A A

Archive | Беларуская мова

А. І. Жураўскі. СТАРАДАЎНІЯ НАЗВЫ ГАРАДОЎ БЕЛАРУСІ

Чацвер, ліпня 23, 2009

2 каментары

Разнастайныя змены, якія праходзяць у апошні час у рэспубліках былога Саюза, а цяпер незалежных дзяржавах, закранаюць і тапанімімку — геаграфічныя назвы: цяпер яны замяняюцца на старадаўнія. Ахвярамі тапанімічнага астракізму становяцца перш за ўсё так званыя эпонімы — асобы, прозвішчамі якіх у свой час былі названы мясцовасці, гарады, населеныя пункты. Цяпер у друку ўжо не сустракаюцца назвы гарадоў [...]

Ф.Д.Клімчук. ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА ЛІТОЎСКАЕ І СУЧАСНАСЦЬ (МОЎНАЯ СІТУАЦЫЯ)

Чацвер, ліпня 23, 2009

Няма каментараў

У артыкуле гутарка будзе ісці пераважна пра Берасцейска-Пінскае Палессе ў розныя часы, у тым ліку ў эпоху Вялікага княства Літоўскага (далей скарочана: ВКЛ), а таксама пра некаторыя агульныя палажэнні, суадносныя з моўнай сітуацыяй. Статыстычныя дадзеныя па Берасцейска-Пінскаму Палессю прыводзім па тых адміністрацыйных адзінках, у склад якіх гэты рэгіён уваходзіў. За аснову ўзяты матэрыялы перапісаў насельніцтва. [...]

В. Маслава. АДБІТКІ МІФАЎ РОЗНЫХ НАРОДАЎ У МОВЕ БЕЛАРУСАЎ

Чацвер, ліпня 16, 2009

Няма каментараў

Беларуская культура неаддзельная ад беларускай мовы, сістэмы яе значэнняў, спосабаў і сродкаў адлюстравання рэчаіснасці, пранізаных нацыянальнай сімволікай. Паўсядзённая мова арганічна ўплятаецца ў ў культурны кантэкст, вырастае з яго і ім тлумачыцца. Мэта майго даклада адказаць на пытанне, як адлюстраваны асаблівасці культурна-нацыянальнага менталітэту беларусаў, а дакладней – міфалагічны кампанент культуры і нацыянальнай свядомасці ў беларускай мове. [...]

І. Крамко. З ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСКАГА ІМЕНАВАННЯ АСОБЫ

Пятніца, траўня 1, 2009

3 каментары

Пры кантактах з іншымі людзмі нас называюць, у акументах нас фіксуюць, сведчаць, ужываючы абавязковы набор срокаў. У розных народаў гістарычна склаліся свае спосабы іменавання людзей. Маем і мы сваю гісторыю называння. Сёння назіраецца пэўная нестабільнасць у гэтай сферы. З аднаго боку, захавалася наша ўласная гістарычная аснова і, з другога боку, працяглая паласа расійскіх уплываў наклала [...]

Г. А. Гваздовіч. БЕЛАРУСКАЯ ЛІНГВІСТЫЧНАЯ ТЭРМІНАЛОГІЯ Ў ПЕРШАЙ ЧВЭРЦІ ХХ СТАГОДДЗЯ

Чацвер, красавіка 23, 2009

Няма каментараў

Навуковае даследаванне беларускай мовы пачалося ў першай чвэрці ХIX стагоддзя. Працы пра новую беларускую мову Ф. Калайдовіча, І.І.Даля, І.І.Сразнеўскага, А.І.Сабалеўскага і іншых вучоных паказалі, што цікавасць да вывучэння новай беларускай мовы і старабеларускай п1сьмовай мовы нарастала з кожным дзесяцігоддзем. Да гэтага перыяду адносіцца вялікая колькасць запісаў вуснай народнай творчасці розных мясцовасцей Беларусі. Гэтыя нататкі суправаджаліся [...]

Э. Блінава. ЛІНГВІСТЫЧНЫ АНАЛІЗ ПАЭМЫ “ЭНЕІДА НАВЫВАРАТ”

Нядзеля, красавіка 12, 2009

Няма каментараў

Парадыйная паэма “Энеіда навыварат” – адзін з ранніх твораў беларускай літаратуры – была створана ў пачатку ХІХ ст. (каля 20-х гг.) і да публікацыі доўгі час распаўсюджвалася вусным шляхам. Вялікі ўрывак з паэмы ўпершню надрукаваны ў 1845 г. у пецярбургскім часопісе “Маяк” пад назвай “Отрывок из Энеиды наизнанку на белорусском крестьянском наречии”, больш поўны яе [...]

А. Я. Супрун. ЛЕКСIЧНАЯ СТРУКТУРА ВЕРША ЯКУБА КОЛАСА “РУЧЭЙ”

Чацвер, сакавіка 19, 2009

Няма каментараў

Верш Якуба Коласа «Ручэй» быў упершыню надрукаваны ў першым зборы твораў паэта (1928) [Колас 1928], а напісаны амаль за два дзесяцігоддзі да гэтай публікацыі, у 1909 г., калі Якуб Колас быў у турме. Успамін пра родную прыроду, відаць, саграваў у астрозе душу маладога паэта. Аб гэтым сведчаць, напрыклад, верш «Сон у турме» і пейзажныя замалёўкі, [...]

В. Корбут. З КРЫЎСКІХ (БЕЛАРУСКІХ) БАЛТЫЗМАЎ

Чацвер, сакавіка 19, 2009

1 каментар

Уступ Калі ідзе гаворка пра балтызмы ў нашай мове, іх звычайна разглядаюць як пазычанні. З такім падыходам цяжка згадзіцца. Бо балтызм — гэта не ўзятае звонку слова, а часцінка, што «ўтрымалася» ў мове пасля «вымывання» з-пад яе балцкай асновы. Гэта ўсё адно як беларускія словы ў пераважна расійскім маўленні сучасных беларусаў: рэдкія, але яркія, непаўторныя, спаконвечныя, якія вызначаюць тутэйшы каларыт, напамінаюць, якая мова тут была спачатку. Балцкі [...]

І. Ласкоў. АДКУЛЬ ПАЙШЛА БЕЛАРУСКАЯ МОВА

Чацвер, сакавіка 19, 2009

Няма каментараў

Адкуль пайшла беларуская мова? Легенда, створаная філолагамі, на гэта адказвае так. Жыла-была калісьці агульная мова ўсіх славян: яшчэ тады, калі ўсе месціліся побач. Потым яны разышліся. І на новых жыхарствах узніклі тры новыя мовы, паўднёваславянская, заходнеславянская і ўсходнеславянская. Апошняя, усходнеславянская, была агульнай мовай Старажытнай Русі — першай дзяржавы ўсходніх славян. Таму філолагі завуць яе яшчэ «старажытнарускай» [...]

З. Саўка. МЭХАНІКА ЗЬНЯВЕЧАНЬНЯ

Чацвер, сакавіка 12, 2009

Няма каментараў

Моўная рэформа 1933 г. ужо даволі падрабязна аналізавалася ў мовазнаўчым і палітычным аспэктах. Аднак у бальшыні прысьвечаных гэтай тэме працаў рэформа разглядалася як носьбіт нейкага самастойнага значэньня. Ведама ж, Пастанова, Дадаткі і Правілы-1934 [1] , якімі ўводзілася рэформа, сталіся «са­крушальнымі пралетарскімі ўдарамі па нацдэмаўшчыне» (г. зн. па беларушчыне) і сапраўды занялі — у выніку — [...]

Страница 4 из 6123456