Mowaznaustwa.ru » Беларуская мова

Я. Станкевіч. ПРОЗЬВІШЧЫ НА –ЛА (-ЛО) І ІХ ПРАВАПІС
Беларускія прозьвішчы на –ла (этымолёгічны канчатак найчасьцей -ло) бываюць рознага паходжаньня.

Адныя зь іх паходзяць ад імёнаў хрышчоных, прыкл., Самойла, Міхайла.

2. Другія паўсталі з назоўных імёнаў на –ло (не пад націскам -ла). Гэта такія позьвішчы, як Шыла, Масла, Рыла і пад. Напзоўныя імёны на –ло (не пад націскам -ла), значыцца такія, як сіло, крыло, памяло, шыла, рыла і інш., абазначаюць (ці абазначалі) снадзіва або рэч, каторай шточсь робім; гэтак, прыкладам, шылам шыем, рылам сьвіньні рыюць, сілом сіляюць птушкі, памялом падмятаюць. У менаваных прозьвішчах, як паўсталых ад назоваў снадзіваў, чуўся некаторы адценак грэблівасьці, бо ніхто ня хоча быць снадзівам. Чым далей назад у старыну, тым гэты адценак мусіў быць большы. Апрача таго, нярэдка лічаць – зусім неразумна – брыдкімі тыя прозьвішчы, што абазначаюць канкрэтныя рэчы (Сарока, Сініца, Качан, Рэдзька і пад.), і стараюцца зацямніць іх значэньне, пішучы, прыкладам, Сініцо, Капусто.

3. Іншыя прозьвішчы на –іла ўтварыліся ад імёнаў павялічальных на –іла. Прыкл.: дурніла – “надта вялікі дурань”, хадзіла – “той, што лішне часта, ажно без патрэбы ходзіць”, вайніла – “ празь меру заўзяты ваяка”.

Як бачым, гэтыя назовы маюць так сама непрыемны адценак. Прозьвішчы ад іх паўсталыя, як і іншыя, могуць зьмяняцца, дастаючы новыя суфіксы. Гэтак ад Вайніла паўстаў Вайніловіч.

Собсьнікі прозьвішчаў другое й трэцяе катэгорыі, каб зацямніць іх паходжаньне ад назоваў, маючых грэблівы адценак, сталі ймкнуцца пісаць іх із двумя лл (Трубілла, Рылла і інш.). Гэтым паходжаньне такіх прозьвішчаў рабілася незразумелым.

У вялізнай болшасьці прозьвішчы на –ла беларускага паходжаньня. Але лучаюцца зрэдку прозьвішчы на –ла літоўскага паходжаньня. Прыкл.: Гедвіла зь літ. Gedvila. Але і з гледзішча літоўскага языка немагчыма апраўдаць напісаньня іх з двумя лл і навет нельга знайсьці прычыны такога пісаньня. Відавочна, сьпярша паўстала пісаньне з двума лл прозьвішчаў беларускіх, каб зацямніць іх “снадзіўнае” і іншае “няпрыемнае” паходжаньне, а потым было перанесена і на прозьвішчы літоўскія.

Прозьвішча, як кожнае слова, належыць да мовы, дык казаная і пісаная хворма ягоная мусіць згаджацца з законамі дадзенага языка.

А як мы пабачылі, беларуская мова вымагае пісаньня такіх прозьвішчаў, як Шамяціла, Сурвіла і іншых на –ла з адным л. З гэтым вымаганьнем нашае мовы мы павінны лічыцца балей, як з воляю собсьніка прозьвішча, хоць-бы й вельмі такога чалавека шанавалі. Якая гэта пашана чалавеку, калі не шануецца яго родная мова? Дзеля ілюстрацыі прывяду гэтта наступнае здарэньне. У 1935 г. У часе жалобнае акадэміі ў чэсьць сьв. п. проф. Бр. Эрімаха-Шыпілы пісалі ягонае прозьвішча з адным л. Проці гэтага выступіў у “Родным Краю” Я. Зянюк, заяўляючы, што благая гэта пашана, калі на’т ня ўмеем напісаць “правільна” прозьвішча нашага вялікага паірыёта. Аргумэнт Зянюка ня быў пераконуючы. Няўжо-ж Бр. Эпімах-Шыпіла хацеў, каб няправільнай хвормаю ягонага прозьвішча псавалі беларускую мову, якую ён так любіў? Ведама, што не, хоць-бы несьвядома й сам пісаў няправільна сваё прозьвішча. Але сталася ляпей. У мяне захавалася пісулька Бр. Эпімах-Шыпілы з 9. V. 27г., напісаная ім ізь Менску. На гэтай пісульцы нябошчык падпісаўся “Бр. Эпімах-Шыпіла” – з адным л. Значыцца, калі раней ён і пісаў сваё прозьвішча з двума лл, дык пасьлей, разабраўшыся ў правільнай яго хворме, стаў пісаць з адным л.

Наапошку трэба зацеміць, што тыя прозьвішчы беларускія, каторых форма фонэтычная розьніцца розьніцца ад хвормы этымолёгічное, мусяць пісацца цяперака іначай, як пісаліся ў веку XII – XVIII, бо тады быў правапіс этымолёгічны, а цяпер фонэтычны. Прыкл., даўней пісалі “Войтеховіч, Зенюк”, а цяпер “Вайцеховіч, Зянюк”.

(Станкевіч Я. Збор твораў у двух тамах. – Т. 2. – Менск, 2002. – С. 371 – 372)

В. Тумаш. ДЫПЛЯМАТЫЧНАЯ КАНТРАВЭРСЫЯ 1646 ГОДУ ЗА БЕЛАРУСКУЮ МОВУ
Агульна ведама, што ўрадавай мовай Вялікага Княства Літоўскага аж да ХVІІ стагодзьдзя была мова беларуская. Шырака яна тады тарнавалася ў дзяржаўным ды судова-юрыдычным справаводзтве ня толькі на тэрыторыі этнічна беларускай, але й на ўсіх землях Вялікага Княства. Ёю былі пісаныя граматы, актавыя запісы, дакумэнты й на прасторы не беларускай Жамойці. Беларускай мовай былі пісаныя ведамыя кодэксы законаў Княства, Літоўскія Статуты. Ёю карысталіся тады асьвечаныя слаі народу ў пісьменнасьці характару сьвецкага — у ліставаньні ў справах прыватных і гандлёвых, у палемічнай і мэмуарнай літаратуры, у летапісах, у творах вершаваных.

У асабліва шырокім практычным ужытку была беларуская пісьмовая мова ў жыцьці тагачаснае праваслаўнае царквы Беларусі, да якое належыла тады больш 80% усіх падданых дзяржавы. Толькі кнігі характару літургічнага, дый некаторыя іншыя царкоўныя кнігі па старой традыцыі перапісваліся, а пазьней і друкаваліся мовай царкоўнаславянскай. Ды й гэтая царкоўна-славянская мова праз стагодзьдзі яе ўжытку на землях Беларусі ўвабрала столькі беларускіх асаблівасьцяў, што некаторыя моваведы выдзяляюць яе, і на гэта маюць дастаткова падставаў, у спэцыфічную яе адмену — царкоўнаславянскую мову «беларускае рэдакцыі».

Мову беларускую, побач лацінскае, доўгі час ужывала й каталіцкае духавенства Вялікага Княства Літоўскага. Яшчэ ў першай палове ХVІ стагодзьдзя пабеларуску свае лісты й граматы пісалі каталіцкія біскупы сталічнае Вільні. Ад ХV стагодзьдзя беларуская мова стала моваю рэлігійных кнігаў, «Аль-Кітабаў», і невялікае лікам часткі жыхарства Беларусі мусульманскае веры — нашчадкаў колішніх татарскіх перасяленцаў. Кнігі гэтыя хоць і пісаныя літарамі арабскімі, арабіцай, але мовай беларускай.

Сяньня ўсе гэтыя факты ў навуковай літаратуры агульна ведамыя, але стагодзьдзямі былі яны блізу зусім забытыя. Патрэбная была крапатлівая праца дасьледнікаў, каб гэтую ў віры падзеяў гісторыі загубленую праўду на аснове старое пісьменнасьці ды архіўных матарыялаў раскрыць ды падаць да шырэйшага ведама і, парадокс гісторыі, да ведама найперш самых беларусаў.

Выдатны засноўнік беларускае філялёгіі Аўхім Карскі ў рэфэраце, што быў чытаны на Дзевятым Археалягічным зьезьдзе Расейскае імпэрыі, у 1893 годзе ў Вільні, гістарычную ролю старое беларускае літаратурнае мовы ўняў формулай: «на працягу колькіх стагодзьдзяў была яна ворганам разумовага, духовага й палітычнага жыцьця народу ў Вялікім Княстве Літоўскім» [1].

Ня шмат хто, аднак, яшчэ й цяпер усьведамляе, што старая беларуская мова стагодзьдзямі спаўняла й важную міжнародную функцыю. Ейнае высокае разьвіцьцё ў практычным ужытку цягам стагодзьдзяў, пры дамінуючай тады на ўсходзе Эўропы культурнай, а ці раз і палітычнай ролі Вялікага Княства, давяло да гэтага, што ў шырокім карыстаньні беларуская пісьмовая мова была й далёка за межамі Княства.

У другой палове ХV стагодзьдзя, на ўзвышшах тэрытарыяльнае экспансыі за панаваньня вялікага князя Казіміра Ягайлавіча, Вялікае Княства Літоўскае ахоплівала вялізныя прасторы ад Балтыйскага мора на Поўначы да Чорнага на Паўдні. На ўсходзе-ж дзяржаўная мяжа зь Вялікім Княствам Маскоўскім праходзіла тады 130 км ад Масквы.

Пабеларуску, кірыліцай, пісалі тады на ўсходзе Эўропы дыпляматычныя граматы, мірныя ўгоды, гандлёвыя ўмовы. Беларускай мовай карысталіся князі, валадары Вялікага Княства, ды іхняя вялікакняжая канцылярыя ў сталічнай Вільні пры ліставаньні з валадарамі краёў і незалежных местаў усходу — Масквы, Вялікага Ноўгараду, Цьверу, Пскова, нямецкае Рыгі, Польшчы, Малдавіі, Валахіі, Татарскіх ордаў. Беларускай мовай, як правіла, пісалі тады свае граматы да вялікага князя ў Вільні й валадары гэтых краёў ды местаў, улучна з татарскімі ханамі. Толькі дыпляматычная перапіска з краямі й валадарамі Захаду вялася ў мове лацінскай.

Дык у стагодзьдзях ХІV-ХVІ беларуская пісьмовая мова спаўняла ў міжнародных дачыненьнях на ўсходзе Эўропы функцыю падобную, як мова лацінская тады-ж на захадзе. Унікальную ролю беларускае пісьмовае мовы тае пары можна яскравей усьведаміць, калі зьвернем увагу на тое, што ні ў гэных часох, ды й ніколі пасьля, падобнае ролі ў міжнародных дачыненьнях ня мела суседняя мове беларускай мова польская.

Калі пасьля дынастычнае Крэўскае вуніі 1385 году Літвы з Польшчай вялікія князі літоўскія сталі й каралямі Польшчы, яны як валадары Польшчы, ды часта й у справах самое толькі Польшчы, пры ліставаньні з валадарамі ўсходу Эўропы карысталіся мовай беларускай. Дзівіцца гэтаму й ня трэба, бо быў гэта час, калі польская пісьмовая мова практычна яшчэ не існавала, калі папольску ня пісалі яшчэ й у самой Польшчы. У юрыдычна-ўрадавым ужытку панавала там тады яшчэ скрозь не зразумелая для народу мова лацінская. Толькі месты з большым пікам нямецкага мяшчанства, у гэтым ліку й сталічны Кракаў, у сваім юрыдычна-самаўрадавым жыцьці карысталіся тады шырака, побач мовы лацінскай, мовай нямецкай.

Асаблівую ды ўнікальную ролю на ўсходзе Эўропы мовы старое беларускае пісьменнасьці яшчэ ў мінулым стагодзьдзі добра ўсьведаміў выдатны расейскі славісты й беларусавед Пётра Бяссонаў. Свой пагляд Бяссонаў выказаў у 1871 годзе словамі: «У гэную пару, ды доўгі час, на ўсім вялізным прасторы ад Дзьвіны й Дняпра ды ў глыбкі чужых краёў, беларуская пісьмовая мова была адзінаю, адзінаю жывою, цібо роднаю народу, што як-ніяк супадала з мовай гутарковай, а прынамся — на ёй была абаснаваная» [2].

Дзеля палянізацыі сацыяльна пануючае ды палітычна кіруючае верхавіны, магнатаў і замажнейшае шляхты, з пачаткам ХVІІ стагодзьдзя беларускую мову з урадавага ўжытку ў Вялікім Княстве Літоўскім пачынаюць паступова выціскаць мовы лацінская ды, асабліва, польская. Не зважаючы ўсё-ж на гэта, у дыпляматычных сувязях Вялікага Княства й Польшчы з Масквой у карыстаньні й далей застаецца мова беларуская. Відаць гэта добра з спрэчкі 1646 году ў Варшаве паслоў Масквы з сэнатарамі Польшчы ў пытаньні, якую мову ўжываць пры дыпляматычным ліставаньні караля Рэчыпаспалітай з маскоўскім царом.

Гістарычныя абставіны, пры якіх да дыпляматычнае кантравэрсыі за беларускую мову дайшло, былі гэткія: у 1632 годзе памёр вялікі князь літоўскі й кароль польскі Жыгімонт Ваза. Першы маскоўскі цар з Раманавых, Міхаіл Фёдаравіч, сьпяшаецца скарыстаць пару бескаралеўя ў Рэчыпаспалітай да часу выбару новага караля ды шле супроць Вялікага Княства Літоўскага даўно для гэткае нагоды падрыхтаванае войска ў сіле 32.000 чалавек ды 168 гарматаў. Галоўная мэта распачатае вайны — захапіць стратэгічна ключавую цьвярдыню Вялікага Княства Смаленск.

З пачаткам сьнежня 1632 году войскі цара падыходзяць пад Смаленск, пачынаецца аблога. Не зважаючы на вялізарныя сілы Масквы, абаронцы места наважана адбіваюць усе наступы ворага. Аблога зацягваецца на дзевяць месяцаў. Увосені-ж году наступнага, з падыходам на водсеч новавыбранага караля Ўладзіслава, самі маскоўскія войскі пападаюць у вакружэньне ды хутка, у верасьні 1633 году, здаюцца.

Цару Міхаілу Фёдаравічу давялося прасіць у караля Ўладзіслава міру, які й быў падпісаны 27 травеня 1634 году ў недалёкім ад Вязьмы Палянаве. Паводле Палянаўскае ўгоды Смаленск з Смаленшчынай, гарады Рослаўль, Белая, Трубчэўск, Невель, Себеж, Старадуб прызнаваліся беззасьцярэжна за Вялікім Княствам Літоўскім, Чарнігаў-жа ды Ноўгарад-Северскі за Польшчай. Кароль Уладзіслаў, з свайго боку, за 20.000 рублёў адступнога зракаўся тытулу маскоўскага цара ды прэтэнзыяў да маскоўскага царскага пасаду, якія ў яго былі ад часоў гэтак званага «смутного времени» ў Маскоўшчыне, калі сваім царом прызнала яго само маскоўскае баярства. Тытул «цара» ўгодаю, безь ніякіх ужо засьцярогаў, замацоўваўся за Міхаілам Фёдаравічам Раманавым. У сувязі з гэтым была складзеная й дамова аб будучых формах абавязваючай тытуляцыі караля Ўладзіслава ды цара пры дыпляматычным між імі ліставаньні.

Адзінаццаць гадоў пасьля Палянаўскае ўгоды, у 1645 годзе, памірае Міхаіл Фёдаравіч. Царскі пасад пераходзіць на ягонага 16-годняга сына Аляксея Міхайлавіча. Цяпер маскоўскія баяры затрывожыліся, каб кароль Уладзіслаў не задумаў скарыстаць нагоду зьмены на царскім пасадзе і асабліва, малады век новага цара ды не пачаў ваенных дзеяньняў супроць Вялікага Княства Маскоўскага. Каб запабегчы гэтаму, было пастаноўлена паслаць «вялікіх паслоў» ад цара да караля пад прэтэкстам патрэбы пацьверджаньня пунктаў Палянаўскае ўгоды ад імя новага валадара. На чале пасольства пастаўленыя былі царскі крэўны баярын Васіль Іванавіч Страшнёў ды акалічны Сьцяпан Мацьвеевіч Праестаў.

Паслом было дадзенае даручэньне спачатку прывітаць ад цара караля Ўладзіслава з нагоды ягонага жанімства зь Людвікай Марыяй Мантуанскай, пасьля пацьвердзіць Палянаўскую ўгоду ды дамагчыся, каб у граматах ад караля да цара была строга тарнаваная, дамоўленая Палянаўскай угодай, тытуляцыя цара, ды старацца дабіцца судзейнасьці ці навет і дапамогі Рэчыпаспалітай у справе абароны перад дакучлівымі наездамі крымскіх татараў. Прабег гэтага пасольства ведамы з справаздачы, якую пасьля павароту да Масквы «вялікія паслы» склалі цару на пісьме [3].

10 сакавіка 1646 году царскіх паслоў у Варшаве прыняў на кароткай аўдыенцыі хворы якраз тады кароль Уладзіслаў. Пасьля таго, як паслы наведалі й каралеву ды перадалі прывітаньні ад цара Аляксея Міхайлавіча й ёй, гутаркі з пасламі вялі ўжо сэнатары каралеўскае рады.

Перамовы маскоўскія паслы пачалі з таго, што нанава ўзьнялі старыя скаргі Масквы на тое, што ў граматах да цара ад караля ды ягоных падуладных не захоўваецца адпаведная «царскай вялікасьці», дамоўленая Палянаўскай угодай, тытуляцыя. Як у граматах да нябожчыка ўжо, цара Міхаіла Фёдаравіча, так і да цара новага дапускаюцца памылкі а навет і абразьлівыя звароты. Маскоўскія паслы дамагаліся, каб вінаватыя за абразу цара неадпаведнай тытуляцыяй былі строга пакараныя за памылкі большыя навет сьмерцяй. Яны вымагалі, каб кароль загадаў запісаць і ў соймавую канстытуцыю справу строгае адказнасьці за тарнаваньне належнае цару тытуляцыі й што вінаватыя за памяншаньне царскага тытулу будуць карацца горлам без усякага апраўдваньня.

Паны каралеўскае рады ў вадказ на гэта сказалі: «Заяўляем па праўдзе ды шчырым сэрцам, што памылкі былі зробленыя не знарок, а толькі таму, што дзячкі пішаць, ня ведаючы рускае мовы. Бог Усемагутны згары бачыць, што апіскі дапушчаныя былі бязь нейкае хітрасьці. І, не зважаючы на гэта, кароль усё-ж загадаў паклікаць вінаватых на сойм, бо-ж самі знаеце, што ні каралю, ні нам ня толькі шляхціча, але й простага чалавека бяз сойму караць ня можна».

На гэта паслы маскоўскія заявілі, што каралю трэ было даўно гэтак зрабіць, ды пры тым паказалі каралеўскую грамату, у ўводным звароце якое заміж самодержцу было напісана самодержцы. На гэта сэнатары сказалі: «Мы вам заяўляем, што ў нашай польскай мове самодержцы й самодержцу — адно й тое, і зьнявагі яго царскай вялікасьці тут ніякае няма, і памылкі таксама няма».

Не згаджаліся, аднак, з гэтым царскія паслы ды з абурэньнем гаварылі: «Як вам, паны радныя, ня стыдна гэта казаць? Ня толькі вам разважыўшы зразумець гэта можна, але й просты чалавек гэта лёгка зразумее: напісаць і сказаць самодержцу — гэта будзе да асобы аднае, калі-ж напісаць самодержцы, гэта будзе да шмат асобаў. На ўсіх вялікіх гаспадарствах Расейскага царства самодержец адзін, другога няма й ніколі ня будзе. Адкладаць да сойму справу гэтую ня можна, бо людзям, якія пішуць тытул, не зважаючы на пасольскія дамовы, трэба чэсьць і маемасьць адбіраць і, з каралеўскага загаду ды соймавае пастановы, караць сьмерцяй».

Паны-рады на гэта: «На Бога прысягаем, што папольску самодержцы й самодержцу адно й тое. Калі-ж паруску ня так, дык на будучыню мы строга дапілнуем, каб памылкі ня былі. Ды ў будучыні гаспадару нашаму й пісаць да царскае вялікасьці ў граматах трэба лепш папольску... тады й памылак ня будзе».

Посул, каб у ліставаньні караля з царом перайсьці на мову польскую, маскоўскія паслы станоўка адкінулі словамі: «Издавна повелось, что грамоты королевские к великому государю пишутся белорусским письмом, и теперь, мимо обычаев, по-польски писать не годится, да у порубежных воевод и переводчиков нет».

Паколькі паслы маскоўскія не згадзіліся, каб у ліставаньні караля з царом перайсьці з мовы беларускай на польскую, справу неадпаведнае тытуляцыі цара Міхаіла Фёдаравіча паны-рады пасулілі пакінуць наагул, бо-ж ня варта прасьледваць людзей за віны, зробленыя супроць валадара, ужо нябожчыка. З свайго боку, яны прыраклі, што ў будучыні дапілнуюць, каб памылак у тытуляцыі цара новага больш ня было. Пасьля гэтага перамовы перайшлі да больш важнае справы — саюзу супроць крымскіх татараў.

Варшаўская спрэчка маскоўскіх «вялікіх паслоў» з панамі польскае каралеўскае рады паказвае нам тое, што ў 1646 годзе, цібо ў палове ХVІІ стагодзьдзя, афіцыйна абавязваючай мовай дыпляматычнага ліставаньня паміж Польшчай і Маскоўшчынай была, па старой традыцыі, усё яшчэ мова беларуская. Мову каралеўскіх граматаў да цара «беларускаю» называлі й самі царскія паслы. Ужыты гэтым разам пасламі Масквы для старабеларускай пісьмовай мовы назоў «белорусское письмо» ня нейкі адзіночны выпадак і ня вынятак. Ведама тысячы маскоўскіх дакумэнтаў і граматаў, ды і маскоўскія кніжныя выданьні тае пары, у якіх мова гэтая называецца «беларускай», хоць побач ці раз сустрэнем і назоў «литовский язык».

Калі ў ходзе спрэчкі за памылкі ў царскай тытуляцыі паны каралеўскае рады тую самую мову называлі не «беларускай», як паслы маскоўскія, але «рускай» (хоць-бы ў звароце «дзячкі пішаць, ня ведаючы добра рускае мовы»), дык таму, што гэтак афіцыйна называлася тады гэтая мова й у самой Беларусі, у дзяржаўных яе навет законах. Як ведама, у кодэксе законаў Вялікага Княства Літоўскага, у Літоўскім Статуце, існаваў параграф, у якім было сказана: «А писар земски мает по руску, литерами и словы рускими, вси листы, выписы, и позвы писати, а не иншым языком и словы».

Вось назову «рускі», які тады быў афіцыйным і ў Беларусі, і ў Польшчы, паны каралеўскае рады й трымаліся. Прыпомніць тут трэба, што «рускаю» беларускую мову называлі таксама Скарына, Будны, Цяпінскі ды ўсе іншыя пісьменьнікі Беларусі тае пары. Ня «рускаю», але «маскоўскай» называлі тады затое ў Беларусі мову Маскоўшчыны, мову расейскую. Прыкладам, «маскоўскай» называў яе Сымон Будны, «ензык москевскі», казалі тады й у Польшчы. У Польшчы назоў гэты пачалі закідаць толькі ад пачаткаў ХІХ стагодзьдзя на вымаганьне расейскіх уладаў. Тады пад расейскім націскам быў заведзены для расейскай мовы назоў «ензык росыйскі».

Чаму пісьмовую мову Вялікага Княства Літоўскага «рускаю» не называлі паслы маскоўскія, прычына тая, што «русскай» у Маскве тады называлі мову сваю, мову расейскую. Паслом маскоўскім, як і ўсім маскоўцам, было ясна, што моваю, якою былі напісаныя каралеўскія граматы, ці Літоўскія Статуты, у Маскве ніхто не гаварыў. Адменнасьць урадавае мовы Вялікага Княства Літоўскага ад свае «русское» мовы маскоўцы й выражалі назовамі «белорусскій язык», «белорусское письмо», назовамі, якія гэным часам у Маскве ўжо шырака тарнаваліся.

Дык, як пераказаны гэтта прабег дыпляматычнае спрэчкі паказвае, у ХVІ-ХVІІ стагодзьдзях назовы моваў беларускае й расейскае былі на землях Беларусі іншыя ад сучасных. Гэта важна ўсьведамляць усім тым, хто стыкаецца з архіўнымі ды іншымі пісьмовымі памяткамі гэнае пары, каб усьцерагчыся памылковага іх разуменьня ды памылковых выснаваў. Справу камплікуе яшчэ тое, што паймо «руская мова» тады здаралася, асабліва ў чужынцаў, і ў разуменьні сучаснага «мова ўсходнеславянская». У такіх выпадках абыймала яно мовы беларускую, расейскую й украінскую.

Прыведзены тут выпадак дыпляматычнае кантравэрсыі за беларускую мову паловы ХVІІ стагодзьдзя кідае яскравае сьвятло на той парадокс гісторыі, што ўжытковую ролю вонках свае зямлі, у дыпляматычных дачыненьнях, беларуская мова захавала яшчэ й тады, калі ў урадавай, юрыдычнай і справаводнай галіне ў самой Беларусі яна ўжо згубіла сваю пануючую пазыцыю на карысьць мовы польскай.

Гадоў-жа пяцьдзесят пазьней, у 1697 годзе, на сойме Рэчыпаспалітай у Варшаве і на прапанову шляхты самога Вялікага Княства Літоўскага, цібо шляхты найперш Беларусі, прынятая была пастанова, у якой казалася, што «пісар земскі... папольску, а не паруску пісаць» павінен, ды што «ўсе дэкрэты ад гэтага часу маюць быць выдаваныя ў мове польскай» [4].

Пастанова гэтая, як бачым, касавала юрыдычную сілу параграфу Літоўскага Статуту, які казаў, што «А пісар земскі маець паруску, літарамі й словы рускімі, усі лісты, выпісы й позвы пісаці, а ня іншым языком і словы». Касавала чыста фармальна, бо ў жыцьці практычным спалянізаваная шляхта Беларусі параграф гэты ўжо даўно й пагалоўна ламала ды «лісты, выпісы й позвы» пісала папольску. Дык прынятая ў 1697 годзе пастанова была толькі юрыдычным санкцыянаваньнем заіснаваўшага стану.

Калі палянізаваныя магнаты ды багацейшая шляхта ў афіцыйным дзяржаўна-ўрадавым ужытку ад яе й адракаліся, гэта ня значыць, што беларуская мова была цалкам выціснутая з грамадзка-юрыдычнага карыстаньня. Як архіўныя дасьледваньні паказваюць, і пасьля пастановы 1697 году беларуская мова засталася яшчэ ў даволі шырокім юрыдычна-справаводным ужытку калі ўжо ня шляхты, дык местаў Беларусі.

