага. “Пра іх камэдыю пісаць можна”, — кажа жандарскі капітан Фогель, і ў гэтай рэпліцы чуецца голас самога аўтара раману, добра знаёмага са спадчынай гаспада Люцінкі...

(ARCHE. — № 5. – 2006. – С. 30 – 31)

Цэтлікі: , ,

Ответить

  Проверка PR и ТИЦ
Нашы сябры:
Казкі беларускія!


Шланг с электроподогревом поливочныи шланг.