Mowaznaustwa.ru » Навiны
Я. Лёсік. НЕКАТОРЫЯ ЎВАГІ ДА БЕЛАРУСКАЕ ЛІТАРАТУРНАЕ МОВЫ (І — ІІІ)
І. Дзеяпрыметнікі
Ідучы за расейскай літаратурнай мовай, наша літаратурная мова ўпадабала сабе ды вельмі часта ўжывае дзеяпрыметнікі (парасейску — причастия) з формамі на -чы, -шы, -мы, як напрыклад: «Жыўшыя й жывучыя на зямлі істоты» або «Стогі парыжэўшыя стаяць» (Як.Колас), «Птушкі марудны прыстаўшай палёт», «Паміж пяскоў сінеючага Ніла» (М.Багдановіч), «спасьцерагаемы», «будучы час», «зацьвярдзеўшыя гукі» (Б.Тарашкевіч, граматыка) і т.д.
Тымчасам, у беларускай мове ня можа быць такіх сынтаксычных зваротаў, бо беларуская мова ня мае дзейных (актыўных) дзеяпрыметнікаў на -чы, -шы і залежных (пасыўных) на -мы. У нашай мове ёсьць толькі дзеяпрыметнікі залежныя (пасыўныя) на -ны, -ты, напрыклад: зроблены, разьбіты, памыты, замкнёны — замкнуты, выбраны, падкованы, утомлены, латаны, умыты, паломаты — паломаны, забіты, пазапірата — пазапірана, чуцен — чутно, чутна, парыжэлы, пасівелы, састарэлы і т.далей.
Лёгка зразумець, што каб пісаў беларусін, незнаёмы з расейскай літаратурнай мовай, дык у яго дзеяпрыметнікаў, невядомых беларускай мове, мы не знайшлі-б, а калі такія дзеяпрыметнікі сустракаюцца ў нашай сучаснай літаратурнай мове, дык гэта аб'ясьняецца несьвядомым перанясеньнем расейскіх зваротаў у беларускую мову. Таксама лёгка даецца зразумець і тое, што, уносячы чужыя звароты ў сваю мову, мы тым самым надаём ёй характар чужы як для нашага вуха, так і для нашай сьвядомасьці.
Праўда, у беларускай мове сустракаюцца таксама формы дзеяпрыметнікаў на -чы, як стаячы, ляжачы, скрыпучы, гарачы; на -мы — незнаёмы, вядомы, і нават на -шчы — вочы завідушчыя, рукі заграбушчыя, але іх вельмі мала, і яны перасталі ўжо мысьліцца дзеяпрыметнікамі ды абярнуліся ў звычайныя прыметнікі. У такіх словах, як ляжачы (Пад ляжачы камень вада не цячэ. Ляжачага ня б'юць), рабочы, стаячы, знаёмы, сьвядомы, завідушчы, заграбушчы (Вочы завідушчыя, рукі заграбушчыя), гуляшчы, рабацяшчы — ужо не адчуваецца дзейнасьці, чыннасьці; яны ўжо ня маюць часоўнага характару, як дзеяпрыметнікі, а паказваюць толькі на пэўную прымету прадмету, як звычайныя прыметнікі (як добры, харошы, зялёны, прыгожы), а некаторыя пасьпелі ўжо стаць іменьнікамі назоўнымі (существительными), як напрыклад: кіраўнічы, паплаўнічы і іншыя. Трэба ані на момант ня спускаць з увагі, што факты мовы нясупынна зьмяняюцца, і гэтая зьмена фактаў мовы не залежыць ад волі паасобных людзей.
Такім парадкам, калі мы цяпер кажам: хадзячы, ляжачы, гуляшчы, то гэта ўжо ня тое, што ў ц. -славянскай мове ходящий, лежащий, гуляющий; гэта ўжо ня той, што ходзіць, ляжыць, гуляе і т.д. Такія словы, як «вада жывучая й гаючая», выклікаюць у нашай сьвядомасьці ня дзею- прымету, а звычайную прымету прадмету.
Заместа фіктыўных дзеяпрыметнікаў на -чы, -шы, калі (разумеецца, пры перакладах, бо хто думае ды піша пабеларуску, у таго такіх выпадкаў ня можа быць) няма адпаведнага трапнага прыметніка дзеяслоўнага ці недзеяслоўнага пахаджэньня, то трэба абыйсьці іх апісальна. Напрыклад, заместа «жыўшых і жывучых на зямлі істот», трэба сказаць «істот, што жылі й жывуць на зямлі». Або — «Вы, што чытаеце або слухаеце гэтую кніжку, думаеце»... а не — «Вы, чытаючыя (читающие) або слухаючыя (слушающие) гэтую кніжку, думаеце»... Замест «спасьцерагаемы факт», трэба сказаць: «факт, які дае сябе спасьцерагчы» або — «які спасьцерагаецца».
Ідучы за сапраўднай народнай мовай, усе мёртвыя (ц. -славянскія) дзеяпрыметныя формы лёгка замяняюцца апісальнымі зваротамі. Напрыклад, замест «І бачыць, што ўсе ў трывозе плачучыя, галосячыя моцна» трэба сказаць: «І бачыць, што ўсе ў трывозе плачуць і галосяць моцна»; або замест «І знайшлі яго сідзячага (седящего) сярод настаўнікаў, слухаючага (слушающего) і пытаючага (вопрошающего)» трэба сказаць: «І знайшлі яго, як ён сядзеў сярод настаўнікаў, слухаў іх і сам запытваў».
Часам фіктыўныя дзеяпрыметнікі замяняюцца дзеяпрыслоўнікамі аднолькавага пахаджэньня. Напрыклад: «Сустрэне чалавека, нясучага гляк вады». Тут дзеяпрыметнік «нясучага» (несущего) можна замяніць дзеяпрыслоўнікам «нясучы»: «Сустрэнеш ты чалавека нясучы гляк вады», а сама лепшае сказаць так: «Сустрэнеш чалавека з глякам вады». Але пра такую замену дакладне будзе гаварыцца ніжэй – ІІ. Дзеяпрыслоўнікі.
Формы дзеяпрыметнікаў на — (ў) шы, -чы штучныя ў беларускай мове. Калі ў сучаснай літаратурнай мове яны часам трапляюцца, дык іх зараз-жа трэба выкараніць, каб ня сталі яны традыцыйнымі. Граматычныя тэрміны Б.Тарашкевіча «будучы» (час) і «зацьвярдзеўшы» (гук) трэба замяніць другімі словамі, хоць-бы, напрыклад, так: наступны час, зацьвярдзелы гук.
Як відаць з апошняга слова - «зацьвярдзелы», - расейскія (ц. -слав.) дзеяпрыметнікі на — (ў) шы даюцца замяніць беларускімі дзеяпрыметнікамі ад дзеясловаў прошлага часу на -лы, як слова прошлы. Напрыклад: загарэлы (загарэўшы) твар, набалелыя (набалеўшыя) грудзі, пагаслыя (пагасшыя) вочы; засмаглыя (засмагшыя) вусны; зашлы (зайшоўшы) чалавек і так далей. З прыведзеных прыкладаў відно, што беларускія дзеяпрыметнікі ў параўнаньні з расейскімі больш пасыўнага характару; яны й азнаку часу страцілі ды становяць сабою чыста граматычныя формы дзеяпрыметнікаў, а не па свайму значэньню. Дзеля гэтага іх ня можна ўжываць у тых разох, дзе адпаведны расейскі дзеяпрыметнік на -ший мае часоўны характар. Пабеларуску тады можна выславіцца апісовымі дзеяслоўнымі зваротамі або адпаведнымі дзеяпрыслоўямі (аб гэтым бач. ніжэй ІІ). Напрыклад, расейскае: «Не состоявшийся вчера концерт состоится»... пабеларуску можна перадаць так: «Концэрт, што не адбыўся ўчора, адбудзецца»... або з заменай дзеяслова адпаведным дзеяпрыслоўем: «Концэрт, не адбыўшыся ўчора, адбудзецца».
Дзеяпрыметнікаў на -мы, як ужо зазначалася, у беларускай мове няма. Заместа іх можна ўжываць або апісовыя звароты, або дзеяпрыметнікі на -ны ад дзеясловаў незакончанага трываньня. Беларуская мова ведае дзеяпрыметнікі на -ны ня толькі ад дзеясловаў закончанага трываньня, але й ад дзеясловаў незакончанага трываньня. Напрыклад: гаіць — гоены (Гоенае раны ня трэба дражніць); гадаваць — гадаваны, яднаць — яднаны (Воўк гадаваны, а непрыяцель яднаны — усё роўна); дараваць — дараванае (Другое дараванае даражэй за куплёнае).
Тут трэба зазначыць, што ў беларускай мове дзеяпрыметнікаў іменных (з скарочанымі канчаткамі) на ўзор расейскіх «несен, веден, бит» бадай што зусім няма. Гэтыя дзеяпрыметнікі найчасьцей ужываюцца ў поўнай форме, напр.: зроблены, выбраны, высыпаны, утомлены, зьменены, латаны; пабіты, разьбіты, умыты, паломаны — паломаты і т.д. Іменныя формы дзеяпрыметнікаў пасыўнага значэньня сустракаюцца толькі ў форме ніякага роду, як недзеяслоўная частка сустаўнога выказьніка з неазначальным значэньнем, напр.,: «Хто парушыць — будзе біт», «біць біту»; у безасабовых сказах: «Тут іх яшчэ за паншчыны паселена», «Так яму зроблена», «Яго сына забіта на вайне». Але заместа такіх зваротаў часьцей ужываецца дзейны зварот, дзе лёгічны дзейнік становіцца граматычным дзейнікам: «Тут іх яшчэ за паншчыны пасялілі», «Яго сына забілі на вайне» і т.д.
