Mowaznaustwa.ru » Агульнае і параўнальнае мовазнаўства
В. В. Яноўская. МОЎНАЕ ПЫТАННЕ Ў РЫМСКА-КАТАЛІЦКІМ КАСЦЁЛЕ БЕЛАРУСІ (60-Я ГАДЫ ХІХ — ПАЧАТАК ХХ СТ.): СЛАВЯНСКАЯ І ЛІТОЎСКАЯ ГІСТОРЫЯГРАФІЯ
(Российские и славянские исследования. — 2007. — Вып.2)
«Гонар беларускага народа не павінен дазволіць, каб яго родная мова ў яго роднай Беларусі была ніжэйшай і горшай, чым чужая»
Krynica. Katalickaja tydniowaja gazeta. 1919, 14 wiereśnia
Сярод актуальных праблем гісторыі хрысціянскай царквы ў Беларусі, як сведчыць айчынная гістарыяграфія пачатку 90-х гг. ХХ ст., значнае месца заняла праблема моўнай сітуацыі ў хрысціянскіх святынях. І хаця храналагічна і тэматычна навуковая праблема «русіфікацыі каталіцкага касцёла Беларусі» вужэй, бо адносіцца да 60-х гг. ХІХ — пачатку ХХ ст. і тычыцца рымска-каталіцкага касцёла Беларусі, яна з’яўляецца складовай часткай агульнай праблемы, вастрыня якой засталася такой жа адчувальнай і напрыканцы ХХ — пачатку ХХІ ст. Праблема выклікала дыскусію не толькі (і нават не столькі) сярод навукоўцаў, але і шырокай грамадскасці. На старонках айчыннага друку, таксама як і больш за стагоддзе назад на старонках тагачаснага расійскага друку, разгарнуліся цэлыя «баталіі». Пачатак спрэчкам (якія ўмоўна можна назваць «На якой мове гаварыць з Богам?») паклаў гісторык, вядомы прыхільнік і знаўца беларускай мовы Леанід Міхайлавіч Лыч. Яго артыкулы, прысвечаныя моўнаму пытанню ў хрысціянскіх канфесіях у гістарычным ракурсе, што друкаваліся на старонках газеты «Літаратура і мастацтва», былі на той час не заўсёды дакладнымі ў навуковым сэнсе, чым выклікалі вострую крытыку з боку праваслаўнага духавенства. Разам з тым яны з’явіліся тым каталізатарам, што падштурхнуў гісторыкаў да больш актыўнага навуковага вывучэння праблемы.
Асобныя думкі і меркаванні Л. Лыча па праблеме моўнага пытання ў хрысціянскіх святынях выліліся ў кнігу, ва ўступным слове якой, звяртаючыся да чытача, аўтар з папрокам піша: «І ў нашыя дні хрысціянскае духавенства Беларусі працягвае здзіўляць увесь цывілізаваны свет сваім упартым нежаданнем пусціць у храмы беларускае слова, весці на ім культурна-асветніцкую працу з вернікамі» [10, с. 4]. Паважаны даследчык мае рацыю. Разам з тым, відаць, нельга трактаваць праблему так адназначна. Гісторыя сведчыць, што на працягу двух стагоддзяў — ХІХ і ХХ — у асяродку хрысціянскага духавенства Беларусі час ад часу з’яўляліся святары, што здзіўлялі сваёй упартасцю ў другім — перамагаючы ўсе перашкоды, ужывалі родную беларускую мову ў набажэнстве.
«Крыкам збалелай душы» назвалі ліст каталіцкага святара Уладзіслава Чарняўскага аб становішчы рыма-каталіцкага касцёла ў Беларусі, дасланы ў 1987 г. на міжнародную канферэнцыю ў Лодзі «Беларусы, літоўцы, украінцы, палякі — перадумовы пагаднення» [19, с. 1]. Шмат прыкрасцяў і пакут за ўвядзенне ў набажэнства беларускай мовы прыйшлося яму перанесці ад тых, ад каго чакаў ён падтрымкі і дапамогі — іншых каталіцкіх святароў. Вось і нарадзіліся ў душы беларускага святара словы, што не могуць не ўзрушыць: «Чужыя пацеры, чужая царква, чужая вера, чужы святар, чужая Маці Божая і Госпад Бог чужы, або прынамсі польскі» [19, с. 1]. Характарызуючы рэлігійную сітуацыю ў Беларусі на пачатку ХХ ст. і пазней, ён з роспаччу адзначае, што пасля Першай сусветнай вайны не далі адрадзіцца беларускаму народу: «Хто? Браты-суседзі. Славяне. «Браты ў Хрысце»… Там на «рускай веры» вырасла бязбожжа — атэізм, тут «польская вера» заткнула рот «братам у Хрысце» — Беларусам» [19, с. 1].
Грамадская дыскусія 60-х гг. ХІХ ст. па пытанні ўвядзення рускай мовы ў каталіцкі касцёл Беларусі атрымала даволі шырокае асвятленне ў гістарычнай літаратуры як з боку сучаснікаў тых падзей, так і з боку сучаснай айчыннай гістарыяграфіі. Тым не менш ёсць патрэба звярнуць на яе ўвагу, каб зрабіць параўнальны аналіз з той дыскусіяй, што разгарнулася ў канцы ХХ ст. Аналіз сведчыць, што моўная праблема засталася такой жа вострай для нашай тэрыторыі, як і раней. Многае мянялася з цягам часу. І перш за ўсё адносіны да самой рэлігіі і царквы. Але калі на постсавецкай прасторы пачалося рэлігійнае адраджэнне, то разам з вяртаннем хрысціянскіх каштоўнасцей вярнуліся (праўда, у некалькі іншай трактоўцы) і старыя праблемы. У чым жа бачыцца падабенства і рознае ў самой праблеме канца ХІХ — пачатку ХХ ст. і канца ХХ — пачатку ХХІ ст. і ў гістарыяграфічных падыходах да яе асвятлення?
Спачатку аб самой праблеме. На нашу думку, яе вастрыня засталася, дзякуючы таму што засталася аснова, база, на якой яна выспявала. База гэтая — нацыянальны акрас, характар рыма-каталіцкага касцёла і праваслаўнай царквы ў Беларусі. Формула «католік — паляк», «праваслаўны — рускі», стаўшая ў ХІХ ст. класічнай для нашай тэрыторыі, не простая ідэалагічная выдумка. Яна мела пад сабой рэальны падмурак.
За тыя стагоддзі, што пражылі беларускія землі, згубіўшы сваю дзяржаўнасць, згубілася і беларуская мова, як прызнак нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў. Не стала лепшай моўная сітуацыя і напрыканцы ХХ ст. Што тычыцца каталіцкага касцёла і праваслаўнай царквы, то і яны па-ранейшаму ўспрымаліся як «польская» і «руская» вера. Відаць, гэта і падштурхнула грамадазнаўцаў і грамадска-палітычных дзеячаў да пошукаў сваёй, «нацыянальнай рэлігіі».
Рознае ў дачыненні да праблемы бачыцца ў той галоўнай мэце, дасягнуць якой меркавалася раней і зараз праз вырашэнне моўнай сітуацыі ў святынях. І калі цяпер галоўнай мэтай у вырашэнні праблемы з’яўляецца ўвядзенне беларускай мовы ў хрысціянскія святыні, то раней мэта была іншай. Па-першае, яна тычылася (у той ці іншай меры) усіх канфесій і рэлігій, акрамя праваслаўнай, прычым у цэнтры спрэчак было пытанне ўвядзення рускай мовы.
Па-другое, розняцца і грамадскія страты — удзельнікі дыскусій. Зараз дыскусію распачала і падтрымлівала беларуская нацыянальна-свядомая інтэлігенцыя, апанентамі якой сталі праваслаўныя святары. Раней у спрэчках удзельнічалі прадстаўнікі расійскага (галоўным чынам, так званага «русского общества в Вильно») грамадства разам з праваслаўным духавенствам — на адным баку1, на другім — абаронцы «польскасці». Галасы на карысць беларускай мовы былі, але вельмі слабыя і нярэдка з наяўнасцю таго ж «русіфікатарскага» паху. Аб гэтым далей.
Такім чынам, праблема ўвядзення рускай мовы ў каталіцкае набажэнства яшчэ на стадыі яе тэарэтычнай прапрацоўкі выклікала дыскусію сярод сучаснікаў падзей і розныя пункты погляду на яе вырашэнне. Няма адзінства думак сярод даследчыкаў і на сучасным этапе. Разыходжанні, праўда, іншыя. Перш за ўсё — інстытуалізацыя дадзенай праблемы як навуковай і яе інтэгрыраванасць у кола іншых праблем. Ёсць розніца і ў тэрміналогіі. Распаўсюджванне атрымалі два тэрміны: «русіфікацыя» і «распалячванне» касцёла. Рознае і значэнне, што ўкладаецца аўтарамі ў дадзеныя тэрміны.
Сучасная айчынная гістарыяграфія, на маю думку, даволі пераканаўча падае гэтую праблему, як складовую частку дзяржаўнай палітыкі па вырашэнні «польскага пытання» [7]. Хаця думка гэтая не новая. Яна з’явілася ў беларускай гістарыяграфіі раней. С. М. Самбук у кнізе «Политика царизма в Белоруссии во второй половине ХІХ века», разглядаючы праблему «самаўладдзе і шляхта», звярнула ўвагу на тое, што палітыка ўрада Расійскай імперыі па абмежаванні ў дзейнасці і правах рымска-каталіцкай царквы ажыццяўлялася скрозь прызму атаясамлення веравызнання з нацыянальнасцю [12, с. 40]. Пытанне аб увядзенні рускай мовы ў касцёльнае набажэнства не закранаецца ў кнізе, але канцэптуальна яно ўпісваецца ў сюжэт, які характарызуе канфесійную палітыку ўрада Расійскай імперыі з канца 60-х гг. як «стремление облечь свое вмешательство в дела церкви в более мягкие формы» [12, с. 89].
Так, у параўнанні з рэпрэсіўнымі мерамі супраць касцёла адразу пасля паўстання, настойлівымі спробамі ўмяшацца ва ўнутрыкасцёльныя справы і нават у дагматы веры гэта былі і на самой справе больш «мяккія» меры. Але па сутнасці мянялася толькі тактыка барацьбы. Мэта заставалася ранейшай. Гэтая думка праходзіць у кнізе «Канфесіі на Беларусі (канец ХVIII—ХХ ст.): «Пасля таго, як было падаўлена паўстанне 1863 г., палітыка царызма на беларускіх землях прыняла жорсткую накіраванасць на зацвярджэнне тут рускіх дзяржаўных асноў» [6, с. 71]. Дзеля гэтага, адзначаецца ў кнізе, трэба было задзейнічаць дзве сілы: праваслаўную царкву (як апору ў правядзенні дадзенай палітыкі) і каталіцкі касцёл (як сілу, якую трэба было нейтралізаваць). Упершыню ў гістарыяграфіі планы, накіраваныя на «распалячванне» касцёла, разглядаюцца ў дадзенай кнізе як адно са звенняў абмежавальнай палітыкі царскага ўрада на тэрыторыі беларуска-літоўскіх губерняў2. Бо расійская дасавецкая гістарыяграфія, звяртаючыся да праблемы, ставіла на мэце даць ідэалагічнае абгрунтаванне неабходнасці яе вырашэння. Савецкая гістарыяграфія не звяртала ўвагу на гэты аспект, практычна выключыўшы гісторыю канфесій са сваіх даследчыцкіх праблем.
Генезіс уяўленняў у беларускай гістарыяграфіі аб ролі і месцы каталіцкага касцёла ў праблеме «паланізацыі беларускіх зямель» у перыяд іх знаходжання ў складзе Расійскай імперыі, а пазней у вырашэнні «польскага пытання» даецца ў кнізе А. Смаленчука [13, с. 19—21]. Даследчык этнічнай гісторыі Беларусі П. Церашковіч лічыць, што «именно политика российской администрации оказывала наибольшее влияние на этнонациональные изменения второй половины ХІХ в.». Пры гэтым найбольш эфектыўным яе напрамкам аўтар лічыць той, які «условно можно было назвать «декатолизацией — православизацией» [17, с. 134].
Зыходзячы з вышэйсказанага, тэрмін «распалячванне» падаецца больш карэктным для навуковага ўжывання. Бо, па-першае, ён выкрывае стратэгічны накірунак палітыкі Расійскай дзяржавы, адлюстроўвае сутнасць праблемы. Па-другое, гэты тэрмін больш шматгранны і не абмяжоўваецца толькі моўным і рэлігійным аспектамі (хаця, мабыць, і стрыжнявымі на тым этапе) праблемы3. Што пацвярджаецца гістарычнымі фактамі.
Праціўнікі ўвядзення рускай мовы ў каталіцкае набажэнства бачылі ў гэтым не толькі рэлігійныя моманты. Так, адзін з іх (І. Аксакаў) выказаў свае меркаванні ў шэрагу артыкулаў, якія былі надрукаваны ў газеце «Москва» ў 1867 г. У адным з артыкулаў ён пісаў: «В языке не вся народность. Предания, созданные историей, понятия и побуждения, этими преданиями воспитанные и к языку большей частью равнодушные — вот в чем главным образом состоит народность и на чем она держится. На основании уже этой общей истины вопрос вероисповедный в Западном крае не может быть отстранен от вопроса о народности» [18, с. 63—64].
Праціўнікі ўвядзення ў касцёл рускай мовы лічылі, што пытанне трэба вырашаць у комплексе. Яны ўзгадвалі тры сродкі, якімі, на іх думку, карысталіся палякі для апалячання рускага народа (мелася на ўвазе беларускае насельніцтва каталіцкага веравызнання. — В. Я.). Гэта, па-першае, польскі маёнтак з польскім памешчыкам, польскай мовай і штодзённасцю. Па-другое, польская тайная школа. І па-трэцяе, польскі касцёл з польскім ксяндзом, польскім малітоўнікам і польскай пропаведдзю. Усе тры сродкі моцныя, але найбольш моцны з іх — польскі касцёл, бо ён мае «божественный авторитет» [18, с. 12].
Засяродзіць увагу на дадзеным аспекце праблемы нас прымусіла наяўнасць розных пунктаў погляду на яе ў гістарыяграфіі. Сказанае вышэй, што сучасная беларуская гістарыяграфія даволі пераканаўча падае гэтую праблему, як складовую частку дзяржаўнай палітыкі па вырашэнні «польскага пытання», не азначае адсутнасці іншых падыходаў. Так, даследчык А. Бендзін лічыць, што ў Расійскай імперыі наогул адсутнічала падстава для правядзення абмежавальнай палітыкі ў дачыненні да каталіцкага касцёла, бо «организующим принципом российской политики в отношении присоединяемых народов была не этническая, не религиозная, а социальная ассимиляция…» [2, с. 125]. Такім чынам, сцвярджае ён, у Расійскай імперыі «…отсутствовало жесткое противопоставление подданных, принадлежащих к государственной Русской Церкви, официально называемой в качестве «первенствующей и господствующей», всем остальным конфессиям и религиям» [2, с. 125].
Ці адпавядала гэта рэчаіснасці? Звернемся да думак тых, хто жыў у пачатку ХХ ст. на гэтай тэрыторыі. Вось што пісаў на гэтую тэму вядомы дзеяч беларускага нацыянальнага адраджэння Антон Луцкевіч4: «Правительство решило уничтожить здесь все польское, считая Белоруссию «искони русским краем», а так как признаки национальные и вероисповедальные часто смешиваются и даже отождествляются, то все репрессии направлялись одновременно против поляков и против всех вообще католиков, следовательно и против части католической белорусов» [3, с. 66].
І яшчэ адна невялікая вытрымка з «Всеподданнейшего отчета…» віленскага, гродзенскага і ковенскага генерал-губернатара П. Святаполк-Мірскага Мікалаю ІІ: «Роковые обстоятельства и условия жизни местного населения вынуждали Правительство при издании тех или иных льготных или ограничительных законов по землевладению в Северо-Западном крае придерживаться принципов не народности, а вероисповедания… Став с 1863/1684 года упорно на точку зрения разделения местного населения на две категории: часть православную и часть католическую, Правительство наше было, без сомнения, затруднено в решении многих весьма важных для края вопросов…» [1, с. 99].
Вылучаючы агульныя тэндэнцыі сучаснай літоўскай гістарыяграфіі па праблеме канфесійнай палітыкі Расійскай імперыі ў Літве і Беларусі, даследчык Д. Сталюнас адзначыў на міжнароднай канферэнцыі, якая адбылася ў Вільні 2—3 кастрычніка 2003 г., што Расійская імперыя з самага пачатку мела паслядоўную палітыку, накіраваную на ліквідацыю каталіцтва. Гэтая лінія праходзіла і ў яго дакладзе «Роль имперской власти в процессе массового обращения католиков в православие в 60-е гг. ХІХ в.». У ім ён адзначае, што падобныя памкненні меліся не толькі ва ўрадавых структурах, але і ў расійскім грамадстве. У 60-я гг. ХІХ ст., адзначае Д. Сталюнас, былі «заметны попытки разъединения католицизма и польской национальности…» [16, с. 308].
У дачыненні да беларускага насельніцтва, лічыць ён, «местные чиновники и отчасти православное духовенство стремились к обращению в православие всех белорусов-католиков. Поэтому использовались не только поощрительные, но и принудительные меры» [16, с. 344].
Польская гістарыяграфія таксама разглядае моўную праблему ў каталіцкім касцёле ў якасці складовай часткі дзяржаўнай палітыкі Расійскай імперыі на далучаных землях. Менавіта ў палітычным становішчы зямель ВКЛ бачаць карані моўнай праблемы ў касцёле прадстаўнікі польскай гістарыяграфіі. Як у літоўскім, так і ў беларускім выпадку, лічаць яны, «былі то справы narodowуscowe, што мелі свой адбітак на касцёльнай арэне» [21, с. 94].
Аналіз поглядаў сучасных расійскіх гісторыкаў на праблему палітыкі Расійскай імперыі ў дачыненні да Паўночна-Заходняга краю даецца ў кнізе А. Камзолавай «Политика самодержавия в Северо-Западном крае в эпоху Великих реформ». Агульнае ў іх работах яна бачыць у адмаўленні ад «однозначно негативных оценок» гэтай палітыкі [8, с. 11]. Што тычыцца нацыянальнай палітыкі, даследчыца адзначае: «Как зарубежные, так и отечественные (расійскія. — В. Я.) исследователи приходят к заключению, что не существовало единой политики «русификации» в масштабах всей Российской империи, как не было у русского правительства и общего «руководящего плана» в отношении ассимиляции нерусских народов. Существовала лишь общая долгосрочная стратегия» [8, с. 10]. Увядзенне рускай мовы замест польскай у каталіцкае набажэнства даследчыца лічыць найбольш прыкметнай мерай канфесійнай палітыкі апошняй трэці ХІХ ст. [8, с. 319]. Аналізуючы падзеі скрозь прызму дзейнасці мясцовай адміністрацыі, яна прыходзіць да высновы, што ініцыятыва віленскага генерал-губернатара Патапава аб замене польскай мовы рускай грунтавалася на імкненні вывесці дадзеную праблему за межы нацыянальнай палітыкі: «…именно язык, а не вера, должен был стать одним из факторов русификации Северо-Западного края, способствуя, как говорилось в официальных документах, разъединению вопроса религиозного от вопроса о народности» [8, с. 321].
