A A

Кенька М. ТВОРЧАСЦЬ МАКСІМА ГАРЭЦКАГА Ў КАНТЭКСЦЕ ЕЎРАПЕЙСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ ХХ СТ

Пят, 17 лютага 2012

Беларуская літаратура

 (Беларусь паміж усходам і захадам. – Ч. 2. – Мн., 1997)

 

  Максім Гарэцкі з вартай увагі і пераймання паслядоўнасцю дбаў пра тое, каб беларуская літаратура не замыкалася на самой сабе, каб яна глядзелася на фоне іншых народаў, у першую чаргу еўрапейскіх, каб упісвался ў сусветны літаратурный кантэкст. Гэтая паслядоўнасць прасочеваецца ў яго «Гісторыі беларускай літаратуры», артыкулах і рэцэнзіях. Пішучы пра першага славутага беларускага аўтараю асветніка-першадрукара Францыска Скарыну, ён ацаніў яего дзейнасць як вельмі плённую не толкі для Беларусі, але і для Еўропы, асабліва для ўсходніх славян: «Скарына стац у нас на вялікім гістарычна-літаратурным і культурным рубяжы як першы беларускі друкар. друкарня яего ў Вільні, першая на Беларусі, адбыла культурную місію для ўсяго славянскага Усходу...»

   «Праца яго мела», аднак, значэнне не толькі для свайго краю: кнігі яго пайшлі ў Макскоўшчыну, Галіцыю, паўднёвым славянам, іх перадрукоўвалі і перапісвалі, а яго друкарскую тэхніку бралі сабе за ўзор не толькі пазнейшыя краёвыя друкарні, але і друкары 16-га веку ў Цюбінгене. Біблія Скарыны займае ў гісторыі друкаванга пісменства трэцяе месца (першая друкаваная біблія была нямецкая, другая- чэшская, а трэцяя- Скарыны)".

   Далей Гарэцкі ўзвышае ў вачах чытачоў сваёй «Гісторыі» «Энеіду навыварат» згадаўшы час, у які яна з'явілася, і супаставіўшы з рускай літаратурай: «Таім вершам ніхто раней у нас пісаць не ўмеў. А такой бойкасцю верша верша не магла дужа хваліцца і тагачасная расійская паэзія, бо яшчэ не мела Пушкіна. Аўтар „Энеіды навыварт“ быў вялікі мастак...»

   А як высока ўзняў ён багушэвіча! Назваў яго духоўным бацькам беларускага Адраджэння, а як паэта паставіў у шэраг з сусветна вядомымі велічынямі: «Ён першы беларускі нацыянальны паэт, дагэтул адзін з самых вялікіх у гэтым значэнні. Як пясняр класавы, вяшчун сыцыяльнай рэвалюцыі, Багушэвіч займае пачэснае месца ў сусветнай паэзіі.»

   Магычма, што так жа высока ўзнаяць Купалу і Коласа Гарэцкаму не дазволіла тое, што нашых цяперашніх калсікаў ён ведаў як сучаснікаў, паплечнікаў, сяброў, але ж сцвердзіўшы, што Купала «паказаў у лірыцы свой магутны паэтычр дар» і што ў Коласа «мы бачым поўную гармонію двух важнейшых матываў нашае навейшае літаратуры», сказаў многа.

   І тым больш не дазволіла Гарэцкаму сціпласць і тактоўнасць увесці ў «Гісторыю» самога сябе. А вядомасці яго як магутнага таленту, далучанага да ліку класікаў толькі нядаўна, перашкодзілі многія абставіны, сярод якіх войны, рэвалюцыі, рэпрэсіі, шматгадовае выпадзенне ці, можна сказаць, вывядзенне з літаратурнага працэсу, з гісторыі. Дык ці не пара цяпер, хоць запознена, згадаць, чым быў у літаратуры дваццатага стагоддзя Максім Гарэцкі, што ён даў беларускай і што мог пры спрыяльных абставінах даць еўрапейскай, сусветнай літаратуры яшчэ пры жыцці, што можа дць сёння?!

   Максім Гарэцкі дасягнуў вышыняў майстэрства ў такіх накірунках беларускай прозы, як філасофская, антываенная, дакументальна-гістарычная. Найбольш выразна яго дасягненні бачацца ў супастаўленні з еўрапейскай прозай пра Першую сусветную вайну. Беларуская крытыка неўзабавае пасля публікацыі паставіла яго запіскі «На імперыялічтычнай вайне» на адзін узровень з такімі антываеннымі творамі, як «Агонь» А.барбюса і «Чаловек добры» А.Франка. Пазней, уже ў 80-я гады, А.Адамовіч дадаў да гэтага шэрагу А.Цвейга, Р.Алдзінгтона, Э.Рэмарка, Э.Хэмінгуэя і А.Лебядзенку.