У беларускай мове бываюць часам ад аднаго дзеяслова паралельныя формы дзеяпрыметнікаў на -ны і на -ты. Кажуць, напрыклад, платы паломаны — паломаты, хаты пазамыканы — пазамыкаты, вароты пазапіраны — пазапіраты, быдла паколата — паколена; апрануты — апранены, зацягнены — зацягнуты, сабраны — сабраты, дана — дата ў Менску, а часам разам н і т: чуцен, чутна, чутны.
ІІ. Дзеяпрыслоўнікі
Калі дзеяпрыметнікі сустракаюцца ў беларускай мове толькі залежнага значэньня – на -ны –ты, то дзеяпрыслоўнікі вельмі пашыраны. Наша літаратурная мова мала выкарыстоўвае гэты факт.
Дзеяпрыслоўнікі (дзеяпричастия) маюць сваё паходжаньне ад іменных (скарочаных, без канчаткаў) дзеяпрыметнікаў. Дзеяпрыметнікі дзейнага значэньня з канчаткамі (з формамі займенньнікаў ён, яна) або зусім загінулі, або абярнуліся ў звычайныя прыметнікі, як, напрыклад, гарачы, ляжачы, рабочы, гуляшчы, рабацяшчы і іншыя.
Брак канчаткаў перашкаджаў кароткім дзеяпрыметнікам так цесна зучацца з іменьнікамі, як злучаюцца з імі дзеяпрыметнікі з поўнымі канчаткамі, і яны сталі бліжэй да дзеясловаў, як звычайныя прыслоўі, а тымчасам поўныя формы цясьней прымыкалі да іменьнікаў, дапасуючыся з імі ў родзе, ліку і склону. Стаўшы бліжэй да дзеяслова, кароткія формы дзеяпрыметнікаў ужо ня мелі патрэбы ў сваіх радавых, клонавых і лічных канчатках ды з часам перайшлі ў нязьменныя формы дзеяпрыслоўнікаў. Істота гэтага працэсу (пераход дзеяпрыметнікаў у дзеяпрыслоўнікі) ляжыць у паступовым разьвіцьці дзеяслоўных элемэнтаў мовы ў кірунку іх перавагі над элемэнтамі йменнымі. Ні ў чым гэтая перавага так выразна ня выявілася, як у ператварэньні інфінітываў у элемэнты дзеясловаў і кароткіх, г. зн. іменных, дзеяпрыметнікаў у дзеяпрыслоўнікі.
Беларуская мова, як і ўкраінская, захавала ў сабе пабудову сказаў з дзеяпрыслоўнікамі ад даўнейшых іменных (кароткіх) дзеяпрыметнікаў, што злучаліся (дапасоўваліся) некалі ня толькі з дзейнікам (суб’ектам), а і з простым дапаўненьнем (об’ектам). Напрыклад: “Ой пайду я дарогаю бягучы, ці ня стрэну п’янічэнькі ідучы” – тут даўнейшы йменны дзеяпрыметнік, цяперашні дзеяпрыслоўнік йдучы, дапасаваўся з дапаўненьнем п’янічэнькі, як цяперашні дзеяпрыслоўнік бягучы дапасаваўся з дзейнікам я. “Ой зіма мая маразьлівая, не марозь мяне з паходу йдучы, каня вядучы, шаблю нясучы, зброю вязучы”. Як у першым прыкладзе “ідучы”, так і тут дзеяпрыслоўнікі “ідучы, вядучы, нясучы, вязучы” стаяць на месцы даўнейшага другога вінавальнага склону. Дакладней аб гэых формах будзе гаварыцца ніжэй.
І. У беларускай мове, як і ў іншых славянскіх мовах, найбольшае пашырэньне маюць тыя дзеяпрыслоўнікі , што вытварыліся з назоўнага склону даўнейшых іменных дзеяпрыметнікаў, якія дапасаваліся з дзейнікамі (суб’ектамі). Напрыклад: Ой пайду я гукаючы, свае долі шукаючы.
У нашай мове захавалісь яшчэ дзеяпрыслоўнікі прэдыкатыўнага (выказальнага) характару, г. зн., тыя дзеяпрыслоўнікі, што вытвараліся з дзеяпрыметнікаў назоўнага склону ў сустаўным выказьніку: “Яны былі не дзяліўшыся. Ён трохі выпіўшы. Ён сёньня яшчэ не абедаўшы. Ён так і стаяў там падпёршыся; так і застаўся там сплючы”.
Дзеяпрыслоўнікі, што вытварыліся з дзеяпрыметнікаў назоўнага склону, дапасаваных даўней з дзейнікам, складаюць у сучаснай мове дзве канструкцыі: а) дзеяпрыслоўнікі, што станавілі некалі другі назоўны склон азначэньня, выражанага дзеяпрыметнікам і дапасаванага з першым назоўным склонам – дзейнікам; б) дзеяпрыслоўнікі з тых дзеяпрыметнікаў назоўнага склону, што ставіліся ў сказах бяз першага назоўнага склону (бяз дзейніка) пры дзеясловах выказьніках у форме загаднага ладу , г. зн. там, дзе дзеяпрыслоўнік сам станавіў сабою назоўны склон.
Найбольш пашырана першая канструкцыя, дзе дзеяпрыслоўнік стаіць на месцы другога назоўнага склону дзеяпрыметнікаў. Напрыклад: “Засьвісталі ўсе стралкі з паходу йдучы. Ой пайду я гукаючы, свае долі шукаючы. Айцец-мамка плачыць, каля Дунаю ходзячы, у Дунаю просячы. Вочы так і гараць пазападаўшы”. Дзеяпрыслоўнікі гэтае канструкцыі – з другога назоўнага склону, — могуць замяняцца інфінітывам пры х дзеясловах, што могуць мець пры сабе інфінітыў. Напр.: Ой пайду я гукаючы, свае долі шукаць.
Дзеяпрыслоўнікі гэтага паходжання могуць мець пры сабе свае паясьняльныя словы, напр.: “І сустрэне вас чалавек, нясучы гляк вады (г. зн. “І сустрэне вас чалавек з глякам вады”) ”. “Хто з вас, маючы сто авец, і страціўшы аддну з іх, не пакіне дзевяцьдзесят дзевяць у пустыні ды ня пойдзе шукаць згубленае”.
Дзеяпрыслоўнікі з даўнейшага першага назоўнага склону (з дзейніка, выражанага дзеяпрыметнікам) знаходзім у такіх сказах: “Ня кайся рана ўстаўшы, маладым жаніўшыся”. “Не хваліся згінаючыся, а хваліся выпрастаючыся”. Тут дзеяпрыслоўнікі “устаўшы”, “жаніўшыся”, “згінаючыся”, “выпрастаючыся” стаяць на месцы даўнейшага дзейніка (подлежащего), выражанага дзеяпрыметнікам (причастием). Яшчэ прыклады: “Увесь закурэў ідучы”. “Сядзеўшы нічога ня высядзіш”. “Пытаючыся запытаешся” і шмат іншых.
Дзеяпрыслоўнікі з назоўнага склону даўнейшых дзеяпрыметнікаў з канчаткамі на –а (-я) ў беларускай мове сустракаюцца вельмі рэдка і толькі ў такіх зваротках: як мага, колькі змога, што хаця, куды хаця, напрыклад: “Памагалі адзін аднаму, як мага”. “Далі яму есьці, колькі яго змога”. “Вольна йсьці, куды хаця”. “Еж, што хаця”.
Як відаць з гэтых прыкладаў, дзеяпрыслоўнікі на –а (-я) ўжываюцца толькі ў прэдыкатыўнай (выказальнай) форме, зьвязаныя з асноўным выказьнікам злучным словам “як”, “што”, “куды”, “колькі”. У іншых позыцыях яны сустракаюцца яшчэ радзей, нарыклад: “Ат! Ясі пасаля”. “Прыехаў мой міленькі з поля, заплакаў ля коніка стоя”. “Стойма стаіць, бегма бяжыць”. У вапошніх двух прыкладах дзеяпрыслоўнікі “бегма”, “стойма” маюць памацняльнае значэньне пры дзеяслове.
ІІ. Другі вінавальны склон. Цікавую асаблівасьць беларускае (і ўкраінскае) мовы становяць тыя дзеяпрыслоўнікі, што паходзяць з даўнейшых дзеяпрыметнікаў, якія дапасаваліся (согласовывались) не з дзейнікам, а з дапаўненьнем. Тут могуць быць дзве канструкцыі: а) дзеяпрыслоўнікі з даўнейшых дзеяпрыметнікаў у давальнай форме, што дапасаваліся з дапаўненьнем у давальным склоне (“Надаела мне лежучы”) і б) дзеяпрыслоўнікі з даўнейшых дзеяпрыметнікаў у вінавальнай форме, што дапасаваліся даўней з дапаўненьнем у вінавальным склоне.
Разгледзім спачатку формы сказаў з дзеяпрыслоўнікамі вінавальнага склону. Другім вінавальным склонам называецца азначэньне да простага дапаўненьня, выражанае прыметнікам, або дзеяпрыметнікам ці йменьнікам назоўным у форме прыдатку да простага дапаўненьня, напр.: “Выгнаў дачку босую”. “Купіў кніжку падраную”. “Узяў сабе сірату за дачку” і інш. Тут словы “босую”, “падраную”, “за дачку” становяць сабою тое, што ў граматыцы называецца другім вінавальным склонам, бо ў першым вінавальным павінна стаяць дапаўненьне, г. зн. іменьнік (существительное) або іншае слова, што падмяняе йменьнік.