Аж да канца ХVІІІ ст. беларускаю моваю яшчэ пісаліся гандлёвыя ўмовы, тэстамэнты, кнігі нарадзінаў, шлюбаў, актавыя й прыбыткова-выдатковыя кнігі па магістратах, па праваслаўных і вуніяцкіх цэрквах і манастырох Магілева, Мсьціслава, Рэчыцы, Турава, Крычава, Баркулабава, Куцейна ды шмат іншых местаў і мястэчак Беларусі. Акты й дакумэнты пісаліся — побач кірыліцы часта й лацініцай, але пабеларуску, — яшчэ й пасьля ўлучэньня гэтых земляў у склад Расейскай імпэрыі, у Тураве, прыкладам, найменш да 1808 году.

Дык пагляд, што ў ХVІІІ ст. беларуская пісьмовая мова выйшла цалком з грамадзкага ўжытку, памылковы. У паасобных местах яна пратрымалася аж да канца існаваньня Вялікага Княства Літоўскага. І зь юрыдычнага ўжытку выціснула яе канчаткова ня мова польская, але расейская [5].

Прайшло 220 гадоў ад пастановы Варшаўскага сойму 1697 году, пакуль у 1917 годзе Ўсебеларускі Кангрэс у Менску мову беларускую вярнуў ізноў у дзяржаўны ўжытак. Як мову ўрадавую на землях Беларусі практычна нанава яе завёў у годзе наступным урад Беларускае Народнае Рэспублікі. Гэта была пара гістарычнага павароту беларускае мовы да колішняе, часова ўтрачанае, функцыі — афіцыйнага дзяржаўна-ўрадавага ўжытку.

Заўвагі

1. Е.Ф.Карский. Что такое древнее западнорусское наречие? (Труды Девятого Археологического съезда в Вильне, 1893. Т.ІІ. — Москва, 1897. — Б.62-70).

2. Петр Безсонов. Белорусские песни. — Москва, 1891. — Б.І-ХІІ.

3. Цытаты з дыскусыі маскоўскіх паслоў з панамі каралеўскае рады прыведзеныя тут паводле: Сергей Соловьев. История России древнейших времен. — Москва, 1866. Т.10, б.120-123.

4. Jегzу Осhmаnski. Ніstогіа Litvy. — Wroclaw-Warszawa-Кrakow, 1967. — S.141.

5. Древнерусский язык. Под редакцией П.З.Савочкина. Издат. БГУ. — Минск, 1970. — Б.87-90. Там і прыклады пісаных пабеларуску ў ХVІІІ ст. тэстамэнтаў, гандлёвых умоваў, запісаў у прыбыткова-выдатковыя кнігі

(Часопіс Спадчына, No.2, 1997 г.)

Я. Станкевіч. ІМЕНЬНІ З СУФІКСАМ –ІНЯ
Аднэй з важных цікавых асаблівасьцяў крывіцкае (беларускае) мовы  зьяўляюцца назоўныя іменьні з суфіксам –іня, прыкладам: вялічыня, шырыня, глыбіня, даўжыня і г. д. Іменьні з гэтым суфіксам пашыраны па ўсёй чыста Крывіі (Беларусі). Прыкладаў на гэты суфікс знаходзім шмат паміж іншым у «Материалах белорусских» №№ 4 Мог.  г., 5 Слуцк [1], 6 Дзісьн., 8 і 15 Ігумен., 7 і 23 Менск., 9 Бых., 11 і 14 Новаалекс., 13 Сьвянц., 17 Рэчыцк., 25 і 29 Новагор., 28 Себеск.

У старых памятках крывіцкае мовы таксама маем словы з суфіксам –іня. Асабліва іх шмат у Бібліі Скарыны 1517 г.: должиня Б 15, в должиню И 68 б і інш., вышиня Б 15, во вышиню И 70, 72, с вышини Бл. 4-б, глубиня П-36, во глубини Др. 29 б; у зборніку XVI в.:  вышиня, шириня (Владим. «Обзор» 130). Статут Літ. 1588 г., верш Рымшы: «Должиню и широкость шнуром позначити». У суфіксе –іня і заўсёды мяккое, цьвярдое яно бывае толькі тады, калі перад ім стаяць зычныя р, ж, ч, ш, якія ў крывіцкай мове мяккімі не бываюць, прыкладам: цяпліня [2], блізіня, глыбіня, але пяршыня, далячыня, даўжыня, шырыня.

У іншых славянскіх мовах суфікса –іня няма, там астаецца суф. –іна, прыкладам: ст. -баўг. глубина (glądina), н-баўг. высина, вышина, ширина: сэрба-харв. глубина, ширина, дужина, вышина, высина; славен. – globina, širina, nižina; чэск. hlubina, menšina, vétšina; сэрб. -лужыцк. wyšina,  nižina, młodźina; польск. głębina; укр. – вишина, довжина; маск. – вышина, глубина, длина.

Другім цікаўным зьявішчам ё тое, што суфікс –іня ў крывіцкай мове існуе ня толькі ў слоў, апавядаючых ст. слав. ці іншаславянскім з суф. –іна, але часта выцісьніў сабой іншыя суфіксы, як –осьць, –ство. Апрача вышэйуспомненых, прывяду яшчэ крыху слоў з суфіксам –іня, якія я сам чуў у Ашмянскім павеце каля м. Крэва. Вось яны: ад таўсты – таўшчыня і таўсьціня, ціхі – цішыня і ціхіня, чысты – чысьціня, просты – прасьціня, добры – дабрыня, мяккі – мякчыня, цьвярды – цьвярдзіня, салодкі – саладзіня, горкі – гарчыня, цяжкі – цяжыня, лёгкі – лягчыня, быстры – быстрыня, нізкі – нізіня, густы – гусьціня, моцны – мацніня, гарачы – гарачыня, худы – худзіня, дзікі – дзічыня ў значэньні абстрактным і дзічыня ў значэньні “мяса дзікае птушкі”; харошы – побач з хараство ё і харашыня, дарагі – побач з дарагоўля, дарагатоўя, дарагоўя ё і даражыня, востры – вастрыня, брыдкі – брыдчыня, грубы – грубіня, сыты – сыціня.

Іменьні з суфіксам –іня маюць значэньне абстрактнае і толькі як вынятак, ё “старшыня” з значэньнем канкрэтным. Ё як-бы й некалькі абстрактных, якія маюць –іна, а ня –іня, гэта “дурніна, старына і навіна”, але мне здаецца, што гэтыя тры словы даволі канкрэтызаваны: дурніна значыць якую-небудзь дробную, малазначную рэч або справу, тое, на што іншым разам скажуць “дрэнь”, апавядае маск. “ерунда”; “старына” ж і “навіна” значаць старую або новую рэч ці вёстку. Ад “танны” скажуць таніна (з –іна) мусіць, каб адрозьніваць ад таніня (ад тонкі), якое могуць яшчэ вымавіць як танчыня.

Побач з іменьнямі, якія маюць суфікс –іня, ё шмат слоў з суфіксам –іна, але гэтыя апошнія значаць канкрэтныя рэчы, прыкл., “часіна, дубіна, вярбіна, сярэдзіна, мякіна, палавіна, жанчына, мужчына, дзяўчына” і шмат інш.

Іменьні на –іна нашая інтэлігенцыяўжывае добра, але суфіксы –іня пад уплывам суседніх славянскіх моваў, якія не маюць гэтага суфікса, без патрэбы і на шкоду чысьціні мовы часта замяняюць іншымі суфіксамі. Каб гэтага ўсьцерагчыся, патрэбна запісаць і занесьці ў слоўнік усе словы на –іня.

Дык няхай кожны, хто цікавіцца роднай моваю і стаіць блізка да народу, прыслухаецца і запіша, ці скажуць у вас вышэйпрыведзеныя каля 40 слоў. Апрача таго, адкажэце на пытаньні, як скажуць у вас абстрактныя (отвлечённые) іменьні, адпавядаючыя ніжэйшым прыметам: рэдкі, крэпкі, дужы, слабы, слабкі, чужы, кіслы, п рэсны, мвлы, роўны, чорны, белы, чырвоны, сіні, зялёны, жоўты, борзды, шпаркі, скоры, хуткі, ліпкі, шэры, меншы, вялікшы, большы, сытны, злы, позны, раньні, тупы, шчыры, крывы, сьветлы, цёмны, чэрствы, сьвежы, шыбкі, левы, правы, благі, хітры, тугі, пруткі, горды, сьпелы, гнілы, буйны, дробны, крупны, п’яны, цьвярозы.

Калі аднэй прымеце будзе апавядаць некалькі абстрактных іменьняў з рознымі канчаткамі, дык запішэце іх і пакажэце, ці яны маюць сусім аднолькавае значэньне, ці мо розьняцца адценкамі. Запісуючы, пастарайцеся запісаць з вусн народу і фразу, у якой запісаванае слова было-б.

Не забудзьцеся адзначыць (адцеміць), у якой мясцовасьці слова запісана, прозьвішча таго, у каго чута, ступень пашырэньня слова з даным суфіксам (на колькі ўжываецца ў старых, маладых, даўней і цяпер і г. п.) і па магчымасьці яго тэрыторыю. Ня верце ніколі сабе, але пастарайцеся пачуць. Стаўце націск. Усё запісанае прысылайце ў рэдакцыю “Крывіча”, дзе яно будзе надрукавана [3].

Гук т перад мяккім в. Усімі прызнана, што ў крывіцка-беларускай мове т перад мяккім в пераходзіць  у мяккае ц [4], прыкладам: Мацьвей, лацьвей, цьвярды, цьвярозы і г. п. Зьяўляецца пытаньне, ці будзе таксама Ліцьве, біцьве, і г. п. ць, ці ў гэтых склонах (давальным, месным) т удзержыцца ад зьмякчэньня пад уплывам склонаў, дзе т стаіць перад цьвярдым в, як Літва, бітва – Літвы, бітвы – Літву, бітву і г. д. Каб разьвязаць гэтае пытаньне і ўстанавіць адпаведнае правіла, трэба сабраць шмат прыкладаў. Дык просім адказаць на пытаньне, як у вас будзе давальны і месны склон ад слоў Літва, бітва, дратва, брытва, хараство, гультайства і г. п., значыцца, ці будзе: Літве, бітве, дратве, ці – Ліцьве, біцьве, драцьве, брыцьве і г. д.

ЗНОСКІ

1)      Скарочаныя словы як Слуцк і г. п. азначаюць паветы.

2)      У фізіцы Трэпкі ўжыта “цяплыня” няправільна, у народнай мове скажуць толькі “цяпліня”.

3)      Аб словах з суфіксам –іня яшчэ ў Карскага “Белорусы”, ІІ, 1, 406.

4)      А дз перад мяккім пераходіць у дзь, прыкл., дзьве, дзьверы.

(Станкевіч Я. Збор твораў у двух тамах. – Т. І. – Менск, 2002. – С. 46 — 48).

Я. Лёсік. НЕКАТОРЫЯ ЎВАГІ ДА БЕЛАРУСКАЕ ЛІТАРАТУРНАЕ МОВЫ (VI — VIII)
VI. Дапаўненьні з прыназоўнікамі

Вышэй ужо зазначалася, што ў дапаўненьнях з прыназоўнікамі (складаыя дапаўненьні) разглядаецца ня форма таго склону, пры якім стаіць прыназоўнік, а значэньне самога прыназоўніка. Тут выясьняюцца адценьні ў сэнсе, што надаюцца таму ці іншаму склону тым ці іншым прыназоўнікам.

Разумеецца, тут, як і вышэй, можна затрымацца на значэньні некаторых толькі прыназоўнікаў, што маюць практычны характар, каб выясьніць іх сапраўднае значэньне і правільнае ўжываньне ў разгаворнай і пісьменнай мове.

1. Прыназоўнікі аб, а. Прыназоўнік “аб” злучаецца з месным склонам і вінавальным склонам. Трапляецца злучэньне гэтага прыназоўніка й з давальным склонам. Розьніцы ў значэньні “аб” і “а” няма ніякой, толькі прыназоўнік “аб” часьцей ужываецца.

1) З месным склонам прыназоўнік “аб” злучаецца ў значэньні “кругом чаго”, або “навокала чаго”, але ў прасторавым значэньні цяпер ня ўжываецца, апроч абазначэньня часу. У пераносным сэнсе месны склон, а часам і давальны, ставіцца для паказаньня на прадмет разгавору. Напрыклад:

а) для абазначэньня прадмета мовы, разгавору; Ведама, з гульні толькі аб бабах (а бабах) і думае. Баязьлівага й думка аб волку палохае. А той зусім ня ведаў аб гэтым зладзействе. Расказаў яму казку аб вельмі разумным хлопцу. З радасьці забыўся аб тым лычку. Пайдзі і даведайся аб гэтай прычыне. Раскажы там аба мне, аб нас. Аб чым тут уздумаць? Той даў яму грошаў і аб тым разышліся. Не, чалавечку, не аб тым цябе пытаю. А гаспадар аб нічым ня ведаў, што там такое. Казка аб ксяндзу, аб папу, аб рыцару, аб мярцу. Ня дбайце аб нас, — мы не галодныя. А пустаце гаворым! Ясны месяц высока – айцец-маці далёка, а брацейка на вайне – ня думае аба мне. Ці буду твая, ці не – ня тужы, сэрца, аба мне. А той усё спаў і а белым сьвеце ніога ня ведаў. Захацелася яму аб сваёй патрэбе. Пагаварым а прыгодзе.

Форма давальнага ў гэтайпазіцыі аб’ясняецца тым, што назоўнікі йменныя жаноч. роду адзіночнага ліку заўсёды аднолькавыя з месным склонам; па падабенству з імі вельмі часта мужчын. род ставіцца ў давальным склоне, хоць прыметнік-азначэньне стаіць у месным склоне (казка аб разумным хлопцу, аб дурным папу).

Пры “мне” прыназоўнік “аб” заўсёды стаіць у форме “аба”: Ня думай аба мне. У песьнях, дзеля вершу, можа стаяць “а”:

б) для абазначэньня часу: Аб Пятры на Дняпры Дунай замёрз. Прачнулася мачыха аб поўначы. І жылі там людзі ў ласцы, у згодзе; увесь дзянёчак гаварылі, працавалі, а аб ночы спачывалі.  Заўтра, аб гэтай пары. Дзела было аб восені. Аб ночы пашоў цёплы дожджык. Жджы мяне, маці, аб зялёным сьвяце. Усіх, каго а сюм сьвеце знаў, усіх успомніў.

2) Вінавальны склон пасьля “аб” ужываецца:

а) таксама для абазначэньня прадмета мовы, разгавору, напр.:

На вуліцы хлопцы гуляюць, аб мяне, маладу, гукаюць. Бадай таму тры леты хварэці, хто судзіць і гаворыць аб чужыя дзеці! А капейку нечага спорыць! А сваё кожан стаіць. Падышлі да нас ды зноў аб дарогу пытаюць. Давай закладзёмся аб тры шчаўчкі. Збаяў байку аб лася – вот і байка ўся. Яна яму расказала аб сваё дзела. Пад сакрэтам расказаў жонцы аб сакала. Сабраліся мужыкі ды гавораць аб жанкі. Шэры гусі ляцелі аб ягадкі гаварылі. Хлеб я маю, аб солі ня дбаю. Ня сходзяцца аб цану. Пытае аб сваю згубу.

б) для абазначэньня прадлогу, прычыны, мэты, спосабу дзеяньня:

Аб раз зьбегаю (зн. у момант зьбегаю). Аб адну сэрца баліць. Аб што ты прышоў? А капейку ня варта спорыць! Запрысягаўся мне аб гэтую рэч. Ішло ў іх аб некую рэч.

в) Мы бачылі вышэй, што пры займеньніку “мне” прыназоўнік “аб” стаіць у форме “аба” (аба мне), каб ухіліцца ад немілагучнага зьбегу (злучэньня) трох зычных (аб мне). Пры займеньніку “што” часта ставіцца складаны прыназоўнік “абво”, напр.:

Абво-шта ты выцяўся (ударыўся)? Абво-шта ў вас тут спор? Абво-шта закладзёмся?

Абодва гэтыя прыназоўнікі злажыліся аб+а(о); пры займеньніку “мне” знаходзім “аба”, бо тут націск прыходзіцца на займеньнік, і другая частка прыназоўніка (о) пераходзіць на “а”. Пры займеньніку “што” бывае наадварот: тут на прыназоўнік “о” прыходзіцца націск і ён злучаецца з “аб” з прыдыханьнем “в”, бо націскное “о”, стоячы на пачатку складу, заўсёды прымае прыдыханьне “в”. Такім спосабам вытварыўся прыназоўнік “абво” які мае ўжо памоцненае значэньне. Стоячы заўсёды пры займеньніку “што” без канкрэтнага зьместу, прыназоўнік “абво” выражае ўвесь зьмест сказу: Абво што ў вас тут спор? Доўга ён думаў, покі дагадаўся, абво што ў іх гутарка йшла.

г) вінавальны склон з “аб”, “а (о) ” для выражэньня часу: Аб ноч вярнуўся дадому. А тры дні вярнуўся. Паміраюць людзі з голаду, бы аб восень мухі. У прасторавым значэньні прыназоўнік “аб” злучаецца з вінавальным склонам для абазначэньня сумежнасьці, граніцы дзеяньня, напр.: Ці саву аб пень, ці пень аб саву –  усё саве баліць. Пад націскам прыназоўнік “аб” знаходзім у форме “воб”, напр.: за валасы ды воб землю!

2. Прыназоўнікі для, дзеля. Гэта два розных сваім паходжаньнем прыназоўнікі часта сустракаюцца ў форме “ля”, “лі” і нават у некаторых (не літаратурных) гутарках у відзе “зьле”, дзе “д” з фонэтычных прычын падмянілася гукам “з”, а гук “е” ў канцы мог вытварыцца з ненаціскнога “я” або па аналёгіі з “по-дле”. Абодва яны злучаюцца толькі з родным склонам – “для” для выражэньня мэты дзеяньня на чыю-небудзь карысьць або шкоду, а “дзеля” выражае больш прычыннасьць з значэньнем ц. -славянскага “ради”; у рэдкіх выпадках значэньне гэтых прыназоўнікаў супадае.

У нашай літаратурнай мове можна заўважыць тэндэнцыю падмяняць прыназоўнік “для” прыназоўнікам “дзеля”, а часам “дзеля” ставіцца там, дзе ён зусім стаяць ня можа, як, прыкладам, у такой канструкцыі: “Сшытак дзеля дыктоўкі” замест “сшытак на дыктоўкі”. Падмену прыназоўніка “для” прыназоўнікам “дзеля” можна аб’ясьніць сабе незнаёмствам з фактамі роднае мовы; мабыць некаторыя думаюць, што ў беларускай мове зусім няма прыназоўніка “для”.

а) Прыназоўнік “дзеля” з значэньнем расійскага “из-за”, “ради”:

Па канец сталу нвстаялася, ўсім піцюхны надавалася: і старому і малому, і роўнаму і няроўнаму; старому дзеля старасьці, малому дзеля маласьці, роўнаму дзеля роўнасьці, а нялюбаму дзеля любасьці. Дзеля дружбы цыган павесіўся. Дзеля сына я двару вярнуся. Дзеля свайго ўсё зробіш. Сын вярнуўся дзеля бацькі. А потым і гаварыц ня мог дзеля дыму. Я ведаю, дзеля чаго ты мяне пытаешся: дзеля таго, мусіць, што-б толькі пасьмяяцца.

б) Прыназоўнік “для”:

Для друга няма круга. Дай нам, браце, чырван злоты, бо мы жалі для ахвоты. Нарэзала многа курэй і гусей для сваіх для любых гасьцей. Ня плач, дзеўча, ня плач, сэрца, не клапаці ты галованькі: вазьму цябе, не пакіну для людзкой пагаворанькі. Ляцелі гусанькі цераз сад, крыкнулі-гукнулі на ўвесь сад: час табе, дзеванька, на пасад! Што-ж вам, гусанькі, да таго? Ёсьць у мяне ойченька для таго. Што ня можа ўтаіцца, як у мяшку шыла? Можна скора дагадацца, што для каго міла. Гэта кветка не для твайго носу.

в) У некаторых разох прыназоўнікі “дзеля”, “для” супадаюць, а часам сустракаюцца поплеч у вадным сказе, напр.:

Хлеба-солі не шкадуй добраму дзеля (для) добрасьці, а злому для злосьці. Для сораму дзеля.

3. Прыназоўнікі “да”, “к”. Вельмі часта ў нашай літаратурнай мове прыназоўнік “да” (пад націскам – до) ставіцца там, дзе ў народнай мове стаіць прыназоўнік “к”. У народнай мове “к” ставіцца ў тых разох, калі трэба паказаць на кірунак або на час (сьвята); у іншых выпадках ставіцца прыназоўнік “да”. Такога падзелу трэба трымацца і ў літаратурнай мове.

а) Прыклады на прыназоўнік “к”:

Прыбралі ў хаце к вялікаму сьвяту. Сястра к брату ў госьці ехала. Брат к сястрыцы ліст па лісту піша. Кукавала зязюлечка ў садочку, прылажыўшы галоўку к лісточку. К поўдню стала хмурыцца. Месяц узыходзіць – па вячорках ходзіць, а к беламу сьвету да мяне прыходзіць. Чакалі яго к калядам, а ён і на каляды не прыехаў. Закалолі сьвіньню к калядам. Зьбірайся род к роду! Гатавала дзеванька вячэру – ждала к сабе сужанька ў нядзелю. Наехалі к нам госьці. Прывязаў коніка к плоту. Панаехала мужыкоў-чужакоў к нам на двор, стукаюць-грукаюць на дварэ, дзверы ломяць яны ў хату к табе (Зь вясельнае песьни).

б) Прыназоўнік “да” (до) злучаецца з родным склонам ды абазначае граніцу, да каторай даходзіць дзеяньне ў прасторы ці ў часе; як відаць з прыкладаў, “к” можа злучацца толькі з давальным склонам ды абазначае кірунак і час (сьвята), мэту, дзеля якой адбываецца дзеяньне (ломяць дзверы к табе) або такі прадмет ці стан, куды накірована дзеяньне. Часам прыназоўнік “да” можа стаяць на месцы “к”, але ніколі не ставіцца ў часоўнай позыцыі такой конструкцыі: к поўдню, к сьвятам; яна шые, вышывае і к вясельлейку сьпяшае; яна шые і гаптуе і к вясельлейку гатуе. У апошніх двух прыкладах выражаецца мэта дзеяньня, дзе таксама заўсёды стаіць прыназоўнік “к”.

Прыклады на прыназоўнік “да”:

Схіляйся, вярба, з верху да долу! Што-ж вам, гусанькі, да таго? Ёсьць у мяне брацейка для таго. У цябе, Анэтка, матак многа – роднае ніводнае; ёсьць каму весяліціся, да няма каму журыціся; ёсць каму піці, есьці, да некаму да ладу весьці. Да работанькі ня меў ахвотанькі. Хадзіла да броду па воду. Будзем гуляці да сьвету! Прышоў да дому. Цешыўся старац, што перажыў марац, ажно ў маю нясуць яго к гаю (да гаю). Кліча казак дзяўчыну к сабе на параду.

У апошніх прыкладах “да” й “к” могуць стаяць з аднолькавым значэньнем (Клікаў к сабе і да сябе на параду). Часам прыназоўнік “да” ставіцца замест “у” з значэньнем руху ў сярэдзіну чаго-небудзь на пытаньне “куды?”, напр.: Пашоў да пакояў. Такую позыцыю прыназоўніка “да” трэба прызнаць польскім зваротам. Такія звароты з прыназоўнікам “да” часта пападаюцца ў старсьвецкай беларускай літаратурнай мове (у Скарыны, прыкладам) і мабыць даўно трапілі ў народную мову, бо і ў народнай мове, хоць і вельмі рэдка, але можна сустрэць прыназоўнік “да” з такім значэньнем. Напрыклад, калі згарыць дабро, то, каб не сказаць слова “пожар”, звычайна кажуць так: “Пашло да неба сьвечкаю”.

4. Прыназоўнік за. Гэты прыназоўнік, вельмі багаты сваім значэньнем і рознымі адценьнямі ў сэнсе, аб чым дакладна гаворыць сынтакса, сустракаецца ў беларускай мове ў вельмі цікавай позыцыі, невядомай, мабыць, нашай літаратурнай мове, бо пісьменьнікамі ня ўжываецца.

Прыклады: Ня мала было пахопных, разалютных (скорых, бойкіх – польскія словы), а жадзен з іх на тую купіну, за вялікаю валною на вадзе, дастацца ня мог (Казка Федароўскага, т. ІІ, ч. І). Ехаў ён, ехаў ды, за парадаю свайго каня , заехаў у велькае месца (адтуль-жа).

Гэткімі зваротамі з прыназоўнікам “за” лёгка перадаюцца такія штучныя расійскія звароты: вследствие чего, по совету кого.

5. Прыназоўнікі проці(ў), супраць-супраціў. Апроч свайго звычайнага значэньня, гэтыя прыназоўнікі цікавыя тым, што могуць перадаваць расійскія прыназоўнікавыя звароты: «по сравнению», «сравнительно с чем», якія сучасная беларуская літаратурная мова перакладае так: «у параўнаньню з...», «параўнальна з...». Гэта зусім не беларускія звароты. Дзе гэта можна, то пабеларуску трэба казаць так:

Што ты значыш супраць (ці — супраціў) мяне? Менск супраць Вільні — мястэчка, а ня горад. Проціў яго ён яшчэ блазан. Проці яго ты нішто. Горшую проці мяне ўзяў.

Часам зваротам з прыназоўнікам «проці» можна выразіць час, што парасейску перадаецца словам «накануне», напр.:

Заручылі дзеўку проці панядзелку. Проці пятніцы ня можна шлюб браць. Не скажу проці ночы, а то яшчэ прысьніцца. Узяў ды выбраўся проці ночы ў дарогу. Проці новага лета песенька сьпета.

6.      Прыназоўнікі пра, праз. Прыназоўнік “пра” злучаецца з вінавальным склонам у значэньні “пра што” ці “пра каго” гутарка, як і прыназоўнік “аб” , напр.:

Пра воўка памоўка, а воўк тут. Пра адны дрожджы не гавораць трожджы (некалькі раз, трэйчы). А пра зямлю й забыўся.

Гэты прыназоўнік ужываецца яшчэ ў значэньні “для”, “на”, напр.: Вазьмі рукавіцы пра запас. Запішы сабе пра памяць. Хавай капейку пра ліхую гадзіну. Трэба ўзяць пра запас.

Прыназоўнік “праз” злучаецца таксама з вінавальным склонам і часта ставіцца ў значэньні прыназоўніка “цераз”, прыкладам: Пераскочыў праз калоду. Праз роў была кладка. Праз лес дарога. Ня едзь праз мост, а лепей у брод.  Улез праз акно.

Апроч гэтага “праз” ставіцца для абазначэньня часу (Праз усю ноч ліў дождж), прычыны (Згінуў праз сваю нядбаласьць. Праз цябе няслава на мяне), заместа паслаць што кім: Паслаў праз вернага чалавека.