Метадалагічныя падыходы сучаснай расійскай гістарыяграфіі да вырашэння праблемы моўнай палітыкі ў Расійскай імперыі прапаноўвае навуковы часопіс «Ab Imperio». Другі нумар часопіса за 2005 г. прысвечаны тэме «Языки самоописания империи и нации». Галоўны матыў нумара (па ацэнцы падыходаў рэдакцыі часопіса і артыкулаў расійскіх аўтараў) заключаецца ў тым, што прадуманай, мэтанакіраванай моўнай палітыкі ў Расійскай імперыі наогул не было. У адказах прафесара У. Алпатава прадстаўніку рэдакцыі прагучала такая думка: «…целенаправленного и осознанного поворота к национальной политике в области языка в истории нашего государства никогда не было. В царской России, конечно, русификация шла, иногда бывали очень решительные попытки обрусения. …Но, с другой стороны, до того, чтобы превратить всех подданных Росийской империи в русских, было далеко. И, конечно, такая цель на ближайшую перспективу не ставилась» [5, с. 115—116]. Сярод тых тэрыторый, на якія распаўсюджваліся «решительные попытки обрусения», былі, зразумела, і беларускія землі. Адмаўляючы ў цэлым наяўнасць мэтанакіраванай моўнай імперскай палітыкі і свядомую сувязь яе з палітыкай нацыянальнай, У. Алпатаў тым не менш адзначае, што моўная палітыка ў Расіі была рознай. Залежыла гэта ад розных фактараў, сярод якіх ён вылучае два галоўныя. Першы — імкненне да асіміляцыі. Прычым, калі ў дачыненні да насельніцтва Сярэдняй Азіі або Поўначы такая задача не ставілася, то ў дачыненні да беларусаў і ўкраінцаў «вопрос ставился даже не в плане ассимиляции, а в плане постепенного стирания различий внутри русского этноса». Другі фактар — страх сепаратызму. У дадзеным выпадку размова ідзе аб польскім сепаратызме, дзе важную ролю адыгрываў рэлігійны фактар. Не адмаўляе У. Алпатаў і тое, што «на западе Российской империи политика бывала очень жесткой, особенно во времена Александра Второго…» [5, с. 105]. Праўда, нічога асаблівага ў гэтым аўтар не бачыць, больш таго — такі падыход, на яго думку, добра ўпісваўся ў агульнаеўрапейскі кантэкст: «…в это время и в большинстве европейских стран языковая политика в отношении меньшинств была очень жесткой…» [5, с. 105].
«Імперскі падыход» да бачання і вырашэння праблемы дэманструе і другі прадстаўнік сучаснай расійскай гістарыяграфіі М. Даўбілаў. Ён прапанаваў паглядзець на праблему ўвядзення рускай мовы ў каталіцкае дадатковае набажэнства як на адно са звёнаў у ланцугу «вялікіх рэформаў», вылучыўшы канчатковую мэту — вызваленне ад ўлады Папы Рымскага і магчымасць непасрэднага ўздзеяння на рымскіх католікаў імперыі5. Тэарэтычнае абгрунтаванне гэтай думкі мы знаходзім у ягоным артыкуле «Превратности кириллизации: запрет латиницы и бюрократическая русификация литовцев в виленском генерал-губернаторстве в 1864—1882 гг.». У артыкуле адзначаецца: «В процессе подготовки и проведения реформ модернизировались глубинные представления о самих задачах государства, его управленческом потенциале, об интенсивности коммуникации и плотности контакта между агентами власти и подданными. Мерилом эффективности управления становится способность властей неопосредованно воздействовать на значительные, более или менее гомогенные группы населения, являющиеся объектом статистического учета по разным параметрам — демографическим, вероисповедным, языковым и пр.» [4, с. 226].
Падзеі 1905—1907 гг. спрыялі абуджэнню рэлігіёзна-нацыянальнага руху, што паставіла перад урадам Расійскай імперыі шэраг новых праблем. За перыяд першай расійскай рэвалюцыі было прынята больш 20 законаў і пастаноў па рэлігійным пытанні. Асобае месца сярод гэтых заканадаўчых актаў займае закон ад 17 красавіка 1905 г. У дачыненні да моўнага пытання ў законе гаварылася: «Признать, что во всякого рода учебных заведениях в случае преподавания в них закона Божия инославных христианских исповеданий таковое ведется на природном языке учащихся, причем преподавание это должно быть поручаемо духовным лицам подлежащего исповедания и, только при отсутствии их, светским учителям того же исповедания» [11, с. 258].
Такім чынам, сама пастаноўка пытання — «прыродная мова» — выклікала новы аспект праблемы, які раней амаль не адчуваўся, — увядзенне ў жыццё католікаў-беларусаў (у тым ліку і касцёльнае) беларускай мовы. Гэты аспект праблемы, хаця і не атрымаў да гэтага часу належнага навуковага асэнсавання, усё ж час ад часу выклікаў і працягвае выклікаць цікавасць гісторыкаў як айчынных, так і замежных.
Сярод тых, хто першымі засяродзілі сваю ўвагу на дадзенай праблеме, прыкметнае месца займае ксёндз А. Станкевіч. У кнізе «Родная мова ў святынях» ён разглядае праблему галоўным чынам праз лёсы каталіцкіх святароў. З пункту погляду сучаснай гістарыяграфіі гэтая кніжка не з’яўляецца навуковым даследаваннем. Гэта расказ пра падзеі, сучаснікам многіх з якіх быў ён сам. Але тыя, няхай і нешматлікія моманты, да якіх ён звяртаецца, даюць магчымасць узняць такія недаследаваныя аспекты праблемы, як роля і месца, што займала моўнае пытанне ў касцёле не толькі ва ўнутранай, але і знешняй палітыцы Расійскай імперыі, дакладней, ва ўзаемаадносінах Санкт-Пецярбурга і Рыма, а таксама месца ў ёй беларускай мовы6. А. Станкевіч прыводзіць дакумент аб звароце царскага ўрада ў Рым з просьбай «скасаваць сваю забарону ад 11.07.1877 г. аб увядзенні расійскай мовы ў касцёл нашага краю без згоды на гэта Св. Айца». Каталіцкія епіскапы Расійскай імперыі атрымалі адказ, які тлумачыў пазіцыю Рыма ў дадзеным пытанні ў новых умовах. Дакумент гэты знойдзены намі ў Расійскім дзяржаўным гістарычным архіве, і мы маем магчымасць самі пераканацца ў тых зменах, што адбыліся ў поглядах Рымскай курыі ў дачыненні да рускай мовы.
ПОСЛАНИЕ
Папского Статс-Секретаря к римско-католическим епископам России относительно языка в римско-католическом дополнительном богослужении
Рим. Октябрь. 1906 г.
«Апостольский престол, всегда заботясь о спасении душ… во все времена допускал, чтобы каждый народ мог пользоваться родным языком при отправлении того, что называется дополнительным богослужением (т. е. проповеди слова Божия, катехизис, вопросы при совершении крещения и брака и другое в том же роде).
Теперь же, с наступившей в Российской империи переменой вероисповедных условий и при данной каждому возможности вступить в Римскую церковь, легко можно предвидеть, что с помощью Бога некоторые из русского народа соединятся с католическим исповеданием. Поэтому, чтобы устранить всякого рода двусмысленные явления и предупредить могущие возникнуть затруднения, Его Святейшество повелел объявить нижеследующее:
Вышеупомянутый документ Св. Конгрегации7 составляет лишь ответ, данный на вопрос по частному случаю.
Не запрещается, чтобы ответы, даваемые при совершении крещения или брака русскими воспреемниками и брачующимися, произносились на русском языке. Что же касается проповеди слова Божия, Катехизиса, молитв и набожных песен, то вообще должен употребляться тот язык, который принадлежит большей части населения или по крайней мере язык той группы верующих, которой особенно принадлежит данная церковь»
РДГА у С. -Пецярбурзе, ф. 821, воп. 125, спр. 278, арк. 46.
Відавочна, што галоўнай прычынай гэтых зменаў з’яўляецца магчымасць расшырэння ўплыву рымска-каталіцкай царквы на рускамоўнае насельніцтва імперыі. Разам з тым, адзначае А. Станкевіч, расійскі ўрад быў незадаволены неадназначнасцю адказа і імкненнем Рыма трымаць пытанне пад сваім кантролем, таму накіраваў другі ліст з просьбай аб увядзенні ў дадатковае набажэнства беларускай і ўкраінскай мовы, «спадзяючыся праз гэтыя мовы лягчэй увесці ў касцёл мову расійскую» [9, с. 72]. Гэты дакумент і адказ на яго з боку Рыма да гэтага часу невядомы айчыннай гістарыяграфіі, таму лічу неабходным спыніцца на гэтым моманце і перадаць развіццё падзей словамі А. Станкевіча. Ён сцвярджае, што 29 чэрвеня 1907 г. кардынал Мэры дэль Валь накіраваў у адрас рыма-каталіцкіх епіскапаў ліст, у якім высвятлялася, дзе і калі можна было ўжываць у касцёлах мову беларускую і ўкраінскую: «…Цяпер расійскі ўрад прадставіў новую падобную справу, што тычыцца жыхароў тых правінцый, якія завуцца Беларуссю і Маларуссю, каб гэтыя так жа ў дадатковым набажэнстве маглі карыстацца сваім дыялектам (гутаркай). Вось жа ў якіх парафіях мае быць ужываная беларуская ці маларасійская гутарка, з волі саміх жыхароў трэба даведацца, такім аднак спосабам, што калі паўстане непаразуменне між духавенствам і веруючымі, каб справа была перададзена найвышэйшаму суду Апостальскай Сталіцы» [9, с. 71—72]. Аналіз гэтага дакумента і тое, як ён быў успрыняты каталіцкім духавенствам, — справа далейшага вывучэння дадзенай праблемы.
Яшчэ некалькі гадоў назад невялікі і даволі разрознены матэрыял не даваў магчымасці вылучыць дадзены аспект у асобны навуковы накірунак. Гістарыяграфія валодала нешматлікімі фактамі, галоўным чынам з твораў А. Станкевіча, і яго сверджаннем, што «на працягу ўсяго ХІХ ст. беларуская мова мела, хаця і вельмі сціплае, месца ў беларускім касцёле, каб у пачатку ХХ ст. заняць ужо месца больш пачэснае» [9, с. 71]. А вось што хавалася за гэтым «вельмі сціплым» месцам, акрамя дзейнасці асобных ксяндзоў-беларусаў, было невядома. Не кажучы ўжо пра суцэльны малюнак таго, як беларуская мова змагалася за свае правы ў касцёле. І хаця гэты аспект праблемы яшчэ чакае свайго глыбокага даследавання, пачатак яму ўжо пакладзены. І пакладзены агульнымі намаганнямі беларускіх і літоўскіх гісторыкаў.
У артыкуле літоўскага гісторыка Д. Сталюнаса «Границы в пограничье: белорусы и этнолингвистическая политика Российской империи на западных окраинах в период великих реформ» звяртаецца ўвага на той факт, што калі ў 1848 г. Мікалай І забараніў ужыванне рускай мовы ў набажэнстве «замежных» веравызнанняў, забарона гэтая не тычылася моваў «прочих наречий» і маларасійскай [15, с. 288]. І можна пагадзіцца з даследчыкам, што прыклады ўжывання ў той час беларускай мовы ў каталіцкім набажэнстве не з’яўляліся выказваннем «белорусофильских побуждений», а простай неабходнасцю — беларусы не разумелі іншых моў. Пераканаўчай падаецца і ацэнка Д. Сталюнаса матывацыі прапановы папячыцеля Віленскай навучальнай акругі А. Шырынскага-Шыхматава аб замене польскай мовы ў каталіцкім набажэнстве (там, дзе жыў «народ русский») мясцовым дыялектам. «Учитывая, — піша Сталюнас, — взгляды А. Ширинского-Шихматова на допущение белорусского языка в начальных школах и издание «Разсказов на белорусском наречіи», можно утверждать, и в этом случае белорусский язык рассматривался только как временная мера, которая должна проложить путь русскому языку» [15, с. 289]. Разам з тым супярэчлівым падаецца тэзіс гэтага гісторыка ў дачыненні да другой паловы ХІХ ст., што з пачаткам «Вялікіх рэформ» сітуацыя змянілася: «Институализация «белорусского наречия» (в школе, костеле и т. д.) могла разрушить концепцию триединой русской нации» [15, с. 290]. І справа не ў самой тэзе — тэарэтычна яна падаецца даволі прывабнай. А ў тым, што аб інстытуалізацыі беларускай мовы ў той час гаварыць заўчасна: яшчэ не наспела сітуацыя ні ў беларускім грамадстве, ні ў разуменні грамадства расійскага. Упэўненасць жа ў трыадзінстве рускай нацыі была настолькі моцнай, што сумніву не падвяргалася і магчымасць яе падарваць не бачылася. Гэтая перакананасць (у тым ці іншым выглядзе) дайшла аж да сённяшняга дня — ці не лепшае таму пацвярджэнне? На карысць дадзенай гіпотэзе граюць і сведчанні аб тым, што беларуская мова ў касцёле ў ХІХ ст. — «толькі эпізоды моўна-канфесійнай сітуацыі таго часу» [14, с. 145]. А вось што тычыцца таго, што «перспектыва беларускамоўнага касцёла пужала ўлады і праваслаўную царкву», то гэты аспект, думаецца, патрабуе больш глыбокага аналізу.
Супярэчлівыя факты, вядомыя сучаснай гістарыяграфіі (нават тая невялікая колькасць, што прыведзена ў дадзеным тэксце), сведчаць, што ўсё было не так проста і адназначна. І калі ў першыя часы знаходжання беларускіх зямель у складзе Расійскай імперыі ўлады і праваслаўная царква чураліся беларускай мовы галоўным чынам з-за лацінскага шрыфту, баючыся, што пад відам беларускай будзе ўмацоўвацца мова польская і польскамоўны рыма-каталіцкі касцёл, то з увядзеннем кірыліцы гэтая праблема адпала. І мове беларускай надавалася толькі значэнне «мясцовага дыялекта», што сведчыла не аб «польскаці», а аб «рускасці» яе носьбіта. І бачылася яна ўладам толькі ў выглядзе «часовага мастка» для беларусаў-католікаў для пераходу ад польскай да рускай мовы. Менавіта так я разумею той факт, што ў 1848 г. забарона на рускую мову ў каталіцкім касцёле не распаўсюджвалася на беларускую. Так я разумею і прапановы Шырынскага-Шыхматава і перакананні ў сваёй «беларускасці» галоўнага русіфікатара беларускага касцёла Ф. Сянчыкоўскага; дазвол на выкладанне Закона Божага на «прыроднай» мове для дзяцей-католікаў згодна з указам 17 красавіка 1905 г.; зварот урада Расійскай імперыі да Папы Рымскага з просьбай дазволіць увядзенне ў каталіцкае набажэнства беларускай (і маларасійскай) мовы (1907 г.). Хаця і не выключаю, што больш глыбокае даследаванне гэтай праблемы можа ўнесці карэктывы ў яе разуменне і трактоўку.
Такім чынам, гістарыяграфічны аналіз моўнай праблемы ў каталіцкім касцёле Беларусі ў 60-я гг. ХІХ — пачатку ХХ ст. сведчыць аб даволі высокай навуковай цікавасці да яе як з боку айчыннай, так і замежнай гістарыяграфіі. Але, адзначаючы выпрацоўку на сучасны момант агульнапрынятых пунктаў погляду на розныя аспекты праблемы ў айчыннай гістарыяграфіі, неабходна адзначыць і наяўнасць некаторых момантаў, што «не ўпісваюцца» ў гэтыя рамкі. Прычына гэтага бачыцца ў адсутнасці грунтоўнага аналізу асобных аспектаў праблемы на першым этапе яе распрацоўкі (этапе выяўлення і збору эмпірычнага матэрыялу) і знаходжанні гэтых аўтараў пад відавочным уплывам расійскай гістарыяграфіі. Што тычыцца непасрэдна сучаснай расійскай гістарыяграфіі, то ў большасці сваёй яна застаецца на пазіцыях захавання «адзінай і непадзельнай Расіі», апраўдання імперскіх метадаў кіравання шматлікімі нацыямі і народнасцямі, што ўваходзілі ў склад еўрапейска-азіяцкай імперыі Раманавых.
1Маючы адну мэту — русіфікацыю беларускага каталіцкага насельніцтва, — прадстаўнікі расійскага грамадства тым не менш разыходзіліся ў поглядах на яе ажыццяўленне. Яскрава вылучыліся дзве канцэпцыі. Прыхільнікі першай лічылі, што касцёл павінен заставацца польскамоўным (сярод іх М. Каяловіч, І. Аксакаў, праўда, у далейшым апошні змяніў свае погляды), гаварылі, што ўвядзенне ў касцёл рускай мовы механічна зробіць раўнапраўным становішча каталіцтва і палякаў з праваслаўнымі. А гэта не будзе спрыяць праваслаўю і русізму ў краі. Прыхільнікі распалячвання касцёла (М. Каткоў, П. Бацюшкаў і інш.) сцвярджалі, што беларусы — гэта тыя ж рускія і іх трэба абараніць ад паланізацыі і паступова русіфікаваць, каб у хуткім часе схіліць у праваслаўе.
Як адзначае літоўскі даследчык Д. Сталюнас, у расійскім афіцыйным і грамадскім дыскурсах 1860-х гг. «выкристаллизировались» дзве канцэпцыі нацыянальнай ідэнтыфікацыі. Адна частка прытрымлівася «традиционного понимания русскости, главным критерием национальной идентификации считая религию. Однако после так называемого Польского или Январского восстания 1863—1864 гг. в российский общественный и официальный дискурс всё активнее стало проникать более модерное понимание национальной идентичности, объявлявшее главным атрибутом национальности уже не религию, но язык…» // Д. Сталюнас. Идентификация, язык и алфавит литовцев в российской национальной политике 1860-х годов // Ab imperio. № 2, 2005. С. 228.
2Папярэдне гэтая думка была апрабіравана аўтарам — В. Яноўскай (Грыгор’евай) — у 1996 г. на міжнародным хрысціянскім кангрэсе ў Любліне і атрымала падтрымку з боку польскага каталіцкага гісторыка М. Радвана, які таксама займаўся праблемамі канфесійнай палітыкі Расійскай імперыі на далучаных землях у ХІХ — пачатку ХХ ст. Гл.: Grigorjeva V. The Russifikation of the Roman Catholik Church in Belorussia (the Second Haft of the 19h and Beginning of the 20th Centuries) // Churches — States — Nations. Lublin, 2000.
