A A

Archive | Беларуская мова

Я. Лёсiк. БЕЛАРУСКI ПРАВАПIС (VIII)

Субота, снежня 17, 2011

Няма каментараў

(Менск, 1929) § 35. Кругасказ. ПРАВІЛА 14. 1) Кругасказ (пэрыод) звычайна складаецца з дзьвюх часьцін—з павышэньня і паніжэньня. Павышэньне ад паніжэньня найчасьцей аддзяляецца або двукроп’ем, або коскай з працяжнікам; напрыклад: № 1) Ці коска зазвоніць ў лугох раніцою, Ці песьню дзяўча запяе, Ці конік ў дарозе праскочыць трусцою, Ці вецер ў палёх зазлуе, Ці гром [...]

Я. Лёсiк. БЕЛАРУСКI ПРАВАПIС (VII)

Субота, снежня 17, 2011

Няма каментараў

(Менск, 2009) II. Двукроп’е, працяжнік і кропка з коскай у зьлітым сказе. ПРАВІЛА 8. Часам перад аднакімі членамі ў зьлітым сказе стаіць слова, якое абагульняе гэтыя члены; тады перад пералічэньнем іх ставіцца: А) Двукроп’е, калі слова, што абагульняе, стаіць з іншымі якімі-небудзь словамі; напр.: З гліны чалавек робіць такія рэчы: цэглу, гаршкі, гарнушкі, міскі і [...]

Я. Лёсiк. БЕЛАРУСКI ПРАВАПIС (VI)

Субота, снежня 17, 2011

Няма каментараў

(Менск, 1929) ЧАСЬЦЬ ДРУГАЯ ЗНАКІ ПРЫПЫНКУ § 23. Пункт, клічнік і пытальнік. ПРАВІЛА 1. 1) Калі сказ выражае пытаньне, то пасьля яго ставіцца знак пытаньня—пытальнік (А хто там ідзе? Адкуль тут музыка нясецца? Чыя то песьня ў душу льлецца?). 2) Калі ў сказе выражаецца загад, покліч, просьба, перасьцярога або выказваецца гора, радасьць, страх, зьдзіўленьне ці [...]

Я. Лёсiк. БЕЛАРУСКI ПРАВАПIС (V)

Субота, снежня 17, 2011

Няма каментараў

(Менск, 1929) § 17. Правапіс прыслоўяў. ПРАВІЛА 48. А) Большасьць прыслоўяў—гэта акасьцянелыя формы зьменных часьцін мовы. Яны служаць у сказе акалічнасьцямі і звычайна пішуцца зьлітна з рознымі дапаможнымі словамі. Адносна правапісу прыслоўяў трэба кіравацца наступнымі правіламі: 1) Прыслоўі з прыназоўнікамі заўсёды пішуцца зьлітна, бо прыслоўе, як нязьменнае слова, ня можа мець пры сабе асобнага прыназоўніка, [...]

Я. Лёсiк. БЕЛАРУСКI ПРАВАПIС (IV)

Субота, снежня 17, 2011

Няма каментараў

(Менск,1929) 5. Аканьне ў канчатках прыметнікаў. (Бач. прав. 11). ПРАВІЛА 36. Склонавыя канчаткі прыметнікаў усіх радоў падлягаюць аканьню, напр.: 1) Родны і давальны склон мужчынскага і ніякага роду адзіночнага ліку маюць канчаткі: ага—яга, аму—яму: добрага чалавека, новага акна; раньняга часу, сіняга неба; добраму чалавеку, новаму акну; раньняму часу, сіняму небу. (Бач. прав. 33). 2) Родны, [...]

Я. Лёсiк. БЕЛАРУСКI ПРАВАПIС (III)

Субота, снежня 17, 2011

Няма каментараў

(Менск, 1929) § 12. Правапіс іменьнікаў. 1. а) Назоўны склон адзіночнага ліку. ПРАВІЛА 24. Калі іменьнікі стаяць у назоўным склоне адзіночнага ліку, то 1) на канцы жаночага роду пішацца пры цьвёрдай аснове а, а пры мяккай аснове—я: вёска, рэчка, як сястра, вада; доля, вішня, як зямля, гульня; 2) на канцы ніякага роду (і ў вінавальным [...]

Я. Лёсiк. БЕЛАРУСКI ПРАВАПIС (II)

Субота, снежня 17, 2011

Няма каментараў

ЧАСЬЦЬ ПЕРШАЯ ПРАВАПІС ЛІТАР І ГУКАЎ § 1. Вялікія літары. ПРАВІЛА 1. Пісаць пачынаюць з вялікай літары. З вялікай літары пішуць і пасьля пункту. Апроч таго, з вялікай літары пішуцца іменьні людзей, іх прозьвішчы, назовы вёсак, сёл, гарадоў, мястэчак, рэчак, гор, краін, мясцовасьцяй, сьвят і інш. (Адам, Ксяневіч, Шчорсы, Нёман, Пажарніцы, Украіна, Купальле, Першае Мая). [...]

Я. Лёсік. БЕЛАРУСКI ПРАВАПIС (I)

Субота, снежня 17, 2011

Няма каментараў

(Менск, 1929) Прадмова. I. Прынцыпы беларускага правапісу У васнову беларускага правапісу паложаны такія прынцыпы: 1) Фонэтычны, калі слова запісваецца больш-менш так, як яно чуваць, напр.: вада, малако, галава, рака, сяляне, лясы, зямля, вядро і г. д., замест: вода, молоко, голова, рэка, селяне, лесы, земля, ведро і г. д. 2) Этымолёгічны, калі слова запісваецца згодна ня [...]

А. Ю. Мусорын. АГУЛЬНЫЯ ПЫТАННІ ВЫВУЧЭННЯ ТЭАНІМІЧНАЙ ЛЕКСІКІ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

Чацвер, лістапада 17, 2011

Няма каментараў

Вывучэнне лексіка-тэматычных групаў – не новы накірунак у мовазнаўстве, у тым ліку і ў беларускім. Мы маем даследаванні, прысвечаныя назвам насякомых [1], спартыўнай тэрміналогіі [2], назвам выканаўцаў музыкі ў старабеларускай мове [3] і інш. А вось даследаванняў, прысвечанных найменням Бога ў беларускай мове амаль няма. Небагата, зрэшты, такіх даследаванняў і па іншых мовах. Між тым, [...]

С. Станкевіч. РУСІФІКАЦЫЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ Ў БССР І СУПРАЦІЎ РУСІФІКАЦЫЙНАМУ ПРАЦЭСУ

Панядзелак, кастрычніка 31, 2011

Няма каментараў

(Менск, Навука і тэхніка, 1994.) РУСІФІКАЦЫЯ БЕЛАРУСКАЕ МОВЫ Ў БССР І СУПРАЦІЎ РУСІФІКАЦЫЙНАМУ ПРАЦЭСУ Паводля савецкай камуністычнай тэорыі, працэс зьліцьця ўсіх народаў Савецкага Саюзу ў г.зв. савецкую, або сацыялістычную, а як цяпер, асабліва пасьля XXII зьезду КПСС гаворыцца, у камуністычную нацыю адбываецца на базе ўзаемнага скрыжоўваньня нацыянальных элемэнтаў усіх народаў, засяляючых Савецкі Саюз, і фармаваньня [...]

Страница 1 из 6123456