У беларускай мове ўсе тыя дзеяпрыметнікі з дзейным значэньнем, што стаялі даўней у другім вінавальным склоне, абярнуліся ў дзеяпрыслоўнікі, напр.: “Угледзілі яны чалавека, на полі аручы”. “Найшла мужа Ульянка аручы палянкі каля свае хаткі”. “Чула я малада салаўя сьпяваючы”. “Калі ўгледзіш татку йдучы”... “Ці ня бачыў ты войска йдучы?” “Знайшлі яго пад кустом сплючы”. “Ой зіма мая маразьлівая! Не марозь мяне з паходу йдучы, каня вядучы, шаблю нясучы, зброю вязучы”. “Пад вароты пад’яжджаюць, чую брата гаворачы”.
Калі ўзяць, скажам, першы прыклад – “Угледзілі яны чалавека, на полі аручы” – ды памяніць дзеяпрыслоўнік “аручы” ц. -славянскім дзеяпрыметнікам з гэтым значэньнем, то дастанем такі зварот: “Угледзілі яны чалавека, на полі орущего”. У беларускай мове такога звароту быць ня можа, бо ў нашай мове ўсі такія дзеяпрыметнікі абярнуліся ў дзеяпрыслоўнік, якія, як нязьменныя словы, ня могуць дапасоўвацца з сваім азначальным словам.
У навуковай мове, якая патрабуе сьціслай дакладнасьці, ужываць дзеяпрыслоўнікі ў паказанай  позыцыі нельга, бо іх можна было-б памылкова зьвязваць з дзейнікам, і гэтым зацямніўся-б сэнс выславу, сказу. Але ў мове прыгожага пісьменства, дзе не патрабуецца навуковая сьцісласьць у выражэньнях, дзеяпрыслоўнікі ў такой позыцыі вельмі надаюцца; трэба ўмець толькі дарэчы ставіць іх.
Дзеяпрыслоўнікі з другога вінавальнага склону могуць замяняцца асабовымі дзеясловамі, напрык.: “Угледзілі яны чалавека, на полі аручы” – “Угледзілі яны чалавека, які на полі араў”
ІІІ. Дзеяпрыслоўнікі, што стаяць на месцы даўнейшага дзеяпрыметніка ў давальным склоне (Другі й першы давальны, і давальны незалежны – дательный самостоятельный).
Тут могуць быць такія выпадкі: а) калі дзеяпрыслоўнік зьвязваецца з дапаўненьнем, г. зн., калі дзеяпрыслоўнік вытварыўся з другога давальнага склону дзеяпрыметніка (дапаўненьне станавіла сабой першы давальны), б) калі дзеяпрыслоўнік сам стаіць на месцы даўнейшага давальнага склону – гэта так званы першы давальны склон.
Прыклады на 2-і давальны: “Абрыдзела мне тут лежачы”. “Якаво табе сястрыца, з роўным мужам жывучы?” “Добра, добра мне сястрыца, з роўным мужам жывучы”. “Добра табе дзяўчынка па горніцы ходзячы”. “Прыскучыла мне малайцу на марозе стоячы”.
Прыслоўнікі з 2-га давальнага склону можна замяніць інфінітывам (неазначальнай формай). Можна сказаць, напрыклад: “Абрыдзела мне тут ляжаць”. “Якаво табе сястрыца, з роўным мужам жыць?”.
Дзеяпрыслоўнікамі з 2-га давальнага склону можна замяніць неўласьцівыя беларускай мове звароты на азначэньне часу, умоўнасьці, што выражаны дзеяслоўнымі йменьнікамі з прыменьнікамі “пры”, “на”, “пасьля” ў безасабовых сказах, дзе дзейнік стаіць у родным склоне. Напрыклад, замест: “пры чытаньні яму здавалася, што...” лепш сказаць: “чытаючы яму здавалася, што...” і т. далей.
Прыклады на 1-ы давальны: “Не апрануўшыся холадна”. “Надаела ждучы”. “Не карміўшы буракамі не пасылаюць за быкамі”. “Не стаяўшы ў парозе, не сядзець на куце”. “Не хваціўшы на душу, нечага палажыць і ў душу” (жартаблівае выбачэньне за ўзятку). “Ня еўшы лягчэй, а пад’еўшы ляпей”. “На чужы лоб шыбаючы, трэба і свой падставіць”.
Гэтыя дзеяпрыслоўнікі таксама можна выкарыстаць замест неўласьцівых беларускай мове дзеяслоўных іменьнікаў з прыметнікамі. Напрыклад, заместа: “пры вызначэньні кірунку ветру, трэба ”... лепш сказаць: “вызначаючы кірунак ветру, трэба”...
Дзеяпрыслоўнікі з давальнага склону стаяць у безасабовых сказах.
Давальны незалежны. У беларускай мове дзеяпрыслоўнікі могуць стаяць на месцы даўнейшага давальнага незалежнага прыметніка: “пытаю цябе, месяцу, ці рана сходзіш, ці позна заходзіш? – Я зыду зьмяркаючы, а зайду сьвітаючы”
Інфінітывам называецца неазначальная форма дзеяслова, г.зн. такая форма, што не паказвае ні часу, ні ліку, ні асобы, а толькі называе дзеяньне ці стан прадмета. Значыць, інфінітыў ня выказвае, як дзеяслоў, а толькі называе, як назоўнік, прыметнік ці прыслоўе.
Словы нашае мовы дзеляцца на выканальныя й назыўныя; выказваць нашу думку, агулам кажучы, могуць толькі дзеясловы (пішу, чытаем, прынясуць, дайце, нясем), а ўсе іншыя словы толькі называюць прадметы, прыметы прадметаў ці прыметы дзеяньня, напр.: стол, брат, камень; добры, люты, пабіты; добра, хораша, блага.
Да гатых назыўных слоў належыць і наш інфінітыў. Некалі інфінітыў скланяўся, як назоўнік; цяпер ён не скланяецца, але, страціўшы здольнасьць зьмяняцца, ён стаў набываць уласьцівасьць дзеяслова выказваць. Праўда, рэдка гэта бывае, але ўсё-такі бывае, а ў якіх разох — аб гэтым дакладна гаворыць сынтакс. Гэтая новая ўласьцівасьць інфінітыва пазваляе адносіць яго, пры падзеле слоў на часьціны, да дзеяслова, хоць і несаўсім слушна, бо асноўнае значэньне інфінітыва застаецца старое: называць, а ня выказваць. Цяпер, калі мы хочам скланяць інфінітыў, то абарачаем яго ў назоўнік: пісаць — пісаньне, чытаць — чытаньне і т. далей.
Але нас цікавіць інфінітыў ня сам па сабе, а з боку тае асаблівасьці, якую становіць ён у беларускай мове проціў іншых, бліжэйшых да нас славянскіх моў. Такую асаблівасьць у беларускай мове інфінітыў вытварае сваім асноўным значэньнем у мове — называць, а ня выказваць.
Возьмем, напрыклад, дзеяслоў «хачу». Хацець можна шмат чаго, але сам гэты дзеяслоў назваць гэтага ня можа. Тады прыходзіць да яго на падмогу інфінітыў, і мы кажам: хачу есьці, хачу спаць, хачу піць, хачу гуляць, хачу сапачыць, хачу вучыцца, хачу жаніцца і т. далей (інфінітывы тут падчыркнуты). З гэтых прыкладаў мы бачым, што дзеяслоў «хачу» выказаў, выявіў, а інфінітыў назваў наша хаценьне, назваў тое, чаго мы хочам. Дзеяслоў мог выказаць і нешта іншае, напр.: стаў, зачаў, люблю есьці, спаць, гуляць і т. далей, але інфінітыў ці іншае назыўнае слова павінны назваць тое, што мы любім, бо сам дзеяслоў назыўнай здольнасьці ня мае.
Потым, ёсьць шмат прадметаў, напрыклад, вада, машына, збанок, мяшок, для рознага назначэньня. Калі гэтым назначэньнем прадмета зьяўляецца дзеяньне ці стан, то яго якраз і можа назваць інфінітыў, бо ён-жа, будучы словам назыўным, дзеля таго й існуе ў мове, каб называць дзеяньне ці стан прадмета.
Дзеля гэтага пабеларуску й кажуць: машына шыць, машынка стрыгчыся, машынка брыцца, машынка перац малоць, вада піць, вада дзяцей купаць, палонка воду браць і т. далей. Парасейску ў такіх разох кажуць: машына для шыцьця, вада для мыцьця, вада для купаньня і т.д., а папольску — машына да шыцьця, вада да купаньня і т. далей.
Як бачым, расеец ці паляк, каб назваць назначэньне прадмета — назначэньне-дзеяньне, бярэ інфінітыў, абарачае яго ў дзеяслоўны назоўнік (отглагольное имя существительное) ды прылучае яго да прадмета з дапамогаю прыназоўніка «для» (расеец) або «да» (паляк): вада для купаньня, вада да купаньня, а беларусін абыходзіцца ў такім выпадку адным інфінітывам, ня трацячы дарэмна часу на тое, каб перавярнуць спачатку інфінітыў у назоўнік, а потым зьвязаць гэты назоўнік з другім назоўнікам з дапамогаю прыназоўніка (предлога).
Пабеларуску бывае яшчэ так: калі хочуць памацніць, падвысіць назначэньне прадмета, што выражаецца дзеяньнем яго, то ставяць інфінітыў з злучнікам «што», напр.: вада, што піць; вада, што дзяцей купаць; палонка, што воду браць; машынка, што брыцца, і т. далей.
Сюды належаць і такія звароты з інфінітывам:
Ня зьвер я людзкую кроў праліваць. Ці ня было рэчкі ўтапіцца мне? Адзін колас дзетак гадаваць, другі колас чэлядзь карміць, трэці колас гарэлачку гнаць (пажаданьне гаспадару на дажынках). Бог ня дзіця дурняў слухаць. Адзін серп траву жаць, другі пшанічаньку рэзаць. Шырокія вароты ўвайсьці, да вузкія выйсьці.