3Прадстаўляе цікавасць у сувязі з вышэйсказаным трактоўка тэрміна «русіфікацыя» («zruszcrenie») аўтарамі кнігі «O języku rosijskim w nabożeństwie katolickiém». Найперш, лічаць аўтары, гэта ўвядзенне рускай мовы. Згодна з памкненнямі расійскага ўрада, мова павінна стаць пануючай у заходніх губернях (як у Маскве, Пецярбурзе і г. д.) у войску, школах, прыватным жыцці і нават у касцёле. Русіфікацыя, адзначаецца далей, вядзе за сабой «раскаталічванне» краю, дзе, як лічыць расійская грамадская думка, рэлігіяй прыроднай з’яўляецца праваслаўе.
4Рукапіс артыкула А. Луцкевіча быў знойдзены А. Смалянчуком у аддзеле рукапісаў ЦБ АН Літвы. Артыкул датуецца 1910—1911 гг. У 1998 г. ён быў у поўнай адпаведнасці з арыгіналам надрукаваны ў «Гістарычным альманаху», № 1.
5Гэтыя думкі былі агучаны ім на вышэйзгаданай канферэнцыі ў Вільні ў 2003 г. у дакладзе «Бюрократические дискуссии о проекте введения русского языка в католическое богослужение (1860-е гг.) ». Даклад, на жаль, не ўвайшоў у матэрыялы канферэнцыі.
6Гэтыя аспекты, у тым або іншым ракурсе і аб’ёме, прысутнічаюць амаль ва ўсіх працах, што тычацца моўнага пытання ў касцёле. Але сістэмнага даследавання па іх пакуль што не маецца ні ў айчыннай, ні ў замежнай гістарыяграфіі.
7Маецца на ўвазе Дэкрэт Кангрэгацыі інквізіцыі ад 11 ліпеня 1877 г., які не ўхваляў увядзенне рускай мовы ў дадатковае набажэнства. Адносна дадзенай «забароны» або «неухвалення» з боку Св. Кангрэгацыі сярод царкоўных гісторыкаў Польшчы існуе думка, што такога дакумента не было. І што пасланне Папскага Статс-Сакратара несапраўднае. Але праца ў архівах Мінска, Вільні, С. -Пецярбурга з дакументамі 70-х гг. ХІХ — пачатку ХХ ст., выяўленне не толькі дадзенага дакумента, але і шматлікіх ускосных даных сведчыць на карысць таго, што падзеі гэтыя мелі месца.
Литература
1. Беларускі гістарычны часопіс. 1997. № 2. (Сам дакумент знаходзіцца ў РДГА ў С. -Пецярбурзе. Быў знойдзены і падрыхтаваны да друку беларускімі гісторыкамі М. Бічом і В. Пічуковым.)
2. Бендин А. Ю. Православная Церковь и проблемы формирования русского национального самосознания: особенности белорусского опыта (конец ХІХ — начало ХХ в.) // Россия и Беларусь: от века ХІХ к веку ХХІ. Брест, 2004.
3. Гістарычны альманах. 1998. № 1.
4. Долбилов М. «Превратности кириллизации: запрет латиницы и бюрократическая русификация литовцев в виленском генерал-губернаторстве в 1864—1882 гг.» // Ab Imperio. 2005. № 2.
5. Интервью с Владимиром Алпатовым «В современной России нет определённой языковой политики…» // Ab Imperio. 2005. № 2.
6. Канфесіі на Беларусі (канец ХVIII—ХХ ст.). Мн., 1998.
7. Канфесіі на Беларусі (канец ХVIII—ХХ ст.). Мн., 1998; Смалянчук А. Ф. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй: польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864 — 1917 гг. Гродна, 2001; Токць С. М. Беларуская вёска на мяжы эпох змены этнічнай самасвядомасці сялянства ва ўмовах распаду традыцыйнага аграрнага грамадства (на матэрыялах Гродзеншчыны ХІХ — першай трэці ХХ ст.). Гродна, 2002; Яноўская В. В. Хрысціянская царква ў Беларусі ў 1863—1914 гг. Мн., 2002; Терешкович П. В. Этническая история Беларуси ХІХ — начала ХХ в. Мн., 2004.
8. Комзолова А. А. Политика самодержавия в Северо-Западном крае в эпоху Великих реформ. М., 2005.
9. Ks. Ad. Stankiewicz. Rodnaja mowa u światyniach. Wilnia. 1929.
10. Лыч Леанід. Хрысціянства ў этнакультурным жыцці Беларусі (ад старажытнасці да 1917 г.). Віцебск, 2005.
11. Полное собрание законов Российской империи. Т. ХХV. 1905. Отд. 1. СПб., 1909.
12. Самбук С. М. Политика царизма в Белоруссии во второй половине ХІХ века. Мн., 1980.
13. Смалянчук А. Ф. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй: польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864—1917 гг.
14. Смоленчук А. Попытки введения русского языка в католическое богослужение в Минской и Виленской диоцезиях в 60—70-е гг. ХІХ в. // Lietuvių katalikų mokslo akademijos metraš. T. 20. Vilnius, 2002.
15. Сталюнас Д. Границы в пограничье: белорусы и этнолингвистическая политика Российской империи на западных окраинах в период великих реформ // Ab imperio. 2003. № 1.
16. Сталюнас Дарюс. Роль имперской власти в процессе массового обращения католиков в православие в 60-е годы ХІХ столетия // Metraštis ХХІ. Vilnius, 2005.
17. Терешкович П. В. Этническая история Беларуси ХІХ — начала ХХ в. Мн., 2004.
18. Цыт. па: Чихачев Д. Н. Вопрос о располячении костёла в прошлом и настоящем. С. -Петербург, 1913.
19.Чарняўскі Уладзіслаў. Ліст святара аб палажэньні Каталіцкай Царквы ў Беларусі. Лёндан, 1988.
20. O języku rosijskim w nabożeństwie katolickiým. Kraków, 1889.
21. Studia z historii koscioła u Polsce. T. 5. Warszawa, 1979.
Н. М. Сысой. ЗАЙМЕННІК У КУРСЕ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ ЯК ЗАМЕЖНАЙ
(Сборник работ 66-й научной конфкренции  студентов и аспирантов Белорусского государственного университета 18 – 21 мая 2009 г. – Ч. 3. - С. 278 — 281)
Асабовыя займеннікі
У англійскай мове займеннік другой асобы youне дыферэнцыраваны. Таму ў англамоўнай аўдыторыі неабходна пракаментаваць ужыванне займеннікаў ты і вы: займеннік ты ўжываецца пры звароце да членаў сям’і, родных, Бога, сяброў, дзяцей, жывёл; вы – пры звароце да групы асоб ці да однаго дарослага чалавека – да знаёмай ці незнаёмай асобы. У выніку гукавой аманіміі вы – weанглафоны ўзаемазамяняюць займеннікі вы і мы (вы чытаем). Значыць, неабходна падкрэсліць суадносіны: we– мы, вы – you(wearegoing– мы ідзём, youaredoing– вы робіце (ты робіш)). Знаёмім навучэнцаў з ужываннем займенніка мы ў словазлучэнні з творным склонам з прыназоўнікам з. У беларускай мове займеннік мы ў гэтым словазлучэнні ўжываецца ў двух значэннях:
— група асоб, у якую ўваходзіць і сам моўца: мы з выкладчыкам – мы і выкладчык – our teacher and we;
— адзін гаворачы і асоба, якую ён называе: мы з выкладчыкам – я і выкладчык – my teacher and me.
Ужыванне ўскосных склонаў асабовых займеннікаў разглядаецца пры вывучэнні склонаў назоўніка.
Прыналежныя займеннікі
З прыналежнымі займеннікамі мэтазгодна азнаёміць на самым раннім этапе навучання; на прыкладзе словазлучэнняў з імі дэманструем граматычнае значэнне роду назоўнікаў і рэалізацыю дапасавання прыналежных займеннікаў да іх: мой сабака – mydog; мая парта – mydesk; маё дрэва – mytree; мае кнігі – mybooks.
Прыналежныя займеннікі першай і другой асобы тлумачэнняў не патрабуюць: аналагічныя займеннікі ёсць у абедзвюх мовах. Цяжкасці выклікае ўжыванне займенніка свой, які адсутнічае ў англійскай мове:
Даймнесваюкнігу – Give me your book
Ягуляюса сваім сабакам – I am walking with my dog Англафоны блытаюць прыналежныя займеннікі 3-яй асобы і займеннік свой, не адрозніваючы іх семантыку і функцыянаванне: Сашажыве ў Мінску. Ён любіць яго горад. Свой горад вельмі прыгожы. Для дасягнення правільнага ўжывання навучэнцамі прыналежных займеннікаў і займенніка свой неабходна растлумачыць яго значэнне і функцыю. На пачатку можна даць агульнае правіла: займеннік “свой” вызначае прыналежнасць прадмета асобе, выражанай назоўнікам ці займеннікам любой асобы ў функцыі дзейніка:
Я люблю / ты любіш / ён, яна любіць / мы любім / вы любіце / яны любяць сваю матулю. Таму словазлучэнні з займеннікам свой звычайна ўжываюцца ва ўскосных склонах. Ужыванне займенніка свой разглядаецца дыферэнцыравана ў залежнасці ад форм выражэння ўладальніка. Калі ўладальнік выражаны асабовым займеннікам 1-ай ці 2-ой асобы, займеннік свой сінанімічны праналежным займеннікам гэтай асобы: Я люблю маіх / сваіх бацькоў; Вы любіце вашых / сваіх бацькоў. Найбольшыя цяжкасці выклікае ў навучэнцаў ужыванне займенніка свой у сказах, дзе ўладальнік выражаны назоўнікам ці асабовым займеннікам 3-яй асобы. Паведамляем навучэнцам, што ў гэтым выпадку займеннік свой
і прыналежныя займеннікі яго, яе, іх маюць розныя значэнні. Займеннік свой указвае на прыналежнасць прадмета асобе, выражанай у дадзеным сказе назоўнікам (займеннікам) -дзейнікам; займеннікі яго,
яе, іх указваюць на аднесенасць прадмета да іншай асобы: Ваня / ён чытае сваю кнігу (кнігу Вані). У Вані ёсць сябар. Ваня чытае яго кнігу (кнігу сябра). У англійскай мове выкарыстоўваюцца ідэнтычныя зыйменнікі (hisbook).
Замацаванне гэтага матэрыялу праводзім з дапамогай практыкаванняў на ўстаўку займенніка свой ці прыналежных займеннікаў; на пераклад сказаў з прыналежнымі займеннікамі на з англійскай мовы на беларускую.
Трэба звярнуць увагу навучэнцаў на адрозненне ў дыстрыбуцыі прыналежных займеннікаў і патлумачыць гэта несупадзенне іншай функцыяй у супастаўляемых мовах. У беларускай мове прыналежныя займеннікі выражаюць прыналежнасць: Вазьмі мой аловак; Я люблю свайго сябра. Калі прыналежнасць відавочная, прыналежныя займеннікі не ўжываюцца. У англійскай мове пры пашырэнні ўяўлення аб прадмеце замест артыкля ўжываецца прыналежны займеннік: EveryeveningIdomyhomework– Кожны вечар я выконваю хатняе заданне; Iclosedmyeyes– Я заплюшчыў вочы.
Зваротны займеннік сябе
Пра займеннік сябе
паведамляем, што ён не мае формы назоўнага склону і скланяецца як займеннік
ты: цябе – сябе, табе – сабе, цябе – сябе, табой – сабой, аб табе – аб сабе. У англійскай мове займеннік сябе адпавядае аб’ектным формам асабовых займеннікаў з кампанентам self: Ithinkaboutmyself; Hethinkabouthimself. Вызначаем агульнае значэнне займенніка сябе: ён абазначае тую ж асобу ці прадмет, што і дзейнік. У якасці прыкладаў даём спачатку сказы з аднолькавай структурай у абедзвюх мовах:
I want to tell you about myself – Яхачу расказаць вампра сябе;
She thanks herself for her working – Янабылаўдзячна
сабезасваюпрацу;
I am self-satisfied – Язадаволена
сабой.
Мэтазгодна звярнуць увагу на большую частотнасць ужывання займенніка сябе ў беларускай мове ў параўнанні з англійскім кампанентам self, напрыклад: адчуваць сябе – to feel, уключаць усябе – to include.
У англамоўнай аўдыторыі звяртаем увагу на канструкцыю, дзе форма займенніка сябе выражае прыналежнасць неўказанага канкрэтна памяшкання асобе, названай назоўнікам (займеннікам) у функцыі дзейніка: Япайду дасябе. У англійскай мове аналагічнае значэнне выражае канструкцыя з называннем памяшкання (room, house, place) у спалучэнні з прыналежным займеннікам: I’llgotomyplace.
Займеннік гэта
Са структурай сказаў з нязменным займеннікам гэта (Гэта мой сабака; Гэта студэнты) навучэнцы знаёмяцца на самым раннім этапе навучання. Структура аналагічных англійскіх сказаў, акрамя наяўнасці звязкі, адрозніваецца дыферэнцыраванасцю ўказальнага займенніка ў ліку ў адпаведнасці з назоўнікам і выкарыстаннем розных займеннікаў для ўказання блізкасці ці аддаленасці прадмета:
It is my house – This is my house – That is your house.
These are our books – Those are your books.
Указваем англафонам на больш шырокі аб’ём значэння беларускага адпаведніка:
Гэта – this / it, that (is); these, those (are).
Тлумачым таксама ўжыванне займенніка гэта з паясняльным значэннем: У пакой увайшоў мужчына. Гэта быў наш выкладчык. У англійскай мове тут ужываюцца асабовыя займеннікі, адсюль памылка: Увайшоў мужчына. Ён быў наш выкладчык.
Засвоіць такі матэрыял навучэнцы могуць толькі шляхам усведамлення значэнняў на аснове тлумачэнняў выкладчыка і тыповых прыкладаў і мікрасітуацый.
Займеннікі і прыслоўі як, які, так, такі
Паведамляем навучэнцам, што ў беларускай мове ўжыванне слоў як, які, так, такі вызначаецца тым, якой часцінай мовы з’яўляецца слова, да якога яны адносяцца. Каб раскрыць перад навучэнцамі абумоўленасць ужывання гэтых слоў прыналежнасцю да пэўнага класа, прапаноўваем наступныя схемы з адпаведнымі тлумачэннямі, прыводзім прыклады і іх пераклад: як прыслоўе how
кароткі прыметнік how
дзеяслоў (пыт. ск.) how / (клічн. ск.) how
як і поўны прыметнік how
назоўнік (пыт. ск.) what, what kind of
(клічны сказ) what Якцікава ён расказвае!; Якён чытае?; Якён чытае!; Які твор ён чытае?; Які цікавы твор мыпрачыталі!
Так прыслоўе so
кароткі прыметнік so
дзеяслоў so, like that, this way
такі поўны прыметнік so
назоўнік such
Ён расказвае так цікава!; Ён так думае; Я зрабіў гэта так; Ён такі цікавы чалавек!; Мне
падабаецца такі клімат.
Англійскае слова so (так, такі) мае таксама значэнне прыслоўя таму. Англафоны па аналогіі са сваёй мовай накладваюць гэта значэнне і на прыслоўе
так, памылкова выкарыстоўваючы яго для выражэння выніковых адносін: Вы нас запрасілі, так мы прыйшлі. Папярэджваем навучэнцаў, што слова так гэтага значэння не мае.
Параўнальны злучнік як мае адпаведнікі ў англійскай мове – as, like– таму семантызуем іх шляхам перакладу.
Прыводзім таксама наступныя параўнальныя звароіы і іх пераклад: так…як (і) as…as, aswellas; не так …як notsoas; такі …як (і) as…as; не такі …як notso…as.
На пачатку даём адмоўныя звароты: яны больш адпавядаюць англійскім аналагам.
Для замацавання ўжывання слоў як, які, так, такі прапануем практыкаванні на ўстаўку гэтых слоў у сказы, на пераклад на беларускую мову сказаў з улікам міжмоўных суадносін.
Т. Л. Браім. ФАРМІРАВАННЕ ЛІНГВІСТЫЧНАЙ КАМПЕТЭНЦЫІ НА ІНТЭГРАВАНЫХ УРОКАХ БЕЛАРУСКАЙ І НЯМЕЦКАЙ МОЎ
Праблема «інтэграванай» адукацыі сярод айчынных і зарубежных педагогаў з»яўляецца як ніколі актуальнай у апошні час. Сёння ўжо часцей настаўнікі прыходяць да разумення таго, што дзяліць адукацыю на прадметы, урокі, тэмы не зусім рацыянальна. Усведамленне адзінага сістэмнага падыходу, які прымяняецца да прыроды і грамадства, а значыць унутранага адзінства сусвету, наводзіць на думку аб інтэграцыі і ў працэсе навучання. Таму што ў навучанні важным з»яўляецца фарміраванне як ведаў, так і светапогляду. А інтэграцыя якраз і садзейнічае фарміраванню цэласнага погляду на свет, разуменню сутнастных узаемасувязей з»яў і працэсаў.
Інтэграваным урокам уласцівы значныя магчымасці. На такіх уроках вучні не толькі атрымліваюць глыбокія і рознабаковыя веды, выкарыстоўваючы інфармацыю з розных прадметаў, але і вучацца пераносіць веды з адной галіны ў другую. Гэта ў сваю чаргу стымулюе аналітычную дзейнасць вучняў, фарміруе ўменне аналізаваць і параўноўваць складаныя працэсы і з»явы аб»ектыўнай рэчаіснасці.
Варыянты інтэграваных урокаў разнастайныя. Яны могуць адрознівацца як задзейнічанымі прадметамі і іх колькасцю, так і спосабам арганізацыі ўрока і формай яго правядзення. Што ж датычыцца адукацыйнай вобласці «Філалогія» і варыянтаў інтэграваных урокаў, якія распрацоўваюцца ў гэтай вобласці, то тут патрэбна адзначыць наступнае. Як правіла, усё часцей мэтай настаўнікафілолага, які распрацоўвае інтэграваны ўрок, робіцца дасягненне разнастайнасці пад час аб»яднання прадметаў. Так, больш часта сустракаюцца інтэграваныя ўрокі, створаныя са зместу дысцыплін, што ўваходзяць у адукацыйную вобласць «Філалогія» і «Мастацтва».
У якасці прыклада можна прывесці наступныя варыянты: літаратура і сусветная мастацкая культура; літаратура і музыка; мова, літаратура і музыка. Пад уплывам гэтай разнастайнасці ўсё менш настаўнікаў звяртаюцца да такіх інтэграваных урокаў, як: мова і літаратура; родная літаратура і літаратура іншых народаў; родная мова і замежная мова. Мы лічым, што гэтыя варыянты не менш актуальныя для методыкі навучання. Асабліва хацелася б звярнуць увагу на варыянт інтэграванага ўрока «родная мова і замежная мова».