   Сам Нарэцкі адчуваў патрэбу супаставіць беларускую (а гэта значыць і сваю!) паэзію і прозу аб вайне з набыткамі сусветнай літаратуры. У 1928 г., маючы ўжо апублікаваную кнігу «На імперыялістычнай вайне», ён выказаў гэта ў першых жа радках артыкула "Беларуская літаратура пасля «Нашай Нівы»: «Дагэтуль на даследавана пытанне, як беларускаія паэты і пісьменнікі прынялі імперыялістычную вайну. А ў сувязі з гэтым пытаннем цікава было б прасачыць у сусветнай гісторыі, як, наогул, уплывае на літаратурную творчасць вайна, рэвалюцыя і ўсякая вялікая катастрофа ў жыцці. Каб збольшага ўзяць усе лепш вядомыя прыклады ад Дантэ і да нашых дзён, дык можна сказаць, што творчасць пісьменніка ў часе катастрофы залежыць ад таго, як яго індывідуальнасць успрыймае катастрофу, і ад таго, у якой меры катастрофа зачапіла яго асабістае, класавае і нацыянальнае жыццё».

   «Успрыняцце» «асабістае, класавае і нацыянальная»- вось, паводле Максіма Гарэцкага, тыя крытэрыі, якія прадвызначаюць поспех пісьменніка, што аказаўся сведкам лёсавызначальных падзей і піша пра іх. Як яны прыкладаюцца да напісанага аб вайне ім самім? У чым ён непадобны да іншых, у чым наследуе традыці ці тыпалагічна роднасны з тымі, хто пісаў у адзін час з ім? Параўноўваць амаль няма з кім. Тэма Першай сусветнай вайны для пісьменнікаў у межах былога СССР засланілася, падмянілася сюжэтамі, узятымі з нрамадзянскай, а потым Айчыннай вайны. Але гэта ўжо былі іншыя войны. У іх апісанні пераважалі не маральна-этычныя, агульначалавечыя каштоўнасці, а ідэйна-класавыя. Нацыянальна-патрыятычнае хаця і мела месца, але вырашалася ў плане «абароны першай у свеце дзяржавы рабочых і селян», а не Расіі ці Беларусі. Таму кнігі тыпу «Ціхага Дона» М.Шолахава, «Блукання па пакутах» А.Талстога, дзе аўтары пачыналі апісанне з падзей Першай сусветнай вайны і далей праводзілі свайго героя праз рэвалюцыю, грамадзянскую вайну, тут «не стыкуюцца». Замежны ж матэрыял часта занадта разнародны, как ставіць яго побач. Але і праз рознае можна параўноўваць. Возьмем успрыняцце. Яно было розным у Барбюса, які пайшоў добраахвотнікам на вайну пад уплывам шавіністычнай прапаганды, у Алдзінгтона, Рэмарка ці Хемінгуэя, якія зрабілі гэта, кіруючыся патрыятычнымі настроямі.

   М.Гарэцкі не хавае матываў добраахвотнага запісання ў салдаты свайго Лявона Задумы. Яны зусім будзённыя, рацыянальныя. З «Камароўскай хронікі», у якую таксама ўключаны фрагменты з ваеннага дзённіка, пад 1914 годам чытаем: «Каб не трапіць на службу звычайным салдатам, на тры гады, Лявон мусіў падацца вольнапісаным. Для вольнапісаных прызыў быў не ўвосень, а ўлетку, служба пачыналася з 1-га ліпеня». Задума ішоў не на вайну, а на службу, якую хацеў адбыць як мага хутчэй, за больш кароткі тэрмін, абяцаны добраахвотнікам. Першая рэакцыя на абвяшчэнне вайны ў яго была таксама чыста будзённая: «Дачакаліся. А то ўсё яшчэ ішло як бы эартам. Дык вось цяпер я на вайне. Заб'юць? Лепей не думаць». Але ён думае, разважае, задумваецца над тым, што бачыць на вайне. Нават само прозвішча героя- Задума- нібы акцэнтуе ўвагу на тым, што піша Гарэцкі не пра баявыя дзеянні, а пра тыя «развагі» і «думкі», якія прыходзяць у галаву яго герою. А ён у Гарэцкага асаблівы ў адрозненне ад герояў Барбюса- так званых простых людзей, з самых нізоў. Гэта- хай сабе і ў першым пакаленні, выхаваны ў селянскай сям'і, але інтэлігент. Праўда, Гарэцкі нідзе не паказвае, што Задума чалавек творчы. А дзённік- гэта нібы запіскі (і падзагаловак такі ў кнізе: запіскі салдата 2-й батарэі N-скай артылерыйскай брыгады). Героі-інтэлігенты прыйдуць у еўрапейскую леітаратуру пазней. Як пазней увойдзе ў яе і падкрэслены, дэклараваны дакументалізм, падмацаваны выразна абазначаным аўтобіяграфізмам. Вось тут М,Гарэцкі, які ў творчасці апярэджваў свой час, мог бы ўзбагаціць еўрпаейскую літаратуру і новым героем, і новым спосабам увасаблення ваеннай рэчаіснасці.