Калі значэньне інфінітыва пераважае значэньне, што выражаецца дзеясловам-выказьнікам (сказуемым), то ён можа адрывацца ад свайго прадмета ў асобны сказ з злучнікам «каб», напр.:
Ня зьвер я (ёсьць), каб людзкую кроў праліваць. Бог ня дзіця, каб дурняў слухаць. Ці ня было рэчкі, каб утапіцца мне? Адзін колас, каб дзетак гадаваць, другі колас, каб чэлядзь карміць, і т. далей.
Такія звароты ў мове бываюць і ў тых разох, калі інфінітыў адносіцца не да прадмета, а да дзеяслова, напр.:
Пашлі паглядзець аўса. — Пашлі, каб паглядзець аўса. Пашлі глядзець зямлі, дзе ім сказалі сяліцца. — Пашлі, каб паглядзець зямлі, дзе ім сказалі сяліцца. Ой, мама, хачу есьці, да баюся ў пограб лезьці, да баюся, каб ня ўпасьці.
З гэтых прыкладаў мы бачым, што інфінітыў зьвязваецца з сваім дзеясловам злучнікам «каб» у тых разох, калі мы хочам паказаць, што яго значэньне ў сказе пераважае значэньне выказьніка-дзеяслова. Калі мы скажам, напрыклад: «Пашлі паглядзець аўса», то тут сэнс сказу выражаецца дзеясловам-выказьнікам «пашлі»; а калі скажам: «Пашлі, каб паглядзець аўса», то гэтым выкажам, што асноўны сэнс ня ў тым, што «пашлі», а ў тым, што «пашлі паглядзець». Даўней на месцы такога інфінітыва ставіўся т. званы дасягальны дзеяслоў (супін), што канчаўся на цьвёрды зычны “т” (паглядзет, прадават). У сучаснай мове супінаў нама, яны адмерлі, але яшчэ ў старасьвецкай беларускай літаратурнай мове (пра жывую мову з супінамі мы нічога ня ведаем, бо тады жывая разгаворная мова не шанавалася), дык у старпасьвецкай мове даволі часта сустракаюцца дасягальныя дзеясловы (прыехалі таргават). У расійскай мове дзеясловы на цьвёрды зычны “т” (пишет, читает, идёт) ёсьць нішто іншае, як формы даўнейшых супінаў; у іх мове супіны таксама адмерлі, але форма іх запанавала ў дзеясловах 3-яй асобы абодвух лікаў: читает – читают, несёт – несут і т. далей. У праславянскай мове не было звычайных дзеясловаў з цьвёрдым зычным на канцы.
...Гаворачы аб інфінітывах пры дзеясловах і назоўніках, тут можна стаць у прыгодзе нашым настаўнікам, а потым школьнікам пры разборы сказаў з інфінітывамі. Мы бачылі, што інфінітыў можа адносіцца да дзеяслова, да назоўнікаў. Калі дзеяслоў адносіцца да асабовага дзеяслова, то ён складае разам з ім тое, што ў граматыках называецца падвойным выказьнікам (пашлі глядзець, сталі вучыцца); калі-ж інфінітыў адносіцца да назоўніка, то ён складае з гэтым назоўнікам назоў аднаго прадмета (вада піць, машына шыць). Такім парадкам, сказ: «Машына шыць стаяла на стале» трэба разабраць так: «машына шыць» — дзейнік, «стаяла» — выказьнік, а «на стале» — дапаўненьне.
Таксама разьбіраюцца вядомыя нашым школьнікам расейскія сказы: «Любители молчать редко где бывают» (тут дзейнік — подлежащее «любители молчать»), а ў сказе: «И воля губить у меча отнята» дзейнік будзе «воля губить», бо гэтыя два словы — назоўнік і інфінітыў — складаюць назоў аднаго прадмета, як у падвойным выказьніку дзеяслоў з інфінітывам называюць адно дзеяньне (выказьнік).
Ёсьць сказы з двума інфінітывамі, напр.: Наварэце есьці гасьцей частаваць. Лясьнік сказаў пайсьці паглядзець на месцы, што там здарылася. У гэтых сказах першы інфінітыў паясьняе дзеяслоў, а другі інфінітыў паясьняе першы інфінітыў, а ўсе яны разам — дзеяслоў з інфінітывамі — складаюць назоў аднаго дзеяньня, адзін выказьнік — «наварэце есьці частаваць», «сказаў пайсьці паглядзець».
Такім парадкам, калі трэба назваць назначэньне прадмета, што служыць дзеяньнем, прыладай, то гэтае назначэньне называецца інфінітывам (вада піць, машынка брыцца). Калі назначэньне аднаго прадмета служыць ня дзеяньне, а другі прадмет (мяшок на муку), то ў беларускай мове гэтае назначэньне называецца імем таго прадмета ў вінавальным склоне, прычым, канечна, з прыназоўнікам «на», а ў некаторых выпадках з прыназоўнікам «да», напрыклад: мяшок на жыта, мех на муку, скрынка на лісты (пачтовая), хлеб на продаж, адзежа на сьвята, убраньне на сьмерць, яблык на пахмельле, жыта на насеньне, пакінула жарабя на плямя і т.д., а потым — хустачка да носу (парасейску «носовой платок»), ланцужок да гадзіньніка.
Тут ужо прыназоўніка (предлога) «на» паставіць нельга, а трэба прыназоўнік «да» з імем, або назовам, прадмета ў формы роднага склону, бо склон залежыць ад прыназоўніка. Ёсьць вялікая розьніца ў зваротах: «мяшок на жыта» і «хустачка да носу»; розьніца тут у вадносінах паміж прадметамі, і гэтую розьніцу выражаюць прыназоўнікі, а прыназоўнікі ў мове на тое й служаць, каб выражаць розныя адносіны паміж прадметамі. Прыназоўнік «на» звычайна абазначае рух на паверхні або прабываньне на чым-небудзь як у звычайным, так і ў пераносным сэнсе, а прыназоўнік «да» абазначае граніцу, мяжу, да каторай даходзіць дзеяньне ў прасторы ці ў часе; гэта й выражаецца ў такім звароце, як «хустачка да носу».
Мы бачым, што ў такіх зваротах прыназоўнік «на» ў беларускай мове ставіцца ў значэньні расейскага «для». У нас таксама ёсьць прыназоўнік «для», але ён абазначае прыналежнасьць, а найчасьцей прычыну або мэту дзеяньня на чыю-небудзь карысьць ці на шкоду, напр.:
Дай нам, браце, чырван злоты, бо мы жалі для ахвоты. Нарэзала многа курэй і гусей для сваіх для любых гасьцей. Ня плач, дзеўча, ня плач, сэрца, не клапаці ты галованькі: вазьму цябе, не пакіну для людзкай пагаворанькі.
Калі трэба выразіць, што адзін прадмет служыць назначэньнем для другога прадмета, то мы звычайна ставім прыназоўнік «на». Пабеларуску, напрыклад, кажуць «На што гэта?», тады як расеец скажа «Для чего это?» Дзе ў нас стаіць «на», там, у расейца «для» («этажэрка на кнігі, мяшок на жыта» — пабеларуску, а парасейску — «этажерка для книг, мех для ржи»), напр.:
"На што яму косы? — Сена касіць. На што яму сена? — Кароўкі карміць. Завілі вяночкі, завілі зялёныя на годы добрыя, на жыта густое, на ячмень каласісты, на авёс расісты, на грэчку чорную, на капусту белую. На што козамі сена травіць? На што ў клець ісьці па муку, калі торба вісіць на круку? Там і крупы драныя, і кускі ламаныя.
У тых разох, калі расеец ставіць пытаньне «зачем», беларусін скажа «на што?» (На што нам тыя пісталеты, калі мы страляць ня ўмеем).
І цікава, што нават у тых выпадках, калі інфінітыў назначэньня падмяняецца дзеяслоўным назоўнікам, ставіцца «на», напр.: вада на ўмываньне, ручнік на ўціраньне; звароты з прыназоўнікам «да» больш польскія (вада да ўмываньня).
Значыць, пабеларуску лепш сказаць: шкап на кнігі, сшытак на дыктоўкі, сшытак на арытмэтыку, як з прыназоўнікам «для»: сшытак для дыктоўкі і т. далей, бо мы ня кажам: «для чаго гэта», а «на што гэты прадмет?»
З прыназоўнікам «на» ў беларускай мове ёсьць шмат цікавых зваротаў, невядомых расейскай ці польскай мове, напр.:
Бачыў на свае ўласныя вочы (парасейску: «своими глазами»). Выбачай, кума, на пірагі! Ежце, госьцейкі, а на другое выбачайце. Захварэў на сухоты, хварэе на грудзі, слаб на вочы, слаб на ногі. Багаты на латы, а не на шаты. Наша мова багата на словы й на звароты. Але аб прыназоўніках гутарка будзе ніжэй: VI. Прыназоўнікі.