Асноўная мэта навучання мове (любой: роднай або замежнай) сёння заключаецца ў тым, каб вучні маглі свабодна гаварыць аб любой сучаснай праблеме шматкультурнага свету, разумець асноўную ідэю любога літаратурнага і публіцыстычнага матэрыялу, пісаць афіцыйныя і неафіцыйныя пісьмы, рэзюмэ, віншаванні і г. д., адным словам, у фарміраванні камунікатыўнай кампетэнцыі. Акрамя таго, вывучэнне моў садзейнічае развіццю інтэлекту, памяці і ўяўленню аснове творчага патэнцыялу. Менавіта інтэграваныя ўрокі «родная мова і замежная мова» дапамагаюць найбольш плённа ажыццявіць гэтую мэту.
Апрача названых намі задач, інтэграваныя ўрокі роднай і замежнай моў даюць настаўніку больш магчымасцей фарміраваць лінгвістычную кампетэнцыю, якая ў сваю чаргу фарміруе пазнавальную культуру асобы школьніка стымуляваць у вучняў «цікавасць да сістэматычнага вывучэння роднай мовы, замежных моў і лінгвістыкі як навукі»[3, с. 8]. Яны таксама здольны павысіць прэстыж роднай мовы ў вачах вучняў. Так, знаёмячыся з замежнай мовай і адзначаючы тыя моўныя з’явы, якія з’яўляюцца агульнымі для роднай і для замежнай моў, вучань бачыць «неізаляванасць развіцця роднай мовы, што значна павышае яе прэстыж» [1, с. 8].
Правільная арганізацыя інтэграванага ўрока «родная мова і замежная мова» патрабуе ад настаўніка як адпаведных ведаў, так і грунтоўнай падрыхтоўкі. Значнай дапамогай для падрыхтоўкі такіх інтэграваных урокаў з»яўляюцца даследаванні па супастаўленні моў, так званыя моўныя паралелі (напр. беларускаангельскія, беларусканямецкія моўныя паралелі). На іх аснове настаўнікам будзе лягчэй распрацоўваць інтэграваныя ўрокі, а значыць, больш настаўнікаў і вучняў атрымаюць магчымасць паспрабаваць сябе ў гэтай нетрадыцыйнай форме заняткаў.
На жаль, даследаванні, прысвечаныя супастаўленню замежных моў з беларускай мовай, нягледзячы на іх актуальнасць і важнасць, усё яшчэ застаюцца параўнальна нешматлікімі. Іх колькасць становіцца яшчэ меншай, калі звярнуцца да даследванняў, дзе б супастаўляліся беларуская і нямецкая мовы. На сёняшні дзень існуе толькі некалькі артыкулаў і навуковых прац, прысвечаных параўнанню нямецкай мовы з беларускай, прычым пераважна на ўзроўні лексічнага складу гэтых моў.
У першую чаргу патрэбна назваць «Нямецкабеларускія моўныя паралелі» Валянціны Адамаўны Выхоты. Пытанні ж сінтаксісу (спецыфіка суадносін агульнага і рознага ў сінтаксісе беларускай і нямецкай моў) зусім не закранаюцца даследчыкамі. І гэта здзіўляе, таму што можна валодаць лексічным мінімумам пэўнай мовы, ведаць як тое або іншае слова вымаўляецца і пішацца, але не змагчы зза няведання сінтаксічнага ладу гэтай мовы правільна пабудаваць сваю гаворку. Засваенне ж сінтаксісу той ці іншай мовы і дае магчымасць актыўна валодаць моўнымі сродкамі ў разнастайных формах іх праяўлення, а разам з тым спрыяе ўсведамленню мовы як сістэмы. Тым больш, што для граматычнага ладу нямецкай мовы характэрна пастаяннае спалучэнне марфалагічнага і сінтаксічнага.
Па гэтай прычыне мною быў праведзены параўнальны аналіз сінтаксісу беларускай і нямецкай моў на прыкладзе простага сказа, які ўяўляе сабою аснову ўсяго сінтаксічнага ладу. Параўнальнасупастаўляльны аналіз паказаў, што характэрнай асаблівасцю нямецкага сказа ў параўнанні з беларускім сказам з»яўляецца яго неадменная двухсастаўнасць пры абавязковай вербальнасці выказніка і намінатыўнасці дзейніка. «Гэтая асаблівасць нямецкіх сказаў прыводзіць да пастаяннай узаемаінтэрферэнцыі ў выказваннях блока суб»екта і блока аб»екта. Праяўляецца гэтая інтэрферэнцыя перш за ўсё ў абавязковай наяўнасці выказніка і дзейніка ў сказе і небяспецы змяшчэння іх з месцаў, адведзеных для кожнага з іх» [4, с. 96]. У большай ступені узаемаінтэрферэнцыя выяўляецца ў безасабовых сказах з безасабовым займеннікам «es» (Eswarheiß./ Былогорача.) і сказах з няпэўнаасабовым заўменнікам «man» (In unserem Land arbeitet man
viel an den Problemen der Ausbildung./ Унашай краіне шматпрацуюцьнадпраблемамі адукацыі.). У гэтым выпадку на яе наслайваецца інтэрферэнцыя беларускай мовы, у якой названыя канструкцыі з»яўляюцца аднасастаўнымі.
Яшчэ адной асаблівасцю нямецкага сказа з»яўляюцца сказы з дзеясловамзвязкай «быць» (EristmeinFreund./ Ён мой сябар.). Цяжкасці пры пабудове такіх сказаў беларускамоўнымі вучнямі тлумачацца адсутнасцю ў беларускай мове звязкі ў цяперашнім часе.
Усе гэтыя акалічнасці прыводзяць да таго, што двухсастаўнасць нямецкіх сказаў, нягледзячы на тое, што і ў беларускай мове двухсастаўныя сказы даволі распаўсюджаная з»ява, можа выклікаць пэўныя цяжкасці ў беларускамоўных вучняў. Пагэтаму патрэбна вучыць школьнікаў, папершае, выкарыстоўваць розныя тыпы сказаў, падругое, заўсёды суадносіць нямецкія тыпы сказаў з беларускімі. Ажыццявіць апошняе можна якраз на інтэграваных уроках беларускай і нямецкай моў. Такім чынам, можна зрабіць наступны вывад: з дапамогай матэрыялу даследванняў па выяўленні нямецкабеларускіх моўных паралеляў настаўнікі змогуць распрацаваць інтэграваныя ўрокі беларускай і нямецкай моў. Такія ўрокі, папершае, зробяць навучанне нямецкай мове больш эфектыўным і паспяховым. Таму што пад час інтэграваных урокаў беларускай і нямецкай мовы настаўнік атрымлівае магчымасць сканцэнтраваць увагу вучняў у першую чаргу на спецыфічных з»явах нямецкай граматыкі, тады як на вядомых з вопыту роднай мовы граматычны з»явах неабходна будзе спыняцца толькі ў аглядным плане, засяроджваючы ўвагу, напрыклад, на адметнасці тэрміналогіі.
Падругое, інтэграваныя ўрокі беларускай і нямецкай мовы дазволяць паказаць адметнасць, самабытнасць, каштоўнасць беларускай мовы, давесці, што «беларуская мова не саступае рускай і той замежнай мове, якая вывучаецца ў школе…і з»яўляецца такой жа прэстыжнай мовай» [2, с. 129]. Бо каб ведаць і паважаць мову іншага народа, патрэбна спачатку шанаваць і ведаць сваю родную.
Літаратура
1.  Выхота В. А. Нямецка-беларускія моўныя паралелі. Мінск, 1999. (Энцыклапедыкс).
2.  Выхота В. А. Нямецка-беларускія моўныя паралелі ў методыцы выкладання моваў // Беларусканямецкае грамадскакультурнае ўзаемадзеянне: гісторыя, сучаснасць, перспектывы: матэр. Міжнар. «круглага стала». Мінск, 1996. Кн. 7. С. 129135.
3.  Шанский Н. М. Иностранные языки на уроках русского языка // Русский язык в школе. 1997. №1. С. 310.
4.  Шуман Е. В. Учет специфики грамматики немецкого языка в учебном процессе // Иностранные языки в школе. 2006. №4. С. 9398.
Н. М. Луновіч. ДА ПЫТАННЯ ПРА КАНЦЭПТ «СКВАПНАСЦЬ» (НА МАТЭРЫЯЛЕ ПРЫКАЗАК І ПРЫМАВАК СХОДНЕСЛАВЯНСКІХ І АНГЛІЙСКАЙ МОЎ)
Паняцце канцэпт характарызуецца неадназначнай структурай. Заднаго боку, у яго склад уваходзіць тое, што з»яўляецца зместам паняцця, з другога – тое, што робіць канцэпт з»явай культуры: этымалогія, асацыятыўныя рады, ацэнкі і канатацыі. Незалежна ад свайго тыпу, канцэпт мае базавы ўзровень, канцэптуальныя ўзроўнi i поле iнтэрпрэтацыi.
Для аналiзу ядра канцэпта неабходна вызначыць дамiнантныя лексемырэпрэзентанты, пры дапамозе якiх часцей за ўсё актуалiзуецца канцэпт. У дадзеным выпадку гэта такiя лексемы i вытворныя ад iх, як: сквапны (бел. Сквапны апошнi розум губляе; руск. Жадный сам себе покою не даёт; укр. Жадiбний складає, а щедрий споживає); скупасць (бел. Скупы
чарвякоў на скуру збiрае;
Скупому рубель даражэйшы за душу; Як жонцы цяжка нарадзiць, так скупому даўгi плацiць; укр. У скупого все по обіді); прагнасць (бел. Прагнаму заўседы мала; Прагавiтасць i здрада – родныя сёстры); грэбцi
(бел. У яго (яе) рукi як крукi – толькi сабе i грабе; руск. Глаза (очи) завидущи, руки загребущи; В одну лапу всего не сгребешь; укр. Гребе, як кінь копитом; То лиш курка від себе гребе); браць (бел. Хоча толькi браць i нiчога не даваць); хацець (бел. Хоча выдраць з вулля мёду i каб не укусiла пчала; руск. Чем больше ешь, тем больше хочется; Горе наше – гречневая каша: есть не хочется,
а покинуть жаль); даваць (бел. З другiх апошняе дзяруць, а самi нiткi не дадуць; I сам не гам, i другому не дам; руск. Чур одному: не давать никому; Дай с ноготок, запросит с локоток, укр. Дайтемені
тащеймоїмдітям!
); greedy (англ. Greedy folk have long arms) i iнш.
На перыферыi зместу канцэпта знаходзяцца разнастайныя азначэннi, адлюстраваныя ў парэмiях, афарызмах, выслоўях. Пры iх даследаваннi вылучаецца iнтэрпрэтацыйнае поле канцэпта, у якiм можна прасачыць сэнсавыя паказчыкi, прыхаваныя ад непасрэднага назiрання. У вынiку аналiзу парэмiялагiчнага матэрыялу мы атрымалi магчымасць аднавiць асэнсаванне канцэпта, якое склалася на працягу часу i змянялася ў залежнасцi ад месца, непасрэдных акалiчнасцей i ўмоў праяўлення канцэптуальнай сутнасцi. Такiм чынам, даследаванне парэмiй дазваляе прасачыць развiццё канцэпта ў дыяхронным зрэзе.
У традыцыйнай народнай свядомасцi сквапнасць знаходзiцца ў адным семантычным сегменце з беднасцю i жабрацтвам на аснове семы ‗безупынная патрэба ў матэрыяльным забеспячэннi»: (бел. Скупы хлеба не паесць;
руск. Кто много желает, тот и малого не ведает; Много желать – добра не видать; укр. Бачить чуже під лісом, а не бачить свого під носом; англ. Не is not poor that has little, but he that desires much (Бедны не той, у каго мала ёсць, а той, хто многа жадае); A greedy person and a pauper are practically one and the same (Сквапны ды бедны – амаль аднолькавыя) i iнш. Прычым, у дачыненнi да канцэпта беднасцьтакая патрэба з»яўляецца абгрунтаванай, а для канцэпта сквапнасцьунутраныя матыватары будуць выступаць незалежна ад наяўных сродкаў.
З гэтага вынiкае немагчымасць задаволiць прагу: бел. Горла як прорва, праглыне, што ў рот пападзе; Мае смак бы да коней ваўкалак; руск. В провальную яму не напасешься хламу; Не вылакает собака реки, так всю ночь стоит над рекой да лает; Бездонной кадки водою не наполнишь; Всех сластей не переешь, всего добра не переносишь; укр. Дірявого мішка не наповниш; англ. Nogainsatisfiesagreedymind(Нiякая карысць не задавальняе сквапную свядомасць);
There»salwaysmorefishinthesea(Рыбы заўсёды болей у моры); Не thatwillstealaneggwillstealanox(Той, хто выкрадзе яйка, выкрадзе i быка).
Апрача таго, як паказвае парэмiялагiчны матэрыял абраных намi моў, матэрыяльныя каштоўнасцi, якiмi валодае чалавек, не задавальняюць патрэб, а толькi садзейнiчаюць самасцвярджэнню, бо нiякая маёмасць не здатная задаволiць непамерную сквапнасць: бел. Нахапiўся з каўшом на брагу; Трыбух кажа «годзе», а вочы – «яшчэ»!»; укр. Заліз кіт на сало та й кричить: «Мало!»; Як мед, то ще й ложкою; Повадиться вовк до кошари, то все стадо перебере; англ. Greedkeepsmenforeverpoor, eventheabundanceofthisworldwillnotmakethemrich(Сквапнасць ператварае людзей на бедных назаўсёды, нават раскоша гэтага свету не зробiць iх багатымi); Greedlessenswhatisgathered(Сквапнасць змяншае сабранае).
Пры аналiзе функцыянавання канцэпта сквапнасць у парэмiях выяўляецца iмплiцытнае значэнне ‗несвядомае нанясенне шкоды самому сабе»: бел. Ногi дзярэ, а боты на кiйку нясе; Шэсць аўчын купiўшы на кажух, памарозiўшы вушы: пашкадаваў сёмай на каўнер; руск. Железо ржа съедает, а завистливый от зависти погибает; Съел волк кобылу, да дровнями подавился; Хоть лопни брюшко, да не оставайся добро!; укр. Заздрий від чужого щастя сохне; Заздренному боком вилізе;
Гірко з’їсти, і шкода
покинути; англ. Moneyoftenunmakesthemenwhomakeit(Грошы часта губяць тых, хто iх нажывае); Greedyeatersdigtheirgraveswiththeirteeth(Сквапныя едакi капаюць сабе магiлу ўласнымi зубамi); Thereisnogreatercalamitythanbeingconsumedbygreed(Няма большай бяды, як быць ахопленым сквапнасцю).
Неад»емнай часткай даследавання з»яўляецца адлюстраванне тэалагiчнага аспекту дадзенага канцэпта ў парэмiях. Варта адзначыць, што сквапнасць, у адрозненне, напрыклад, ад ганарлiвасцi цi гневу, падаецца ў прыказках i прымаўках як першагрэх, што праяўляецца ў той час, як толькi асоба становiцца сацыяльна актыўнай: руск. Зависть прежде нас родилась; Whenallothersinsareold, greedstillstaysyoung(Калi ўсе iншыя грахi старыя, сквапнасць застаецца маладой); AgreedymanGodhates(Бог ненавiдзiць сквапнага); Greediseternal(Сквапнасць вечная). Але неабходна адзначыць, што ў калекыўнай народнай свядомасцi багацце ўспрымалася як боская мiласць, таму, напрыклад, рускiя парэмii фiксуюць i iранiчныя звароты дыдактычна кшталту: Господи, Господи! Свою часть проспали: к людям приваливат, от нас отваливат; Господи, Господи! Убей того до смерти, кто лучше нашего живет (или: у кого денег много да жена хороша); Дай Бог много, а захочется и побольше.
Дзейнасць, скiраваная на неправамернае ўзбагачэнне, асуджалася: руск. Честным трудом богат не будешь; От трудов праведных не нажить палат каменных; англ. Honour and profit lie not in one sack (Шчырасць ды карысць у адным мяху не ляжаць). Аднак, сустракаюцца i парэмii, семантыка якiх так цi iнакш апраўдвае сквапнасць i празмерную беражлiвасць: руск. Многому научишь, сам без хлеба будешь; Для всего села каравай не нарежешь; Мил гость, да велик пост.
Вялiкая колькасць парэмiй, якiя карэлююць з лексiкасемантычным полем сквапнасць, маюць структуру, пабудаваную на антанiмiчных апазiцыях: бел. Чужая жонка мёдам мазаная, а свая смалою; Чужое ўзяць – сваё загубiць; Ты па чужое – чорт па тваё; руск. За маленьким погнался – большое потерял; За малым погонишься – большое потеряешь; За чужим погонишься – свое потеряешь; укр. Бачить чуже під лісом, а не бачить свого під носом; На чужий коровай очей не поривай, а свій дбай. Або змяшчаюць у сабе бiнарнасць дзеяння: бел. Скупому два разы балiць; Скупы два разы гiне; Скупому два разы лiха; руск. Завистливый поп два века живет; укр. Скупий, якби міг, то б два рази одно їв англ. You can»t have your cake and eat it too (Адзiн пiрог двойчы не з»ясi).
Даследаванне парэмiй паказвае, што сквапнасць заснаваная на iррэальных патрэбах i, адпаведна, з рэчаiснасцю не суадносiцца: бел. Прамытае вады не дасць; У яго дарма i лёду зiмой не возьмеш; У яго яшчэ горш, як з каменя вады дастаць; руск. Съел волк кобылу, да дровнями подавился; укр. То такий, що й каменя не дасть голову провалити; англ. Nothingonearthisgreedierthantheeye(Нiшто на зямлi не можа быць больш сквапным за вока);
Aman»sgreedislikeasnakethatwantstoswallowanelephant(Людская сквапнасць як змяя, што хоча праглынуць слана).
Можна заўважыць, што найбольш яскравыя i характэрныя
iндывiдуальныя канататыўныя значэннi на працягу доўгага часу пераўтвараюцца ў вобразныя выслоўi, якiя адлюстроўваюць погляд канкрэтнага этнасу на праблему. Так фармiруецца другасная семантыка канцэпта.
Такiм чынам, у вынiку праведзенага аналiзу прасочваецца шматслойная структура канцэпта сквапнасць, паколькi ў залежнасцi ад прагматычнай сiтуацыi можа актуалiзавацца адзiн са шматлiкiх кагнiтыўных сегментаў. Кантрастыўны аналiз парэмiялагiчнага фонду розных этнасаў дае магчымасць зразумець, што кагнiтыўная мадэль дадзенага канцэпта нязначна адрознiваецца толькi перыферыйнымi значэннямi. Ядро ж канцэпта, яго эмацыянальнапачуццёвае ўспрыманне ў калектыўнай свядомасцi розных этнасаў прынцыповых разыходжанняў не мае.
