Mowaznaustwa.ru » Усходнія мовы

Э. Ялоўская МОВЫ КІТАЯ
Кітай – шматнацыянальная, буйнейшая па колькасці насельніцтва і трэцяя па плошчы дзяржава ў свеце са сталіцай у г. Пекіне. Акрамя кітайцаў, якія складаюць 95 % усяго насельніцтва, тут жыве яшчэ больш за 50 народаў, што належаць а розных моўных груп і сем’яў.

МОВЫ КІТАЯ

Кітайска-тыбецкая моўная сям’я

Алтайская моўная сям’я

Аўстра-азіяцкая моўная сям’я

Кітайская мова

Тыбета-бірманская моўная група

Цюркская моўная група

Тунгуса-манчжурская моўная група

Мангольская моўная група

Тайская моўная група

Ман-кхмерскія мовы

Мовы групы мяо-яо

Афіцыйная мова – кітайская: на ёй размаўляе насельніцтва Нінся-хуэйскага аўтаномнага раёна, правінцый Ганьсу, Шэньсі, Хэнань, Хэбэй, Цынхай, а таксама ўсіх буйных гарадоў. Іншыя народы насяляюць заходнюю частку краіны і шэраг раёнаў поўдня і поўначы. На паўночным захадзе жывуць народы цюркскай моўнай групы: уйгуры, казахі, кіргізы, салары і інш. Стэпы і паўпустыні на поўначы і паўночным усходзе насяляюць краіны насяляюць народы мангольскай групы: манголы, дунсян, ту і інш. На захадзе (у Тыбеце) і паўднёвым захадзе пераважаюць народы тыбета-бірманскай групы: іцзу, тыбетцы, бай, туцзя, хані і інш. Вялікую тэрыторыю на поўдні – Гуансі-Чжуанскі аўтаномны раён і правінцыі Гуйчжоў, Юньнань, Хунань, Гуаньдун – займаюць народы, якія гавораць на мовах тайскай моўнай групы: чжуаны, буі, тай, дун і інш. У высакагорных паўднёва-заходніх раёнах Кітая невялікімі групамі расселены народы групы мяо-яо і ман-кхмерскай моўнай сям’і.

На кітайскай мове размаўляюць звыш за 750 млн. кітайцаў, што жывуць непасрэдна на тэрыторыі краіны, і кітайскае насельніцтва (больш за 20 млн. чалавек) Інданезіі, камбоджы, Лаоса, В’етнама, Бірмы, Малайзіі, Тайланда, Сінгапура і іншых краін. Акрэслім асаблівасці гэтай мовы больш падрабязна.

Кітайская мовы належыць да кітайска-тыбецкай моўнай сям’і і распадаецца на 7 асноўных дыялектных груп: паўночную, у, сян, гань, хакка, юэ, мінь. Яны адрозніваюцца фанетычна (што робіць цяжкімі ці практычна немагчымымі міждыялектныя зносіны), лексічна, часткова граматычна, але асновы іх граматычнага ладу і слоўнікавага складу адзіныя. Акрамя таго, дыялекты звязаны рэрулярнымі гукавымі адпаведнікамі, г. зн. гукам аднаго дыялекту адпавядаюць пэўныя звукі іншага.

Для графічнага запісу слова ці марфемы ў кітайскай мове выкарыстоўваюцца асаблівыя знакі – іерогліфы, якія ў гукавых адносінах апавядаюць складу. Кожны іерогліф – графічная камбінацыя рысак (ад адной да дваццаці васьмі). Самыя старажытныя іерогліфы адносяцца да сярэдзіны ІІ тысячагоддзя да н. э. Сучасны стыль напісання іерогліфаў, агульная колькасць якіх каля 50 тысяч, выпрацаваны толькі Ў І стагоддзі. Але з іх у сучаснай мове часцей выкарыстоўваюць толькі 4-7 тысяч знакаў.

У пачатку І тысячагоддзя з’явілася новая пісьмовая мова, што адлюстроўвала асаблівасці маўлення – байхуа (простая, зразумелая мова). Паўночныя дыялекты байхуа паслужылі асновай для агульнанароднай кітайскай мовы – путунхуа (агульназразумелая мова), якая ў 1-й палове ХХ стагоддзя поўнасцю замацавалася ў якасці пісьмовай нормы і стала нацыянальнай літаратурнай мовай.

Зычныя і галосныя кітайскай мовы арганізаваны ў абмежаваную колькасць пастаянных тонавых складоў (г. зн. у складаўтварэнні галоўную ролю адыгрываюць 4 сэнсаадрознівальныя тоны): налічваецца 414 складоў, з улікам тонавых варыянтаў – 1324. Пры гэтым слагападзел марфалагічна значымы: кожны склад гэта гукавая абалонка марфемы ці простага слова.

Марфемы звычайна аднаскладавыя. У мове таксама шмат аднаскладавых слоў, пры гэтым некаторыя з іх сінтаксічна несамастойныя і ўжываюцца толькі як часткі складаных і вытворных слоў. Літаратурная норма – двухскладавае слова. Утварэнне новых тэрмінаў вядзе да ўтварэння шматскладавых слоў. З-за асаблівасцей граматычнага ладу кітайская мова амаль не мае прамых запазычанняў, але шырока выкарыстоўвае семантычныя, так званыя семантычныя калькі.

Асноўныя спосабы словаўтварэння – афіксацыя, словаскладанне і канверсія (марфолага-сінтаксічны спосаб). Трэба адзначыць, што мадэлі словаскладання падобныя да мадэляў словазлучэнняў, таму часта ўзнікаюць выпадкі, калі цяжка адрозніць складанае слова ад словазлучэння. Формы слоў утвараюцца пераважна дзеяслоўнымі трывальнымі суфіксамі.

Сінтаксічная характарыстыка сказа кітайскай мовы мае наступныя асаблівасці: дзейнік у сказе стаіць у форме назоўнага склону; парадак слоў адносна фіксаваны: перастаноўкі слоў магчымыя толькі тады, калі не мяняецца іх сінтаксічная роля; азначэнне заўсёды папярэднічае таму, што азначаецца. Сказ можа мець форму актыўнай і пасіўнай канструкцыі, быць простым і складаным. Складаныя сказы могуць утварацца злучнікавым і бяззлучнікавым спосабам і падпарадкаваннем.

Вывучэнне кітайскай мовы да ХХ ст. вялося ў межах традыцыйай філалогіі на аснове каментавання і тлумачэння класічных тэкстаў. Даследаваліся дыялекты, будова складу, іерагліфіка, закладваліся асновы граматычнага аналізу. З канца ХІХ ст. граматыкі адчулі ўздзеянне еўрапейскай навукі. У 1930-я гг. з’явіліся арыгінальныя працы па гісторыі, граматыцы, лексікалогіі, фанетыцы. У той час былі прапанаваныя праекты лацінізацыі пісьма. Інтэнсіўная лінгвістычная дзейнасць разгарнулася ў 1950-я гг.: быў створаны Інстытут мовазнаўства, пачалі выхадзіць мовазнаўчыя часопісы “Чжунго юйвэнь” (“Кітайская мова”), “Юйвэнь сюэсі” (“Вывучэнне мовы”) і інш. У гады “культурнай рэвалюцыі” (2-я палова 1960 гг.) мовазнаўчая праца прыпынілася.

(Роднае слова. – 2004. — № 12. – С. 35 – 36)