A. Кiклевiч, A. Пацехiна. БЕЛАРУСКАЯ ЛIТАРАТУРНАЯ НОРМА: ДЫНАМIК I IНАВАЫI (ПА МАТЭРЫЯЛАХ СУЧАСНАГА БЕЛАРУСКАГА ДРУКУ)
1. Уступ
Змены палiтычных, сацыяльных i эканамiчных адносiн у беларускiм грамадстве ў другой палове 80-х – пачатку 90-х гадоў суправаджалiся актыўнымi працэсамi ў беларускай мове, якiя, галоўным чынам, датычыліся пашырэння сферы яе выкарыстання, а таксама характару яе кадыфiкацыi. Стаўленне да лiтаратурнай нормы падзялiла беларускую iнтэлiгенцыю на два лагеры: «кансерватараў» i «рэфарматараў» (Bieder 1995, 410). Апошнiя iмкнулiся да таго, каб змянiць iснуючыя моўныя нормы, перш за ўсё – арфаграфiчныя. Пры гэтым яны абапiралiся на выдадзеную ў 1918 годзе «Беларускую граматыку для школ» Б.Тарашкевiча (Тарашкевiч 1929/1991), па ацэнцы «рэфарматараў» – «die klassische und beispielhafte Variante der weißrussischen Standartsprache» (Bieder 1995, 410). У кароткай прадмове да факсiмiльнага выдання Граматыкi Тарашкевiча нават даволi памяркоўны прыхiльнiк моўных рэформ акадэмік А.I.Падлужны звяртаў увагу на тое, што яе шырокае вывучэнне не толькi адкрые магчымасць “пазнаёмiцца ў поўным аб’ёмё з правапiснымi i граматычнымi нормамi 20-х гадоў, параўнаць iх з iснуючымi зараз, зрабiць ацэнку граматычнай тэрмiналогii таго перыяду i цяперашнюю”, але таксама дазволiць “ацанiць, што можна ў з н а в i ц ь (разрадка наша. – А.П., А.К.) з былых часоў”.
Акадэмiчная граматыка i выдадзеныя на яе аснове падручнiкi беларускай мовы крытыкавалiся як русiфiкатарскiя. Афiцыйная лiтаратурная норма, перш за ўсё сiстэма арфаграфii, якая была зацверджана рэформай 1933 года – так званая «наркамаўка», супрацьпастаўлялася «тарашкевiцы» – новай норме, якая, на думку, «рэфарматараў» не мела рыс савецкасцi i рускасцi. У беларускамоўных перыядычных выданнях пачаўся перыяд арфаграфiчнага валюнтарызму (Шуба 1998): адны кiравалiся «наркамаўкай», другiя – «тарашкевiцай», што часам сустракалася нават на старонках аднаго i таго ж выдання. Так, аўтары часопiса «Спадчына» мелi права па ўласнаму жаданню выбiраць адну з дзвюх версiй арфаграфii.
Рэформа беларускага правапiсу шырока абмяркоўвалася ў грамадстве – на шматлiкiх канферэнцыях, семiнарах, сходах. У дыскусiях прымалi ўдзел не толькi, а нават не столькi прафесiйныя лiнгвiсты, колькi аматары – стыхiйныя беларусiсты: настаўнiкi, студэнты, рабочыя, вайскоўцы, пенсiянеры... Была створана дзяржаўная камiсiя па рэформе правапiсу. Аднак здзяйсненне рэформы аказалася справай даволi складанай, тым больш што нi «кансерватары», нi «рэфарматары» не прадугледжвалi кампрамiсных рашэнняў, таму выпрацаванне новага, “кампраміснага” правапісу – адно з рашэнняў акадэмічнай канферэнцыі 1992 году – так і не было зрэалізавана. Гэта ў рэшце рэшт прывяло да сумнай высновы: «Трэба змiрыцца з суiснаваннем дзвюх правапiсных нормаў» (Цыхун 1993).
Рэфарматары прапаноўвалi не толькi змены ў арфаграфii, але i значныя iнавацыi ў галiне лексiкi i марфалогii. Такiм чынам, беларуская мова павiнна была р а д ы к а л ь н а пашырыць сферу ўжывання ў р а д ы к а л ь н а новай, нязвыклай для грамадства версii, што ва ўмовах высокай энтрапiйнасцi (фактычна – дэструктыўнасці) пераходнага перыяду, а таксама пад уплывам іншых фактараў проста не магло мець шансаў на поспех (Kiklevic 1997, 87).
Iснаванне двух лiтаратурных стандартаў пры вельмi слабай сацыяльнай дыферэнцыяцыi мовы – толькi адзiн з парадоксаў моўнай сiтуацыi ў Беларусi ў перыяд так званага Другога беларускага адраджэння. Iншы парадокс ў тым, што iнавацыйная норма ў цэлым не абапiралася на рэальную маўленчую практыку, успрымалася як штучная – яна як бы ўзвышалася над грамадствам i насiла элiтарны характар.
Вядома, што ў сваiм гiстарычным развiццi лiтаратурная беларуская мова фармiравалася, галоўным чынам, на аснове ўласных (пераважна – сярэднебеларускiх) дыялектаў. Важным фактарам яе фармiравання – у залежнасцi ад розных грамадска-палiтычных умоў – было таксама ўзаемадзеянне з рускай i польскай мовамi.
Iнавацыйная ж норма арыентавалася:
а) на заходнебеларускiя гаворкi,
б) на мову Першага беларускага адраджэння (у прыватнасцi, на Граматыку Тарашкевiча) i
в) на польскую мову.
Апошняму з гэтых фактараў i будзе прысвечана наша ўвага ў дадзеным артыкуле.
Польская i беларуская мова звыш 300 гадоў суiснавалi на тэрыторыi Вялiкага Княства Лiтоўскага, а потым – на тэрыторыi так званых паўночна-усходнiх “крэсаў” Рэчы Паспалiтай. Значная частка беларускай шляхты i iнтэлiгенцыi пасля раздзелу Польшчы да самага канца 20 ст. у штодзённым побыце карысталася абедзвюма мовамi.
Ад часоў Першага беларускага адраджэння (другая палова 19 ст. – 30-я гады 20 ст.) да цяперашняга часу адносiны да польскай мовы ў Беларусi складалiся па-рознаму: у адных выпадках можна назiраць нават прыняцце польскай графiкi (напрыклад, В.Дунiнам-Марцiнкевiчам, Ф.Багушэвiчам або iнш.), у iншых (напрыклад, ў працах В.Ластоўскага або Я.Станкевiча) – рашучае адмаўленне ад усiх элементаў польскасцi.
У перыяд памiж 30–80-мi гадамi 20 ст. моўна-культурныя кантакты памiж Польшчай i Беларуссю былi абмежаванымi, а беларуская лiтаратурная мова знаходзiлася пераважна пад уплывам рускай, хаця трэба адзначыць, што ў
60-я гады праявiлася выразная тэндэнцыя да развiцця лiтаратурнай нормы за кошт уласных, перш за ўсё дыялектных, а таксама гiстарычных крынiц. Менавiта ў гэты час узнавiлiся актыўныя лiнгвiстычныя даследаваннi старабеларускай мовы, пачаў збiрацца матэрыял для гiстарычнага слоўнiка, з’явiлася грунтоўная праца аб арфаграфiчнай сiстэме старажытнай беларускай мовы (Булыка 1970).
Уплыў польскай мовы на беларускую найбольш выразна адчуваўся ва ўмовах бiлiнгвiзму, асаблiва – у вуснай i пiсьмовай мове беларускага насельнiцтва на тэрыторыi Польшчы, галоўным чынам – на Беласточчыне, што стала прадметам даследавання ў кандыдацкай дысертацыi: Федорук 1986. Прааналiзаваўшы выданні Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Беластоку (лiтаратурныя альманахi “Белавежа”, беларускiя календары, нумары газеты “Нiва” за 1970, 1974, 1977—1980, 1983, першае паўгоддзе 1985 гг. i iншыя крынiцы), даследчыца выявiла шматлiкiя польскiя элементы ў беларускай мове гэтых выданняў. Шырока прадстаўлены польскiя лексiчныя iнкарпарацыі, напрыклад:
пралька: Атрымалi яны каштоўныя рэчавыя ўзнагароды: пыласосы, пралькi (“Нiва” 1974/1, 5); польск. pralka, бел. пральная машына;
навачэсны: Простай мове прыйшоў крах у навачэсных гарадах (“Нiва” 1984/19, 5); польск. nowoczesny, бел. сучасны;
застанаўляцца: Калi вялiкi б’е малога, дык доўга не застанаўляйся i стань на сторану слабога (А.Барскi); польск. zastanawiać się, бел. задумвацца.
Вельмi цiкавая з’ява – перадача польскiх абрэвіятур, якiя часцей за ўсё захоўваюць свой зыходны фанетычны выгляд, пар.:
ПКС: На 2800 км дарог ездзяць аўтобусы ПКС (“Беларускi каляндар” 1984, 77); польск. PKS – Panstwowa Komunikacja Samochodowa, бел. Дзяржаўны аўтатранспарт;
ПОП: Яшчэ ў Вульцы быў ён сакратаром ПОП (“Беларускi каляндар” 1981, 77); польск. POP – Podstawowa Organizacja Partyjna, бел. пярвiчная партыйная арганiзацыя (партарганiзацыя).
Сярод марфалагiчных паланiзмаў I.Фядорук адзначае даволi распаўсюджаныя змены граматычных значэнняў i форм назоўнiкаў, дзеясловаў, лiчэбнiкаў i iншых часцiн мовы, якiя датычацца як уласна беларускiх, так i запазычаных слоў, напрыклад:
грыпа: ...Хай качае мужа ў ложку грыпа (“Нiва” 1977/12, 7); польск. grypa – жаночы род, бел. грып – мужчынскi род;
мэблi: Падлогу такую нiшчаць танцы, перасоўванне мэбляў (“Беларускi каляндар” 1984, 210); польск. meble – множны лiк, бел. мэбля – адзiночны лiк;
буду жыла: З кiм я буду жыла (“Нiва” 1978/36, 5); польск. będę żyła, бел. буду жыць.