Лiтаратура
1.  Анталогія беларускай народнай прыказкі, прымаўкі і выслоўя / Уклад. і аўт. прадм. А. С. Фядосік. Мінск, 2002.
2.  Білоруські пріслів’я та приказки: Зб. / Упорядкував та пераклав, вступ.слово О. Жолдак. Киів. 1970.
3.  Даль В. И. Пословицы и поговорки русского народа. М., 2007.
4. Пераначуеш – больш пачуеш: Прыказкі і прымаўкі для дарослых і школьнікаў,
для разум. і шкоднікаў / Уклад. Ф. М. Янкоўскі. Мінск, 2002.
5.  Санько З. Ф. Малы рускабеларускi слоўнiк прыказак, прымавак i фразем. Мінск, 1991.
6.  Стернин И. А. Методика исследования структуры концепта // Методологические проблемы когнитивной лингвистики: науч. изд. Воронеж, 2001.
7.  Українські прислів’я та приказки / Упорядкування та передмова В. Бойка; Пер. И. Грубера. Київ, 1978.
8.  Dictionary of Proverbs / Wordsworth Editions, 2006.
9.  Oxford Dictionary of Proverbs. Oxford, 2004.
Я. Станкевіч. ПАЧАТНАЕ “О — Е” Ў СЛАВЯНСКІХ МОВАХ
Ёсьць некалькі слоў, якія ў крыўскай (беларускай), украінскай і маскоўскай мовах пачынаюцца гукам о (каторае ў крыўскай мове, дзеля аканьня, не пад націскам перайходзіць у а), а ў іншых славянскіх мовах – гукам е, прыкладам: крыўск. – адзін, возера, алень, восень; украін. – один, озеро, олень, осінь; маскоўск. – один, озеро, олень, осень.  Але ў стара-царк. -славян. – ієдинъ, ієзеро, ієлень, ієсень; баўг. – единъ, езеро, еленъ, есень; сэрба-харв. – jedan, jezero, jelen, jesen; словен. – jedеn, jezero, jelen, jesen; чэск. – jedеn, jezero, jelen, jesen; польск. – jeden, jezioro, jeleń, jesień.
Некаторыя вучоныя славісты лічылі, што о ўзнікла з праславянскага е, многія-ж маскоўскія славісты, а ў тым ліку і “наш” проф. Карскі, лічылі гэта найгалоўнейшым довадам таго, што існавала калісьці адзіная “праруская” мова, зь якой пазьней разьвіліся цяперашнія крыўская, украінская і маскоўская мовы. Аб гэтым пытаньні шмат пісалі, але да апошняга часу ўсё-ж ня было даведзена паходжаньне пачатных о- е і іх адносін паміж сабою. Ажно нядаўна прафэсар Саратаўскага ўнівэрсытэту Г. Ільліньскі ў стацьці “К вопросу о чередовании гласных ряда о – е в начале слов в славянских языках” (Slavia, R. II, 2 – 3, Прага, 1923) падробна разгледзіў і аканчальна разьвязаў гэтае пытаньне.
Проф. Ільлінскі спачатку разглядае довады іншых вучоных і зьбівае іх. Падаём паасобку гэтыя довады і крытыку іх.
Проф. Коласаў даводзіў, што формы je старэйшыя за формы з о, і што гэтае je ўзьнікла з старэйшага цьвярдога (нейотованага) е, якое пры іншых умовах зьмянілася ў о. У гэтм довадзе ён апіраецца на тое, што: 1) у ліоўскай мове ёсьць формы з е (elnias – алень), 2) шіо формы з je у ст. -ц. -сл. мове і 3) што ў словах, запазычаных з грэцкай мовы, гэтае е ў крыўскай і ўкраінскай мовах заменена на о; як прыклад апошняга проф. Коласаў прыводзіць слова “олей”. Але, даючы гэты прыклад, ён не зацеміў, што гэтае слова з о ёсьць і ўва ўсіх іншых славянскіх мовах, прыкл., сэрб. -харв. – olaj, слов. – olej, чэс. – olej, влс. – wolij, польск. –  olej; у  ст. -ц. -сл. —  ієлеи, але побач зь им олеи.
Проф. Ягіч лічыў, што слова “олень” узьнікла з “елень” праз пасярэдніцтва “jolenь” (je – jo – o). Ён успамінае яшчэ аб асабовых імёнах з е ў грэцкай мове, якая на ўсходна-славянскіх мовах далі е (прыкл. Евдокия, Елена, Евстафий, Евфросиния, Елисей). Гипотэзу Ягіча праф. Ільлінскі зьбівае тым, што яна “пакідае адкрытым пытаньне аб прычыне адпаду j у пачатку слова, які адпад немагчымы ўжо таму, што прымушае верыць у пераход е ў о перад мяккімі зычнымі, тады як у іншых прыпадках гэты пераход маем толькі перад цьвярдымі”. Што-ж тычыцца асабістых імёнаў грэцкага паходжаньня, дык Ільлінскі пэўны,  “што ў гісторыі іх утварэньня юязсумневу меў вялікую ролю і псыхічны дзейнік аналёгіі, у частцы контомінацыя. У кожным прыпадку ўжо адно тое, што гэтыя словы не славянскага, а грэцкага (тачней – візантыйска-грэцкага) паходжаньня, трэба да падобных “аргумантаў” адносіцца з найвялікшай асьцярожнасьцю”.
Ільлінскі зьбівае і гіпотэзу Фартунатава, перапрацаваную потым Шахматавым, якія навучалі, што е перад і, е, “яць” дысымілявалася ў ä, якое дало о, пры гэтым j у некаторых дыялектах адпала, бо “дысыміляцыя гука е перад наступным вузкім галосным знайходзіцца ў супярэчнасьці з тэндэнцыяй рускай мовы захоўваць праслав. “е” у гэтым жа палажэньні”. Апрача таго, яна ня мае фактычнай апоры, бо “жана, жаніх” і інш., на якія паклікаецца Шахматаў,  могуць мець у сабе той-жа карэнь gens- , які захаваўся ў гоцк. gens, ст. -інд. ganis; гэтак-жа жалеза паходзіць ад караня ghel-; щапити ад скеп- , ščap- , якое дайшло дагэтуль у баўг. штапъ (палка), ср. -хор. – štap, маск. – щап (засечка на дрэве).   Тое-ж адносіца й да караня ščam – у слове «щамити».  Яшчэ больш незразумелы адпад адпад пачатнага ј у групе јä бо іншых прыкладаў гэтага адпаду няма. Калі-ж у старых усходна-славянскіх памятках знаходзім е, а ня о, дык гэта толькі таму, што пісакі пакідалі іх як чужыя для свайго вуха ў тым выглядзе, як знаходзілі ў палуднёва-славянскім арыгінале; а he ў луж. -сэрбскай мове нічагусенькі ня значыць, бо гук h з’яўляецца ў гэтай мове ня толькі перад е, але і перад іншымі галоснымі, на’т перад і: гэта паказвае, што ўмовай яго зьяўленьня было што хаця, але толькі ня якасьць галоснага е.
Ня выдзержуе крытыкі й гіпотэза Лянга, што спачатку былі формы з о (олень),  якое далей празь йотацыю сталася јo (jolen’, jozero), а з апошняга ў некаторых славянскіх мовах – јe (јelen’).
Калі-ж, кажа Ільлінскі, нельга вывесьці ані о з е, ані наадварот, дык трэ думаць, што абедзве формы, аднолькава старыя.
Ужа Пацебня даводзіў, што о і е ў гэтых словах узьніклі з прабалтаславянскага а йотаванага, значыцца, — ја.  Да яго прылучыўся Міклошыч. Што о ў вышэйпаказаных словах не зьяўляецца ніякай рускай асобнасьцю, вельмі добра паказаў Сабалеўскі, але, зьбіўшы іншых, ён не давёў, адкуль-жа запраўды ўзяліся о і е. Праф. Ільлінскі ў сваёй стацьці кажа, што абодва гэтыя галосныя ёсьць “рэфлексы адпаведных індо-еўрапейскіх гукаў”. “Факты недвузначным спосабам паказуюць, што фальшывая (мнімая) асаблівасьць рускае мовы запраўды шмат старэйшая ня толькі за рускую мову, але і за ўсе славянскія. Цьвердзіць праціўнае – знача ўпадаць у непаразуменьне, прыроднае трэцяй чэцьверці ХІХ ст., але недазволенае ў 1-й чэцьверці ХХ , калі дарослая этымолёгічная веда ўжо параўнальна цьвёрдымі крокамі ступае па непамернай пушчы лексычнага матэр’ялу”. Ніжэй Сабалеўскі шляхам падрабязнага этымолёгічнага аналізу адпаведных лексычных данных паказвае, што чарадаваньне рускіх формаў з пачатным “о” зь іншаславянскім пачатным “е” прадставляе факт не славянскае фанэтыкі, а факт індо-эўрапейскага чарадаваньня галосных раду о – е. Вось гэтыя прыклады, якія падаю, скараціўшы да мінімума, дадзены аўтарам падробны разгляд іх.
1. Озеро – езеро. Але ў маск. мове захаваліся й сьляды варыянта езеро: у нвг. езеро, лезеро, а слова озеро ёсьць і ў іншых Славян, прыкладам, на Балканах, у Эпіры адно возера грэкі завуць Ozeros. Назоў гэты застаўся ад старых славянскіх сяліб VI ст. Стара-прускае assaran (зн. azaran) – “мора” і шмат інш.
2. Осень – есень. Ст. -прус. assanis, гоцк. – asans (час жніва), ст. -вярх. -нем. – aran, arn (жніво). У маскоўскай мове ёсьць гэтае слов і з пачатным е: разан. есень, тамб. есенясь (сёлета ўвосень). З другога боку (дадам я) ў чэскай мове маем oseni (рунь).
3. Олень – елень. Літ. alnis (цяпер elnias) – алень; латыскае alnis (лось), а таксама літ. elnis, ст. -літ. – ellenis, грэцк. ελλαρος – алень (з eln-bhos) побач з ελλος алянё (з ελυος).
4. Крыўск. (бел.) – вожык, маск. – ожъ; іншаслав. маюць – jež. Але і ў крыўскай мове маем – ежык, а маск. –  ёжъ.  Еж узьнікла з інд. -эўроп. караня  ēgh- (калоць), ад каторага пачынаюцца літ. – еžis (еžus), ствн. – igil; побач з каранём ēgh- быў корань ogh- , ад якога ўтвораны ож, ожык і армян. ozni.
Сюды адносяцца й такія словы, як маск. “ожина”, крыўск. “ажына”.
Да гэтае групы належаць і назовы рыбы з сям’і акунёў або яршоў: ст. -прус. – assegis, літ. – ežgis, чэс. – eždik (акунь), польск. – jezgarz (ёрш). Значыцца й тут чарадуюцца карані   ēgh- і   ogh- .
5. Асётр – есетр. Як і ў іншых прыпадках, так і тут роўналена з  ēgh-  быў корань ek- у тым-жа значэньні. Ад яго паходзіць літ. ešeris (цяпер пішацца ešerys) – “акунь” і слав. jesetrъ; апрача таго, ў літ. мове ўжываецца ašeris і ašetras (асётр), а праславянская мова знала побач   “jesetrъ” і “оsetrъ”.
6. Ольха – ельха. З адной стараны і ў усходна-славянскіх мовах ёсьць е, гэтак: маск., вяцк. і валаг. – ёлха, нжг. – елоха, ельшина, ельховый, елешникъ, елашникъ. Але з другой стараны, и иншыя славянския мовы маюць о: словен. дыялект – ólsa, чэс. – olše, влс. –  wolša, п. – olcha; ст. -прус. aliskande, літ. – alksnis, ствн. – olira, лац. – alnus (з alisnos або alsnos).
7. Маск. овин (месца сушэньня збожжа), ст. -крыўск. – еўе, новакр. – еўня, літ. – jauja.
8. Олово – елово. Стр. -баўг. ієлово, ієловЪлъ, нов. -баўг. – елово, еловъ; у іншых славянскіх мовах ім апавядаюць формы на о: ст. -ц. -сл. – олово, крыўс. – волава, укр. – олово, маск. – олово, сх. – олво, сл. – olovo, всл. woloj, p. olov (дадам, што і чэс. olovo). Літ. – alvas, ствн. elo (жоўты), ірскае – luide (цына).
9. Крыўс. лямеш (ці з націскам на першым складзе – лемеш), маск. – омеж, баўг. – емеж, ср. -хрв. – jemlješ, jemješ.
10. Один – един. З інд. -эўр. edhi, odhi + паказальнае займя нъ.
11. Одва – едва. Тут тое самае. Крыўск. – ледзь, пол. – jedwie, маск. – едва. Тут карэнь едъ— , одъ-  злучыўся з паказальным займем vъ.  Крыўс. ледзь зь ледзьве сталася шляхам контомінацыі (скрыжаваньня)   jedve з jelē, lē. Дадам яшчэ, што ёсьць яшчэ чэскае sotva.
12. Ješče (с. -ц. -сл. ієште, с. -х ješče, ч. ješte, кр. яшчэ, п. – jeszcze, м. – еще, і ošče, баўг. -  оште, дыял. м. — още). Побач з гэтымі дзьвюма формамі ёсьць яшчэ трэцяя – jьšče: сл. – išče, iše, влс. hišče, м. дыялект – ищо, укр. дыялект – ище і (дадам ад сябе) крыўск. дыялект. ішчэ. Утварыліся яны ад трох асноў паказальных займеньняў: ō- , ē- , ī- , прыкладам паказальнае займя tje (той) = (він. склон адз. ліку ед +  tje>edtje>estje>ešče, od + tje = odtje>ostje>ošče, id + tje = idtje>istje>išče).
Значэньне ўсіх трох формаў было адно – “вось гэта ў вялікшай ступені”. Адгэтуль – адзін маленькі крок да значэньня “яшчэ”.
Гэткім парадкам морфолёгічная структура прыслоўя яшчэ ў прынцыпе ня рожніцца ад лацінскага ессе, якое ўзьнікла з ed + ke.
Як бачым, чарадаваньне пачатных о – е зьяўляецца асаблівасьцю праінд. -эўроп., ды, апрача таго, пачатнае е маюць і ўсходнаслав. мовы, а іншыя слав. мовы часта маюць о.
(Станкевіч Я. Збор твораў у двух тамах. – Т. І. – Менск, 2002. – С. 49 – 53)
І. Гапоненка. З ГІСТОРЫІ СТАНАЎЛЕННЯ ПУНКТУАЦЫЙНЫХ ТЭРМІНАЎ
Сучасны раздзел  “Пунктуацыя”, у якім разглядаюцца знакі прыпынку і правілы іх ужывання ў тэксце, у даўніх навучальных кнігах і граматыках меў іншыя назвы: “О точкахъ” у Граматыцы” (1596) Лаўрэнція Зізанія; “прасодія строчная” або “строчная препінанія” ў букварах Сімяона Полацкага (1679) і Фёдара Палікарпава (1701); “О знакахъ” у “Россійской грамматике” (1755) Міхаіла Ламаносава.
Сукупнасць пунктуацыйных знакаў у  рускіх навучальных выданнях атрымала сучасную дэфініцыю знаки препинания толькі ў ХІХ ст. (працы Яўхіма Карскага і Якава Грота), а Міхаіл Ламаносаў называл іх строчными знаками ў супрацьлегласць шірока распаўсюджаным у старажытнай мове надрадковым знакам для абазначэння націску, прыдыанняў і інш. У “Граматыцы” Лаўрэнція Зізанія агульная назва знакаў прыпынку – точки.
У новай беларускай мове тэрмін знакі прыпынку ўведзены Браніславам Тарашкевічам, а, напрыклад, у “Беларускім лемантары ” (1906) фігуруе тэрміналагічнае найменне застановачныя знакі.
Назвы асобных знакаў на працягу  стагоддзяў змяняліся ў залежнасці ад таго, якая прымета знака (функцыянальная, візуальная ці іншая) клалася ў аснову тэрміна. Тэрміналагічная эвалюцыя паказана ў табліцы (напісанні тэрмінаў падаюцца паводле тых выданняў – арыгінальных, ці адаптаваных, – з якіх яны выбіраліся).
Просмотреть таблицу (откроется в новом окне)
(Роднае слова. – 2004. — № 12. – С. 51)
Л. Пісарэк. БЕЛАРУСКІ МОЎНЫ ЭТЫКЕТ НА ФОНЕ РУСКАГА І ПОЛЬСКАГА
У сучасным мовазнаўстве пад моўным этыкетам звычайна разумеюць правілы моўных паводзін, абавязковыя для членаў дадзенага грамадства ў акрэсленых прагматычных сітуацыях [1]. Да гэтых нацыянальна спецыфічных правіл адносіцца, між іншым, выбар адпаведных камунікатыўных формул, прызначаных для ўстанаўлення, падтрымання і разрыву моўнвгв кантакту паміж суразмоўнікамі. Да адзінак моўнага этыкету належаць формы звароту, прывітання, падзякі, пажадання, парады, просьбы і інш.
Трэба падкрэсліць, што адзінкі моўнага этыкету з’яўляюцца акрэсленымі актамі мовы, або ілакутыўнымі (перфарматыўнымі) актамі. Вымаўленне этыкетных формул раўназначнае адпаведным дзеянням. Матэрыяльная рэалізацыя гэтых дзеянняў выяўляе нацыянальна-культурную сваеасаблівасць моўнага этыкету ў кожнай мове, якая вынікае з розных традыцый культуры і звычаяў моўных паводзін.
Прадметам майго невялікага даследавання будзе рэалізацыя ў беларускай мове групы экспрэсіваў, г. зн. такога тыпу актаў мовы, які з’яўляецца галоўнай часткай моўнага этыкету і выказвае высокую частотнасць у міжлюдскіх моўных адносінах. Ядром экспрэсіваў можна лічыць наступныя акты: прывітанні, развітанні, падзякі, перапрошванні, віншаванні, пажаданні, спачуванні [2]. Яны маюць універсальны характар, і як акты, што рэгулююць міжасабовыя адносіны камунікантаў, адыгрываюць важную ролю ў працэсе моўнай камунікацыі [3]. Вось таму, улічваючы агульную праблематыку нашага кангрэса, нам хацелася б кінуць позірк на моўнае выражэнне беларускіх экспрэсіваў у супастаўленні з фактамі дзвюх суседніх моваў – рускай і польскай. Такое параўнанне мае на мэце выявіць пэўныя тэндэнцыі ў выкарыстанні тых ці іншых моўных формаў пры выражэнні такога тыпу актаў у беларускай мове. Гэтая спроба мае папярэдні, агульны характар.
Перш за ўсё трэба зазначыць, што экспрэсівы, як і іншыя акты мовы, рэалізуюцца ў перфарматыўных выказваннях, г. зн. у эквіакцыянальных, аўтарэферэнтных выказваннях. Гаворачы “Я віншую вас, я жадаю вам, я дзякую” і інш., мы тым самым выконваем адпаведнае дзеянне: віншаванне, пажаданне, падзяку, перапрошванне.