VII. Звароты з прыслоўямі

1. У нас чамусь ухіляюцца ўжываць слова “проша”, думаючы, мабыць, што гэта польскі дзеяслоў proszę. Гэта – непаразуменьне. Беларускае слова “проша” гэта не перайначаны польскі дзеяслоў proszę = прашу, а дзеяслоўнае прыслоўе пажадальнага характару. Такіх дзеяслоўных прыслоўяў цяперашняга часу ў беларускай мове многа, толькі яны перасталі выражаць час (цяперашні) ды абярнуліся ў звычайныя прыслоўі. У расійскай літаратурнай мове такія формы дзеяслоўных прыслоўяў цяперашн. часу ўжываюцца і цяпер: стоя, глядя, смотря, шурша і г. д. У нас такія формы сустракаюцца толькі ў песьнях, напр.:

Васіль пайшоў плача, Васіліса скача. Пеша пайду. Я ня пеша пайду, а каня запрагу. Як пайду я, маладая, па чыстаму полю, сея, расьсявая сваю горку долю. Едзе ён поле ваюя, а другое едзе хабаруе.  Выхвалялася чырвона каліна, у цёмным лесе стоя. Гэта конча трэба зрабіць.

У сучаснай жывой мове дзеяпрыслоўі на а (я) ня ўжываюцца, а тыя, што ўжываюцца, сталі звычайнымі прыслоўямі, г. зн. перасталі зьмяняцца ў часе. Да такіх прыслоўяў, што дзеяпрыслоўяў цяперашн. часу на а (я), належаць словы “проша”, а таксама – пеша, конча, наўмысьля, загадзя, спакваля, пасьля, посьля, хаця, акрамя і некат. іншыя.

Адгэтуль відаць, што прыслоўя “проша” мае сваё ўласнае, прыслоўнае значэньне і ня можа падмяняцца дзеясловам “прашу”, а тым больш, яго аніяк нельга прымаць за перайначаны польскі дзеяслоў proszę. “Проша” – гэта беларускае прыслоўе пажадальнага характару; з гэтым значэньнем яно і ўжываецца ў нашай мове, напр.:

Можна ўвайсьці? – Проша! – А вы, каляднічкі, проша ад нас! А вы, малойчыкі, проша к нам! Проша, музыканце, перастаць іграць: будзем княгіню бослаўляць! Проша есьці! Проша за стол! Проша закусіць! Проша, слаўны гаспадару!

Калі супрацьставіць такія два сказы, як “Проша закусіць!” і “Прашу закусіць!”, то кожны заўважыць іх розьніцу. Першым сказам выражаецца просьба для другой асобы, а другім просьба для першае асобы, для самога сябе: я прашу даць мне закусіць.

Гэтага значэньня слоў “проша” і “прашу” народная мова ніколі не абагульняе, і там, дзе трэба выразіць просьбу для сябе, заўсёды стаіць дзеяслоў “прашу”, а ня прыслоўя “проша”, напр.:

Я прашу цябе, мая свацейка, з павагі,

Каб ня было майму дзіцяці зьнявагі,

Каб не стаяла ў цёмну ночку пад акном,

Каб ня ўцірала дрробных сьлёзак рукавом,

Каб ня была ей паветка за хатку,

Каб ня была ёй суседка за матку!

Калі прыслоўе “проша” ставіцца для выражэньня просьбы для самога сябе, то носіць характар уласьцівай для беларускай мовы гасьціннасьці, ветласьці, якая ня любіць зваротаў з асабовымі займеньнікамі. Напрыклад, пабеларуску лепш сказаць “Проша даць і мне!”, як “Прашу даць і мне!”.

Характар беларускіх асабовых зваротаў вымагае ўхіляцца ад асабовых займеньнікаў, калі малодшы зварачаецца да старэйшых або калі размова адбываецца паміж малазнаёмымі людзьмі. Калі той, хто гаворыць ставіцца з павагай і пашанаю да асобы-дзейніка, то граматычны дзейнік выражаецца прыметнікам займенным “ваша”, напр.: “Сваволіш, ваша! Нядобра, ваша, кажаш!” Даўней пры слове “ваша” ставіўся назоўнік іменны “міласьць”.

Да такіх слоў, як “міласьць” належаць: ягомасьць, ягамосьці, імасьць, імосьцейка, вашаць – вашэць, і нек. іншыя.  Усе яны ўжываюцца з дзеясловамі 2-ой і нават 3-яй асобы, напр.:

Што ягомасьць робіш? або – Што ягомасьць робіць. Імасьць сама ведае – ведаеш, што гэта няпраўда. Ня тое вашаць кажа – кажаш. Чаго імасьць шукае – шукаеш?

Дзеці зварачаюцца да бацькой на “вы”, хоць і не заўсёды; найчасьцей-жа дзеці зварачаюцца да старэйшых – да бацькоў, сваякоў ці знаёмых – без асабовых займеньнікаў з дзеясловамі ў 3-яй асобе, напр.:

Куды татка паедзе? Дзе тата быў? Няхай мама дасьць яму есьці (замест – Мама, дай яму есьці!).

Здараюцца звароты малодшых да старэйшых у множным ліку, напр.: Стойце, дзядзьку, не пад’яжджайце! Нават завочна кажуць: Мой тата паехалі, мая мама пашлі і г. д.

Такімі зваротамі з характарам ветласьці аб’ясьняецца вытварэньне слова “проша”, якое, як прыслоўе, служыць найлепшым выражэньнем безасабовасьці.

2. Прыслоўе зараз. Гэта прыслоўе пад уплывам расійскае мовыняправільна ўжываецца ў значэньні расійскага прыслоўя “сейчас”. Кажуць, прыкладам, так: “Зараз тут адбываецца нарада ці засяданьне”. Або – “Зараз ня маю часу”, замест “Цяпер ня маю часу”.

Расійскае прыслоўе “сейчас” мае два значэньні: 1) яно выражае безадкладнасьць дзеяньня, напр.: “Сейчас-же приду”! “Сейчас-же написал письмо и отправил . “Сейчас-же пишу письмо и несу на почту”; 2) яно мае значэньне прыслоўя “цяпер”: Сейчас я занят.

Такога падвойнага значэньня беларускае “зараз” ня мае. Яно ўжываецца толькі ў першым значэньні расійскага “сейчас”, а другое значэньне расійскага  “сейчас” перадаецца беларускім “цяпер”: Цяпер я  вольны. Цяпер адбываецца нарада (але: Зараз-жа адбудзецца нарада). Скажы, што зараз прыду (парасійску: Скажи, что сейчас приду). Дзе трэба паказаць, што што нешта адбываецца ў гэты момант, то можна сказаць так: якраз цяпер, вот цяпер.

3. Прыслоўе пагатоў. Расійскі зварот “тем более,особенно” у канцы сказу дакладна перадаецца беларускім прыслоўем “і пагатоў”, напр.:

Ён бацькі не слухае, а мяне й пагатоў. Я піва ня п’ю, а гарэлкі й пагатоў. Ня грагала варона ў гару лятучы, а ўніз і пагатоў.

4. Прыслоўі: увелькі, ушыркі і падоб. Часта кажуць: «Сукно ў два аршыны шырынёю. Калодзеж у тры сажні глыбінёю». Пабеларуску ў такіх разох лепш ставіць прыслоўі, што выражаюць меру параўнаньня, напр.:

Сабака ўвелькі з воўка. Сукно на два аршыны (локці) ушыркі. Сажа ні ўдаўжкі, а 2 локці ўшыркі.

Яшчэ кажуць удоўж, ушыр, утоўшч, углыб, ушыркі: Аршын — і ўдоўж, і ўшыр. Які ўдоўж, такі ўтоўшч.

5. Прыслоўе прыблізна. Такога прыслоўя ў беларускай мове няма; гэта нязграбны пераклад расейскага прыслоўя «приблизительно». Пабеларуску замест «прыблізна» трэба казаць так:

Гэта было гадоў з дваццаць назад. Воўк як завыў, дык туды зьбеглася ваўкоў нешта з трыццаць. У мяне было рублёў з пятнаццаць.

6. Замест расійскага “ничуть” лепш казаць “ані званьня”, напр.: Ані званьня не баліць. Няма ані званьня. Ці-ж гэта не пашкодзіць яму? – Ані званьня.

Тут дарэчы будзе сказаць, што беларуская мова вельмі багата на звароты з памацняльнымі адмоўнымі дапаможнікамі, якія перадаюць самыя тонкія адценьніпры выражэньні адмоўнасьці, напр.:

А ў тых пакоях ані жывога духу ня было. Ані сесьці, ані зьесьці. Жыла сабе баба ані гадкі. Ані-ні няма! Ані расінкі не было ў роце. А лісьцік на дрэве, травінка пад кусьцікам, каласок у полі ані скалыхнуцца. Ляжыць ваяк на купіне...

Ані труны, ані ямы,

Ані айца, ані мамы.

Ні бацька спраўляў, ні сын носіць. Хто мяне любіць ні я таго.

7. Неабходна. Гэтае слова, як і “прыблізна”, ёсьць таксама нязграбны пераклад расійскага слова “необходимо”. Яно ўжываецца людзьмі, што думаюць парасійску і нядбала ставяцца да роднае мовы.

Расійцы слова  “необходимо” ставяць часта там, дзе яно зусім ня значыць “необходимо”. Пабеларуску слова “необходимо” перадаецца словамі “канечна трэба”, а “необходимость” – канечнасьць. Калі расіец кажа “Необходимо (нужно) выяснить этот вопрос”, то панашаму слова  “необходимо”  ў такім звароце перадаецца прыслоўным назоўнікам “трэба” або скарочаным “трэ’ ”.

VIII ПААСОБНЫЯ СЛОВЫ Й ЗВАРОТЫ Ў МОВЕ

1. Маецца. Часта дзеяслоў “маецца” ставяць з такім значэньнем: “На абед падаюць місачку стравы, у якой маецца паўтары бульбіны” (з газэты). Гэта – недарэчнасьць. Расійскага дзеяслова “имеется” ня можна перадаваць нашым “маецца”, бо беларускае “маецца” выражае матэрыяльны стан асобы, або стан здароўя, а ня што іншае, напр.: Як маешся? Як маецца жонка, ці здаровы дзеткі вашы? і г. д. Калі расіец кажа: “У меня имеется три тубля”, то панашаму трэба сказаць: “Я маю тры  рублі” або – “У мяне ёсьць тры рублі”.

2. Асабісты, асаблівы. У нас часта блутаюць значэньне слоў асабісты й асаблівы. “Асабісты” – гэта пэрсональны, расійскае “личный” (Гэта мая асабістая справа); “асаблівы” – гэта спэцыяльны, расійскае “особый” (кожная мова мае свае асаблівасьці).

3. Адчыняць, зачыняць замест адкрываць, закрываць. Часта пішуць: “Курсы адчыніліся ці зачыніліся”. Тымчасам у народнай мове “адчыніць”, “зачыніць” значаць те самае, што расійскія “отворить”, “затворить”. Адчыніць ці зачыніць можна дзверы, вокны, хату, але ня курсы ці засяданьне; можна зачыніць ці адчыніць банкі, крамы, але пра курсы ці засяданьні лепш сказаць адкрыць ці закрыць, бо гэтыя словы маюць агульнейшае значэньне.

4. Вінен – вінават. Гэтыя прыметнікі ў народнай мове ўжываюцца з аднолькавым значэньнем, напр.: Ігнат не вінават, і Аўгіньня не вінна. А ці-ж я ў тым вінна? Вінават я, што ня ўзоркі?!

5. Віншаваць. Пад уплывам расійскіх зваротаў у нас кажуць: віншаваць з новым годам, з імянінамі, тымчасам у народнай мове пасьля “віншаваць”, як і пасьля “частаваць”ставіцца прыладны склон без прыназоўніка “з”, напр.: Віншую вас вянком, а вы мяне мядком. Віншую вас новым годам, новым шчасьцем.

6. Блізка таго. Гэты зварот ставіцца ў мове ў значэньні “сапраўды”, “праўдападобна”, “можа быць” і вельмі пашыраны. Можна пачуць у такіх разох: “Хмурыцца. Напэўна будзе дождж” – “Блізка таго”.

7. Ваенны, вайсковы. У расійскай мове ёсьць толькі адзін прыметнік “военный”, а беларуская мова, як і польская, мае два прыметнікі: “ваенны” й “вайсковы”. Першы выводзіцца ад слова “вайна”, а другі ад слова “войска”. Прыметнік “ваенны” проціваставіцца прыметніку “мірны”, а прыметнік “вайсковы” – прыметніку “цывільны”. Гэта зусім два асобныя прыметнікі з асобным значэньнем. Можна сказаць, напрыклад, ваеннае права і права вайсковае; ваенная дысцыпліна і дысцыпліна вайсковая, але першае стасуецца да цывільных асоб у ваенныя часы, а другое толькі да вайсковых у спакойныя, мірныя часы. Такім парадкам, пабеларуску нельга сказаць “ваенная акадэмія”, “ваенная служба”, “ваенны суд”, “ваенны доктар”, “ваенны клюб”, “ваенная музыка”; у такіх разох усюды трэба ставіць прыметнік “вайсковы”. “Вайсковыя суды” бываюць пастаянныя, а “ваенныя” – часовыя, толькі ў часе вайны, на прасторы, абнятай ваенным правам. Могуць быць, аднак, караблі, цягнікі ваенныя, г. зн., такія, што ўжываюцца толькі на вайне, у часе бітвы, але не для перавозу нават войска. Можа быць “ваенны стан”, “ваенная аблога”, “ваенны запал” і гэтым “ваенным запалам” можа захапіцца чалавек і не вайсковы, але “ваеннага чалавека” не бывае.

8. Заробак. Гэта польскае слова; пабеларуску, як і парасійску, трэба казаць заработак, напр.: Пашоў у заработкі; няма ў нас ніякіх заработкаў і г. далей.

9. Здэтонавацца – слова лацінска-францускага паходжаньня, значыць: зьбіцца з тону, або, як часта кажуць, зьбіцца з панталыку; заміж “здэтонавацца”, лепш сказаць: Зьмяшацца, анясьмеліцца, а ў гіранічным значэньні —  зьбіцца з панталыку, хоць слова “панталык” для мяне цёмнае.

10. Брудная бялізна. Так называюць часта плацьце, што мяняецца кожны тыдзень; пабеларуску трэба сказаць “чорнае плацьце”, “чорная сарочка, кашуля”, г. зн. ношаная, не памытая. “Брудная бялізна” – гэта назоў польскі.

11. Буйны. Добры беларускі прыметнік, але ў нас часта надужываюць яго значэньнем. Прыметнік буйны (з націскам на канчатку) проціваставіцца прыметніку “дробны”. У нас, напрылад, скажуць: дробныя грошы, буйныя вішні, буйное зерня, але ня скажуць “буйны пан” у значэньні расійскага “крупный помещик”.

12. Францускі, французкі. Часта ня ведаюць, як пісаць гэтыя словы – з літараю “с” ці “з”. Яны пішуцца і так і гэтак. Правапіс гэтых слоў залежыць ад іх значэньня. “Францускі” – гэта прыметнік, і тут, як вядома з граматыкі, павінна быць “скі” , як у слове боскі, а слова “французкі” (ад “французка” – бонна, настаўніца) – гэта назоўнік іменны ў форме роднага склону, як “казкі” ад “казка”, дзе асыміляцыя на пісьме не азначаецца.

13. Гамтаць, згомтаць. Гэта дзеясловы, вытвараныя з выклічніка “гам” або “гом”. Ужываюцца яны ў значэньні: зьмяць, скамячыць паперу ці хустку, напрыклад. Могуць сказаць так: “У тваёй шуфлядзе нічога нельга знайсьці: усё там згамтана”, г. зн. зьмяшана, перавернута, у непарадку.

14. Які. Гэты прыметнік займенны часта ставіцца там, дзе ён стаяць ня можа. Напрыклад, у нас часта пішуць так: “Кніжкі, якія я ўчора купіў, вельмі цікавыя”. У такіх зваротах трэба ставіць не займеньнік “які”, а “каторы” або “што”. А калі мы скажам: “Кніжкі былі такія цікавыя, якіх я ніколі не чытаў”, то тут займеньнік “які” стаіць правільна. Трэба адрожніваць займеньнікі які й каторы, напр.: якая то кніжка і катора то кніжка? На першае пытаньне трэба адказаць: беларуская, цікавая, тоўстая, малая, падраная (г. зн. прыметнікам іменным), а на другое пытаньне трэба адказаць прыметнікам лічэбным: першая, другая і г. далей.

15. Мала таго, парасійску “сверх того”. У нас могуць сказаць: “Я зрабіў усё, што мне трэба было. Мала таго, я пасьпеў яшчэ зьбегаць дадому і вярнуцца назад”.

16. Столкі. Гэты назоўнік іменны ставіцца толькі ў множным ліку, напр.:

Злажы хустку ў две столкі! Папера зложана была ў чатыры столкі.  Зложана ў пяць столак.

(Лёсік Я. 1921 – 1930. Збор твораў. – Мінск, 2003. – С. 148 – 156)

Я. Лёсік. НЕКАТОРЫЯ ЎВАГІ ДА БЕЛАРУСКАЕ ЛІТАРАТУРНАЕ МОВЫ (V)
V. Дапаўненьні

Кожны ўкосны склон назоўніка называецца дапаўненьнем (парасійску: “Всякий косвенный падеж существительного называется дополнением”). Дапаўненьне ў мове выражае розныя адносіны паміж прадметамі. Гэтыя адносіны могуць быць самыя разнастайныя, як прадметныя (татар’яльныя), так і не прадметныя (разумовыя).

Дапаўненьні бываюць простыя й складаныя. Дапаўненьне называецца простым, калі пры ім няма прыназоўніка (предлога), а дапаўненьне з прыназоўнікам называецца складаным, бо яно складаецца з прыназоўніка плюс простае дапаўненьне. Напрыклад:

Працаю сілы прыроды к людзям у слугі йдуць.

Тут словы- назоўнікі “працаю”, “прыроды” ёсьць простыя дапаўненьні, а “к людзям”, “у слугі” – складаныя дапаўненьні.

Дапаўненьнем можа быць і прыметнік, і кожнае скланяльнае слова, калі яно падмяняе назоўнік, напр.:

Бачу сьляпога, пашкадуй малога, ня б’юць ляжачага.

Раз дапаўненьне ёсьць назоўнік у форме ўкоснага склону, то яно можа быць вінавальнага, роднага, давальнага, прыладнага й меснага склону з прыназоўнікам ці без прыназоўніка (простае або складанае).

Калі пазнаёміцца з значэньнем у мове простага дапаўненьня, то ў складаным дапаўненьні застанецца толькі пазнаёміцца з прыназоўнікам, бо яно складаецца з простага плюс прыназоўнік, а калі адна частка разгледжана, то застаецца неразгледжанай другая. Вось чаму, калі сынтакс знаёміць з складаным дапаўненьнем, то мае справу толькі з прыназоўнікам.

Разумеецца, ў гэтых кароткіх увагах да літаратурнае мовы нельга разгледзіць усіх беларускіх дапаўненьняў. Аб гэтым дакладна гаворыць сынтакс беларускае мовы. ; тут-жа будуць паказаны толькі найбольш цікавыя формы нашых дапаўненьняў, а пры зручнасьці, дзе гэта стане да рэчы, будзе зьвернута ўвага на некаторыя іншыя сынтаксычныя факты беларускае мовы, зьвязаныя з дапаўненьнем.

Аб складаных дапаўненьнях гутарка пойдзе потым (бач VI Прыназоўнікі), а спачатку аб простых дапаўненьнях, што без прыназоўнікаў у парадку склонаў (падежей).

1. Вінавальны склон

Вінавальны склон адказвае на пытаньні: каго? што? (бачу); ён абазначае той прадмет, што на яго праходзіць дзеяньне. Першае пытаньне вінавальнага склону – гэта пытаньне роднага склону для прадметаў жывых (няма каго? брата, каня); другое патаньне (што?) – гэта пытаньне назоўнага склону для прадметаў няжывых (што? – кол, камень, акно).

Што гэта значыць? Гэта значыць, што інавальны склон ня мае свае ўласнае граматычнае формы; яго форма часам падобна да формы назоўнага (именительного) склону, а часам да роднага склону. Напрыклад: Паставілі стол, разьбілі акно, падралі кнігі; тут словы “стол”, “акно”, “кнігі” стаяць у вінавальным склоне, бо дзеяньне “паставілі”, “разьбілі”, “падралі” пераходзіць на гэтыя прадметы, а разам з тым гэта формы і назоўнага склону, бо толькі ў назоўнымі склоне ставіцца назоў прадмета (стол, акно, кнігі). Далей, калі мы скажам: бачу брата, пасу каня, то тут словы “брата”, “каня” – гэта формы і роднага склону (каго няма? брата, каня).

У беларускай мове вінавальны склон мае сваю пэўную форму (канчатак –у, -ю) толькі ад назоўнікаў іменных (существительных именных) жаночн. роду, адзіночн. ліку, ва ўсіх іншых разох ён супадае часам з назоўным, часам з родным склонам, а ў некаторых разох (вельмі рэдка) з клічным склонам.Гэта трэба мець на ўвазе пры знаёмстве з сынтаксычнымі фактамі вінавальнага склону.

У праславянскай мове вінавальны склон множн. ліку меў форму (канчатак “ы”) сучаснага назоўнага склону множн. ліку, а назоўны склон меў канчатак “і”. Такія сучасныя словы, як: людзі, чэрці, суседзі, а часам – вароці, боці гэта  формы праславянскага назоўнага склону множн. ліку; цяпер бы трэба было сказаць: люды, чарты (а, чарты яго бяры!), суседы, а вароты, боты так звычайна і гавораць; вароці, боці (селі на вароцех у чырвоных боцех) знаходзім толькі ў песьнях, дзе верш трымае іх у старой форме. Далей, напрыклад, слова “стол” у назоўным склоне множнага ліку мела форму з канчаткам на “і” – столі, як людзі, а ў вінавальным склоне была форма сталы (канчатак “ы”). Цяпер формы назоўнага склону мн. л. адмерлі, а іх месца заступілі формы праславянскага вінавальнага склону на “ы” (сталы, валы, браты і т. далей).

Склоны, як і ўсе іншыя факты мовы, знаходзяцца ў стане нясупыннай зьмены: адны факты зьмяняюцца, другія адміраюць, а на іх месцы вырастаюць новыя. У вангельскай мове, напрыклад, засталося толькі два, ці што, склоны, а ўсе іншыя паадміралі. У сучасных, бліжэйшых да нас славянскіх мовах, як і ў нашай мове адмёр праславянскі месны (предложный) склон. Даўней, напрыклад, маглі сказаць: “А што той грамаце пісана”... “Пасадзілі на вялікім княжэньні Вільні”, “Жыве Кіеве” і так далей, дзе словы “грамаце”, “Вільні”, “Кіеве” стаяць у месным склоне. Цяпер мы так сказаць ня можам, а ставім пры гэтых простых дапаўненьнях прыназоўнік “у” (у грамаце, у Вільні, у Кіеве), бо цяпер няма меснага склонубез прыназоўніка. Вось чаму расійскія школьныя падручнікі называюць месны склон предложным, панашаму прыназоўным, бо мы предлог – гэта старасьвецкі беларускі граматычны тэрмін (расейцы яго пазычылі ў нас) называем прыназоўнікам (у граматыцы Б. Тарашкевіча “прыймя”), бо ён заўсёды стаіць пры назоўніках (сществительных), іменных, лічэбных і займенных. Пры другой часьціне мовы прыназоўнік стаяць ня можа; ён заўсёды вытварае з назоўнікам складанае дапаўненьне.

Вінавальны склон ад прадметаў жывых найчасьцей падобен да роднага склону, і тады адказвае на пытаньне “каго”, а ад прадметаў няжывых – да назоўнага склону, і тады адказвае на пытаньне “што?”. Але ў беларускай мове сьціслай разьмяжованасьці тут ня бывае: можа жывы прадмет стаіць у форме назоўнага склону, а няжывы — ў форме роднага, і наадварот.

У нашай мове вінавальны склон, як і некаторыя іншыя, пазнаецца толькі па свайму значэньню, а не па форме. Вось чаму нашы дапаўненьні вінавальнага склону, апроч свайго агульнага значэньня, і з гэтага боку маюць асаблівасьці проціў, напрыклад, расійскай мовы.

1) Калі дзеяньне выражаецца дзеясловам пераходнага значэньня, то назовы жывых прадметаў множнага ліку звычайна ставяцца ў вінавальна-назоўным склоне, калі гэта не асоба, не чалавек, напр.:

Паю коні, пасу авечкі, ганю валы. Мяняе быкі на індыкі. Певень жытам куры частуе. У новай стайніцы коні сядлае. Запрагай, братка, пара (і пару!) коняй (тут вінавальна-назоўны склон будзе “пара”, а слова “пара”, як лічэбнік зборны, заўсёды кіруе родным склонам – “коняй” – родны склон парнага ліку). Запрагайце сівы коні ў чорныя кочы (вазок з будой), павязём мы дзяўчыначку цёмнае ночы. Арол напаў гусі, давай мардаваці. Ваўкі падушылі авечкі. І сава свае дзеці хваліць. Багатаму чорт дзеці калыша. А хто дзеці мае, няхай навучае, позна да карчомкі гуляць не пускае. Ой пайду я даганяць леты маладыя.

Само сабою разумеецца, што ў такіх разох і складанае дапаўненьне стаіць у вінавальным склоне, напр.: “Сабака брахаў на ваўкі”.

Нават пры асобе, чалавеку, знаходзім часам дапаўненьне з пераходным дзеясловам у вінвальна-назоўным склоне, напр.:

Прывяла яна два сыны. Пісала-б лісты – ня ўмею, паслала-б паслы (замест “паслоў”) – ня сьмею. А хто дачкі (можа быць і родн. ск. “дачок”) мае, няхай навучае, позна да карчомкі гуляць не пускае. Наймай кавалі (замест “кавалёў”) даражэнькія, куй сярпочкі залаценькія да шлі жнейкі маладзенькія (хоць можа быць і “жнеек”).

Тут патрэбаю верша нельга нічога аб’ясьняць, перш-на-перш, дзеля таго, што для верша ўсё роўна, ці будзе будзе стаяць тут родны склон, ці вінавальны, а потым, навогул, верш нічога не аб’ясьняе, бо тыды можна запытаць: чаму-ж мова пазваляе строіць такія вершы? Прычынаю тут ня верш, а ймкненьне мовы падпарадкаваць аднолькавыя факты аднолькавай форме.

2) Але дапаўненьне ад асобы, чалавека множн. ліку, а таксама назовы прадметаў жывых адзіночн. ліку звычайна стаяць у вінавальна-родным склоне на пытаньне “каго?”, напр.:

Бачу братоў, частую сватоў, не сьмяшы людзей. Ён частуе, ён вяльбуе (выхваляе, узьвялічвае) дарагіх гасьцей. Толькі выслала наша гаспадынька сыноў сакалоў да нявестак лябёдак, толькі выслала.

А поруч з гэтым знаходзім ужо і слова “коні” ў форме роднага склону, напр.:

Коняй не тамі, людзей не турбуй: як прыдзе пара, прыеду сама. Коняй патапілі, плацьця памачылі. Запражэце, залажэце семярых вараных (коняй), адвязеце майго кума дамоў.