   Герой Гарэцкага не зліваецца з салдацкай масай менавіта таму, што думае. Вось урыўкі з яго запісаў, што пацвярджаюць гэта: «24 ліпеня. Выехал з мястэчка. У паход, за граніцу. Перад тым- малебен. Прамова папа і генерала. Афіцеры ўсе перацалаваліся. Салдаты крычалі „ўра“. Я маўчаў  (усюда падкрэслена мною. — М.К.). Але зараз бой. Таварышам маім, тэлефаністам, прыкра, што я ў такі момант запісваю ў сваю кніжку».

   «За сённяшні дзень батарэя выпусціла 426 шрапнэляў і 114 гранат. Ну і быў дзянёк. Але годзе апісвання баявых прыгажосцей...»

   Герой «запісак» не толькі не выкарыстоўвае рамантычныя сродкі апісання вайны, але і знарок стрымлівае сябе. Затое шчыра. падрабязна аж да атуралістычнасці паказвае паўсядзённыя дэталі вайсковай працы і быту.  І думае, думае. А думкі ўсё тыя ж: і асабістыя, і класавыя, і нацыянальныя. Асабістыя- гэта бязлітасная да сябе, гранічна праўдзівая занатоўка свайго ўнутрянага стану ў час бою, на паходзе, у шпіталі, дома на пабыўцы.

   «А мне сорамна- сорамна і жаль-жаль», «Прыкра глядзець», «Мне запякло каля сэрца», «Зрабілася сорамна, цяжка», «Мне прыкра і мляўка, як бы нешта лішняе ў роце распірае мяне...», «Агідна глядзець», «Я баюся», «Ахоплены дзікім страхам», « Я смялею», «дыханне сцінае мне ў горле, не магу глядзець», «Хочацца хрысіцца, але рэшткі розуму сцюдзёна шавеляцца», «Крыўду маю заглушыў страх», «Век сабе не дарую гэтай маладушнасці», «Я атупеў, страціў яснасць думкі і чуцце вайсковае павіннасці», «Гідка», «Абрыдла»- у гэтых аўтарскіх рэмарках, што характарызуюць водгук яго душы на розныя падзеі вайны, нібы па нарастаючай, падбіраюцца словы і выразы, што падкрэсліваюць адмоўныя эмоцыі, негатыўную рэакцыю на ваенную рэчаіснасць.

   А вось прарываецца і класавае: «Хто гэтаму вінават?», «Будзь праклята вайна!», «Я не хачу вайны», «Ці прыйдзе той час, што не будзе імперыялізму, націянальнага ўціску, багатых і бедных, сытых і галодных, цёплых і сцюдзённых, не будзе салдат, вайсковае службы, вайны?», «Нашто і за што?», «Будзь праклята вайна!».

   І яшчэ (гэта характэрна для ўсёй творчасці Гарэцкага) у любой жыццёвай прыгодзе ён не забывае пра родную Беларусь, пра сваё, нацыянальнае. То, гледзячы на нямецкую землю ў час наступлення, са скрухай заўважае: «На культуру завісць глядзець! І жаль бярэ за сэрца, што Беларусь, у параўнанні, дзікая-дзікая!». То ўжо адступаючы, занатоўвае раздвоены стан душы: «У Расіі, пасля Нямеччыны, я сябе... быцам выйшаў з нечага душнага і такога, дзе ўсё-ўсе вядома і няма паэзіі, і выйшаў на свежае, вольнае і ўбогае паветра...», «Хочацца і ў Расіі, тут (аўтар мае на ўвазе беларускую частку Расіі па якой адступалі. — М.К.), бачыць гэтыя зручныя, з прысадамі, шосы, прыгожыя цагляныя хаткі (...) але каб і нам прастор захаваць, паэтычную шырыню і волю лясоў, лужкоў. Ці гэта прыхвычаенасць да свайго? Ці гэта дзве душы ўва мне- усходняя і заходняя?»