Перфарматыўныя выказванні могуць мець рознае аблічча. Так званымі кананічнымі перфарматывамі [4]  з’яўляюцца выказванні, у склад якіх уваходзіць дзеяслоў у форме 1-й ас. адз. л. цяп. часу індыкатыву: віншую, вітаю, дзякую, жадаю, перапрашаю і інш. Гэты дзеяслоў называе камунікатыўны намер таго, хто гаворыць, або ілакутыўную мэту выказвання. Такія аўтанамінатыўныя выказванні з’яўляюцца экспліцытна-перфарматыўнымі. А іх галоўная структурная асаблівасць – акрэсленасць граматычнай формы.
Перфарматыўныя выказванні, якія не маюць гэтых рысаў, можна акрэсліць як імпліцытна-перфарматыўныя. Да іх адносяцца розныя камунікатыўныя тыпы сказаў: апавядальныя, пытальныя, пабуджальныя. Хаця яны і эквівалентныя, аднак не з’яўляюцца аўтанамінатыўнымі. Камунікатыўны намер таго, хто гаворыць, у дадзеным выпадку часта можа мець розныя інтэрпрэтацыі [5].
Як вядома, спосабы выражэння моўных дзеянняў у розных мовах адрозніваюцца. Але нават і тады, калі ў мовах існуюць падобныя рэалізацыі, аднолькавых камунікатыўных інтэнцыяў, іх стылістычная маркіроўка, частотнасць, сфера ўжывання бываюць адметнымі [6].
Параўнанне паказвае, што ў рускай мове пераважаюць імпліцытна-перфаматыўныя імпліцытна-перфарматыўныя рэалізацыі экспрэсіваў. Напрыклад, пры выражэнні падзякі, перапрошвання, прывітання, развітання якраз імпліцытна-перфарматыўныя выказванні з’яўляюцца галоўнай, найбольш частотнай, стылёва нейтральнай рэалізацыяй гэтых актаў: спасибо вам / тебе за...; извините / простите меня за...; здравствуйте / прощайте, дорогие друзья, до свидания, до встречи, до завтра. Магчыіасці экспліцытна-перфарматыўнага выражэння існуюць у рускай мове, але часцей за ўсё гэта стылёва маркіраваныя рэалізацыі (ветлівыя, афіцыйныя варыянты) : приветствую вас; благодарю за внимание; прошу прощения за беспокойство і інш. Прычым у некаторых выпадках, напрыклад пры рэалізацыі развітання, экспліцытна-перфарматыўнае выражэнне выступае толькі ў мадыфікацыях: я хотел(а) бы попрощаться; разрешите попрощаться і г. д.
У польскай мове, у адрозненне ад рускай, параважае экспліцытна-перфарматыўны тып рэалізацыі разгледжаных экспрэсіваў. Гэта праяўдяецца ў магчымасці запаўнення прэдыкатнай пазіцыі шэрагам перфарматыўных дзеясловаў і іх аналітычных эквівалентаў (дапаможны дзеяслоў і дэвербатыў): witam / żegnam szanownego pana; dziękuję za pomoc / składam podziękowania za pomoc; przepraszam za spóźnienie / proszę o wybaczenie / przebaczenie; gratuluję / winszuję / składam gratulacje / powinszowania; życzę zdrowia / składam życzenia; współczuję bardzo / szczere wyrazy współczucia.
Такім чынам, заўважаецца функцыянальная тоеснасць імпліцытна-перфарматыўных рэалізацый у рускай мове з экспліцытна-перфарматыўнымі рэалізацыямі ў польскай: спасибо – dziękuję, здравствуйте – witam, прощай – żegnam, извините /  простите – przepraszam і інш.
Як уяўляецца выражэнне экспрэсіваў у беларускай мове з гэтага пункту гледжання? Неабходна заўважыць, што тыя моўныя дадзеныя, якія знаходзяцца ў падручніках, размоўніках моўных дапаможніках, слоўніках, не маюць, на жаль, ні стылістычных памет, ні ўказанняў на частотнасць ужывання. Таму сабраны ў іх эмпірычны матэрыял можа быць выкарастаны абмежавана. Аднак на аснове гэтых дадзеных, дапоўненых ужываннем іх у тэкстах мастацкай літаратуры і публіцыстыкі, а таксама на падставе ўласных назіранняў і ўласнай моўнай кампетэнцыі мы спрабуем паглядзець на выражэнне адзінак моўнага этыкету ў супастаўленні з тымі тэндэнцыямі, якія можна заўважыць у рускай і польскай мовах.
Безумоўна, і ў беларускай мове ўжываюцца тыя ж сродкі для выражэння экспрэсіваў, як у рускай ці польскай. Да іх належаць:
Мадыфікацыі перфарматыўных выказванняў і варыянту, у якіх у прэдыкатыўнай пазіцыі выступаюць аналітычныя формы (прашу прабачыць, выказваю падзяку і інш.), як здаецца, маюць у беларускай мове, таксама як і ў рускай ці польскай, стылістычную маркіроўку. Гэта афіцыйныя, больш ветлівыя рэалізацыі адпаведных актаў мовы [7].
На падставе вядомага нам эмпірычнага матэрыялу можна дапусціць, што ў беларускай мове пры рэалізацыі экспрэсіваў амаль аднолькавае ўжыванне маюць і экспліцытна- і імпліцытна-перфарматыўны тыпы. Таму цяжка пакуль што гаварыць аб пэўнай тэндэнцыі. Нашыя назіранні дазваляюць прыйсці толькі да наступных вывадаў: у беларускай мове пры рэалізацыі прывітання і развітання галоўным, найбольш частотным, стылёва нейтральным з’яўляецца імпліцытна-перфарматыўны тып (добры дзень, бывайце здаровы, да пабачэння); пры рэалізацыі падзякі экспліцытна-перфарматыўны тып (дзякую) можна лічыць галоўным спосабам выражэння; пры рэалізацыі перапрошвання – імпліцытна-перфарматыўны тып (выбачайце, прабачайце, даруйце); пры рэаліацыі віншаванняў і пажаданняў выкарыстоўваюцца часцей імпліцытна-перфарматыўныя варыянты парадыгмы (усяго добрага, са святам цябе, з Новым годам), чым экспліцытна-перфарматыўныя варыянты; спачуванні маюць выражэнне экспліцытна-перфарматыўнае (спачуваю вам, шчырае спачуванне).
Мае папярэднія вывады з’яўляюцца вынікам першай спробы больш шырокага погляду на выражэнне адзінак беларускага моўнага этыкету ў супастаўленні з рускім і польскім.
ЛІТАРАТУРА
(Беларусь паміж Усходам і Захадам. – Ч. 2. – Мінск, 1997. – С. 123-126)
А. Нікалаева. НЕКАТОРЫЯ ПЫТАННІ ТРАНСЛІТАРАЦЫІ ЗАМЕЖНЫХ НАЙМЕННЯЎ У БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ І МАГЧЫМЫЯ ШЛЯХІ ІХ ВЫРАШЭННЯ (НА ПРЫКЛАДЗЕ ІСПАНСКАЙ, ІТАЛЬЯНСКАЙ І ПАРТУГАЛЬСКАЙ МОВАЎ)
У наш цяжкі і няпросты час, калі вялікая пагроза навісла над самім існаваннем беларускай мовы, трэба прыкласці як мага больш высілкаў, каб захаваць родную мову ў яе чысціні і непаўторнасці. А значыць, тут недапушчальныя неахайнасць і фармальны падыход да яе. У нашым выпадку мы маем на ўвазе перадачу іншаземнай анамастыкі на беларускай мове, або транслітарацыю замежных найменняў.
Праблема перадачы іншаземнай анамастыкі наспела як ніколі. Чытаючы перыёдыку, мастацкую літаратуру, пераклады з замежнай мовы, часта сустракаеш нямала антрапанімічных, тапанімічных і іншых найменняў, якія парададзены на беларускай мове нядбайна, недакладна. Тут бярэцца проста рускі варыянт тапоніма ці антрапоніма і падганяецца пад нашу мову. Мы ж зацікаўленыя ў тым, каб іншаземныя найменні былі прадстаўлены ў нашай мове як мага дакладней, з улікам асаблівасцей як беларускай, так і замежных моваў. У першую чаргу гаворка ідзе пра складанне адпаведных інструкцый па транслітарацыі чужых слоў на беларускую мову без пасрэднікаў. Праблема гэта сёння немалаважная, а пытанняў тут не меньш, чым у іншых галінах мовазнаўства, але агульнымі намаганнямі можна прыйсці да станоўчага выніку. Больш чым упэўнена можна сказаць: у Беларусі ёсць дастаткова рупліўцаў, чые веды могуць быць карысныя ў вырашэнні гэтай праблемы.
Пры перадачы асабовых назоўнікаў кіруюцца, як вядома, двума прынцыпамі – фанетычным і марфалагічным. Асабліва калі гаворка ідзе пра мовы з рознымі графічнымі сістэмамі. Тыя мовы, якія карыстаюцца адной графічнай сістэмай, як правіла, маюць меньш праблем пры перадачы іншаземнай анамастыкі, чым мовы з рознымі сістэмамі пісьма. Аднак і тут не ўсё гладка. Напрыклад, калі нашы суседзі – літоўцы і латышы – карыстаюцца фанетычным прынцыпам у транслітэрацыі, то эстонцы ужываюць асабовыя назоўнікі з іншых моваў у нязменным выглядзе. А паспрабуем перадаць імёны блізкай нам украінскай мовы. Ці ж мала падводных камянёў напаткае нас тут? Возьмем, напрыклад, вядомае прзвішча Чорновіл. Як перадаць па-беларуску: Чорнавіл або Чарнавіл? Неаднаразова можна было прачытаць і Чарнавол, што, на нашу думку, зусім няправільна, але тут ужо слова за ўкраіністамі. Мы ж падганяем украінскае слова пад вымаўленчыя правілы нашай мовы. Тое жа самае можна сказаць і пра рускую мову, найменні з якой часта значна адрозніваюцца ад арыгінала. Напрыклад: Чарнышэўскі. Таксама можна паспрачацца, як больш правільна. І гэта ж мовы родасныя, а што рабіць, калі трэба транслітараваць якое-небудзь найменне, скажам, казахскай мовы, якая выкарыстоўвае кірыліцу з дабаўленнем некаторых літар на беларускую?!
А цяпер пераходзім непасрэдна да тэмы даклада, каб крыху закрануць і акрэсліць кола тых пытанняў, якія вымагаюць свайго рашэння, а таксама прапанаваць магчымыя варыянты транслітарацыі іспанскіх, італьянскіх і партугальскіх асабовых назоўнікаў у беларускай мове.
Адразу выкажам пажаданне, што было б значна лепш, калі б пасля беларускамоўнай транслітарацыі ў дужках стаяла іншаземнае словаў арыгінале: напр., ісп. Бланка Мэндэс (Blanka Mendez), італ., Умбэрто Боссі (Umberto Bossi), парт. Алвару Гомэш (Alvaro Gomes).
Неабходна таксама адзначыць, што некаторыя геаграфічныя назвы маюць традыцыйнае напісанне, таму ў нашым дакладзе мы не будзем іх разглядаць (La Habana – Гавана, Roma – Рым, Napoli – Неапаль, Firenze – Фларэнцыя, Genova – Генуя, Padova – Падуя, Lisboa – Лісабон, Rio de Janeiro – Рыо-дэ-Жанейра).
Каб правільна перадаць замежнае найменне, трэба мець на ўвазе асноўныя адетныя рысы фанетычнага ладу гэтых моваў. Для іспанскай і італьянскай характэрныя характэрныя адсутнасць рэдукцыі ненаціскных галосных, вялікая колькасць дыфтонгаў і трыфтонгаў, адсутнасць змякчэння зычных перад е і і, наяўнасць зычных гукаў, якіх няма ў беларускай мове. Адной з самых адметных рысаў італьянскай мовы з’яўляецца таксама наяўнасць падвоеных зычных. Для партугальскай мовы акрамя вялікай колькасці дыфтонгаў і трыфтонгаў, характэрная наяўнасць рэдукцыі галосных о і е ў ненаціскным складзе, мноства насавых галосных, якіх няма ў беларускай мове. Зыходзячы з таго факта, што часта немагчыма абсалютна дакладна перадаць гучанне чужога слова, у шэрагу выпадкаў мы карысталіся прынцыпам апраксімацыі, ці прыблізнай перадачы гучання.
Сярод многіх спрэчных пытанняў мы выбралі толькі некаторыя, якія падаюцца нам найбольш важнымі і складанымі.
1. Ужыванне літары э для перадачы гука [e]. Мы ж дбаем пра тое, каб як мага бліжэй да гучання чужога слова перадаць яго па-беларуску. Чаму пішацца Альберто, а не Альбэрто, Тэнэрыфэ, Алікантэ, Даменіка – Дамэніка, Сталоне – Сталонэ, Павезе – Павэзэ, Вэрсаче, Джупэзэ, Фэрнанду (-о, -а)? Дарэчы, чаму вядомы ўсім горад у Бразіліі называецца Рыо-дэ-Жанейра, калі ён павінен называцца Рыў-ды-Жанэйру? Нашы прапановы па перадачы ненаціскнога партугальскага е гл. ніжэй.
2. Як пісаць і вымаўляць іспанскія і італьянскія мужчынскія імёны, якія заканчваюцца на –о?
Тыя нешматлікія беларускія газеты, што выдаюцца ў нас, часта перадаюць іх чыста фармальна. Калі ў рускай мове на канцы –о, значыць у нашай мае быць –а. Але тут ёсць над чым паразважаць. Гаворка ідзе пра тое, што ў гэтых дзвюх мовах – іспанскай і італьянскай – мужчынскія і жаночыя імёны з адным коранем адрозніваюцца менавіта канчаткам (парт. Paulo / Paula, Franco / Franca, італ. Paolo / Paola, Giuglio / Gioglia, ісп. парт. Julio / Julia, Mario / Maria, Emilio / Emilia, парт. Augusto / Augusta). З партугальскай мовай крыху прасцей, бо на канцы слоў вымаўляецца гук [u], так што тут праблем няма.
У дадзеным выпадку, мы лічым, трэба захаваць розніцу, а вымавіць такія словы не так ужо і цяжка (ёсць жа слова радыё): ісп. Alexandro / Alexandra, ісп. Алессандро / Алессандра, парт. Камілу / Каміла. Праблему складае напісанне і вымаўленне канцавога –io: Джуліо або Джуліё, Сэрхіо або Сэрхіё?
Такім чынам, сустрэўшы ў газеце імя Франчэко Б’янка, нам адразу вядома, што гэта – мужчына. Калі бачым Франчэска Мэла, то гэта адназначна жанчына. Усё сказанае мае дачыненне толькі да імёнаў, а не да прозвішчаў, якія трэба пісаць у адпаведнасці з законамі беларускай мовы: Picasso – Пікаса, Bruno – Бруна.
3. Як перадаваць злучэння літар ti, di? Праз ці, дзі, або ўсё ж бліжэй да арыгінала праз ты, ды. Напрыклад, Diego – Дыего (Дыега?), Gaudi – Гаўды або Гаўдзі, Dino – Дыно або Дзіно, Agostino – Агастыно або Агасціно, Claudia – Клаўдыя або Клаўдзія, Sordi – Сорды. Мы схіляемся больш да варыянта з цвёрдымі т і д.
4. Ці мэтазгодна адмаўляцца ад перадачы італьянскіх падвоеных зычных? Сёння дзейнічае правіла, паводле якога пішацца толькі адна зычная. А чаму так? Хіба італьянскія словы з такімі зычнымі цяжка вымаўляць беларусу? І ці абгрунтаванае гэтае правіла? Глядзіце самі: Cossiga, Bossi – Кассіга, Боссі (бел. кассё), Buzzati – Буццаты (бел. давацца, біцца, купацца), Puccini – Пуччыні (бел. ламачча), Gianni – Джанні (бел. варэнне, спатканне), Vercelli – Вэрчэллі (бел. галлё).
Калі ў італьянскай мове літаральна ўсе зычныя могуць быць падвоеныя, то для беларускай характэрныя галоўным чынам толькі мяккія, але гэта, як нам здаецца, нікога не павінна бянтэжыць. Таму і могуць быць Джузэппэ, возера Мадджорэ, Джан Лука Бэртынэтта, Марчэлло Мастраянні, Джуліё Андрэоты, Асвальдо Леуццы.
5. Міжзубныя шыпячыя зычныя ў іспанскай мове перадаюцца па-беларуску праз с. Напрыклад, Cecilia – Сэсілія, Gonzalvez – Гансалвэс, Badajoz – Бадахос.
6. Як перадаваць n і дыграфы ll, gli, gn, lh, nh? Параўн.: ісп. Duenas – Дуэньяс або Дуэняс, Valladolid – Вальядалід; італ. Bologna – Балонья, Cerignola – Чэрыньёла, Gagliano – Гальяна; парт. Cunhal – Кунял або Куньял, Mihno – Міню або Мінью.
7. Пытанне перадачы насавых галосных у партугальскай мове мы лічым ці не самым складаным. Напрыклад, назву горада Santarem можна перадаць як Сантарэнь, Сантарэй, Сантарэм. А як транслітаваць вельмі распаўсюджанае імя Joao – Жуау, Жоау, Жоао, Жуан або Жоан?
8. Як перадаць з партугальскай мовы ненаціскныя галосныя e і о? Звычайна ва ўсіх ненаціскных выпадках літара о перадаецца праз у: Faro – Фару, Porto – Порту, Coimbra – Куімбра, Lagos – Лагуш, Portimao – Пуртыман або Пуртымаў, а літара е перадаецца праз э: Peniche – Пенішэ, Estremoz – Эстрэмош. Акрамя таго, ёсць іншыя даволі спрэчныя моманты, калі адно і тое ж слова можна транслітараваць па-рознаму. Напрыклад, Eca de Quieroz – Эса ды Кэйрош або Эса дэ Кэйрош, Bocage – Букажы або Букажэ.
9. Дыфтонгі і + а, е, о, u перадаюцца праз спалучэнне апострафа і ётаванай галоснай: Garcia Gutierrez – Гарсія Гут’ерэс, Mieres – М’ерэс, Castra–Urdiales – Кастра–Урд’ялес, Piacenza – П’ячэнца, Piemonte – П’емонтэ, Civitavecchia —  Чывітавэк’я, Viano do Castelo – В’яна ду Каштэлу.
Такім чынам большасць разгледжаных варыянтаў не з’яўляюцца канчатковымі. Усім зацікаўленым мовазнаўцам прапануем далучыцца да гэтай важнай работы і агульнымі намаганнямі распрацаваць належныя інструкцыі па транслітарацыі замежнай анамастыкі ў беларускай мове – тым больш, што тут ёсць шырокае поле дзейнасці.