У такіх сказах, як “Парэзала многа курэй, гусей для сваіх для любых гасьцей. Спарадзіла чачотачка сямёра дачок, спарадзіла невялічкіх сямёра малых. Запрагайце пара (ці пару) коняй. Наймала чачотачка многа музыкі” – падчыркнутыя дапаўненьні пры пераходных дзеясловах стаяць у родным склоне дзеля таго, што ўсе зборныя лічэбнікі і неазначальныя прыслоўі (многа, мала і інш.) заўсёды кіруюць родным склонам, а значыць самі падмяняюць або мысьляцца ў вінавальным склоне.

3) Тут цікава яшчэ вось што, што ў беларускай мове родны склон можа ставіцца замест вінавальнага і ад прадметаў няжывых як адзіночнага, так і множнага ліку, напр.:

Ражна зьясі, калі ня хочаш хлеба (тут родны склон “ражна” мог стаць па падабенству з словам “хлеба”, дзе родны склон пры пераходным дзеяслове азначае частку прадмета падзельнага). Дык яна гэта ўваткнула яму рубля (замест “рубель”). Вазьмі замка (як “каня”, “вала”), паддай мяшка, сьсячы гэтага дуба. Твайму Яначку вянок з дабра, а нам дасі на трох рубля. Стаіць явар над вадою, явара вада мые. Камяні, ідзеце тапароў тупіць! Толькі выслала цёмная тучка дробнага дажджу і ціхага ветру, толькі выслала. Хадзеце, дзевакі, у лес гуляці, зялёных вянкоў завіваці (і тут-жа знаходзім вінавльны склон, “а мы ўжо вяночкі завілі і гарэлачку папілі”). На раніцу цар кажа слугам: “Ідзеце й выкіньце касьцей часавога”. Пі, маці, таго піва, што я наварыла; любі, маці, таго зяця, што я палюбіла.

Такім чынам, вінавальны склон, ня маючы свае формы, можа ва ўсіх выпадках падмяняцца родным або назоўным склонам, але, прымаючы не ўласьцівую сабе форму, ён разам з тым выражае іншае адценьне ў сваім значэньні. Калі ставіцца, напрыклад, родны склон замест вінавальнага ад прадметаў няжывых, то гэтым выражаецца неазначальнасьць, і тады мысьліцца, як-бы ня ўвесь прадмет ці прадметы, што павінна быць, а толькі частка іх (“вянкоў віць”).

4) Вінавальны склон сумесна з назоўным знаходзім ад слова “палавіна”, напр.:

Палавіну сад цьвіце, палавіну вяне. Палавіну садоў цьвіце, што зелена разьвіваюцца; палавіну шлюбаў бяруць, што верна кахаюцца. Палавіна саду цьвіце, палавіна вяне. Палавіну саду цьвіце, палавіну разьвіваецца; палавіну шлюб бяруць, палавіну раскіаюцца.

5) Вінавальны склон часу на пытаньне “калі?”, напр.:

Яго гэтую ноч возьмуць. Тую пару мой брат з вайны ехаў. Пачакай тут трошку! Што дзень пры дні ў карчомцы п’е. А бадай ты, казачанька, той час (параўн. расійскае “сейчас”) ажаніўся, як у млыне на камені куколь урадзіўся! Была мая кашулька што нядзелю бялюсенька. Што суботку вымывалася, што нядзельку убіралася.

Вінавальны часу на пытаньне “калі?” можа падмяняцца родным склонам часу, напр.:

Пачакай тут трошкі. Яго гэтае ночы возьмуць. Тае пары мой брат з вайны ехаў. Што суботы вымывалася, што нядзелі прыбіралася. Аднаго разу паехалі мы ў лес па дровы. Тады (як “пары”) тое будзе. Бадай ты, дзяўчынка, тады замуж вышла, як па бітай дарожачцы рута-мята ўзышла. Галоднага лета людзі ўміралі. Астатняга году зіма была халодная. Штадня варкатня. Аднае нядзелі, тых дзён, таго часу. Няхай жонка вып’е гэтага адвару, дык таго часу мець будзе (дзіця).

З роднага часу вытварыліся такія прыслоўі: сёлета, сёньні=сёньня, штадня, летась, пазалетась (лета+сь) і інш., але вінавальны часу з пытаньнем “колькі” не падмяняецца родным часу, напр.:

Усю ноч байкі баяў. Пабыў тры ні ды паехаў. Жыла яна так тры годы. Пражыў з намі цэлы год. Я многа нацярпеўся.

6) Вінавальна-таўтолёгічны. Нашай літаратурнай мове варта мець на ўвазе вельмі пашыраныя ў народнай, так званыя, таўтолёгічныя звароты з вінавальным і іншымі склонамі. Калі хочуць падвысіць, памацніць тое ці іншае слова ў сказе, найчасьцей дзеяслоў-выказьнік, то, замест памацняльных прыслоўяў (вельмі, надта, аей-як), ставяць таўтолёгічныя звароты, г. зн. ставяць іменьнік аднаго кораню з дзеясловам, напр.:

Думу думаць, гора гараваць, век векаваць, мост масьціць, гаць гаціць, суды судзіць, права правіць. Няўжо дырэктар так заўзяты, што будзе права свае правіць і на калені штадзень ставіць?! (Я. Кол.). Буду зіму зімаваць, вясны-лецейка чакаць. Куплю сабе звонкі званочак. Паехаў уды судзіць, раду радзіць. Бадай мы здаровы, плён плянавалі, бадай мы здаровы за рок дачакалі.

Вінавальна-таўтолёгічны можа быць з прыназоўнікам у значэньні спосабу дзеяньня, напр.:

У крык крычыць, у стук стукае. Маці сына правяла (сын ехаў казакаваць), на век вечны пракляла.

Вельмі часта таўтолёгічныя звароты ставяцца з прыладным склонам, напр.:

Пытам пыталі, жадам жадала, рэвам раўці, крыкам крычаць, плачам плакаць, рогатам рагатаць, ходарам хадзіць. Хата ходарам ходзіць. Яго двары тынам тынены да сырым дубам. Яго дорня брукам брукавана, а тынам тынавана. Розным торгам таргавала. Твой дварочак мостам мошчан. З доляю даляваць будзеш, а з паненкаю панаваць будзеш. Да я тую крынічанку тыччом ператычу да сваю дзяўчынку к сабе пераклічу.

Таўтолёгічныя звароты бываюць з назоўным склонам, напр.:

Гром грыміць, званы званяць. Да ўжо вечар вечарэе. Стары старым, а малады маладым. Старое старыцца, а маладое расьце. Дзень добры, дзяўчына – бель бяліці! Ой сваты, сватове!

Таўтолёгічныя звароты знаходзім і з кожнай іншай часьцінаю мовы, напр.:

Устань рана ранюсенька, мыйся бела бялюсенька. Застаўся голым голы, босым босы. А я млода маладзюсенька за табою прапала. Як бель бялюткі. Сарочка чорна чарнюсенька. Дарожка біта таптана.

Блізкія значэньнем да таўтолёгічных зваротаў тыя звароты, дзе прыметнік памацняецца другім другім прыметнікам з адмоўнасьцю “не”, але з адваротным значэньнем, напр.:

Ой цёмна ночка нявідная! Смуцен мой сакол, смуцен невясёл. Дурна, дзеўка неразумна, што ня ўмела адказаці. Густы гаю, густы гаю, гурты не прагляну. Ой высока да ня нізкагарох на лагчыне, ой далёка да ня блізка казак на Ўкраіне!

Асабліва любіць народная мова выражаць выказьнік (сказуемое) двума рознымі дзеясловамі, але такімі, што перадаюць адно дзеяньне, адно паняцьце, напр.:

Пакінь, дзеванька, думаць-гадаці, пашлі, дзеванька, краскі рваці. Затужыў-занудзіў малады малойчык. Хаджу-блуджу, як то сонца ў крузе, куды пайду, ці што раблю, а ўсё сэрца ў тузе. Ой ляцелі жураўлі, селі-палі на ральлі. Пад ёлкаю-верабінкаю малойчык ляжыць, сам ня знае, сам ня ведае, што ў яго баліць. Ляцелі гусанькі цераз сад, крыкнулі-гукнулі на ўвесь сад. Буду піці-выпіваці, і каплі ня пушчу, — тады, ліл, цябе забуду, як вочы заплюшчу. Ой ляцелі гусі з Беленькае Русі, селі яны палі на ціхім Дунаі. Будзь ты, нявехна,  вумна-разумна: распусьці долю па майму полю, а прыдольлейка па застольлейку. Ці ня відзелі, ці ня бачылі п’янічэнькі йдучы?

Калі Якуб колас умее трапна ўжываць таўтолёгічныя звароты з рознымі склонамі, то Янка Купала багата выкарыстаў асаблівасьць народнае мовы з дваякімі выказьнікамі, напр.:

Папараць-кветка, думкі-гадкі, траўка-мураўка, шчука-рыба, пацеха-забава, хлеб-соль, песьня-дума, вясельле-разгул, пушча-лес, салавей-птушка, рыба-плотка, каліна-маліна, песьня-весялушка, хлопцы-малойцы, малодкі-лябёдкі, браточкі-сакалочкі, рута-мята. Ой у полі клён-дзярэўца розна. Ой за лозамі, за бярозамі рута-мята ня ўсходзіць. Бягай, міла, да гаю, шукай зельля-размаю. Міла к гаю не дайшла, размай-зельлейка знайшла. Узялі Яся парубалі, срэбра-злота адабралі. Плача, плача айцец-маці, па роднаму дзіцяці. У нядзелю рана не ў дудачкі граюць, ня ў трубачкі трубяць: айцец-мамачка плачуць каля Дунаю ходзячы, у Дунаю просячы. Зачула Ганулька ў сьвятліцы седзячы, срэбра-злота дзержачы. А я роду вялікага, айца-маткі багатага. Ясны месяц далёка, айцец-матка далёка. Як стаяла, у Дунай пала, шчуку-рыбу накарміла, а шчадра да напаіла.

Я наўмысьля падаў многа прыкладаў на злучэньне “айцец-маці”, улюбёнае нашай народнай паэзіяй, а народная паэзія мае густ і добра ведае сваю мову. Тымчасам, наша літаратурная мова чамусь ухіляецца ад слова “айцец”, думаючы, мабыць, што яно польскае, ды ўсюды ставіць будзёнае слова “бацька” або “бацькі”.

Праўда, і попольску будзе “ойцец”, але справа тут ня ў польскасьці: У славян шмат аднолькавых слоў. Справа тут вось у чым: у беларускай мове ёсьць такі закон чарадаваньня (падмены) зычных: калі дзь ці ць стануць перад зычным (даўней перад “ць”), то гэтае злучэньне зычных падяняецца ётам (й), напр.:

Маладзец-малайчына, малойчык (замест “малодзцык”; у праславянскай мове “ц” было толькі мяккім ), малайцы, малайцом; райцы (ад “радзіць”, “рада”, “парада” – радзьці – райцы), зрайцы (= “зрадзьці” ад “зрадзіць”); айца (= “оцьця”); войчым, ойчанька; адгэтуль ужо айцец, куды ён перайшшоў, як кажа акад. Карскі, з укосных склонаў (айца, айцом і т. д.); сюды трэба аднесьці вельмі пашыранае ў беларускай мове слова трэйці замест “трэцьці” (цяпер пішам “трэці”, хоць лепш гаварыць і пісаць “трэйці”).

Значыць словы “айцец” ці “ойцец”; “ойчанька” ці “войчанька” бясспрэчна словы беларускія, хоць яны могуць быць і ў польскай мове. Адгэтуль ужо маем такія словы: ойчаства (расійск.: “отчество”), айчына (рас. “отечество”, польск. “ойчызна”, а некалі расейцы пісалі “отчизна” на стара-беларускі лад пад уплывам польскага слова).

Тут яшчэ трэба заўважыць вось што: словы “ойчанька”, “ойцец” з націскам на “о” рэдка ўжываюцца з прыдыханьнем “в” , якое, як ведама, заўсёды з’яўляецца перад націскнымі “о” ці “у” (восень, вокны, вуліца, вугаль). Ёт (й) стаўшы пасьля “о” адкідае прыдыханьне; яно ў такіх разох становіцца непатрэбным. Вось чаму мы звычайна кажам “ой”, а не “вой”, хоць можа быць і прыдыханьне, але тут ужо прыдыханьне ставіцца па падабенству, а не з фонэтычнай прычыны. Чаму гэта так – аб гэтым дакладна гаворыць граматыка (фонэтыка).

Слова “ойцец”, ці “айцец” дзеля павагі ці ўрачыстасьці часта ўжываецца зьлітна з словам “пан” – “панойцец”, а ласкальнае ад “ойцец” маем “ойчанька”; клічныя формы: ойча (адзін. лік), айцове (множн. лік); з клічнае формы множнага ліку вытварылася цікавая форма множн. ліку назоўнага склону – айцовы. Прыклады: Ня вінны нашы гловы, а вінны нашы айцовы (бацькі). Тут табе, лазіца, не векаваці, а мне ў панойца не зімаваці! Табе зімаваці ў клеці на паліцы, а мне векаваці  чужога чужаніцы (з вясельнае песьні). Да ляцелі гусанькі цераз сад – час табе, дзеванька, на пасад. Што-ж вам, гусанькі, да таго, ёсьць у мяне ойчанька для таго. Засьцілайце камлі – я паду; благаславі панойцец – я сяду. Ойчанька мой родненькі! Што-ж там да за пыл курыць? – Гэта-ж твой маладзён едзе ў чысьценькім полі на вараненькім коні.

Складаныя йменьнікі й дзеясловы ці іншыя часьціны мовы адпавядаюць таўтолёгіі, асабліва калі зложаны два блізкія паняцьці, а часам з аднолькавым коранем, як, напрыклад: чужы-чужаніца, ждаці-паждаці, клясьці-праклінаці. Будзь ты, нявехна, вумна-разумна: распусьці долю па майму полю, а прыдольлейка – па застольлейку.

Абагульненьне двух працілежлых паняцьцяў з адмоўнасьцю “не” знаходзім у такіх зваротах, вельмі пашыраных у народнай паэзіі, напр.:

Ці стаяла- не стаяла, толькі тая слава. Хоць маліся-не маліся, а есьці ня будзеш. Ой ці змыта, ці ня змыта, абы не прабіта. Ой ці чула, ці ня чула – не адзывалася, бо на цябе, мой міленькі, не спазявалася. Хоць прыляцела, хоць не прыляцела – не скажам.

Тут цікава параўнаць гэты факт з такімі прыслоўямі: калі-ні-калі, дзе-ня-дзе, як-ні-як і інш.

7. Вінавальны-клічны. Здараецца, хоць і вельмі рэдка, у ролі простага дапаўненьня вінавальнага склону клічная форма, напр.: Яшчар паночку, аддай мой вяночку.

Гэта аб’ясьняецца не ўплывам вершу, а тым, што вінавальны склон у некаторых разох, як мы бачылі, падобен да назоўнага, а назоўны склон цяпер часта стаіць на месцы клічнага, а дзве велічыні, роўныя паасобку трэцяй, роўныя паміж сабой. Значыць, калі форма назоўнага склону можа выступаць у ролі дапаўненьня вінавальнага склону, то й клічная форма пры патрэбе можа стаць простым дапаўненьнем вінавальнага склону.

Разумеецца, ў прыведзеным прыкладзе форма “вяночку” пастаўлена дзеля рыфмы, але тут цікава тое, што мова дапускае дапаўненьне ў форме клічнага склону, бо зрыфмаваць можна было бы й так: паночак-вяночак.

8. Аб другім вінавальным гаварылася ўжо вышэй (бач ІІ. Дзеяпрыслоўнікі).

2. Родны склон.

Родны склон можа стаяць пры дзеясловах (хачу хлеба), пры назоўніках (кусок хлеба) і пры некаторых прыслоўях (шмат грошаў, многа гора). Гэта значыць, што форма роднага склону залежыць альбо ад дзеяслова, альбо ад прыназоўніка, а часам ад прыслоўя.

1.  Родны прыналежнасьці. Сюды належаць такія звароты ў мове: “хата бацькі, хустка маткі, творы Коласа, творы Купалы, тэорыя Дарвіна, табліца Лінэя, гняздо птушкі” і так далей. У ткіх зваротах родны склон называе ттой прадмет, або тую асобу, што ім прыналежыць нешта; тут прыналежнасьць выражаецца назоўнікам у форме роднага склону.

Але ў беларускай мове такія звароты з родным прыналежнасьці хоць трапляюцца, але вельмі й вельмі рэдка. Вучоныя кажуць, што гэта нават не славянскія звароты. У беларускай мове прыналежнасьць найчасьцей і звычайна выражаецца прыметнікам, напр.: бацькава хата, матчына хустка, птушынае гняздо, Пётрава шапка, Вольчына стужка, хлопцава кніжка, а адгэтуль ужо трэба казаць: Дарвінава тэорыя, Лінэева табліца, Ньютонаў біном, Коласавы ці Купалавы творы і т. далей. Прыклады з народнай мовы:

Ганульчыны ўборы, да не Ганульчыны ўклоны. Чую, чую, — ня мамчыным голасам пяеш! Васілёвага сына забілі на вайне. Прыехалі на цесьцяў двор. Бацькава даравньне – на сьняданьне, а матчына – на абед. Пашла замуж на кавалёвага сына. Барсукова гара. Кірылава магіла. Матчын дар. Музыкава доля.

З гэтых прыметнікаў прыналежнасьці вытварыліся з часам назовы пераважнай большасьці нашых гарадоў: Барысаў, Мсьціслаў, Слуцак, Полацк, Даўгінаў, Друцак, Пінск, Віцебск, Смаленск, менск і шмат іншых. Даўней гэтыя назовы-прыметнікі ўжываліся з словам “горад” або “места”: Барысаў горад, места Пінска (о), Пінскі горад. Але гэтыя словы паступова забыліся, або не называліся, і даўнейшыя прыналежныя прыметнікі абярнуліся ў назоўнікі (существительные).

Родны прыналежнасьці, г. значыць назоўнік, а ня прыметнік, можна ўжываць толькі ў тых разох, калі ён паўтараецца: творы Коласа, Купалы, Багдановіча, Ядвігіна Ш., Гаруна і т. далей, або калі асабовая назва дае ў прыметніку цяжкую форму (Дуніна-Марцінкевічавы творы), хоць можа быць і так: Ядвігінавы Ш. творы.

Родны прыналежнасьці заўсёды будзе тады, калі перад ім стаіць ужо прыметнік, або ўласнае імя асобы, напр.: творы вялікага Дарвіна, поэзія Якуба Коласа, Комуністычны Маніфэст Караля Маркса і т. далей.

У народнай мове сустракаецца часам родны прыналежнасьці і ў такіх зваротах: Добрага бацькі дзеці. Дурні вы ня нашага бога. Гэты родны падобен да роднага прыналежнасьці, але ён азначае якасьць прадмета часовую або пастаянную, пры ім заўсёды стаіць прыметнік або назоўнік лічэбны, напр.:

Чалавек высокага росту. Мужчына лет можа сараку. Надзенеш ты боты нямецкай работы. На ім боты сьвіное работы, на ім кажух з рыжых цялух. Алёнка добрага роду, зьняважыла нам роду, а пакрасіла два двары: адзін дварочак сьвякраткін, а другі дварок таткін.

2. Родны об'ектыўны й суб'ектыўны. Сюды належаць такія звароты з родным склонам: забойства бацькі, страх сьмерці, жаль увагі ня мае, а далей — жыцьцё расьліны, цела чалавека, утварэньне клеткі, адход цягніка, спосабы барацьбы з сухотамі і іншыя.

Гэтыя апошнія звароты з родным склонам мала адпавядаюць сынтаксу беларускае мовы: іх лепш замяніць, дзе гэта можна, зваротамі з прыметнікамі або апісовымі зваротамі, напр.: расьліннае жыцьцё, чалавечае цела, як гадаваць скаціну (замест «гадоўля скаціны»), як бароцца з сухотамі і т. далей.

Замест таго, каб паставіць гэты родны склон пасьля дзеяслоўнага назоўніка на «ньне» (чытаньне кнігі), лепш ставіць звароты з дзеяпрыслоўнікамі — гэта больш адпавядае духу нашае мовы, напрыклад: замест «пры чытаньні кнігі» — «чытаючы кнігу»; замест «па сканчэньню дасьледзін» — «скончыўшы дасьледзіны».

Але нашая мова ня любіць толькі злучаць дзеяслоўных назоўнікаў з «пры», «па», «для», а з прыназоўнікамі «на», «за» яны злучаюцца вельмі часта, але ў іншых зваротах, напр.:

Пазычаньне на неадданьне. Залаты персьцень — то на мяняньне, пярловы вяночак — то на вянчаньне, шаўковы платочак — то на ўціраньне. За яго панаваньне (заміж «пры яго панаваньні»). Бач. інфінітывы з «на».

Разумеецца, калі падмена роднага склону прыметнікам зьмяняе значэньне звароту, то такое падмены быць ня можа, напр.: «мова поэзіі — поэтычная мова», «значэньне падобнасьці — падобнае значэньне» і т. далей.

Калі родны склон выражае азначэньне таго прадмета, пры якім стаіць, а падмена яго прыметнікам выражае шырэйшае паняцьце, то такі родны склон азначэньня можна абмінуць з прыназоўнікамі «на», «у», напрыкл.:

Гарады Беларусі — гарады ў Беларусі (беларускія гарады — шырэйшае паняцьце); пачуцьце чалавека — пачуцьце ў чалавека; замест «Полацкі павет Віцебшчыны», трэба сказаць: «Полацкі павет на Віцебшчыне»; «насяленьне Польшчы й Беларусі» — «насяленьне ў Польшчы й Беларусі» і т. далей.

У літаратурна-навуковай мове нельга, разумеецца, зусім абмінуць роднага склону суб'ектыўнага й об'ектыўнага, але ў мове прыгожага пісьменства зрабіць гэта можна й трэба.

3. Родны склон часу. Аб гэтым гаварылася ўжо вышэй (бач. вінавальны склон часу); тут трэба дадаць яшчэ, што звароты з родным склонам на азначэньне часу ня маюць пэўнага часоўнага характару ў выражэньні мінуласьці, цяперашнасьці ці прышласьці (наступнага, «будучага» часу), напр.:

Спарадзіла яна сына цёмнае ночы (замест «у цёмную ноч»). Вядзі мяне, тапі мяне цёмнае ночы.

Беларускія звароты з родным склонам часу маюць неазначальны характар, а выражэньне часу вінавальным склонам з прыназоўнікам «ў» мае больш сьціслы характар, напр.: Браў мяне ты ў дзень, ні ў ночы — дзе-ж тады меў свае вочы?

Выражэньне часу родным склонам з характарам прамінуласьці ў звароце з прыназоўнікам «за», напр.:

За караля Саса было хлеба й мяса, а настаў Панятоўскі, стаў хлеб не такоўскі. За жыцьця яшчэ адпісаў яму сваё дабро. Не за нас гэта пачалося, не за нас і перастане.

Але гэты родны часу так цесна зьліўся з вінавальным часу з прыназоўнікам «за», што лепш тут вінавальны склон часу, як:

Гэта было яшчэ за прыгон, за паншчыну, за палякоў. За восень трэба ўправіцца. За нагоду трэба ўправіцца з сенам. Каб добра спажывалі да за год прычакалі.

Вінавальны часу з прыназоўнікам «за» ўжываецца поплеч з прыладным (творительным) часу з гэтым прыназоўнікам, напр.:

За гэтым каралём нос можна ўцерці й рукавом. За нагодаю трэба ўправіцца з сенам. Гэта было за прыгонам, за паншчынай. За царом Мікалаем служылі 25 год. Не за намі гэта сталася, не за намі й перастане.

Калі вінавальным склонам з прыназоўнікам «за» выражаецца пэўная мера часу, то ён зваротам з прыладным склонам не падмяняецца, напр.: за год, за дзень, за ноч, за зіму, за лета і т. далей.

Вінавальны склон часу з прыназоўнікам «у» таксама можа ў некаторых разох падмяняцца прыладным склонам, але без прыназоўніка, напр.: шчасьліваю гадзінаю замест «у шчасьлівую гадзіну». Цьвіце рожа пры дарозе чырвоненькім цьветам — ехаў казак да дзяўчыны бялюсенькім сьветам.

Адгэтуль маем такія прыслоўі ў форме прыладнага склону: вясною, зімою, леткам, ноччу. (Што ты знаеш, ноччу радзіўшыся?); а поплеч з гэтым ужываецца і вінавальны склон часу з «у», напр.: у дзень, у ночы (Браў мяне ты ў дзень, ня ў ночы — дзе-ж тады меў свае вочы?), у летку, у восень, у зімку. (Пакажэце мне тую кветку, што цьвіце зімой і ў летку), а часам ставяць нават прыназоўнік «у» з прыладным склонам часу, напр.: увясною, узімою, як у восень, у ночы і т. далей.

Ёсьць яшчэ шмат зваротаў з ускоснымі склонамі на выражэньне часу (бач. VІ. Прыназоўнікі). Часовыя звароты належаць да тых моўных фактаў, дзе тонкасьці граматычныя пераходзяць у тонкасьці стылістычныя (Пакажэце мне такую кветку, што расьце зімой і ў летку), дзеля гэтага трудна правілам разьмежаваць, калі каторы зварот ужываецца.

4. Родны поклічу. Сюды належаць такія звароты: Дык ён тады ходу! Едзь, сынку, — такое бяды! Такое бяды! Найму сакала. Ці-ж гэта праўды было? Ой, ня праўдачкі гэта. Ня праўдачкі сказалі.

Родны поклічу ставіцца замест назоўнага або вінавальнага склону.

5. Родны часьці. Ён залежыць ад іменьнікаў: Пражыў ён веку сто год.

Гэты склон, хоць вельмі рэдка, сустракаецца нават пры параўнальнай ступені, напр.:

Скланю я галоўку ніжэй вас. Цёмна, цёмна на дварэ, цямней таго за дваром. Рана, рана сонца ўставала, — раней таго пава лятала. Ой рана, рана трое курэй пела, раней таго вароты скрыпелі.

Тут родны склон выражан займеньнікам «той», калі-ж у такіх разох павінен стаяць іменьнік, то ў беларускай мове параўнальнасьць выражаецца родным склонам з прыназоўнікамі «за», «ад», «над», напр.:

Ён старэйшы за яе. Няма зьвера дужэйшага за лева. Яго ручанькі гарачэй ад агню. Няма горшага ката над нашага брата: ён-жа маю косаньку распусьціў, ён-жа мяне маладзеньку ня ўзьлюбіў (з вясельнае песьні). Сядзь сабе бліжэй за ўсіх, будзе табе мілей ад усіх.

6. Родны склон з дзеясловамі: глядзець, пільнаваць, сьцерагчы, даглядаць, хаваць і іншых, напр.:

Пільнуй, сватку, парадку! Даглядае саду. Папільнуй дзяўчынкі, каб яна ня скінулася. Не паслухаў мае рады, дык цяпер рабі, як сам знаеш. Устань, стары, устань, абач маяго цела: да ўжо маё цела крывёю скіпела. Пашый, дзеванька, шырокія рукавы, што-б было дзе класьці нявіннае славы.