Шырока прадстаўлены i фанетычныя паланiзмы:
млека: Кiсель аўсяны з маслам, або яблыкi з... млекам (“Белавежа” 1965, 93); польск. mleko, бел. малако;
очы: Не пытай, чаго заплаканы очы (“Нiва” 1983/31, 8); польск. oczy, бел. вочы;
актор: ...Гледач i актор – удзельнiкi шумнай арэны (“Белавежа” 1971, 27); польск. aktor, бел. акцёр.
Значнае месца займаюць таксама (слабей адлюстраваныя ў працы I.Фядорук) запазычаныя з польскай мовы сiнтаксiчныя з’явы. Адна з распаўсюджаных памылак у тэкстах польскiх беларускамоўных выданняў – парушэнне правiл кiравання ў дзеяслоўных i iменных словазлучэннях, пра што сведчаць прыклады з нашай уласнай картатэкi:
Хлопец нiдзе не працаваў, i жылi выключна з яе грошай i з таго, што давалi iм бацькi (“Нiва” 1989); польск. żyć z + Gen, бел. жыць на + Acc;
Карыстанне з рускай мовы выклiкана многiмi фактарамi (“Нiва” 1989); польск. korzystać z + Gen, бел. карыстацца + Instr;
Мачыха мела сваiх двое дзяцей, але яны засталiся жыць пры старой бабулi (“Нiва” 1989); польск. zyć przy + Loc, бел. жыць з + Instr/у + Loc;
Амерыканскi сатырык Марк Твэн, адказваючы на ліст маладога кандыдата на пiсьменнiка, напiсаў... (“Нiва” 1989); польск. kandydat na + Acc, бел. кандыдат у + Acc;
Пчолы працавiта выбiраюць з кветак нектар i перапрацоўваюць яго на мёд (“Нiва” 1989); польск. przerobić Acc + na + Acc, бел. перапрацаваць Acc + у + Acc.
У гады Другога беларускага адраджэння стаўленне да польскай мовы ў беларускiм грамадстве радыкальна змянiлася: мова сучасных сродкаў масавай iнфармацыi, перад усiм – «апазiцыйных» (газет «Наша нiва», «Свабода» i iнш., а таксама беларускай рэдакцыi радыё «Свабода») стала насiць выразныя рысы польскасцi, на што звярталася ўвага ў літаратуры (Шуба 1998, 34). Элементы польскага ўплыву назiраюцца на ўсiх моўных узроўнях: у фанетыцы, лексiцы, словаўтварэннi, словазмяненнi, сiнтаксiсе. Разгледзiм гэтыя з’явы на канкрэтным фактычным матэрыяле (моўныя факты выбiралiся з газет «Наша нiва», «Свабода» i «Наша слова» за 1997 год).
2. Фанетычныя з'явы
Як вядома, асноўным у беларускай арфаграфii з’яўляецца фанетычны прынцып, згодна з якiм лiтара адпавядае гуку, а змены ў арфаэпii непасрэдна адлюстроўваюцца ў арфаграфii. Разам з тым значную ролю ў беларускiм правапiсе адыгрывае таксама марфалагiчны (або фаналагiчны) прынцып, згодна з якiм лiтара адпавядае моцнаму варыянту фанемы, як, напрыклад, пры напiсаннi канчатковых зычных у назоўнiках з нулявой флексiяй, пар.: дуб, нож, мароз, бераг i iнш., або пры напiсаннi суфiкса -ск- , пар.: ленiнградскi, каўказскi, варонежскi i iнш. У адпаведнасцi з iнавацыйнай лiтаратурнай нормай, якая шырока прадстаўлена ў «апазiцыйных» сродках масавай iнфармацыi, пашыраецца сфера дзейнасцi фанетычнага прынцыпа арфаграфii.
2.1. У сучаснай беларускай лiтаратурнай мове цвёрдаму зубному [л] адпавядае палаталiзаваны [л']. Як правiла, спалучэннi [ла], [ло] у запазычаных словах перадаюцца з цвёрдым [л], хаця ў некаторых ранейшых запазычаннях праз пасрэднiцтва польскай мовы ў лiтаратурнай норме замацаваўся мяккi зычны [л'], якi якраз адпавядае польскаму альвеалярнаму (пярэднепаднябеннаму) [l'], пар.: лямпа, лямантаваць, лямец.
Зубная артыкуляцыя палатальнага [l] характэрна для так званай polszczyzny kresowej. Да рэформы беларускай арфаграфii 1930 г. iншамоўныя словы са спалучэннямi [ла], [ло] пiсалiся з улiкам мяккага зубнога вымаўлення [л'] (зараз цяжка з упэўненасцю сцвярджаць, цi было такое вымаўленне шырока распаўсюджаным, цi мела, хутчэй за ўсё, характар своеасаблiвага iнтэлiгенцкага арго), пар. такiя напiсаннi, як: фiлёзофiя, фiлёлёгiя, лёгiчны i iнш. Але пры гэтым не бралася пад увагу тое, што беларускай мове ўласцiва змяненне галосных у ненацiскных складах, у тым лiку – i ў першым складзе перад нацiскам. Гэта значыць, што павiнна было б быць не фiлёзофiя, а фiлязофiя, не фiлёлёгiя, а фiлялёгiя, не лёгiчны, а лягiчны. Арфаграфiя ў дадзеным выпадку цалкам арыентавана на польскую мову, пар. польск.: filozofia, filologia, logiczny.
Не выклiкае сумнення, што формы першага i другога тыпу выглядаюць як штучныя. Паводле усходнеславянскай кнiжнай традыцыi спалучэннi [ла], [ло] у словах iншамоўнага паходжання перадаюцца з цвёрдым зычным, тады як [л'] ужываецца перад галоснымi пярэдняга раду [э], [i]. Так, у адпаведнасцi з сучаснай афiцыйнай лiтаратурнай нормай патрабуецца цвёрдае вымаўленне зычнага перад непярэднiмi галоснымi, пар.: фiласофiя, фiлалогiя, лагiчны.
Iнавацыйная норма вяртае нас да старой арфаграфii (i арфаэпii), але мае цiкавую асаблiвасць: з аднаго боку, спалучэннi [ла], [ло] перадаюцца з мяккiм [л'], пар.: шакаляд – замест лiтаратурнага шакалад, пiлёт – замест лiтаратурнага пiлот, дэклямаваць – замест лiтаратурнага дэкламаваць, блёк – замест лiтаратурнага блок, але, з другога боку, захоўваецца аканне, пар.: фiлялёгiя, лягiчны.
2.2. Адной з адметных рыс беларускай мовы з'яўляецца «дзеканне» i «цеканне» – мяккае вымаўленне [з'], [с'], [дз'] i [ц'] з дарсальнай артыкуляцыяй у адрозненне ад апiкальнай артыкуляцыi парных iм цвёрдых зычных [з], [с], [дз] i [ц].
Згодна з нормай беларускага лiтаратурнага вымаўлення ў iншамоўных словах перад галоснымi пярэдняга раду захоўваюцца цвёрдыя [т] i [д] (пар.: тэарэма, дыстанцыя), тады як [з] i [с] вымаўляюцца мякка, пар.: сiстэма, прэзiдэнт. У польскай мове ў такiм самым становiшчы прадстаўлены цвёрдыя [z] i [s], пар.: system, prezydent. Гэты ж прынцып перадачы [з], [с] у запазычаных словах прапануе iнавацыйная норма, пар.: сылюэт – замест лiтаратурнага сiлуэт, прэзыдэнт – замест лiтаратурнага прэзiдэнт, сытуацыя – замест лiтаратурнага сiтуацыя, фiзычны – замест лiтаратурнага фiзiчны.
2.3. Сучаснае беларускае лiтаратурнае вымаўленне грунтуецца на сярэднебеларускiх гаворках, якiм уласцiва памякчэнне губных [п], [м] [б], губна-зубнога [в], а таксама [н] перад галоснымi пярэдняга раду (гл. ДАБМ). Паводле iнавацыйнай нормы, гэтыя зычныя ў iншамоўных словах, перш за ўсё ў спалучэннях з галосным [э], павiнны вымаўляцца цвёрдa, пар.: пэйзаж – замест лiтаратурнага пейзаж, iнвэнтар – замест лiтаратурнага iнвентар, фэдэральны – замест лiтаратурнага федэральны (пар. польскiя pejzaż, inwentarz, federalny). Гэта датычыцца нават запазычанняў з рускай мовы: пэрыёдыка – замест лiтаратурнага перыёдыка, рэспэктабельны – замест лiтаратурнага рэспектабельны. Iнiцыятары зазначаных змен, аднак, не заўсёды захоўваюць паслядоўнасць, як у выпадку з прыметнiкам эўрапейскi (лiтаратурнае – еўрапейскi): можна было б чакаць форму эўрапэйскi (з цвёрдым [п]).