   Вось гэтае нацыянальнае самаадчуванне аўтара, ніяк не звязанне з ваенным супрацьстаяннем варагуючых народаў, нідзе не зведзенае да шавіністычнага ўзвышэння сваёй нацыі над іншымі, прыўносіць у асобу салдата-інтэлігента той элемент, якога не ставала персанажам Барбюса, Рэмарка, Хэмінгуэя. Лявон аднолькава прыязна ставіцца да ўсіх таварышаў, сярод якіх былі і рускія, і яўрэі, і палякі. Нідзе не выказана ў яго варожасць да праціўніка.

   Гэтыя назіранні завернуты да ваеннай прозы, што з'явілася амаль адначасова з «Запіскамі» Гарэцкага, да Другой сусветнай вайны. Але, калі чытаеш Гарэцкага, не пакадае адчуванне набліжанасці, суаднесенасці яго прозы з больш познімі часамі ў літаратуры. І тут зазначаеш з жалем, што беларускім пісьменнікам-баталістам давялося нанава адкрываць ці пазычаць у суседзяў тое, што ўжо было пройдзена Гарэцкім, што тым шынялём, з якога выйшла ваенная проза Быкава, Брыля, а пазней Адамовіча, Навуменкі, Шамякіна, ды і Бондарава, Бакланава, Кандрацьева, стала аповесць рускага пісьменніка Віктара Някрасава «У акопах Сталінграда», дзе паўтарылася тое, што было ў Гарэцкага, — і «акопная праўда», і абмежаванне дзеяння адной вайсковай часцю, і герой-інтэлігент (архітэктар Каражнацоў), і аповяд ад першай асобы. і форма- хроніка баявых дзеянняў, і дакументалізм, заснаваны на ўласным франтавым вопыцу. І нават тое, за што В.Някрасаў заслужыў папрок тагачаснай рускай крытікі: «момант ідэйнасці не знаходзіць дастакова поўнага і глыбокага выражэння ні ў аўтарскім тэксце, ні ў выказваннях гярояў», чаго аўтару так і не даравалі, нягледзячы на Сталінскую прэмію, якой была адзначана аповесць. Гэтым жа вызначыліся творы Быкова, Брыля.

   Тэма «Максім Гарэцкі і сучасная беларуская літаратура пра вайну» дастаткова поўна прасочана ў кнізе А.Адамовіча «Браму скарбаў сваіх адчыняю». Хочацца прывесці тут назіранні, якія з'яўляюцца пры параўнанні кніг, здавалася б, вельмі розных, але, магычма, у пэуным ракурсе і блізкіх: запісак «На імперыялістычнай вайне» і «Ваенны лётчык» А. дэ Сент-Экзюперы. Хай сабе герой французскага пісьменніка бачыць вайну з вышыні, хай у яго творы занатавана хроніка ўсяго аднага кароткага (дзве гадзіны) палёту, дата якога- 23 мая 1940 г. — пазначана дакументальна, хай у ім разважанні пераважаюць над падзеямі. Але абодва аўтары перажылі стан на мяжы смерці, адзін- пад абстрэламі зенітак, другі- пад артылерыйскім абстрэлам у баі 7 ліпеня 1914 г. (таксама дакладная дата). І кожны перажывае момант духоўнага перараджэння. Кожны трымае свае пачуцці ў сабе, не можа іх пераказаць тым, хто іх не перажыў, кожны адчувае, вярнуўшыся ў мірную рэчаіснаць, сваю еднасць з родным, з вытокамі, са сваёй зямлёй. Можа толькі ў Экзюперы гэтыя пачуцці выказаны больш шматслоўна і ўзвышана, а ў Гарэцкага- больш стрымана і прытоена.

   І яшчэ ўражвае тое, што стаіць за межамі тыпалагічнага збліжэння тэкстаў: абодва пісьменнікі заўчасна загінулі, абодва пакінулі няскончаныя творы, якія маглі б стаць вяршыннымі ў іх творчасці («Цытадель» і «Камароўская хроніка»).

   Ваенная тэма- не адзіная ў творчасці Гарэцкага, на падставе якой можна супаставіць напісанае беларускім пісьменнікам з літаратурай іншых народаў. Межы даклада не дазвадяюць павесці разважанні далей. Скончыць жа хочацца тым, што цяпер, ва ўмовах існавання незалежнай Беларусі, яе культура ўжо не павінна хвацца ў цені іншых. Таму пашырэнне ведаў пра яе выдатных прадстаўнікоў павінна стаць надзённай задачай.

Цэтлікі:

Ответить

  Проверка PR и ТИЦ
Нашы сябры:
Казкі беларускія!


Винт трапецеидальный 30х6 trr30x6 винт. | Купить вакуумные насосы kyky www.vac-industry.ru.