З дзеясловамі: вучыць, вучыцца, навучыцца, слухаць, напр.:

Навучайцеся муштру добрага. Лепей дома цэпам бухаць, як на вайне муштраў слухаць. Трэба яго розуму навучаць. Не даюць мне веры (расейск. «не верят мне»). Пусьці, пусьці, маці, гуселек паслухаць і песенек наўчыцца! Ня пушчу, дзіцятка, гуселек слухаць і песенек вучыцца: тыя цябе гуселькі маладу з ума зьвядуць.

Але пры гэтых дзеясловах можа быць і давальны склон, напр.:

Будзем сына пісьму вучыць, а дачушку шоўкам шыць. Ты рады просіш? Вот табе мая рада: ня трымай дзяцей пры сабе, бо сьпесьцяцца, разгультаюцца, а аддай іх лепей у навуку: кола людзей патруцца — рабоце навучацца. Аддалі вучыцца кавальству — прыбыльная работа; аддалі вучыцца сталярству, бандарству — дзятлы к бандарству здольны (з казкі).

Адгэтуль ужо прыслоўі ў форме давальнага склону прыметніка з «па», напр.:

Паруску, папольску, панямецку, пагультайску, часам у поўнай прыметнікавай форме: пакашачаму, пачалавечаму. Што за панове, што за сватове — паруску, ходзяць, папольску мовяць? Гэты Марцін Глінскі навучыўся гаварыць пакашачаму, а кот навучыўся гаварыць пачалавечаму (з казкі).

Ёсьць прыслоўе з «па» ў форме роднага склону: палатыні. Такім парадкам пабеларуску можна сказаць:

«І чужому навучайцеся, і свайго не цурайцеся». «Вучыцца беларускае мовы» (родны скл.) і — «вучыцца беларускай мове» (давальны склон).

7. Родны аддаленьня пры дзеясловах: выракацца, цурацца, ухіляцца, баяцца і іншых, блізкіх з імі сваім значэньнем, напр.:

Хоць і надзеў жупан, але ня цурайся сьвіткі. Выракся мяне айцец, выраклася й маці роднага дзіцяці. Выракаецца свайго слова, сваіх слоў. Не зракайся ты мяне да прыбудзь ты ка мне. Адрокся бацькі.

Але такі родны аддаленьня найчасьцей ужываецца з прыназоўнікам «ад», напр.:

Ня ўхіляйся ад работы. Адрокся ад свайго бацькі й маці. Ледзьве схаваліся ад ваўкоў.

8. Формы роднага склону множ. ліку. У нашай літаратурнай мове вельмі часта ставяць іменьнікі жаночага й ніякага роду множнага ліку з канчаткамі “аў, -яў” (пад націскам “-оў, -ёў”). Гэта канчатак мужчынскага роду множнага ліку. Назоўнікі йменныя, або йменьнікі (существительные именные), жаночага і ніякага роду множнага ліку ў родным склоне маюць форму голае асновы, г. зн. яны ня маюць ніякага канчатку (кніг, рук, ног, нянек, шапак, зямель і т. далей) і толькі ў рэдкіх выпадках прыймаюць канчаткі муж. роду “-аў, -яў”, і наадварот, іменьнікі муж. роду множн. ліку ў родн. склоне толькі ў рэдкіх выпадках маюць форму голай асновы (дзён, пяць год). Трэба яшчэ ведаць, што фанэтыка беларускае мовы вымагае, што калі аснова йменьніка жаноч. ці ніякага роду канчаецца на два (можа быць і больш) зычных гукі, то ў родным склоне множн. ліку гэтыя зычныя разьбіваюцца галоснымі гукамі, каб лягчэй было вымаўляць, напр.: зямель замест земль, песень замест песьнь сясьцёр замест сёстр, вокан замест вокн, вядзёр замест вёдр і так далей.

Народная мова бадай-што ніколі ня ўжывае гэтых іменьнікаў у родным склоне з канчаткамі, а заўсёды знаходзім адну голую аснову, напр.:

З сямі поль пшанічанька, з васьмі крыніц вадзічанька, дзевяці кароў масла і яек паўтараста. А з суботы да нядзелі – гадзіна, – сабралася    нявесьціна радзіна; зьнясьлі, зьвязьлі сем коп яец, сем фасак масла да на каравай. Іграй, дудачка, з сёл да сёл, каб мой міленькі быў вясёл. Сама-ж я ня знаю, што ў гэтым караваю: сямі поль пшанічанька, сямі рэк вадзічанька, дзесяці кароў масла, да яец паўтараста. У мяне баліць галоўка трэці дзень: ня відзела Іванькі сем нядзель. Пілі-пілі ў панядзелак, а прапілі сорак дзевак; пілі-пілі ў аўторак, а прапілі сорак жонак. Лятала стада курапат (ад “курапата”) па полю.

У мужчыньскім родзе заўсёды знаходзім родны склон з канчаткам:

Ехала казакоў сем палкоў. Сем хунтаў шафрану – к караваю прыправу. Я й да конікаў канюх, я й да статачак (ніякі род) пастух, я й да вутачак (жаноч. род) стралец, я й да дзевак маладзец.

9. Прыметнікі ў родным склоне. Пры лічэбніках “два”, “тры”, “чатыры” знаходзім родны склон іменьніка адзіночн. ліку ці назоўны множн. ліку з прыметнікам у родным склоне множн. ліку, напр.:

Зрабіў дзве труны каменных. У Андрэйкі два брацейкі родненькіх. Запражы, братка, тры кані сваіх. Тры месяцы ясных – тры малойцы красных.

10. Лічэбнікі ў родным склоне. У беларускай мове назоўнікі лічэбныя, пачынаючы з 2 і канчаючы 99, калі ім прыходзіцца злучацца з назовамі асобы чалавека, склагняюцца так, як паказана ў “Граматыцы для школ” Б. Тарашкевіча:

1. назоўны – вінав.: тры, пяць, дзесяць.

2. родны – він. – месн.: трох, пяцёх, дзесяцёх.

3. давальны: тром, пяцём, дзесяцём.

4. творны (прыладны): трыма, пяцьма, дзесяцьма.

Такое скланеньне бывае ў тых разох, калі гэтым лічэбнікам прыходзіцца злучацца з назоўнікамі йменнымі, што азначаюць прадметы жывыя, асабліва – асобу чалавека, напр.: адзін на дзесяцёх не запаможашся; пяцёх гаспадароў, пяцёх гусянят. Але калі назоўнікам лічэбным  прыходзіцца злучацца з назовамі іншых прадметаў, то яны скланяюцца так, як у старой славянскай мове (як у расійскай літаратурнай мове).

У старой славянскай мове лічэбнікі, пачынаючы з 5 і да 99, скланяліся, як “косьць” ці “сьмерць”, г. зн. як сучасныя назоўнікі йменныя жаноч. роду з асноваю на зычны, бо яны былі назоўнікамі жаноч. роду, што відаць з старое беларускае літаратурнае мовы, напр.: тую пяць рублёў, усю тую дваццаць тысяч, тую пяцьдзесят коп грошаў, пашлі другія сем (прыклады ўзяты з “Белар.” т. ІІ, 2, стр. 329).

(Лёсік Я. 1921 – 1930. Збор твораў. – Мінск, 2003. – С. 133 – 148)

Я. Лёсік. НЕКАТОРЫЯ ЎВАГІ ДА БЕЛАРУСКАЕ ЛІТАРАТУРНАЕ МОВЫ (IV)
IV. Злучнікі

У нашай мове ёсьць шмат злучнікаў (саюзаў), падобных да расійскіх ці польскіх, але ёсьць і свае, беларускія. У некаторых разох ужываньне паасобных злучнікаў супадае з ужываньнем іх у іншых славянскіх мовах, а ў некаторых — не супадае.

Наша мова багата на свае ўласныя звароты з злучнікамі, на што літаратурная мова павінна зьвярнуць належную ўвагу. Тут мы затрымаеіся на тых злучніках, што часта ўжываюцца ў літаратурнай мове не ў беларускім значэньні.

1. Каторы. Звароты ў нашай мове, што ў расійскай мове перадаюцца адноснымі займеньнікамі “который”, “какой”, а ў польскай który, jaki, зусім не падобны да расійскіх ці польскіх. Калі часам у запісах вуснай народнай творчасьці сустракаецца слова “каторы” ў значэньні расійскага злучніка, то гэта трэба лічыць уплывам расійскае ці польскае літаратурнае мовы на таго, хто запісваў. Напрыклад, такія звароты, як: “У моры гаду ёсьць, каторому ў ліку няма”. “Замкнуў такімі замкамі, каторых няма й ня будзе мацней” (запіс этн. Раманава),  — не беларускія. Выясьняючы той ці іншы факт мовы, пасылацца на запісы прозаю рызыкоўна, бо яны рабіліся людзьмі, слаба знаёмымі з беларускай мовай, або выгадаванымі ў расійскай ці польскай мове. Яны часам несьвядома, а часам не разумеючы беларускага звароту ў мове ці формы слова, запісвалі пасвоему, уносячы ў свае запісы элемэнты расійскай ці польскай мовы, у залежнасьці ад культуры запісчыка. У Шэйна, напрыклад, бадай што нідзе ня сустрэнеш нашай праславянскай формы загаднага ладу: нясеце, кажэце, а заўсёды стаіць расійская форма: нясіце, кажыце.

Выясьняючы той ці іншы сынтаксычны факт, трэба зварачацца да больш цьвёрдай народнай мовы. Такую цьвёрдую і найбольш поўную народную мову становяць народныя песьні, прыказкі, загадкі, а ня казкі. У песьнях і прыказках, а таксама ў некаторых загадках і прымаўках мова прыбрана вершам, нібы закована ў верш, а гэта не пазваляе перакручваць яе на свой лад, падмяняць яе зваротаў зваротамі чужымі, а калі-б што і трапілася, то па вершу ці па іншаму тэксту лёгка выправіць. Шкода, што наша вусная народная творчасьць запісавалася не самімі беларусамі, а людзьмі чужымі, або перакінчыкамі: яны часам нават наўмысьля перакручвалі мову.

І вот, у песеннай мове, у мове прыказак, прымавак, загадак, ці ў іншых вершаваных народных творах (вялікодныя ці калядныя “рацы”, напрыклад, або вясельныя прамовы, што перадаюцца традыцыйна) мы нідзе ня знойдзем зваротаў з словам “каторы” ў расійскім ці польскім значэньні. У беларускай мове такія звароты заўсёды перадаюцца злучнікам “што”, напрыкл.:

Пакажэце мне тую кветку, што расьце зімой і ўлетку. У канцы грэблі шумяць вербы, што я пасадзіла, — няма майго міленькага, што я палюбіла. Суседкі, суседачкі, што ў нашай бяседачцы. А дзе-ж тая галубачка, што з намі лятала? Гэта той, што хораша грае. Той, што ў аблавухавай шапцы. Няма мілага, чорнабрывага, што верна кахала. Ой, пі, маці, тую воду, што я нанасіла, любі, маці, таго друга, што я палюбіла. Цясовыя столікі засланыя, што Ганулькай натканыя; залатыя кубкі палітыя, што Пракопам ня пітыя.

У тых разох, дзе ў расійскай мове стаіць злучнік “каторы” з прыназоўнікам, пабеларуску стпіць злучнік-прыслоўе “дзе”, а на месцы расійскага “который бы” стаіць “каб хто”, напр.:

Павей, ветру, з таго краю, дзе мой мілы, што кахаю (зноў “што”, а не “каторага”). Гаспадар лёг у тэй хаце, дзе вячэралі, а нас паслаў у клець. Тады падашлі яны к таму слупу, дзе замураваны быў музыканта (замест расійскага “в котором”). Падбегла ліса да таго дрэва, дзе было дзятлава гняздо. Я такіх людзей ня знаю, каб каму аддаць дзяцей у навуку (расійск.: “которым бы”).

І вялікаруская народная мовы ня любіць зваротаў з “каторы”, а зьвязвае такія сказы злучнікам “што”; параўнайце, напр.: “Спас, што на песках”. Звароты з “каторы” ў расійскай літаратурнай мове штучныя, ц. -славянскія. Значыць, нашай маладой літаратурнай мове такіх злучэньняў сказаў ужываць няможна, бо гэта будзе не пабеларуску, а па ц. -славянску.

У беларускай мове займеньнік “каторы” – рэдка калі злучае сказы (“Ёсьць такі каменьчык, цераз каторы можна дастаць, чаго хочаш”). Калі займеньнік “каторы” не пачынае сабою пытаньня (“Катора гадзіна?” “Пытаецца сын у маці, каторую браці?”), то ён абазначае тое, што парасійску выражаецца словамі “который из двух” або “один из многих”, напр.:

Шчыпай, кума, ягадкі, каторы салодкі, а каторыя горкі, то для мае жонкі. Як каторы – адзін навучыцца, а другі не. Каторыя самі не пашлі, а каторых бацькі не пусьцілі. Чаго яны (дзеці) там плачуць, ці ня скінулася каторае? Вядома, калі хто каторую ўпадабае, то й думае, што яна лепшая за ўсіх. Часам неспадзявана выбежыць каторы з хаты...

2. Які. Злучнік “які” ставіцца для выражэньня якасьці: у такіх разох яму апавядае слова “такі”, напр.:

Які дзень, такі й пажытак. Якія мы самі, такія й нашы сані. Якая яда, такая й хада. Якое дзерава, такі й клін; які бацька, такі й сын.

3. Што як. Расійскі злучальны зварот, “так что” пабеларуску можна перадаць злучнікам “што як”, напр.:

Зьбегалася зайцоў ня то што некалькі тысяч, а некалькі мільёнаў, што як беглі яны цераз лес, дык лапкамі карэньне павыбіралі, што аж лес паўсыхаў.

4. Як да. Расійскія звароты “смотря по тому”, “в зависимости от того” пабеларуску часта можна перадаць зваротам “як да чаго”, напр.:

Як да чалавека – адзін пусьціць, а другі ня пусьціць. Ці дорага быдла? – Як да скаціны. Як да густу – адным падабаецца, а другому – не.

5. Што да. Расійскі зварот “а что касается” (папольску co się tyczy) пабеларуску лёгка перадаецца так: “што да мяне”, “як на мяне”, напр.:

Што да мяне, дык... як на мяне, дык я й з малым дзіцём гаварыць буду.    Па мне хоць воўк траву еж.

6. Толькі-як. Расійскае “как только”, “лишь только”, “едва лишь” пабеларуску перадаецца “толькі-як”, напр.:

Толькі мы выехалі з лесу, як стала сьвітаць.

7. Што-то. Расійскаму “чем-тем” у беларускай мове апавядае “што-то” поплеч з “чым-тым”; апошняе мае больш прадметнае значэньне, напрыклад:

Кепска, пане Грыгоры:  што далей, то горай. Чым далей, тым сьмялей. Чым хата багата, тым і  рада.

8. Што – памацняльны злучнік. Каб жывей перац думку, што выражаецца заданым сказам, вельмі часта ў народнай мове перад злучнікамі “як”, “які”, “ці”, “куды” ставіцца яшчэ злучнік “што” — для памацненьня, напр.:

І ўсе дзівіліся, што як ён будзе жыць. Стала думаць, што ці не застаўся ён там начаваць. Усе хвалілі, кажучы, што які ён разумны. А прадучы ўсё думала, што калі-ж гэта ён вернецца.

Такія даданыя сказы вытвараліся з простых пытаньняў. У беларускай народнай мове, калі чужаслоўе перадаецца дадана-залежным сказам, то такія сказы хахоўваюць форму простае мовы: напр.:

Казаў, што покі жыў буду, не забуду. (Казаў: “Покі жыў буду, не забуду”). Спачатку пахваляўся, што новую хату пастаўлю на дзве палавіне, а потым і старая развалілася.

9. І. Злучнік “і” можа быць памацняльным словам, напр.:

Вось і ўсё. Вось і добра. І туз часам воду возіць.

Часам “і” мае значэньне “нават”, “таксама”, напр.:

“Няўжо ж ты й гэтага ня ведаеш?!” У гэтым сказе “і” мае значэньне памацняльнага прыслоўя “нават” або “таксама”.

Калі “і” служыць памацняльным словам або прыслоўем, то пасьля галоснага перад зычным скарачаецца ў “й” г. зн. перастае быць складавым ды вымаўляецца злітна (разам) з папярэднім словам, напр.:

То й добра! Галоднаму й пушынка малінка. Сіла й салому ломіць. Вот табе й на! Прыйшла й восень.

Калі на памацняльнае “і” прыходзіцца націск, то яно не скарачаецца, хоць-бы сабе стаяла паміж галосным і зычным, напр.:

Галоднаму каню і дубіна ня страшна. Аднаму і ў кашы ня спорна (тут “і” стаіць нават паміж галоснымі, “ў” стала ў залежнасьці ад галоснага “і”).

Будучы злучнікам, “і” скарачаецца толькі ў тых разох, калі злучае аднолькавыя часьціны злітага сказу, што ня маюць пры сабе паясьняльных слоў г. зн. у тых толькі разох, калі “і” злучае голыя аднолькавыя часьціны злітага сказу, напр.:

Саха й барана самі не багаты, а ўвесь сьвет кормяць. Ціха й плаўна коцяцца воды. А цемната ўсё гусьцее й гусьцее ды закрывае ад вачэй і поле, і лес. Тут поплеч рэчка й поле. Пуста й гола ўсюды. Бацька й маці вярнуліся з поля.

Але калі паміж аднолькавымі часьцінамі зьлітага сказу стаіць якое-небудзь паясьняльнае слова або калі пры пералічэньні ў зьлітым сказе робіцца перапынак (паўза) ў голасе (на пісьме гэтая паўза абазначаецца коскай), то “і” не скарачаецца, напр.:

Яны разам вучыліся, і разам пасьвілі скацінку ў полі. Ён цяпер мае ўжо сваю сямейку, свой прытулак, жывёлу і свой кусок хлеба. Стаіць машына, грозна дыша і сівым дымам цяжка пыша. Ідзе жняя і весела пяе. Тут былі – і старыя, і малыя, і бабы, і дзеці.

У вершах, дзеля складу, “і” ў такіх разох можа і не скарачацца (слова “скарачаецца” трэба разумець так, што “і” перастае тварыць асобны склад г. зн. перастае быць галосным, ды падмяняецца ётам “й”), напрыклад:

Стогне, плача і галосіць завіруха злая (Я. Колас). Конік, сошка і араты мерна йдуць па полі (Я. Кол.). У стуку і груку забудзем мы муку працы свае (Я. Кол.).

У такіх сказах, як: “Адны вочы і плачуць і сьмяюцца”, “Ён яго і корміць і поіць” , першае “і” трэба разглядаць як памацняльнае слова пад націскам, тое самае, што ў сказе: “Ляніваму каню й дубіна ня страшна”.

10. Ды. Злучнік “ды”, агулам кажучы, мае аднолькавае значэньне з злучнікам “і”. Розьніца між імі тая, што злучнік “і” мае больш агульнае значэньне; ён зьвязвае як далейшыя, так і бліжэйшыя паняцьці, а злучнік “ды” ўжываецца толькі для цясьнейшага злучэньня слоў.

Найчасьцей гэтым злучнікам зьвязваюцца выказьнікі (сказуемые), надаючы ім характару большай чыннасьці, руху і лёгкага працістаўленьня. Злучнік “ды” заўсёды стаіць там, дзе трэба выразіць паступовасьць, згоднасьць, асабліва тады, калі наступнік выказьнік зьяўляецца як-бы вынікам першага, напр.:

Напісаў прашэньне ды да міравога. Увайшоў ды моўчкі стаў каля дзвярэй. А ён узяў ды расказаў усё чыста. Запрэгла яна шэсьць камарыкаў, ды паехала ў сьвет. Выбраў воўк найвялікшага барана ды кажа яму. Паскакаў мароз каля яе, а як разумнае гутаркі не пачуў, дык узяў ды замарозіў. Воўк схапіў віёрку ды хацеў яе зьесьці.

Злучнік “ды” можа мець пасьля сябе памацняльнае “і”, калі трэба надаць выказьніку большай сілы й значэньня, напр.:

Глянуў дый заплакаў. Узяў дый пабіў яе (скрыпку) на друзгі. Што-ж? Кажа баран (воўку): — такая мая доля. Але каб ня мучыцца мне доўга, дый табе каб не ламаць зубы аб мае старыя косьці, дык стань у лагчынцы ды разьзяўся, а я ўзьбягу на прыгорак, разганюся ды ўскочу табе ў горла цалкам.

11. Да. Наша літаратурная мова як-бы сумысьля ўхіляецца ад злучніка “да”, адносячы яе да русіцызмаў, а тымчасам гэты злучнік у народнай мове ўжываецца даволі шырока, і мае свае цікавыя асаблівасьці.

1) У зьлітым сказе “да” ставіцца, калі злучаюцца аднолькавыя часьціны, выражаныя назоўнікамі йменнымі (существительными) ці прыметнікамі, у значэньні дабаўденьня (плюса), напр.:

Знае пра тое купец да мама (купец+мама). Пяць да чатыры, да пяць, да адзін. Казаўся наш сьвет багаты, аж толькі рызы да латы. Стаяла бярозка тонка да высока, лісьцем шірока.

2) У сладана-злучаным (сочинённом) сказе “да” ставіцца замест “але” для абазначэньня неспадзяванай супярэчнасьці, напр.:

Вялік панок, да малы дварок. Поле роўна ляжыць, да гуляць не вяліць. Люблю цябе, да ня так, як сябе. Гульня, да не штадня. Хацеў-бы, да ня змога. Гаварыў бы каток, да рот караток. Купіў бы сяло, да грошаў гало. Вачом завідна, да жывату не пажытачна. Ня дуж, да дасуж.

3) Часта “да” ставіцца ў мове як памацняльнае слова, каб падвысіць значэньне таго слова, пры якім стаіць, напр.:

Брацейка мой, родненькі! Едзь у луг да па каліну да па калінавы лісточак да мне маладзенькай на вяночак. Радзіманька мая! Да не зракайся ты на мяне, не зракайся ты на мяне да прыбудзь ты ка мне. Ты мае дзетачкі да пасіраціла. Добры вечар да суседка мая! Ці здарова да сямейка твая? Ой што-ж там да за пыл курыць? Што-ж там да за дым дыміць? У горы расла, ў горы замуж пашла. Я й думала, мне палепшае, работанькі мне паменшае, аж мне да пагоршала, работанькі мне да пабольшала. Усё на рыначку да валяецца, сваім родам зухваляецца, маім родам папракаецца.

4) Злучнік “да” часта ставіцца паміж дзейнікам (подлежащим) і выказьнікам (сказуемым). У такіх разох ён, разумеецца, перастае быць злучнікам, а, стоячы паміж дзейнікам і выказьнікам, зьлёгка проціставіць чыннасьць ці прымету, што ў выказьніку, асобе, што ў дзейніку, напрыклад:

А той дзед да быў калека, да шчэ й нямы. Яго гаспадар да бярэ к сабе ў прымы. Хоча, каб я замест Янкі да пашла за яго.

Крошку з іншым адценьнем ужываецца ў нашай мове злучнік “дык”, напрыклад:

А я дык не люблю гароху. Той дык хоць старанны, а гэты – гультай, абібок да ‘шчэ й дурань. А вот я дык пайду.

(Лёсік Я. 1921 – 1930. Збор твораў. – Мінск, 2003. – С. 129 – 133)

Я. Лёсік. НЕКАТОРЫЯ ЎВАГІ ДА БЕЛАРУСКАЕ ЛІТАРАТУРНАЕ МОВЫ (І — ІІІ)
І. Дзеяпрыметнікі

Ідучы за расейскай літаратурнай мовай, наша літаратурная мова ўпадабала сабе ды вельмі часта ўжывае дзеяпрыметнікі (парасейску — причастия) з формамі на -чы, -шы, -мы, як напрыклад: «Жыўшыя й жывучыя на зямлі істоты» або «Стогі парыжэўшыя стаяць» (Як.Колас), «Птушкі марудны прыстаўшай палёт», «Паміж пяскоў сінеючага Ніла» (М.Багдановіч), «спасьцерагаемы», «будучы час», «зацьвярдзеўшыя гукі» (Б.Тарашкевіч, граматыка) і т.д.

Тымчасам, у беларускай мове ня можа быць такіх сынтаксычных зваротаў, бо беларуская мова ня мае дзейных (актыўных) дзеяпрыметнікаў на -чы, -шы і залежных (пасыўных) на -мы. У нашай мове ёсьць толькі дзеяпрыметнікі залежныя (пасыўныя) на -ны, -ты, напрыклад: зроблены, разьбіты, памыты, замкнёны — замкнуты, выбраны, падкованы, утомлены, латаны, умыты, паломаты — паломаны, забіты, пазапірата — пазапірана, чуцен — чутно, чутна, парыжэлы, пасівелы, састарэлы і т.далей.

Лёгка зразумець, што каб пісаў беларусін, незнаёмы з расейскай літаратурнай мовай, дык у яго дзеяпрыметнікаў, невядомых беларускай мове, мы не знайшлі-б, а калі такія дзеяпрыметнікі сустракаюцца ў нашай сучаснай літаратурнай мове, дык гэта аб'ясьняецца несьвядомым перанясеньнем расейскіх зваротаў у беларускую мову. Таксама лёгка даецца зразумець і тое, што, уносячы чужыя звароты ў сваю мову, мы тым самым надаём ёй характар чужы як для нашага вуха, так і для нашай сьвядомасьці.

Праўда, у беларускай мове сустракаюцца таксама формы дзеяпрыметнікаў на -чы, як стаячы, ляжачы, скрыпучы, гарачы; на -мы — незнаёмы, вядомы, і нават на -шчы — вочы завідушчыя, рукі заграбушчыя, але іх вельмі мала, і яны перасталі ўжо мысьліцца дзеяпрыметнікамі ды абярнуліся ў звычайныя прыметнікі. У такіх словах, як ляжачы (Пад ляжачы камень вада не цячэ. Ляжачага ня б'юць), рабочы, стаячы, знаёмы, сьвядомы, завідушчы, заграбушчы (Вочы завідушчыя, рукі заграбушчыя), гуляшчы, рабацяшчы — ужо не адчуваецца дзейнасьці, чыннасьці; яны ўжо ня маюць часоўнага характару, як дзеяпрыметнікі, а паказваюць толькі на пэўную прымету прадмету, як звычайныя прыметнікі (як добры, харошы, зялёны, прыгожы), а некаторыя пасьпелі ўжо стаць іменьнікамі назоўнымі (существительными), як напрыклад: кіраўнічы, паплаўнічы і іншыя. Трэба ані на момант ня спускаць з увагі, што факты мовы нясупынна зьмяняюцца, і гэтая зьмена фактаў мовы не залежыць ад волі паасобных людзей.

Такім парадкам, калі мы цяпер кажам: хадзячы, ляжачы, гуляшчы, то гэта ўжо ня тое, што ў ц. -славянскай мове ходящий, лежащий, гуляющий; гэта ўжо ня той, што ходзіць, ляжыць, гуляе і т.д. Такія словы, як «вада жывучая й гаючая», выклікаюць у нашай сьвядомасьці ня дзею- прымету, а звычайную прымету прадмету.