(Беларусь паміж Усходам и Захадам. — Ч. 2. — Мінск, 1997. — С. 149 — 152)
П. Вэкслер. ШТО МОГУЦЬ ІДЫШ, СУЧАСНЫ ІЎРЫТ, ЭСПЕРАНТА, А ТАКСАМА СЕРБАЛУЖЫЧАНЕ ПАЛЕШУКІ І ХАЗАРЫ СКАЗАЦЬ ПРА ПАХОДЖАННЕ ГАБРЭЯЎ-АШКЕНАЗІ?
У сатыры Лесінга „Малады шкаляр“ („Der junge Gelehre“), якая ўпершыню была прадстаўленая ў Ляйпцыгу ў 1748 г., а ўпершыню апублікаваная ў 1754 г. (перадрук у ягоных Werke 1:285, Мюнхен, 1970), Даміс, поўны пыхі малады студэнт, хваліўся перад сваім служкам, Антонам, што яму толькі-толькі стукнула дваццаць год, а ён ужо валодае некалькімі мовамі. Антон паведаміў, што сам ён можа размаўляць на славянскай сербалужыцкай мове, невядомай ягонаму гаспадару. Гэта справакавала Даміса на заўвагу, што названая славянская мова мае блізкія дачыненні да габрэйскай, і многія асаблівасці, страчаныя першаю, могуць быць раскрытыя ў другой. Усе гледачы, без сумнення, пагаджаліся з тым, што Лесінг (народжаны ў 1729 г. у Каменцы, дзе размаўлялі па-верхнялужыцку) адшукаў выдатны спосаб высмейвання ганарыстага Даміса.
Аднак невядома было Лесінгу і большасці ягоных гледачоў, што сапраўды можна паказаць сувязь верхнялужыцкай мовы з дзвюма формамі „габрэйскай“ — сярэднявечнаю ашкеназі (паўночнаеўрапейскаю мовай) і сучасным ізраільскім іўрытам. Генетычная сувязь паміж сербалужыцкай і гэтымі дзвюма формамі „габрэйскай“ сягае ў сярэднявечча. Першым паўстаў ідыш прыблізна паміж ІХ—ХІІ стст., калі юдэі, што размаўлялі па-сербалужыцку (заходнеславянскаю мовай, якой карысталася мяшанае насельніцтва на германска-славянскіх землях), „рэлексіфікавалі“ сваю мову верхненямецкім і ў меншай ступені габрэйскім альбо „габроідным“ фанетычным радам (пра рэлексіфікацыю гл. ніжэй). Я мяркую, што габрэі на нямецка-лужыцкіх землях сучаснай Германіі — гэта нашчадкі балканскіх славяна-авараў і нямецкіх славянаў, што перайшлі ў юдаізм. Акт рэлексіфікацыі азначаў, што ідыш, будучы сербалужыцкай, застаецца заходнеславянскаю мовай з нетыповаю рысай дамінавання пераважна нямецкага лексікону.
Ідышамоўныя габрэі, якія стваралі арыгінальную літаратуру на іўрыце пры поўнай адсутнасці аўтэнтычных яго носьбітаў, вымушаныя былі, каб пісаць на гэтым іўрыце, выкарыстоўваць сваю родную заходнеславянскую граматыку, на якую накладаўся класічны габрэйскі слоўнік. Усё гэта рабіла пісьмовы іўрыт габрэяў, што самі размаўлялі на ідышы, дзіўнаю (рэлексіфікаванаю) славянскаю мовай той жа вартасці, што й сам ідыш.
Дзесьці пасля XV ст. усходнеславянскія жыды — нашчадкі хазараў-юдэяў — рэлексіфікавалі сваю родную кіеўска-палескую гаворку (першааснову сучаснага паўднёвабеларускага і паўночнаўкраінскага дыялектаў) да ідышу, які імігранты-ашкеназі прынеслі на іхнюю тэрыторыю. Ідыш жа, у сваю чаргу, стаў лексіфікаванаю мовай для кіеўска-палескіх гаворак. (Калі хазарскія юдэі, як вядома, мігравалі на захад як да, так і пасля распаду Хазарскай імперыі ў канцы Х ст., праўдападобна, іхнія паслядоўнікі, што таксама размаўлялі на кіеўска-палескіх гаворках і мелі кантакты з носьбітамі ідышу, ужо да міграцыі ашкеназі на Палессе маглі рэлексіфікаваць гэтыя гаворкі да ідышу.)
Такім чынам, мова, на якой размаўляла бальшыня жыдоў у Расейскай імперыі ў мінулым стагоддзі (дзесяць мільёнаў жыдоў было раскідана па ўсім свеце напярэдадні ІІ сусветнай вайны), з канца XVI ст. вядомая як ідыш, уключае заходнюю альбо ўсходнюю ці заходне-ўсходнюю славянскую граматыку і пераважна рэлексіфікаваны нямецкі лексічны кампанент. У некаторых рэгіёнах рэлексіфікаваная верхнялужыцкая і рэлексіфікаваная кіеўска-палеская мовы, магчыма, маглі суіснаваць, у той час як у іншых рэгіёнах яны маглі мець дадатковае геаграфічнае размеркаванне (напрыклад, рэлексіфікаваная верхнялужыцкая мова магла б прэваляваць у Польшчы і часткова ва Ўкраіне, пры тым што ў Беларусі і на некаторых украінскіх тэрыторыях асноўнымі былі рэлексіфікаваныя кіеўска-палескія гаворкі). І, урэшце, на некаторых тэрыторыях абодва славянскія ідышы, якія ўзніклі на базе такім чынам рэлексіфікаванага нямецкага лексікону і падобных славянскіх граматык, маглі зліцца ў адно (гл. Вэкслер 1991, 1993).
Вельмі важна зразумець прыроду феномену, вядомага як „рэлексіфікацыя“ (дэталі і прыклады з шэрагу моваў гл. Горват і Вэкслер 1997). Рэлексіфікацыю часам блытаюць з шырока распаўсюджаным пазычаннем, але гэтыя два працэсы маюць паміж сабою вельмі мала агульнага. Пры пазычанні носьбіт бярэ словы з іншай мовы і ўжывае іх у неадаптаваным выглядзе (хаця пазней мова, якая пазычае, можа ўносіць карэктывы ва ўжыванне пазычанняў). Звычайна аб’ём пазычанай лексікі досыць сціплы, хаця ён часам можа стаць і асноўным кампанентам (сведчанне таму — раманскі кампанент у ангельскай мове альбо арабска-іранскі кампанент у дарэформавай турэцкай). Пры рэлексіфікацыі носьбіт мовы пераўтварае амаль увесь родны слоўнік у іншамоўныя словы, але выкарыстоўвае толькі тыя значэнні і словаўтваральныя мадэлі, што вядомыя роднай мове. Не адбываецца ўспрыняцця чужых значэнняў разам з чужымі словамі, як не адбываецца й зменаў у граматыцы рэлексіфікаванай мовы. Такім чынам, больш дакладна рэлексіфікацыю можна было б вызначыць хутчэй як пазычанне найперш „чужых гукавых камбінацыяў“, чымся чужых словаў і іхніх значэнняў. На першы погляд, рэлексіфікаваная мова выглядае роднаснай той мове, якая пазычыла ёй свой слоўнік, таму й не дзіўна, што ідыш заўсёды ўспрымаўся большасцю простых носьбітаў мовы, а таксама вонкавымі назіральнікамі як дэфармаваная форма верхненямецкай мовы.
Яшчэ адна рыса пазычання ў кантэксце моўных кантактаў праяўляецца ў немагчымасці прадбачыць, якія элементы лексікону, фаналогіі альбо граматыкі будуць пазычацца. З іншага боку, адметнай асаблівасцю рэлексіфікацыі выступае тое, што мы здольныя прадбачыць, якія словы будуць прынятыя рэлексіфікаванаю мовай. Гэта магчыма таму, што мова-рэлексіфікатар звычайна прымае толькі тыя іншамоўныя словы, якія могуць быць адабраныя ў адпаведнасці з яе арыгінальнымі элементамі. Іншымі словамі, лужыцка- і беларуска-/украінскамоўныя жыды могуць браць з нямецкай толькі тыя словы, што не парушаюць граматычных нормаў лужыцкай і беларускай/украінскай моваў (прыклады гл. ніжэй).
Двухроўневы працэс рэлексіфікацыі прывёў да надзвычай ідыясінкрэтычнага ўжывання ідышам запазычаных нямецкіх кампанентаў. Аднак наўрад ці хто-кольвечы з носьбітаў мовы альбо вонкавы назіральнік калі-небудзь задаваўся пытаннем, чаму так адбываецца. Большасць людзей меркавала, што ідыш быў альбо „дэфармацыяй“, альбо „творчым жыдоўскім атожылкам“ верхненямецкай мовы, тым часам як усе сведчанні постмішнаіцкай габрэйскай мовы (мовы пасля ІІІ ст. нашай эры, калі яна страціла сваіх носьбітаў) слепа трактаваліся як рэалізацыі класічнага семіцкага іўрыту.
У канцы ХІХ ст. група ўсходнееўрапейскіх жыдоўскіх нацыяналістаў на чале з беларускім габрэем Эліэзэрам бэн Егудам прапанавала замяніць амаль што ўвесь лексічны кампанент свайго роднага ідышу класічнымі іўрыцкімі фанетычнымі камбінацыямі, у той час як меншая група носьбітаў ідышу, якіх таксама ачольваў беларускі жыд Людвік Замэнгоф, адначасова адстойвала замену ідышскага лексікону лаціноідным лексіконам свайго ўласнага стварэння. Вынік першапачатковага акту рэлексіфікацыі (што цяпер ужываецца 6 мільёнамі ізраільскіх жыдоў і палестынскіх арабаў як першая альбо другая мова) паўсюдна вядомы ў якасці „сучаснага іўрыту“. Выбар імя для гэтага тыпу „рэлексіфікаванага ідышу“ дыктаваўся жаданнем узмацніць сувязь з класічным іўрытам (які стаў мёртваю мовай прыблізна ў 200 годзе н.э.). Вынікам другога акту рэлексіфікацыі сталася эсперанта (гл. Вэкслер 1990).
Адсюль вынікае, што ідыш і тры яго нашчадкі: сучасны іўрыт, пісьмовы дасучасны паўночнаеўрапейскі іўрыт і эсперанта — генетычна звязаныя між сабою праз выкарыстанне агульнаславянскай граматыкі. Большасць першых габрэйскіх „адраджэнцаў“ і амаль што ўсе носьбіты мовы з тых часоў прастадушна верылі, што яны змогуць узнавіць размоўныя (калаквіяльныя) функцыі мовы, якая на працягу стагоддзяў была толькі сродкам пісьмовага і літургічнага выражэння, шляхам „адраджэння“ граматыкі пазбаўленага вуснай формы семіцкага іўрыту. З цягам часу павелічэнне колькасці носьбітаў толькі адной мовы, адроджанага іўрыту, значна памацняла ўражанне таго, што стары іўрыт быў паспяхова „адроджаны“. У нашыя дні большасць носьбітаў іўрыту рэагуе альбо звышэмацыйна, альбо са смехам на сцверджанне, што сучасны іўрыт генетычна не звязаны са старым семіцкім іўрытам, альбо на згадкі пра тое, што сучасны носьбіт мовы — далёка не беспасярэдні нашчадак носьбітаў класічнага іўрыту. Выбар варыянтаў назову (стары versus сучасны „іўрыт“) не можа зняпраўдзіць таго факту, што сучасны іўрыт — гэта толькі беспасярэдні працяг ідышу, які ў сваю чаргу выступае беспасярэднім працягам лужыцкай мовы тысячагадовай даўніны і/альбо кіеўска-палескіх гаворак апошніх 500 гадоў. Носьбіты ідышу, які цяпер знаходзіцца ўжо ў стадыі адмірання, у асноўным рэагуюць з жахам (але без асаблівай агрэсіі) на тое, што іхняя мова — гэта мешанка хутчэй заходне- і ўсходнеславянскіх моваў, чымся нямецкай. Бальшыня носьбітаў лужыцкай і нямецкай моваў (у прыватнасці, лінгвістаў), калі бачыць, што іх нацыяналістычныя і акадэмічныя пазіцыі ставяцца пад сумнеў, рэагуюць у найлепшым выпадку з недаверам. Нічога дзіўнага, што толькі тыя, хто размаўляе на эсперанта (для якіх яна таксама амаль ніколі не з’яўляецца першаю мовай) і займае хутчэй міжнародныя экуменічныя, чым нацыяналістычныя, пазіцыі, лічаць генетычную прыналежнасць эсперанта не вельмі істотнаю.
У выпадку з Лесінгавым „Маладым шкаляром“ падрабязнае вывучэнне ідышу і сучаснага іўрыту можа зменшыць сатырычны эфект дыялогу Даміса з ягоным лужыцкамоўным служкам пра габрэйска-лужыцкія сувязі, але сама сатыра Лесінгава пры гэтым не страціць ні кроплі сваёй прыцягальнасці нават праз два з чвэрцю стагоддзі.
Магчымасць, што носьбіты кіеўска-палескіх гаворак рэлексіфікавалі сваю мову да ідышскага слоўніку ў XV—XVI стст., дапускае існаванне ўплывовых ўсходнеславянскамоўных габрэйскіх асяродкаў. Большасць апошніх, у сваю чаргу, магла паходзіць пераважна толькі ад цюркскіх хазараў, што прынялі юдаізм і перайшлі на славянскія мовы пасля распаду легендарнай Хазарскай імперыі ў канцы Х ст. Такім чынам, ідыш мае быць адбіткам лёсу „страчанага“ хазарскага габрэйства і дае бясспрэчныя сведчанні таго, што сучасныя габрэі-ашкеназі не ёсць асноўнымі нашчадкамі палестынскіх габрэяў.
З распадам Савецкага Саюзу вывучэнне юдаізаваных хазараў больш не забароненая тэма. Сучасныя даследаванні хазараў вяртаюцца да двух сваіх традыцыйных напрамкаў — да археалогіі і да пераасэнсавання наяўных гістарычных дакументаў, што не залежаць ад расейскага шавіністычнага ідэалагічнага дыктату. Даследнікі хазарскай праблематыкі маюць дзве асноўныя мэты: а) дасягнуць лепшага разумення хазарскай культуры і б) даведацца пра далейшы лёс хазарскага насельніцтва пасля распаду Хазарскай імперыі ў канцы Х ст. па сутычцы з Кіеўскай Руссю. Пры вырашэнні другой задачы неабходна вызначыць, ці зрабілі хазарскія габрэі свой унёсак у этнагенез габрэяў-ашкеназі.
Меркаванне пра сувязь ашкеназі і хазараў можа здацца нечаканым, бо ў ідышы адсутнічаюць цюркскія моўныя рысы — такія, як сінгарманізм і базавыя аглютынацыйныя структуры. Лексікон ідышу таксама не ўключае багатага корпусу ўнікальных цюркскіх элементаў, якіх бы не было ў суседніх усходнеславянскіх і польскай мовах. У найлепшым выпадку можна казаць толькі пра так званыя „перыфрастычныя“ спалучэнні, дзе нескланяльныя габрэйскія вербальныя элементы камбінуюцца з дзеясловамі ідышу са значэннем ‘быць, станавіцца’, напр., ідышск. bojdek zajn ‘даследаваць’ магло, па вялікім рахунку, мець хазарскае цюркскае паходжанне, бо ў цюркскіх і іранскіх мовах таксама існуе такое спалучэнне для адаптацыі арабскага вербальнага матэрыялу; яно адсутнічае ў нямецкай, але з’яўляецца ў габраізаваных варыянтах славянскіх моваў у XVII ст.
Каштоўнасць ідышу для хазарскіх даследаванняў заключаецца, пэўна, у тым факце, што граматыка і фанатактыка ідышу (таксама агульныя для яго нашчадкаў — сучаснага іўрыту і эсперанта), як даказана, маюць славянскае паходжанне; толькі слоўнік ідышу — пераважна нямецкі. Паколькі малапраўдападобна, што ўсходнеславянскія граматычныя рысы ў ідышы прыйшлі разам з аўтэнтычнымі носьбітамі нямецкай мовы, якія падпалі пад моцны славянскі ўплыў (больш падрабязна гл. ніжэй), я мяркую, што існаваў досыць вялікі асяродак габрэяў у Беларусі і ва Ўкраіне, што размаўлялі на адной з усходнеславянскіх моваў і маглі радыкальна паўплываць на імпартаваную „лужыцкую“ граматыку ідышу. І гэта гіпатэтычна вялікае ўсходнеславянскае габрэйскае жыхарства магло паходзіць толькі ад славянскамоўных нашчадкаў хазарскіх жыдоў. Іншымі словамі, ідыш дае нам ускосныя доказы таго, што хазарскія жыды былі асіміляваныя ўсходнеславянскаю мовай у канцы Х ст. і, відавочна, шырока рассяліліся па Кіеўскай Русі ў часы сваёй міграцыі ў Цэнтральную Еўропу (гл. Лявіцкі 1988). Вялікая колькасць хазарскіх жыдоў працягвала існаваць як супольнасць у той час, калі ашкеназі каланізавалі Ўсходнюю Еўропу.
Калі „лужыцкі ідыш“ у XV ст. патрапіў на кіеўска-палескія землі, мясцовыя славянскія жыды не ўспрынялі яго слепа, а хутчэй перанялі яго шляхам другаснай рэлексіфікацыі, гэтым разам ад усходнеславянскага слоўніку ў ідыш. У той самы час яны таксама пазычылі новыя нямецкія словы, не заакцэптаваныя раней ідышам, і вызваліліся ад вядомых ім германізмаў, што не адпавядалі спецыфічным запатрабаванням кіеўска-палескіх гаворак — продка сучасных паўночнаўкраінскага і паўднёвабеларускага дыялектаў. Усходнеславянскіх хазарскіх жыдоў магло схіліць да ідышу перакананне ў тым, што гэта форма нямецкай — мовы высокага прэстыжу ў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропе, і/альбо павага да культуры ашкеназі. Яны таксама маглі шукаць магчымасці адасобіцца ад суседняй нежыдоўскай бальшыні. Хазарскія габрэі аддалі перавагу рэлексіфікацыі да ідышу, таму што адносна нескладана было папросту вывучыць новыя словы, пераважна захаваўшы родную ўсходнеславянскую граматыку, якая была досыць блізкая паходжаннем да арыгінальнай заходнеславянскай граматыкі ідышу. Як ужо было прадэманстравана вышэй, магчымасць рэлексіфікацыі кіеўска-палескіх гаворак мае на ўвазе, што ўсходнеславянскія жыды колькасна пераважалі над эмігрантамі ашкеназі, якія прыйшлі з Захаду, нягледзячы на тое, што гісторыкі заўсёды сцвярджалі процілеглае, не прыводзячы якіх-кольвечы фактычных доказаў.
