A A

Archive | Беларуская мова

В. Маслава. АДБІТКІ МІФАЎ РОЗНЫХ НАРОДАЎ У МОВЕ БЕЛАРУСАЎ

Чацвер, Ліпень 16, 2009

Няма каментараў

Беларуская культура неаддзельная ад беларускай мовы, сістэмы яе значэнняў, спосабаў і сродкаў адлюстравання рэчаіснасці, пранізаных нацыянальнай сімволікай. Паўсядзённая мова арганічна ўплятаецца ў ў культурны кантэкст, вырастае з яго і ім тлумачыцца. Мэта майго даклада адказаць на пытанне, як адлюстраваны асаблівасці культурна-нацыянальнага менталітэту беларусаў, а дакладней – міфалагічны кампанент культуры і нацыянальнай свядомасці ў беларускай мове. [...]

І. Крамко. З ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСКАГА ІМЕНАВАННЯ АСОБЫ

Пятніца, Травень 1, 2009

1 каментар

Пры кантактах з іншымі людзмі нас называюць, у акументах нас фіксуюць, сведчаць, ужываючы абавязковы набор срокаў. У розных народаў гістарычна склаліся свае спосабы іменавання людзей. Маем і мы сваю гісторыю называння. Сёння назіраецца пэўная нестабільнасць у гэтай сферы. З аднаго боку, захавалася наша ўласная гістарычная аснова і, з другога боку, працяглая паласа расійскіх уплываў наклала [...]

Г. А. Гваздовіч. БЕЛАРУСКАЯ ЛІНГВІСТЫЧНАЯ ТЭРМІНАЛОГІЯ Ў ПЕРШАЙ ЧВЭРЦІ ХХ СТАГОДДЗЯ

Чацвер, Красавік 23, 2009

Няма каментараў

Навуковае даследаванне беларускай мовы пачалося ў першай чвэрці ХIX стагоддзя. Працы пра новую беларускую мову Ф. Калайдовіча, І.І.Даля, І.І.Сразнеўскага, А.І.Сабалеўскага і іншых вучоных паказалі, што цікавасць да вывучэння новай беларускай мовы і старабеларускай п1сьмовай мовы нарастала з кожным дзесяцігоддзем. Да гэтага перыяду адносіцца вялікая колькасць запісаў вуснай народнай творчасці розных мясцовасцей Беларусі. Гэтыя нататкі суправаджаліся [...]

Э. Блінава. ЛІНГВІСТЫЧНЫ АНАЛІЗ ПАЭМЫ “ЭНЕІДА НАВЫВАРАТ”

Нядзеля, Красавік 12, 2009

Няма каментараў

Парадыйная паэма “Энеіда навыварат” – адзін з ранніх твораў беларускай літаратуры – была створана ў пачатку ХІХ ст. (каля 20-х гг.) і да публікацыі доўгі час распаўсюджвалася вусным шляхам. Вялікі ўрывак з паэмы ўпершню надрукаваны ў 1845 г. у пецярбургскім часопісе “Маяк” пад назвай “Отрывок из Энеиды наизнанку на белорусском крестьянском наречии”, больш поўны яе [...]

А. Я. Супрун. ЛЕКСIЧНАЯ СТРУКТУРА ВЕРША ЯКУБА КОЛАСА “РУЧЭЙ”

Чацвер, Сакавік 19, 2009

Няма каментараў

Верш Якуба Коласа «Ручэй» быў упершыню надрукаваны ў першым зборы твораў паэта (1928) [Колас 1928], а напісаны амаль за два дзесяцігоддзі да гэтай публікацыі, у 1909 г., калі Якуб Колас быў у турме. Успамін пра родную прыроду, відаць, саграваў у астрозе душу маладога паэта. Аб гэтым сведчаць, напрыклад, верш «Сон у турме» і пейзажныя замалёўкі, [...]

В. Корбут. З КРЫЎСКІХ (БЕЛАРУСКІХ) БАЛТЫЗМАЎ

Чацвер, Сакавік 19, 2009

1 каментар

Уступ Калі ідзе гаворка пра балтызмы ў нашай мове, іх звычайна разглядаюць як пазычанні. З такім падыходам цяжка згадзіцца. Бо балтызм — гэта не ўзятае звонку слова, а часцінка, што «ўтрымалася» ў мове пасля «вымывання» з-пад яе балцкай асновы. Гэта ўсё адно як беларускія словы ў пераважна расійскім маўленні сучасных беларусаў: рэдкія, але яркія, непаўторныя, спаконвечныя, якія вызначаюць тутэйшы каларыт, напамінаюць, якая мова тут была спачатку. Балцкі [...]

І. Ласкоў. АДКУЛЬ ПАЙШЛА БЕЛАРУСКАЯ МОВА

Чацвер, Сакавік 19, 2009

Няма каментараў

Адкуль пайшла беларуская мова? Легенда, створаная філолагамі, на гэта адказвае так. Жыла-была калісьці агульная мова ўсіх славян: яшчэ тады, калі ўсе месціліся побач. Потым яны разышліся. І на новых жыхарствах узніклі тры новыя мовы, паўднёваславянская, заходнеславянская і ўсходнеславянская. Апошняя, усходнеславянская, была агульнай мовай Старажытнай Русі — першай дзяржавы ўсходніх славян. Таму філолагі завуць яе яшчэ «старажытнарускай» [...]

З. Саўка. МЭХАНІКА ЗЬНЯВЕЧАНЬНЯ

Чацвер, Сакавік 12, 2009

Няма каментараў

Моўная рэформа 1933 г. ужо даволі падрабязна аналізавалася ў мовазнаўчым і палітычным аспэктах. Аднак у бальшыні прысьвечаных гэтай тэме працаў рэформа разглядалася як носьбіт нейкага самастойнага значэньня. Ведама ж, Пастанова, Дадаткі і Правілы-1934 [1] , якімі ўводзілася рэформа, сталіся «са­крушальнымі пралетарскімі ўдарамі па нацдэмаўшчыне» (г. зн. па беларушчыне) і сапраўды занялі — у выніку — [...]

З. Саўка. МАЗАІЧНАЯ АРТАГРАФІЯ

Чацвер, Сакавік 12, 2009

Няма каментараў

Аўтару гэтых радкоў ужо ня раз даводзілася выступаць на тэму новых зьменаў у беларускім афіцыйным правапісе. Летась «АRCHE» дало нам магчымасьць на 125 сваіх бачынах апублікаваць разгорнутую рэцэнзію на кадыфікацыйны дакумэнт, які тады мы назвалі Міністэрскім праектам, а з моманту яго прыняцьця Палатаю прадстаўнікоў і зацьверджаньня галавою дзяржавы ў чэрвені 2008 г. — Правапісным законам-2008 [...]

Н. Бунько. НАЗВЫ БАБРА, ВАВЁРКІ, ЗАЙЦА Ў БЕЛАРУСКІХ ГАВОРКАХ

Аўторак, Сакавік 10, 2009

Няма каментараў

Грызуны (Rodendia) – атрад млекакормных жывёл, якія насяляюць палі лясы сады, поймы рэк, зараснікі па берагах вадаёмаў, сустракаюцца каля жылля і ў гаспадарчых пабудовах; сярод гэтых жывых істот вылучаюцца карысныя прамысловыя жывёлы (бабёр, вавёрка) і шкоднікі (мышы, палёўкі, пацукі). Разгледзім назвы бабра, вавёркі і зайца. Лексема бабёр ‘жывёліна атрада грызуноў, якая жыве ў лесе каля [...]

Страница 2 из 3123