Заместа фіктыўных дзеяпрыметнікаў на -чы, -шы, калі (разумеецца, пры перакладах, бо хто думае ды піша пабеларуску, у таго такіх выпадкаў ня можа быць) няма адпаведнага трапнага прыметніка дзеяслоўнага ці недзеяслоўнага пахаджэньня, то трэба абыйсьці іх апісальна. Напрыклад, заместа «жыўшых і жывучых на зямлі істот», трэба сказаць «істот, што жылі й жывуць на зямлі». Або — «Вы, што чытаеце або слухаеце гэтую кніжку, думаеце»... а не — «Вы, чытаючыя (читающие) або слухаючыя (слушающие) гэтую кніжку, думаеце»... Замест «спасьцерагаемы факт», трэба сказаць: «факт, які дае сябе спасьцерагчы» або — «які спасьцерагаецца».

Ідучы за сапраўднай народнай мовай, усе мёртвыя (ц. -славянскія) дзеяпрыметныя формы лёгка замяняюцца апісальнымі зваротамі. Напрыклад, замест «І бачыць, што ўсе ў трывозе плачучыя, галосячыя моцна» трэба сказаць: «І бачыць, што ўсе ў трывозе плачуць і галосяць моцна»; або замест «І знайшлі яго сідзячага (седящего) сярод настаўнікаў, слухаючага (слушающего) і пытаючага (вопрошающего)» трэба сказаць: «І знайшлі яго, як ён сядзеў сярод настаўнікаў, слухаў іх і сам запытваў».

Часам фіктыўныя дзеяпрыметнікі замяняюцца дзеяпрыслоўнікамі аднолькавага пахаджэньня. Напрыклад: «Сустрэне чалавека, нясучага гляк вады». Тут дзеяпрыметнік «нясучага» (несущего) можна замяніць дзеяпрыслоўнікам «нясучы»: «Сустрэнеш ты чалавека нясучы гляк вады», а сама лепшае сказаць так: «Сустрэнеш чалавека з глякам вады». Але пра такую замену дакладне будзе гаварыцца ніжэй – ІІ. Дзеяпрыслоўнікі.

Формы дзеяпрыметнікаў на — (ў) шы, -чы штучныя ў беларускай мове. Калі ў сучаснай літаратурнай мове яны часам трапляюцца, дык іх зараз-жа трэба выкараніць, каб ня сталі яны традыцыйнымі. Граматычныя тэрміны Б.Тарашкевіча «будучы» (час) і «зацьвярдзеўшы» (гук) трэба замяніць другімі словамі, хоць-бы, напрыклад, так: наступны час, зацьвярдзелы гук.

Як відаць з апошняга слова - «зацьвярдзелы», - расейскія (ц. -слав.) дзеяпрыметнікі на — (ў) шы даюцца замяніць беларускімі дзеяпрыметнікамі ад дзеясловаў прошлага часу на -лы, як слова прошлы. Напрыклад: загарэлы (загарэўшы) твар, набалелыя (набалеўшыя) грудзі, пагаслыя (пагасшыя) вочы; засмаглыя (засмагшыя) вусны; зашлы (зайшоўшы) чалавек і так далей. З прыведзеных прыкладаў відно, што беларускія дзеяпрыметнікі ў параўнаньні з расейскімі больш пасыўнага характару; яны й азнаку часу страцілі ды становяць сабою чыста граматычныя формы дзеяпрыметнікаў, а не па свайму значэньню. Дзеля гэтага іх ня можна ўжываць у тых разох, дзе адпаведны расейскі дзеяпрыметнік на -ший мае часоўны характар. Пабеларуску тады можна выславіцца апісовымі дзеяслоўнымі зваротамі або адпаведнымі дзеяпрыслоўямі (аб гэтым бач. ніжэй ІІ). Напрыклад, расейскае: «Не состоявшийся вчера концерт состоится»... пабеларуску можна перадаць так: «Концэрт, што не адбыўся ўчора, адбудзецца»... або з заменай дзеяслова адпаведным дзеяпрыслоўем: «Концэрт, не адбыўшыся ўчора, адбудзецца».

Дзеяпрыметнікаў на -мы, як ужо зазначалася, у беларускай мове няма. Заместа іх можна ўжываць або апісовыя звароты, або дзеяпрыметнікі на -ны ад дзеясловаў незакончанага трываньня. Беларуская мова ведае дзеяпрыметнікі на -ны ня толькі ад дзеясловаў закончанага трываньня, але й ад дзеясловаў незакончанага трываньня. Напрыклад: гаіць — гоены (Гоенае раны ня трэба дражніць); гадаваць — гадаваны, яднаць — яднаны (Воўк гадаваны, а непрыяцель яднаны — усё роўна); дараваць — дараванае (Другое дараванае даражэй за куплёнае).

Тут трэба зазначыць, што ў беларускай мове дзеяпрыметнікаў іменных (з скарочанымі канчаткамі) на ўзор расейскіх «несен, веден, бит» бадай што зусім няма. Гэтыя дзеяпрыметнікі найчасьцей ужываюцца ў поўнай форме, напр.: зроблены, выбраны, высыпаны, утомлены, зьменены, латаны; пабіты, разьбіты, умыты, паломаны — паломаты і т.д. Іменныя формы дзеяпрыметнікаў пасыўнага значэньня сустракаюцца толькі ў форме ніякага роду, як недзеяслоўная частка сустаўнога выказьніка з неазначальным значэньнем, напр.,: «Хто парушыць — будзе біт», «біць біту»; у безасабовых сказах: «Тут іх яшчэ за паншчыны паселена», «Так яму зроблена», «Яго сына забіта на вайне». Але заместа такіх зваротаў часьцей ужываецца дзейны зварот, дзе лёгічны дзейнік становіцца граматычным дзейнікам: «Тут іх яшчэ за паншчыны пасялілі», «Яго сына забілі на вайне» і т.д.

У беларускай мове бываюць часам ад аднаго дзеяслова паралельныя формы дзеяпрыметнікаў на -ны і на -ты. Кажуць, напрыклад, платы паломаны — паломаты, хаты пазамыканы — пазамыкаты, вароты пазапіраны — пазапіраты, быдла паколата — паколена; апрануты — апранены, зацягнены — зацягнуты, сабраны — сабраты, дана — дата ў Менску, а часам разам н і т: чуцен, чутна, чутны.

ІІ. Дзеяпрыслоўнікі

Калі дзеяпрыметнікі сустракаюцца ў беларускай мове толькі залежнага значэньня – на -ны –ты, то дзеяпрыслоўнікі вельмі пашыраны. Наша літаратурная мова мала выкарыстоўвае гэты факт.

Дзеяпрыслоўнікі (дзеяпричастия) маюць сваё паходжаньне ад іменных (скарочаных, без канчаткаў) дзеяпрыметнікаў. Дзеяпрыметнікі дзейнага значэньня з канчаткамі (з формамі займенньнікаў ён, яна) або зусім загінулі, або абярнуліся ў звычайныя прыметнікі, як, напрыклад, гарачы, ляжачы, рабочы, гуляшчы, рабацяшчы і іншыя.

Брак канчаткаў перашкаджаў кароткім дзеяпрыметнікам так цесна зучацца з іменьнікамі, як злучаюцца з імі дзеяпрыметнікі з поўнымі канчаткамі, і яны сталі бліжэй да дзеясловаў, як звычайныя прыслоўі, а тымчасам поўныя формы цясьней прымыкалі да іменьнікаў, дапасуючыся з імі ў родзе, ліку і склону. Стаўшы бліжэй да дзеяслова, кароткія формы дзеяпрыметнікаў ужо ня мелі патрэбы ў сваіх радавых, клонавых і лічных канчатках ды з часам перайшлі ў нязьменныя формы дзеяпрыслоўнікаў. Істота гэтага працэсу (пераход дзеяпрыметнікаў у дзеяпрыслоўнікі) ляжыць у паступовым разьвіцьці дзеяслоўных элемэнтаў мовы ў кірунку іх перавагі над элемэнтамі йменнымі. Ні ў чым гэтая перавага так выразна ня выявілася, як у ператварэньні інфінітываў у элемэнты дзеясловаў і кароткіх, г. зн. іменных, дзеяпрыметнікаў у дзеяпрыслоўнікі.

Беларуская мова, як і ўкраінская, захавала ў сабе пабудову сказаў з дзеяпрыслоўнікамі ад даўнейшых іменных (кароткіх) дзеяпрыметнікаў, што злучаліся (дапасоўваліся) некалі ня толькі з дзейнікам (суб’ектам), а і з простым дапаўненьнем (об’ектам). Напрыклад: “Ой пайду я дарогаю бягучы, ці ня стрэну п’янічэнькі ідучы” – тут даўнейшы йменны дзеяпрыметнік, цяперашні дзеяпрыслоўнік йдучы, дапасаваўся з дапаўненьнем п’янічэнькі, як цяперашні дзеяпрыслоўнік бягучы дапасаваўся з дзейнікам я. “Ой зіма мая маразьлівая, не марозь мяне з паходу йдучы, каня вядучы, шаблю нясучы, зброю вязучы”. Як у першым прыкладзе “ідучы”, так і тут дзеяпрыслоўнікі “ідучы, вядучы, нясучы, вязучы” стаяць на месцы даўнейшага другога вінавальнага склону. Дакладней аб гэых формах будзе гаварыцца ніжэй.

І. У беларускай мове, як і ў іншых славянскіх мовах, найбольшае пашырэньне маюць тыя дзеяпрыслоўнікі , што вытварыліся з назоўнага склону даўнейшых іменных дзеяпрыметнікаў, якія дапасаваліся з дзейнікамі (суб’ектамі). Напрыклад: Ой пайду я гукаючы, свае долі шукаючы.

У нашай мове захавалісь яшчэ дзеяпрыслоўнікі прэдыкатыўнага (выказальнага) характару, г. зн., тыя дзеяпрыслоўнікі, што вытвараліся з дзеяпрыметнікаў назоўнага склону ў сустаўным выказьніку: “Яны былі не дзяліўшыся. Ён трохі выпіўшы. Ён сёньня яшчэ не абедаўшы. Ён так і стаяў там падпёршыся; так і застаўся там сплючы”.

Дзеяпрыслоўнікі, што вытварыліся з дзеяпрыметнікаў назоўнага склону, дапасаваных даўней з дзейнікам, складаюць у сучаснай мове дзве канструкцыі: а) дзеяпрыслоўнікі, што станавілі некалі другі назоўны склон азначэньня, выражанага дзеяпрыметнікам і дапасаванага з першым назоўным склонам – дзейнікам; б) дзеяпрыслоўнікі з тых дзеяпрыметнікаў назоўнага склону, што ставіліся ў сказах бяз першага назоўнага склону (бяз дзейніка) пры дзеясловах выказьніках у форме загаднага ладу , г. зн. там, дзе дзеяпрыслоўнік сам станавіў сабою назоўны склон.

Найбольш пашырана першая канструкцыя, дзе дзеяпрыслоўнік стаіць на месцы другога назоўнага склону дзеяпрыметнікаў. Напрыклад: “Засьвісталі ўсе стралкі з паходу йдучы. Ой пайду я гукаючы, свае долі шукаючы. Айцец-мамка плачыць, каля Дунаю ходзячы, у Дунаю просячы. Вочы так і гараць пазападаўшы”. Дзеяпрыслоўнікі гэтае канструкцыі – з другога назоўнага склону, — могуць замяняцца інфінітывам пры х дзеясловах, што могуць мець пры сабе інфінітыў. Напр.: Ой пайду я гукаючы, свае долі шукаць.

Дзеяпрыслоўнікі гэтага паходжання могуць мець пры сабе свае паясьняльныя словы, напр.: “І сустрэне вас чалавек, нясучы гляк вады (г. зн. “І сустрэне вас чалавек з глякам вады”) ”. “Хто з вас, маючы сто авец, і страціўшы аддну з іх, не пакіне дзевяцьдзесят дзевяць у пустыні ды ня пойдзе шукаць згубленае”.

Дзеяпрыслоўнікі з даўнейшага першага назоўнага склону (з дзейніка, выражанага дзеяпрыметнікам) знаходзім у такіх сказах: “Ня кайся рана ўстаўшы, маладым жаніўшыся”. “Не хваліся згінаючыся, а хваліся выпрастаючыся”. Тут дзеяпрыслоўнікі “устаўшы”, “жаніўшыся”, “згінаючыся”, “выпрастаючыся” стаяць на месцы даўнейшага дзейніка (подлежащего), выражанага дзеяпрыметнікам (причастием). Яшчэ прыклады: “Увесь закурэў ідучы”. “Сядзеўшы нічога ня высядзіш”. “Пытаючыся запытаешся” і шмат іншых.

Дзеяпрыслоўнікі з назоўнага склону даўнейшых дзеяпрыметнікаў з канчаткамі на –а (-я) ў беларускай мове сустракаюцца вельмі рэдка і толькі ў такіх зваротках: як мага, колькі змога, што хаця, куды хаця, напрыклад: “Памагалі адзін аднаму, як мага”. “Далі яму есьці, колькі яго змога”. “Вольна йсьці, куды хаця”. “Еж, што хаця”.

Як відаць з гэтых прыкладаў, дзеяпрыслоўнікі на –а (-я) ўжываюцца толькі ў прэдыкатыўнай (выказальнай) форме, зьвязаныя з асноўным выказьнікам злучным словам “як”, “што”, “куды”, “колькі”. У іншых позыцыях яны сустракаюцца яшчэ радзей, нарыклад: “Ат! Ясі пасаля”. “Прыехаў мой міленькі з поля, заплакаў ля коніка стоя”. “Стойма стаіць, бегма бяжыць”. У вапошніх двух прыкладах дзеяпрыслоўнікі “бегма”, “стойма” маюць памацняльнае значэньне пры дзеяслове.

ІІ. Другі вінавальны склон. Цікавую асаблівасьць беларускае (і ўкраінскае) мовы становяць тыя дзеяпрыслоўнікі, што паходзяць з даўнейшых дзеяпрыметнікаў, якія дапасаваліся (согласовывались) не з дзейнікам, а з дапаўненьнем. Тут могуць быць дзве канструкцыі: а) дзеяпрыслоўнікі з даўнейшых дзеяпрыметнікаў у давальнай форме, што дапасаваліся з дапаўненьнем у давальным склоне (“Надаела мне лежучы”) і б) дзеяпрыслоўнікі з даўнейшых дзеяпрыметнікаў у вінавальнай форме, што дапасаваліся даўней з дапаўненьнем у вінавальным склоне.

Разгледзім спачатку формы сказаў з дзеяпрыслоўнікамі вінавальнага склону. Другім вінавальным склонам называецца азначэньне да простага дапаўненьня, выражанае прыметнікам, або дзеяпрыметнікам ці йменьнікам назоўным у форме прыдатку да простага дапаўненьня, напр.: “Выгнаў дачку босую”. “Купіў кніжку падраную”. “Узяў сабе сірату за дачку” і інш. Тут словы “босую”, “падраную”, “за дачку” становяць сабою тое, што ў граматыцы называецца другім вінавальным склонам, бо ў першым вінавальным павінна стаяць дапаўненьне, г. зн. іменьнік (существительное) або іншае слова, што падмяняе йменьнік.

У беларускай мове ўсе тыя дзеяпрыметнікі з дзейным значэньнем, што стаялі даўней у другім вінавальным склоне, абярнуліся ў дзеяпрыслоўнікі, напр.: “Угледзілі яны чалавека, на полі аручы”. “Найшла мужа Ульянка аручы палянкі каля свае хаткі”. “Чула я малада салаўя сьпяваючы”. “Калі ўгледзіш татку йдучы”... “Ці ня бачыў ты войска йдучы?” “Знайшлі яго пад кустом сплючы”. “Ой зіма мая маразьлівая! Не марозь мяне з паходу йдучы, каня вядучы, шаблю нясучы, зброю вязучы”. “Пад вароты пад’яжджаюць, чую брата гаворачы”.

Калі ўзяць, скажам, першы прыклад – “Угледзілі яны чалавека, на полі аручы” – ды памяніць дзеяпрыслоўнік “аручы” ц. -славянскім дзеяпрыметнікам з гэтым значэньнем, то дастанем такі зварот: “Угледзілі яны чалавека, на полі орущего”. У беларускай мове такога звароту быць ня можа, бо ў нашай мове ўсі такія дзеяпрыметнікі абярнуліся ў дзеяпрыслоўнік, якія, як нязьменныя словы, ня могуць дапасоўвацца з сваім азначальным словам.

У навуковай мове, якая патрабуе сьціслай дакладнасьці, ужываць дзеяпрыслоўнікі ў паказанай  позыцыі нельга, бо іх можна было-б памылкова зьвязваць з дзейнікам, і гэтым зацямніўся-б сэнс выславу, сказу. Але ў мове прыгожага пісьменства, дзе не патрабуецца навуковая сьцісласьць у выражэньнях, дзеяпрыслоўнікі ў такой позыцыі вельмі надаюцца; трэба ўмець толькі дарэчы ставіць іх.

Дзеяпрыслоўнікі з другога вінавальнага склону могуць замяняцца асабовымі дзеясловамі, напрык.: “Угледзілі яны чалавека, на полі аручы” – “Угледзілі яны чалавека, які на полі араў”

ІІІ. Дзеяпрыслоўнікі, што стаяць на месцы даўнейшага дзеяпрыметніка ў давальным склоне (Другі й першы давальны, і давальны незалежны – дательный самостоятельный).

Тут могуць быць такія выпадкі: а) калі дзеяпрыслоўнік зьвязваецца з дапаўненьнем, г. зн., калі дзеяпрыслоўнік вытварыўся з другога давальнага склону дзеяпрыметніка (дапаўненьне станавіла сабой першы давальны), б) калі дзеяпрыслоўнік сам стаіць на месцы даўнейшага давальнага склону – гэта так званы першы давальны склон.

Прыклады на 2-і давальны: “Абрыдзела мне тут лежачы”. “Якаво табе сястрыца, з роўным мужам жывучы?” “Добра, добра мне сястрыца, з роўным мужам жывучы”. “Добра табе дзяўчынка па горніцы ходзячы”. “Прыскучыла мне малайцу на марозе стоячы”.

Прыслоўнікі з 2-га давальнага склону можна замяніць інфінітывам (неазначальнай формай). Можна сказаць, напрыклад: “Абрыдзела мне тут ляжаць”. “Якаво табе сястрыца, з роўным мужам жыць?”.

Дзеяпрыслоўнікамі з 2-га давальнага склону можна замяніць неўласьцівыя беларускай мове звароты на азначэньне часу, умоўнасьці, што выражаны дзеяслоўнымі йменьнікамі з прыменьнікамі “пры”, “на”, “пасьля” ў безасабовых сказах, дзе дзейнік стаіць у родным склоне. Напрыклад, замест: “пры чытаньні яму здавалася, што...” лепш сказаць: “чытаючы яму здавалася, што...” і т. далей.

Прыклады на 1-ы давальны: “Не апрануўшыся холадна”. “Надаела ждучы”. “Не карміўшы буракамі не пасылаюць за быкамі”. “Не стаяўшы ў парозе, не сядзець на куце”. “Не хваціўшы на душу, нечага палажыць і ў душу” (жартаблівае выбачэньне за ўзятку). “Ня еўшы лягчэй, а пад’еўшы ляпей”. “На чужы лоб шыбаючы, трэба і свой падставіць”.

Гэтыя дзеяпрыслоўнікі таксама можна выкарыстаць замест неўласьцівых беларускай мове дзеяслоўных іменьнікаў з прыметнікамі. Напрыклад, заместа: “пры вызначэньні кірунку ветру, трэба ”... лепш сказаць: “вызначаючы кірунак ветру, трэба”...

Дзеяпрыслоўнікі з давальнага склону стаяць у безасабовых сказах.

Давальны незалежны. У беларускай мове дзеяпрыслоўнікі могуць стаяць на месцы даўнейшага давальнага незалежнага прыметніка: “пытаю цябе, месяцу, ці рана сходзіш, ці позна заходзіш? – Я зыду зьмяркаючы, а зайду сьвітаючы”

Інфінітывам называецца неазначальная форма дзеяслова, г.зн. такая форма, што не паказвае ні часу, ні ліку, ні асобы, а толькі называе дзеяньне ці стан прадмета. Значыць, інфінітыў ня выказвае, як дзеяслоў, а толькі называе, як назоўнік, прыметнік ці прыслоўе.

Словы нашае мовы дзеляцца на выканальныя й назыўныя; выказваць нашу думку, агулам кажучы, могуць толькі дзеясловы (пішу, чытаем, прынясуць, дайце, нясем), а ўсе іншыя словы толькі называюць прадметы, прыметы прадметаў ці прыметы дзеяньня, напр.: стол, брат, камень; добры, люты, пабіты; добра, хораша, блага.

Да гатых назыўных слоў належыць і наш інфінітыў. Некалі інфінітыў скланяўся, як назоўнік; цяпер ён не скланяецца, але, страціўшы здольнасьць зьмяняцца, ён стаў набываць уласьцівасьць дзеяслова выказваць. Праўда, рэдка гэта бывае, але ўсё-такі бывае, а ў якіх разох — аб гэтым дакладна гаворыць сынтакс. Гэтая новая ўласьцівасьць інфінітыва пазваляе адносіць яго, пры падзеле слоў на часьціны, да дзеяслова, хоць і несаўсім слушна, бо асноўнае значэньне інфінітыва застаецца старое: называць, а ня выказваць. Цяпер, калі мы хочам скланяць інфінітыў, то абарачаем яго ў назоўнік: пісаць — пісаньне, чытаць — чытаньне і т. далей.

Але нас цікавіць інфінітыў ня сам па сабе, а з боку тае асаблівасьці, якую становіць ён у беларускай мове проціў іншых, бліжэйшых да нас славянскіх моў. Такую асаблівасьць у беларускай мове інфінітыў вытварае сваім асноўным значэньнем у мове — называць, а ня выказваць.

Возьмем, напрыклад, дзеяслоў «хачу». Хацець можна шмат чаго, але сам гэты дзеяслоў назваць гэтага ня можа. Тады прыходзіць да яго на падмогу інфінітыў, і мы кажам: хачу есьці, хачу спаць, хачу піць, хачу гуляць, хачу сапачыць, хачу вучыцца, хачу жаніцца і т. далей (інфінітывы тут падчыркнуты). З гэтых прыкладаў мы бачым, што дзеяслоў «хачу» выказаў, выявіў, а інфінітыў назваў наша хаценьне, назваў тое, чаго мы хочам. Дзеяслоў мог выказаць і нешта іншае, напр.: стаў, зачаў, люблю есьці, спаць, гуляць і т. далей, але інфінітыў ці іншае назыўнае слова павінны назваць тое, што мы любім, бо сам дзеяслоў назыўнай здольнасьці ня мае.

Потым, ёсьць шмат прадметаў, напрыклад, вада, машына, збанок, мяшок, для рознага назначэньня. Калі гэтым назначэньнем прадмета зьяўляецца дзеяньне ці стан, то яго якраз і можа назваць інфінітыў, бо ён-жа, будучы словам назыўным, дзеля таго й існуе ў мове, каб называць дзеяньне ці стан прадмета.

Дзеля гэтага пабеларуску й кажуць: машына шыць, машынка стрыгчыся, машынка брыцца, машынка перац малоць, вада піць, вада дзяцей купаць, палонка воду браць і т. далей. Парасейску ў такіх разох кажуць: машына для шыцьця, вада для мыцьця, вада для купаньня і т.д., а папольску — машына да шыцьця, вада да купаньня і т. далей.

Як бачым, расеец ці паляк, каб назваць назначэньне прадмета — назначэньне-дзеяньне, бярэ інфінітыў, абарачае яго ў дзеяслоўны назоўнік (отглагольное имя существительное) ды прылучае яго да прадмета з дапамогаю прыназоўніка «для» (расеец) або «да» (паляк): вада для купаньня, вада да купаньня, а беларусін абыходзіцца ў такім выпадку адным інфінітывам, ня трацячы дарэмна часу на тое, каб перавярнуць спачатку інфінітыў у назоўнік, а потым зьвязаць гэты назоўнік з другім назоўнікам з дапамогаю прыназоўніка (предлога).

Пабеларуску бывае яшчэ так: калі хочуць памацніць, падвысіць назначэньне прадмета, што выражаецца дзеяньнем яго, то ставяць інфінітыў з злучнікам «што», напр.: вада, што піць; вада, што дзяцей купаць; палонка, што воду браць; машынка, што брыцца, і т. далей.

Сюды належаць і такія звароты з інфінітывам:

Ня зьвер я людзкую кроў праліваць. Ці ня было рэчкі ўтапіцца мне? Адзін колас дзетак гадаваць, другі колас чэлядзь карміць, трэці колас гарэлачку гнаць (пажаданьне гаспадару на дажынках). Бог ня дзіця дурняў слухаць. Адзін серп траву жаць, другі пшанічаньку рэзаць. Шырокія вароты ўвайсьці, да вузкія выйсьці.

Калі значэньне інфінітыва пераважае значэньне, што выражаецца дзеясловам-выказьнікам (сказуемым), то ён можа адрывацца ад свайго прадмета ў асобны сказ з злучнікам «каб», напр.:

Ня зьвер я (ёсьць), каб людзкую кроў праліваць. Бог ня дзіця, каб дурняў слухаць. Ці ня было рэчкі, каб утапіцца мне? Адзін колас, каб дзетак гадаваць, другі колас, каб чэлядзь карміць, і т. далей.

Такія звароты ў мове бываюць і ў тых разох, калі інфінітыў адносіцца не да прадмета, а да дзеяслова, напр.:

Пашлі паглядзець аўса. — Пашлі, каб паглядзець аўса. Пашлі глядзець зямлі, дзе ім сказалі сяліцца. — Пашлі, каб паглядзець зямлі, дзе ім сказалі сяліцца. Ой, мама, хачу есьці, да баюся ў пограб лезьці, да баюся, каб ня ўпасьці.

З гэтых прыкладаў мы бачым, што інфінітыў зьвязваецца з сваім дзеясловам злучнікам «каб» у тых разох, калі мы хочам паказаць, што яго значэньне ў сказе пераважае значэньне выказьніка-дзеяслова. Калі мы скажам, напрыклад: «Пашлі паглядзець аўса», то тут сэнс сказу выражаецца дзеясловам-выказьнікам «пашлі»; а калі скажам: «Пашлі, каб паглядзець аўса», то гэтым выкажам, што асноўны сэнс ня ў тым, што «пашлі», а ў тым, што «пашлі паглядзець». Даўней на месцы такога інфінітыва ставіўся т. званы дасягальны дзеяслоў (супін), што канчаўся на цьвёрды зычны “т” (паглядзет, прадават). У сучаснай мове супінаў нама, яны адмерлі, але яшчэ ў старасьвецкай беларускай літаратурнай мове (пра жывую мову з супінамі мы нічога ня ведаем, бо тады жывая разгаворная мова не шанавалася), дык у старпасьвецкай мове даволі часта сустракаюцца дасягальныя дзеясловы (прыехалі таргават). У расійскай мове дзеясловы на цьвёрды зычны “т” (пишет, читает, идёт) ёсьць нішто іншае, як формы даўнейшых супінаў; у іх мове супіны таксама адмерлі, але форма іх запанавала ў дзеясловах 3-яй асобы абодвух лікаў: читает – читают, несёт – несут і т. далей. У праславянскай мове не было звычайных дзеясловаў з цьвёрдым зычным на канцы.