2.4. Варта звярнуць увагу таксама на шэраг слоў кнiжнага паходжання. Паводле руска-царкоўнаславянскай традыцыi ў грэчаскiх запазычаннях лiтара «β» (бэта) часцей за ўсё перадаецца як «в», а лiтара «θ» – як «ф», пар. рус. Варвара, Фаддей i iнш. Польская кнiжная традыцыя мае лацiнскiя каранi i транслiтаруе «β» як «b», а «θ» – як «t», пар.: symbol, Barbara, Tadeusz, mit. На старонках «Нашай нiвы» знаходзiм:
Беларуская мова
(iнавацыйная норма)
Польская мова
Руская мова
сымбаль (лiтар. сiмвал)
symbol
символ
па-барбарску (лiтар. па-варварску)
po barbarzyńsku
по-варварски
мiт (лiтар. мiф)
mit
миф
бiзантыйскi(лiтар. вiзантыйскi)
bizantyjski
византийский
2.5. Польскiм уплывам, на наш погляд, трэба тлумачыць таксама i некаторыя змены арфаграфii прыметнiкаў суфiксальнага ўтварэння. На стыку кораня i суфiкса паводле законаў беларускай марфаналогii адбываецца асiмiляцыя, якая ў сучаснай нарматыўнай арфаграфii адлюстроўваецца непаслядоўна, пар.:
Парыж – парыжскi
Прага – пражскi
чэх – чэшскi
горад – гарадскi, але:
Баранавiчы – баранавiцкi
студэнт – студэнцкi
Iнавацыйная норма прапануе змены, якiя накiраваны на тое, каб павялiчыць рэгулярнасць словаўтваральных мадэлей, адбываецца ж гэта за кошт пашырэння сферы дзеяння фанетычнага прынцыпу арфаграфii – суфiксальныя ад’ектыўныя дэрываты адлюстроўваюцца на пiсьме ў адпаведнасцi з iх вымаўленнем, а таксама ў адпаведнасцi з польскiмi паралелямi, пар.: праскi, чэскi – польск. praski, czeski. Аднак нельга не заўважыць, што i новая версiя правапiсу застаецца непаслядоўнай: на нашу думку, няма патрэбы ўводзiць напiсаннi тыпу людзкi, бэлградзкi, грамадзтва, вытокi якiх можна знайсцi ў арфаграфii 20-х гадоў (пар. польск. belgradzki, grodzki), паколькi беларускай мове ўвогуле не ўласцiва прагрэсiўная асiмiляцыя зычных – дарэчы, як i польскай, дзе адпаведныя напiсаннi засноўваюцца на традыцыі.
2.6. Дынамiка лiтаратурнай нормы датычыцца таксама нацiску. Шырока распаўсюджаным стала ўжыванне назвы валюты ЗША ў форме да'ляр або да'ляраў, тады як традыцыйна нацiск ставiўся на першым складзе: 'долар, 'долараў. Вiдавочна, што новая форма, менавiта – да'ляраў, узнiкла пад уплывам польскай мовы, пар.: 'dolar – do'larów. Польскi нацiск на перадапошнiм складзе адлюстроўваецца ў субстантываваным прыметнiку вы'ходны (дзень) пры нарматыўным выхад'ны, пар. польск. wychodne.
2.7. У новым фанетычным выглядзе выступаюць амаль усе іншаземныя тапонiмы, этнонiмы, а таксама iх дэрываты:
Беларуская мова
(iнавацыйная норма)
Польская мова
Руская мова
Швайцарыя/Швэйцарыя (лiтар. Швейцарыя)
Szwajcaria
Швейцария
Гiшпанiя, гiшпанскi (лiтар. Iспанiя, iспанскi)
Hiszpania
Испания
Бэлград, бэлградзкi (лiтар. Белград, белградскi)
Belgrad
Белград
Эўропа (лiтар. Еўропа)
Europa
Европа
Чачэнiя (лiтар. Чачня)
Czeczenia
Чечня
3. Словаўтваральныя з’явы
У сферы словаўтварэння можна гаварыць пра актывiзацыю працэсаў дэрывацыi ва ўсiх часцiнах мовы, а таксама пра ўтварэнне новых форм па мадэлях, якiя раней лiчылiся непрадуктыўнымi, напрыклад:
Беларуская мова
(iнавацыйная норма)
Польская мова
Руская мова
мiлiцыянт (лiтар. мiлiцыянер)
milicjant
милиционер
вучэльня (лiтар. вучылiшча)
uczelnia
училище
барокавы (лiтар.барочны)
barokowy
барочный
рэжысэр (лiтар. рэжысёр)
reżyser
режиссер
Некалькi год таму назад на старонках часопiсаў «Родная мова» i «Беларуская лiнгвiстыка», а таксама газеты «Наша слова» разгарнулася дыскусiя пра неабходнасць ужывання дзеясловаў i дзеяслоўных дэрыватаў з фармантам -iр-/-ыр-  пры суфiксах -ава-/-ева-  (Пацехiна, Дзяжко 1996). Праблема гэта абмяркоўвалася ўжо ў 40–50-х гадах у Расii i ў 60-х гадах на Украiне. Але, як вядома, фармант застаўся на сваiм месцы – лiквiдаваць яго не ўдалося.
Паводле iнавацыйнай нормы, формы дзеясловаў рэгулярна ўтвараюцца без «рускага» фарманта – яны арыентуюцца на польскi ўзор:
Беларуская мова
(iнавацыйная норма)
Польская мова
Руская мова
дэзавуяваць (лiт. дэзавуiраваць)
dezawuować
дезавуировать
дэфармавацца (лiт. дэфармiраваць)
deformować się
деформировать
санкцыянаваны (лiт. санкцыянiраваны)
sankcjonować
санкционированный
замаскаваны (лiт. замаскiраваны)
maskować
замаскированный
Але пры гэтым без змен застаюцца аддзеяслоўныя назоўнiкi: маскiроўка, а не маскоўка – тут узнiкала б “непажаданая” асацыяцыя з Масквой; стажыроўка, а не стажоўка – зноў жа пагражае непатрэбная асацыяцыя, цяпер – са стогам.
Утварэннi з -iр-/-ыр-  выклiкаюць складанасцi не толькi ў звычайных носьбiтаў мовы, але i ў лiнгвiстаў, што праявiлася, напрыклад, пры ўкладаннi «Палiтэхнiчнага слоўнiка». Дзеясловы i iх дэрываты з названым фармантам належаць, у асноўным, да грамадска-палiтычнай або спецыяльнай (прафесiйнай) лексiкi, якая, галоўным чынам, запазычвалася (па зразумелых прычынах) з рускай мовы. У старабеларускай мове падобныя словы выступалi як запазычаннi з польскай, таму ў спадчыну сучаснай беларускай мове засталiся ўтварэннi без лацiнска-нямецкага -iр-/-ыр- . Перагляд усёй групы названай лексiкi патрабаваў бы вельмi карпатлiвай работы даследчыкаў, бо яна налiчвае больш за дзве тысячы слоў.
Адзначым, што знiкненне суфiксаў -iр-/-ыр-  можа ў некаторых выпадках прывесцi да непажаданай аманiмii, пар.: апанаваць = 'авалодаць' або 'апанiраваць'.
4. Лексiчныя з’явы
Даволi актыўна запазычваецца з польскай мовы лексiка, пераважна – назоўнiкi. Як правiла, мэта такiх запазычанняў – замена iснуючых беларускiх лексем, якiя ацэньваюцца як русiзмы.
Цiкава звярнуць увагу на тое, што цэлы шэраг слоў запазычваецца другi раз: некаторыя з такiх лексем былi раней ужо зафiксаваны ў слоўнiках Насовiча, Байкова, Некрашэвiча i iнш. Але аб другасных запазычаннях варта было б правесцi асобнае даследаванне.
Запазычваюцца як лексемы ўласна польскага, так i iншамоўнага паходжання, напрыклад:
Беларуская мова
(iнавацыйная норма)
Беларуская мова
(лiтаратурная норма)
Польская мова
амбасадар
пасол
ambasador
чыньнiк
фактар
czynnik
мапа
карта
mapa
шкiцы
накiд, эскiз
szkice
дрэварыт
ксiлаграфiя, гравюра
drzeworyt
кiроўца
вадзiцель
kierowca
мурын
негр
Murzyn
5. Словазмяняльныя з’явы
Граматыка, як вядома, складае найбольш кансерватыўную, устойлiвую, рэгламентаваную моўную субсiстэму, але iнавацыйная норма прапануе даволi вялiкiя i разнастайныя змены ў галiне словазмянення, якiя ў пэўнай ступенi наблiжаюць беларускую мову да польскай.
5.1. Выбар флексii меснага склону назоўнiкаў мужчынскага роду ў адзiночным лiку дыктуецца ў сучаснай беларускай лiтаратурнай мове характарам канцавога зычнага асновы (цвёрды – зацвярдзелы – мяккi; заднеязычны – не заднеязычны), а таксама прыналежнасцю да пэўнай лексiка-семантычнай групы (асабовы – неасабовы, канкрэтны – абстрактны). Але ў «Нашай нiве» знаходзiм: у ценю (замест лiтаратурнага у ценi / у цянi) – пад уплывам польскай формы w cieniu; у «Доктару Фаўстусу», у Норману (замест лiтаратурных форм у «Доктары Фаўстусе», у Нормане) – па аналогii.
5.2. Вызначэнне канчаткаў -а/-у ў родным склоне адзiночнага лiку назоўнiкаў мужчынскага роду рэгламентуецца ў польскай i беларускай мовах, памiж iншым, лексiка-семантычнай прыналежнасцю слова, пры гэтым правiлы, адпаведна якiм той цi iншы канчатак суадносiцца з той цi iншай лексiка-семантычнай групай, часткова супадаюць. Iнавацыйная норма пашырае сферу ўжывання флексii -у – перш за ўсё ў тых выпадках, калi тую самую флексiю маюць польскiя лексiчныя адпаведнiкi, пар.:
Беларуская мова
(iнавацыйная норма)
Беларуская мова
(лiтаратурная норма)
Польская мова
iнстытуту
iнстытута
instytutu
унiверсiтэту
унiверсiтэта
uniwersytetu
тэатру
тэатра
teatru
спэктаклю
спектакля
spektaklu
6. Сiнтаксiчныя з'явы
У канструкцыях з прыназоўнiкам па ўжываюцца формы давальнага або меснага склону для назоўнiкаў адзiночнага лiку i толькi формы меснага склону для назоўнiкаў множнага лiку, пар.: iсцi па лесе, лекцыi па мовазнаўству – хадзiць па лясах, лекцыi па праблемах мавазнаўства. Гэта асаблiвасць разглядаецца некаторымi даследчыкамi як адна з характэрных рыс беларускай мовы (Топоров 1961, 88). На думку У.М.Тапарова, цэлы шэраг прыкладаў з помнiкаў старабеларускай мовы, дзе прыназоўнiк па ўжываецца з месным склонам замест давальнага, можна аднесцi да польскiх цi чэшскiх запазычанняў.