Больш за тое, сучасныя дыялектныя факты ідышу могуць даць доказы таго, куды павінныя былі рушыць славянскамоўныя нашчадкі хазараў пасля распаду іхняй імперыі альбо, паводле апошніх звестак, пасля захопу манголамі Кіева ў 1240 г. — а менавіта на поўнач Беларусі, на захад і поўдзень Галіччыны (Украіна) і ва ўсходнюю Польшчу — тыя тэрыторыі, якім манголы пагражалі ў меншай ступені.
Як было намі адзначана вышэй, магчымасць аднавіць лексікон мовы можа быць асноўным тэстам для вызначэння папярэдняй рэлексіфікацыі ў дадзенай мове. Для таго, каб патэставаць такім чынам ідыш, я абраў корпус з 600 нямецкіх асноваў, які ўключаў 3500 асобных словаў. Я параўнаў гэты корпус з лужыцкімі і беларускімі/украінскімі адпаведнікамі, не прымаючы пад увагу фактаў лексічнай сістэмы ідышу. Калі б сапраўды ідыш быў славянскаю мовай, якая рэлексіфікавала да верхненямецкага слоўніку, то было б мажліва вызначыць, якія нямецкія словы сярод тых 3500 прыкладаў маглі быць успрынятыя ідышам, а якія адхіленыя. Замест тых незапатрабаваных германізмаў жыды маглі б выкарыстаць 5 альтэрнатыўных крыніцаў лексічнага ўзбагачэння: а) стварыць унікальныя нямецкія словы, б) ужыць іншыя нямецкія словы, якія не былі адхіленыя мовай, в) захаваць арыгінальныя лужыцкія, беларускія і ўкраінскія словы, г) запазычыць словы з іўрыту альбо д) пры адсутнасці адпаведнага габрэйскага слова стварыць такое габрэйскае („габроіднае“) слова. Усе гэтыя крыніцы й былі выкарыстаныя ідышам у той ці іншы час на працягу сваёй гісторыі, перавага ўсё ж такі аддавалася мажлівасцям г) і д). Сапраўды, сярод амаль усіх 24 вядомых варыянтаў габрэйскай мовы (напр., габрэйска-гішпанскага, габрэйска-арабскага, габрэйска-кітайскага, габрэйска-грэцкага і інш.) ідыш у найбольшай ступені валодае габрэйскім і габроідным кампанентам. Зразумела, што тлумачэнне таго непраўдападобнага факту палягае ў тым, што ідыш быў „створаны“ шляхам рэлексіфікацыі ад славянскай. Габраізмы спатрэбіліся для замены тысячаў закамянелых германізмаў (гэта тлумачыць, чаму ідыш мае значна меней нямецкіх словаў, чымся любы з нямецкіх дыялектаў; асабліва ж збедненай выглядае сфера нямецкіх сінонімаў).
Узброены сваімі ўласнымі прадказаннямі, я звярнуўся да найбольш пурыстычна арыентаванага слоўніка ідышу (Вайнрайх 1968) па пацверджанне і быў уражаны тым, што каля 95% маіх прадказанняў спраўдзіліся (Вэкслер, рукапіс). Возьмем толькі два прыклады:
1. Нямецкая мова мае дзве формы простай асновы са значэннем ‘імя’ і ‘называць’: Name i nennen. Я прадбачыў, што лужыцкія габрэі возьмуць толькі адзін з тэрмінаў, таму што ў лужыцкай і ўсходнеславянскіх мовах першапачаткова ‘імя’ і ‘называць’ выражаліся рознымі каранямі, параўн. бел. імя, але зваць, звацца. Так насамарэч і адбылося: ідыш бярэ толькі нямецкае Name (гл. ідышск. nomen). Замест nennen ідыш выкарыстоўвае іншы германізм, rufn (zix), дзе зваротная часцінка zix імітуе ўжыванне ў беларускай мове сінанімічнай часцінкі -ца.
Ёсць яшчэ цэлы шэраг дыягнастычных тэстаў, якія настойліва паказваюць на існаванне рэлексіфікацыі. Адзін з такіх важных тэстаў — праверка на тое, ці адрозніваецца граматыка і фаналогія мовы сваім паходжаннем ад большай часткі слоўніку. Гэты тэст досыць актуальны для ідышу, бо германскі кампанент знаходзіцца амаль выключна ў слоўніку (славянскі лексічны кампанент любога з дыялектаў ідышу ніколі не перавышае 10% ад усяе лексікі), тым часам як фаналогія і граматыка ідышу маюць тэндэнцыю адпавядаць славянскім нормам. Магчымасць прадказаць лексічную структуру ідышу і той факт, што граматыка/фаналогія ідышу, з аднаго боку, і лексікон, з другога боку, маюць рознае паходжанне, ёсць найлепшым пацверджаннем таго, што ідыш быў створаны шляхам рэлексіфікацыі славянскай мовы да нямецкага слоўніку, а не выступіў формаю надзвычай славянізаванай нямецкай мовы. Ніякая іншая тэорыя, апрача гіпотэзы рэлексіфікацыі, не можа навукова растлумачыць крытэраў адбору ідышам усіх трох яго асноўных кампанентаў: нямецкага, габрэйскага і славянскага.
Асаблівую перавагу ідыш надае двум нямецкім канчаткам множнага ліку — (e) n, -er і габрэйскаму -ot (>ідышск. -[e]s). Паралельнае адхіленне іншых нямецкіх канчаткаў і спосабаў утварэння множнага ліку (напр., -e, агучванне фінальнага зычнага, унутраныя чаргаванні галосных) таксама знаходзіць прывабнае тлумачэнне ў тым, што славянскія мовы мелі малы набор аднолькавых гучаннем непрадукцыйных інфіксаў у асновах назоўнікаў, якія цяпер часта асацыююцца з множналікаваю асновай, гл., напр., бел. маці — мн. мацеры (з -ер-), неба — мн. нябёсы (з -ёс— ад -ес-), імя — мн. імёны (з -ён— ад -ен-). Непрадукцыйнасць альбо адсутнасць іншых нямецкіх суфіксаў і спосабаў утварэння множнага ліку ў ідышы можа быць патлумачаная адсутнасцю славянскіх паралеляў (што датычыць граматычных маркераў, такіх, як суфіксы множнага ліку, то выпадак падабенства хутчэй спрыяе, чым замінае рэлексіфікацыі).
У гэтым кантэксце я таксама магу адзначыць, што ідыш некалі, праўдападобна, меў падвойны лік, які ён атрымаў у спадчыну ад лужыцкага субстрату (лужыцкая разам са славенскай застаюцца адзінымі славянскімі мовамі, якія захавалі праславянскую катэгорыю падвойнага ліку без сур’ёзных зменаў), але які стаў вельмі прадукцыйным ва ўсходнеславянскім асяроддзі. У нашыя дні ідыш ужо не мае падвойнага ліку. Гэтая катэгорыя таксама не сустракаецца і ў нямецкіх дыялектах. Падставай для маёй думкі служыць той факт, што размеркаванне суфіксу множнага ліку — (e) n у нямецкіх дыялектах радыкальным чынам адрозніваецца ад ідышскіх назоўнікаў нямецкага паходжання. Ідышск. -(e) n мае абсалютна іншае размеркаванне. Цікава, што ўжыванне — (e) n у нямецкіх і некаторых габрэйскіх назоўніках (толькі некаторыя з іх называюць парны аб’ект, такія, як ‘вочы’, ‘вушы’ і інш.) можа карэляваць з размеркаваннем украінскага і беларускага „псеўдападвойнага ліку“ — спецыяльнага множнага суфіксу, які ўжываўся пасля лічэбнікаў 2, 3, 4 з тыповым канчаткам множнага ліку і націскам, як у адзіночналікавай аснове. Псеўдападвойны лік значна больш прадукцыйны ў сучаснай украінскай мове, чымся ў беларускай, і корпус ідышскіх назоўнікаў нямецкага паходжання, якія цяпер утвараюць множны лік з дапамогай — (e) n (дзе нямецкая патрабуе іншага суфіксу множнага ліку), у значна большай ступені адпавядае ўкраінскай, чым беларускай мове. Звернемся зноў да ідышск. tejl (n) ‘частка’ (у адрозненне ад ням. Teil[e]), якое адпавядае псеўдападвойнаму ліку ўкр. частка, мн. частки, але дві частки. У адпаведнага бел. частка няма (прынамсі цяпер) спецыяльных множных формаў, што ўжываліся б з лічэбнікамі 2, 3, 4, паколькі націск у гэтай аснове нерухомы — гл. бел. (дзве) часткі. Такім чынам, мяркую, арыгінальныя славянскамоўныя габрэі Кіеўскага княства рассяляліся ў большасці сваёй на тэрыторыі Украіны і, магчыма, паўднёвай Беларусі (цікава, што менавіта ў паўднёва-заходніх беларускіх гаворках арыгінальныя праславянскія канчаткі падвойнага ліку захаваліся найдаўжэй).
Апошняе звяно, якое злучае ідыш з усходнеславянскаю граматыкай — гэта тое, што славянскі кампанент у ідышы (які звычайна не перавышае 10% ад усяго слоўніку) часцей браўся з паўднёва- і заходнебеларускіх, а таксама паўночна- і заходнеўкраінскіх гаворак — а менавіта з тэрыторыі арыгінальнага кіеўска-палескага дыялекту, якая існавала да перагрупавання пачатку XV ст.
Нашая здольнасць прадбачыць, якія нямецкія словы будуць узятыя ідышам (а разам з тым часта й меркаванне наконт таго, ці германізм быў прыняты ідышам на першай, лужыцкай, ці на другой, кіеўска-палескай, стадыі рэлексіфікацыі), і дзе габраізмы (альбо новаўтвораныя габраізмы) з’явяцца ў ідышы (разам з іншымі, менш сур’ёзнымі, паказальнікамі, што не абмяркоўваліся тут) — усё гэта ёсць сур’ёзным пацверджаннем гіпотэзы рэлексіфікацыі ідышу. Калі б ідыш і сапраўды быў нямецкім дыялектам, інтэнсіўна славянізаваным на працягу 700-гадовых кантактаў са славянскімі мовамі, чаго памылкова прытрымліваецца традыцыйная (і папулярная) тэорыя, можна было б чакаць, што славянскае ўздзеянне праявіцца на ўсіх роўнях мовы бессістэмна і непрадказальна. Але мы насамрэч не бачым гэтага. Яшчэ адна дылема, звязаная з поглядам на ідыш як на надзвычай славянізаваную форму нямецкай мовы заключаецца ў тым, што каланіяльныя нямецкія дыялекты Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы (быццам бы вельмі цесна звязаныя з самім ідышам) знаходзіліся ў кантакце са славянскімі мовамі нават яшчэ даўжэй за ідыш, і ўсё ж такі яны не дэманструюць такой вялікай ступені „славянізацыі“ (гл. Вайнрайх 1958). Таксама гэтага не назіраецца і ў цюркскіх мовах, як, напр., у караімскай, на якой размаўляе выміраючая група караімаў (секты габрэйскага паходжання, што адмовілася прызнаваць аўтарытэт Талмуду), якая пражывае на беларускіх этнічных землях больш за шэсць стагоддзяў (многія караімы лічаць сябе хазарскага паходжання (гл. Заянчкоўскі 1961)). Славянскі „адбітак“ ідышу, такім чынам, наўрад ці можна прыпісаць шматвяковым кантактам са славянамі. Больш за тое, пытанне не толькі ў фізічным суіснаванні на адной тэрыторыі дзвюх моваў, але нават і ў існаванні дзвюхмоўнага насельніцтва, якое магло паслужыць мастком для перадачы ўплываў адной мовы на другую. На жаль, нам не стае падрабязнай інфармацыі наконт прыроды славянска-ідышскага білінгвізму ў перыяд да XIX ст.
Канечне ж, існуе шэраг лінгвістычных пытанняў, якія патрабуюць вывучэння. Напрыклад, не з’яўляецца верагодным фактам тое, што ўсе габраізмы ў ідышы былі атрыманыя шляхам рэлексіфікацыі з мэтай замяніць заблакаваныя германізмы. Існуе цэлы шэраг пост-рэлексіфікаваных пазычанняў як з іўрыту, так з нямецкай і славянскіх моваў. Далейшыя даследаванні патрабуюць дыферэнцыяцыі паміж пазычаннямі, абумоўленымі рэлексіфікацыяй, і пост-рэлексіфікаванымі пазычаннямі. Гэта досыць проста зрабіць у выпадку з нямецкім кампанентам, бо ж мы маем звесткі пра храналогію нямецкіх інавацыяў пасля XV—XVI стагоддзяў.
Той факт, што ідыш ёсць славянскаю мовай, дазваляе зрабіць важныя высновы для вызначэння этнагенезу габрэяў-ашкеназі. Этнаграфічныя сведчанні таксама паказваюць, што жыдоўская рэлігія і народная культура маюць у вялікай ступені славянскае, дахрысціянскае паходжанне; такім чынам, апошнія былі „юдаізаваныя“ праз сувязь з рэлігіяй і народнаю культурай палестынскага габрэйства (пра тэхніку „юдаізацыі“ гл. Вэкслер 1991, 1993). Далейшае даследаванне ў галіне геаграфіі захаваных паганскіх славянскіх звычаяў (напр., бел. Дзяды), магчыма, дапаможа рэканструяваць рэгіянальнае паходжанне жыдоў. Вывучэнне варыянтаў жыдоўскай мовы і этнаграфіі падштурхнула мяне да думкі пра падобнае негабрэйскае паходжанне й іншых „жыдоўскіх“ групаў (гл. Вэкслер 1996). Вядома, найлепшым доказам той гіпотэзы, што абсалютная бальшыня сённяшніх жыдоў мае нежыдоўскае паходжанне, ёсць генэтыка. Шырокамаштабнае тэставанне ДНК толькі распачалося, аднак выбаркавыя эксперыментальныя вынікі пацвярджаюць маё падазрэнне наконт праўдзівасці генетычнага паходжання сучасных жыдоў ад старажытнапалестынскіх. Зразумела, што абсалютна не абавязкова, каб ідыш і яго носьбіты мелі аднолькавае паходжанне. Тэарэтычна, габрэі-ашкеназі маглі б быць семітамі, якія размаўлялі на адной са славянскіх моваў.
У сваю чаргу, даследаванне хазарскага пытання можа зрабіць вялікі ўнёсак у ідышскую праблематыку. Дагэтуль я мяркую, што габрэі, якія з ІХ ст. насялялі германска-лужыцкія землі, мелі балканскае паходжанне (прынятае на працягу стагоддзяў меркаванне пра пераважна французскае і італьянскае паходжанне габрэяў-ашкеназі не мае ніякіх падставаў, што я й імкнуўся паказаць у Вэкслер 1992 і 1993). Пацверджаннем такой сувязі з Балканамі можна лічыць наяўнасць у ідышы ўнікальнага раманскага кампаненту (г. зн., раманізмаў, не зафіксаваных у нямецкіх дыялектах), які меў не французскае, а італьянскае і балканскае паходжанне. Пацверджанне знаходзім таксама ў археалагічных і гістарычных жыдоўскіх помніках на Балканах і асабліва ў юдэйска-цюркскіх знаходках у паўднёва-заходняй Вугоршчыне і Ваяводзіне, што ў Сербіі (гл. аварскі некропаліс у Чалараве — доказ, цалкам праігнараваны заходнімі даследнікамі еўрапейскіх габрэяў), і, урэшце, у рэлігійных абрадах габрэяў заходнеславянскіх земляў, у тым ліку і ўсходняй Германіі, якія нагадваюць рытуалы візантыйскіх жыдоў.
Меркаваная міграцыя жыдоў з Балканаў на тэрыторыю ўсходняй Нямеччыны мае паралель з перасяленнем неюдаізаваных славянаў — фармальнае падабенства паміж назовамі балканскіх „сербаў“ і нямецкіх „сорбаў“1 невыпадковае (на гэтую тэму гл. Кунстман 1987). Лявіцкі і іншыя навукоўцы, карыстаючыся тапанімічнымі дадзенымі, паказваюць, што хазарскія габрэі суправаджалі іншыя этнічныя азіяцкія групы ў Цэнтральную Еўропу, а не толькі ў Вугоршчыну, дзе даўно была прызнаная хазарская прысутнасць. Такім чынам, лужыцкія габрэі маглі быць як балканскага, так і хазарскага паходжання. Спадзяюся, што даследаванні хазарскага пытання кінуць святло й на гэтую праблему.
Літаратура
Horvath, J. and P. Wexler, eds. (1997). Relexification in creole               and non-creole languages. (With special reference to Haitan Creole,               Modern Hebrew, Romani and Rumanian.) Wiesbaden: Otto Harrassowitz.
Kunstmann, H. (1987). Beitrage zur Geschichte der Besiedlung               Nord- und Mitteldeutschland mit Balkanslaven. Munich: Kubon               and Sagner.
Lewicki, T. (1988). Kabarowie (Kawarowie) na Rusi, na Wegrzech               i w Polsce we wczesnym sredniowieczu. Studia nad etnogeneza               Slowian i kultura Europy wczesno-sredniowiecznej, eds. G. Labuda               i Tabaczynski, 2:77-87. Wroclaw-Krakow-Gdansk-Lodz: Zaklad im. Ossolinskich.
Weinreich, U. (1958). Yiddish and Colonial German in Eastern Europe:               The differential impact of Slavic. American contributions to               the Fourth International Congress of Slavicists, 369-421. The               Hague: Mouton.
— (1968). Modern English-Yiddish Yiddish-English dictionary.               New York: YIVO-McGraw-Hill.
Wexler, P. (1990). The schizoid nature of Modern Hebrew. A               Slavic language in search of a Semitic past. Wiesbaden: Otto               Harrassowitz.
— (1991). Yiddish — the fifteenth Slavic language. International               journal of the sociology of language 91:1-150, 215-25. Berlin:               Mouton-de Gruyter.
— (1992). The Balkan substratum of Yiddish. A reassessment               of the unique Romance and Greek components. Wiesbaden: Otto               Harrassowitz.
— (1993). The Ashkenazic Jews. A Slavo-Turkic people in search               of a Jewish identity. Columbus, Ohio: Slavica.
— (1995). Забыты сучасны кантэкст сучаснай гебрайскай мовы. Беларусіка=Albaruthenica 4:20-34. Мінск.
— (1996). The non-Jewish origins of the Sephardic Jews.               Albany: State University of New York.
— [рукапіс] Two-tiered relexification in Yiddish: the Jews,               the Sorbs, the Khazars and the Kiev-Polessian Principality.
Zajaczkowski, A. (1961). Khazarian culture and its inheritors.  Acta orientalia (Budapest) 12 (1-3), 299-307.
З
З ангельскай мовы пераклалі Алеся Ліцвіноўская і Ўладзімер Матусевіч
паводле аўтарскага тэкст
ARCHE — ПАЧАТАК (№  3 (8) – 2000)