...Гаворачы аб інфінітывах пры дзеясловах і назоўніках, тут можна стаць у прыгодзе нашым настаўнікам, а потым школьнікам пры разборы сказаў з інфінітывамі. Мы бачылі, што інфінітыў можа адносіцца да дзеяслова, да назоўнікаў. Калі дзеяслоў адносіцца да асабовага дзеяслова, то ён складае разам з ім тое, што ў граматыках называецца падвойным выказьнікам (пашлі глядзець, сталі вучыцца); калі-ж інфінітыў адносіцца да назоўніка, то ён складае з гэтым назоўнікам назоў аднаго прадмета (вада піць, машына шыць). Такім парадкам, сказ: «Машына шыць стаяла на стале» трэба разабраць так: «машына шыць» — дзейнік, «стаяла» — выказьнік, а «на стале» — дапаўненьне.

Таксама разьбіраюцца вядомыя нашым школьнікам расейскія сказы: «Любители молчать редко где бывают» (тут дзейнік — подлежащее «любители молчать»), а ў сказе: «И воля губить у меча отнята» дзейнік будзе «воля губить», бо гэтыя два словы — назоўнік і інфінітыў — складаюць назоў аднаго прадмета, як у падвойным выказьніку дзеяслоў з інфінітывам называюць адно дзеяньне (выказьнік).

Ёсьць сказы з двума інфінітывамі, напр.: Наварэце есьці гасьцей частаваць. Лясьнік сказаў пайсьці паглядзець на месцы, што там здарылася. У гэтых сказах першы інфінітыў паясьняе дзеяслоў, а другі інфінітыў паясьняе першы інфінітыў, а ўсе яны разам — дзеяслоў з інфінітывамі — складаюць назоў аднаго дзеяньня, адзін выказьнік — «наварэце есьці частаваць», «сказаў пайсьці паглядзець».

Такім парадкам, калі трэба назваць назначэньне прадмета, што служыць дзеяньнем, прыладай, то гэтае назначэньне называецца інфінітывам (вада піць, машынка брыцца). Калі назначэньне аднаго прадмета служыць ня дзеяньне, а другі прадмет (мяшок на муку), то ў беларускай мове гэтае назначэньне называецца імем таго прадмета ў вінавальным склоне, прычым, канечна, з прыназоўнікам «на», а ў некаторых выпадках з прыназоўнікам «да», напрыклад: мяшок на жыта, мех на муку, скрынка на лісты (пачтовая), хлеб на продаж, адзежа на сьвята, убраньне на сьмерць, яблык на пахмельле, жыта на насеньне, пакінула жарабя на плямя і т.д., а потым — хустачка да носу (парасейску «носовой платок»), ланцужок да гадзіньніка.

Тут ужо прыназоўніка (предлога) «на» паставіць нельга, а трэба прыназоўнік «да» з імем, або назовам, прадмета ў формы роднага склону, бо склон залежыць ад прыназоўніка. Ёсьць вялікая розьніца ў зваротах: «мяшок на жыта» і «хустачка да носу»; розьніца тут у вадносінах паміж прадметамі, і гэтую розьніцу выражаюць прыназоўнікі, а прыназоўнікі ў мове на тое й служаць, каб выражаць розныя адносіны паміж прадметамі. Прыназоўнік «на» звычайна абазначае рух на паверхні або прабываньне на чым-небудзь як у звычайным, так і ў пераносным сэнсе, а прыназоўнік «да» абазначае граніцу, мяжу, да каторай даходзіць дзеяньне ў прасторы ці ў часе; гэта й выражаецца ў такім звароце, як «хустачка да носу».

Мы бачым, што ў такіх зваротах прыназоўнік «на» ў беларускай мове ставіцца ў значэньні расейскага «для». У нас таксама ёсьць прыназоўнік «для», але ён абазначае прыналежнасьць, а найчасьцей прычыну або мэту дзеяньня на чыю-небудзь карысьць ці на шкоду, напр.:

Дай нам, браце, чырван злоты, бо мы жалі для ахвоты. Нарэзала многа курэй і гусей для сваіх для любых гасьцей. Ня плач, дзеўча, ня плач, сэрца, не клапаці ты галованькі: вазьму цябе, не пакіну для людзкай пагаворанькі.

Калі трэба выразіць, што адзін прадмет служыць назначэньнем для другога прадмета, то мы звычайна ставім прыназоўнік «на». Пабеларуску, напрыклад, кажуць «На што гэта?», тады як расеец скажа «Для чего это?» Дзе ў нас стаіць «на», там, у расейца «для» («этажэрка на кнігі, мяшок на жыта» — пабеларуску, а парасейску — «этажерка для книг, мех для ржи»), напр.:

"На што яму косы? — Сена касіць. На што яму сена? — Кароўкі карміць. Завілі вяночкі, завілі зялёныя на годы добрыя, на жыта густое, на ячмень каласісты, на авёс расісты, на грэчку чорную, на капусту белую. На што козамі сена травіць? На што ў клець ісьці па муку, калі торба вісіць на круку? Там і крупы драныя, і кускі ламаныя.

У тых разох, калі расеец ставіць пытаньне «зачем», беларусін скажа «на што?» (На што нам тыя пісталеты, калі мы страляць ня ўмеем).

І цікава, што нават у тых выпадках, калі інфінітыў назначэньня падмяняецца дзеяслоўным назоўнікам, ставіцца «на», напр.: вада на ўмываньне, ручнік на ўціраньне; звароты з прыназоўнікам «да» больш польскія (вада да ўмываньня).

Значыць, пабеларуску лепш сказаць: шкап на кнігі, сшытак на дыктоўкі, сшытак на арытмэтыку, як з прыназоўнікам «для»: сшытак для дыктоўкі і т. далей, бо мы ня кажам: «для чаго гэта», а «на што гэты прадмет?»

З прыназоўнікам «на» ў беларускай мове ёсьць шмат цікавых зваротаў, невядомых расейскай ці польскай мове, напр.:

Бачыў на свае ўласныя вочы (парасейску: «своими глазами»). Выбачай, кума, на пірагі! Ежце, госьцейкі, а на другое выбачайце. Захварэў на сухоты, хварэе на грудзі, слаб на вочы, слаб на ногі. Багаты на латы, а не на шаты. Наша мова багата на словы й на звароты. Але аб прыназоўніках гутарка будзе ніжэй: VI. Прыназоўнікі.

Я. Лёсік. НЕКАТОРЫЯ ЎВАГІ ДА БЕЛАРУСКАЕ ЛІТАРАТУРНАЕ МОВЫ (Прадмова)
Нарадзілася беларуская дзяржаўнасьць, нарадзілася беларуская школа. Зьявілася пільная патрэба даць назовы й выражэньне тым новым культурна-нацыянальным формам жыцьця, якіх ня было або якія былі, але даўно забыліся. Трэба вытвараць новыя словы, новыя фразэолёгічныя ды сынтаксычныя звароты.

Да гэтае работы наша інтэлігэнцыя выступіла з псыхолёгіяй расейскае мовы, з расейскім думаньнем, з расейскім, а часам і з польскім спосабам выкладаньня сваіх думак на пісьме. Захаваўшы поўны запас незабытых беларускіх слоў, нашая інтэлігэнцыя старалася выражаць свае думкі гэтымі словамі, але, навучаная школай пісаць парасейску, яна несьвядома для сябе, пры незнаёмстве з сынтаксычнымі фактамі беларускае мовы, злучала беларускія словы ў чужыя формы, паводле расейскага ці польскага сынтаксу. З гэтае прычыны сучасная беларуская-літаратурная мова ўвабрала ў сябе шмат неўласьцівых беларускай мове сынтаксычных і фразэолёгічных зваротаў.

Пісаць пабеларуску мы ня вучыліся, — тымчасам, гаварыць у тэй ці іншай мове і выкладаць свае думкі ў гэтай мове на пісьме — гэта далёка не адно й тое. Ня вучыўшыся, ня кожны патрапіць дакладна выславіцца на пісьме. Наша сялянства добра гаворыць пабеларуску, але граматны селянін не напіша пісьма пабеларуску. Гаварыць — гаворыць пабеларуску, а пісаць будзе парасейску, як навучыла яго школа. Гэтага, здаецца, зусім простага факту не разумеюць людзі падчас з высокай школьнай кваліфікацыяй.

Бяда ня ў тым, штро літаратурная мова часам пазычае чужыя словы;пазычыць трэба, калі іх няма. Калі няма ў краі газы, а яна краю патрэбна, то яе трэба дастаць атуль, дзе яна ёсць, бо выдумаць сваю газу ня можна. Памен паасобнымі словамі адбываецца паміж усімі культурнымі народамі. Адбываецца памен таварамі, а поплеч з гэтым ідзе памен назовамі гэтых тавараў, г. зн. паасобнымі словамі для абазначэньня прадметаў, спачатку матэр’яльных, а потым і нематэр’яльных, разумовых. Але кожны культурны народ, дастаўшы чужы тавар, перарабляе яго ды ў сваю чаргу выносіць на рынак. Разумеецца, вельмі добра было-б, каб можна было абысьціся бяз чужых тавараў, але на пэўнай ступені культурнага разьвіцця памен таварамі становіцца няўхільным, а значыць поплеч з гэтым мусіць адбывацца памен паасобнымі словамі. Тымчасам, было-б зусім непагаспадарску купляць, скажам, нам, беларусінам, лес у суседзяў, калі мы маем свой, таксама зусім неразумна браць чужыя словы, калі ёсьць свае, беларускія.

Галоўная сіла не ў паасобных запазычаных словах: яны зараз-жа абеларушваюцца (спажываюцца) і мала адбіваюцца на духу мовы, як мала адбіваюцца на нашай беларускай прыродзе прывозныя продукты: газа, соль, жалеза, і т.далей. Дух мовы — гэта яе сынтакс, яе фразэолёгія, яе ўласьцівы спосаб выражэньня. Сіла тут не ў паасобных словах, а ў тых сынтаксычных формах, у якія мы злучаем словы для выражэньня таго, што нам трэба выказаць. Пераймаючы чужыя сынтаксычныя звароты, мы надаём нашай літаратурнай мове неўласьцівага беларускай мове характару і тым абарачаем яе ў нейкі ня існуючы дыалект, або ў карыкатуру. Наша кніжная мова, мова школьных падручнікаў, популярных народных кніг і асабліва мова штадзённых газэт, агулам кажучы, мала падобна да сапраўднай жывой беларускай, або крывічанскай ці крывіцкай, мовы ды прыпадобнілася да адзежы з чужога пляча. І ня дзіва, што падчас некаторыя асобныя словы й звароты ў мове выклікаюць сьмех, бо хто-ж вытрывае, каб не засьмяяцца, пабачыўшы мужчыну ў спадніцы, хоць-бы гэта спадніца была з аксаміту.

А што горш за ўсё, дык гэта тое, што пераймаючы чужыя сынтаксычныя формы, чужыя фразэолёгічныя звароты, наша літаратурная мова адрываецца ад народнага (дыалектнага) грунту ды становіцца штучнай, няжывой, мёртвай, няздольнай зьмяняць свае факты. Фактамі мовы называецца ўсё тое, што йснуе ў мове – гукі, словы, зьмены слоў, сынтаксычныя формы і т. д. Мова жывая і мова мёртвая тым і розняцца паміж сабою, што жывая мовы несупынна зьмяняецца ў вуснах людзей, незалежна ад іх волі, а мова штучная, мёртва – не. Мы называем мову лацінскую ці ц. -славянскую мёртвымі мовамі не дзеля таго, што палатыні ці па ц. -славянску ніхто не гаворыць, а дзеля таго, што яны перасталі зьмяняць свае факты. У лацінскай мове, напрыклад, гаварыла ў свой час (сярэднія вякі) бадай што ўся інтэлігэнтная Эўропа, але гэта была мёртвая мова, бо яе факты акасьцянелі ды перасталі зьмяняцца. Лацінская мова была выпрацавана народам зь іншымі органамі мовы пры іншых географіча-гістарычных умовах. Тое самае трэба сказаць і пра ц. -славянскую мову.

Мова кожнага народу разьвіваецца сваім асобным шляхам, залежным перш-на-перш ад фізіолёгічных асаблівасьцяй гэтага народу, а потым ад розных акалічнасьцяй яго прамінулага й сучаснага. Адгэтуль, кожная мова мае асаблівасьці — свае асобныя гукі, словы, зьмены слоў, свой асобны спосаб выражаць свае мысьлі, пачуцьці, пажаданьні і т.д. — словам, сваю фонэтыку, морфолёгію, этымолёгію й сынтакс. Усё гэта агулам становіць тое, што навука называе фактамі мовы. Факты мовы, зьвязаныя з словам мовы, дасьледжвае граматыка.

Адгэтуль і кажуць, што граматыка – гэта навука, якая знаёміць нас з слоўнымі фактамі мовы. Фізіка знаёміць нас з фактамі (зьявамі) прыроды, а граматыка з фактамі (зьявамі) мовы, але толькі з тымі фактамі, што вытвараюцца словам. Як факты прыроды падпарадкаваны пэўным цьвёрдым законам, якія адкрывае навука, так і факты мовы залежаць ад цьвёрдых законаў, якія адкрывае лінгвістыка (навука агульная аб мове).

Граматыка ня вучыць ні гаварыць, ні пісаць, — яна толькі знаёміць з фактамі мовы, аба з тым багаццём слоўнага матар’ялу, якое мае мова. Таксама фізыка ня вучыць нас выдумляць грамафонаў ці тэлефонаў, – гэта справа асобных людзей – Эдысонаў, Уальтаў, – але фізыка знаёміць нас з фактамі прыроды і тымі законамі якім падпарадкаваны гэтыя факты, а ўжо на аснове гэтых фактаў і іх законаў Эдысоны даюць нам грамафоны, тэлефоны, тэлеграфы, машыны і ўсё іншае, што патрэбна для практычнага ўжытку.

Мова літаратурная, як і мова народная (мова асобных народных дыялектаў, або паасобных гутарак, гаворак), служыць для патрэб практычнага, штодзённага ўжытку, для паразуменьня паміж людзьмі, але літаратурная мова розьніцца ад мовы паасобных гутарак (дыялектаў) тым, што яна вытвараецца для патрэбы ўсяго народу на аснове і з фактаў паасобных народных гутарак або дыялектаў.

Граматыка знаёміць нас усіх з найбольш пашыранымі, характэрнымі фактамі народных дыалектаў, а ўжо поэты і пісьменьнікі твораць з гэтых фактаў на аснове тых законаў, якім падпарадкаваны гэтыя факты, супольную мову, адну гутарку, адзін дыалект, які называецца літаратурнай мовай. На пачатку літаратурная мова вытвараецца несьвядома, інтуіцыйна, але сама гэтая несьвядомасьць, інтуіцыя падпарадкавана таму закону, які ляжыць у васнове літаратурнае мовы. Гэта значыць, што сапраўдны поэта, сапраўдны пісьменьнік ня можа пісаць сваім мясцовым дыалектам (гутаркай, гаворкай), бо ён хоча, каб яго чыталі ды разумелі найбольш шырокія кругі грамадзянства. Вось чаму мова сапраўдных поэтаў і пісьменьнікаў-пачынальнікаў звычайна кладзецца ў аснову літаратурнае мовы. Поэты й пісьменьнікі інтуіцыйна адчуваюць пануючыя, характэрныя факты розных дыалектаў свайго народу ды кладуць іх у васнову свае мовы. І іх мова звычайна бывае чыстай народнай мовай, калі яны не заражаны ўплывам чужой пануючай мовы...

Граматыка беларускае мовы (яе морфолёгія, этымолёгія, сынтакс) адкрывае ў ёй шмат багацьця й хараства. Трэба ведаць гэтае багацьце і адчуваць гэтае хараство, каб навучыцца выражаць сваё мысьленьне ў формах беларускае мовы, ня кажучы ўжо пра тое, што й нашае мысьленьне ў поўнай меры залежыць ад формаў нашае мовы.

Цьвёрда ўстаноўленай, у шырокім значэньні, беларускае літаратурнае мовы яшчэ няма, і гэтая неўстаноўленасьць нашае літаратурнае мовы становіцца нам у прыгодзе тым, што дае шырокія магчымасьці ды пазваляе перш-на-перш стаць на народны, дыалектычны грунт і ў сваім разьвіцьці пайсьці за разьвіцьцём жывое разгаворнае мовы. Іначай кажучы, наша літаратурная мова яшчэ мае поўную магчымасьць стаць такою мовай, якою загаварыў-бы сам народ, дайшоўшы адпаведнай ступені культурнага разьвіцьця.

Нямецкая літаратурная мова вельмі разьвітая, а тымчасам немцы, не зважаючы на сваю багата разьвітую літаратурную мову, пастаянна зварачаюцца да народных гутарак (мясцовых дыалектаў), каб асьвяжыцца, каб мець пастаянную сувязь з народнай моўнай крыніцай. Немцы разумеюць, што літаратурнай мове йдзе на карысьць як існаваньне дыалектаў (паасобных народных гутарак), так і пастаянная сувязь з імі, іначай літаратурнай мове пагражае небясьпека амярцьвець. Жыцьцё й сьвежасьць літаратурнае мовы можна захаваць толькі ў тым выпадку, калі нязьменна трымацца народных крыніц, народных формаў мовы ў тым іх відзе, як яны (формы) жывуць і разьвіваюцца ў паасобных народных гутарках.

Як-жа нам зблізіць нашу літаратурную мову з мовай народнай? Як захаваць яе дух, яе асаблівасьці, — як навучыцца пабеларуску думаць, пісаць, гаварыць ды ня зьбівацца на чужое?

Рада тут можа быць толькі такая. Хто ня мае магчымасьці вучыцца ў самога народу, той павінен уважна чытаць народную вусную творчасьць у форме песень, казак, загадак, прыказак, дзе мова шліфавалася соткі год, а чытаючы, старанна адзначаць усё асаблівае, цікавае, беларускае, — свае словы, звароты, сынтаксычныя формы. А потым трэба ведаць граматыку мовы, як школьную, так і навуковую, якая навукова знаёміць з фактамі мовы. Школьная граматыка знаёміць нас з агульнапрынятымі фактамі, а навуковая граматыка высьвятляе ўсе асаблівасьці мовы ў іх гістарычным разьвіцьці. Такое сьвядомае станаўленьне да фактаў свае роднае мовы памагае выпрацаваць у сабе пэўнае чуцьцё мовы або тое, што немцы называюць Sprachgefuehl. Гэтае чуцьцё асаблівасьцяй свае роднае мовы становіцца ў вялікай прыгодзе тады, калі думка, шырэючы ды йдучы ў глыб, шукае новых зваротаў у мове, калі трэба знайсьці сувязь паміж матар'яльным і разумовым (конкрэтным і абстрактным) значэньнем паасобных слоў і цэлых моўных зваротаў.

Вытварэньне літаратурнае мовы шмат і шмат залежыць ад суб'ектывізму аўтораў-пісьменьнікаў і поэтаў. Датрымліваючы асаблівасьць і дух свае народнае мовы, кожны аўтор крышталізуе, шліфуе, — словам, стылізуе, вырабляе народную мову, мову дыалектаў на ўзор таго, як гармонізуюцца народныя песьні. Гэта й ёсьць тое, што становіць лінгвістычны, моўны густ таго ці іншага аўтора, або яго чуцьцё мовы. А літаратурная мова — гата стылізацыя, або гармонізацыя народных гутарак, — найбольш пашыраных, характэрных, тыповых фактаў гэтых гутара.

Стылізацыя, або гармонізацыя народных гутарак, мясцовых гаворак павінна йсьці па аднэй пуціне ды кіравацца аднэй мэтай: пуціну для стылізацыі асьвятляе навука-граматыка, а мэту стылізацыі становіць тое, што кожны аўтар, кожны поэта ці пісьменнік павінен шукаць таго, што становіць сваё асобнае, адметнае, характэрнае й тыповае. Літаратар, пісьменьнік, стылізуючы народную мову, мусіць заўсёды мець на ўвазе ды ня спускаць з вока таго, ці пашыраны той ці іншы факт мовы ў шырокіх народных масах, каб не заблудзіць у паветалізмах, у малавядомых фактах. Бо толькі тая песьня варта гармонізацыі і прыдзецца да густу шырокім колам грамадзянства, якая пашырана ў народзе ды адбівае пачуваньні шырокіх мас. Песьні сьцісла мясцовыя, невядомыя або мала вядомыя грамадзянству, нават пры сама удалай гармонізацыі, ня зробяць адпаведнага ўражаньня, не захопяць публіку і ня стануць агульным набыткам. Гэтак і моўны факт, становячы сабою вузкі паветалізм, нават трапна стылізованы, заўсёды рызыкуе забыцца, не прышчапіцца і не абернецца ў літаратурны факт, каб стаць набыткам для агульнага ўжытку. Тут, пры выбары моўных фактаў, усё залежыць ад асабістага чуцьця таго, хто піша; сама лепшая рада тут мала паможа: тварыць ня кожнаму дано.

Літаратурная мова павінна быць морам, куды ўліваюцца народныя дыялекты. Як паасобныя рэчкі гінуць у моры, падымаючы і асьвяжаючы яго ровень, так і народныя гутаркі павінны разыходзіцца ў літаратурнай мове, каб асьвяжаць яе ды павялічаць яе глыбіню й шырыню. Гэта й будзе тым шляхам, па якім павінна йсьці наша літаратурная моваў сваім далейшым разьвіцці.

Нашым літаратурным работнікам трэба даць як можна больш моўнага матар'ялу для апрацоўкі, для стылізацыі. Трэба пазнаёміць іх з багатымі сырымі запасамі нашае мовы, трэба паказаць ім нашае багацьце.

Чародным і найпільнейшым заданьнем для нашых філёлягаў з’яўляецца тое, каб, побач з добра апрацаванай школьнай і навуковай граматыкай і слоўнікам беларускай мовы, даць сэмазіолёгію беларускай мовы, дзе-б вызначыны былі асобныя блізкія сваім значэньнем словы, сынонімы.

Сынонімы становяць вялікае багацце мовы, разумеецца, калі з густам выбраць іх, ужываючы пры выражэньні пэўных адценьняў нашага мысьленьня. Напрыклад, у выказе “Думаў доля сустрэнецца-спаткалася” кожны адчувае, што сынонімы “сустрэнецца-спаткалася” перадаюць самае тонкае супастаўленьне. Уець гаварыць – гэта значыць умець выказаць трапным злучэньнем слоў з адпаведным значэньнем самыя тонкія адценьні нашага мысьленьня і ўяўленьня, нашых пачуваньняў і перажываньняў.

У гэтым кароткім нарысе я хачу зрабіць некаторыя ўвагі сынтаксычнага характару што да беларускае мовы і тым стаць у прыгодзе нашай літаратурнай мове. Тут я пакажу на некаторыя, найбольш характэрныя ды пашыраныя хібы нашае сучаснае літаратурнае мовы ды падам іншыя формы й звароты, а таксама пакажу на тыя асаблівасьці беларускае народнае мовы, якіх літаратурная мова павінна трымацца, каб не адарвацца ад народнй (дыалектычнай) крыніцы да ня стаць штучнай і мёртвай, якой робіцца ўжо бліжэйшая да нас расійская мова.

Расійская літаратурная мова... Колькі мы чулі аб ёй дыфірамбаў, усялякіх хвалебных гімнаў! «О, великий, могучий русский язык!» у захапленьні маліўся ёй іх пісьменьнік Тургенеў. Можна-б прывесьці сотні такіх гімнаў, і цікава, што ўсе яны ў пераважнай большасьці выходзяць з вуснаў саміх расійцаў.

Тымчасам, навуковае знаёмства з расійскай літаратурнай мовай не пазваляе так захапляца. Надмеру замілаваным у расійскую літаратурную мову раней ці пазьней, а прыдзецца даведацца, што замілаваны яны ў мёртвы твор, у прыгожа прыбраную мумію, якую ніякі бальзам не захавае ад гніеньня. У лепшым выпадку яна стане тым, чым стала некалі ц. -славянская мова, пабудаваная на старой баўгарскай мове ды штучна (літаратурна, праз кнігі ды набажэнства) перанесеная на тэрыторыю ўсходніх славян – сучасных беларусінаў (крывічан), украінцаў і велікарусаў.

Сучасная літаратурная расійская (велікаруская) мова вытварана велікарускімі вышэйшымі каманднымі станамі і іх паслугачымі, адарванымі ад народных мас, на аснове ц. -славянскае мовы з элемэнтамі старасьвецкай беларускай (і ўкраінскай) літаратурнай мовы, таксама штучнай і далёкай ад жывой народнай мовы. І не зважаючы на пэўную прымесь у ёй элемэнтаў велікарускае маскоўскае гутаркі (дыалекту), гэтая расейская літаратурная мова з аднолькавым правам можа называцца беларускай і ўкраінскай мёртва-літаратурнай мовай, як некалі была такою мовай для гэтых народаў ц. -славянская мова. І, глянуўшы на расейскую літаратурную мову з гістарычнага боку, трудна сказаць з пэўнасьцю, хто быў яе пачынальнікам — самі велікарусы ці беларуска-ўкраінскія выхадцы? Прынамсі, не падлягае сумненьню, што такія асобы, як Сымон Палацкі, Феофан Пракаповіч і іншыя, далей — славянская граматыка Мелеція Сматрыцкага, што служыла ўзорам Ламаносаву, потым Гогаль, Булгарын, пра каторага наша поэма кажа, што ён быў «рэдактор усіх газэт» (расейскіх, разумеецца), і шмат, і шмат іншых, іменьні каторых «ты, госпадзі, весі», — ня мала папрацавалі над расейскай літаратурнай мовай. Таксама ня мала папрацаваў над ёю і немец Грот; Грот блага нават гаварыў парасейску, а тымчасам даў расейцам свой, усім вядомы, правапіс, які пануе ў іх і дагэтуль.

Усё гэта, агулам узятае, не магло, разумеецца, спрыяць сапраўднай велікарускай літаратурнай мове і зрабіла тое, што яна стала мовай акадэміцкай, габінэтнай, мовай кніжнай у найгоршым значэньні гэтага слова. А з рэштай, як-бы яно там ня было, а факт застаецца фактам: сучасная расейская літаратурная мова чужая і малапрыступная шырокім велікарускім народным масам. Яе сынтаксычныя, фразэолёгічныя звароты, дзесяткі соцень такіх ц. -славянскіх слоў і зваротаў у мове, як — одежда, надежда, рождество, хожденіе, расписавшийся, идущий, говорящий, удивительно, поразительно, супярэчных жывой мове, каменным мурам стаяць паміж мовай народнай і мовай літаратурнай. Трэба спадзявацца, што ўжо недалёка той час, калі абуджаныя да культурна-грамадзянскага жыцця шырокія народныя велікарускія масы адкінуць гэтую, штучна пабудаваную, літаратурную мову, як мову панску, якая наўмысьля адрывалася ад народнай, каб ня быць падобнай да мужычай, — адкінуць, ды выпрацаюць сваю, сапраўды велікарускую, а не расійскую, літаратурную мову. І цікава, што такія спробы ўжо рабіліся. Гэта было ў скорым часе пасьля рэвалюцыі 1917 г., калі велікарусы –адраджэнцы залажылі-былі сваю газэту “Великорос”, падобную да беларускае “Нашае нівы”, дзе пісалі велікарускай, а не расійскай мовай, заклікалі грамадзянства перастаць быць расійцамі з вялікадзржаўнымі замашкамі, а пазнаць сябе велікарусамі, як украінцы – украінцамі, а беларусіны – беларусінамі. Але гэтая першая спроба дзесь затапілася ў вірыстых хвалях рэвалюцыі ды – ці-ж надоўга?!..