Склон назоўнiка ў канструкцыях тыпу па + S вызначаецца паводле семантыкi словазлучэння, а таксама семантыкi прыназоўнiка. Аднак амаль кожны з прыкладаў ужывання гэтай канструкцыi дапускае варыянтныя формы. Таму ў перыядычным друку i ў iншых сродках масавай iнфармацыi сустракаем: чэмпiянат па футболу або па футболе, размаўляць па тэлефону або тэлефоне, спаборнiцтвы па тэнiсу або тэнiсе i iнш. Iнавацыйная норма прапаноўвае паслядоўнае, рэгулярнае ўжыванне ў такiх канструкцыях форм меснага склону: арганiзацыя пабудавана па тэрытарыяльным прынцыпе, паплечнiкi па ордэне i г.д.
У польскай лiтаратурнай мове ў прыназоўнiкавых канструкцыях po + S ужываецца форма меснага склону, акрамя выражэнняў са значэннем мэты (iść po gazetę). Такiм чынам, распаўсюджанне беларускiх лакатыўных канструкцый з прыназоўнiкам па зноў жа мае заходнiя каранi: унiфiкацыя форм назоўнiкаў у гэтых канструкцыях адбываецца пад выразным уплывам польскай мовы.
7. Заключэнне
Польскi ўплыў на змены сучаснай беларускай лiтаратурнай нормы абумоўлены цалкам натуральнымi фактарамi, а перад усiм – неабходнасцю адлюстраваць тыя культурныя, эканамiчныя i палiтычныя з’явы ў беларускiм грамадстве, якiя радыкальна змянiлi семiясферу сучаснай беларускай мовы. I факт сапернiцтва дзвюх норм у пэўным аспекце можна ацанiць станоўча: ён якраз сведчыць пра тое, што беларуская мова зусiм не страцiла свайго функцыянальнага патэнцыялу, а наадварот – дзякуючы грамадскiм пераменам, набыла стымулы для далейшага развiцця.
Пашырэнне польскiх элементаў у мове сродкаў масавай камунiкацыi абгрунтоўваецца таксама тым, што шматлiкiя культурныя, эканамiчныя i, у меньшай ступенi, палiтычныя iнавацыi маюць заходнiя крынiцы, i выглядае цалкам зразумелым, што адпаведныя iнавацыйныя намiнацыi запазычваюцца з польскай (а не з рускай) мовы, дзе яны маюць большую ступень падабенства да заходнiх арыгiналаў, большую ступень натуральнасцi, аўтэнтычнасцi i дзе семiёзiс больш прыстасаваны да iх адаптацыi. Акрамя таго трэба ўлiчваць i тое, што польская культура заўсёды ў вачах беларусаў была, ў параўнанні з рускай, больш прыярытэтнай (Radzik 1996, 489).
Сапернiцтва дзвюх норм – гэта толькi адзiн ракурс iх разглядання. Калi ж да iнавацыйных з’яў у сучаснай беларускай мове падыходзiць не з пазiцый жорстка-дэтэрмiнiстычнага, а з пазiцый верагоднасна-дыялектычнага падыходу, то яны не будуць уяўляць сабой альтэрнатыўнай, канкурэнтнай нормы, а будуць разглядацца як элементы ўдасканалення iснуючага стандарта. Пры такiм падыходзе павiнны – ва ўсякiм разе адносна пэўнай часткi iнавацый – знiкнуць дыхатамiчныя крытэрыi тыпу “можна – нельга”, “дапушчальна – недапушчальна”, “добра – дрэнна”, “свой – чужы (варожы) ” i да г.п. Iх месца павiнны заняць градуальныя катэгорыi, прымяненне якiх дазволiла б выявiць ступень дапушчальнасцi тых або iншых iнавацый, як i, зрэшты, неабходнасць паступовага аднаўлення нормы i частковай замены кадыфiкаваных з’яў новымi. Не было б нiчога крамольнага ў тым, калі б пэўную ролю ў гэтым працэсе iграла польская мова. I хаця адзiн з класiкаў польскага мовазнаўства Юзэф Мразiньскi пiсаў: “Prawidła dla języka mogą być wprowadzone tylko z mechanizmu tegoż języka” (Mroziński 1986, 91), – гiстарычная блiзкасць двух народаў дае падставу для ўспрымання “чужога” як “свайго”.
Каб узаемадзеянне розных варыянтаў моўнага літаратурнага стандарта было паспяховым i жыватворчым, неабходна не вайна (няхай i “халодная”) двух лагераў, а супрацоўнiцтва спецыялiстаў, iх канструктыўныя дыскусii i канкрэтныя практычныя рэкамендацыi. Галоўным жа суддзёй i фактарам развiцця нормы сучаснай беларускай лiтаратурнай мовы, як i ў выпадку з кожнай iншай жывой этнiчнай мовай, з’яўляецца шматжанравая маўленчая практыка. Мультыплiкацыя варыянтаў нормы не можа кампенсаваць адсутнасці сацыяльных i iндывiдуальных варыянтаў мовы, бо норма сама па сабе – адзiн з такiх варыянтаў, хаця i прыярытэтны, абавязковы для большасцi членаў грамадства. Пры адсутнасцi функцыянальнай базы i без адпаведнай сацыяльнай дыферэнцыраванасцi мовы норма прыпамiнала б лiтаратурнага персанажа з “Маленькага прынца”, якi правiў планетай, дзе не было нiводнага жыхара...
Калi гэты артыкул быў падрыхтаваны да друку, стала вядома, што 29 мая 1998 г. Дзяржаўны камітэт па друку Рэспублікі Беларусь папярэдзіў газету “Наша Ніва” аб парушэнні пункту артыкула 6 Закону “Аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі“, які сцвярджае, што ў сродках масавай інфармацыі “не дапускаецца скажэнне агульнапрынятых норм выкарыстоўваемай мовы” (ARTICLE 1998). Палажэнне артыкула 6, на падставе якога грунтуецца папярэджанне “Нашай Ніве”, было ўведзена папраўкай, што ўступіла ў сiлу ў студзені 1998 г. і стала першым заканадаўчым актам, які абавязвае прэсу выкарыстоўваць зацверджаную “форму мовы”.
Яшчэ раней (у маі 1997 г.) “Наша Ніва” папярэджвалася за парушэннi артыкула 5 новай версii Закона “Аб друку”.
“Наша Ніва” падала апеляцыю ў Вышэйшы Гаспадарчы Суд, патрабуючы адмяніць папярэджанне Беларускага дзяржаўнага камітэту па друку. Аднак 12 жніўня 1998 г. у Мiнску над газетай “Наша Ніва” адбыўся суд. Далейшы лёс газеты будзе залежыць ад рашэння лінгвістычнай экспертызы, якую, згодна з рашэннем суда, будзе праводзіць Iнстутыт мовазнаўства Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь, а таксама некалькі спецыялістаў, прапанавых “Нашай Нівай”.
Якім бы ні было канчатковае рашэнне суда, відавочна адзінае: нават на планеце, дзе няма ніводнага жыхара, можа быць толькі адзін правіцель. Зрэшты, так яно павінна і быць, бо ці можна “нішто” падзялiць на часткi?
ЛIТАРАТУРА
БУЛЫКА, А.М.: Развiццё арфаграфiчнай сiстэмы старабеларускай мовы. Мiнск “Навука i тэхнiка”, 1970.
ПАЦЕХIНА, А.А./ДЗЯЖКО, I.В.: Асаблівасці ўжывання беларускіх лексем з фармантам -ір (ава) // Беларуская лінгвістыка, 1996, вып. 45, 38-43.
ТАРАШКЕВIЧ, Б.: Беларуская граматыка для школ. Вiльня 1929 / Факсiм. выданне: Мiнск “Народная асвета”, 1991.
ТОПОРОВ, В.Н.: Локатив в славянских языках. Москва “Изд-во АН СССР”, 1961.
ФЕДОРУК, И.: Польские языковые элементы в белорусском языке Белостотчины (На материале изданий Белорусского общественно-культурного общества в Белостоке). Автореферат кандидатской диссертации. Минск 1986.
ЦЫХУН, Г.А.: Трэба змiрыцца з суiснаваннем дзвюх правапiсных нормаў // Наша слова 1993/15, 2.
ШУБА, П.П.: Мова сродкаў масавай iнфармацыi з пункту гледжання нормы // Материалы II международной научной конференции “Язык и социум”. Ч. 1. Минск 1988, 34-35.
ARTICLE 1998: Суд над беларускай мовай. Даклад Міжнароднага цэнтра супраць цэнзуры “Article 19” ад 05.08.1998 // Наша Ніва. 1998, № 15, 2-3.
BIEDER, H.: Soziolinguistische Aspekte der weißrussischen Sprache // Zeitschrift für Slavistik, 1995, Bd. 40/4, 398-414.
KIKLEVIČ, A.: Zur aktuellen Situation der Hochschulen in Weißrußland // Innovative Ausbildung – neue Eliten? Bildungsprozesse in Weißrußland. Hrsg. K. Eimermacher, A. Hartmann. Bochum 1997, 85- 94.
MROZIŃSKI, J.: Dzieła wszystkie. T. 1. Wrocław etc. 1986.
RADZIK, R.: Polacy – Białorusini: wzajemne stereotypy w okresie zaborów // Slavia Orientalis, XLV, 1996, nr 4, 479-490.
Slavia Orientalis, XLIX, Nr 1, s. 93-105.