Тут цікава затрымацца яшчэ на адным непаразуменьні. Ня раз даводзіцца чуць такое запытаньне. Калі сучасную расійскую літаратурную мову аднолькава можна лічыць і беларускай літаратурнай мовай, як мову супольную для велікарусай, украінцаў ды беларусінаў, дык ці варта нам, беларусінам, строіць сваю? Тым больш, што ўсім народам трэба мець адну мову, каб лягчэй дайсьці да агульна-чалавечага паразуменьня паміж сабою, бо мовы разлучаюць людзей, дзеляць людзей на чужыя паміж сабой народы, тады як працоўны люд складае адну вялікую сусьветную сям’ю, якая павінна мець адну мову, і т. далей, і так далей. Прыгэтым, некаторыя спасылаюцца яшчэ на эспэранто, як на відочны факт таго, што людзі сапраўды ймкнуцца да да аднэй супольнай мовы, і такім парадкам, разьвіваць сваю асобную нацыянальную мову – гэта значыць пярэчыць таму, да чаго людзі павінны йсьці, ды рабіць дарэмную работу: тварыць сваю асобную мову, каб потым кінуць яе, як нікому непатрэбную.

Гэта, дык сапраўды непаразуменьне, выясьніць якога нельга без навуковага знаёмства з тым, што такое наогул чалавечая мова і якім законам яна падпарадкавана.

Справа тут у тым, каб мець адну агульна-чалавечую мову – эспэранто. Але ці магчыма эспэранто з тым сусьветным ці хоць з эўропэйскім заданьнем, якое эспэранто сабе ставіць? Іначай кажучы, ці можна штучна вытварыць такую мову, якая-б стала агульна-чалавечай мовай?

На гэтае пытаньне няхай дадуць адказ людзі навукі, лінгвістыя, якія знаюцца на тым, што такое мова, як яна жыве і якія законы чалавечай мовай кіруюць.

Тут мы сьвядома дамо слова вядомаму расійскаму лінгвістаму: няхай адкажа нам лінгвісты, профэсор В. Поржэзінскі.

«Мечты о создании одного языка», кажа В. Поржэзінскі: «который бы служил взаимным средством общения для всего человечества, довольно давнего происхождения… Прежде всего, конечно, нельзя отрицать законности стремления к тому, чтобы найти средство, облегчающее взаимные сношения народов, разделённых различием языков. Сама жизнь, выдвигающая настойчиво это требование, привела к частичному разрешению этой проблемы. Мы знаем, что в известных областях культурных сношений издавна получили право всемирного гражданства некоторые отдельные языки. Так, в области дипломатических сношений международным языком является французский язык, для торговых сношений в известных географических пределах служат такими международными языками: французский, английский, испанский (в значительной части Нового Света) и т. д. Однако, искусственные языки в большинстве случаев претендуют на нечто большее: наиболее смелые  изобретатели мечтали об одном всемирном языке, который заменил бы людям все местные языки (Курсіў мой. Я. Л.).

В этом наиболее чистом и последовательном виде идея такого языка представляет сплошное недоразумение, объясняющееся явным незнакомством изобретателя с тем, что такое язык вообще.

Ведь допустим возможность осуществления этой мечты путём ли мирного соглашения народов или путём насильственного распространения такого общего языка, и мы увидим, что вскоре этот общий язык в разных углах земного шара начнёт жить по-своему и даст начало новым различным языкам. Это необходимо должно случиться вследствие тех же самых условий, которые вызывают дробление живого языка на части.

Понятно таким образом, что идея всемирного языка в наиболее широком масштабе не имеет шансов на осуществление. В более скромных пределах эта задача рисуется в следующем виде: общий язык должен служить нуждам повседневной жизни, торговых, научных и других международных сношений, не вытесняя местных языков, и являясь лишь заменою тех многих иностранных языков, которые приходится изучать; таким образом, в каждой культурной стране, кроме своего родного языка, знали бы обязательно ещё один, притом общий международный язык. Некоторые авторы ещё скромнее: они имеют в виду только наш культурный мир, да и то в западно-европейских пределах.

Однако и в этих пределах идея искусственного языка встречается с серьёзными затруднениями, подрывающими её в корне. В самом деле, как бы мы не старались упростить звуковую систему такого языка, сделав её наиболее приемлемой для большинства народов, несомненно, каждый народ будет произносить написанные слова по-иному (хотя бы первоначально только в оттенках), а отсюда неизбежно возникнут диалектические различия и, значит, повторится то, о чём мы говорили выше.

Для искусственного языка ведь нет живого субстрата, нет родины в том смысле, в каком её имеет каждый живой язык, следовательно, нет и не будет того контроля, той нормы, которая создастся, например, общею нормою литературного произношения… Остальные возражения, можно было бы даже обойти, но укажу ещё на то, что лёгкость изучения, на которую ссылаются, например, эсперантисты, в общем эфемерна. Действительно, запас слов у этого языка, состоящий из некоторых больших культурных языков, легко усваивается культурным человеком, знающим несколько языков, но ведь идея всемирного языка в первую очередь обращается не к таким индивидуумам. Схематизм и простота грамматики эсперанто на первый взгляд подкупают, но и здесь есть подводные камни, и среди самих эсперантистов есть реформаторы, так что взамен естественного дробления языка тут может создаться искусственное его расщепление. Наконец, наиболее осторожные сторонники всемирного языка и не претендуют на самостоятельное литературное его значение, и действительно, трудно поверить в то, чтобы язык искусственно созданный, схематический, лишённый красочной пестроты живого языка, мог служить для художественного воплощения творческой мысли, тем более, что высшая ступень этой сферы деятельности теснейшим образом связана именно с родным языком, воспринятым с раннего детства, с которым данный человек совершил весь путь своего духовного развития.

Не лучше обстоит дело с попытками воскресить латинский язык (хотя бы в упрощённом виде) для целей международного обмена, так как очевидно, не приходится мечтать, о том, чтобы какой-нибудь один живой язык стал таким общим международным языком во всех отношениях и  во всех географических пределах. Мёртвый латинский язык пришлось бы дополнить большим количеством новых слов, так приспособить его к новым условиям, что в сущности мы имели бы опять таки искусственный язык». (Введение в языковедение, стр. 210 – 212).

Перад тым, як перайсьці да прадмету свайго кароткага нарысу, мушу зазначыць яшчэ, што каб дакладна разумець тое, аб чым пойдзе гутарка ніжэй пры выясьненьні некаторых ынтаксычных асаблівасьцей беларускае мовы, трэба хоць крыху быць знаёмым з граматычнымі паняцьцямі і з беларускай граматычнай тэрміналёгіяй.

(Лёсік Я. 1921 – 1930. Збор твораў. – Мінск, 2003. – С. 113 – 120)

І. Гапоненка. КАМБІНАВАНЫЯ ЗНАКІ ПРЫПЫНКУ
Камбінаваны (састаўны) пунктуацыйны знак узнікае тады, калі на пісьме для дакладнай арганізацыі складанай думкі або перадачы інтанацыйных асаблівасцяў у непасрэднай блізкасці ўжываюцца як мінімум два самастойныя знакі.

У старажытнапісьмовых славянскіх тэкстах такіх знакавых спалучэнняў не назіралася, але існавалі знакі складанай канфігурацыі, знешне падобныя да састаўных. Напрыклад, прыпынкі больш доўгія, чым тыя, на якія ў тэксце ўказвае коска, маглі абазначацца знакамі прибавленая (!/), положительнаа (.\) або кендема (.\\). У канцы вялікага тэксту ставіліся знакі слогия (слогня) (.÷), статиа (:÷), стишица (:~), отрикаль (.~) [1].

Граматыка Лаўрэнція Зізанія (1569) і Мялеція Сматрыцкага (1618), буквары XVII – XVIII стст., “Россійская грамматика” Міхаіла Ламаносава камбінаваных знакаў не падавалі. Упершню ў навучальна-інфарматыўных выданнях пунктуацыйныя камбінацыі агаворваюцца ў “Русском правописании” Якава Грота. У гэтым выданні называюцц наступныя сітуацыі, дзе патрабуюцца састаўныя знакі: калі прыводзяцца чужыя словы, то словы адной асобы аддзяляюцца ад слоў другой працяжнікам пры кропцы, клічніку і пытальніку [2]; калі сказ заключае ў сабе пытанне і выгук, то адзін за адным ставяцца пытальнік і клічнік [3]. Я Грот таксама прапаноўваў ужываць двукроп’е з двукоссем для перадачы простай мовы, хоцт і неадносіў такое спалучэнне да знакавых камбінацый [4].

Прыём сумеснага выкарыстання некалькіх знакаў быў добра знаёмы беларускім пісьменнікам і выдаўцам перыяду станаўлення новай беларускай літаратурнай мовы: Oto heto tak sprawiedliwość! – No sztoź kai Maskal spyniu Manichwiest Kaściuszki (К. Каліноўскі. Мужыцкая праўда №2); Boh nam dapamoźe!!! (таксама, №3); Бедная, бедная мая ты паненачка! Можа там табе німа з кім і ў карты паіграць?.. Вечны табе пакой!! (Ядвігін Ш. Жывы нябошчык. Наша Ніва, 1909, №8).

Нягледзячы на дастаткова шырокае распаўсюджанне пунктуацыйных камбінацый у пісьмовай мове ХІХ – пачатку ХХ ст., Браніслаў  Тарашкевіч, які ў прынцыпе з увагай ставіўся да стыхійных пісьмовых напрацовак, не агаворваў правілаў іх выкарыстання ў пунктуацыйным раздзеле “Беларускай граматыкі для школ” (1918), бо, відаць, не лічыў спалучэнні знакаў за самастойныя пунктуацыйныя адзінкі.

А вось у правапісным “Проекце” Беларускай Акадэміі навук (1930) камбінаваныя знакі ўжо зафіксаваныя. Згодна з правіламі “Проекта”, узмоцненая пытальная, або клічная інтанацыя павінна перадавацца з дапамогай двух ці нават трох пытальнікаў (??; ???) або клічнікаў (!!; !!!) [5]. Да таго ж “у выпадках складанае пытальна-клічнае інтанацыі ставяцца абодвы знакі – пытальнік і клічнік (?!) ці наадварот (!?) ” [6].

У сучаснай беларускай мове падрабязна тлумачацца сітуацыі ўжывання састаўных пунктуацыйных знакаў і канкрэтныя правілы іх пастаноўкі. Так, вядомы беларускі сінтаксіст Леанід Бурак адносіў да састаўных знакаў наступныя спалучэнні:

, — (выкарыстоўваецца пры афармленні складаных выпадкаў з устаўнымі, пабочнымі канструкцыямі і інш.);

?! (служыць для афармлення пытальнага сказа, які суправаджаецца яркай эмацыйна-экспрэсіўнай афарбоўкай);

?..(ужываецца, калі пытальны сказ не закончаны граматычна, або сэнсава);

!.. (ставіцца, калі клічны, або пабуджальны сказ не закончаны граматычна, або сэнсава);

?!. (выкарыстоўваецца, калі пытальны сказ з яркай эспрэсіўнай афарбоўкай не закончаны граматычна або сэнсава) [7].

У галоўным нарматыўным выданні “Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” ёсць спецыяльны раздзел “Аб спалучэнні знакаў прыпынку”, у якім падрабязна апісваецца ўзаемаразмяшчэнне знакаў прыпынку ў складзе знакавых камбінацый:

— калі неабходна ўжыць працяжнік з пытальнікам, клічнікам, коскай, кропкай або шматкроп’ем, то працяжнік пішацца пасля гэтых знакаў;

— кропка, коска, кропка з коскай, двукроп’е і працяжнік не пішуцца перад двукоссем, якое закрываецца;

— пытальнік, клічнік, шматкроп’е пішуцца пасля двукосся, якое закрываецца, калі яны адносяцца да ўсяго сказа, і перад ім, калі адносяцца да слоў, узятых у двукоссе;

— коска, кропка з коскай, двукроп’е і працяжнік ставяцца толькі пасля дужкі, якая закрываецца;

— кропка, пытальнік, клічнік і шматкроп’е ставяцца пасля дужкі, якая закрываецца, калі яны адносяцца да ўсяго сказа, і перад ёй, калі адносяцца да слоў, узятых у дужкі. Пры гэтым у канцы сказа пасля дужкі ставіцца знак прыпынку, які патрабуецца сказам у цэлым, незалежна ад таго, які сказ стаіць перад дужкай [8].

ЛІТАРАТУРА

1.	Черепнин Л. Русская палеография. – Москва: Госполитиздат, 1956. – С. 374 – 375.

2.	Грот Я. Русское правописанiе. – С. -Петербург: Тип. Импер. АН, 1885. – С. 110.

3.	Таксама. – С. 113.

4.	Таксама. – С. 97.

5.	Беларускі правапіс (проект) / Апрацаваны правапіснай камісіяй Беларускае Акадэміі навук. – Менск, 1930. – С. 40.

6.	Таксама. – С. 41.

7.	Бурак Л. Сучасная беларуская мова: Сінтаксіс. Пунктуацыя. – Мінск: Універсітэцкае, 1987. – С. 309 – 313.

8.	Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. – Мінск: Выд-ва АН БССР, 1959. – С. 109 – 112.

(Роднае слова. – 2004. — № 12. – С. 50)

З. Паўлавец. ГРЭКА-ЛАЦІНСКІЯ ТРАДЫЦЫІ Ў ЛІНГВІСТЫЧНАЙ ЛІТАРАТУРЫ БЕЛАРУСІ КАНЦА XVI – ПАЧАТКУ XVII ст.
У XVI – першай палове XVII ст. культурнае развіццё і грамадская свядомасць у Беларусі дасягнулі ўзроўню, пры якім стала мажлівай асіміляцыя здабыткаў еўрапейскага Адраджэння і стварэнне на айчыннай глебе арыгінальных духоўных каштоўнасцей. Далучэнне да заваёваў еўрапейскага гуманізму ўзнімае мастацтва, асвету, навуку ўсходнеславянскіх народаў Рэчы Паспалітай на новы ўзровень [1]. Акурат у гэты час назіраецца найбольшая інтэграцыя грэчаскіх і лацінскіх традыцый у духоўнай культуры – наперш у канфесійнай сферы, сістэме адукацыі і выхавання.

Такая інтэграцыя антычнай спадчыны ўплывала і на сваеасаблівасць філалагічнай думкі канца XVI – пачатку XVII ст. Ва ўсходніх славян яна была абумоўлена сутыкненнем грэка-візантыйскіх традыцый з новымі з’явамі заходнееўрапейскай культуры – гуманізмам, Рэфармацыяй. Да таго ж, перад прыхільнікамі праваслаўя паўстала вострая неабходнасць абароны і ўзвышэння прэстыжу царкоўнаславянскай мовы, замацавання яе не толькі ў якасці асноўнай мовы богаслужэння, але і агульналітаратурнай мовы для усходніх славян. Адэпты праваслаўя, адказваючы на закіды лаціннікаў пра граматычную нераспрацаванасць, неўладкаванасць і незразумеласць царкоўнаславянскай мовы, былі вымушаныя ўзяцца за яе нармалізацыю праз кадыфікацыю ў граматыках і слоўніках. На думку М. Талстога, гэта быў новы, зусім адметны для славянскай філалагічнай традыцыі шлях нармалізацыі царкоўнаславянскай мовы [2]. У Беларусі найбольш паслядоўна яна выявілася ў граматыках Л. Зізінія і М. Сматрыцкага, слоўніках (лексіконах) таго ж Л. Зізанія і П. Бярынды. У граматычных трактатах Л. Зізанія і М. Сматрыцкага былі плённа перапрацаваныя і дастасаваныя да славянскіх моваў дасягненні класічнай філалагічнай думкі, грэчаскай і лацінскай. Гэта быў адказ не толькі лаціннікам, але і праваслаўным, якія (напрыклад, І. Вішанскі) даказвалі, што граматыкі патрэбныя толькі для грэчаскай і лацінскай моваў, на якіх створана шмат “погансіх хитростей и руководств, се еже ест граматик, риторик, диалектик и прочих коварств тщеславных, диавола вместимых” [3]. З’яўленне граматк адпавядала і запатрабаванням школьнай адукацыі, якая ў канцы XVI – пачатку XVII ст. набыла ў Беларусі шырокі размах. Гэтыя граматыкі – не толькі школьныя падручнікі, але новае асэнсаванне мовы, яе рэгламентацыя ва ўсходніх славян. Са зместу граматык вынікае, што іх аўтары не толькі выкарысталі традыцыяналізм, універсалізм грэка-лацінскай спадчыны, але і паспрабавалі дастасаваць яе да славянскіх моўных асаблівасцей.

Уплыў меў не толькі вонкавы, а ўнутраны характар, што выявілася ў традыцыйным разглядзе чатырох асноўных раздзелаў граматыкі: арфаграфіі, дзе выкладзены правілы правапісу і вымаўлення асобных славянскіх гукаў, этымалогіі – вучэння пра марфалагічныя асаблівасці васьмі часцін мовы, сінтаксісу, у якім разгледжаны правілы “сочіненія” часцін мовы, прасодыі, прысвечаныя апісанню розных відаў націску, яго абазначэння на пісьме (Л. Зізаній), плюс рэкамендацыі пра асаблівасці вершаскладання, пра вершаваныя памеры (М. Сматрыцкі). Акрамя гэтага ў падручніках утрымліваліся звёсткі пра знакі прыпынку – “препинания строчныя”, асаблівасці словаўтварэння, стылістыку “синтаксис образный” (М. Сматрыцкі), красамоўства.

Разгледжаныя граматыкі наколькі падобныя, настолькі ж і адрозныя: Зізаніева найбольш сціслая паводле выкладу матэрыялу, у ёй адсутнічае сінтаксіс, але паслядоўна і шырэй кадыфікуюцца нормы беларускага тыпу  царкоўнаславянскай мовы; Сматрыцкага ж больш грунтоўная, падрабязная як у тэарытычным, так і ў практычным планах, менш арыентаваная на асаблівасці “простай” мовы. Але абедзве яднае ўдумлівасць, спасцярожлівасць, уменне аналізаваць правілы, якіх не мелі грэчаская і лацінская граматыкі. Так, М. Сматрыцкі на падставе ўласных назіранняў за асаблівасцямі “простай” мовы даказвае наступнае: нельга пісаць хв замест ф, “яць” замест е і наадварот; у адрозненне ад Л. Зізанія, М. Сматрыцкі нярэдка зазначае, што тая ці іншая з’ява “от греков привзята, славенску языку” неўласцівая “употребляема бывают славяны не своего им языка деля, но за приискрное писм греческих”,  ці “сице скланяются греческия на –as” ці “падобне скланяются и латинския на –um”і г. д. Абодва вучоныя разглядалі восем традыцыйных часцін мовы. Праўда, Л. Зізаній пад уплывам грэчаскай граматыкі вылучаў неўласцівую славянам часціну мовы “разлічие” – артыкль. М. Сматрыцкій адышоў тут ад грэчаскай схемы, замяніўшы яго выклічнікам. Сваю пазіцыю ён абгрунтаваў даволі пераканаўча і доказна: “Часть слова различіе называемую Славенскому языкови не свойственну оставихом. Местоимению долг ея доволне исполняющу. Во осмую же слова часть Междометие, латински Interjectio называемую свойственнее прияхом”.

Новым у параўнанні з першакрыніцамі было выдзяленне творнага склону Зізаніем і меснага (сказательного) М. Сматрыцкім. Гэта сведчыць, што абодва граматысты не толькі адчувалі тонкасці славянскіх моваў, але і змаглі тэарэтычна асэнсаваць і сфармуляваць іх. Тут яны ішлі “наперадзе многіх, нават наступных па часе заходнееўрапейскіх грматыстаў, якія дастасоўвалі формы жывых сучасных моваў – нямецкай, французскай, англійскай – да пракрустава ложа лацінскай граматыкі” [4]. М. Сматрыцкі зрабіў наступны крок, падзяліўшы ўсе склоны на прамыя і ўкосныя: “... именительный и звательный прави именуются, прочии же вси косвени”.

Залежнасцю ад грэчаскай граматыкі тлумачыцца наяўнасць дзесяці тыпаў скланення ў Зізанія. У той жа час М. Сматрыцкі глыбей спасцігнуў асаблівасці словазмянення імён, аб’яднаўшы іх у пяць асноўных тыпаў, якія амаль супадаюць з падзелам у сучасных граматыках. Уздзеяннем класічнай граматычнай традыцыі тлумачыцца тое, што ў аналізаваных тут працах прыметнікі і лічэбнікі не разглядаюцца як самастойныя лексіка-граматычныя разрады слоў. Аднак абодва граматысты ўжывалі тэрміны “имя прилагаемое” ці “прилагательное” і “имя числительное”, адзначыўшы найбольш характэрныя граматычныя прыкметы гэтых імён – ступені параўнання, поўную і кароткую формы, характар сувязі з назоўнікамі і семантычнае значэнне.

Неабходна зазначыць, што граматычная класіфікацыя Л. Зізанія і М.Сматрыцкага, як і ў грэчаскай і лацінскай філалогіі, грунтуецца на семантычным прынцыпе, які паслядоўна вытрыманы пры характарыстыцы дзеяслова. Адсюль наяўнасць у граматыках пяці станаў, шасці ладоў і часоў, неўласцівай славянскім мовам катэгорыі роду дзеяслова ва ўсіх часах, тэмпаральныя формы загаднага ладу, вылучэнне дзеепрымктнікаў як самастойнай часціны мовы і г. д. Усё гэта тлумачыцца універсальнасцю граматычных катэгорый, характэрнай для еўрапейскага Сярэднявякоўя. Значным дасягненнем абодвух вучоных было вылучэнне двух спражэнняў і іх адрозных характарыстык (тады як у львоўскай 1591 і віленскай 1586 г. граматыках іх налічвалася ажно 13). Адкрыццём М. Сматрыцкага было вылучэнне асабовых і безасабовых пераходных і непераходных дзеясловаў, а таксама нетэматычнага спражэння. Сматрыцкі не толькі ўпершню вызначыў такую спецыфічную асаюлівасць славянскіх моваў, як дзеепрыслоўе, але і ўвёў тэрмін “деепричастие”.  Ён дакладна акрэсліў сувязь дзеепрыслоўя з прыслоўем, зазначыўшы: “Деепрічастія суть прічастія чрез усеченіе или изъятiе сокращения и знаменованiем от причастiй, от них же составляются”. Назіранні Сматрыцкага – вынік таго, што ў канцы XVI ст. дзеепрыслоўе існавала як асобная дзеяслоўная форма.

Граматыка Сматрыцкага больш дасканалая, чым Зізаніева, у апісанні сінтаксісу словазлучэнняў, сінтаксічнай сінанімікі, асаблівасцей стылістыкі і вершаскладання. Такога раздзела ў папярэдніх граматыках не было. Сматрыцкі дыфірэнцыяваў сінтаксіс просты і сінтаксіс вобразны, створаны “искусных писателей употреблением”.

Прааналізаваныя граматыкі – неад’емны элемент не толькі нашай сярэднявяковай навукі, але і культуры. Яны запачаткавалі аналітычны падыход да асэнсавання мовы і моўных з’яў, пісьмовую кадыфікацыю моўных нормаў у граматыках. Гэтыя трактаты сталі сваеасаблівымі кнігамі пра мову, яе будову. Яны з’явіліся зыходнай асновай стварэння мовазнаўчай тэрміналогіі, найперш расійскай. Працы Л. Зізанія і М. Сматрыцкага, створаныя пад удзеяннем грэчаскіх граматык Ф. Меланхтона, К. Ласкарыса, М. Крузія і лацінскіх Е. Доната, Ф. Меланхтона, сталі ўзорам “Граматыкі славенскай” І. Ужэвіча (1643, 1645), у якой былі апісаны важнейшыя адметнасці старабеларускай мовы з дапамогай лацінскай метамовы. І апошняе, на што хацелася б звярнуць увагу. Даследчыкі граматык – як айчынныя, така і замежныя – пераважна гавораць пра ўклад Зізанія і Сматрыцкага ў распрацоўку філалагічнай тэрміналогіі, тэорыі, вызначаюць рысы ўкраінскай ці старабеларускай моваў, але ніхто, акрамя В. Ластоўскага не сказаў ні слова пра іх ролю ў гістарычным лёсе старабеларускай мовы. Гэта найперш датычыцца граматыкі М. Сматрыцкага, які ў прадмове да яе пісаў, што яна прызначаецца каб навучыць “читати і писати по славенску”, даць “поднесение, вырозуменье и пожыток” занядбанай, а царквы нашай (праваслаўнай) прыроднай мове славянскай. Тут жа Сматрыцкі рэкамендаваў пад пагрозай пакарання захоўваць паміж вучнямі ў “звыклай” школьнай размове “діалект славенскій”. Такім чынам, граматыст садзейнічаў замацаванню ў Беларусі мёртвай і незразумелай царкоўнаславяншчыны, адвучванню моладзі брацкіх школ ад роднай мовы. “Напісаная з вялікім талентам і ведай, яна пад свой уплыў захапіла ўсё праваслаўнае сялянства. Пад уплывам гэтай універсальнай граматыкі жывая крыўская мова пачынае саступаць месца ў пісьменнасці другой палавіны XVII і пачатку XVIII ст. “вучонай” баўгара-крыўска-ўкраінска-маскоўскай кніжнай тарабаршчыне. Дата выхаду ў свет граматыкі М. Сматрыцкага – гэта паваротны слуп да ўпадку гісторыі нашай пісменнасці, адзін з найважнейшых фактараў, які спрычыніўся да заняпаду нашай народнасці і яе незалежна-дзяржаўнага існавання” [5].

Нельга не пагадзіцца з думкай В. Ластоўскага: акурат з пачатку XVII ст. у Беларусі набіраюць моц царкоўнаславяншчына, лацінская і польская мовы, што ў выніку прывяло да заняпаду старабеларускай мовы і пісменнасці на ёй. Не апошнюю ролю ў гэтым працэсе адыграла граматыка М. Сматрыцкага, якая сапраўды ўмацавала пазіцыі царкоўнаславянскай мовы, павялічыла яе вагу ў грамадстве.

ЛІТАРАТУРА

1.	Голенищев-Кутузов И. Н. Гуманизм у восточных славян. – М., 1963. – С. 6.

2.	Толстой Н. И. Взаимоотношения локальных типов древнеславянского литературного языка позднего периода: Вторая половина XVI – XVII в. 	// Славянское языкознание. – М., 1963.

3.	Вишенский Иван. Сочинения. – М., Л. – 1955. – С.23.

4.	Кузнецов П. С. У истоков русской грамматической мысли. – М., 1958. – С. 29.

5.	Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі. – Коўна, 1926. – С. 525.

(Беларусь паміж Усходам і Захадам. – Ч. 2. – Мінск, 1997. – С. 166 – 169)